Кантрольная работа №1



Дата канвертавання15.05.2016
Памер14.63 Kb.
Кантрольная работа №1

Варыянт 1



1. Карыстаючыся маюнкам, знайдзіце: а) выпуклыя многавугольнікі; б) тыя многавугольнікі, сума градусных мер вуглоў якіх роўна 360º.



2. Вылічыце перыметр паралелаграма, калі адна з яго старон 8 см, а другая на 3 см большая.

3.ABCD – паралелаграм. Пункты O i F – сярэдзіны старон AB i AD адпаведна. Дакжыце, што чатырохвугольнік FOCF – паралелаграм.


4. У прамавугольніку ABCD пункт О – пункт перасячэння дыяганалей, BF – бісектрыса трохвугольніка АОВ. Вылічыце градусную меру FBC, калі BDA= 22º.
5. ABCD - прамавугольнік, пункт О – пункт перасячэння дыяганалей COD = 30°, пункт М належыць дыяганалі BD, прычым AM BD, AM = 6 см. Знайдзіце дыяганаль BD.

Кантрольная работа №1

Варыянт 2

1. Карыстаючыся маюнкам, знайдзіце: а) нявыпуклыя многавугольнікі; б) тыя выпуклыя многавугольнікі, сума градусных мер вуглоў якіх больш за 360º.



2. Вылічыце перыметр паралелаграма, калі адна з яго старон 10 см, а другая на 4 см меншая.

3. ABCD – паралелаграм. Пункты F i E ляжаць адпаведна на старанах ВС і АD так, што BAF =DCE. Дакажыце, што AFCE – паралелаграм.


4. Дыяганалі прамавугольніка MHPK перасякаюцца ў пункце О. Адрэзак PB - бісектрыса трохвугольніка РОК. Вылічыце градусную меру вугла РОК, калі HPВ = 65º.
5. MNPK - прамавугольнік, пункт О – пункт перасячэння дыяганалей POK = 30°, пункт T належыць дыяганалі NK, прычым MT NK, TM = 4 см. Знайдзіце дыяганаль NK.



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка