Кантрольная работа Паралельныя прамыя



Дата канвертавання16.05.2016
Памер41.87 Kb.
Кантрольная работа

Паралельныя прамыя

Варыянт 1

1. Адрэзак BF – медыяна раўнабедранага трохвугольніка (АВ =ВС). Пункт О ляжыць на старане ВС, адрэзак ОР – вышыня трохвугольніка FOC (мал. 85, а). Ці з'яўляюцца прямыя BF і ОР паралельнымі?


2. Пункт О ляжыць на старане ВС прамавугольніка ABCD, а пункт F - пункт перасячэння прамых АО і DC. Вылічыце градусную меру вугла FOC, калі  вугал BAO = 40 °

3.Пры перасячэнні дзвюх паралельных прамых сякучай атрымалася, што адзін з унутраных аднастаронніх вуглоў ў 2 разы большы за другі. Вылічыце градусныя меры унутраных аднастаронніх вуглоў


4. На малюнку 85, б  DK \ \ AC, АС = ВС, DF - бісектрыса вугла ADK. Дакажыце, што DF \ \ BC, калі вядома, што вугал ABC = 60 °.


5.На малюнку 85, в  намаляваны прамавугольны  паралелепіпед, пункты  К і F ляжаць на кантах СС1 і ВВ1 адпаведна. Прамая СВ1 праходзіць праз пункт  О - сярэдзіну адрэзка KF. Дакажыце, што трохвугольнікі КСО і FOB1 роўныя.


Кантрольная работа

Паралельныя прамыя
Варыянт 2

1. Дыяганалі квадрата ABCD перасякаюцца ў пункце О.


Адрэзак OF – вышыня трохвугольніка AOD (рыс 86, а). Ці  з'яўляюцца прамыя АВ і OF паралельнымі?

2. Пункт F ляжыць на старане CD квадрата ABCD так, што трохвугольнікі BAF  і FAD роўныя, О – пункт перасячэння прамых AF і ВС. Вылічыце градусную меру BOF.


3. Пры перасячэнні дзвюх паралельных прамых сякучай атрымалася, што адзін з унутраных аднастаронніх вуглоў на 40° большы за другі. Вылічыце градусныя меры унутраных аднастаронніх вуглоў.

4. На малюнку 86, б AB \ \ FK, АР і FD - бісектрысы вуглоў  ВАС і KFC адпаведна. Дакажыце, што AP \ \ FD.


5
. Нa малюнку 86, в намаляваны прамавугольны  паралелепіпед, Пункты  Р і Т ляжаць на кантах АВ і А1В1 адпаведна. Прамая А1В праходзіць   праз сярэдзіну адрэзка РТ – пункт  О. Дакажыце, што трохвугольнікі РОВ і ТОА1 роўныя.



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка