Кіраўніку адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь сп. Уралу Латыпаву У. Р



Дата канвертавання15.05.2016
Памер29.77 Kb.
Кіраўніку адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь

сп. Уралу Латыпаву У.Р.,

Менск, вул.Карла Маркса -38

саршыні Жодзінскай гарадзкой арганізацыі

ГА “ТБМ імя Ф.Скарыны”

Аляксея Лапіцкага,

222160, Жодзіна, пр.Ф.Скарыны 3-115,

тэл.75-910, е-mail:licviny@bzml.lingvo.minsk.by


ПАВАЖАНЫ УРАЛ РАМДРАКАВІЧ
Мы, прадстаўнікі шврокай грамадзкасьці горада Жодзіна, сябры й прыхільнікі Жодзінскай гарадзкой арганізацыі ГА “Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны”, Шырокай рэгіянальнай Кааліцыі ПЕРАМЕНАЎ “НАШ ВЫБАР”, суб’екты грамадзкай супольнасьці, вучні, бацькі й супрацоўнікі выхаваўча-адукацыйнае й асьветнае сфэры, грамадзяне, аб’яднаўшыеся ў Рэгіянальны Камітэт Грамадзкага Садзеяньня (РКГС) у выкананьні Праграмы Міністэрства Адукацыі па распашырэньні сфэры выкарыстаньня беларускай мовы ў сісітэме адукацыі, зыходзячы з наяўнасьці вялікага патэнцыялу жадаючых паступаць і вучыцца ў Першым Беларускім Нацыянальным Унівэрсытэце (сабрана больш за 50тыс. подпісаў па Беларусі, праведзены рэгіянальныя апытаньні …гл. дадатак №1)

просім Вас разглядзець нашую ініцыятыўную прапанову аб адкрыцьці Першага Беларускага Нацыянальнага Ўнівэрсытэту (БНУ) і заснаваньні ў Жодзіне студэнцкага ўнівэрсытэцкага гарадка.

Для гэтага існуе самае неабходнае: ініцыятыва, жаданьне, спрыяльнае гэаграфічан-транспартнае становішча, людзкі патэнцыял рэгіёну. Для распачынаньня гэтай вялікай справы Патрэбна Вашая добрая воля й рашэньне кіраўніцтва Краіны.

Для Жодзіна, буйнога й маладога спадарожніка Менску, дынамічна разьвіваемага прамысловага цэнтру Краіны, вельмі важна пабудаваць адукацыйны падмурак будучага БНУ менавіта ў Жодзінскім рэгіёне з фармаваньнем і разьвіцьцём адпаведнай інфраструктуры студэнцкага ўнівэрсытэцкага гарадка.

Сёньня Жодзінскі рэгіён, валодаючы значным людзкім рэсурсам і прамысловым патэнцыялам, ня мае аніводнае вышэйшае навучальнае ўстановы. А, як паказала апытаньне, праведзенае ў кантэксьце садзеяньня Праграме Міністэрства Адукацыі Жодзінскай арганізацыяй “ТБМ імя Ф.Скарыны” у лютым-сакавіку 2002 года (апытана больш за 1760 рэспандэнтаў),

навучэнцы старэйшых клясаў вельмі станоўча адносяцца да ідэі адкрыцьця БНУ, хацелі б у яго паступаць і атрымліваць у ім адукацыю па-беларуску (гл. вынікі апытаньняў, дадатак №1 ). Большасьць жыхароў жадаюць мець у горадзе падобную вышэйшую навучальную ўстанову і спадзяюцца на разуменьне вышэйшым кіраўніцтвам Краіны актуальнасьці ўзьнімаемага пытаньня.

Адсутнасьць дастатковай колькасьці працоўных месцаў і моладзевая незанятасьць ёсьць праблемаю для рэгіёну.

Жодзіна й Жодзінскаму рэгіёну цалкам патрэбныя станоўчыя стымулы, каб ажывіць сфэру адукацыі, даць новыя працоўныя месцы й магчымасьць рыхтаваць кваліфікаваныя працоўныя кадры.

Горад мае зручнае геаграфічнае й транспартнае становішча (30-50 хвілінаў ад Барысава й ад Менску, аўтобусам альбо электрычкай). Маецца вялікі патэнцыял моладзі й працаздольнага насельніцтва (людзі да 40 год. – каля 70% Жодзінцаў).

У рэгіёне з улікам Жодзіна, Барысава, Смалявічаў, Лагойску ... і безумоўна Менску – вялізарная колькасьць абітурыенскіх кадраў.

Адкрыцьцё БНУ прыцягне масу новых абітурыентаў з бліжэйшых гарадоў, паселішчаў, вёсак, нават блізкага й далёкага замежжа, бо будзе цікавым для ўсіх замежных краінаў. Гэта, безумоўна, актывізуе зацікаўленасьць рэгіёнам і дазволіць прыцягнуць у Жодзіна дадатковы інвэстыцыйна-дабрачынны рэсурс, адыграе ролю лякаматыву адукацыйна-культурнае й навукова-вытворчае сфэры. Навуковыя кадры, адукаваныя спэцыялісты ў розных сфэрах – багацьце Беларусі. Рэгіёны й глыбінка заўсёды давалі таленавітых асобаў. Удалае месцазнаходжаньне для адкрыцьця студэнцкага гарадка й заснаваньне БНУ ў Жодзіне паспрыяюць прытоку новых таленавітых абітурыентаў. Усё ў комплексе будзе працаваць на ўмацаваньне адукацыйнага й навуковага патэнцыялу Краіны.


Просім Вас разглядзець нашую ініцыятыўную прапанову. Спадзяемся на станоўчы вынік і садзеяньне.

04.02.2003________________________Аляксей Лапіцкі,

старшыня Жодзінскай гарадзкой арганізацыі ГА “ТБМ імя Ф.Скарыны”,

Каардынатар Шырокай рэгіянальнай Кааліцыі ПЕРАМЕНАЎ “НАШ ВЫБАР” і



Рэгіянальнага Камітэту Грамадзянскага Садзеяньня (РКГС).



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка