Казінскi андрэй Андрэевiч



Дата канвертавання27.07.2016
Памер21.42 Kb.
КАЗІНСКI Андрэй Андрэевiч. Нарадзіўся 9 красавіка 1964 г. у г. Жабiнка. Беларус. У 1986 г. скончыў фізiка-матэматычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці “Матэматыка i фiзiка” з наданнем кваліфікацыі “Настаўнік матэматыкi і фiзікi”. Абаранiў дысертацыю на тэму “Методыка выкладання сеткавых тэхналогiй у ciстэме павышэння квалiфiкацыi настаўнiкаў iнфарматыкi” (2003). Дацэнт (2007).

З 1986 г. працаваў намеснiкам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў сярэдняй школе в. Вiдамля Каменецкага раёна, настаўнiкам фiзiкi ў СШ № 17 г. Брэста. У 1991 г. быў запрошаны на працу ў Брэсцкi абласны iнстытут удасканалення настаўнiкаў, дзе выконваў абавязкі метадыста, начальнiка аддзела iнфармацыйных тэхналогiй, начальнiка вучэбна-метадычнага аддзела фiзiка-матэматычных дысцыплiн у 2003 г. З 2003 па 2006 гг. працаваў у Брэсцкiм фiлiяле Інcтытута сучасных ведаў начальнiкам аддзела iнфармацыйных тэхналогiй, дацэнтам. У 2006-2014 гг. – дацент кафедры інфарматыкі і прыкладной матэматыкі, кафедры прыкладной матэматыкi i тэхналогiй праграмавання.

З 2006 г. стал працаваць з дзецьмi i моладзю, адоранай ў галіне праграмавання. За 2006-2014 гг. А.А. Казiнскiм падрыхтаваны 13 пераможцаў рэспубліканскiх алімпіяд па праграмаванні, пераможцаў міжнародных конкурсаў сярод школьнікаў, дыпламанты рэспубліканскіх конкурсаў студэнцкіх навуковых прац.

Дацент А.А. Казiнскi адзін з першых распрацаваў аўтаматызаваную сістэму складання раскладу ўрокаў для персанальных кампутараў. Распрацаваў і ўкараніў інфармацыйную адукацыйную сераду дыстанцыйнай адукацыі БрДУ.



Навуковыя інтарэсы: праца з моладдзю, адоранай ў галіне праграмавання, дыстанцыйная адукацыя, методыка выкладання сучасных iнфармацыйных тэхналогiй.

Асноўныя публікацыі: Цифровые устройства обработки информации в курсе информатики общеобразовательной школы // Информатизация образования. 2008. № 4; Понятие «Информационная культура личности», генезис и содержание // Веснiк Бресцкага ун-та. Сер. 1. Фiласофiя, палiталогiя, сацыялогiя. 2008. № 4; Информатика: учеб. пособие для 7-го кл. общеобразовательных учебных заведений с русским языком обучения. Минск, 2009. – грыф МА РБ (у сааўт.); Проблема тестирования личностных качеств студентов высших учебных заведений // Кiраванне адукацыей. 2011. № 3; Мультимедиа в современной жизни: 11 класс: пособие для учителей общеобразовательных учреждений с бел. и рус. яз. обучения. Минск, 2015. – грыф МА РБ (у сааўт.); Мультимедиа в современной жизни: 11 класс: пособие для учащихся общеобразовательных учреждений с бел. и рус. яз. обучения. Минск, 2015. – грыф МА РБ (у сааўт.); Strategic directions for teacher’s professional development in the sphere of distance education in Belarus // The development of distance education: problems and prospects : scientific articles. – European Humanities University (Vilnius, Lithuania). 2015.
: sites -> default -> files -> priclmath
files -> Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»
files -> Гарадская палітыка ў беларусі: case-study рэканструкцыі гістарычнага цэнтра гродна
files -> Удой на карову (кг) Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе (гр.)
priclmath -> Будзько аляксандр Яўгенавіч
priclmath -> Матысік алег Віктаравіч
priclmath -> Крупская алена Іванаўна
priclmath -> САЎчук вячаслаў Фёдаравіч
priclmath -> Мадорскi вiладзiй Мееравiч
priclmath -> Берлін таццяна Сяргееўна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка