Кантрольныя пытанні даць азначэнні паняццяў «колер» І



Дата канвертавання01.12.2016
Памер294.22 Kb.
КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ
1. Даць азначэнні паняццяў «колер» і «афарбоўка» і растлумачыць розніцу паміж імі.

2. Якім чынам узнікае колераадчуванне?

3. Як пабудавана і працуе вока?

4. Светлавая чуласць вока.

5. Спектральная чуласць вока, віднасць.

6. Адаптацыя, яе віды і механізмы.

7. Што такое крывыя асноўных узбуджэнняў, як яны атрыманы і навошта патрэбныя?

8. Ізамерныя і метамерныя выпраменьванні і колеры, як яны ўзнікаюць, прывесці прыклады для выпраменьванняў і фарбаў.

9. Якія колеры называюць дадатковымі? Прывесці прыклады дадатковых колераў для фарбаў і выпраменьванняў. Як атрымаць пурпуровыя колеры на паперы? На экране?

10. У чым прычына метамернасці зроку?

11. Даць азначэнне энергетычных паказчыкаў для апісання колеру.

12. Даць азначэнне светлавых паказчыкаў для апісання колеру.

13. Даць азначэнне суб’ектыўных характарыстык колеру.

14. Сінтэз колеру, яго тыпы і выкарыстанне, прывесці прыклады.

15. Назваць і растлумачыць, якім чынам можна атрымаць асноўныя выпраменьванні для адытыўнага сінтэзу.

16. Якім чынам мяняюць колькасці асноўных адытыўнага сінтэзу? Прывесці прыклады.

17. Як узнікае колеравае раўнанне? Што выражаюць колеравыя каардынаты? Што азначаюць адмоўныя значэнні колеравых каардынат? Прывесці прыклады.

18. Якім чынам паводле колеравага раўнання вызначыць колеравы тон і насычанасць колеру? Прывесці прыклады.

19. Што паказваюць каэфіцыенты колеравага тону Ккт і насычанасці Кн? Прывесці прыклады.

20. Што такое колернасць? Чым яна адрозніваецца ад колеру? Супадаюць ці не каэфіцыенты колеравага тону Ккт і насычанасці Кн, разлічаныя паводле раўнанняў колеру і колернасці? Прывесці прыклады.


43

21. Якім чынам ацаніць колеравы тон і насычанасць колеру, карыстаючыся толькі яго колеравым раўнаннем і не разлічваючы каэфіцыентаў колеравага тону Ккт і насычанасці Кн? Прывесці прыклады.

22. Навошта патрэбна раўнанне колернасці? Якім чынам яго атрымаць? Што выражае модуль колеравага раўнання?

23. Напісаць сімвалічныя роўнасці адытыўнага сінтэзу. Растлумачыць, чаму яны сімвалічныя.

24. Растлумачыць, як працуе прылада для адытыўнага сінтэзу колеру. Нарысаваць яе схему і разгледзець утварэнне колеру К = 0,1Ч + 0,4З + 0,2С. Знайсці каэфіцыенты колеравага тону і насычанасці, апісаць словамі колеравы тон і насычанасць гэтага колеру.

25. Што апісваюць законы Грасмана, што з іх вынікае? Даць фармулёўкі і прывесці прыклады.

26. Прынцып утварэння колеру шляхам субтрактыўнага сінтэзу. Прывесці прыклады для блакітнай, пурпуровай і жоўтай фарбаў. Віды субтрактыўнага сінтэзу.

27. Сімвалічныя роўнасці субтрактыўнага сінтэзу. Чаму яны сімвалічныя?

28. Патрабавананні да ідэальных фарбаў субтрактыўнага сінтэзу. Крывыя паглынання ідэальных фарбаў.

30. Якія фарбы кіруюць колькасцямі сіняга, зялёнага і чырвонага занальных выпраменьванняў? Які механізм гэтага кіравання? Ад якіх параметраў фарбавых пластоў залежаць колькасці занальных выпраменьванняў?

31. Растлумачыць схему кіравання сінім занальным выпраменьваннем з дапамогаю чатырохступеневага кліна, утворанага ідэальнай жоўтай фарбай, з аптычнымі шчыльнасцямі палёў 0; 0,3; 0,6; 0,9; (ідэальны субтрактыўны сінтэз у праходным святле).

32. Растлумачыць схему кіравання зялёным занальным выпраменьваннем з дапамогаю чатырохступеневага кліна, утворанага ідэальнаю пурпуроваю фарбаю, з аптычнымі шчыльнасцямі палёў 0; 0,3; 0,6; 0,9; (ідэальны субтрактыўны сінтэз у праходным святле).

33. Растлумачыць схему кіравання чырвоным занальным выпраменьваннем з дапамогаю чатырохступеневага кліна, утворанага ідэальнаю блакітнаю фарбаю, з аптычнымі шчыльнасцямі палёў 0; 0,3; 0,6; 0,9; (ідэальны субтрактыўны сінтэз у праходным святле).

34. Растлумачыць, як працуе прылада для субтрактыўнага сінтэзу колеру ў праходным святле. Нарысаваць яе схему і разгледзець утварэнне колеру К = 0,5Ч + 0,1З + 0,5С. Знайсці каэфіцыенты колеравага тону і насычанасці і апісаць словамі колеравы тон і насычанасць гэтага колеру.

35. Што такое колеравае раўнанне ў субтрактыўных каардынатах і якім чынам яго можна атрымаць? Які колер апісваецца такім колеравым раўнаннем? Наколькі яно мае універсальны характар?

36. Чым субтрактыўны сінтэз у адбітым святле адрозніваецца ад субтрактыўнага сінтэзу колеру ў праходным святле. Нарысаваць схему субтрактыўнага сінтэзу ў адбітым святле для накладзеных на паперу жоўтай (зверху) і пурпуровай (знізу) фарбаў і растлумачыць утварэнне колеру.

37. Чым субтрактыўны сінтэз у адбітым святле адрозніваецца ад субтрактыўнага сінтэзу колеру ў праходным святле. Нарысаваць схему субтрактыўнага сінтэзу ў адбітым святле для накладзеных на паперу блакітнай (зверху) і жоўтай (знізу) фарбаў і растлумачыць утварэнне колеру.

38. Чым субтрактыўны сінтэз у адбітым святле адрозніваецца ад субтрактыўнага сінтэзу колеру ў праходным святле. Нарысаваць схему субтрактыўнага сінтэзу ў адбітым святле для накладзеных на паперу пурпуровай (зверху) і блакітнай (знізу) фарбаў і растлумачыць утварэнне колеру.

39. Які сінтэз колеру ажыццяўляецца на чатырохфарбавым растравым адбітку? Якія тыпы колеравага сінтэзу тут ужываюцца?

40. Якія існуюць спосабы колькаснага апісання колераў? Якія патрабаванні да колеравых вымярэнняў? Што такое колераметрыя, колераметрычная сістэма?

41. Схема візуальнага адытыўнага колераметра і прынцып вымярэння колеравых каардынат. Якім чынам вымерыць колер, які не ўзнаўляецца паводле насычанасці?

42. Што такое колераметрычная сістэма? Трыяда? Якія фактары падлягаюць нармаванню? Якія патрабаванні да колераў трыяды?

43. Якасныя і колькасныя характарыстыкі трыяды RGB? Што такое яркасная і энергетычная колераметрычная адзінкі?

44. Што такое яркасныя каэфіцыенты асноўных RGB? Раўнанні колеру і колернасці, разлік яркасці ў сістэме RGB, модуль колеру, адзінкавы колер.

45. Каларыметрычная сістэма XYZ, прычыны яе ўвядзення, апісанне трыяды XYZ, колеравае раўнанне, яркасныя каэфіцыенты асноўных, разлік яркасці.

46. Перавод колеравых каардынат з адной колераметрычнай сістэмы ў іншую.

47. Што такое крывыя складання, удзельныя каардынаты, як яны атрыманы для сістэмаў RGB і XYZ? Стандартны і дадатковы колераметрычныя назіральнікі МКА (CIE). Якім чынам, ведаючы значэнні ўдзельных каардынат, знайсці колеравыя каардынаты монахраматычных выпраменьванняў адвольнай магутнасці?

48. Якім чынам, ужываючы ўдзельныя каардынаты, знайсці колеравыя каардынаты: а) складанага выпраменьвання адвольнай магутнасці ў сістэме RGB, сістэме XYZ; б) празрыстых і непразрыстых целаў у сістэме RGB, сістэме XYZ; в) прыродных целаў, якія асвятляюцца крыніцамі з непарыўным спектрам у сістэме RGB, сістэме XYZ.

49. Навошта ўведзены стандартныя колераметрычныя крыніцы святла? Прывесці характарыстыкі кожнай крыніцы. Чым аднолькавыя і чым адрозніваюцца паміж сабой стандартныя колераметрычныя крыніцы? Якія формулы для разліку колеравых каардынат залежаць ад характарыстык колераметрычнай крыніцы святла?

50. Чаму колеравыя каардынаты невыпраменных целаў не з’яўляюцца іх уласнымі характарыстыкамі? Прывесці прыклад. Якім чынам уводзяць нарміраванне колеравых каардынат невыпраменных целаў? Якія параметры стандартных колераметрычных крыніцаў святла нарміраваныя і для якіх мэтаў?

51. Якія формулы ўжываюць для лікавага разліку колеравых каардынат выпраменьванняў і невыпраменных целаў? Як улічваюць патрабаванні да дакладнасці разлікаў? Як разлічыць інтэгральны каэфіцыент адбіцця (прапускання) целаў?

52. Калі і чаму колер стаў велічынёй, якую можна аб’ектыўна вымяраць фотаэлектрычным колераметрам? Наколькі і чаму аб’ектыўна вымярае колер візуальны колераметр? Якія існуюць узроўні інфармацыі пра колер невыпраменнага цела, у прыватнасці друкарскага адбітку?

53. Што такое колеравая прастора? Як яна звязаная з колераметрычнай сістэмай? Як пабудаваць колеравую прастору RGB на аснове трохмернай прамавугольнай сістэмы каардынат? Якім чынам мяняюцца характарыстыкі колеру ў колеравай прасторы? Што вызначае ахраматычная вось?

54.  Як пабудаваць плоскасць адзінкавых колераў і трохвугольнік колернасці rgb?

55. Якія адметныя плоскасці і лініі колеравай прасторы RGB?

56. Якія ўласцівасці мае трохвугольнік колернасці rgb?

57. Што такое локус і як яго пабудаваць?

58. Як пабудаваць колеравую дыяграму rg?

59. Як на дыяграме rg вызначыць колеравы тон праз дамінальную даўжыню хвалі?

60. Як на дыяграме rg вызначыць насычанасць колеру праз колераметрычную чысціню?

61. Што такое аліхна і як вызначыць яе месца на дыяграме rg?

62. Недахопы дыяграмы rg і ўласцівасці колераметрычнай сістэмы XYZ.

63. Як пабудаваць трохвугольнік колернасці xyz на аснове колеравага трохвугольніка rgb?

64. Як пабудаваць колеравую дыяграму xy? Якія яе ўласцівасці?

65. Якім чынам на дыяграме xy вызначыць колеравы тон і насычанасць колеру? Прывесці формулы і растлумачыць, якую формулу калі ўжываць. Паказаць на дыяграме xy аліхну, локус пурпуровых колераў.

66. Якія ўласцівасці дыяграмы xy у візуальным адрозненні колераў? Што такое колеравы кантраст, парогавы эліпс? Як размеркаваны парогавыя эліпсы на дыяграме xy? Якія высновы з гэтага вынікаюць?

67. Якім чынам дыяграму xy можна пераўтварыць у дыяграму uv? Якія ўласцівасці мае дыяграма uv? Якім чынам пабудавана роўнакантрастная сістэма МКА-60? Яе ўласцівасці.

68. Якім чынам пабудавана роўнакантрастная сістэма МКА-64? Яе ўласцівасці.

69. Якім чынам пабудавана роўнакантрастная сістэма МКА-67? Яе ўласцівасці і выкарыстаннеў паліграфіі.

70. Параўнаць колераметрычныя сістэмы RGB, XYZ, МКА-60, МКА-64, МКА-76, адзначыць агульныя рысы, адрозненні і прызначэнне.

71. Спектрафотаметрычны і колераметрычны спосабы вымярэння колеру, іх прынцыповыя адрозненні, схемы атрымання спектральных крывых выпраменьвання, прапускання і адбіцця.

72. Якія існуюць колераметрычныя нормы вымярэння колеру? Як вымяраюць апертурны каэфіцыент адбіцця?

73. Класіфікацыя апаратуры для колеравых вымярэнняў. Монахраматар, кандэнсар, діспергатар, каліматар. Каларыметры, кампаратары.

74. Якім чынам ствараецца колеравы атлас? Колеравае кола, колеравае цела? Як пабудаваны атласы Мансела, Оствальда, атлас сістэмы «Радуга»?

75. Ідэальны працэс колераўзнаўлення, прыклад і схемы колераўзнаўлення паводле колеравых раўнанняў спосабамі адытыўнага і субтрактыўнага сінтэзу ў праходным святле.

76. Стадыі працэсу колераўзнаўлення, іх апісанне і сутнасць, частковыя відарысы, іх баланс, раўнанні колеру, які ўзноўлены шляхам адытыўнага і субтрактыўнага сінтэзаў. Адрозненне ідэальнай субтрактыўнай рэпрадукцыі ў праходным і адбітым святле.

77. Выдзяленне фарбаў у колерападзельным фатаграфаванні. Якія ўласцівасці ідэальных фарбаў субтрактыўнага сінтэзу? Колерападзельныя негатывы і дыяпазітывы для кожнай фарбы, занальныя святлафільтры і іх роля ў выніках колерападзелу. Галоўнае патрабаванне колерападзелу для субтрактыўнага сінтэзу.

78. Чым субтрактыўны сінтэз друкарскімі фарбамі адрозніваецца ад ідэальнага? Крывыя паглынання друкарскіх фарбаў, іх аналіз і характарыстыка шкодных паглынанняў. Ступень падпарадкавання закону Бугера — Ламберта — Бэра.

79. Гістаграмы занальных шчыльнасцяў друкарскіх фарбаў, шкодныя і карысныя паглынанні. Друкарскія фарбы як сумы пэўных колькасцяў ідэальных фарбаў. Занальныя шчыльнасці накладанняў трох пластоў друкарскіх фарбаў. 

80. Як выглядае шэры колер, атрыманы складаннем гістаграм занальных шчыльнасцяў ідэальных і друкарскіх фарбаў, узятых у роўных колькасцях? Што такое баланс па шэрым? Якія колеры маюць бінарныя (падвойныя) накладанні друкарскіх фарбаў?

81. Якія колеравыя скажэнні мае адвольны колер, атрыманы друкарскімі фарбамі? Што называюць колерападзельнымі скажэннямі па лішку і нястачы фарбаў? Якая галоўная прычына колерападзельных скажэнняў?

82. Наколькі рассеянне святла ў фарбавым пласце ўскладняе рэальны субтрактыўны сінтэз? Чаму пласт рассейвае святло? Чаму падае насычанасць адбітка? Якія фарбы называюць мутнымі, празрыстымі, крыючымі? На прыкладзе блакітнай фарбы растлумачце недахопы друкарскіх фарбаў. 

83. Якая роля чорнай фарбы на друкарскім адбітку? Якім чынам вырабляюць негатыў чорнай фарбы? Што такое тэхналогія мінімізацыі каляровых фарбаў? Чаму лакаваны, ламінаваны або надрукаваны на мелаванай паперы адбітак выглядае больш насычаным і цёмным?

84. Што такое колеравы ахоп трыяды? Якім чынам можна пабудаваць фігуру ахопу ідэальных фарбаў субтрактыўнага сінтэзу? Як яна выглядае? Якія колеры нельга ўзнавіць нават ідэальнымі фарбамі? Як выглядае фігура ахопу рэальных (друкарскіх) фарбаў? Ад чаго залежыць ахоп трыяды друкарскіх фарбаў?

85. Што такое дублікацыйная тэорыя? Які яе асноўны тэзіс? Што з яго вынікае? Што называюць арыгіналам-дублікатам? Як можа выглядаць арыгінал-дублікат?

86. Якія перавагі і недахопы маюць сістэмы аднафарбавых кліноў і шкала ахопу для даследавання працэсу колераўзнаўлення?

87. Якім чынам можна выразіць колерападзельныя скажэнні? Што такое графікі аддзяляльнасці?

88. Пабудова шкалы ахопу. Якія назвы маюць яе рады? Што такое паласа колерападзелу?

89. Раўнанні колераўзнаўлення.



90. Раўнанні колерападзелу.

КАНТРОЛЬНЫЯ ЗАДАЧЫ
1. Колеры К1 і К2 зададзены раўнаннямі. Знайсці яркасць і апісаць словамі колер КК2.


Варыянт

Колеравыя раўнанні

0

К1 = 3R + 4G + B;

К2 = 6R + 7G + B.

1

К1 = 1,5Х + 1,2Y + Z;

К2 = 2Х + 3Y + 4Z.

2

К1 = 2Х + 3Y + 2Z;

К2 = 3Х + 2Y + 2Z.

3

К1 = 0,2R + 2G + 2B;

К2 = –0,2R + 2G + 2B.

4

К1 =0,1Х + 5Y + 0,2Z;

К2 = 9Х + 0,5Y + 8Z.

5

К1 = 2R + G + B;

К2 = –R + G + B.

6

К1 =0,5Х + 1,2Y + 3Z;

К2 = 2Х + 2Y + 3Z.

7

К1 = –2R + 3G + 2B;

К2 = 0,6R + 2G + B.

8

К1 = 2,2Х + 1,3Y + 3Z;

К2 = 3Х + 1,3Y + 2,2Z.

9

К1 = 0,1R + 5G + 2B;

К2 = R + G + 2B.

10

К1 =0,9Х + 1,5Y + 3Z;

К2 = 3Х + 12Y + 4Z.

11

К1 = –R + 3G + B;

К2 = 1,6R + 4G + 2B.

12

К1 = 5Х + 2,3Y + 4Z;

К2 = Х + 3Y + 2Z.

2. Знайсці дамінальную даўжыню хвалі, колераметрычную чысціню, яркасць і апісаць словамі колер, зададзены раўнаннем.




Варыянт

Колеравае раўнанне

13

К = –2R + 4G + 0,5B.

14

К = 1,5Х + 1,2Y + Z.

15

К = 2Х + 3Y + 2Z.

16

К = –0,4R + 2G + 2B.

17

К = 1,1Х + 3Y + 0,2Z.

18

К = 2R + G + B.

19

К =0,5Х + 1,2Y + 3Z.

20

К = 2R + 3G + 2B.

21

К = 2,2Х + 1,3Y + 3Z.

22

К = 0,1R + 5G + 2B.

23

К = 3Х + 12Y + 4Z.

24

К = -7R + 12G + 2B.

25

К = Х + 3Y + 2Z.

3. Ведаючы дамінальную даўжыню хвалі дам і колераметрычную чысціню P колеру, напісаць раўнанне колернасці невыпраменнага цела ў колераметрычнай сістэме XYZ.




Варыянт

Дамінальная даўжыня хвалі дам, нм

Колераметрычная чысціня колеру P

Стандартная колераметрычная крыніца

26

490

0,3

А

27

510

0,7

B

28

520'

0,5

C

29

590

1,0

E

30

560'

0,6

А

31

555

0,3

B

32

500'

1,0

C

33

500

0,4

E

34

510'

0,2

А

35

495

0,8

B

36

600

0,9

C

37

555'

0,2

E

38

480

0,3

A

4. Колер К выпраменьвання зададзены раўнаннем. Апісаць словамі адзінкавы колер Кадз і знайсці яго яркасць.




Варыянт

Колеравае раўнанне

39

К = 2R + 2G + B

40

К = 1,5R + 1,5G +1,5B

41

К = 2X + 15Y + 9Z

42

К = 2X + 5Y + 9Z

43

К = R + 2G + B

44

К = Х + 2Y + Z

45

К = 1,5Х + 1,2Y + 3Z

46

К = –2R + 3G + 2B

47

К = 2,2Х + 1,3Y + 3Z

48

К = –0,1R +0,8G + 0,3B

49

К = 13Х + 15Y + 4Z.

50

К = 1,8R + 5G + 3B.

51

К = Х + 4Y + Z.

52

К = 7Х + 7Y.

5. На дыяграму колернасці нанесці колеры К1, К2, К1 + К2 і апісаць словамі колер К1 + К2.




Варыянт

Колеравыя раўнанні

53

К1 = –1,1R + 1,9G;

К2 = 5R + 6G.

54

К1 = Х + Y +3Z;

К2 = 5Х + 2Y + Z.

55

К1 = 2Х + 5Y + Z;

К2 = 0,7Х + 0,4Y + 0,6Z.

56

К1 = 2R + 2G + 4B;

К2 = –0,9R + 5G + 2B.

57

К1 =11Х + 15Y + 3Z;

К2 = 3Х + 4Y + 4Z.

58

К1 = –0,5R + 3G + 2B;

К2 = 4R + 7G + 4B.

59

К1 =0,5Х + 1,5Y + 5Z;

К2 = 2Х + Y + 11Z.

60

К1 = 6R + 6G + 3B;

К2 = 4,5R + G +2,5B.

61

К1 = 5Х + 4Y + 8Z;

К2 = 3Х + 3Y + Z.

62

К1 = 7R + 13G + 9B;

К2 = 5R + 2G + 5B.

63

К1 =1,5Х + 2,5Y + 4Z;

К2 = 2Х + Y.

64

К1 = 3R + 3G + 3B;

К2 = 5R + 2G +5B.

65

К1 = 13Х + 24Y +11Z;

К2 = 12Х + 6Y.

66

К1 = –3R + 10G + 3B;

К2 = 6R + 9G +5B.

6. Параўнаць колеры К1 і К2 паводле колеравага тону, насычанасці і яркасці.

Варыянт

Колеравыя раўнанні

67

К1 = –0,3R + G +2 B;

К2 = 5Х + 5Y + 3Z.

68

К1 = 5Х + 0,1Y +2 Z;

К2 = 0,4R + 0,2G.

69

К1 = 0,5Х + 2Y + 1,2Z;

К2 = 2Х + 0,2Y + 3Z.

70

К1 = 2R + 2B;

К2 = 0,7Х + Y + 2Z.

71

К1 =2Х + 7Y + 0,9Z;

К2 = G + 2B.

72

К1 = 3R + B;

К2 = 0,9Х + 2Y + Z.

73

К1 =0,8Х + 1,4Y + 2Z;

К2 = –2R + G +3B.

74

К1 = –2R + 3G + B;

К2 = 12Х + 13Y + 7Z.

75

К1 = 7Х + 11Y + 8Z;

К2 = 0,8R + 1,2G + B.

76

К1 = –0,3R + 1,5G + B;

К2 = 3Х + 3Y + 2Z.

77

К1 =2,8Х + 2,4Y + 5Z;

К2 = R + 2G + 3B.

78

К1 = –3R + 5G + 2B;

К2 = 2Х + 8Y + 3Z.

79

К1 = 17Х + 14Y + 5Z;

К2 = 2,8R + 4,2G + 2B.

80

К1 = –4R + 10G + 2B;

К2 = 11Х + 15Y + 9Z.

81

К1 =8Х + 4Y + Z;

К2 = R + 8G + 3B.

82

К1 = –5R + 15G + B;

К2 = 11Х + 18Y + 4Z.

7. Напісаць раўнанні колеру дадзеных колеравага тону, насычанасці і яркасці.




Варыянт

Колеравы тон

Насычанасць

Яркасць, нт

82

Сіні

Маланасычаны

340

83

Блакітны

Насычаны

170

84

Зялёны

Сярэдненасычаны

1200

85

Жоўты

Ненасычаны

680

86

Аранжавы

Вельмі насычаны

520

87

Чырвоны

Максімальна насычаны

2040

88

Пурпуровы

Маланасычаны

68

89

Сіні

Насычаны

360

90

Блакітны

Сярэдненасычаны

120

91

Зялёны

Ненасычаны

480

92

Пурпуровы

Насычаны

1000

93

Аранжавы

Сярэдненасычаны

200

94

Чырвоны

Ненасычаны

110

8. Колер выпраменьвання зададзены колеравым раўнаннем у сістэме RGB. Не карыстаючыся формуламі пераводу каардынат, напісаць раўнанне гэтага ж колеру ў сістэме XYZ.




Варыянт

Колеравае раўнанне

95

К = 2R + 3G + B.

96

К = 1,5R + 1,5G +1,5B.

97

К = 2R + 4GB.

98

К = 1,5R + 1,5G +1,5B.

99

К = R + 5GB.

100

К = 2R + 6G + 2B.

101

К = 3R + 7G +1,5B.

102

К = 2R + 7GB.

103

К = 1,5R + 4,5G +2B.

104

К = R + 2G + B.

105

К = 5R + 8G + 2B.

106

К = 4R + 9G +B.

107

К = 2R + 7G B.

108

К = 6R + 16G +3B.

109

К = 13R + 13G.

9. Напісаць раўнанне і апісаць словамі рэальны колер, які з'яўляецца дадатковым да дадзенага колеру і мае пэўнае значэнне насычанасці (колераметрычнай чысціні) або яркасці.



Варыянт

Колеравае раўнанне зыходнага колеру

Характарыстыка дадатковага колеру

Насычанасць або чысціня

Яркасць

125

К = 2X + 2Y + Z




340

126

К = 1,5R + 2,5G +1,5B

Максімальна насычаны




127

К = 2X + 15Y + 9Z




1200

128

К = 2X + 5Y + 9Z

0,7




129

К = R + 2G + B

Максімальна насычаны




130

К = Х + 2Y + Z

1,0




131

К = 1,5Х + 1,2Y + 3Z




68

132

К = –2R + 3G + 2B

Максімальна насычаны



133

К = 2,2Х + 1,3Y + 3Z

0,5




134

К = –0,1R +0,8G + 0,3B

Максімальна насычаны




135

К = 13Х + 15Y + 4Z.

0,2




136

К = 1,8R + 5G + 3B.

Максімальна насычаны




10. Колеры К1 і К2 зададзены раўнаннямі. Апісаць словамі колер, характарыстыка якога адпавядае дадзеным.




Варыянт

Колеравыя раўнанні

Характарыстыка колеру

137

К1 = –0,3R + G +2 B;

К2 = 5Х + 5Y + 3Z.

Больш насычаны

138

К1 = 5Х + 0,1Y +2 Z;

К2 = –0,3R + G +2 B.

Менш яркі

139

К1 = 0,5Х + 2Y + 1,2Z;

К2 = 2Х + 0,2Y + 3Z.

Больш яркі

140

К1 = 2R + 2B;

К2 = 0,7Х + Y + 2Z.

Менш насычаны

141

К1 =2Х + 7Y + 0,9Z;

К2 = G + 2B.

Больш насычаны

142

К1 = 3R + B;

К2 = 0,9Х + 2Y + Z.

Менш яркі

143

К1 =0,8Х + 1,4Y + 2Z;

К2 = –2R + G +3B.

Больш яркі

144

К1 = –2R + 3G + B;

К2 = 12Х + 13Y + 7Z.

Менш насычаны

145

К1 = 7Х + 11Y + 8Z;

К2 = 0,8R + 1,2G + B.

Больш насычаны

146

К1 = –0,3R + 1,5G + B;

К2 = 3Х + 3Y + 2Z.

Менш яркі

147

К1 =2,8Х + 2,4Y + 5Z;

К2 = R + 2G + 3B.

Больш яркі

148

К1 = –3R + 5G + 2B;

К2 = 2Х + 8Y + 3Z.

Менш насычаны

149

К1 = 17Х + 14Y + 5Z;

К2 = 2,8R + 4,2G + 2B.

Больш насычаны

150

К1 = –4R + 10G + 2B;

К2 = 11Х + 15Y + 9Z.

Менш яркі

151

К1 =8Х + 4Y + Z;

К2 = R + 8G + 3B.

Больш яркі

152

К1 = –5R + 15G + B;

К2 = 11Х + 18Y + 4Z.

Менш насычаны

11. Вызначыць, якая пара колераў мае большы колеравы кантраст.




Варыянт

Колеравыя раўнанні

Колеравыя раўнанні

153

К1 =9Х + 0,6Y + 7Z;

К2 = 7Х + 6Y + 2Z.

К1 =5Х + 7Y + 3Z;

К2 = 0,7Х + 0,6Y + 6Z.

154

К1 =0,5Х + 4Y + 2Z;

К2 = 3Х + 0,9Y + 0,1Z.

К1 =Х + Y + 0,1Z;

К2 = 0,9Х + Y + 2Z.

155

К1 =9Х + 9Y + 6Z;

К2 = 0,6Х + 6Y + 0,06Z.

К1 =0,7Х + 2Y + Z;

К2 = 3Х + 6Y + 0,3Z.

156

К1 =3Х + 0,6Y + 5Z;

К2 = 4Х + 0,2Y + 4Z.

К1 =4Х + 4Y + 0,2Z;

К2 = 3Х + 3Y + 0,2Z.

157

К1 =0,5Х + 0,2Y + 0,6Z;

К2 = 2Х + 3Y + 4Z.

К1 =0,8Х + 6Y + 0,5Z;

К2 = 0,5Х + Y + 3Z.

158

К1 =7Х + 0,6Y + 4Z;

К2 = 0,1Х + 2Y + 3Z.

К1 =8Х + 0,4Y + 0,2Z;

К2 = Х + 0,9Y + 4Z.

159

К1 =3Х + 0,5Y + 4Z;

К2 = 0,5Х + 4Y + 0,6Z.

К1 =3Х + 2Y + 1Z;

К2 = 0,1Х + 0,2Y + 2Z.



ЛІТАРАТУРА

Асноўная

1. Шашлов Б.А. Цвет и цветовоспроизведение. — М.: Изд-во МГАП «Мир книги», 1995. — 316 с.

2. Луизов А. В. Цвет и свет. — М.: Энергоатомиздат 1989. — 259 с.

3. Шашлов А. Б., Уарова Р. М., Чуркин В. А. Основы светотехники. — М.: МГУП, 2002. — 280 с.

4. Якаўлеў М. К. Тэорыя колеру і колераўзнаўлення: вучэб. дапаможнік. – Мн.: БДТУ, 2007. – 140 c.: іл.

5. Тэорыя колеру і колераўзнаўлення: вуч.-мет. дапаможнік па аднайменным курсе для студ.-завоч. спец. 1–47 02 01 // Уклад. Якаўлеў М. К. — Мн.: БДТУ, 2004. — 63 c.


Дадатковая

  6. Джадд Д, Вышецки Г. Цвет в науке и технике. Пер. с англ. под ред. Л. Ф. Артюшина — М: Мир, 1978. — 592 с.

  7. Фильд Г. Г. Цветопередача в полиграфии. М.: «Принт-медиа центр», 2005. — 180 с.

  8. Артюшин Л.Ф. Цветоведение. — М., 1982.

  9. Зернов В. А. Цветоведение. — М.: «Книга», 1972. — 248 с.

10. Д. Блатнер, Б. Фрейзер. Adobe Photoshop. Искусство допечатной подготовки. — М.: Diasoft, 2003. — 680 с.

11. Назарьев В. В. Цвет: компьютерная обработка цветных изображений. — М.: Эком, 1996. — 80 с.

12. Шаронов В. В. Свет и цвет. — М.: Физ.- мат. лит., 1961. — 312 с.

13. Кривошеев М. И., Кустарев А. К. Цветовые измерения — М.: Энергоатомиздат, 1990. — 277 с.

14. Кухарчик Л.В., Попечиц В.И., Сагайдак Д.И., Тимофеева Г.И. Цвет в ЖК дисплее, модели цвета, цветовосприятие. — Мн. БГУ, 2003.  — 200 с.

15. Стефанов С., Тихонов В. Цвет в полиграфии и не только. Кн. 1 — М.: «Репроцентр», 2003. — 288 с.

16. Стефанов С., Тихонов В. Термины по цвету и не только. Кн. 2 — М.: «Репроцентр», 2003. — 235 с.

17. Стефанов С. Цветное изображение на оригинале, мониторе компьютера и на полиграфическом оттиске. — М.: «Репроцентр М», 2003. — 61 c.

18. Стефанов С. Полиграфическое воспроизведение цветных изображений. — М.: «Репроцентр М», 2003. — 31 c.

19. Стефанов С. Оценка печати оттисков. — М.: «Репроцентр», 2006. — 36 с.

20. Стефанов С. Изображения: градация и цвет. — М.: «Репроцентр М», 2005. — 48 c.



21. Стефанов С. Цвет в полиграфии. — М.: «Репроцентр М», 2005. — 48 c.

22. Стефанов С., Тихонов В. Цвет ready-made, или Теория и практика цвета. — М.: «Репроцентр», 2006. — 345 с.
: Portals
Portals -> Спіс студэнтаў 3-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 2-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 1-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Пасяджэнне 1-е “О мой нязводны род, ён моцны духам ”
Portals -> Вынікі круглагадовай алімпіяды па беларускай мове
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Фармацэўтычная хімія Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Вучэбны план спецыяльнасць: 1-89 02 02 Турызм І прыродакарыстанне




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка