Кармяншчына пасля 1861 год



Дата канвертавання15.05.2016
Памер50.96 Kb.




Кармяншчына пасля 1861 год
Адмена прыгоннага права была важнай падзеяй у нашай гісторыі. Сяляне Кармяншчыны, як і ўсёй Расіі, атрымалі асабістуюволю. Але адмена прыгону не ліквідавала прыгонніцкіх перажыткаў. Большая частка зямлі засталася за памешчыкамі. Пры раздзеле землеўладальнікі пакінулі за сабой лепшыя ўчасткі. Сяляне пакутавалі ад малазямелля. Яны павінны былі заплаціць памешчыку і за волю, і за зямлю. Выкуп асабістай волі быў замаскіраваны ў завышэнні цаны за зямлю. Вядома, сяляне не мелі грошай, неабходных для выкупу. 80% неабходнай сумы давала дзяржава. Сяляне ж рабіліся даўжнікамі на 49 гадоў. Яны выплочвалі не толькі суму доўга, але і працэнты за пазыку. Былі вымушаны браць у памешчыкаў надзелы, апрацоўваць іх сваім інвентаром і засяваць уласным насеннем. А калі прыходзіў час уборкі ўраджаю, то палову ад намалочанага трэба было аддаць памешчыку.

Палажэнні 19 лютага прадугледжвалі новы новы парадак кіравання сялянамі. Ён быў заснаваны на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Жыхары сельскай грамады выбіралі старасту. На валасных сходах сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных 10 двароў выбіралі валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю. Функцыі новых органаў сялянскага самакіравання былі надзвычай абмежаваныя. Галоўнымі абавязкамі сельскіх улад былі: раскладка і збор падаткаў, кантроль за выкананнем сялянамі іхніх павіннасцей, рэгуляванне пазямельных узаемаадносін паміж сялянамі, арганізацыя ў вёсках паліцэйскай службы (соцкія, дзесяцкія).

Па “Палажэнні”, кожны мужчына павінен быў адпрацаваць на папа 40 дзён у год, прычым прыходзіць трэба было са сваім канём. Для жанчыны паншчына складала 30 дзён.

У дачыненні да сялянства дзейнічаў закон кругавой парукі, што з’яўлялася перажыткам сярэднявечча. Сярод іх распаўсюджваліся чуткі аб падмене памешчыкамі царскага маніфесту, скажэнні ягонага зместу. Гэта прыводзіла да хваляванняў.

У Беларусі рэформа 1861 года праводзілася па “Агульным палажэнні” і двум мясцовым “Палажэнням”. У Магілёўскай губерні, у склад якой уваходзілі землі Кармяншчыны, яна праводзілася паводле адпаведнага мясцовага “Палажэння”. Вышэйшы надзел зямлі па ўездах складаў 4 – 4,5 дзесяцін (у Рагачоўскім уездзе – 5 – 5,5 дзес.), а ніжэйшы ад 1 дзес. 800 кв. саж. Да 1 дзес. 200 кв. саж. Калі дарэформавы надзел меў памер меншы за ўсталяваны, то памешчык меў права адрэзаць “злішак” сялянскага надзелу на сваю карысць. Панскія лясы заставаліся ў выключным распараджэнні паноў.

Па афіцыйных дадзеных Цэнтральнага статыстычнага камітэта за 1886 г. у Кармянскай воласці Рагачоўскага ўезду мелася: 14 сельскіх грамадстваў, 22 абшчыны, 26 пасяленняў, 913 двароў, 1985 душ насельніцтва (па рэвізіі), 2605 – па сялянскіх спісах.

У сельскіх грамадствах налічвалася 10517 дзесяцін зямлі, з іх пашы – 6070. У мясцовых памешчыкаў і дробных уласнікаў было 2065 дзесяцін (?), а пашы – 4832. У сапраўднасці 80% усіх зямель належала 13 мясцовым памешчыкам.

Самымі багатымі памешчыкамі на Кармяншчыне былі палякі Дзерналовічы і Быкоўскія, яны валодалі зямлёй, што прылягала да Кармы. У вёсках Навасёлкі, Бялёў панаваў Случаноўскі, у Хізаве – Жмыхоўскі, у Пятравічах – Чарапанаў. Графу Чарнышову належалі землі на правым беразе Сажа, в. Ліцвінавічы, ды яшчэ і суседняя Чачэршчына. Засажэўем і в. Кляпін валодаў пан Стош. З астатніх зямель найбольш буйныя надзелы былі ў паноў, урадніка, кулакоў.

З сельскагаспадарчых культур на Кармяншчыне ў асноўным сеялі жыта, грэчку і яравую пшаніцу, высокія ўраджаі давалі лён і каноплі, таму, напэўна, тут былі самыя вялікія плантацыі гэтых культур па Магілёўскай губерні.

Паступова развівалася і жывёлагадоўля, гадаваліся авечкі, свінні. Значна пашырыліся плошчы пад садамі, больш стала пасек. Садавіна і мёд ішлі на продаж у вялікія гарады – Маскву, Пецярбург, Рыгу, Кіеў, Магілёў.

Вельмі шмат праблем прынесла мясцоваму насельніцтву, у т. л. і кармянцам, будаўніцтва шашэйных шляхоў з Масквы ў Варшаву і з Пецярбурга ў Кіеў, якія праходзілі па землях павета. У той жа час будаўніцтва спрыяла развіццю інфраструктуры гаспадаркі не толькі адміністрацыйнага цэнтра павета, але і мястэчак, прыпісаных да яго. У 1879 г. у павеце ўжо налічвалася 79 вінакурных заводаў, некалькі буйных мануфактур. Але найбольш значнае развіццё атрымаў гандаль, якому садзейнічалі вялікія рэкі Дняпро, Сож, Друць. Галоўнымі прадметамі гандлю былі лес, смала, гарэлка, пянька, коні.

Што ж датычыцца зямель Ворнаўскага сельскага Савета, то можна прывесці наступныя звесткі.



Вёска Ворнаўка. У 1842 г. падудавана праваслаўная драўляная царква (Раства Багародзіцкая). У 1848 г. Варанаўшчызна – фальварак, які належаў памешчыцы Вользе Маліноўскай . 37 рэвізскіх сялянскіх душ (20 муж., 17 жан.) і крыху больш за 193 дзесяціны зямлі. Земляробства сяляне спалучалі з рознымі промысламі: ганчарным і рамізніцкім. У 1886 г. – 19 двароў, 60 жыхароў. У Рассохскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Меліся: праваслаўная царква, вятрак. У 1898 г. у прыход уваходзіла 3588 жыхароў сяла і навакольных вёсак. Царкве належала 96 дзесяцін зямлі. У 1909 г. – 157 двароў, 98 жыхароў, 157 дзесяцін зямлі, што належала мясцовай сельскай грамадзе; ваколіца – 96 двароў, 421 жыхар, належала ваколіцкай сельскай грамадзе, якая мела 661 дзес. Зямлі.

Вёска Енцы. У 1816 г. – ваколіца, 11 рэвізскіх душ сялян, прыватная ўласнасць памешчыцы Брандтавай і яе сыноў. У 1884 г. – 55 двароў, 198 жыхароў, у Рассохскай воласці. Размяшчаўся хлебазапасны магазін. Промыслы: кравецкі (даход – 10 руб.), бандарны (15 руб.), ганчарны (6 руб.), рамізніцкі (10 руб.). Вяскоўцы з’яўляліся прыхаджанамі праваслаўнага Ворнаўскага прыхода. Меўся вадзяны млын. На пачатку ХХ ст. – вёска ў Рагачоўскім павеце. У 1909 г. – 27 двароў, 170 жыхароў, якія мелі 201 дзесяціну зямлі; ваколіца, 73 дары, 442 жыхары; маёнтак, 1 двор, 9 жыхароў, належалі нашчадкам памешчыка Борхава, якія валодалі 220 дзес. Зямлі. У 1909 г. адчынена земская школа.

Вёска Старая Халапаўка. У др. п. ХІХ ст. вядома пад назвай Хулапаўка ў Кармянскай воласці Рагачоўскага павета. У 1884 г. налічвалася 33 двары. Апрача земляробства сяляне займаліся ганчарным промяслам (3 двары, даход – 18 рублёў). Размяшчаўся хлебазапасны магазін. У п. ХХ ст.ваколіуа Хулапаўка ў Кармянскай воласці. У 1909 г. – ваколіца, 57 двароў, 74 жыхары,належала мясцовай грамадзе, якая мела 342 дзес. Зямлі.

Кармянскія вёскі ў канцы ХІХ стагоддзя. Большасць паселішчаў цяперашняй тэрыторыі Кармяншчыны ўваходзіла ў склад Доўскай, Кармянскай, Палескай, Рассохскай і Новабычанскай валасцей Рагачоўскага павета. У спіс важнейшых паселішчаў былі ўключаны 12 вёсак, якія існуюць і сёння. Гэта Задуб’е, Калюбы, Карма, Ліцвінавічы, Навасёлкі, Хляўно, Хізаў, Расохі, Струкачоў, Быч. У сярэдзіне 80 – х гг. ХІХ ст. самай вялікай вёскай былі Калюды, у якіх налічвалася 157 двароў і пражывала 928 жыхароў. Яшчэ вёска была вядома тым, што тут меліся ажно тры ветраныя млыны. Для параўнання, у самой Карме тады пражывала ў 23 дварах 109 жыхароў. Тым не менш у мястэчку размяшчалася валасная царква. Быў моцна развіты гандаль: дзейнічала 30 лавак, штогод па традыцыі праводзіліся буйныя кірмашы.

У вёсцы Хляўно, якая тады адносілася да Новабычанскай воласці, было 87 двароў і 641 жыхар, праваслаўная царква, таржок і пастаялы двор. У Задуб’і Доўскай воласці – 77 двароў і 551 жыхар, дзейнічаў ветраны млын. У Струкачове Расохскай воласці – 95 двароў, 541 жыхар, два ветраныя млыны. А ў Расохах – цэнтры воласці – пражывала 379 жыхароў, была школа, царква, два млыны. У Хізаве Доўскай воласці – 65 двароў, 507 жыхароў, праваслаўная царква, вадзяны млын, які прыводзіўся ў рух вадой ракі Добрыч. 840 жыхароў было ў Навасёлках, 462 у 93 дварах – у Ліцвінавічах. Гэтыя населеныя пункты ўваходзілі ў склад Кармянскай воласці, у іх дзейнічаліправаслаўныя цэрквы і вадзяныя млыны.



Дарэчы, далейшы лёс Навасёлак і Ліцвінавіч далёка не аднолькавы. У Навасёлках у свій час штогод праводзіўся на дзень Святой Тройцы вялікі кірмаш, збіралася нямала гандлёвага люду. Але затым у сілу розных прычын вёска перайшла ў лік другарадных. Ліцвінавічы ж, наадварот, паспяхова развіваліся, раслі і сталі самай вялікай вёскай на Кармяншчыне.

Два населеных пункты маюць адну назву – Быч. Адзін з іх, у якім было 89 двароў і 664 жыхары, з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам Новабычанскай воласці. Тут дзейнічала царкоўнапрыходская школа, недалёка – у Свянскопалі (Свенску) – знаходзілася паштовая станцыя; у другім пражывала 495 жыхароў, дзейнічалі праваслаўная царква і ветраны млын.
: vornovka -> library
library -> -
library -> Храналагічная табліца. Беларускія землі ў уі – сярэдзіне ХІІІ стст. Каля 500 года
library -> Галоўныя даты па гісторыі беларусі (са ст часоў да п. ХХ ст.) 100-35 тыс гадоў таму
library -> Варганаў В. В., настаўнік гісторыі дуа «Ворнаўскі нпк дссш» І дуа «Гімнагія г п. Карма» Кармянскага раёна
library -> Перадумовы ўзнікнення вкл (апорны канспект) Прычыны феадальнай раздробленасці
library -> Пасьля ўзяцьця ўлады заключыў пагадненне з Кейстутам, аддаўшы ў кіраванне яму заходнюю частку гаспадарства Гародня, Слонім, Ваўкавыск, Камянец, Трокі, Жмудзь і інш
library -> Замкі І крэпасці Беларусі XIV-XV ст. Змест замак вежа крэпасць беларускі спадчына
library -> Храналагічная табліца. Новая гісторыя, Ч. 1 Вялікія геаграфічныя адкрыцці І каланіяльная экспансія
library -> Тэст. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў першай палове 19ст
library -> Урок распрацаваны: настаўнікам гісторыі дуа "Лошніцкая раённая гімназія" Галінай Міхайлаўнай Галуза; настаўнікам геаграфіі дуа "




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка