Классный час Народная культура. Ткацтва



Дата канвертавання15.12.2016
Памер70.72 Kb.
ТыпКлассный час
Классный час Народная культура . Ткацтва
Классный руководитель 9 Г класса Позднякова Алла Николаевна,

учитель истории сш №10, г Бобруйск РБ


Гучыць песня “Спадчына” муз У. Мулявін, сл. Я.Купала

Настаўнік. А хто там ідзе? Беларусы.

А чаго яны хочуць? Людзьмі звацца...

Я.Купала.
З гэтых слоў песняра зямлі беларускай я хачу пачаць сенняшнюю нашу сустрэчу. Сказаны яны ў пачатку ХХ стагоддзя, а актуальны і сення. Як вы лічыце, гэта так і што гэта азначае “людзьмі звацца”?

Адказы вучняў.
Настаўнік.

Усе мы вельмі хочам, чтоб нас паважалі ў свеце, мы будуем вольную, квітнеючую Беларусь. Але каб людзьмі стаць, трэба быць.. быць народам, нацыяй. А гэта азначае, паміж іншым, і ведаць і паважаць сваю культуру, культуру свайго народа, сваю мову, традыцыі . Ні ў якім разе не адносіцца да іншых народаў зняважліва, ведаць пра тое, што мы не горш і не лепш за іншыя народы, мы другія, у нас свая сваеасаблівая народная культура. Менавіта павага да народнай культуры, вывучэнне і захаванне яе робіць насельніцтва краіны- народам, а не Іванамі , якія не помняць свайго радства.


З чаго складаецца народная культура. Духоўная і матэрыяльная . Адказы.

Духоўная –гэта паданні, казкі, міфы, песні, традыцыі, звычаі. Матэрыяльная- прадметы побыту: посуд, тканіны, мэбля, упрыгожванні. Для беларусаў уласцівы народныя рамествы: пляценне з саломкі, ганчарства, разьба па дрэву, вышыўка, ткацтва


Прагляд фрагмента фотаздымкаў пра народныя рамествы. Каментарый настаўніка. Агляд прадметаў народнай творчасці ў кабінеце.
Пытанне вучням : мы селета з вамі былі ўжо на выставе мастакоў, якія працягваюць традыцыі беларускага народа. Як гэта выстава называлася? Чаму была прысвечана?
Адказы вучняў. Кераміцы. Арт-Жыжаль.

А сення мы з вамі пазнаемімся з беларускім ткацтвам і нацыянальным беларускім касцюмам.

Але спачатку адкажыце мне на некаторыя пытанні: віктарына. Што такое: (Напісаць на дошцы).


  1. Пранік- прастасаванне для аббівання льняных галовак ( паказаць лен і пранік)

  2. Трапло-прыстасаванне для трапання льна (паказаць)

  3. Матавіла- прыстасаванне для намотвання нітак (паказаць)

  4. кашуля- мужская сарочка

  5. камізэлька- мужчынская безрукаўка

  6. гарсет- жаночая безрукаўка

  7. капелюш-саломенная шляпа

  8. андарак- спадніца з клетчатай тканіны.

  9. кросны- ткацкі станок

  10. вярштат- больш дасканалы ткацкі станок

Бачыце, якія прыгожыя і незнаемыя словы. Сення мы іх пачуем і даведаемся пра іх значэнне.
Верш “Слуцкія ткачыхі” М. Багдановіча.
Настаўнік. Гэта зараз каб набыць сабе новы строй, мы ідзем ў краму, выбіраем, купляем, а раней нашыя бабулі рабілі сабе вопратку самі, пралі лен або пяньку. Ткалі тканіны, шылі адзенне, аздаблялі іх вышыўкамі.

Вучань 1. Археалагічныя звесткі паведамляюць нам пра тое, што ткацтва і прадзенне з’явілася на Беларусі ў эпоху неаліту- новага каменнага веку, яшчэ ў 4-2 тыс да н.э. Канешне, тканіны да нас не дайшлі, але ёсць іх адпячаткі на кераміцы , так званая “ткацкая кераміка” , якая была распаўсюджана ў пляменаў калочынскай і зарубінецкай археалагічнай культуры, што жылі на поўдні Беларусі.
Вучань2 . Да апошніх стагоддзяў да нашай эры- першых стагоддзяў нашай эры адносяцца гліняныя прасліцы для верацён . Цікавымі з’яўляюцца знаходкі ХІ ст-гэта рэшткі тканін, знойдзеныя археолагамі на поўдні Беларусі. Зроблены яны з пянькі, лёну і воўны, структура іх перапляцення гаворыць пра тое, што для іх вырабу карысталіся ўжо гарызынтальным ткацкім станком.
Вучань3 . Уменне прасці і ткаць адзенне адна з характэрных асаблівасцей беларускай культуры. Як жа рабілі гэта ў старажытнасці?

Спачатку льняныя галоўкі аббівалі спецыяльным прыстасаваннем, называлася яно пранік. ( паказаць), потым яго мялі пры дапамозе церніцы – мялкі, затым трапалі траплом ( паказаць) , часалі грэбнямі, пралі пралкамі з верацёнамі, наматвалі гатовую пражу на спецыяльныя прыстасаванні -матавілы.


Вучань1 . Потым наступаў апошні этап вырабу тканіны- ткацтва. Першапачаткова для гэтай мэты выкарыстоўвалі вертыкальны ткацкі станок, на перакладзіне падвешвалі ніткі і перапляталі іх чалнаком. Але ўжо ў ХІ- ХІІІ ст для ткацтва пачалі выкарыстоўваць больш дасканалы гарызантальны ткацкі станок. На Беларусі такіх станкоў было некалькі відаў: кросны з касой, кросны на сохах, стан, рамный ткацкі станок , вярстат.
Вучань 4. На паседжанні краязнаўчага гуртка пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Давідовіча Яўгена Дзмітрыевіча вучні вывучалі тэхніку ткацтва, а на ўроках працы пад кіраўніцтвам настаўніка Міхеева Кірыла Віктаравіча зрабілі дзеючую мадэль рамнага ткацкага станка. На ім можна ткаць тканіну, праўда вузкую і аднатонную, але ж можна зразумець, наколькі цяжкай і доўгай была праца. Зараз мы паспрабуем паказаць як станок працуе.

Дэманстрацыя працы станка. У нас на Магілеўшчыне нашыя продкі часцей за ўсе і карысталіся менавіта такім станком.

Настаўнік. З- пад кроснаў выходзіла грубая тканіна, неадбеленая, неўпрыгожаная.

( дэманструе). Потым яе аппрацоўвалі, адбелівалі, выклаўшы на сонца, а потым аздаблялі вышыўкай або карункамі. Але станок мог даваць магчымасць і вырабу прыгожай разнакаляровай тканіны, для гэтага замест адной рамы, рабілі дзве, шэсць, восем, нацягвалі рознакаляровую пражу і перапляценне было вельмі прыгожым, разнакаляровым.

Тканіны з дзвух нітак выкарыстоўвалі для вырабу верхняй мужчынскай і жаночай вопраткі. Для жаночага адзення выкарыстоўвалі тонкую тканіну, аздабляючы яе вышыўкай, або тканымі карункамі. Тканымі былі рушнікі, посцілкі, бялізна. На поўначы упрыгожваліся толькі канцы рушніка, на поўдні- узорныя палоскі размяшчаліся па усяму рушніку. ( паказаць)

Скацерці ткаліся чатырохнітачным пляценнем, як правіла былі двухкаляровымі, белая аснова і каляровы уток, альбо прста белыя.

Багаццем колеру і узору вызначаліся посцілкі , для іх выкарыстоўвалі геаметрычны арнамент- ромбы, зоркі, кветкі.

( паказаць).
Вучань1 . У кожнай нацыі есць свой твар- нацыянальны касцюм. У кожнага касцюма- свая гісторыя. Гісторыя беларускага касцюма налічвае многія стагоддзі, але галоўныя яго асаблівасці складваліся з канца ХІІІ ст адначасова з фарміраваннем беларускай народнасці. Для касцюма беларуса характэрны пераважнае злучэнне белага і чырвонага колеру, геаметрычныя узоры арнаменту. Льняныя белыя тканіны не красілі, а для баваўняных альбо пяньковых выкарыстоўвалі раслінныя краскі: настоі траў, кары і лістоў, шышкі дрэў, нават балотную руду. Чырвоны колер –гэта сімвал жыцця, і, нанесены ў выглядзе арнаменту, на каўнер або под адзення абараняў ад злых духаў.

Вучань2 . (Дэманстрацыя куклы).Традыцыйны мужчынскі касцюм складаўся з палатнянай рубахі- кашулі, парток або нагавіц( штаноў), камізэлькі ( безрукаўкі). Кашулю насілі навыпуск, падвязвалі тканым поясам. Абуткам былі лапці з лыка

( маладая кара ліпы) , кожаныя пастолы, радзей сапагі. Галаўным уборам быў саламяны капялюш або вяленая мангерка. Магла быць яшчэ скураная сумка- каліта.


Настаўнік. . ( дэманстрацыя куклы) У адрозненні ад простага мужчынскага касцюму, жаночы быў складаней і цікавей. Толькі рубах было некалькі- на какетцы, тунікавідная, прамая. Каўнер быў адкладны або на стойцы, шчыра аздоблены вышыўкай, завязваўся чырвонай стужкай. На манжэт прасборваліся рукавы, упрыгожваліся вышыўкай чырвонага колеру, што не толькі абараняла рукі ад злых сіл, але надавала моц і прыткасць у працы. Спадніц таксама было некалькі відаў: андарак – з клетчатай тканіны, летнік, панёва і інш. Абавязковай часткай жаночага ўбору быў фартух, які шчыра ўпрыгожвалі вышыўкай або карункамі . У камплект жаночага адзення уваходзіла кароткая безрукавачка- гарсет, якая надавала фігуры асаблівую жаноцкасць. Абавязкова быў пояс: тканы, плецеы,вязаны.

Вучань 3. Галаўныя ўборы залежылі ад узросту і сямейнага палажэння. Дзяўчына незамужняя насіла косы , а на іх перавязкі – вяночкі, дарожкі, скідачкі. У замужніх жанчын галаўныя ўборы больш складаныя, ім нельга было быць на людзях з непакрытай галавой, таму і такая разнастайнасць убораў- намітка, хустка, каптур, чапец. Самы складаны- намітка, якая некалькі разоў завязвалася вакол галавы, а канцы яе драпіраваліся на спіне. Абуткам на кожны дзень былі лапці, на свята- пастолы або чаравікі.
Вучань 1. Верхняя вопратка ў мужчын і жанчын мала чым адрознівалася. Яе шылі з валенага некрашанага сукна – світа, сярмяга, кажух. Спачатку яны былі белымі,потым сталі дубіць і яны сталі чырвонаватага колеру.
Настаўнік. У нацыянальным касцюме заўсёды адлюстроўваецца характар народа. І хаця зараз мы лічым, што ен у прошлым, не модны, але ўсе часцей ў мадэлях вядомых мадэльераў заўважаем этнічныя асаблівасці, якія надаюць асаблівую прыгажосць і шарм іх вырабам.

У прошлым годзе, калі каралева Англіі запрасіла на прыем пасла нашай краіны, асабліва прыемна было бачыць тое, што яго жонка бала на гэтым прыеме ў нацыянальным беларускім адзенні. Гэта яшчэ раз падкрэслівае: мы народ і паважаць у свеце нас будуць тады, калі мы самі будзем сябе паважаць і будзем не тутэйшымі, а беларусамі. І будзем “людзмі звацца”.


А зараз паўторым словы віктарыны. Ці запомнілі што яны абазначаюць. У наступны раз мы пагаворым з вамі пра асаблівасці беларускай вышыўкі.
Мінутка творчасці. Гучыць песня “Малітва” у выкананні “Песняроў”. А кожны з вас напіша некалькі слоў пра нашу размову -

Сення я зразумеў, што...

Прачытаць жадаючым

Слоўнік
Пранік

Трапло

Матавіла


Кашуля

Камізэлька

Гарсет

Капялюш


Андарак

Кросны


Вярштат
: gallery -> 3609
gallery -> Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Выверскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”
gallery -> Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
gallery -> План выхаваўчай работы з вучнямі на IІI чвэрць
gallery -> Асавецкая сш любанскага раёна
gallery -> Ўдасканальваць вылічальныя навыкі ў межах 10 і ўменне рашаць задачы
3609 -> Кантрольны тэст па тэмах 1-7
3609 -> "мужам сваім раздаваў гарады. Таму-Полацк, таму Растоў, другому- белвозера"
3609 -> Олимпиадные задания 9 класс Тэарэтычны тур




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка