Клас – 9’ Формы навучання, якия прымяняюцца на ўроку



Дата канвертавання02.07.2016
Памер71.42 Kb.



Тэхналагічная карта ўрока па тэме

Замацаванне беларусскай дзяржаўнасці ва ўмовах грамадзянскай вайны.



Другое абвяшчэнне ССРБ”

Прадмет – гісторыя Беларусі

Клас9

Формы навучання, якия прымяняюцца на ўроку:

франтальная;

парная;

групавая


Тып урока: вывучэнне новага матэрыяу

Мэта урока (кагнітыўная) – гатоўнасць вучняў паспяхова выканаць выхадны тэст

Навучальная мэта урока: засваенне вучнямі умоў і вынікаў абвяшчэння ССРБ і падпісання Рыжскага мірнага дагавору, садзейнічаць фарміраванню уменняў характарызаваць сутнасць дадзеных падзей.

Задачы выхавання і развіцця: развіваць уменне ўстанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі, уменне аналізаваць, рабіць вывады, стварыць умовы для развіцця камунікатыўных здольнасцей вучняў, выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, павагу да свайго народа.


Этапы урока

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Метадычнае забеспячэнне

Арганізацыйна-матывіруючы

Мэта: стварэнне ўмоў для прадуктыўнай дзейнасці

Правярае гатоўнасць вучняў да пачатку ўрока






Актуалізацыя апорных ведаў вучняў

Мэта: стварэнне умоў для актуалізацыі ведаў па мінулай тэме.

Прапануе выканаць уваходны тэст.

Арганізоўвае самаправерку па ключу.

Прапануе вызначыць самае цяжкае пытанне тэста.

Прапануе вызначыць, як пытанні тэста звязаны з тэмай ўрока. Пасля гэтага знаёміць з тэмай ўрока, прапануе заапісаць яе ў сшыткі і вызначыць кожнаму вучню блізкія для яго мэты.


Выконваюцць тэст.

Правяраюць правільнасць выканання тэста.

Абмяркоўваюць пытанні

Абмяркоўваюць заданне ў парах, прапаноўваюць свае меркаванні, затым вызначаюць мэты ўрока.



Камп’ютэрная прэзентацыя (слайд№2)

Слайд №3


Слайд №4

Вывучэнне новай тэмы

Мэта: стварэнне умоў для засваення ведаў аб асноўных падзеях 1920-1921 гг.




Прапануе ўспомніць мінулы матэрыял і адказаць на пытанне на с. 47 падручніка (Якімі былі адносіны да польскіх уладаў з боку бальшавікоў, беларускіх эсэраў і іншых палітычных партый, якія дзейнічалі ў Беларусі?)

Адказваюць на пытанне

Падручнік


Настунік: У сакавіку 1920 г. польскія войскі пачалі новае наступленне на беларускія землі. Толькі сумеснымі намаганнямі войскаў Чырвонай арміі і беларускіх партызанскіх атрадаў удалося спыніць польскае наступленне і пачаць контрнаступленне. У чэрвені 1920 г. войскі Чырвонай Арміі вызвалілі Мінск, у жніўні – Брэст. Савецкія войскі пад кіраўніцтвам М. Тухачэускага рушылі на тэрыторыю Польшчы, дайшлі да Варшавы, алеж тут вымушаны былі па загаду Тухачэўскага павярнуць назад і пачаць адступленне і пакінуць Польшчу. Так закончыліся падзеі польска-савецкай вайны. У час гэтых падзей адбыліся важныя для Беларусі падзеі: падпісанне Дэкларацыі аб незалежнасці ССРБ і падпісанне Рыжскага мірнага дагавору.




Слайд №5

Прапануе выканаць работу ў трох групах па картках. Вызначальнай для кожнай групы будзе запаўненне табліцы

Хто

Што

Дзе

Калі

Чаму



















Працуюць у групах, прэзентуюць вынікі сваёй працы класу, адказваюць на пытанні настаўніка і аднакласнікаў, калі такія ўзнікнуць.

Падручнік, рабочы сшытак, слайд № 6, 7, 8.

Прапануе даць характарыстыку становішча беларускіх зямель з пункту гледжання жыхара таго часу.

Выконваюць заданне, робяць высновы аб становішчы на беларускіх землях у 1920 -1921 гг.

Высновы запісваюць ў сшыткі



Рабочыя сшыткі

Сістэматызацыя і абагульненне ведаў. Кантроль

Мэта: сістэматызаваць веды, атрыманыя вучнямі на ўроку выявіць ўменне прымяняць веды на практыцы



Арганізуе работу над тэстам, самаправерку па ключу, выяўляе вынікі выканання тэста, праводзіць карэкцыю ведаў.

Выконваюць тэст, праводзяць самаправерку па ключу

Слайд № 9,10

Рэфлексія

Мэта: стварэнне ўмоў для самааналізу дзейнасці вучняў

Лісты рэфлексіі

Дамашняе заданне

§7, на выбар: запоўніць у сшытку параўнальную табліцу “Брэскі і Рыжскі мір” на с. 50 падручніка ці адказаць на пытанні 1-3

Запісваюць заданне у дзённікі




Рабочая картка №1

1 заданне. Азнаёмцеся з тэкстам апошняга абзаца на с. 47, з дадактовым тэкстам і запоўніце табліцу.

Дадатковы тэкст “31 ліпеня 1920 г. у Мінску адбылося паседжанне, на якім была прынята «Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь». Яшчэ ў ходзе работы над “Дэкларацыяй” беларускія эсэры ўступілі супярэчнасць з бальшавікамі. БПС-Р настойвала на поўнай незалежнасці ССРБ ад Савецкай Расіі, пашырэнні тэрыторыі Беларусі да этнаграфічных межаў. Такім чынам, беларускія эсэры уступілі ў апазіцыю да бальшавікоў”.



Хто

Што

Дзе

Калі

Чаму
















2 заданне. Падумайце і адкажыце на пытанне: ці была ў беларускіх эсэраў магчымасць дабіцца сваіх патрабаванняў.

Рабочая картка №2

1 заданне. Азнаёмцеся з тэкстам апошняга абзаца на с. 47, з тэкстам “Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ ад 31 ліпеня 1920 г.”

Запоўніце табліцу



Хто

Што

Дзе

Калі

Чаму
















2 заданне. Абмяркуйце ў групе пытанне: у чым заключаецца значэнне другога абвяшчэння ССРБ?

Рабочая картка №3

1 Заданне. Азнаёмцеся з тэкстам падручніка “Рыжскі мірны дагавор”

Запоўніце табліцу



Хто

Што

Дзе

Калі

Чаму
















2 заданне. Уважліва прачытайце тэкст і адкажыце на пытанне

Адзін з дзеячоў савецкай улады на Беларусі Вільгельм Кнорын пісаў наконт папярэдніх умоў Рыжскага міру: “Над Беларуссю здзяйсняецца гвалт, так павінны а ўвесь свет мы, рэвалюцыйныя рабочыя і сяляне…. Мы павінны ісці на гэты мір, які нам патрэбен для перамогі рэвалюцыі і для ўсёй вялікай Савецкай Расійскай Федэрацыі, дзеля інтарэсаў усёй вялікай сусветнай рэвалюцыі мы падрыхтаваны ахвяраваць сваімі мясцовымі маленькімі інтарэсамі”.



Пытанне: Растлумачце, што хацеў сказаць Вільгельм Кнорын гэтымі словамі.

Ліст рэфлексіі

Эмацыянальны стан на працягу ўрока

Узровень ведаў

Адносіны да сваёй працы на ўроку

Пачатак урока

Канец урока

Вельмі кепскі

Дрэнны


Добры

Прыўзняты

Камфортны


Нізкі

Здавальняючы

Сярэдні

Дастатковы



Высокі

Нізкі

Здавальняючы

Сярэдні

Дастатковы



Высокі

Задаволены

Крыху задаволены

Не вельмі задаволены

Зусім не задаволены



Абыякавы


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка