Карэкцыйна – развіваючы занятак Тэма: Глядзі. Слухай. Запамінай. Мэты



Дата канвертавання01.07.2016
Памер60.89 Kb.
Карэкцыйна – развіваючы занятак

Тэма: Глядзі. Слухай. Запамінай.
Мэты: 1. Развіваць славесна-лагічнае мысленне

(выдзяляць істотныя прыкметы, аналогіі)

2. Развіваць устойлівую ўвагу

(пераключэнне, канцэнтрацыю)

3. Пашыраць слоўнікавы запас дзяцей

4. Выхоўваць сяброўскія адносіны, прывіваць

любоў да чытання кніг.

У школе празвінеў званок –

пачынаецца урок.

Стаў настаўнік каля дошкі.

Разам папрацуем трошкі.

Розум і сэрца ў працу ўлажы.

Кожнай хвілінай сваёй даражы.
I. Арганізацыйны момант.

- Чаму неабходна даражыць кожнай хвілінай?

Каб мы не гублялі без справы дарагіх хвілін, за намі сочыць лялька Хвілінка, якая будзе нагадваць нам, што час бяжыць хутка і патрэбна працаваць дружна, каб ўсё паспець зрабіць. Перад тым, як пачаць працаваць, давайце крыху памарым. Вы любіце марыць? Пакладзіце рукі на парты, галовы на рукі і заплюшчыце вочкі. Думайце аб прыемным, уяўляйце тое, аб чым я буду гаварыць:

(уключыць музыку)



Я ляжу на цёплым пяску на беразе мора, гляджу ў яснае блакітнае неба. Плывуць лёгкія воблакі, спяваюць птушкі, свежы вецер прыемна абвявае твар. Я быццам растапіўся, быццам знаходжуся ў стане бязважкасці. Мне хораша і спакойна, па целе бруіцца прыемнае цяпло. Я ведаю, што ў мяне ўсё будзе добра. Я зарываю рукі ў пясок… Раптам хваля бадзёрасці накочваецца на мяне. Галава яснее. Хочацца ўзяцца за справу, думаць, слухаць, запамінаць. Я адкрываю вочы - і што гэта? Усё той жа акіян, толькі на ім я ўжо бачу астравы: Надзеі, востраў Смутку, Радасці. Вазміце кожны свой караблік, які ляжыць перад вамі на парце і пастаўце яго на востраў, які адпавядае вашаму цяперашняму настрою. Я пастаўлю свой карабель на востраў Надзеі і буду спадзявацца, што ваш настрой не сапсуецца на працягу ўсяго занятка.

(выключыць музыку)

- Сёння ў нас незвычайны занятак. Да нас прыйшло нейкае цікавае пісьмо. Давайце прачытаем яго:

Дарагія вучні!

Пішуць вам жыхары казачнага замка. У нас быў такі прыгожы замак, але злы чараўнік зафарбаваў яго белым колерам. Дапамажыце, калі ласка, вярнуць фарбы нашаму замку. А для гэтага вам неабходна выканаць пэўныя заданні.

-Давайце адправімся ў падарожжа на дапамогу жыхарам казачнага замка. А на чым мы паедзем?

Вагончыкі зялёныя

Бягуць, бягуць, бягуць.

А круглыя калёсікі гавораць нам: тук, тук!

У добры шлях! (Дзеці уключаюць жалезную дарогу, гучыць песня “Голубой вагон”)





  1. заданне:

-Паглядзіце на дошку. Запомніце, якім колерам неабходна будзе замаляваць пэўны значок на малюнку замка.(Дзеці па памяці ўзнаўляюць колеры ўмоўных абазначэнняў.)

- Справіліся, значыць можна замалёўваць чырвоным колерам першы значок.

-А вы хочаце даведацца, хто жыве ў замку? Давайце выканаем новае заданне, якое ляжыць у канверце.



2 заданне:

-Знайдзіце назвы герояў сярод наступных літар:

Л Е А П О Л Ь Д

А Н І Ц А Р У Б

К Р Е В М А О З

А К Ю О Л Ь І А

А ДЗ О Ў В І Ф Я

І Л Э К Н А Х Ц

Н Я З Н А Й К А
(Леапольд, Бураціна, Мальвіна, Кракадзіл, Заяц, Воўк)

Малюнкі казачных герояў прымацоўваюцца на дошцы да малюнка замка.

-Вось вы і з гэтым заданнем справіліся. Значыць можам замаляваць другую частку .


Фізкультхвілінка: Кот Мурлыка, кот Царапка

Вучыць дзетак танцаваць:

Ножку ўлева, ножку ўправа,

Раз-два-тры-чатыры-пяць.

-Вось мы і адпачылі трошкі. А цяпер вы будзеце працаваць парай. Як працуюць у пары?

3 заданне:

-Прачытайце, што напісана на картцы. Растлумачце сэнс сказаў.

Дружбузагрошынекупіш.

Дружнымлюдзямніхтонестрашны.

Немайсторублёўамайстосяброў.

-А каго называюць сябрам? Малайцы, справіліся з заданнем, значыць дазваляецца замаляваць 3-ю частку

-Я ведаю, што вы любіце гуляць. Для новай гульні вам трэба быць вельмі ўважлівымі і кемлівымі.




4 заданне:

-Кожнаму з вас я буду паказваць слова, якое трэба прачытаць. Перастаўце літары месцамі, каб атрымалася новае

слова:


волас – слова карп – парк

куст – стук масла – смала

сокал – колас

(дзеці па чарзе падыходзяць да настаўніка, чытаюць словы)

- Калі табе будзе цяжка, сябар дапаможа.

Справіліся з заданнем. Значыць, дазволена размаляваць 4-ю частку замка. Якім колерам будзем замалёўваць такі ўмоўны значок?



- Бачыце, ваш замак прыгажэе. І на ім ўсё менш белага колеру. Давайце выканаем яшчэ адно заданне. А гэтае заданне адолеюць толькі сапраўдныя сябры. Вы ж сябры? А якую песню, верш ці апавяданне пра сяброў успомніце? (Казка “Дружбакі”)



5 заданне:

-Давайце прачытаем гэту казку па ролях.



Дружбакі

На лясной палянцы жылі па суседству Заяц і Вожык. Звяркі адзін без аднаго і дня не маглі пражыць. Аднойчы Заяц кажа Вожыку:

  • Мы з табою такія дружбакі, што вадою нас не разліць!

  • Нават вялікі дождж, - адказаў Вожык.

Пачула гэта Хмарка, раззлавалася:

  • А мы яшчэ паглядзім! Трэба паклікаць дождж, каб ён напалохаў гэтых смельчакоў, якія і Хмары старой не баяцца.

Дождж тут як сыпануў і пачаў паліваць лес.

  • Пабеглі да мяне, перачакаем дождж, - кажа Вожык.

  • Не, у мяне хата большая, - адказаў Заяц.

  • А у мяне самавар паставім, чай заварым…

Так не дагаварыўшыся, звяркі разбегліся. Кожны ў сваю хатку. А дождж усё ліў.

  • Дарэмна я не паслухаў Вожыка, - падумаў Заяц. – Як радасна было б разам. Ён можа таксама адзін і яму таксама сумна. Пабягу да яго. Але ж на двары дождж. Нічога, да вожыкавай хаты блізка.

  • Чаму я пакрыўдзіў Зайца? – шкадаваў Вожык. – Зараз дваім было б лепш.

Выбеглі звяркі са сваіх хатак, сустрэліся на паўдарозе.

  • Табе сумна было, Вожык?

  • Сумна. А табе?

  • Вельмі.

  • А цяпер?

  • Цяпер весела…

Стаяць, размаўляюць, не звяртаюць увагі на дождж. Смяюцца, радасныя, быццам даўно-даўно не бачыліся. Зразумела Хмарка: не разлучыць ёй дружбакоў, прашаптала:

  • Нічога, знайду такіх, што мяне забаяцца і ад дружбы адмовяцца!

І паплыла далей. А хіба знойдуцца такія?

Інсцыніроўка казкі “Дружбакі”.



- І з гэтым заданнем вы справіліся. Можна смела брацца размалёўваць 5-ю частку.

-Лялька-Хвілінка міргае мне, што часу ў нас застаецца ўсё менш, раіць нам замаляваць апошнюю частку.

-Усе заданні выкананы. Перад вамі прыгожы рознакаляровы замак. Падабаецца ён вам? А што ж гэта шэпчуць мне нашы казачныя героі? Яны дзякуюць вам за працу і кажуць, што вельмі рады, бо ў іх, дзякуючы вам, замак зноў стаў такім, якім быў раней. Але ці знойдзеце вы адрозненне паміж сваім замкам і замкам на дошцы?


6 заданне:

Гульня “Знайдзі адрозненні”.







Рэфлексія:

-Усе заданні вы выканалі, малайцы. Без чаго вы не змаглі б іх выканаць? Вы працавалі дружна, дапамагалі адзін аднаму. З якім настроем мы будзем вяртацца? Ну што ж, машыніст, за справу. Не забудзем развітацца з казачнымі героямі. А свой замак можна ўзяць з сабой. Да пабачэння. (уключылі жалезную дарогу, вучні развітваюцца з героямі казачнага замка)







: doc -> nauk
nauk -> Урок матэматыкі у 6 класе
nauk -> Клас: 8 Тэма: Musik und Musiker Мэты: 1
nauk -> Тэма: «Літасфера» 6 клас Мэта : абагульніць, паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў аб асноўных формах рэльефу Зямлі. Задачы
nauk -> Правапіс галосных о, э, а, ы
nauk -> Максім Танк. Тэмы і вобразы танкаўскай паэзіі
nauk -> Аўтаматызацыя гука “с “ у складах і словах
nauk -> Вывучаем беларускі правапіс
nauk -> Жыві, мая вёска! (Пазакласнае мерапрыемства) Мэты
nauk -> Урок біялогіі ў 9 класе Тэма: Шкілет верхніх і ніжніх канечнасцей. Першая дапамога пры вывіхах і пераломах
nauk -> Клуб дзелавых людзей




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка