Картатэка прымавак, прыказак, вершаў па патрыятычнаму выхаванню дзяцей сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту Радзіма



Дата канвертавання30.06.2016
Памер267.7 Kb.

Картатэка прымавак, прыказак, вершаў па патрыятычнаму выхаванню дзяцей сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту
Радзіма
Няма смачнейшае вадзіцы як з роднае крыніцы. 

Кожнаму свой куток мілы. 

Свая хатка як родная матка. 

Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка. 

Мілы той куток, дзе рэзан пупок. 

Лепш нічога няма свайго роднага вугла. 

У сваёй хаце і вуглы дапамагаюць. 

У сваёй хаце і качарга маці. 

Усюды добра, а дома найлепей. 

У гасцях добра, а дома лепей.

Жыве кулік, дзе прывык, і кожны роднае балота хваліць.

Кожная птушка сваё гняздо ведае.

Для ўсякай птушачкі сваё гняздо мілае.

Усякая птушка сваё гняздо бароніць.

Дурная птушка свайго гнязда не шануе.

Дзяржыся з варонаю і вераб’ём, што ў вырай не ляцяць.

Ідзі ў родны край, там і пад ёлкаю рай.

Дайду да свайго роду хоць праз воду.

У сваім краі, як у раі.

Дома і вуглы памагаюць.

Там вароты пірагом падпёрты.

Што край – то абычай, што старана – то навіна.

У чужой старонцы не так свеціць і сонца.

Чужая старана тугою арана, слёзкамі засявана.

Радзіма – матка, чужына – мачыха.

Дома і салома ядома, на чужыне і гарачы тук стыне.

Чужым багаццем сыт не будзеш.

Чужбіна не грэе.

Чужая хата не грэе.

Чужое не грэе.



Грамада 

Грамада – вялікі чалавек.

Без грамады – як адзінокі журавель перад пакравамі.

Грамада за аднаго – і адзін за грамаду.

Дружнай грамадзе воўк не страшны. 

Дружны табун і ваўкоў не баіцца. 

Пчолкі па адной не селяцца. 

Рой гару павярнуў.

Адзін у полі не воін.

Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве – і ў полі не тухнуць.

Што аднаму цяжка, то гуртам лёгка. 

Што аднаму цяжка, то ўкупе лёгка. 

Калі робіш укупе, не баліць у пупе. 

Дзе дружна, там і хлебна. 

I кашу ў сябрыне добра есці.

Один за всех, и все за одного.

Усе за аднаго, адзін за ўсіх.

З міру па нітцы – голаму – сарочка.

Адным калом плоту не падапрэш. 

Аднымі рукамі нічога не зробіш. 

Адным пальцам і гузік не зашпіліш. 

Адною рукою і вузла не завяжаш. 

Аднаму і ў кашы не спорна. 

Одной рукой в ладоши не похлопаешь.

Блізкі сусед лепш дальняй радні.

Гуртам і ў бядзе лягчэй.

Друзья познаются в беде.

Прыяцеля пазнаеш ў няшчасці.

Хто ў бядзе і ў вялікім няшчасці не быў, той і праўдзівых прыяцеляў не знае.

Хто ў бядзе не быў, той сапраўдных прыяцеляў не знае.

Той не можа быць другам, хто абыйдзе ў бядзе кругам.


Сяброўства

Новых сяброў набывай, а старых не забывай.

Стары друг лепей за новых двух.

Не имей сто рублей, а имей сто друзей.

Сябра за грошы не купіш.

Сябрамі не кідаюцца.

Жывуць, як аднае маткі дзеці.

Іх і вада не размые.

Іх і вадою не разальеш.

Свой свайму паняволі рад.

Дружба, дружба, цяжкая твая служба!

Дружба – дружбаю, а служба – службаю.

I службу служы, і сябру дапамажы.

Не той друг, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа.

Платон мне друг, но истина дороже.

С кем поведёшься, от того и наберёшься. 

За пчолкаю – у мёд, за жукамі – у гной. 

Розуму не набярэшся, калі з дурнем павядзешся.

Ліхая кампанія на ліха выведзе. 

Нялюдская кампанія і добрага звядзе.

Лепш адзін прыяцель, як дзесяць ворагаў. 

Якім зярном хто сее, такім і збірае. 

Как аукнется, так и откликнется. 

Згода збірае, нязгода растрасае. 

Згода будуе, нязгода руйнуе. 

Там, дзе згода, заўседы добрая прыгода.

Лёгка пасварыцца, цяжэй памірыцца. 

Свой сячыся, рубайся, а чужы не мяшайся. 

Свае дзесяць разоў і пасварацца, і памірацца. 

Хату мяці, а смецця на вуліцу не нясі. 

Маўчанка гнеў тушыць.

Дзе сварацца, там нішчымнае варыцца.

Когда в товарищах согласья нет, на лад их дело не пойдет.

3 малой іскры бывае часам вялікі пажар.

З агнем не жартуй і вадзе не вер.
Годнасць чалавека
Не место красит человека, а человек – место.

Таго на кут, у каго мазалі цвярдзейшыя.

Не той харош, хто прыгож, а той харош, хто на справу гож.

Сенажаць агледзь, як раса абсохне, а дзеўку – на рабоце.

Не пытайся, ці галоўка гладка, а пытайся, ці падмецена хатка.

Мусіць, у сераду радзілася, што да ўсяго згадзілася.

Добраму ўсюды добра.

Хто вязе, таго паганяць нельга.

Невялік муравей, да горы варочае.

Пчолка маленькая, а мёду колькі наносіць!

Не чын паважаюць, а чалавека па яго праўдзе.

На праўдзе і свет стаіць.

Праўда не тоне і не згарыць.

За праўду не гневаюцца.

Лепей горкая праўда, як салодкая мана.

Хваляць – заткні вуха, крытыкуюць – слухай.

Кожнаму крыўда не міла.

Ад добрага не ўцякай і благога не рабі. 

Не рабі каму бяды, бо сам яе сустрэнеш. 

Не чыні таго другім, што табе не люба. 

Не чапай нікога, не бойся нічога. 

Не плюй у крыніцу, прыйдзеш па вадзіцу.

Нарабіў ліха – не чакай дабра.

Не спамінай ліхога.

Кто старое помянет – тому глаз вон.

Чужымі рукамі добра толькі жар заграбаць.

Па нітачцы і клубок знойдзеш.

Нет ничего тайного, что не стало бы явным.

Агню у шапцы не носяць. 
Адказнасць

Прыняў прысягу – ад яе ні шагу.

Угавор лепей за грошы.

Узяўся за гуж, не кажы, што нядужы.

Калі падмёуся грыбам, то лезь у каробку.

Калі адзеў хамут, дык цягні, пакуль гужы не парвуцца.

Калі ўлез у дугу, не кажы "не магу".

Калі не хочаш цягнуць, не лезь у хамут. Не говори "гоп", пока не перепрыгнешь.

Няма чаго наперад загадваць.

Не той хлеб, што на полі, а той, што ў гумне.

Рыбка ў рацэ, ды не ў руцэ.

3 вялікага паспеху наробіш смеху.

Поспешишь – людей насмешішь.

Семь раз отмерь, один – отрежь.

Цыплят по осені считают.

Калі ўзяўся за гуж, то не кажы, што нядуж


Дабро

За добрае добрым плаціць трэба.

На добрае пытанне добрае і адпавяданне.

Ад дабра дабра не шукай.

От добра добра не ищут.

Любіць увесь свет лагодны прывет.

Можна і не рукацца, але прывітацца.

Добрым людзям і мы рады будзем.

Ласкавае цялятка дзве маткі ссе, а гордае – ні адной.

Добрае слаўцо лепш за піўцо.

Пажыві для людзей, пажывуць і для цябе.

Лепш людзям даць, чымсьці самому прасіць.

Лучше дать, чем просить.

Рука дающего не оскудеет.

Добры чалавек, параіўшы, не шкадуе.

Добрая слава лепш за багацце.

Добрая слава даражэй за багацце. Якая справа, такая і слава.

Добрая слава лежит, а худая – бежит.

Добрая слава людзей збірае, а дрэнная – разганяе. 

Рада людзей гуртуе, а крык і свіст разганяе.

Шануй людзей, то і цябе пашануюць. 

Каб у пашане быць, трэба працу любіць. 

Сам сябе не хвалі, няхай людзі пахваляць. 

Не падымай носа – спатыкнешся. 

Як гукнеш, так і адзавецца.

Хата гасцямі багата.

Любіш гасцяваць – любі і прымаць.

Госць першы дзень – золата, другі дзень – срэбра,

а на трэці – медзь і дадому едзь.

Дзе любяць, бывай рэдка, а дзе не любяць – ніколі.

Хваляць – заткні вуха, крытыкуюць – слухай.
Не сядзі склаўшы рукі

Нічога само не зробіцца. 

Шчасце само не зробіцца. 

Само нішто у рукі не ўлезе. 

Пад ляжачы камень вада не цячэ.

Кожны пачатак цяжкі.

Не так лёгка зрабіць, як сказаць.

Скоро сказка сказывается, да не скоро дело делается.

Скора казка кажацца, ды не скора справа робіцца.

Не ад красных слоў дабро на свеце стала.

Гутарка – гутаркай, ды за працу час!

Лепей трошку (крышку) зрабіць, чым багата пагаварыць.

Работы словам не заменіш. 

За справу бярэшся – не бойся і не хваліся. 

Не хваліся языком, а хваліся дзелам.

На Бога спадзявайся, але сам старайся!

Узяцца не цяжка, зрабіць цяжэй.

Калі здолееш узяцца за справу – і снег загарыцца, а не здолееш – і масла не ўспыхне.

Вочы страшацца, а рукі робяць.

Хто зрабіу пачатак, няхай зробіць і канчатак.

Канец – справе вянец.

Не хваліся пачаткам, а хваліся канчаткам.


Пячыся пра будучыню

Зіма робіць на лета, а лета – на зіму. 

Лета на зіму, зіма на лета працуе.

Летні дзень год корміць.

Лецечкам няўлежна, затое зімою ўежна.

Ладзь калёсы зімою, а сані летам.

Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы.

Готовь сани летом, а телегу – зимой.

Той першы мэты дасягае, хто ўлетку сані напраўляе.

Трэба ўлетку назбіраць, каб узімку было што жаваць.

Што летам ножкай коп, то зімой ручкай хоп. 

Лета збірае, а зіма праядае.

На свята падумай пра будзень, а ўлетку пра зіму.

Летнюю часінку зімовым; тыднем не заменіш.

Лета прагуляўшы, восенню не збярэш.

Калі ўлетку на сонцы не напячэшся, то ўзімку з холаду натрасешся.

Вясной прапусціць – летам не дагоніш.

Не марнуй часу дарэмна: вясна пройдзе – не вернеш.


Уставай рана

Хто рана ўстае, таму Бог дае. 

Хто першы пачынае, той не шкадуе. 

Утро вечера мудренее.

Хто рана ўстае, у таго хлеба стае.

Трэба рана устаць, каб хлеба прычакаць.

Раней пассеш, раней паспееш.

Хто сее рана, той насенне не губляе 

На дзень раней пасееш, на тыдзень раней збярэш.

Рана не ўстанеш – многа не зробіш.

На ранняй ралліцы родзіць жыта ды пшаніца,

а на позняй: ралліцы родзіць кукаль ды мятліца.

Ранняя птушка крылкі цярэбіць, а позняя – вочкі трэ.
Прадбачлівасць

Не адкладвай да заўтра тое, што паспееш зрабіць сёння.

Учарашняга дня не дагоніш.

З адкладу няма ладу. 

Адклад не ідзе на лад.

Адклад не ідзе ў лад.

Сон не заўтра адкладзі, а справу сёння зрабі. 

Яду на заўтра адкладзі, а справу сёння зрабі. 

Сёння зробіш – заўтра як знойдзеш.

Пагуляць – смела адкладай, а зрабіць – і на часінку не адкладай.

Делу – время, а потехе – час.

Прыйшоў працаваць – няма чаго часу каратаць.

Дзве работы за раз не зробіш.

За двумя зайцами погонишься – ни одного не поймаешь.

Праворны ўсюды паспее.

Трэба жыць і заўтрам.

Кінь перад сабою, знойдзеш за сабою.

Наперёд кинешь – сзади поднимешь.

Не зважай на ўраджай, а жыта сей.

У прымы збірайся, а жыта сей.

Паміраць ладзься, а жыта сей.

Упрочкі збірайся, а жыта сей. 

Паміраць збірайся, а пра дзіця думай.
Работа

Работа – не забота, забота, калі няма работы. 

Без клапоту і без поту наш брат не пражыве. 

Работа не бясчэсціць, а крэпіць і цешыць. 

Рабоце няма канца. 

Па рабоце майстра відаць.

Рабі не тады, калі хочаш, а калі можаш. 

Рабі пільна, то і дома будзе Вільня. 

Рабі, нябожа, то і бог дапаможа.

Работа і корміць, і поіць.

Што спіна зробіць, тое рот ухопіць.

Хто рабіць бярэцца, той і вучыцца.

Хто ўмее – робіць, а хто не ўмее – крычыць і вучыць.

Якая работа, такая і плата. 

Колькі робіш, столькі зробіш. 

Як дбаеш, так і маеш. 

Як пастараўся, так і пажывіўся.

Хто дбае, той і мае. 

Хто працуе, той і мае. 

Хто працуе, таму і шанцуе.

Як будзем рабіць, так і будзе радзіць. 

Што пасееш, тое і пажнеш. 

Што пасееш, тое і вырасце.

Хто сее, ды вее, той не збяднее.

Сей горы і даліны, не будзеш мець няшчаснае гадзіны.

Калі добра ўзарэш, то і ўраджай збярэш.


Рамяство

Рамяство піць-есці не просіць, а само корміць.

Рамяство плячэй не абцягвае.

Дай божа ўсё ўмець, ды не ўсе рабіць.

Дзе быць, там трэба рабіць.

Не святыя гаршкі лепяць.

Умеламу рукі не баляць. 

Хоць рукі баляць, але душы лёгка. 

Хоць рукі чорныя, але работа белая. 

Абы рукі, то служба будзе.

Хоць шылам пакручу, але нікому не плачу.

Пчаляр і доктар у лесе з голаду не памрэ.


Праца

Праца нікога не ганьбіць.

Ніякая праца не ганьбіць чалавека.

Праца нікога не крыўдзіць.

Праца чалавека трымае і ўзбагачае, а гультайства псуе.

Праца не паганіць чалавека, а корміць, і поіць, і вучыць.

Працы і світкі не саромейся. 

Без працы няма чаго хлеба шукаці. 

Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы.

Хто працуе, той не сумуе. 

Праца здароўя не адбірае. 

Не на адну хваробу праца – найлепшыя лекі.

Працуй да поту – з’ясі ўвахоту.

Хто хлеба хоча, той мусіць быць у поце.

Шчырая праца – мазалёвая.

Зямля

Зямля – талерка: што пакладзеш, тое і возьмеш.

Зямля ўсяго дасць, але ў яе не пакладзеш – нічога не дасць.

Хто аддае ніўцы, што яна родзіць, той да суседа па хлеб не ходзіць.

Калі хочаш хлеб мець, то трэба зямліцы глядзець.

Калі не дагледзіш увосень пашню, то будзеш зімою акідаць кашаю.

На добрай зямлі добрая надзея.

У гліне зярнятка не гіне.

На чорным полі белая пшаніца родзіць.

Хочеш виростити троянду – стань землею (укр.).

Хочешь вырастить розу – стань землёю.

Зямля заўсёды дзякуе. 

Хто зямлі дае, таму і зямля дае. 

Ніўка-ніўка, аддай маю сілку. 

Глыбей узарэш - боле збярэш. 

Дзе араты плача, там жняя скача.

Не ўсякаму зямелька родзіць.

На пустым полі і трава не расце.

Каб не было пуста, трэба сеяць густа.

Тады ад зямлі пазнаць смак можна, як на яе гною паложыш.

Хочешь иметь золото – собирай навоз.

Палажы гнайку – будзе пшаніца добрая на таку.

Не ўгноіш поля, не прывязеш з поля.

Зямлі не ўгноіш – і хлеба не намалоціш.

Кладзі гной на агарод кожны год. 

Кладзі гной парой, будзе збожжа сцяной. 

Кладзі гной у пару, збярэш збожжа гару. 

Кладзі гной густа, не будзе ў свірне пуста.

Дзе гной, там лой.

Калі ёсць гной, то будзе і лой.

Дзе гноем смярдзіць, там і радзіць.

Гнаёк ды лубок – хлеба і на другі гадок.

Не шкадуй гною, будзеш хлеба мець уволю.

Зямлю ўгноіш – хлеба падвоіш. 


Гаспадарка

Гаспадарка свет корміць.

Гаспадарку вадзіць – не разінуўшы рот хадзіць. 

Пільнуй гаспадаркі – будуць у гаршку скваркі.

Работа ў добрага гаспадара заўсёды знойдзецца. 

Гаспадарлівы ні сцюжы, ні спёкі не баіцца.

У добрай гаспадыні ёсць сала і масла ў скрыні. 

Добрая гаспадыня шануе краскі, ды не на ніўцы.

Хата гаспадыняю красна.

Хата без гаспадыні плача.

Гумно плача без гаспадара, а хата без гаспадыні.
Жывёла

Як гаспадар каля жывёлы мучыцца, то жывёла ручыцца.

Посціць і жывёла, калі гаспадар не мае.

Шануй каня дома, а ён цябе ў дарозе.

Дагледзь каня дома, то ён цябе ў дарозе.

Кармі каня не пугай, а сенам з луга.

На сытага жарабца не трэба дубца.

На галодным кані доўга не наездзіш.

Не галодная кароўка, калі пад носам саломка.

Не вымем карова малако дае, а языком. 

Малако ў каровы на языку. 

Як накорміш, так і надоіш.

Свіння тлустая, то і каша густая.

Не тады сабак кормяць, калі на ўловы ехаць.

Хто заб’е бабра, не будзе мець дабра.
Прыкметы

Сей у добрую пару, збярэш хлеба гару.

І попел рассыпаць трэба выбіраць дзень (надвор’е).

Бяроза распускаецца – сей авёс, сады цвітуць – бульбу, каліна цвіце – грэчку.

Сей авёс у гразь – будзеш князь.

Калі суніца красна, не сей аўса напрасна.

Не сей пшаніцы, калі дзеці ідуць у суніцы.

Калі суніца чырванее – не сей проса – не паспее.

Ілля блізка, гніся, бабка, нізка,

Уставай раненька, дый жні пазненька.

Прыйшоў Ілля, нарабіў гнілля.

Прыйшоў Спас – лета шасць.

Пакроў пакрыў зямлю лістком, ваду лядком.

Люты наробіць плюты.

Марац адмарозіць палец.

Красен красавік цяплом, а жнівень дабром.

Мокры май – жыта, як гай.

Дождж у маі – будзе хлеба і на гультаі.

Май халодны – не будзеш галодны.

Мароз казаў: і ў маі тры дні маю.

Май! – коням сена дай, а сам на печ уцякай.

Цёплы красавік, мокры май – будзе жыта, як гай.

Солнце – на лето, зима – на мороз.

Пад год дабро родзіць.

Багата снегу – багата хлеба.

Багата снегу – шмат хлеба.

Калі ўзімку зямля бачыць неба, то ўлетку не бачыць з яе хлеба.

Калі жыта ў сакавіку глядзіць на неба, не есці тады хлеба.

Будзе дождж ісці, будзе і хлеб расці.

Калі камарна, то і хлебна.

Калі на стрэчанне певень пад страхою нап'ецца, то на Юр'я вол травы наесца.

Калі на лёд грыміць, то будзе вясна халодная.

Зіма снежная – лета даждлівае.

Вясну хваляць за дажджы і сонца, а лета – за снапы і вазы.

Восень кажа: ураджу, а вясна кажа: яшчэ пагляджу.

Вясна не мясна, а восень не малочна.

Прышла вясна – ужо часу няма,прыйшло лета – бярыся то за тое, то за гэта,надышла восень –яшчэ работ восем.

Тады сена касі, як косіцца.

Закончыш жніво ў пору – будзе што вазіць у камору.
Навука

Навука – лепшае багацце.

Навука даражэй за ўсякае багацце.

Мір ясны ад сонца, а чалавек ад навукі.

Навуку за плячыма не носяць.

Навука не мучыць, а жыць вучыць.

Ад навукі дужэюць (спрытнеюць) рукі.

Навука вочы адчыняе.

Ад навукі галава не баліць.

У каго веды, у таго і сіла.

Вучэнне – свет, а невучэнне – цемра.

Невучоны, што сляпы.

Без навукі і лапця не спляцеш.

Чалавек невучоны, што тапор нетачоны.

Хто без навукі, той як бязрукі.

Дрэнныя тыя рукі, што не ведаюць ніякай навукі.

Без мукі няма навукі. 

Навука – мука.

І мядзведзя вучаць.

Век жыві, век вучыся.

Вучыся змоладу, то на старасць як знойдзеш. 

Колькі робіш – столькі вучыся. 

Вучыся, нябожа, вучэнне паможа.

Вучыцца заўсёды згадзіцца. 

Вучыцца заўсёды прыгадзіцца. 

Вучыцца ніколі не позна.

Людзі і мядзведзя вучаць. 

На лейцах і конь разумны.



Розум

Розум – найлепшае багацце.

Бачыць вока далека, а розум яшчэ далей.

Трэба розумам надтачыць, дзе сіла не возьме.

Як многа чытае, то многа знае. 

Хто дасужы, той разумны.

Кожная галава свой розум мае. 

У кожнага свой розум. 

Усякі жыве сваім розумам.

Жыві сваім розумам.

Якая галава, такі і розум.

Які розум, такая і гаворка.

За разумнаю галавою і рукам лёгка.

Пры разумнай справе і галава ў пашане.

Розуму не прыкупіш. 

Розуму грашыма не заменіш. 

За багацце розуму не купіш. 

Розум – не сякера – не пазычыш. 

Розум – не кулеш, у галаву не ўвальеш. 

Нікому свайго розуму не ўставіш. 

Чужым розумам недалёка заедзеш.

Каб задні розум ды наперад. 

Задним умом крепок. 

Няцяжка зрабіць – цяжка надумаць. 

Вінавата галава, куды ногі вяла. 

Дурная галава нагам спакою не дае.

Ум хорошо, два – лучше.

Рада з людзьмі ніколі не шкодзіць.

Хто пытае, той не блудзіць.

Ідзі за людзьмі, то не згубішся.

Пытайся не ў старога, а ў бывалага.

У людзей пытай, ды свой розум май.

Разумнаму лёгка радзіць.

Рада людзей гуртуе. 

Там добрая рада, дзе шчырая парада.

Калі раіш суседу, то абмазгуй да следу.

Пагавары з разумным – розуму набярэшся, а з дурным, то згубіш тое, што маеш. 

Грошы згубіў – нічога не згубіў,

здароўе згубіў – палавіну згубіў,

розум згубіў – усё згубіў.



Дзеці

У каго дзеці, у таго і шчасце.

Адзін сын – не сын, два сыны – паўсына, тры сына – сын.

Дзе сыноў лава, там бацьку слава,дзе дачок лава, там матцы слава.

Багаты Аўдзей – поўна хата дзяцей.

Не штука дзяцей мець – зарабіць на іх штука. 

Малыя дзеці – малы клопат, болышыя дзеці – большы клопат. 

Малыя дзеткі – дробныя бедкі, большыя дзеткі – вялікія бедкі. 

Без дзяцей ціха, ды на старасці ліха.

Бацька з маткай на рабоце не томяцца, калі з дзетак сваіх цешацца.

Паміраць збірайся, а пра дзіця думай.

У маткі няма розніцы для дзіцяткі.

Пяць пальцаў на руцэ і ўсіх шкада.

Каторага пальца не ўрэж, то ўсё баліць.

Які палец не парэж, то ўсякаму баліць,

хоць якому дзіцяці кепска, то ўсё бацькам кепска.

Добра ў свеце, лепш пры матцы.

Свая матка шкадуе дзіцятка.

У свае маткі ўсе дзеткі гладкі.

Кожная матка не вораг свайго дзіцятка.

Ніхто так дзецям не спагадвае, як матка родная.

Нічыя такія слёзы, як матчыны: яны і ўтоляць, і шчасце выпрасяць.

Кожнаму свае дзіця міла.

Усякая матка хваліць сваё дзіцятка.

Узяў дзіця за руку – матку за сэрца бярэш.

Другой маткі не знойдзеш.

Няма тае крамы, каб прадаваліся мамы.

Татава хата ўсім багата.

Дарага не так татава хата, як сам тата.

У роднага таткі цяплейшая хатка.

Мілая тая дарожка, кудою я да мамы хадзіла.

У бабулі смачнейшыя дулі.



Не рабі худога, не бяры чужога

Чужое ў карысць не пойдзе.

Чужым дабром не збагацееш. 

Чужым багацем сыт не будзеш. 

Чужы кусок дзярэ раток. 

Чужы кажух не грэе. 

Чужое не грэе.

На чужы каравай рота не разявай.

Хто сумленне мае, той чужога не чапае.

Хто чужога не шкадуе, той свайго не мае.

Крадзенае не ідзе ў карысць. 

Крадзеным доўга не пажывеш. 

Крадзеным сыты не будзеш. 

Як украў, то й прапіў.

У лесе крадзеш – поле ўбачыць, на полі крадзеш – лес убачыць.

Хто парася украў, таму у вушах вішчыць. 

У поросячьего вора свист в ушах. 

На злодзеi і шапка гарыць.

Хітрасцю ўвесь свет перайдзеш, а назад не вернешся.

Няпраўдай свет пройдзеш, назад не вернешся.

Хітрасцю доўга не нажывеш.

У яго на вербе грушкі растуць.

Хто ліслівы, той куслівы.

Выхаванне

Нягоднік не родзіцца, а зробіцца.

Самая балючая рана – ад свайго дзіцяці.

Не умеў гадаваць – умей дараваць.

Дай дзецям волю, сам улезеш у няволю.

Чужы дурань – смех, а свой – сорам.

Хай таму дзіцятку язык адваліцца, калі на людзях бацьку няславіць.

Не слухаў бацькі і маткі – няхай людзі вучаць. 

Калі не слухаеш бацькоў, паслухаеш сабаччае скуры. 

Не слухаеш ківа – паслухаеш кія. 

Не слухаеш добрых слоў – паслухаеш ліхога кія.

Хто бацькоў не слухае, той у пальцы дзьмухае.

Бацька і маці навек не нагатуюць.

Не заўсёды на бацькавам карку сядзець.

Не ўсё ж на бацькавай шыі сядзець, пара і свой розум мець.

Бацькавым розумам хваліцца няма як.

Бацька нажываў горбам, а дзеткі пражылі горлам. 

Карміў да вусоў – кармі і да барады.

Не кажы, што бацька ўзяў, а кажы, што бацьку даў.

За багаццем пагонішся – дабра не будзе.

Багацце нявесты на шчасце не пераробіш.

Не тое багацце, што цесць з цешчаю далі, а што маладыя самі нажывалі.

Не з прыданым жыць, а з чалавекам.

3 тварам да вянца, а з розумам да канца.

Нашто клад, калі ў сям'і лад. Якая мама, такая я і сама.

Якая птушка, такое і гняздзечка.

Які куст, такі і адростак.

Бацька рыбак, і дзеткі ў ваду глядзяць.

З харошай кушачкі харошыя і птушачкі.

Аднаго бацькі і аднае маткі не роўныя бываюць дзіцяткі. 

Аднае маці дзеці, але не адною розгаю бітыя. 

Хто каго любіць, той таго і чубіць.

Свой бацька і пасварыцца, і пашкадуе.

Твае дзеці – табе і глядзеці.

Гні галінку, пакуль маладзенькая.

Гні дрэўца, пакуль гнецца.

Тады дзяцей вучаць, як каля лаўкі ходзяць.

Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, да сямі пасі, як авечку, тады выйдзе на чалавечка.

Што у маленстве выхаваеш, на тое ў старасці абапрэшся.

Дасі дзецям волю, адбярэш долю.

Дзе многа нянек, там дзіця без носу.

У семи нянек дитя без глаза.

Першае дзіця пытае дарогі, а другое – сілы.

З разумнымі дзеткамі і без грошай хораша.

Добрае дзіця бацькоў думкі згадвае.

Хто бацьку шануе, той і дзецям добрую долю гадуе.

Шануй бацьку з маткай – другіх не знойдзеш.

Ласкавае дзіцятка дзве маткі ссе, а гордае ні адной



Беражлівасць

Лёгка грош аддаць, а ці лёгка зарабіць.

Набытая мазалём капейка перацягне лёгкі рубель. 

Лёгкі здабытак – лёгкі пражытак. 

Лепш запрацаванае, чым пазычанае.

Беражы бацькаву капейку, то і сваю здабудзеш. 

Копейка рубль бережёт. 

Рубель з граша паходзіць.

Не гадуючы малога, не будзеш мець і вялікага.

Адно зерне пуды прыносіць.

Па кропельцы – рэчка, па травінцы – копка, а па копцы – стог.

Курачка па зярнятку збірае і сытая бывае.

Запас бяды не чыніць. 

Гаспадарлівы не надта раскінецца.

У гаспадарцы і аборка спатрэбіцца.

Рупліваму і падушка падмагае.

Грошы лік любяць.Купіў – не згубіў.Купіў – не прапіў.

Лянота

Праца чалавека корміць, а лянота порціць.

Без працы не будзе шчасця.

Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота – там пуста.

Хто змоладу не працуе, той на старасць жабруе.

Не хочаш у маладосці працаваць, будзеш на старасці з торбачкай танцаваць.

Хто ўлетку спіць, той узімку не есць.

Хто ўлетку балюе, той узімку галадуе

Хто халадку шукае, той узімку галадае.

Хто ў жніво халадку шукае, той галадае.

Лета праляжыш, то ўзімку ў пазыкі пабяжыш.

Дзе няма ахвоты, там няма работы

Хто не горбіцца, таму і араць цяжка.

Не будзе аратага, не будзе і багатага.

Хто не сее, у таго і не расце.

Хто не сее, той не вее.

Хто не робіць – той не есць. Гультая зямля не любіць.

Дзе гультай арэ і скародзіць, там пустазелле добра родзіць.

Гультай за дзела – мазоль за цела.

У гультая рукі не баляць.

Няўмеламу рукі не баляць.

Гультай ды злодзей – два родныя браты.

Не пытайся, які гаспадар, калі вароты падаюць, а колы рыпяць. 

Не гаспадыня, што на ніўцы краскі, а пад акном крапіва.

Не гаспадыня, што апоўначы і апоўдні печ паліць.

3 музыкі ды з млынара не будзе гаспадара.

3 музыкі хлеб невялікі, а з гулякі – ніякі. 

Хто палюе і рыбачыць, той хлеб рэдка бачыць.

На яду мастак, а на работу – сяк-так. 

Есць за вала, робіць за камара.

Ядзім – пацеем, работаем – мерзнем

Картатэка вершаў па патрыятычнаму выхаванню дзяцей сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту

Эдзі Агняцвет

Зямля з блакітнымі вачамі”


Зямля з блакiтнымi вачамi -
Раздолле рэчак i лугоў!
Тут называюцьВасiлькамi
На Беларусi хлапчукоў,

Звiняць крынiцы, як цымбалы,


Сцяжынкi свецяць у лясах.
Палі, узгоркi, перавалы -
Прасторны шлях, далёкi шлях!

Краiна славы партызанскай,


Краінаміру i даброт!
Ты - наша гордасць,
Наша казка,
Як сонца, шчодры твой народ.

Тваесыны,


Тваеунукі,
Мы любiм гул тваiх бароў.
І рэкiцягнуцца, як рукi,
Да цёплых, верных рук сяброў.
Ларыса Геніюш

Не згінай мяне, я не сагнуся, 
Небаюсяні страхаў, ні зла. 
Нездарма я з зямлі беларускай 
Непахіснай сасною ўзрасла. 

Напрасткі іду няходжанай сцежкаю, 
Мудрасць продкаў у гарачай крыві, 
Ніпрадкім не схіляю паспешна 
Крыху гордай сваёй галавы. 

Абмінаю ўсю набрыдзь, што вокал, 
Чалавечы мой блытае лёс. 
Гляджу ў даль, не маргнуўшы нават вокам. 
Розум цемру праніжа наскрозь! 
Ніна Сегліна

Белая Русь - Матуля мая! 
Белай, бялюткай хусцінкай павязана, 
Ціха стаіш каля весніца дна, 
Чыстым льняным паяском падпяразана! 

Сонейка ўдалеч за лес спаць пайшло, 
Месячык срэбным ражком выплывае, 
А Ты стаіш так ціхенька адна, 
Дзетак сваіх на вячэру чакаеш! 

Кааб пасадзіць разам есці усіх, 
Чыстай вадзіцы падаць ім напіцца, 
Усіх інадзяліць мацярынскім цяплом, 
Коўдрай адзінай дасі ім накрыцца! 

Ручачкай стомленай крэсціш усіх, 
Ад ліхалецця сабой засланяеш! 
Маці! Матулька! - Белая Русь! 
Зязюлька мая, дарагая! 

Дай абдыму, прыхілю да сябе, 
РучкіТваепацалую. 
Вось і прыйшла я – дачушка твая, 
І не смуткуй, што я дзесьці вандрую! 

Васіль Вітка

Хто я?


Узяў мяне одум: 
Хто я такі, адкуль родам? 
İ дазнацца ў мамы мусіў – 
Беларус я, з Беларусі. 

Беларусь

На карце вялікага свету 
Яна – як зялёны лісток, 
Сасмаглая песня лета, 
Жывое вады глыток, 

Адвечная калыханка, 
Душы запаветны куток. 
Трапеча гарачым ранкам 
На дрэве нястомны лісток, 

А ў навальніцу б'ецца, 
Нябачны паміж лісця, 
Як роднае матчына сэрца, 
Што мне даражэй жыцця. 

Вера Вярба

Мой край

Ад ветру гнуцца вербалозы, 
Бяжыць дарога напрасткі. 
Мой край – бялюткія бярозы 
Абапал сіняе ракі. 
Мой край - лугі і пералескі, 
Крыніцы звон і шум лясны, 
Мой край – блакітныя пралескі 
На сцежках ранняе вясны. 
Высока ў небе вырай кружыць, 
Ляціць за сіні небакрай. 
Не забывай ніколі, дружа, 
Сваю зямлю, свой родны край. 

Алесь Барскі

Мне сніцца малінавы звон, 
Валошкавасць зорак высокіх. 
Мой край - гэтаява і сон, 
І блізкі ён мне, і далёкі! 

Трывогу нашу я ў сэрцы: 
Зрабіў для Айчыны так мала 
І сёння гатовы памерці, 
Кааб толькі Яна існавала! 

Ніна Галіноўская

Нам хораша ў нашай краіне. 
Жыві, Беларусь, прыгажэй! 
Пад небам праменістым, сінім 
Хай Божа цябе беражэ! 

Алесь

Пісьменнікаў

Без цымбалаў немагчыма 
Уявіць маю Айчыну, 
Бо ў радасці і скрусе 
Любяць іх на Беларусі. 
Данута Бічэль - Загннетава

РадзімаНачало формы

Радзіма —


нівы, рэкі і бары,
бярозавікамвецернабрыняў,
у Белавежыволаты-зубры,
а вуньмацуеножкізубраня.

Радзіма!
Тата, мама і браты,


сястра, бабуля, дзед
і шмат радні
зрабіліўсё,
кабмеўрадзіму ты.
Яевысокігонарбарані.

Стварайсваё,


дыберажы, штоёсць,
Дужэйміжптушак,
песень і цяпла.
А розум, дабрату і прыгажосць
табепрырода родная дала.
Ніл Гілевіч
Я - беларус

Конец формы

Я — беларус, я нарадзiўся
На гэтайказачнайзямлi,
Дземiжлясоў i пушчаўдзiкiх
Адвекупрашчурыжылi.

Я — беларус, я ганаруся,


Што маю гэтаеiмя:
Аб добрай славе Беларусi
У свецезнаюцьнездарма!

Я — беларус, i я шчаслiвы,


Штомацiмову мне дала,
Што родных песеньпералiвы
I зблiзку чую, i здаля.

Я — беларус, i хоцьсягоння


Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
I прадбядой не задрыжу!..

Спіс літаратуры

  1. Дубінін, Д.У. Мая родная старонка/ Д.У. Дубінін, Дз.М. Дубініна. Мн.: Полымя, 2000. – 123 с.

  2. Кабушнікаў, К.П. Беларуская вусна-паэтычная творчасць/ К.П. Кабушнікаў, А.С. Фядосік. Мн.: 1988.

  3. Лозка, А.Ю. Народная спадчына – дашкольнікам/ А.Ю. Лозка. Мн.: 1998. – 134 с.

  4. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі/ М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь. – Мінск : НІА ; Аверсеэв, 2013. – 415 с.

  5. Жыхар, В.П. Дзецям аб мастацкім слове/ В.П. Жыхар, Н.У. Васілевіч. Мн.: Зорны верасень, 2006. – 188 с.








База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка