Кароткіна Зінаіда Ягораўна



Дата канвертавання22.07.2016
Памер8.38 Kb.
Кароткіна

Зінаіда Ягораўна
Кароткіна Зінаіда Ягораўна нарадзілася 12 лістапада 1920 года ў сям'і службоўца ў г. Полацку Віцебскай вобласці. Маці - Камілія Адамаўна была хатняя гаспадыня, выхоўвала шасцярых дзяцей. Бацька - Ягор Сямёнавіч быў чыгуначнікам, а затым перайшоў працаваць настаўнікам працоўнага навучання ў сярэднюю чыгуначную школу г. Полацка.

Зінаіда Ягораўна завочна скончыла ў 1948 году літаратурны факультэт Мінскага Дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. Горкага па спецыяльнасці руская мова і літаратура. Пачынала сваю педагагічную дзейнасць у якасці настаўніцы рускай мовы і літаратуры (1945 г.) ў Дрыбунскай НСШ Полацкага р-на і працягвала працу да 1948 года ў Талмачоўскай НСШ Полацкага р-на. У 1948 годзе пераязджае ў Гродзенскую вобласць па месцы жыхарства мужа Кароткіна П.Г. і працуе настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў школе вёскі Доўгая, Чарлёна, Жытомля, Рэпля, Цяглевічы аж да выхаду на заслужаны адпачынак у 1986 годзе.



За час працы ў школе Зінаіда Ягораўна ўзнагароджвалася ганаровымі граматамі, значком "Выдатнік народнай адукацыі БССР", медалём "Ветэран працы».




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка