Каштоўнасць, якую цэняць усе



Дата канвертавання22.07.2016
Памер14.24 Kb.
Каштоўнасць, якую цэняць усе

Беражлівага чалавека паважаюць і шануюць усе і ўсюды, бо ён умее і любіць працаваць, можа даць карысную параду іншым, здольны з найменшымі выдаткамі якасна выканаць працу.

Сёлетні, 2013 год, як выдома, кіраўнік беларускай дзяржавы абвясціў Годам беражлівасці. Мы ведаем, што з 14 чэрвеня 2007 года ўступіла ў сілу Дырэктыва № 3 Прэзідэнта Беларусі “Эканомія і беражлівасці – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”. Такім чынам, мерапрыемствы Года беражлівасці становяцца натуральным, лагічным працягам рэалізацыі вядомай Дырэктывы № 3.

Вядома, ашчаднасці трэба вучыцца. І рабіць гэта ніколі не позна, хоць, канечне, лепш за ўсё пачынаць прывучацца да беражлівасці з малых гадоў.

Кіраўніцтва, настаўнікі СШ №1 імя М.І.Пашкоўскага вялікую ўвагу надаюць пытанням выхавання ў вучняў школы пачуццяў гаспадарлівасці, беражлівых адносінаў да агульнай маёмасці, матэрыяльна-тэхнічных, энергетычных рэсурсаў, праяўлення ашчаднасці ў паўсядзённым жыцці.

Менавіта гэтай тэме і была прысвечана інфармацыйная гадзіна ў 9 “а” класе нашай навучальнай установы. Настаўніца роднай мовы і літаратуры, класны кіраўнік Данута Клопава даходліва патлумачыла вучням шматлікія магчымасці і спосабы эканоміі электрычнай, цеплавой энергіі, звярнуўшы асаблівую ўвагу на мажлівасць надання “другога жыцця” адходам.

Пасля гэтай змястоўнай і цікавай гутаркі школьнікі адправіліся на экскурсію ў Бялыніцкі цэх па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка”. Вучні, як гаворыцца, на свае вочы пабачылі, як вырабляецца па найсучаснейшых тэхналогіях малочная прадукцыя, пазнаёміліся таксама і з сістэмамі энергазберажэння, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, што прымяняюцца на гэтым перадавым прадпрыемстве.

Дзелячыся ўражаннямі, дзевяцікласнікі казалі, што інфармацыйная гадзіна, падарожжа ў цэх па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка” прынеслі ім шмат карысці, новыя веды і што яны цяпер будуць самі прывучаць сябе да беражлівасці.



Марыя ШУТ, вучаніца 11 класа СШ №1 імя М.І.Пашкоўскага
: data
data -> Пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2008/2009 навучальны год
data -> План мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры ў горадзе Бабруйску
data -> Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"
data -> Дзяржаўнай установы адукацыі " Барунскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа"
data -> Прафсаюзнаму камітэту па прафсаюза студэнтаў
data -> Анатоль бензярук касцюшкі сяхновіцкія гісторыя старадаўняга роду
data -> Modulе Modеrn tеchnology procеssіng and analysіs mеdіcal – bіologіcal data. Tеxt tеst quеstіons
data -> Тэма: Памяць і навучанне
data -> Бялыніцкія праснакі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка