Кіраванне праектамі



старонка1/7
Дата канвертавання08.06.2016
Памер0.49 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7


Кіраванне праектамі
Дзейнасць любой грамадскай арганізацыі засноўваецца на яе місіі або, іншымі словамі, прызначэнні ў грамадстве.

Звычайна місія вызначае, чаго імкнецца дасягнуць арганізацыя, для каго і якім чынам яна працуе.

Дзейнасць па дасягненні місіі грамадскай арганізацыі засноўваецца на рэалізацыі праграм і праектаў, кіраванню якімі і будзе прысвечаны гэта раздзел дапаможніка.
Праект і кіраванне праектамі: асноўныя паняцці
Праект – гэта сукупнасць задач і дзеянняў, накіраваных на рэалізацыю вызначанай мэты.

Праект уключае любую паслядоўнасць фактараў і задач, якая:



  • мае ясную мэту (канчатковы вынік), дасягненне якой магчыма пасля выканання вызначаных задач;

  • мае акрэсленыя пачатак і канец дзейнасці;

  • здзяйсняецца ва ўмовах пэўных часавых, эканамічных і іншых абмежаванняў;

  • патрабуе забеспячэння ў выглядзе тых альбо іншых рэсурсаў.


Сістэмны погляд на праекты


Кіраванне праектамі – гэта ажыццяўленне планавання, арганізацыі працы, кіравання і кантролю над арганізацыйнымі рэсурсамі для дасягнення кароткатэрміновых мэтаў арганізацыі.

Паспяховым кіраванне праекта можна лічыць, калі мэты праекта былі дасягнутыя якасна і своечасова, з выкарыстаннем і без перабольшвання прадугледжаных выдаткаў.


Паспяховае кіраванне праектамі магчыма, калі:

  • дакладна вызначаныя мэты, уключаючы філасофію праекта;

  • ёсць кампетэнтны кіраўнік праекта;

  • ёсць кампетэнтная і стабільная праектная каманда;

  • у праектнай каманды ёсць падтрымка з боку кіраўніцтва арганізацыі;

  • забяспечана дастатковая колькасць рэсурсаў;

  • арганізаваны абмен інфармацыяй;

  • ёсць механізмы кантролю за рэалізацыяй праекта;

  • ёсць арыентацыя на патрэбы кліентаў;

  • ёсць механізмы вырашэння канфліктаў.

Любы праект у працэсе сваёй рэалізацыі праходзіць розныя стадыі, якія ў сукупнасці называюцца жыццёвым цыклам праекта.
Фазы жыццёвага цыкла праекта:

  1. Канцэптуалізацыя (“што”, “навошта”, “стартуем!”)

  2. Планаванне (вызначэнне “што канкрэтна”, “калі”, “хто”, “як”, “дзе”)

  3. Рэалізацыя (каардынацыя, выкананне, кантроль, карэкцыя)

  4. Сканчэнне (ацэньванне, падрыхтоўка справаздач).


Прапануем далей магчымы алгарытм дзеянняў па арганізацыі кіравання праектамі на аснове апісанага вышэй жыццёвага цыкла праекта.


1. Канцэптуалізацыя: «што», «навошта», «стартуем!»


Задачай кіравання праектамі на гэтым этапе з'яўляецца прыняццё рашэнняў, якія можна ўмоўна абазначыць як «што», «навошта», «стартуем!»

Арганізацыю працы на гэтым этапе пабудуйце наступным чынам:

1. Вызначце прыярытэтныя накірункі працы арганізацыі на аснове аналізу існай сітуацыі. Гэта можа быць як поўнамаштабнае стратэгічнае планаванне дзейнасці арганізацыі, так і ацэнка сітуацыі (напрыклад, з дапамогай SWOT) з выхадам на наступнае вызначэнне першачарговых накірункаў дзейнасці.

2. Арганізуйце працэс генерацыі ідэй. У гэты працэс могуць быць уцягнуты кіраўніцтва і актыў арганізацыі або спецыяльна створаныя працоўныя групы па планаванні дзейнасці. Мэтай гэтага этапа з'яўляецца генерацыя як можна большай колькасці ідэй магчымых праектаў і праграм у межах вызначаных раней прыярытэтных накірункаў дзейнасці. Метады збору ідэй можна выкарыстоўваць розныя: бура прапановаў, фокус-група, метад майстэрні, індывідуальныя інтэрв'ю і г.д.

3. Зрабіце перадпраектны аналіз. На гэтым этапе аналізуюцца магчымыя сацыяльныя, эканамічныя, арганізацыйныя, тэхналагічныя, фінансавыя наступствы рэалізацыі тых ці іншых ідэй, вылучаных на папярэднім этапе, а таксама магчымыя рызыкі, звязаныя з рэалізацыяй праекта.

Да правядзення перадпраектнага аналіза можна далучаць таксама спецыялістаў, кампетэнтных у той ці іншай сферы дзейнасці арганізацыі.

Перадпраектны аналіз павінен засноўвацца на рэальных патрэбах патэнцыйных удзельнікаў праектаў.

Такі аналіз дазваляе адкінуць нежыццяздольныя або невыгодныя на гэтым этапе ідэі праектаў, упэўніцца ў мэтазгоднасці тых ці іншых ідэй і, у рэшце, прыняць рашэнне пра пачатак распрацоўкі канцэпцый тых ці іншых праектаў («Стартуем!»).



Увага! Паспяховасць праекта ў вялікай ступені залежыць ад актуальнасці і інавацыйнасці абранай вамі ідэі
2. Планаванне (вызначэнне «што канкрэтна», «калі», «хто», «як», «дзе»)

Задачай кіравання праектамі на гэтым этапе з'яўляецца прыняццё рашэнняў, якія канкрэтызуюць, што, калі, дзе і як мы робім, якія хочам атрымаць вынікі, хто будзе гэтым займацца, якія рэсурсы нам спатрэбяцца.

Паэтапна гэты працэс можна паказаць наступным чынам:



  1. Апісанне праблемнай сітуацыі, абгрунтаванне неабходнасці рэалізацыі праекта.

  2. Вызначэнне мэты праекта.

  3. Апісанне задач праекта.

  4. Вызначэнне відаў і паслядоўнасці дзейнасці. Стварэнне працоўнага плана праекта.

  5. Ацэнка кошту праекта. Стварэнне бюджэту праекта.

2.1 Апісанне праблемнай сітуацыі, абгрунтаванне неабходнасці рэалізацыі праекта

На гэтым этапе канкрэтна і ясна сфармулюйце праблему (негатыўную сітуацыю, якая ўплывае на канкрэтныя групы людзей і якая не вырашаецца без знешняга ўздзеяння), на вырашэнне якой накіраваны праект.

Добрае апісанне праблемнай сітуацыі:


    • лаканічна характарызуе сітуацыю, якая патрабуе зменаў;

    • акрэслівае групы людзей, якія зведваюць уплыў гэтай сітуацыі і іх патрэбы;

    • паказвае на прычыны існавання праблемы;

    • утрымлівае апісанне наступстваў існавання праблемы (эканамічных, сацыяльных, палітычных, дэмаграфічных, экалагічных, культурных і г.д. );

    • утрымлівае колькасную інфармацыю (у тым ліку спасылкі на афіцыйную статыстыку, дадзеныя з аўтарытэтных крыніц);

    • паказвае на сувязь паміж запланаванай дзейнасцю па вырашэнні гэтай праблемы з папярэдняй дзейнасцю арганізацыі;

    • паказвае на адпаведнасць запланаванай у праекце дзейнасці палажэнняў заканадаўства, стратэгічным і іншым дакументам дзяржавы і/або тых ці іншых міжнародных арганізацый;

    • адпавядае прыярытэтам праграмаў фондаў, да якіх мы звяртаемся за атрыманнем фінансавання для рэалізацыі праекта.


: wp-content -> uploads -> 2010
2010 -> У. Караткевіч. Да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка
2010 -> Справаздача аб рабоце бібліятэкі ў 2010-2011 навучальным годзе
2010 -> Прэс – анонс Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! 8 кастрычніка 2010 года ў 12. 30
2010 -> Маладзёжны адукацыйны клуб ”newline“ Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” дуа “Гімназія №10 г. Маладзечна”
2010 -> Дзеннае аддзяленне 7 верасня
2010 -> Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека Червень-лістапад, 2010 Школа правоў чалавека для адукатараў


  1   2   3   4   5   6   7


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка