Класная гадзіна “Мая прыгожая Беларусь” 2 клас



Дата канвертавання01.07.2016
Памер105.79 Kb.
Класная гадзіна “Мая прыгожая Беларусь”

2 клас

Падрыхтавала:

настаўнік пачатковых класаў

ДУА “Елкаўская сярэдняя школа”

Н.Г.Папова
Мэты:


  • актуалізаваць веды дзяцей пра Беларусь, яе прыроду, рамёствы, родную мову і славутых землякоў;

  • развіваць творчае мысленне, маўленне, эстэтычны густ;

  • выхоўваць патрыятызм, пачуцці нацыянальнай годнасці і гонару за сваю Радзіму.


Ход занятка
I. Уступная частка

Добры дзень, мае шаноўныя сябры! Мы сустрэліся з вамі на класнай гадзіне, якая не зусім звычайная, да нас прыйшлі госці. Называецца наша классная гадзіна “Мая прыгожая Беларусь”. СЛАЙД 1

Сёння мы пагаворым пра хараство беларускай прыроды, разнастайнасць рамёстваў, багацце роднай мовы, славутых людзей нашай Бацькаўшчыны. Ці заўважалі вы калі-небудзь, на якой прыгожай зямлі мы жывём? Якая багатая яна на звычаі і традыцыі, якую славутую гісторыю мае, колькі знакамітых людзей нарадзіла! Сёння вы, мае маленькія беларусы, паспрабуеце паказаць сваю эрудыцыю. А за вашай працай будуць назіраць нашы паважаныя госці. Я прынесла вам на занятак палітру фарбаў з самымі яркімі колерамі нашай Радзімы.

Якая ж яна, наша Беларусь? СЛАЙД 2



Адказы вучняў

Усяму вядомы свету Слайд 3

Наш руплівы край здавён.

Тут на сонечных палетках

Сеюць бульбу, жыта, лён...

Тут умельцы вырабляюць

Слаўны трактар "Беларусь", Слайд 4

Тут ствараюцца БелАЗы —

Трохсоттонны везці груз...
Тут сыны лятуць у космас,

Песні матчыны пяюць...

Гэты край наш найдзівосны

Беларуссю ўсе завуць СЛАЙД 5

М. Пазнякоў.

Настаўнік. Паглядзіце ўважліва на палітру фарбаў: колеры дапамогуць нам стварыць вобраз нашай Радзімы. Беларусь, як рознакаляровая вясёлка, вабіць сваёй прыгажосцю, чысцінёй, утульнасцю. На дошцы

Настаўнік. Цікава, што прапануе нам сіні колер. (Адкрывае на дошцы сіні колер)

“Назірайце за тым, як бягуць рэкі, ззяюць блакітам азёры.”

Настаўнік. Нашай прыгожай зямлі людзі далі гучнае імя — Паазер'е, або Азёрны край. У Беларусі каля 10 000 азёр. Якое з іх самае буйнае вам падкажа шарада:

Жыллё для жывёл пад зямлёю

Запоўніцца можа вадою

I возерам казачным стаць,

Як літару толькі дадаць.

(Нара — Нарач.) Слайд 6, 7

Настаўнік. Сапраўды, самае вялікае на Беларусі — возера Нарач. Другое па велічыні — Асвейскае, на ім месціцца самы вялікі ў Беларусі востраў. Трэцяе па велічыні — Дрывяты. Шмат яшчэ непаўторных азёр ёсць у нашай краіне: Доўгае, Свір, Гінькава, Браслаўскія азёры, якія вядомы не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі.

Настаўнік. Беларусь — уладарка і шматлікіх рэк. Адгадайце рэбусы, у якіх схаваліся назвы рэк Беларусі. (рэбусы раздаюцца двум камандам)
Т=П В=Н К=Ж
3 + 5 = ? Д + вепр Сок
(Прыпяць) (Днепр) (Сож)

Адгадка на рэбус 1 СЛАЙД 8

Адгадка 2 Слайд 9

Адгадка 3 СЛАЙД 10

Настаўнік. А зараз паслухайце, калі ласка, паведамленне, якое падрыхтавала Каця.

Каця. Прыпяць— правы прыток Дняпра. У выніку катастрофы на ЧАЭС у 1986 годзе ніжняе цячэнне Прыпяці было забруджана радыенуклідамі. На месцы, дзе пражыванне людзей стала небяспечным для здароўя і насельніцтва было эвакуірава-на, стварылі Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік.

Настаўнік. Дзякуй табе, за такое цікавае паведамленне.



Настаўнік. Паслухайце, як прыгожа апісаў Якуб Колас у сваім творы "Дрыгва" вобраз Прыпяці: "Спакойна і павольна, як у зачараваным сне, утуліўшыся ў балоты, нясе Прыпяць сухадоламу Дняпру сваю багатую даніну. Не спяшаецца яна выносіць дабро палескіх балот. А яго так многа, што ўсё роўна, спяшайся, не спяшайся, а гэтай работы ёй хопіць на доўгія гады." СЛАЙД 8

Настаўнік. Сож — адзін з левых прытокаў Дняпра. Белая лілея сустракаецца на гэтай рацэ даволі часта. А гэтая кветка здаўна лічылася сімвалам прыгажосці і красамоўства. У Сожы жывуць аж 34 віды рыб, сярод якіх шчупак, плотка, акунь, ёрш, сом, карась, мянтуз. СЛАЙД 10

Сябры, давайце паглядзім, што хоча сказаць нам зялёны колер.

“Беражыце і ахоўвайце прыроду”

Каця СЛАЙД 11

Ў любую пару года,

У пагоду, непагоду,

Слухай родную прыроду —

Ты пачуеш галасы

Таямнічае красы.

3 лесам, з нівай залатою

Размаўляе ветравей,

Сонца-сонейка — з зямлёю,

3 цішынёю салавей,

3 небам — рэкі і азёры,

Хваля — з ніцаю вярбой...

Як і што яны гавораць,

Слухай, сябра любы мой.

В. Жуковіч.



Настаўнік. Сябры, можа з вас хто ведае, ці ёсць у Рэспубліцы Беларусь тэрыторыі, якія асабліва ахоўваюцца? (Адказы вучняў.) Сапраўды, ў нашай краіне, каб зберагчы прыродныя багацці, створаны запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказнікі. А вось якія нам раскажуць нашыя вучні.

Настаўнік. У 1925 годзе ў нашай рэспубліцы, каб зберагчы баброў, якія на той час былі амаль знішчаны, быў створаны першы запаведнік — Бярэзінскі. Яшчэ ў Беларусі існуюць Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік, Купалаўскі мемары-яльны запаведнік. СЛАЙД 12

Каця. Белавежская пушча, Браслаўскія азёры і Прыпяцкі запаведнік маюць статус нацыянальных паркаў. Існуюць у Беларусі і заказнікі: "Міжазёрны" ў Браслаўскім раёне, "Блакітныя азёры" ў Мядзельскім, "Ельня" ў Міёрскім. СЛАЙД 13

Настаўнік. Возьмем з палітры фарбаў жоўты колер. Што ён нам параіць?

“Ведайце традыцыі і рамёствы свайго народа”

Настаўнік. Калі мы разгадаем крыжаванку, то ў вылучаных клетачках прачытаем, пра што пойдзе далей размова. НА ДОШЦЫ

Параход сам не хадзіў

Я яго рукой вадзіў.

Параход ішоў па хвалях,

Як прайшоў — яны прапалі. (Прас.)
Чырвоны сабака ў печы гуляе.

Ніколі не брэша, а рукі кусае. (Агонь.)

1 Р

2 А


3 М

4 Ё


5 С

6 Т


7 В

8 Ы
Доўгі насок,

Тонкі галасок,

Хто яго заб’е,

Той сваю кроў пралье. (Камар.)
Сінявокі, слаўны, чысты,

Галавасты, залацісты.

Дасць абноў ён людзям шмат,

Будзе кожны вельмі рад. (Лён.)


Месяц гэты вузкі, гнуткі,

У яго знутры ёсць зубкі.

Ён калісьці вельмі дбайна
Жыта жаў замест камбайна. (Серп.)

Сябры, пабраўшыся за рукі,

Вядуць усіх нас да навукі.
Яны – у кнізе, у газеце,
І іх павінны ведаць дзеці (Літары.)

Мышак ловіць, ды не кіска ён,

Лісты носіць, ды не паштальён,

Каб лісе не трапіць на зубок,

У калючы скруціцца клубок. (Вожык.)
Што за белая мушка

Апусцілася на вушка,

Ледзь чутно паказытала

І праз міг яе не стала. (Сняжынка.)

Настаўнік. Як вы заўважылі, у вылучаных клетачках можна прачытаць слова "рамёствы". СЛАЙД 14

Рамяство – гэта прафесійны занятак, звязаны з вырабам якіх-небудзь тавараў ручным спосабам. А якія беларускія рамёствы вы ведаеце? Дзеці пералічваюць рамёствы.

А цяпер давайце абагулім, якія віды рамёстваў існуюць у Беларусі:

Ганчарства – выраб глінянай пасуды; СЛАЙД 14

Ткацтва – выраб тканіны на спецыяльным станку; СЛАЙД 15

Саломапляценне – стварэнне вырабаў з саломы;

Дрэвапрацоўка – выпрацоўка вырабаў з дрэва;

Вышыўка – стварэнне прыгожых узораў на тканіне.



Настаўнік.

У ахвоту работу зрабіўшы,

Палюбуйся, як добра ўсё выйшла.

Лепшай радасці ў свеце няма,

Я зрабіў гэта сам, я зрабіла сама!

В. Вітка.


Бачыце, якія прыгожыя, непаўторныя, цікавыя рэчы вырабляюць у нашай краіне народныя умельцы.

Настаўнік. А зараз прачытайце прыказку. СЛАЙД 16

(Хто працуе — той не сумуе.)



Настаўнік. Малайцы! Сапраўды, беларускі народ любіў і зараз любіць павесяліцца. Давайце і мы зараз крыху адпачнем.

Фізхвілінка

Хомка, хомка, хамячок (дзеці раздуваюць шчокі)

Паласаценькі бачок. (пагладжваюць сябе па баках)

Хомка раненька ўстае, (рухі на расцяжку)

Шчокі мые, шыю трэ, (паціранне твара і шыі)

Падмятае хомка хатку (рухі імітуюць падмятанне)

І выходзіць на зарадку (маршаванне на месцы)

Раз, два, тры, чатыры, пяць (3-4 рухі, якія імітуюць зарадку)

Хомка хоча дужым стаць. (напруга цягліц рук)



Настаўнік. Цікава, а што нам параіць белы колер?

“Шануйце родную мову” СЛАЙД 17

3 легендаў і казак былых пакаленняў,

3 калосся цяжкога жытоў і пшаніц,

3 сузор'яў і сонечных цёплых праменняў,

3 грымучага ззяння бурлівых крыніц.

3 птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго

Ты выткана — дзіўная родная мова.

М. Танк.


Настаўнік. Выканайце некалькі заданняў, якія вам падрыхтаваў белы колер.
Выпраўце сказы. Для 1 групы

1) На лузе коні пасвяць дзядулю. (На лузе дзядуля пасвіць коней)

2) Яма ўвалілася ў ваўка. (Воўк уваліўся ў яму)

3) Слон падымае сенам хобат. (Слон падымае хобатам сена)


Для другой групы

1) Прыгожая кветка намалявала Волечку. (Прыгожую кветку намалявала Волечка)

2) Цацкі берагуць малога Антося. (Малы Антось беражэ цацкі)

3) Міхаська мые рукамі мыла. (Міхаська мые рукі мылам)


Для трэцяй групы

1) Каля куста шыпшыны расце калодзеж. (Каля калодзежа расце куст шыпшыны)

2) Сажалка ідзе да качкі. (Качка ідзе да сажалкі)

3) Крэсла сядзіць на хлопчыку. (Хлопчык сядзіць на крэсле)


2. Знайдзіце памылкі ў словах. СЛАЙД 18

а) Весела звініць збанок (званок),

Кліча: "Дзеці! На ўрок!"
б) Малако дае карова, —

Напісаў на кошцы (дошцы) Вова.


в) Закрычаў Рыгорка:

"3 неба ўпала горка (зорка)".


г) Не праедзем, дружа,

На дарозе ружа (лужа).

Настаўнік. Як вы, напэўна, ужо здагадаліся, гэта былі вясёлыя, жартоўныя заданні. Сябры, звярніце ўвагу на наш экран. На ім — выказванні знакамітых паэтаў пра беларускую мову: "Мова, пявучая родная мова, ты — ўладарка нявызнаных скарбаў" (А. Зарыцкі), "Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова" (П. Панчанка). СЛАЙД 19

Сапраўды беларуская мова надзвычай багатая і выразная. Паслухаем, якія вершы пра мову падрыхтавалі вучні.

Дзеці выразна чытаюць вершы.

Каця.Мова родная… Беларуская…

Ты — мая назаўсёды любоў...

Не ў лясочку — сцяжыначка вузкая,

А — прасторы жытнёвых палёў…

Ахіне ветрык вольнымі словамі —

І ў душу завітае святло…

А ці сталі б народам без мовы мы —

Каб на свеце яе не было?



Настаўнік. Мова шчырая… Мілагучная…

Жаваронкамі словы звіняць…

Хто сказаў пра яе, што — нязручная,

Каб штодзённа на ёй размаўляць?

Адмаўляць мове роднай у годнасці —

Бы ў галоднага хлеб адымаць…

Хто не згоден з яе неабходнасцю —

Не спяшайце яе зневажаць…




Аня. Мова мілая… Прыгажэйшая

З лепшых моў, што дагэтуль былі…

Хто яе абылгаў, што — бяднейшая,

Чым астатнія мовы зямлі?

Без яе не праліць сэрца словамі,

Без яе хараство не апець…

Даражыце, бы скарбніцай, моваю,

Каб сваю, беларускую, мець!



Настаўнік. Мова цёплая… Мова матчына…

Ў кожным слове — свая прыгажосць…

Мы павінны быць лёсу ўдзячнымі

І за тое, што мова ў нас ёсць,

І за тое, што роснаю раніцай

Запаліўшы святлом далягляд,

Промні сонейка нам усміхаюцца

І спявае навокал зямля…

Настаўнік. На нашай палітры застаўся чырвоны колер. Паглядзім,што ён нам хоча сказаць: “Ганарыцеся славутымі майстрамі слова”. СЛАЙД 20

А зараз паслухаем паведамленне пра чалавека, галоўная заслуга якога ў тым, што ён першым, яшчэ ў пачатку далёкага 16 стагоддзя, даў беларусам друкаваную кнігу. Гэта Францыск Скарына.

Нарадзіўся Скарына ў канцы 15 стагоддзя ў Полацку. Пачатковую адукацыю атрымаў у сваім родным горадзе.

Стаўшы выдатным вучоным, Скарына вырашыў узяцца за друкаванне кніг на беларускай мове. У чэшскі горадзе Прага, у 1517 годзе выйшла ў свет першая друкаваная кніга, выдадзеная Скарынам. Пазней ён перавёз сваю друкарню на Радзіму, дзе прадоўжыў любімую справу.


Прыкладам уласнага жыцця Францыск Скарына паказаў, як трэба любіць свой народ і шанаваць матчыну мову. У цэнтры сучаснага горада Полацка ўзвышаецца помнік знакамітаму беларускаму першадрукару.

III. Вынік мерапрыемства

Настаўнік. Вось у нас ужо і скончыліся колеры. Паглядзіце ўважліва на экран, на ім з'явіліся парады, што давалі нам на працягу занятка колеры. Кожны з вас атрымае напамінак з гэтымі парадамі, памятайце іх і пастарайцеся выконваць. А мы і далей будзем нястомна вывучаць багацце сваёй краіны. Любіце нашу Радзіму, ганарыцеся ёю, каб кожны з вас годны быў сказаць: "Люблю цябе, Белая, Белая Русь!".

Т=П

3 + 5 = ?


В=Н

Д + вепр К=Ж

Сок

Каця.


Прыпяць— правы прыток Дняпра. У выніку катастрофы на ЧАЭС у 1986 годзе ніжняе цячэнне Прыпяці было забруджана радыенуклідамі. На месцы, дзе пражыванне людзей стала небяспечным для здароўя і насельніцтва было эвакуіравана, стварылі Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік.

Каця


Ў любую пару года,

У пагоду, непагоду,

Слухай родную прыроду —

Ты пачуеш галасы

Таямнічае красы.

3 лесам, з нівай залатою

Размаўляе ветравей,

Сонца-сонейка — з зямлёю,

3 цішынёю салавей,

3 небам — рэкі і азёры,

Хваля — з ніцаю вярбой...

Як і што яны гавораць,

Слухай, сябра любы мой.

В. Жуковіч.

Белавежская пушча, Браслаўскія азёры і Прыпяцкі запаведнік маюць статус нацыянальных паркаў. Існуюць у Беларусі і заказнікі: "Міжазёрны" ў Браслаўскім раёне, "Блакітныя азёры" ў Мядзельскім, "Ельня" ў Міёрскім.

Для 1 групы

1) На лузе коні пасвяць дзядулю.

2) Яма ўвалілася ў ваўка.

3) Слон падымае сенам хобат.



Для другой групы

1) Прыгожая кветка намалявала Волечку.

2) Цацкі берагуць малога Антося.

3) Міхаська мые рукамі мыла.



Для трэцяй групы

1) Каля куста шыпшыны расце калодзеж.

2) Сажалка ідзе да качкі.

3) Крэсла сядзіць на хлопчыку.



Каця.Мова родная… Беларуская…

Ты — мая назаўсёды любоў...

Не ў лясочку — сцяжыначка вузкая,

А — прасторы жытнёвых палёў…

Ахіне ветрык вольнымі словамі —

І ў душу завітае святло…

А ці сталі б народам без мовы мы —

Каб на свеце яе не было?



Аня. Мова мілая… Прыгажэйшая

З лепшых моў, што дагэтуль былі…

Хто яе абылгаў, што — бяднейшая,

Чым астатнія мовы зямлі?

Без яе не праліць сэрца словамі,

Без яе хараство не апець…



Даражыце, бы скарбніцай, моваю,

Каб сваю, беларускую, мець!




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка