Канспекты дапаможных матэрыялаў



старонка1/12
Дата канвертавання17.06.2016
Памер1.94 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12
Канспекты

дапаможных матэрыялаў

для катэхезаў

VI кл.


Катэхетычная секцыя пры ККББ

2013 г.


Тэма 1. Бог выбраў Марыю за Маці Божую

Дыдактычная мэта:

пазнаёміць вучняў з біблійнай гісторыяй пра звеставанне Найсвяцейшай Дзеве Марыі; дапамагчы вучням зразумець, што дзякуючы паслухмянасці Найсвяцейшай Дзевы Марыі Пану Богу Езус Хрыстус — наш Збаўца — прыйшоў у свет.


Выхаваўчая мэта:

фарміраваць у вучняў пачуццё ўдзячнасці да Найсвяцейшай Панны Марыі за тое, што Яна згадзілася стаць Маці Езуса Хрыста і нашай Маці.


Матэрыялы:

Біблія: Лк 1, 26–56; Ян 19, 25–27.

Ілюстрацыі: «Звеставанне Дзеве Марыі», «Дзева Марыя ў доме Альжбеты» і «Марыя пад крыжам». Касцюм для Марыі. Абраз «Пакроў Божай Маці».

Надпісы: «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова» (Лк 1, 38); «Шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам» (Лк 1, 45); «Вось Маці твая» (Ян 19, 27).


Метады катэхезы:

малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, асацыяцыі, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, інсцэніроўка, чытанне па ролях, дыялог, пісьмовая праца на падставе тэксту, маляванне.


Ход занятку

Малітва

Тваёй абароне


Чалавек пытаецца

Катэхет пытаецца ў вучняў:

1. Напішы, якія асацыяцыі ў цябе выклікае слова «мама»? (Заданне у сшытку №1)



группа 33группа 43




группа 1Кожны з нас з’явіўся на свет дзякуючы маці. Слова «маці» ў нас асацыюецца з блізкім і любімым чалавекам. Яна нас нарадзіла, яна корміць нас і клапоціцца пра нас — такая задума Пана Бога. У Езуса Хрыста таксама ёсць Маці.
Бог адказвае

Сёння мы з вамі даведаемся пра тое, як Пан Бог выбраў Маці для Езуса Хрыста.



Катэхет вешае на дошку тры ілюстрацыі: «Звеставанне Дзеве Марыі», «Дзева Марыя ў доме Альжбеты» і «Марыя пад крыжам», а таксама надпісы: «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова» (Лк 1, 38); «Шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам» (Лк 1, 45); «Вось Маці твая» (Ян 19, 27).

Паслухайце, як гэтая падзея апісваецца ў Святым Пісанні.



Катэхет дае вучням магчымасць праслухаць біблійныя тэксты з аўдыёзапісу Бібліі: Лк 1, 26–56; Ян 19, 25–27.

Можна паказаць фрагмент з фільма пра звеставанне Найсвяцейшай Дзеве Марыі (звярніце ўвагу на тое, каб фрагмент дакладна адлюстроўваў біблійны сюжэт).

Катэхет прапануе вучням паставіць сцэнку. Ролі: аўтар-апавядальнік, Марыя, арханёл Габрыэль, святая Альжбета. Можна выкарыстоўваць музычнае афармленне.

Вучні інсцэніруюць фрагмент з Евангелля паводле Лукі (1, 26–56).


Аўтар: У шосты месяц Бог паслаў анёла Габрыэля у горад галілейскі, называны Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы – Марыя. Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў:

Арханёл Габрыэль: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою.

Аўтар: Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. І сказаў Ёй анёл:

Арханёл Габрыэль: Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага, і валадарыць будзе над домам Якуба вечна, а валадарству Яго не будзе канца.

Аўтар: І сказала Марыя анёлу:

Марыя: Як станецца гэта, калі я мужа не спазнала?

Аўтар: Анёл сказаў Ёй у адказ:

Арханёл Габрыэль: Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і Святое, што народзіцца, будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй; і ўжо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай, бо для Бога няма нічога немагчымага.

Аўтар: Тады Марыя сказала:

Марыя: Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова.

Аўтар: І адышоў ад Яе анёл. Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды. Яна ўвайшла ў дом Захарыі і прывітала Альжбету. Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета Духам Святым. Яна ўсклікнула моцным голасам і сказала:

Альжбета: Благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго. Адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне? Бо калі голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх, узварухнулася радасна дзіцятка ва ўлонні маім. І шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам.

Аўтар: І сказала Марыя:

Марыя: Велічае душа мая Пана,

і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу,

бо глянуў Бог на пакору сваёй слугі.

І цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні.

Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны,

а імя Яго святое.

І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне

над тымі, хто яго баіцца.

Паказаў моц сваёй правіцы,

рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам.

Скінуў магутных з трона

і ўзвысіў пакорных.

Дабром галодных насыціў,

а багатых ні з чым адправіў.

Прыняў свайго слугу Ізраэля,

памятаючы пра сваю міласэрнасць,

як абяцаў бацькам нашым,

Абрагаму і яго патомству навекі.



Аўтар: Прабыла Марыя ў Альжбеты каля трох мясяцаў і вярнулася ў дом свой.
Катэзхет задае пытанні вучням (у сшытку заданне № 2):

— Каго Пан Бог паслаў да Марыі?

— Якімі словамі прывітаў арханёл Габрыэль Марыю?

— Якую вестку прынёс арханёл Габрыэль Марыі?

— Што адказала Марыя?

— Куды і да каго пайшла Марыя?

— Што здарылася з Альжбетай, калі яна пачула голас прывітання Марыі?

— Якімі словамі Альжбета прывітала Марыю?

— Чаму мяне вучыць Найсвяцейшая Дзева Марыя?
Катэхет прапануе вучням пісьмова адказаць на пытанне (заданне № 3 у сшытку): напішы, як ты разумееш выраз: «Шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам» (Лк 1, 45).

Вучні прадстаўляюць свае адказы на форум.

Катэхет гаворыць:

На крыжы Езус даў нам Марыю як Маці. Яна з’яўляецца Маці кожнага верніка.



Катэхет прапануе вучням самастойна знайсці біблійны тэкст з Евангелля паводле Яна (19, 25–27) і выпісаць словы Езуса, у якіх Ён дае нам Марыю як нашу Маці (заданне № 4 у сшытку).
Чалавек адказвае Богу

Спрадвеку хрысціяне звярталіся да матчынага заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы Марыі праз малітву і пілігрымаванне. Яна няспынна моліцца за нас да свайго Сына Езуса Хрыста. Мы ўшаноўваем Маці Божую і імкнёмся так, як Яна, даверыць усё сваё жыццё Пану Богу. Найсвяцейшая Дзева Марыя заўсёды вядзе нас да свайго Сына Езуса Хрыста і вучыць нас: «Усё, што скажа вам Езус, тое і рабіце».

Штогод у нас у Беларусі арганізоўваюцца пілігрымкі да цудатворных абразоў Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У Будславе знаходзіцца наш галоўны нацыянальны санктуарый, прысвечаны Найсвяцейшай Дзеве Марыі.

Можна з дапамогаю праектара паказаць прэзентацыю «Цудатворныя абразы Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Беларусі».

Па Божай волі з гэтых месцаў, асвечаных прысутнасцю Найсвяцейшай Дзевы Марыі, сыходзіць асаблівая ласка, якая сведчыць пра Яе малітву за нас. Малітвы, якія пілігрымы з верай узносяць праз заступніцтва Маці Божай, выслуханыя Панам Богам. Многія пілігрымы даюць сведчанні пра цуды, якія ўчыніў Пан Бог у іх жыцці праз заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Пілігрымка — гэта наведванне святых месцаў, г.зн. месцаў жыцця і аб’яўленняў Пана Езуса Хрыста, Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Апосталаў і найбольш шанаваных святых.
Катэхет прапануе вучням на падставе малітвы «Тваёй абароне» напісаць, што для нас чыніць Найсвяцейшая Дзева Марыя (заданне ў сшытку № 5).



Вучні прадстаўляюць свае адказы на форум.
На ватмане ці на дошцы, у залежнасці ад тэхнічных магчымасцяў, намаляваць абраз «Пакроў Маці Божай». Катэхет прапануе вучням намаляваць сябе пад пакровам Марыі.
Разважанне

Катэхет задае вучням пытанні:

— Кім для мяне з’яўляецца Марыя?

— Як часта я прашу заступніцтва Марыі ў сваім жыцці?

— У якіх выпадках я прашу ў Яе дапамогі?

— Ці ўдзячны я Езусу за тое, што Ён даў мне Марыю за Маці?

— Чаму я магу навучыцца ў Марыі?

— Што я магу зрабіць для Езуса Хрыста пасля сённяшняй сустрэчы з Ім?

Пастанова

Катэхет прапануе дзецям запісаць пастанову ў сшытак.
Хатняе заданне

— Раскажы членам сваёй сям’і і сябрам пра звеставанне Найсвяцейшай Дзеве Марыі і пра тое, як Езус даў нам Марыю за Маці.

— Апішы выпадак з жыцця, у якім Найсвяцейшая Дзева Марыя прыходзіла з канкрэтнай дапамогай да людзей, што аддаваліся Яе заступніцтву. Можна знайсці гэтыя выпадкі ў інтэрнэце ці ў рэлігійных часопісах.
Заключная малітва

Ларэтанская літанія ці песня, прысвечаная Найсвяцейшай Панне Марыі (песні ў падручніку).



Тэма 2. Уцелаўленне Езуса Хрыста
Дыдактычная мэта:

пазнаёміць вучняў з біблійнымі гісторыямі, якія звязаныя з падзеямі нараджэння Езуса Хрыста; дапамагчы вучням зразумець, што Езус — абяцаны Месія, Сын Божы, які ўцелавіўся для нашага збаўлення.


Выхаваўчая мэта:

фарміраваць у вучняў пачуццё ўдзячнасці да Бога за нараджэнне Езуса Хрыста; дапамагчы вучням прымаць Езуса як абяцанага Богам Месію — сапраўднага і адзінага Збаўцу свету.


Матэрыялы:

Біблія: Лк 2, 1–20. 22–24, 36–40; Мц 2, 1–9, 12–18; Лк 2, 22–35; Мц 2, 1–12.

Ілюстрацыі: «Божае Нараджэнне», «Пакланенне мудрацоў» і «Ахвяравание Езуса ў святыні».

Надпісы: «І сказаў ім анёл: „Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан“» (Лк 2, 10–11); «Упаўшы, пакланіліся Яму і, адчыніўшы скарбніцы свае, ахвяравалі яму дары: золата, кадзіла і міра» (Мц 2, 11); «Вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў» (Лк 2, 30–31).

Фрагменты з фільма, звязаныя з падзеямі Божага Нараджэння і ахвяравання Езуса Хрыста ў святыні.

Касцюмы біблійных персанажаў.


Метады катэхезы:

малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, інсцэніроўка-перадача, дыялог, медытацыя- разважанне.



Ход занятку
Малітва

Апостальскі сімвал веры


Праверка хатняга задання

Вучні апісваюць выпадкі з жыцця, у якіх Найсвяцейшая Дзева Марыя прыходзіла з канкрэтнай дапамогай да людзей, што аддаваліся Яе заступніцтву. Гэтыя гісторыі можна знайсці ў інтэрнэце ці ў рэлігійных часопісах. Падчас паўтарэння хатняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 1).
Чалавек пытаецца

Уявіце сабе, што ўвесь свет у вас як на далоні. Вы бачыце і чуеце ўсё, што адбываецца ў свеце. Вы бачыце дабрыню і любоў, шчырасць і разуменне, радасць і веру. Але вы таксама бачыце несправядлівасць і зло, войны і забойствы, чуеце праклёны і словы нянавісці. Што вы адчуваеце, калі ўсё гэта чуеце і бачыце? Што вы хочаце зрабіць?



Вучні дзеляцца сваімі думкамі.
Бог адказвае

Пасля таго, як чалавек учыніў першародны грэх і зло ўвайшло ў жыццё чалавека, лёс чалавека трагічна змяніўся. Але Бог не пакінуў чалавека. Ён знайшоў спосаб яго выратавання. Бог паслаў Свайго адзінага і любімага Сына, каб збавіць чалавецтва.



Катэхет вешае на дошку тры ілюстрацыі: «Божае Нараджэнне», «Пакланенне мудрацоў» і «Ахвяравание Езуса ў святыні», а таксама надпісы: «І сказаў ім анёл: „Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан“» (Лк 2, 10–11); «Упаўшы, пакланіліся Яму і, адчыніўшы скарбніцы свае, ахвяравалі яму дары: золата, кадзіла і міра» (Мц 2, 11); «Вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў» (Лк 2, 30–31).

Паслухайце, як гэтая падзея апісваецца ў Святым Пісаннеі. Катэхет дае вучням магчымасць праслухаць аўдыёзапіс біблійных тэкстаў: Мц 2, 1–18; Лк 2, 22–40.



Можна паказаць фрагменты з фільма, звязаныя з падзеямі Божага Нараджэння і ахвяравання Езуса Хрыста ў святыні (звярніце ўвагу на тое, каб фрагмент дакладна адлюстроўваў біблійны сюжэт).

Катэхет прапаноўвае вучням стварыць перадачу: «Божае Нараджэнне вачамі відавочцаў».
На перадачу запрашаем галоўных сведкаў нараджэння Езуса Хрыста.

Ролі:


Вядучы – катэхет

Марыя з Немаўлём

Юзаф

Пастухі


Каспар

Мельхіёр


Бальтазар

Сімяон


Ганна

Ірад


Катэхет дзеліць ролі паміж вучнямі і прапаноўвае ім атаясаміць сябе з біблійнымі персанажамі. Для гэтага вучні самастойна працуюць з тэкстамі Святога Пісання і рыхтуюць адказы на пытанні (у сшытку — заданне № 1).
Пытанні для мудрацоў (Мц 2, 1–12):

— Вы надзвычай мудрыя і багатыя людзі. Што прымусіла вас пакінуць родныя мясціны і адправіцца ў далёкі і небяспечны шлях?

— Ці праўда, што вы ішлі за зоркай?

— Чаму вы шукалі нованароджанага Езуса ў палацы?

— Якое ўражанне засталося ў вас пасля сустрэчы з Ірадам?

— Куды вас прывяла зорка? Што вы там убачылі? Якія пачуцці выклікала ў вас месца, у якім нарадзілася Немаўля?

— Што вы падарылі Немаўляці? Што сімвалізуюць вашы дары?

— Як Юзаф і Марыя адрэагавалі на ваша з’яўленне?

— Як змянілася ваша жыццё пасля сустрэчы з Немаўлём?
Пытанні для пастухоў (Лк 2, 1–20):

— Ці лёгка вам ноччу сцерагчы авечак?

— Раскажыце, калі ласка, падрабязней пра гэту цудоўную ноч. Каго вы бачылі і што вы пачулі?

— Што абазначаюць пачутыя словы? Што вы зрабілі пасля гэтай сустрэчы?

— Дзе вы знайшлі Езуса?

— Што вы можаце сказаць пра ўмовы, у якіх нарадзіўся Езус?

— Як адрэагавалі Юзаф і Марыя, убачыўшы вас у пячоры?

— Як вы прывіталі Немаўля?

— Якія змены адбыліся ў вашым жыцці пасля сустрэчы з Немаўлём?
Пытанні для Ірада (Мц 2, 1–9. 12–18):

Што Вы адчулі, калі мудрацы прыйшлі ў Ваш палац шукаць нованароджанага Караля?

— Чаму Вы спалохаліся Немаўляці? Няўжо ад Яго сыходзіла рэальная пагроза для Вас?

— Чаму Вы загадалі забіць нованароджаных, бязвінных дзяцей?

— Што Вы адчувалі, калі жаўнеры, выконваючы Ваш загад, без шкадавання забівалі безабаронных дзяцей?

— Як змянілася Ваша жыццё пасля таго, як Вы зрабілі ўсё, каб загубіць Немаўля?


Пытанні для Сімяона (Лк 2, 22–35):

— Раскажыце, калі ласка, пра сябе. Хто Вы? У якім горадзе жывяце?

— Што Вы рабілі ў святыні ў той дзень, калі Немаўля прынеслі, каб ахвяраваць Яго Пану?

— Як Вы зразумелі, што менавіта гэты Нованароджаны з’яўляецца Месіяй?

— Што Вы зрабілі, пазнаўшы Езуса?

— Што Вы адчувалі, калі абдымалі Немаўля?

— Што Вы Яму сказалі?

— Што Вы сказалі Марыі?

— Што азначаюць Вашы словы: «Праз Тваю душу пройдзе меч, каб выявіліся думкі многіх сэрцаў»?

— Як змянілася Ваша жыццё пасля сустрэчы з Боскім Немаўлём?


Пытанні для Ганны (Лк 2, 22–24. 36–40):

— Раскажыце, калі ласка, пра сябе. Хто Вы? У якім горадзе жывяце?

— Што Вы рабілі ў святыні ў той дзень, калі Немаўля прынеслі, каб ахвяраваць Яго Пану?

— Як змянілася Ваша жыццё пасля сустрэчы з Боскім Немаўлём?


Катэхет праводзіць перадачу. Можна зняць яе на відэа, выбраўшы папярэдне рэжысёра…

Вучні дзеляцца сваімі ўражаннямі ад удзелу ў перадачы.
Чалавек адказвае Богу

Уяві сабе, што ты апынуўся ў той самай пячоры, у якой толькі што нарадзіўся Езус. Паспрабуй акунуцца ў гэтую атмасферу. Сціплы, ўбогі хлеў, вакол шмат сена. У хляве ціха адпачываюць жывёлы: асёл, карова з цялём і пара авечак. На сене ляжыць Марыя, Яна стамілася, але адначасова Яна выглядае самай шчаслівай Жанчынай на зямлі. Яна не можа адвесці вачэй ад свайго Немаўляці. Юзаф таксама шчаслівы, ён рады, што, нягледзячы на ўсе цяжкасці з Божай дапамогай усё атрымалася. Што ты адчуваеш, калі глядзіш на Святую Сям’ю? Ты нясмела падыходзіш да Марыі, кленчыш і глядзіш на Немаўля, якое нараджаецца і ў тваім сэрцы. Што ты хочаш сказаць Марыі і Юзафу? Марыя прапануе табе ўзяць Езуса ў свае абдымкі, Юзаф дапамагае табе, асцярожна і пяшчотна перадае табе Езуса. Што ты адчуваеш, прытуляючы Езуса? Што ты Яму хочаш сказаць? Пабудзь з Немаўлём…

Чаму ты навучыўся ад Святой Сям’і ў цішы ўбогага хлява, які на гэты час ператварыўся ў сэрца сусвету, бо ў жолабе ляжыць Валадар Валадароў, Божы Сын — Збаўца свету — Езус Хрыстус. Ён нарадзіўся для цябе…

Вучні дзеляцца вынікамі сваёй медытацыі.
Разважанне

Катэхет задае вучням пытанні:

— Ці ўдзячны ты Богу Айцу за нараджэнне Езуса Хрыста?

— Анёлы абвясцілі пастухам радасную вестку пра нараджэнне Езуса Хрыста. Для каго ты можаш стаць анёлам, які прыносіць добрую вестку пра нараджэнне Збаўцы?

— Бэтлеемская зорка вяла мудрацоў да Езуса. Як ты можаш прывесці сваіх родных, сяброў і аднагодкаў да Езуса?

— Што ты хочаш падарыць нованароджанаму Езусу?

— Што ты можаш і хочаш зрабіць для Езуса Хрыста пасля сённяшняй сустрэчы з Ім?


Пастанова

Катэхет прапануе запісаць пастанову ў сшытак.
Хатняе заданне

— Раскажы членам сваёй сям’і і сябрам біблійныя гісторыі, звязаныя з абставінамі нараджэння Езуса Хрыста.

— Пастарайся быць для сваіх родных, сяброў і аднагодкаў «анёлам» і «зоркай», якія заўсёды вядуць да Езуса.
Заключная малітва

Урывак з Літаніі да Найсвяцейшага Імені Езус.



Тэма 3. Што Езус Хрыстус сказаў нам пра Бога Айца?
Дыдактычная мэта:

пазнаёміць вучняў з тым, што ў Святым Пісанні Езус гаворыць пра Айца; дапамагчы вучням зразумець, што Айцец для Езуса быў усім у літаральным сэнсе гэтага слова.


Выхаваўчая мэта:

фарміраваць у вучняў імкненне пазнаваць і любіць свайго Нябеснага Айца, а таксама выконваць Яго Волю.


Матэрыялы:

Біблія: Мц 6, 26–33; Мц 7, 7–11; Лк 12, 6–7; Мц 5, 48; Лк 6, 36; Ян 3, 16–17; Ян 5, 19; Ян 10, 30; Ян 14, 31; Ян 5, 30; Ян 4, 34; Ян 3, 35; Ян 6, 32; Ян 16, 27.

Ілюстрацыя: «Найсвяцейшая Тройца».

Надпісы: «Я і Айцец — адно» (Ян 10, 30); «Ежа Мая ў тым, каб выконваць волю таго, хто паслаў Мяне, і завяршыць Яго справу» (Ян 4, 34); «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36).

Фрагмент з фільма пра жыццё Езуса Хрыста, у якім Ён кажа пра Айца. Відэаролік «Сапраўдны тата».
Метады катэхезы:

малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, асацыяцыі, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, пісьмовая праца на падставе тэксту, праца ў групах, разважанне над словам Божым.


Ход занятку
Малітва

Ойча наш
Праверка хатняга задання



Вучні дзеляцца сваімі ўражаннямі ад таго, як у іх атрымалася выканаць місію «анёла» і «зоркі».

Калі перадача «Божае нараджэнне вачамі відавочцаў» здымалася на відэа, можна паглядзець яе разам з вучнямі.

Падчас паўтарэння хатняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 2).
Чалавек пытаецца

Катэхет паказвае вучням відэаролік «Сапраўдны тата» і прапаноўвае вучням апісаць рысы добрага, сапраўднага таты і паразважаць пра яго ролю ў жыцці дзіцяці (заданне ў сшытку № 1). Вучні дзеляцца сваімі адказамі.

Катэхет задае вучням пытанне (заданне ў сшытку № 2): чаму мы можам назваць Бога сапраўдным і добрым Айцом?
Бог адказвае

На падставе біблійных тэкстаў сёння мы з вамі даведаемся, кім з’яўляецца для Езуса Бог Айцец.



Катэхет вешае на дошку ілюстрацыю «Найсвяцейшая Тройца» і надпісы: «Я і Айцец – адно» (Ян 10, 30); «Ежа Мая ў тым, каб выконваць волю таго, хто паслаў Мяне, і завяршыць Яго справу» (Ян 4, 34); «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36). Можна паказаць фрагмент з фільма пра жыццё Езуса Хрыста, у якім Ён гаворыць пра Айца.

Катэхет прапаноўвае вучням прачытаць выказванні Езуса, у якіх Ён гаворыць пра свайго Айца.
Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго (Ян 3, 16–17).
Не можа Сын рабіць сам ад сябе нічога, калі б не бачыў Айца, які робіць. Бо што робіць Ён, тое і Сын робіць таксама (Ян 5, 19).
Я і Айцец — адно (Ян 10, 30).
Але каб свет ведаў, што Я люблю Айца і раблю так, як наказаў Мне Айцец (Ян 14, 31).
Я не шукаю сваёй волі, але волі таго, хто паслаў Мяне (Ян 5, 30).
Ежа Мая ў тым, каб выконваць волю таго, хто паслаў Мяне, і завяршыць Яго справу (Ян 4, 34).
Айцец любіць Сына і ўсё аддаў у рукі Ягоныя (Ян 3, 35)
Айцец Мой дае вам сапраўдны хлеб з неба (Ян 6, 32).
Сам Айцец любіць вас, бо вы Мяне палюбілі і паверылі, што Я выйшаў ад Бога (Ян 16, 27).
Паглядзіце на птушак нябесных: яны ні сеюць, ні жнуць, ні збіраюць у засекі, і Айцец ваш Нябесны корміць іх. Ці ж вы не больш вартыя за іх? І хто з вас, турбуючыся, можа дадаць да свайго росту хоць адзін локаць? І аб вопратцы навошта турбуецеся? Паглядзіце на палявыя лілеі, як яны растуць: ні працуюць, ні прадуць. Кажу вам, што нават Саламон ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як адна з іх. Калі ж палявую траву, якая сёння ёсць, а заўтра будзе кінута ў печ, Бог так апранае, ці не намнога больш вас, малаверныя? Таму не турбуйцеся і не кажыце: «Што нам есці?» або: «Што піць?», або: «У што апрануцца?» Бо ўсяго гэтага шукаюць язычнікі. А ваш Айцец Нябесны ведае, што вы маеце патрэбу ва ўсім гэтым. Шукайце найперш Валадарства Божага і справядлівасці Ягонай, а гэта ўсё дадасца вам (Мц 6, 26–33).
Прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму будзе адчынена. Ці ёсць сярод вас чалавек, які, калі сын ягоны папросіць у яго хлеба, дасць яму камень? Або калі папросіць у яго рыбы, дасць яму змяю? Калі ж вы, будучы благімі, ведаеце, як даваць дзецям вашым добрыя дары, тым больш Айцец ваш, які ў нябёсах, дасць добрае тым, хто просіць у Яго (Мц 7, 7–11).
Ці ж не пяць вераб’ёў прадаецца за два асы? І ніводзін з іх не забыты перад Богам. А ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны. Не бойцеся, вы вартыя больш за мноства вераб’ёў (Лк 12, 6–7).
Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны (Лк 6, 36).
Будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны (Мц 5, 48).
Катэхет дзеліць вучняў на 2 групы і раздае ўрыўкі з Бібліі (заданне ў сшытку № 3):
І група

Прачытай выказванні Езуса пра Айца і напішы, хто для Езуса Бог Айцец.



Вучням раздаюцца карткі з наступнымі фрагментамі: Ян 3, 16-17; Ян 5, 19; Ян 10, 30; Ян 14, 31; Ян 5, 30; Ян 4, 34; Ян 3, 35; Ян 6, 32; Ян 16, 27.
ІІ група

Прачытай біблійныя тэксты: Мц 6, 26–33; Мц 7, 7–11; Лк 12, 6–7 і напішы, што ў іх гаворыцца пра Нябеснага Айца (заданне ў сшытку № 4).



Вучні дзеляцца сваімі адказамі.

Катэхет задае вучням пытанні:

— Якое выказванне Езуса пра Айца было для вас новым і раней не вядомым?

— Якое выказванне Езуса вам больш за ўсё запомнілася і спадабалася?




  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка