Казакова Ірына Валер'еўна Доктар філалагічных навук Беларускі фальклор Курс лекцый



старонка14/14
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.66 Mb.
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14

Музычны песенны фальклор аналізуецца ў манаграфіі Л.С. Му-харынскай "Беларуская народная песня" (1977). Народныя танцы характарызуюцца ў кнігах Ю.М. Чурко "Беларускі сцэнічны танец" (1969) і "Беларускі народны танец" (1972) і інш., а таксама ў шматлікіх публікацыях М.А. Козенкі : "Танцавальная музыка Бела-русі. Танцы Столінскага і Баранавіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці" (1986), "Танцавальная музыка Беларусі. Танцы Паазер'я" (1989), "Танцавальная музыка Беларусі. Ад Дзвіны да Прыпяці" (1991) і інш.

Музычныя народныя інструменты апісаны І.Дз. Назінай у кнігах "Беларускія народныя інструменты. Самагучныя, ударныя, духавыя". (1979), "Беларускія народныя інструменты. Струнныя" (1982).

Для выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў было выпушчана некалькі вучэбныхдапаможнікаў і падручнікаў па курсу "Беларуская вусна-паэтычная творчасць". 31970 па 1996 гг. вытрымаў чатыры выданні дапаможнік "Беларускі фальклор. Хрэстаматыя" (склад. К.П. Кабашнікаў, А.С. Ліс, А.С. Фядосік, Т.К. Цішчанка). У 1979 г. выйшаў у свет вучэбны дапаможнік "Беларуская народна-паэтычная творчасць" калектыву аўтараў (К.П. Кабашнікаў, А.С. Ліс, А.С. Фядосік, І.К. Цішчанка, М.А. Янкоўскі). У 1988 г. пад той жа назвай выдадзены падручнік, перавыдадзены у 2000 г., перапрацаваны і дапоўнены.

Розныя важныя праблемы фалькларыстыкі даследаваны ў многіх сотнях артыкулаў, брашур, матэрыялах канферэнцый. Выдадзена шмат зборнікаў вуснай народнай творчасці для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзростаў, а таксама для шырокага чытача.

Уся гэта шматгранная праца ў галіне фалькларыстыкі сведчыць аб шырокім размаху, які набірае навука ў сваім эвалюцыйным развіцці. Псторыі беларускай фалькларыстыкі прысвечана нямала прац, у якіхяна асвятляецца або ў храналагічным парадку па эпохахі гістарычных перыядах, або ў даследаванні дзейнасці пэўных вучоных.

Вылучаецца важнейшая з гэтых прац трохтомная гісторыя збірання і вывучэння беларускай народнай творчасці: Каханоўскі Г.А., Малаш ЛА., Цвірка КА. "Беларуская фалькларыстыка. Эпоха феадалізму" (1989), Пятроўская ГА., Цішчанка І.К., Васілевіч УА. і інш. "Беларуская фалькларыстыка. Збіранне і даследаванне народнай творчасці ў 60- гг . ХІХ-пач. XX ст". (1989), Фядосік А.С. "Беларуская савецкая фалькларыстыка" (1987).

Дзейнасці выдатных фалькларыстаў Е.Р. Раманава, А.К. Серж-путоўскага, П.В. Шэйна, М. Федароўскага, М.Я. Нікіфароўскага, МА. Янчука, Р.Р. Шырмы і іншых прысвяцілі асобныя кнігі В.К. Бавдарчык, А.С. Фядосік, М.У. Новікаў, І.У. Саламевіч, ГА. Пя-троўская, В.Дз. Літвінка, I. Чыгрынаў, І.К. Цішчанка.

Значнай падзеяй у фалькларыстыцы з’явілася выданне гісторыка-тэарэтычнага даследавання у выдавецтве "Беларуская навука" у 6 кнігах серыі "Беларускі фальк-лор: жанры, віды, паэтыка". У 2001 г. выйшлі ў свет: "Каляндарна-абрадавая паэзія", кн.1, аутары: А.С.Ліс, А.І.Гурскі, В.М.Ша-рая, У.М.Сівіцкі; "Сямейна-абрадавая паэзія", кн.2, аўтары: А.С.Фядосік, А.С.Емяльянаў, У.М.Сысоў, МА.Каладзінскі. У 2002 г. апублікаваны: кн 3: "Пазаабрадавая паэзія"/А.І.Гурскі, Г.А Пятроўская, Л.М.Салавей; кн. 4: "Народная проза."/ К.П.Кабашнікаў, А.С.Фядосік, А.В.Цітавец. У 2003г. – кн. 5: "Міфалогія. Духоўныя вершы"/ А.М. Ненадавец, А.У. Марозау, Л.М. Салавей, Т.А. Івахненка; навук. рэд. А.С. Фядосік; у 2004г.  кн. 6: "Малыя жанры. Дзіцячы фальклор"/ Т.В. Валодзіна, А.І.Гурскі, Г.А. Барташэвіч, К.П. Кабашнікаў; навук. рэд. А.С. Фядосік.

У 2005 – 2006г.г. выйшла ў свет энцыклапедыя "Беларускі фальклор" у 2 тамах.

Даследаванне багацейшай беларускай народнай паэтычнай спадчыны працягваецца. Асаблівую актуальнасць набывае яе вывучэнне ў агульнаславянскім кантэксце.




  1. Каханоўскi Г.А. i iнш. Бларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалiзму. – Мн.,1989; Беларуская фалькларыстыка: Збiранне i даследаванне народнай творчасцi у 60-х гг./ Г.А. Пятроўская, I.К. Цiшчанка, У.А. Васiлевич, i iнш. – Мн., 1989; Фядосiк А.С. Беларуская савецкая фалькларыстыка. Мн., 1987; Бандарчык В.К. Еўдакiм Раманавiч Раманаў. Мн., 1961; Бандарчык В.К., Г. Чигринов. Николай Яковлевич Никифоровский. Мн., 1960; Бондарчик В.К., А.С. Федосик. А.К. Сержпутовский. Мн., 1966; Саламевiч Я. Мiхал Федароўскi. Мн., 1972; Новиков Н.В. Павел Васильевич Шейн. Мн., 1972; Гiлевiч Н.С. З клопатам пра песнi народа. Мн., 1970; Цiшчанка I.К. Да народных вытокаў: Збiранне i вывучэнне беларускага фальклору ў 50-60-я гады XIX ст. Мн., 1986; Васiлевiч У.А. Збiральнiкi. Мн., 1991; Пятроўская Г.А. Не пагасла зорка. Мн., 1987; Фядосiк А.С. Iлюзорнасць i сапраўднасць: Белыя плямы ў гiсторыi фалькларыстыкi 20-30-х гадоў. Мн., 1991; Касько У.К. Святло далёкай зоркi. Мн., 1997 i iнш.

  2. Гiлевiч Н.С. З клопатам пра песнi народа. Мн., 1970. С. 8

  3. Гоголь Н.В. Полн. собр. соч. Мн., 1940. Т. 10. Письма. С. 284.

  4. Пыпин А.Н. История русской этнографии. СПб, 1892. Т.4. С.77.

  5. Романов Е. Белорусский сборник. Киев.1886. Вып. 1-2. С. III-IV.

  6. Карский Е.Ф. Белорусы. Варшава. 1903. Т.1 С.242.

  7. Гiлевiч Н.С. З клопатам пра песнi народа. Мн., 1970. С.37 – 38.

  8. Бессонов П. Белорусские песни с подробными объяснениями их творчества и языка, с очерками народного обряда и всего быта. М. 1871.

  9. Гiлевiч Н.С. З клопатам пра песнi народа. Мн., 1970. С.66 – 67.

  10. Саламевiч Я. Мiхал Федароўскi/Беларуская фалькларыстыка: Збiранне i даследаванне народнай творчасцi ў 60-х гадах XIX – пачатку XXст. С.120.

  11. Гiлевiч Н.С. З клопатам пра песнi народа. Мн., 1970. С. 56 – 57.

  12. Тамсама. С.59.

  13. Васiлевiч У.А. Чэслаў Пяткевiч / Беларуская фалькларыстыка: Збiранне i даследаванне народнай творчасцi ў 60-х гадах XIX – пачатку XXст. – Мн. 1989. С.316.

  14. Нiкольскi Н.М. Жывёлы ў звычаях i вераваннях беларускага сялянства. – Мн.,1933. С.4

НАВУКОВАЕ ВЫДАННЕ

КАЗАКОВА Ірына Валер'еўна

БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОР КУРС ЛЕКЦЫЙ



Навуковы рэдактар: А.С. Фядосік Рэцэнзент: А.У. Марозаў Тэхнічны рэдактар: Д.В. Бондар



1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка