Кароткі змест заняткаў для вучняў (з раздаткавымі матэрыяламі). Занятак “Што такое канфлікт”



Дата канвертавання18.06.2016
Памер262.67 Kb.
КАРОТКІ ЗМЕСТ ЗАНЯТКАЎ ДЛЯ ВУЧНЯЎ

(З РАЗДАТКАВЫМІ МАТЭРЫЯЛАМІ).
Занятак 1. “Што такое канфлікт”

Працягласць: 3 гадзіны ( з іх 15-20 хв. перапынак)

Колькасць удзельнікаў: 15-20

Матэрыялы: бэйджы; скотч; папера А-3 і А-4; раздаткавы матэрыял; цукеркі
Хада занятку.

1. Знаёмства.

1.1. Усе садзяцца на крэслы па колу. Па чарзе кожны ўдзельнік называе сваё імя. Пасля прамаўляе імёны тых вучняў, якія сядзяць злева ад выступоўцы і ўжо назваліся.

Пасля знаёмства кожны піша сваё імя на картцы і мацуе на грудзях.


1.2. Практыкаванне “Імя з прыметнікам”: па чарзе кожны называе сваё імя і прыметнік, які добра характарызуе ўдзельніка і пачынаецца на тую ж літару, што і імя.

1.3. Практыкаванне “Незавершаныя сказы”: удзельнікі разбіваюцца на пары і кожны атрымлівае аркушык з незавершанымі сказамі (гл. дадатак 1). Умова: кожны высвятляе адказы на пытанні ў свайго напарніка і прэзентуе яго ў адпаведнасці з пытаннямі.


2. Выпрацоўка групавых правілаў працы.

А. Закон “нуль-нуль” (аб пунктуальнасці).

Б. Канфідэнцыйнасць: тое, што адбываецца ў групе, не абмяркоўваецца па-за заняткамі і з іншымі людзьмі.

В. Закон “Стоп”: калі ўдзельнік не жадае далей абмяркоўваць свой досвед, ён кажа “стоп”.


3. Практыкаванне на аб’яднанне групы. Гульня “Зрабі вузел з людзей”: удзельнікі разбіваюцца на групы па 5-7 асобаў і становяцца шчыльна ў кола. Кожны ўдзельнік працягвае ў сярэдзіну кола правую руку і бярэ другога ўдзельніка (толькі не суседа) за руку. Тое ж робіцца і з левымі рукамі. Пасля ўдзельнікі спрабуюць разблытацца, не разрываючы рук.

4. Разбор паняцця “канфлікт”: удзельнікі сядаюць на крэслы па колу. Па цэнтры кладзецца картка са словам “канфлікт”. Кожны з удзельнікаў атрымлівае па аркушу паперы і рве яго на столькі частак, колькі літар у імені ўдзельніка. На кожным з кавалачкаў удзельнік мусіць напісаць слова, якое ён уяўляе, калі чуе “канфлікт”.

Удзельнікі зачытваюць і тлумачаць.

Кароткае азначэнне вядоўцы, што такое канфлікт.


5. Практыкаванне “Абяры пазіцыю”.

А. Уявіце, што з аднаго кута ў другі праведзена лінія. Станьце адносна гэтай лініі наступным чынам: калі лічыце, што канфлікт – гэта добра, то у левым куце, дзе ляжыць картка “добра”. Калі лічыце, што канфлікт – гэта блага, то там, дзе ляжыць картка “блага”. Калі лічыце, што і тое, і другое, то пасярэдзіне, дзе ляжыць карта “і добра і блага” (гл. дадатак 2).

Пытанні пасля таго, як усе вызначыліся:

– Хто жадае патлумачыць, чаму ён абраў гэтае месца на лініі (могуць выказацца некалькі ўдзельнікаў).

– Хто жадае змяніць сваю пазіцыю адносна лініі? Калі такія знойдуцца, спытаць, што паўплывала на іх рашэнне.

Б. “Сыдзіце з лініі, бо я жадаю правесці іншую.” Калі наспеў канфлікт, вы адразу прыступаеце да дзеянняў, ці чакаеце і нічога не робіце, ці спрабуеце схавацца ад канфлікту? Якая найбольш распаўсюджаная ваша рэакцыя? Калі адразу дзейнічаеце, то станьце ў той кут, дзе надпіс “дзейнічаю”, калі спрабуеце сысці – то там, дзе сыходжу, калі чакаеце – то пасярэдзіне.

Пытанні:

– Хто жадае патлумачыць, чаму ён абраў дадзенае месца на лініі (можа выказацца некалькім удзельнікам)

– Хто жадае змяніць сваю пазіцыю адносна лініі? Калі такія знойдуцца, трэба спытаць, што паўплывала на іх рашэнне.
6. Завяршэнне працы. Кожны ўдзельнік кажа, за што б ён мог падзякаваць камусьці са сваіх сяброў на гэтым занятку. Пасля выказвання кожны з удзельнікаў бярэ цукерку.

Занятак 2. “Што такое канфлікт (працяг)”

Працягласць: 3 гадзіны (+ 15-20 хв. перапынак)

Колькасць удзельнікаў: 15-20

Матэрыялы: бэйджы; скотч; папера А-3 і А-4; музыка; раздаткавы матэрыял; цукеркі
Хада занятку.

1. Танец “Дожджык”.



дождж х 2 разы;

вецер х 2 разы

дождж х 2 разы

вецер х 2 разы

туп ножкай х 1 раз

хлапок х 1 раз

вяселка

туп ножкай х 1 раз

хлапок х 1 раз


вяселка
2. Стварэнне атмасферы ў групе, напісанне і прышчапленне бэйджыкаў.

Удзельнікі сядзяць па колу і па чарзе вітаюць адно аднаго, абавязкова падкрэсліваючы індывідуальнасць партнёра, напрыклад, “Я рады цябе бачыць, і жадаю сказаць, што ты выглядаеш цудоўна” альбо “Прывітанне, ты, як заўсёды, энергічны і вясёлы”


3. Робім чалавечка.

Кожны атрымлівае па аркушу паперы і вырывае на свой густ чалавечка.

На адваротным баку пішам ў цэнтры на галаве сваё імя; на жываце – улюбёную страву, на нагах – месца, дзе любіце быць і якое б жадалі наведаць.

Пасля – абмяркоўваем і занатоўваем імёны тых, з кім супалі адказы.

Аналіз – што супала, а што не, г.зн. хто не знайшоў ніводнага падабенства.

Вывешваем каля дзвярэй.


4. Гульня “Тостэр, слон, пальма”.

Вядоўца: будзем рабіць 3 фігуры: тостэр, слон, пальма. Калі на некага паказваю і кажу “тостэр”, той, на каго кажу, падскоквае, а суседзі па баках бяруцца за рукі. Калі кажу “слон”, той, на каго паказваю, правую руку прапускае пад левай і бярэцца за нос, суседзі “робяць вушы”. “Пальма” – сярэдняя асоба уздымае ўгору рукі, суседзі ўздымаюць рукі ўверх і ўбок.

Той, хто няправільна зробіць, робіцца вядоўцам.
5. Размова. Прыгадванне таго, пра што размаўлялі на папярэднім занятку.

Пра якое парушэнне ў дачыненнях казалі на папярэднім занятку (канфлікт).

Падзяліцца на 2 групы: першая будзе выпрацоўваць сваё паняцце канфлікту (азначэнняў можа быць некалькі), другая – вызначаць прычыны і крыніцы канфліктаў. Прэзентацыя вынікаў

Аналіз:


  • якое азначэнне канфлікту больш зразумелае?

  • якія крыніцы канфлікту можна дадаць?

Раздаць матэрыялы з тлумачэннем, што такое канфлікт і апісаннем яго крыніц (гл. дадатак 3)
6. Як людзі паводзяцца, калі канфліктуюць адно з адным:

На лісце А-3 пазначыць варыянты:



  • спрачаюцца

  • крычаць адно на аднаго

  • зло жартуюць

  • падазраюць

  • спрабуюць перамагчы

  • хлусяць

  • б’юцца

  • злуюцца адно на аднаго

Аналіз:

Кожны з нас мае сваё стаўленне да канфлікту і сваю рэакцыю, калі ён надыходзіць. Гэта варта памятаць і ўлічваць, калі хочам дапамагчы.


7. Праца са структурай канфлікту. Разбор раздаткавага матэрыялу (гл. дадатак 4).

Існуе мноства класіфікацый канфліктаў. Мы з вамі пагамонім пра канфлікты, якія ўзнікаюць у нашым асяроддзі: школа (сябры, аднакласнікі, настаўнікі) і сям’я (бацькі, сёстры і браты).


8. Фазы і этапы канфлікту.

Праца з раздаткавым матэрыялам (гл. дадатак 5) у групах.

Адзначыць і звярнуць увагу ўдзельнікаў: магчымасці развязання канфлікту ў кожным наступным цыкле звужаюцца.
9. Праца з карцінкамі, якія ілюструюць працэс развіцця канфліктаў.

Удзельнікі дзеляцца на 3 групы, кожная атрымлівае 6 картак, якія ілюструюць этапы. На працягу 3 хвілін трэба размеркаваць малюнкі так, каб яны выяўлялі паслядоўны працэс развіцця канфлікту.

Прэзентацыя вынікаў працы кожнай групай.

Абмеркаванне працы.


10. Падвядзенне вынікаў працы.

а) папера на падлогу – абвесці сваю далонь ды напісаць сваё імя і слова, якое адлюстроўвае настрой, адчуванні ад сённяшняга занятку.

б) Кожны ўдзельнік па колу (суседу злева) кажа: “Я удзячны табе за тое, што на сённяшнім занятку…”

в) Раздача цукерак.



Занятак 3. “Уменне слухаць і чуць, як прафілактыка канфліктаў”
Працягласць: 3 гадзіны (з іх 15-20 хв. перапынак)

Колькасць удзельнікаў: 10-15

Матэрыялы: бэйджы і паперкі для напісання імёнаў, вяроўка звязаная (2 м); музыка; цукеркі; маркеры; скотч, папера А-3 фармата, расшыфроўкі імёнаў; раздаткавы матэрыял.
Хада занятку.

1. Знаёмства і запаўненне бэйджаў.


2. Гульня “Вяроўка”.

Правую руку выцягваем наперад па колу. Вядоўца вешае на яе завязаную вяроўку. На левую руку кожны кладзе сваю правую руку. Не разрываючы ланцуг, трэба пралезці кожнаму праз вяроўку прапусціўшы яе ці зверху, ці знізу.

За час пралазвання трэба сказаць, хто нарадзіўся ў адзін дзень з вамі, ці што значыць ваша імя, ці якія маеце хобі, інтарэсы.
3. Танец “Пекчы пірог”.

Мяшаем цеста (па колу рухі) правай рукой 8 разоў + левай рукой 8 разоў;

Яйкі – бярэм, б’ем, кідаем у місу, выкідаем шкарлупінне – 4 разы;

Мнем цеста – 8 разоў;

Разгладжваем – 8 разоў;

Выціскаем крэм – 8 разоў;

Пасыпаем арэшкамі – 7 разоў;

Падаем – 1 раз;


4. Практыкаванне “Сняжынка”.

– Мы размаўлялі пра прычыны канфлікту. Нагадаю, што іх усяго 6. Я прапаную вам практыкаванне, якое наблізіць нас да разумення таго, чаму людзі па-рознаму бачаць і тлумачаць сабе адны і тыя ж паняцці і, адпаведна, пасля канфліктуюць.

Кожны ўдзельнік атрымлівае аркуш паперы. Вядоўца паслядоўна дае ўказанні, сочыць каб група паспявала:

Заплюшчыце вочы і моўчкі выконвайце інструкцыю. Рабіце так, як лічыце патрэбным.

Складзіце аркуш удвая;

Адарвіце верхні правы кут;

Зноўку складзіце паперу ўдвая;

Адарвіце правы кут;

Зноўку складзіце паперу ўдвая;

Адарвіце правы кут;

Зноўку складзіце паперу ўдвая;

Калі мажліва, адарвіце правы кут.

Калі цяжка, разгарніце аркушы паперы.
Абмеркаванне:


  • Паглядзіце, што атрымалася.

  • Ці можна сказаць, што ў кагосьці папера адарвана няправільна?;

  • Чаму атрымаліся такія розныя “сняжынкі”?

  • Як можна прадухіліць такую сітуацыю ў камунікацыі?



Высновы: кожны чалавек мае асабісты жыццёвы досвед. Нашая ўнікальнасць – нашая моц, але яна ж можа стацца і прычынай канфлікту.

– Што патрэбна для эфектыўных зносінаў? - улезці ў чужыя боты, паспрабаваць высвятліць, якім бачыць свет партнёр.


5. Практыкаванне “Страусіныя яйкі”.

– Зараз мы разбярэмся на пары. Кожны ўдзельнік пары атрымае па аркушыку (гл. дадатак 6). Трэба вельмі ўважліва на працягу 5 хв. прачытаць тэкст і запомніць усё, што там напісана. Пры гэтым нельга паказваць свой аркуш партнёру насупраць. Праз 5 хвілін я забяру аркушыкі, далей будуць 5 хвілін на вырашэнне канфліктнай сітуацыі. Кожнай пары неабходна прыйсці да агульнага рашэння і абвясціць яго групе.



  • па чарзе абвясціце свае рашэнні. Каму дасталіся яйкі (пазначыць на дошцы).

  • калі яйкі дасталіся аднаму – ён атрымлівае 100%, яго партнер – 0; яйкі напалам – 50% – 50% ; пара не прыйшла да адзінай думкі – 0-0; адзін узяў шкарлупінне, другі – бялок, абодва атрымліваюць па 100%.

  • Што значаць атрыманыя вынікі?

  • Ці можна лічыць паспяховым атрыманыя вынікі, калі набытыя яйкі дзеляцца пароўну? (не, тады ніхто не выйграе: гэтай колькасці яек не хопіць ні на выратаванне людзей, ні на выратаванне раслін).

  • Вынікі практыкавання кажуць пра тое, што мы часта слухаем, але не чуем - што і вядзе да канфлікту.

6. Абмеркаванне графічнай мадэлі стратэгіі паводзінаў у канфлікце (маляванне графіка на дошцы альбо паперы і абмеркаванне з удзельнікамі).




Высновы: стыль паводзінаў у канфлікце залежыць ад таго, наколькі вы жадаеце задаволіць свае асабістыя інтарэсы і інтарэсы партнёра.
7. Жыхары, дах, землятрус.

Усе групуюцца па трое. Пасярэдзіне – жыхар, партнёры па баках трымаюць над ім дах. Калі кажу дах – то перабягаюць дахі да іншых жыхароў, тое ж і з жыхарамі. Калі кажу землятрус - усе мяняюцца месцамі.


8. Рытуал развітання.

Па колу. Вядоўца працягвае правую руку наперад і кажа “Мне было прыемна працаваць з вамі ўсімі”. І так па колу ўсе дзеці са сваімі падзякамі, кладучы свае рукі зверху на руку вядоўцы. Пасля тое ж адбываецца з левымі рукамі.



Занятак 4. “Як мы паводзімся ў канфліктных сітуацыях”

Працягласць: 3 гадзіны ( з іх 15-20 хв. перапынак)

Колькасць удзельнікаў: 15-20

Матэрыялы: бэйджы; раздаткавы матэрыял.
Хада занятку.

1. Знаёмства, стварэнне атмасферы ў групе.

Кожны з удзельнікаў атрымлівае аркуш А-3 (А-4), з якога трэба зрабіць павялічаную візітоўку з наступнай інфармацыяй:


  • Імя

  • Месца жыхарства

  • Жыццёвы дэвіз

Прэзентацыя кожнай з візітовак.

(Варыянт задання: намаляваць лінію жыцця - паказаць свой жыццёвы шлях графічна.)


2. Праца са стэрэатыпамі ўдзельнікаў, калі яны самі трапляюць ў канфліктную сітуацыю (гл.дадатак 7).

Кожны з удзельнікаў атрымлівае апісанне канфліктнай сітуацыі. На працягу 3-5 хвілін удзельнікі думаюць, пасля па чарзе зачытваюць сітуацыю і свае варыянты паводзінаў у ёй.

Аналіз паводзінаў удзельнікаў: якія паводзіны пагаршаюць канфліктную сітуацыю, а якія яе вырашаюць?
3. Практыкаванне: наколькі гендэрныя стэрэатыпы уплываюць на глыбіню і хуткасць развіцця канфліктаў паміж вучнямі? Высветліць, як, у залежнасці ад полу носьбіта канфлікту, кожны з удзельнікаў рэагуе на канфлікт.

Вучні падзяляюцца на 2 групы. Кожная група атрымлівае пэўную колькасць картак з пералікам якасцяў чалавека (гл. дадатак 8). Адна група атрымлівае заданне разбіць, на сваю думку, атрыманыя якасці на адмоўныя і станоўчыя. Другая - на традыцыйна “мужчынскія” і традыцыйна “жаночыя” якасці.

Аналіз атрыманых вынікаў: амаль усе адмоўныя якасці апынуліся ў калонцы з “жаночымі”.

Дыскусія, як успрыняцце дзяўчатамі і хлопцамі супрацьлеглага полу ўплывае на спосабы рэагавання на канфлікты і паводзіны пад час іх вырашэння.


4. Праца у групах. Прайграванне канфліктных сітуацый.

Усе ўдзельнікі дзеляцца на 3 групы. Кожнай прапануецца да разгляду сітуацыя. На працягу 10-15 хвілін групы рыхтуюцца да прэзентацыі сваёй сітуацыі (прайграць яе) і варыянтаў яе развязання.

Выпадак 1: настаўніца задала хатняе заданне, але вучаніца яго не выканала. Сказала, што не будзе вучыцца, бо настаўніца яе не любіць і ставіць дрэнныя адзнакі.

Выпадак 2: сын-падлетак прыйшоў дахаты а 12-й вечара. Бацькі абурана запыталіся, дзе ён быў, і чаму не адказваў на тэлефонныя званкі. Сын адказаў, што быў у клубе на дыскатэцы. Бацькі пакаралі сына.

Выпадак 3: вучань-падлетак прыйшоў на перапынку да вучня малодшага класа і запытаўся, ці мае той цыгарэты. Малодшы школьнік адказаў, што няма, бо ён не паліць і, увогуле, паліць шкодна. Вучань-падлетак адказаў, што яйка не мудрэйшае за курыцу, і ўдарыў малодшага.
Кожная група прайграе сваю сітуацыю. Аналіз прэзентацыі.

– Паміж кім быў канфлікт?

– Хто, на вашу думку, правільна паводзіўся ў канфлікце, а хто пагаршаў сітуацыю?

– Як на, вашу думку, трэба было паводзіцца ўдзельнікам канфлікту?

– Якія высновы можна зрабіць з паказаных сітуацый?
5. Практыкаванні “Мадэлі слухання”.

4-м добраахвотнікам даецца заданне - абраць любую спрэчную сітуацыю, калі неабходна дамовіцца з партнёрам. Кожнаму з удзельнікаў даецца аркуш паперы з патрабаваннямі, як весці размову (гл. дадатак 9). У адной групе абое ўдзельнікі атрымліваюць пазітыўныя настаўленні, а ў другой – негатыўныя.

На працягу 5 хвілін кожная пара паказвае вынікі сваіх перамоваў.

Аналіз. Якая з груп знайшла рашэнне і чаму?


6. Завяршэнне працы. Гульня “Іпадром”

  1. Селі ў кола і плячыма адзін да аднаго. Я паказваю. Спачатку сядаем на каня (хлоп-хлоп марудна па 1-му і 2-му калену). Развітанне з сям'ёй (цялуем жонку/мужа, дзетак, свякроў/цешчы чмок-цьфу) і пад'язджаем да лініі старта (марудныя хлоп-хлоп-хлоп)

  2. Падымаецца шлагбаўм (піў – 2 пальцы як у фільме)

  3. Перашкоды 1- 1 хлапок, 2-гая – 2 хлапкі і г.д.

  4. Кусты – шух з правядзеннем рукі па ілбе

  5. Пясок – на надзьмутых шчоках хлопаю рукамі

  6. Павароты налева і направа – моца

  7. Трыбуна з дзецьмі – мама-мама-мама

  8. Трыбуна з мужчынамі – індыйскі кліч тоўстым голасам

  9. Трыбуна з жанчынамі – індыйскі кліч тонкім голасам

  10. 2 тэлекампаніі – еўрабачанне – вжыў і ёсць БТ – уяўляеш, што маеш старую кінакамеру і круціш ручку – іу-іу-іу.

Апошні паварот, хутчэй, хутчэй. Устаць і выказацца пра свае каленкі.
Падзякаваць усім за добрую працу.
Занятак 5. “Пасярэдніцтва”

Працягласць: 3 гадзіны (+ 15-20 хв. перапынак)

Колькасць удзельнікаў: 15-20

Матэрыялы: бэйджы; раздаткавы матэрыял
Хада занятку.

  1. Увядзенне ў занятак, гульня для актывізацыі ўвагі (гл. дадатак 10).




  1. Прыгадванне канфліктных сітуацый, у якія могуць трапіць падлеткі ў школе, на вуліцы і дома, і ў якіх удзельнікі семінара самі ўдзельнічалі.




  1. Дыскусія:

  • Ці заўсёды ўдзельнікі канфлікту могуць самастойна яго развязаць?

  • Ці бывалі ў вашым жыцці выпадкі, калі вы самастойна не маглі развязаць канфлікт?

  • Як вы лічыце, чаму гэта адбылося?

  • Хто можа дапамагчы вам і іншым людзям, якія самастойна не могуць развязаць канфліктную сітуацыю?

Словы трэнеру: пасярэднікі – гэта тыя, хто дапамагае канфліктуючым бакам абмеркаваць сітуацыю і знайсці з яе выйсце. Іх мэта – стварыць для ўдзельнікаў спрэчкі мажлівасць больш прадуктыўна кантактаваць і лепей разумець адно аднаго, што нярэдка дапамагае і вырашыць спрэчку.

Вось, напрыклад, мульцік Э.Успенскага “Трое з Прастаквашына”.

– Хто стаў пасярэднікам паміж Матроскіным і Шарыкам у вёсцы, калі яны спынілі размовы паміж сабой? (паштальён).

– Якія яшчэ прыклады варыянтаў пасярэдніцтва з кнігаў альбо фільмаў вы можаце назваць?

Вывешваюцца правілы пасярэдніцтва на дошку (гл.дадатак 11). Аналіз кожнага з правілаў, абмеркаванне.

Кожны з удзельнікаў атрымлівае памятку “Пяць ключоў пасярэдніцтва” (гл.дадатак 12) і кіраўніцтва да пасярэдніцтва (гл.дадатак 13).


4. Праца ў групах. Удзельнікі разбіваюцца на групы па 3 чалавекі і разбіраюць сітуацыі, разгледжаныя на папярэднім занятку. Пры гэтым 2 удзельнікі – гэта канфліктуючыя бакі, а адзін – пасярэднік.

Удзельнікі на працягу 5-10 хвілін абмяркоўваюць сітуацыю і паказваюць астатнім. Сумеснае абмеркаванне.



  • У чым ролевая гульня была ўдалай?

  • Якія ўзніклі праблемы?

  • Як пасярэднікі дапамаглі вырашыць канфлікт?

  • Што яшчэ пасярэднікі маглі сказаць альбо зрабіць, каб дапамагчы вырашыць канфлікт?

  • Што мусяць рабіць пасярэднікі, калі ўдзельнікі адмаўляюцца трымацца правілаў?

5. Падвядзенне вынікаў працы. Абмеркаванне таго, якія якасці мусіць мець пасярэднік; што ён павінен найперш умець, каб дапамагчы канфліктуючым бакам і г.д.



Занятак 6. Заключны.

1. Рытуал вітання. Па колу павітацца са сваім суседам злева, прыгадаць індывідуальныя асаблівасці партнёра, выказаць упэўненасць, што пэўных рэчаў сусед ніколі не зробіць. Напрыклад: прывітанне, Вольга, вельмі рада цябе бачыць і думаю, што ты ніколі не пакрыўдзіш чалавека, які слабейшы за цябе.
2. Заслухоўванне груп, як яны будуць праводзіць заняткі са сваімі аднагодкамі і з малодшымі на тэму “Прадухіленне канфліктаў у школе”.
3. Рытуал развітання. Вядоўца працягвае правую руку наперад і кажа “Мне было прыемна працаваць з вамі ўсімі”, і так па колу ўсе дзеці са сваімі падзякамі, кладучы рукі на руку вядоўцы. Пасля тое ж адбываецца з левымі рукамі.


Дадатак 1.

1. Мне падабаецца...
2. Часам я жадаю...
3. Я не магу...
4. Большасць з тых, каго я ведаю...
5. Мне патрэбна ведаць...
6. Калі б я не ўвайшоў (ла) у клас...
7. Мая мэта ў гэтым годзе...

8. Я баюся...
9. Добрая падзея, якая здарылася на днях, гэта...
10. Калі я прыходжу ў школу...

1. Мне падабаецца...
2. Часам я жадаю...
3. Я не магу...
4. Большасць з тых, каго я ведаю...
5. Мне патрэбна ведаць...
6. Калі б я не ўвайшоў (ла) у клас...
7. Мая мэта ў гэтым годзе...

8. Я баюся...
9. Добрая падзея, якая здарылася на днях, гэта...
10. Калі я прыходжу ў школу...

Дадатак 2.




ДЗЕЙНІЧАЮ

СЫХОДЖУ



І добра

і блага


ДОБРА

БЛАГА

ЧАКАЮ

Дадатак 3.



КАНФЛІКТ

КАНФЛІКТ (ад лац. konflictus – сутыкненне) – найбольш востры спосаб развязання значных супярэчнасцяў, якія ўзнікаюць у працэсе узаемадзеяння, выяўляюцца ў супрацьдзеянні суб’ектаў з негатыўнымі эмоцыямі.

Канфлікт — сітуацыя, у якой кожны з бакоў імкнецца адстаяць пазіцыю, якая несумяшчальная і пярэчыць інтарэсам другога боку.
Крыніцы канфлікту

  1. Імкненне задаволіць штодзённыя патрэбы (ежа, вада, паветра). Напрыклад, спрачаюцца брат і сястра, якія не могуць падзяліць 1 пірожанае.

  2. Розніца ў каштоўнасцях. Напрыклад, спрачаюцца 2 хлопчыкі: адзін лічыць, што ўзяць чужы аловак без дазволу можна - другі, што спачатку трэба атрымаць дазвол.

  3. Розніца ва ўспрыняццях. Напрыклад, спрачаюцца 2 дзяўчынкі: адна даводзіць, што сукенка бірузовая – другая, што блакітная.

  4. Розніца інтарэсаў. Два хлопцы не здолелі дамовіцца, што рабіць разам: пайсці ў кіно - ці пагуляць у футбол.

  5. Недахоп рэсурсаў. Матуля не набыла дачцэ новую сукенку, бо няма грошай.

  6. Незадавальненне псіхічных патрэбаў чалавека. Напрыклад, патрэбы адчуваць сябе любімым ці мець уладу.




БАЧНАЯ ЧАСТКА


НЯБАЧНАЯ ЧАСТКА

(КРЫНІЦА

КАНФЛІКТУ)

Дадатак 4.

СТРУКТУРА КАНФЛІКТУ



S1 і S2 – бакі канфлікту: людзі, якія уцягнутыя ў канфлікт, а таксама яўна ці прыхавана падтрымліваюць той ці іншы бок.
П – прадмет канфлікту: тое, праз што ён узнікае.
ОК1 і ОК2 – вобразы прадмета канфлікту, адлюстраванне прадмета канфлікту у свядомасці суб’ектаў канфліктнага ўзаемадачынення.
М1 і М2 – матывы канфлікту. Унутраныя сілы, якія падштурхоўваюць суб’ектаў да канфлікту (інтарэсы, мэты, перакананні) .
Р і Р2 – пазіцыі канфліктуючых бакоў. Тое, што прагаворваюць канфліктуючыя бакі адно аднаму ў працэсе размоваў.
Дадатак 5.

Асноўныя этапы канфлікту
1. Перадканфліктная сітуацыя.

2. Інцыдэнт.

3. Эскалацыя, альбо “канфліктны эскалатар”.

4. Кульмінацыя, альбо развіццё адкрытага канфлікту.

5. Развязанне канфлікту.

6. Постканфліктная сітуацыя.




Асноўныя фазы канфлікту

Суаднясенне фазаў і этапаў канфлікту



Фаза канфлікту

Этап канфлікту

Мажлівасці развязання канфлікту (%)

Пачатковая фаза

Узнікненне і развіццё канфліктнай сітуацыі; усведамленне канфліктнай сітуацыі

92 %

Фаза пад’ёма

Інцыдэнт, альбо пачатак адкрытага канфліктнага ўзаемадзеяння

46 %

Пік канфлікту

Кульмінацыя, альбо развіццё адкрытага канфлікту

Менш за 5 %

Фаза спаду

Развязанне канфлікту ці яго затуханне на пэўны час

Каля 20 %

Дадатак 6.

На Бліжэйшым Усходзе лютуе страшэнная эпідэмія, якая імкліва знішчае расліннасць любога віду. На тэрыторыі ў 500 км не засталося ніводнага жывога дрэўца, ніводнай травінкі. Ад голаду паміраюць хатнія жывёлы, людзі бягуць у пошуку новага прытулку.

Калі гэтак будзе працягвацца, то праз 2 гады некалі густа населены раён цалкам апусцее.

Усе існыя лекі не маюць мажлівасці перамагчы невядомую да гэтага часу хваробу раслін. Але вучоныя выпадкова знайшлі новыя лекі, якія вырабляюцца з бялку яек страусаў рэдкай пароды, якая жыве на маленькай выспе ў Акіяніі.

За год страусы зносяць 500 яек. Гэта як раз тая колькасць, якая неабходна для вырабу лекаў, каб спыніць хваробу. Але гэтая выспа належыць мафіёзнаму сіндыкату, які зарабляе тут на мясцовых курортах і гандлем наркотыкамі.



Вы – міністр аховы навакольнага асяроддзя, якому было даручана набыць у мафіі выспу, арганізаваць збор і перапрацоўку яек.

З бюджэту на гэта выдадзена 15 млн. даляраў. Мафія, аднак, патрабуе 25 млн. У выпадку няўдачы ў перамовах вы страціце сваю пасаду.

У самалёце, які нясе вас на выспу, побач з вамі аказваецца міністр аховы здароўя суседняй краіны. Высвятляецца, што яму таксама патрэбны страусіныя яйкі.

Паспрабуйце дамовіцца з ім, каму жа дастануцца яйкі.




У джунглях Заходняй Афрыкі паўстала страшэнная эпідэмія, якая імкліва пашыраецца і пагражае на працягу года знішчыць каля 10 млн. чалавек.

Усе існыя лекі не маюць мажлівасці перамагчы невядомую да гэтага часу хваробу раслін. Але вучоныя выпадкова знайшлі новыя лекі, якія вырабляюцца з бялку яек страусаў рэдкай пароды, якая жыве на маленькай выспе ў Акіяніі.

За год страусы зносяць 500 яек. Гэта як раз тая колькасць, якая неабходна для вырабу лекаў, каб спыніць хваробу. Але гэтая выспа належыць мафіёзнаму сіндыкату, які зарабляе тут на мясцовых курортах і гандлем наркотыкамі.

Вы – міністр аховы здароўя, якому было даручана набыць у мафіі выспу, арганізаваць збор і перапрацоўку яек.

З бюджэту на гэта выдадзена 15 млн. даляраў. Мафія, аднак, патрабуе 25 млн. У выпадку няўдачы ў перамовах вы страціце сваю пасаду.

У самалёце, які нясе вас на выспу, побач з вамі аказваецца міністр аховы навакольнага асяроддзя суседняй краіны. Высвятляецца, што яму таксама патрэбны страусіныя яйкі.

Паспрабуйце дамовіцца з ім, каму жа дастануцца яйкі.





Дадатак 7.

Калі б да мяне на калені ў транспарце сеў п’яны чалавек, то я…



Калі б мяне аблічылі ў краме, то я …



Калі б мне ў аўтобусе балюча наступілі на нагу, то я …



Калі б мяне абразіў у транспарце кантралёр, то я …



Калі б мяне адмовілі абслугоўваць у краме, то я …



Калі б мяне звінавацілі, што я не саступіў (ла) месца, то я …



Калі б у мяне ў дзвярах зламаўся ключ, то я …



Калі б мяне штурханулі ў чарзе, то я …



Калі б мне абарвалі гузік у тралейбусе, то я…



Калі б у транспарт зайшоў чалавек з вялікім заплечнікам, які замінае выхаду, то я …


Калі б у мяне пазычыў мабільны тэлефон сябра і не аддаваў бы, то я …



Калі сябра пастаянна просіць патэлефанаваць з майго тэлефона, то я …



Калі хтосьці з аднакласнікаў пастаянна насміхаецца з мяне, то я …



Калі хтосьці з аднакласнікаў не носіць з сабой ручкі, падручнікі і пастаянна просіць іх у мяне, то я …



Дадатак 8.

АБ’ЕКТЫЎНЫ

АБ’ЕКТЫЎНЫ

АКТЫЎНЫ

АКТЫЎНЫ

АМБІЦЫЙНЫ

АМБІЦЫЙНЫ

БЕЗ АМБІЦЫЙ

БЕЗ АМБІЦЫЙ

ДАМІНУЮЧЫ

ДАМІНУЮЧЫ

ДЫПЛАМАТЫЧНЫ

ДЫПЛАМАТЫЧНЫ

ЗАЛЕЖНЫ

ЗАЛЕЖНЫ

КАМПЕТЭНТНЫ

КАМПЕТЭНТНЫ

НЕЗАЛЕЖНЫ

НЕЗАЛЕЖНЫ

ПАКОРЛІВЫ

ПАКОРЛІВЫ

ПАСІЎНЫ

ПАСІЎНЫ

ПРАМЫ

ПРАМЫ

НЕРАШУЧЫ

НЕРАШУЧЫ

УПАРТЫ

УПАРТЫ

ПАЧУЦЦЁВЫ

ПАЧУЦЦЁВЫ

РАЦЫЯНАЛЬНЫ

РАЦЫЯНАЛЬНЫ

Дадатак 9.

Пад час размовы:

  1. Не перабівайце прамоўцу, канцэнтруйце на ім усю сваю ўвагу.

  2. Ківаннем галавы і ўважлівым выразам твару паказвайце, што слухаеце.

  3. Кажыце спакойна і ўпэўнена.

  4. Не набліжайцеся вельмі моцна да партнёра, імкніцеся сядзець з ім на адным узроўні.

  5. Удакладняйце тое, што сказаў суразмоўца наступнымі словамі: “Ці правільна я цябе зразумеў, што …”

  6. Давайце партнёру мажлівасць выгаварыцца.

  7. Праяўляйце актыўны інтарэс да думак партнёра такімі словамі “Я з табой згодны…”, “Я пра гэта нават не падумаў … ”

  8. Не давайце парадаў кшталту “Табе лепш зрабіць так” ці “Не маеш рацыі, лепш паступіць так…”

Пад час размовы:

  1. Перабівайце партнёра і не звяртайце ўвагу на яго эмацыйны стан.

  2. Паказвайце незацікаўленасць размовай: глядзіце па баках, пераключайце размову на іншыя тэмы.

  3. Кажыце хутка і ўзнятым голасам. Спрабуйце фізічна дамінаваць над партнёрам.

  4. Абвінавачвайце партнёра ў сітуацыі словамі: “Ты стварыў гэтую праблему”.

  5. Выказвайце пагрозы ці загады словамі “Калі ты не пагодзішся, то я сыду”, “Будзе так, як я сказаў”.

  6. Крытыкуйце партнёра словамі “Ты не маеш рацыі”, “Ты ўвесь час чымсьці незадаволены”.

Дадатак 10.



Арыфметычны тэст
Зараз мы зробім просты, на адну старонку, тэст з арыфметычнымі дзеяннямі. У прапанаваных задачах знак "+" азначае множанне, знак ":" азначае складанне, знак "-" азначае дзяленне, знак "х" азначае адыманне. Упішы як найхутчэй вынікі, з улікам пералічаных значэнняў.


8+2=
9+11=
4х3=
6:2=
9-3=
7х4=
4+4=
8-4=




14 -7=
6х5=
8+3=
7х2=
9+2=
8-4=
9+6=
1:1=

Дадатак 11.



Правілы пасярэдніцтва.

  • Любая інфармацыя асабістага характару выключна сакрэтная і не можа распаўсюджвацца пасярэднікам. Гэта дазваляе ўдзельнікам канфлікту не толькі давяраць пасярэднікам, але і выказвацца адкрыта.

  • Забараняецца называць імёны.

  • Казаць можна толькі па чарзе, ніхто нікога не перабівае.

  • Задача пасярэдніка – наладзіць зносіны, кантакт. У яго функцыі не ўваходзіць вырашэнне канфліктнай сітуацыі.

  • Пасярэднік павінен устрымлівацца ад выказвання парадаў, бо кожны з удзельнікаў думае па-свойму.

  • Не трэба судзіць, хто з удзельнікаў канфлікту мае рацыю, а хто - не. Пасярэднік пад час перамоваў мусіць заставацца нейтральным (аднолькава спачуваць абодвум бакам канфлікту).

  • Неабходна пароўну праяўляць увагу да ўсіх асобаў, якія актыўна альбо пасіўна ўцягнутыя ў канфліктную сітуацыю.

Дадатак 12.

Пяць ключоў да пасярэдніцтва.

1. Не давайце адзнак.

2. Не давайце парадаў.

3. Не прымайце нічый бок, але паспрабуйце зразумець, што адчувае кожны з канфліктуючых бакоў.

4. Захоўвайце канфідэнцыйнасць (таямніцу).

5. Праяўляйце ўвагу, клопат пра ўдзельнікаў канфлікту, імкніцеся ім дапамагчы.


Дадатак 13.

Кіраўніцтва да пасярэдніцтва

(як дзейнічаць пасярэдніку пры развязанні канфліктных сітуацый)

1. Падрыхтуйце прыдатнае памяшканне – каб ніхто не адцягваў ўвагу і не падслухоўваў.

2. Павітайцеся ветліва, з выкарыстаннем мімікі і жэстаў, якія ствараюць станоўчы эмацыйны настрой (усмешка, поціск рукі).

3. Абвясціце ўдзельнікам правілы паводзінаў пад час размовы: нікога не абзываць, не крыўдзіць, не перабіваць, паводзіцца паважліва і шчыра. Усё сказанае павінна быць канфідэнцыйным.

4. Выслухайце апавяданні ўдзельнікаў аб змесце канфлікту, абое бакі асобна.

5. Паспрабуйце знайсці ў іх агульныя інтарэсы. Спытайце: чаго канфліктуючыя жадалі б дамагчыся ў выніку канфлікту? З чым яны абодва згодныя?



6. Прадумайце мажлівыя рашэнні (занатуйце думкі канфліктуючых, якія яны самі прапаноўвалі пад час папярэдняга выказвання).

7. Дапамажыце канфліктуючым бакам знайсці рашэнне, якое б задавальняла абаіх.
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка