Канспект комплекснага занятку па далучэнні дзяцей группы “Чамучкі” да беларускай культуры Праграмны змест



Дата канвертавання04.07.2016
Памер83.46 Kb.
Канспект  комплекснага занятку  па   далучэнні   дзяцей  группы “Чамучкі”  да   беларускай  культуры

Праграмны змест: выявіць у  дзяцей  веды  беларускіх  народных казак, вучыць ацэньваць учынкі герояу, выказваць свае адносіны  да  іх; на матэрыяле казкі «Зайкава хатка», вучыць  дзяцей  спачуваць дзеючым асобам, часткова ўзнаўляць тэкст, садзейнічаць развіццю увагі, уяўлення, умення бачыць цэласнасць вобраза, вучыць імітаваць рухі жывёл; удасканальваць  беларускую   мову   дзяцей , выхоўваць сяброўскія адносіны паміж  дзяцей .

Абсталяванне: макеты хатак са «сняжку» і з «пяску», дрэў: бярозы, яліны; пянькі, касцюмы зайца, лісы, пеўніка, ваўка, мядзведзя; магнітафонныя запісы танцавальнай музыкі, жаночы  беларускі  касцюм, кошык, у якім знаходзяцца рэчы з казак, шырма для лялечнага тэатра.

Ход занятку

Гучыць музыка. У пакой, нібы «казачная сцежка», пасланы ходнічак.  Дзяцей  сустракае Казачніца (выхавальнік у  беларускім  нацыянальным строі з клубочкам у руках).

Казачніца. Добрай раніцы, дзяўчынкі-весялінкі і хлопчыкі-малайчынкі!

Шчыра ўсіх я вас вітаю і здароўя ўсім жадаю!

Не стойце, дзеткі, ля дзвярэй, вы праходзьце весялей!

А ці пазналі вы мяне? Так, я — Казачніца. Шмат ведаю цікавых казак і вам раскажу. А ведаеце, як я знайгшіа дарогу  да  вас? Мне дапамог мой чароўны клубочак. Ён каціўся, а я ішла за ім услед, ледзь паспела.



Раскажыце, дзеткі, мне, казкі любіце ці не?

( Дзеці  адказваюць.)

Казачніца. Хацела вам казку расказачь, кніжку цікавую прачытаць... Паклала кніжкуў торбачку, але яна знікла разам з новай казкай.

I каб торбачку знайсці,  па  гэтай сцяжынцы трэба прайсці.



Клубочак дапаможа знайсці торбачку. Куды ён пакоціцца, туды і мы пойдзем.

Клубочак чароўны, каціся, каціся, вядзі нас у казку і не заблудзіся!

Гучыць  беларуская  народная мелодыя «Крыжачок».

Казачніца. Ой, што гэта? Ногі так і просяцца ўскокі. Дык гэта ж  беларуская  народная мелодыя!  Дзеці , станавіцеся хуценька ў круг, будзем танцаваць. ( Дзеці  танцуюць.)

Казачніца. Мы з вамі апынуліся ў чарадзейнай краіне. Тут жывуць любімыя героі казак. Вось і клубочак наш спыніўся на сцежцы, каля дрэва. Паглядзіце, што гэта за кошык стаіць пад дрэвам, накрыты сурвэткай? Цікава, што ў ім і хто з казачных герояу мог яго згубіць?

( Дзеці  адказваюць. Напрыклад, у кошыку - рэпка, а кошык - дзедаў («Рэпка») і г.д.: калабок - баба («Калабок»), яечка - курачка («Курачка-Раба»), бобінка - пеўнік («Як курачка пеўніка ратавала»), пшанічны каласок - курачка («Пшанічны каласок»), гусінае пяро - Піліпка ("Пліпка-сынок»), скрыпачка - коцік («Коцік, пеўнік і лісіца».)

Казачніца. Давайце пакінем кошык на месцы. Хто згубіў, той тут і знойдзе. (Звяртаецца  да  клубочка.)

Далей, клубочак, нас заві, прыгоды любяць  дзеці , I казачкі нам пакажы усе лепшыя на свеце!Зноу мой клубочак некуды спяшаецца. Хуценька ідзем за ім! А вось і печ стаіць! Давайце спытаем у яе, дзе наша торбачка?

Печ. Падыходзьце, маляткі, адгадайце мае загадкі!



Як клікала маці Піліпку? (Піліпка, сынок, плыві пад беражок, з'еш піражок!)

Што крычаў пеўнік, калі яго схапіла ліса? (Коце-браце! Мяне ліска нясе ў высокія горы, у глыбокія норы,  Па  барах,  па  карчах, аж бярэ мяне страх.)



А што казала каза-манюка кожны раз дзеду, калі вярталася з пашы?

(Нідзе я не была, нічога не ела, Нічога не піла, толькі як бегла Цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі - ухапіла кропельку вадзічкі.)

Печ, Малайцы!!!



У хатцы торбачку шукайце, казкі новыя чытайце!

( Дзеці  шукаюць і знаходзяць пад ложкам торбачку.)

Казачніца. Ой, торбачка ўся ў дзірках.

Гэта - свавольніцы мышкі даведаліся, што ў ей кніжкі.

Разгрызлі завязкі - Бачаць: казкі

I дадому ўцякалі. Будзем казкімы чытаць

І ўсе разам сябраваць!

Гульня «Пастка».



У лесе, у гушчары, розныя жывуць звяры. Кожны хатку сваю мае. У ей жыве, адпачывае. Зайка з ліскай тут жылі ды суседзямі былі Ліса.

Халады ўжо падыходзяць, хутка зімачка прыходзіць. Зайка.

Нельга час нам марнаваць, трэба хаткі будаваць. Хатку я з пяску зраблю, добра мохам уцяплю, Не пакіну дом без печы, каб было мне дзе прылегчы.

Ліса. Глупства выдумаў, з пяску! Я сабе зраблю з сняжку!

Казачніца. Лес яны раскарчавалі, хаткі побач збудавалі. Пачалі гукаць вясну.

Ліска 3 зайкай гукаюць вясну:



Будзем мы вясну гукаць, Будзем сонца заклікаць!

Ліса. Вось і ўсё. Зіма прайшла, вясна-красна падыйшла, Мая хатка ўся растала, у мяне жылля не стала, Атрымалася вада. Гэта гора - не бяда! Ведаю, што мне рабіць: будуя, як пані, жыць!



Выганю суседа з хаткі! Хуценька збірай манаткі, Куды хочаш ты ідзі!

Зайка. Сядзь, суседка, пасядзі, Ты мне можаш госцем быць!

Ліса. Сціхні ты, мне не пярэч! Лепш каціся з хаткі прэч. Вось што - 3 сённяшняга дня Гаспадыня ў хаце - я! Казачніца. Што рабіць? Бяздомны заяц сеў пад дрэва, горка плача...

Ідзе воўк.

Воўк. Што за гора? Ты ў бядзе? Не пакіну я цябе! Твайму гору, чым магу, Я, касы, дапамагу. Падыходзіць  да  хаткі.

Злазь, ліса, хутчэй ты з печы, хатка ж не твая, дарэчы,

Лепш касога не чапай, хутка з хаткі ўцякай!

Ліса. Сцеражыся, воўк, мяне! Хвост мой, быццам той дубец -Дам хвастом - табе канец!

Казачніца. Напужаўся шэры воўк і ў лес хутчэй уцёк. Зноў зайка сеў пад дрэва і плача. Ідзе мядзведзь. Мядзведзь. Злазь, ліса, хутчэй ты з печы, хатка ж не твая, дарэчы,

Лепш касога не чапай, хутка з хаткі ўгрікай!

Ліса. Сцеражыся, мядзведзь, мяне! Хвост мой, быццам той дубец -Дам хвостом — тебе канец!

Казачніца. Спалохаўся наш мядзведзь і хутчэйу лес пабег. Зайка зноу плача, ідзе пеўнік.

Пеўнік. А чаму, зайка, ты такі сумны? Чаму ты плачаш? (Зайка адказвае.)

Пеўнік. Не плач, зайка, пойдзем і прагонім Ліску! (Ідуць  да  зайкавай хаткі)

Ку-ка-рэ-ку! Я - пявун-лапатун! На короткіх нагах, на высокіх пятах, Нясу касу на плячы, хачу лісу засячы.

Ліса выскоквае з хаткі, хаваецца пад бярозай. Зайка дзякуе пеўніка за дапамогу, запрашае ў госці.

Казачніца. Дзеткі! Добра пеўнік зрабіў, што выратаваў зайку? Так, пеўнік храбры, смелы! Паглядзіце, які погляд у лісы! Не падабаецца ей быць адной! Лісл. Даруй мне, Зайка, я не буду больш так паводзіць сябе. Хачу зусімі вамі сябраваць!  Дзеці  выконваюць вясёлы танец.

Зайка. А мы прыгатавалі для вас пачастункі.



Ад мяне - морква, ад пеўніка -ярняткі, а ліса прынесла абаранкаў вязку
ПРЫЛАЖЭННЕ 4

Вялікдзень.

 Канспект  сумеснага свята дарослых і  дзяцей .

ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ: гаспадыня, дарослыя і дзеці-валачобнікі, дарослы пачынальнік, хлопчык-механоша, дзеці-музыкі. Дзеянне адбываецца на надворку (ля хаты стол, лавы). Гучыць валачобная песня: "Валачобныя людзі, добрыя, валачыліся - намачылiся, зайшлі на падворак пасушыліся. Тут курка рабенька нанесла яец цэлы карабец  да  Вялікадня. Будзе рада ўся сям'я.” Валачобнікі, смеючыся, заходзяць на падворак і кажуць:

“Ай, гаспадар, выходзь. Не дасі кока - дык выб'ем вока". На падворку нікога няма, ціха.

ПАЧЫНАЛЬНІК: Гаспадынька, не ляжы!

На падворак выхадзі! Вялікдзень нам падары: Ці пасхі кусочак, Ці яечак пяточак, Ці куліча скарыначку, Ці цыбулькі пярышачку.

Гаспадынька адчыняе акенца і вітае гасцей: Ой, што за народ Сам Бог парог! Я не сплю, не ляжу, вам з радасцю Вялікдзень падару.

Гаспадыня выходзіць, кланяецца валачобнікам. Ставіць на стол місу з яйкамі, пасху, куліч. Валачобнік-пачынальнік, паказваючы на стол, кажа:

СЁННЯ Вялікдзень!

Будзе многа яек нам.

Будзем мы есці,

Будзем гуляць,

Будзем вялікдзень велічаць.

Вясну ў сенца зазываць. Давайце, калі ласка, усе разам заклічам вясну, слухайце як:

Вясна, вясна красна.

Прыйдзі, вясна, з радасцю,

3 вялікай міласцю,

3 цяплом, дабром, пра цябе пяём.

Песня "Ой вясна".

ГАСПАДЫНЬКА: Вясна прыйшла, сонейка з сабой прывяла.

Яно грэе, цеплае лецейка вітае.

Песня "Заклік сонца".

ГАСПАДЫНЬКА: Дзякуй, дарагія госцейкі, што яркаму пакланіліся,

Каб рана ўсхадзіла наша поле багатым ураджаем адарыла, ярка б свяціла, хлопцаў, дзяўчат будзіла.

Работу давала, у поле пасыхала, святыя дні абагравала.

ДЗЕЦІ: Сёння ў нашым полі карагод водзіць,

Ён дзяўчат і хлопцаў у ім водзіць.
УСЕ РАЗАМ: Дзе карагод ходзіць - там жыта родзіць.

А дзе не бывае - там улягае.

Карагод "Вяснянка".

ГАСПАДЫНЬКА: Паважаныя госцейкі, зручна на лавы, на прызбе сядайце, гульню "Святкі" пачынайце.

Моўная гульня "Святкі".

ПАЧЫНАЛЬНІК-валачобнік пачынае:

Адчыніла каляндар у пачатку года - вось святое Раждзяство напярод пайшло каляды прывяло.

Новы гадок - за ім слядок.

Нямнога часу прайшло яшчэ -
Святая Масленіца бліны пячэ,
Святое Благавешчанне заворвае,
Чысты чацвер ячмень сее.
Гаспадынька паказвае каляндарны ліст з малюнкамі Вялікадня.
ДЗЕЦІ: Святое вялічка - з красным яечкам.

ПАЧЫНАЛЬНІК: На першы дзень пірагі паеш, на сярэдні гуляем.

Малайцы, госцейкі - святы ведаеце. Але, дзеткі, пра сёнешняе свята асобна гаворка: Гэта свята - пачатак палявых работ, пасля яго Сялянам многа прыемных клапот. Будзе ён сеяць, палоць, касіць, жаць... I праца гэта да той пары - пакуль не прыдуць халады. Ярылу сонца, сялянін на падмогу заклікае, каб зямлю абласкала, багаты ураджай за цяжкую працу дала. Але гэта не ўсе свята. У народзе розных традыцый багата. Усе хрысціяне святкуюць у Вялікодныя дні ўваскрэсе Хрыста. Вітаючы, кажуць:

"Хрыстос уваскрэсе"


I гучыць у адказе: "Ва ісціну ўваскрэсе".
Пры гэтым тройча адзін аднаго абдымаюць, цалуюць
I чырвоныя яйкі адзін аднаму даруюць.
Песня "Ісус любіць мяне".
ГАСПАДЫНЯ: Але ці ўсе тут дзеці?

Трэба паглядзеці, трэба пачакаці,  па  яечку даці.

ГАСПАДЫНЯ да механошы:

Даражэнькі механоша!

Вось для дзяцей і ўсіх гасцей яйкі, кулічы. Ешце на здароўе.

Са святам адзін аднаго вітайце, мяне не забьшайце,

Няхай споўніцца, што жадаецца,

Што задумана - усе прыдбаецца.

А найперш няхай будзе з вамі Бог,

Каб нягоды ўсе абыйсці дапамог.

А вы валачобнікі, людзі добрыя,

Усе групы абыдзіце, не шкадуйце

Яйкі, кулічы, святочныя гасцінцы дзецям

падаруйце.


Літаратура


  1. Аляхновіч А., Рахчэеў М.,Фядосік А.,  Беларускі  дзіцячы фальклор – Мінск,1994.

  2. Анцыпіровіч В. М., Фарміраванне музычнай культуры дашкольнікаў сродкамі беларускага фальклору – Мінск, 2007.

  3. Анцыпіровіч В. М., Музычная скарбонка – Мазыр, 2007.

  4. Аляхновіч А., Зімовыя святы – Мінск, 2003.

  5. Барткевіч Г., Ходзіць жораў па таку – Мінск, 1993.

  6. Красіла А., Мой родны край завецца Беларуссю – Мазыр, 2004.

  7. Ліцвінка В., Калыханкі і забаўлянкі – Мінск, 1992.

  8. Семенякоў В., Беларускія народныя танцы, карагоды, гульні – Мінск, 1989.

  9. Пралыгіна Н. В.,  Далучэнне  дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры сродкамі народных гульняў – Мазыр, 2006.

  10. Цяленчака В., Мой родны кут – Мазыр, 2004.

  11. Цыральчук А., Купалінка: народныя святы і абрады – Мазыр, 2005.

  12. Праграма дашкольнай адукацыі Пралеска - Мінск, 2007.





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка