Канспекты дапаможных матэрыялаў



старонка1/18
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.35 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   18
Студыйны варыянт

Канспекты

дапаможных матэрыялаў

для катэхезаў

Х кл.


Катэхетычная секцыя пры ККББ

2008 г.


Тэма № 1, X кл.

СВЕТ, У ЯКІМ Я ЖЫВУ
Дыдактычная мэта: перадаць вучням праўду пра стварэнне свету і чалавека, якія паўсталі з Божай любові.

Выхаваўчая мэта: выхоўваць у вучняў пачуццё ўдзячнасці да Бога і бацькоў за дар жыцця, а таксама гатоўнасць несці адказнасць за парадак у свеце, за сябе і іншых.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Быц 1; 2, 7; каляровыя карткі і алоўкі для кожнага вучня, мазаіка для кожнага вучня, падрыхтаваныя з лістоў А4, прылады для малявання, аўдыёзапіс тэксту пра стварэнне свету, дыск з прыгожай мелодыяй.

Метады катэхезы: складанне мазаікі, праца ў групах.
Ход заняткаў
Малітва: Апостальскі сімвал веры.
Чалавек пытае

Усё, што існуе, мае свой пачатак. Чалавек як разумная істота задае пытанне пра пачатак існавання свету. Углядаючыся ў навакольны свет, немагчыма не заўважыць, што ён мае свайго аўтара. Святое Пісанне, у якім ёсць апісанне стварэння свету, кажа нам, што гэты Аўтар — Пан Бог.


Бог адказвае

Вучні атрымліваюць мазаіку і прылады для малявання. Заданне для груп: намаляваць тое, што ўзнікне ў іх уяўленні падчас праслухоўвання аўдыёзапісу. Пасля раздачы матэрыялаў катэхет (К.) уключае запіс тэксту з кнігі Быцця ў суправаджэнні прыгожай мелодыі (напр. «Стварэнне свету» Ф. Гайдна, «Чатыры пары года» А. Вівальдзі). Праца працягваецца 15 хвілін. Затым усе аркушы паперы К. складае ў форме сэрца.

Як вы ўжо заўважылі, у нашым сэрцы не хапае яшчэ адной дэталі.



К. уключае спакойную музыку і чытае ўрывак з Кнігі Быцця. Затым бярэ дэталь з надпісам Ты, паказвае яе асобна кожнаму вучню і кладзе ў цэнтр мазаікі.

Ствараючы свет, Пан Бог ведаў, што ў ім будзе жыць кожны з нас. Кожнага з нас Ён паклікаў да жыцця, кожны з нас — Ягонае стварэнне. Кожны з нас мае сваё заданне ў створаным Богам свеце. Працуючы далей над тэкстам, мы даведаемся, якое заданне Бог даручыў кожнаму з нас.



К. дзеліць клас на 3 групы, кожнай дае асобнае пытанне і тэкст Кнігі Быцця. Кожная група пэўным колерам павінна падкрэсліць адказ, які знойдзе ў тэксце:

— Што тэкст Кнігі Быцця кажа пра Бога?

— Што тэкст Кнігі Быцця кажа пра чалавека?

— Што тэкст Кнігі Быцця кажа пра іншыя стварэнні?


(Вынікі працы вучні запісваюць у падручнік)

.

• Бог Усемагутны, Ён стварае свет з нічога — сваёю моцаю. Бог робіць гэта з любові.



• Бог стварае чалавека на свой вобраз (розум і воля).

• Бог стварае мужчыну і жанчыну (рознасць полу), іх сувязь манагамная.

• Чалавек мае душу і цела. Для Бога чалавек мае вялікае значэнне і вартасць.

• Чалавек атрымлівае ад Бога заданне — працаваць над уласнай дасканаласцю і сваёю працаю ўдасканальваць свет.

• Паміж чалавекам і іншымі стварэннямі існуе вялікая розніца.

• Свет быў створаны дасканалым, у ім не было месца для зла. Кожнае стварэнне добрае.

• У Божай справе стварэння існуе парадак і гармонія.

• Бог падрыхтаваў для чалавека рай — месца шчасця і дабрабыту.


Параўноўваючы свет сучасны і свет, які быў напачатку, мы не можам не заўважыць розніцы. Чаму свет так змяніўся? (Адказы вучняў).

Праца над уласнай дасканаласцю і над удасканальваннем свету набліжае нас да мэты, якою ёсць вечнае жыццё, прабыванне з Богам — Паўнатою Шчасця. Таму за свае ўчынкі мы нясём вялікую адказнасць — як перад нашым Стварыцелем, так і перад іншымі людзьмі, а таксама перад самімі сабою. Хрысціянін — гэта чалавек, які павінен быць мужным і адказным за сваё жыццё, а таксама ўдзячным Богу і сваім бацькам за гэты цудоўны дар.


Чалавек адказвае Богу

К. раздае вучням каляровыя карткі і алоўкі. Вучні павінны запісаць словы падзякі і праслаўлення Пана Бога за створаны свет і за ўласнае жыццё. Карткі вучні прыклейваюць да плаката з сэрцам. Падчас працы можа гучаць «What a wonderful life» («Які прыгожы сусвет») Л. Амстронг.

Прыгажосць створанага свету — гэта шлях, па якім чалавек можа прыйсці да Бога.



Разважанне:

— Як часта я дзякую Пану Богу за прыгажосць створанага Ім свету?

Што я магу зрабіць дзеля таго, каб зберагчы гэту прыгажосць?

— Як я магу паўплываць на тое, каб у свеце было менш зла?

— Як я аказваю ўдзячнасць Пану Богу за Яго бязмежную любоў да мяне?

— Як я клапачуся аб развіцці дароў і талентаў, якімі мяне адарыў Стварыцель?

— Як выглядае мае вучоба, праца? Ці можна яе назваць сумленнай і дасканалаю?

Пастанова.

Хатняе заданне:


  1. У вячэрняй малітве падзякуй Пану Богу за створаны свет, а таксама папрасі сілы і мудрасці, каб годна працаваць над удасканальваннем свету.

  2. Выкарыстоўваючы свае таленты, адлюструй урывак з Кнігі Быцця аб стварэнні свету. Гэта можа быць малюнак, верш, музычны твор, калаж і г.д.

Заключная малітва: падручнік вучня

Тэма № 2, Х кл


РЭЛІГІІ СВЕТУ.

Дыдактычная мэта:

Распавядаем вучням аб тым, што чалавек ад моманту свайго існавання імкнецца да Творцы. Праз малітву, рэлігійныя абрады, чалавек шукае дыялогу з Богам, бо толькі Ён можа заспакоіць прагенні сэрца чалавека, а таксама знаёмім вучняў з асноўнымі рэлігіямі свету.

Выхаваўчая мэта:


Выхоўваем у вучнях прагненне ўзрастаць у веры, пазнаючы сэнс і мэту ўласнага хрысціянства.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Дэкларацыя пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій,

Дэкларацыя аб рэлігійнай свабодзе, ККК.

Метады катэхезы: прэзентацыя, аналіз тэкстаў.




  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   18


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка