Канспект занятка па адукацыйнай вобласці



Дата канвертавання27.07.2016
Памер35.77 Kb.
Канспект занятка

па адукацыйнай вобласці

Фарміраванне элементарных матэматычных уяўленняў”

(у старэйшай групе)

Тэма занятку: “Выратаванне сонейка”

Праграмны змест: замацаваць веды дзяцей, якія былі атрыманы на працягу вучэбнага года; практыкаваць у лічэнні да 10 у прамым і адваротным напрамку; замацаваць веды аб геаметрычных фігурах; працягваць фарміраваць прасторава- часавыя ўяўленні, навыкі параўнання прадметаў па колькасці; развіваць лагічнае і творчае мысленне, уяўленне, увагу, памяць, зрокавае ўспрыманне, мову; выхоўваць у дзяцей чуласць, узаемадапамогу, навыкі самаадзнакі, любоў да прыроды.
Матэрыял: пасылка, 5 паштовак з заданнямі, лічбы, матэматычныя знакі ( >, < ,= ), мяч, карткі з выявамі геаметрычных фігур і прадметаў, лісты паперы (па колькасці дзяцей), папяровыя сонейкі.
Ход занятку:


  1. Арганізацыйны момант.

Гульнявое практыкаванне: “Прывітанне”

  • Давайце з вамі станем у круг, рукі вашы апушчаны ўніз. Так як надыйшла раніца нам трэба павітаць адзін аднаго, каб прыняць добры настрой сябра.

Сюрпрызны момант:

Дзеці атрымоўваюць пасылку ад сонейка.

“ Добрай раніцы мае будучыя першакласнікі, ў мяне здарылася гора, дапамажыце мне калі ласка. Так сапраўднае лета можа так ніколі не наступіць. Мае праменьчыкі апусціліся на зямлю, паглядзець шмат распусцілася кветак ці не? Але злая чараўніца схавала іх у чароўным мяшэчку. А мяне накрыла хмаркай. Каб выратаваць іх, вы павінны выканаць некалькі заданняў ад чараўніцы, яны вось ў гэтых паштоўках.


  1. Асноўная частка.


1 паштоўка:

Размінка.

Колькі пор год вы ведаеце?

Назавіце іх?

Якая зараз пара года?

Колькі дней у тыдні?

Назавіце дні тыдня?

У якую частку сутак вы робіце гімнастыку?

Снедаем раніцай, а абедаем?

Абедаем днём, а вячэраем?

А калі лажымся спаць?

Колькі вуглоў у трохвугольніка?

Колькі ў прамавугольніка?


2 паштоўка:

Гульнявое практыкаванне “Пераблытаныя лічбы”

Лічбы пераблыталіся, дапамажыце знайсці сваіх саседзяў (выконваюць заданне на сваіх месцах, а затым кожны называе саседзяў з месца).


Фізкультхвілінка.

В круг широкий, вижу я,

Встали все мои друзья.

Мы сейчас пойдем направо,

А теперь пойдем налево,

В центре круга соберемся,

И на место все вернемся.

Улыбнемся, подмигнем,

И опять играть начнем.

( Дзеці выконваюць рухі разам з тэкстам).
3 паштоўка:

На фланэлеграфе выстаўленыя табліцы, вы павінны раставіць матэматычныя знакі >, <, = ( у дошкі па аднаму і з дапамогай выхавальніка).


4 паштоўка:

Дыдактычная гульня  “Скажы наадварот”

Гульня праводзіцца з мячыкам. Выхавацель кідае мяч і называе адно з матэматычных панняццяў, а дзіця кідае мяч назад і называе адваротнае названнаму панняццю.

Доўгі – кароткі;

Вялікі – маленькі;

Высокі – нізкі;

Шырокі – вузкі;

Тоўсты– худы;

Далёка – блізка;

Зверху – знізу;

Злева – зправа;

Адзін – шмат;

Леккі – цяжкі;

Моцны- слабы;



Пасля гульні дзеці сядаюць за сталы.

5 паштоўка:

Геаметрычны дыктант (геаметрычныя фігуры).

Знайдзіце левы верхні вугал і намалюйце трохвугольнік.

Знайдзіце правы ніжні вугал і намалюйце круг.

У левым ніжнім вуглу намалюйце прамавугольнік.

У правым верхнім вуглу квадрат.

У цэнтры намалюйце ромб.




  1. Вынік занятку.

  • Чым мы сёння займаліся на занятку ? Якія заданні выконвалі?

  • Ад сонейка прыміце вясёлую паштоўку і падарункі – маленькія сонейкі.

  • Калі вам спадабаўся занятак, намалюйце сонейку ўсмешку (пад вясёлую музыку).





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка