Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс



Дата канвертавання15.05.2016
Памер219.97 Kb.




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

Выпуск 9 (477)

( 17 сакавіка 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:




“Рэквіем па непатрэбных рэчах” ад Віктара Шалкевіча 2

У нядзелю Гродна піша Дыктоўку 2

Апошні шанец на жыццё без АЭС 3

Мікола Таранда: "Паходня" аб'яднала ўсю Гародню" 4

Калектыўны зварот некамерцыйных арганізацый Беларусі 4

“Цэнтр “Трэці сектар” шукае валанцёра ў польскую НГА 6

Клуб Лакальных Лідэраў 6

Семінар у Вільні для журналістаў 7

Конкурс адукацыйных матэрыялаў 8

Конкурс праектаў з удзелам НГА 8

Конкурс міністэрства замежных справаў Польшчы 9

Фэст беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! 9

ЕМПІ шукае рэгіянальных прадстаўнікоў 11

Экакультурныя спаборы эсэ і фотаздымкаў 11

Стажыроўкі ў ЗША 12

Гранты для некамерцыйных арганізацый рэгіёна Балтыйскага мора 12

Спабор праектных прапановаў ад Форума Сюд 12

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі 13

Акадэмія Салідарнасці - 2011 13





Падзеі:



Шаноўныя чытачы!

Кроніку” цяпер можна чытаць на вэб-пляцоўцы па адрасе http://3sektar.by/

 уверх

“Рэквіем па непатрэбных рэчах” ад Віктара Шалкевіча


У серыі “Гарадзенская бібліятэка” выйшаў зборнік эсэ знакамітага гродзенскага барда і актора Віктара Шалкевіча.

Віктар Шалкевіч:

- Адчуў нейкае жаданне напісаць пра тыя рэчы, якія зрабілі нас тым, чым мы ёсць. Бо на нас уплывалі не толькі людзі, ёсць маса рэчаў, якія выхавалі нас: бацькавыя папругі, кітайскія аўтаручкі, машынка, якой нас стрыглі.

І вось узнікла кніжачка, у якой я “адпеў” па ўсіх рэчах ад радыёлы “Урал-57” да кніжачкі амерыканскага астранома Рэя “Зоркі”, якую я чытаў яшчэ ў школе, а праз трыццаць пяць гадоў убачыў у амерыканскай краме.

Вядомы перадусім як аўтар песен, Віктар Шалкевіч дэбютаваў у 80-ыя гады як празаік, атрымаўшы за лепшы дэбют прэмію часопіса “Маладосць”.

 На сёння амаль скончаная яшчэ адна кніжка Шалкевіча “Мястэчка Г. і ваколіцы”.

В.Шалкевіч:



- Гэтая кніжка будзе прысвечаная людзям, якія жылі і, дзякаваць Богу, яшчэ пакуль жывуць побач. Я яе амаль напісаў за 12 дзён у Готландзе.

Там будзе і пра старажытныя скарбы, і пра падземныя хады, аповед “Пра Леніных і Сталіных” і шмат цікавага.

Паводле http://t-styl.info
уверх

У нядзелю Гродна піша Дыктоўку


Сёлета для агульнанацыянальнай Дыктоўкі абраны ўрывак з твору Аляксея Карпюка, які прачытае Віктар Шалкевіч.

IV-ая агульнанацыянальная беларуская Дыктоўка ў Гродне пачнецца 20 сакавіка а 12-ай гадзіне.

Усіх ахвотных арганізатары - Гарадзенскі “Рух за Свабоду”, Таварыства беларускай школы і ТБМ - запрашаюць у залу ва ўнутраным дворыку па адрасе вул.Будзёнага 48а.

 Арганізатары імкнуцца засведчыць з дапамогай акцыі ўсяму свету і сабе, што беларуская мова жывая і мае ў нашым горадзе шмат прыхільнікаў.

Усе ўдзельнікі Дыктоўкі атрымаюць памятныя падарункі.

 Пасля Дыктоўкі адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Віктара Шалкевіча “Рэквіем па непатрэбных рэчах”.

 Падрабязная інфармацыя - па тэлефоне 74 44 28.

Гродзенцы будуць удзельнічаць у сімвалічнай акцыі падтрымкі беларускай мовы чацьвёрты раз.

 У 2010 годзе дыктаваў гродзенцам Андрэй Хадановіч, у 2009 – Зінаіда Бандарэнка, у 2008 – Віктар Шалкевіч, Вера Кунцэвіч і Данута Бічэль.

Паводле http://t-styl.info
уверх

Апошні шанец на жыццё без АЭС


Эколагі заяўляюць пра высокую рызыку карупцыі падчас рэалізацыі праекта беларускай АЭС, якую збіраюцца збудаваць на Гарадзеншчыне.

Паводле прэс-рэлізу, разасланага эколагамі, эксперты расійскіх экалагічных арганізацый прадставілі доказы эканамічнай неабгрунтаванасці праекта беларускай АЭС і высокай рызыкі карупцыі  пры яго рэалізацыі расійскай карпарацыяй “Росатом”.

 Былі прадстаўлены «Даклад пра рызыку карупцыі ў дзяржкарпарацыі “Росатам” міжнароднай групы “Экаабарона” і Трансперэнсі Інтэрнэшнл-Расія, а таксама Аб’яднання Белона “Аб эканоміцы расійскай ядзернай электраэнергетыкі”.

 Эколагі заявілі, што праект беларускай АЭС рэалізуецца непразрыста, з парушэннямі міжнародных абавязацельстваў Беларусі, ігнараваннем тэхнічных нормаў заканадаўства і ў сціслыя тэрміны, што гаворыць пра неабходнасць вывучэння яго карупцыйнага складніка.

Уладзімір Слівяк, су-старшыня “Экаабароны!”, паведамляе, што ў выніку аналіза дадзеных па закупках “Росатама”, выявілася, што ў 40% выпадкаў былі зробленыя парушэнні, якія сведчаць пра магчымасць карупцыі.

“Калі кошт праекта беларускай АЭС складае 9 мільярдаў долараў, то, паводле нашых ацэнак карупцыя “з’есць” каля чатырох”, - каментуе Слівяк.

 Фізік-ядзершчык Андрэй Ажароўскі сцвярджае, што логіка адкрытай сметы пры будаўніцтве будзе эканамічнай пасткай для Беларусі.

 “Я магу прадказаць, што калі сума кантракта не будзе зафіксавана, то кошт АЭС у працэсе будаўніцтва значна павялічыцца. І гэта будзе далёка не 9 мільярдаў долараў, канчатковы кошт можа аказацца на некалькі мільярдаў больш. Нешта падобрае ўжо адбываецца ў Фінляндыі пры будаўніцтве Олкілуото-3”, - кажа ён.

 Наяўнасць рызыкі карупцыі падцвярджаецца эканамічнай неабгрунтаванасцю праекта беларускай АЭС, пра што паведаміў кіраўнік энергетычнага аддзела Грынпіс Расіі Уладзімір Чупроў, які лічыць, што неабходна ўлічыць пры прыняцці рашэнняў па беларускай АЭС радыяцыйныя аварыі на японскіх АЭС.

“Мы даем шанец Пуціну і Лукашэнку выйсці з гэтай тупіковай сітуацыі годна, як гэта зараз робяць многія краіны, у тым ліку ЗША. Аварыі на АЭС у Японіі прывялі да катастрафічных наступстваў”, - пракаментаваў Чупроў.

 “Падыход атамшчыкаў да катастроф, усе сцэнары якіх немагчыма пралічыць, вельмі легкадумны. Вопыт Японіі паказаў, што АЭС небяспечныя”, - лічыць Андрэй Ажароўскі.

На ягоную думку прадстаўленыя дадзеныя падцвярджаюць, што АЭС выгодныя сёння толькі тым, хто спадзяецца ўдзельнічаць у будаўніцтве іразмяркоўваць іх фінансаванне.

 Стала вядома пра ўручэнне беларускаму паслу ў Літве Уладзіміру Дражыну ноты пратэста ў сувязі з заявамі беларускага боку аб тым, што Літва не супраць будаўніцтва АЭС у 50 км ад літоўскай сталіцы.

Літва заявіла, што працэс ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будаўніцтва АЭС не завершаны, і Літва выступае супраць планаў Беларусі.



Паводле http://t-styl.info
уверх

Мікола Таранда: "Паходня" аб'яднала ўсю Гародню"


12 сакавіка споўнілася 25 гадоў гродзенскаму гісторыка-культурнаму клубу “Паходня” – адной з найстарэйшых беларускіх суполак.

Шмат гадоў “Паходня” ладзіла штотыднёвыя сустрэчы і імпрэзы з удзелам пісьменнікаў, гісторыкаў, мастакоў, філосафаў, прадстаўнікоў беларускай дыяспары.

Мікола Таранда – заснавальнік і першы старшыня “Паходні”:

-У тыя часы часта гаварылі, што гісторыі і мовы ў Беларусі не было, таму я і вырашыў сабраць аднадумцаў. На першае паседжанне 12 сакавіка 1986 года сабраліся 19 чалавек.

У Праграме дзейнасці “Паходні” было запісана:

-знаёміцца з гістарычнымі падзеямі, помнікамі архітэктуры і літаратуры краю;

-размаўляць па-беларуску і папулярызаваць беларускую мову;

-вывучаць жыццё, творчасць выдатных прадстаўнікоў мінулага і сучаснага;

-удзельнічаць у паходах па выдатных месцах Беларусі;

-прапагандаваць беларускую літаратуру, фальклор, звычаі і традыцыі.

Мікола Таранда:

- Мы аб’ядналі ўвесь горад, захавалі столькі помнікаў (напрыклад, будынак архіва і забудова плошчы Тызенгаўза), адшукалі і добраўпарадкавалі магілу маці Максіма Багдановіча, не далі пашырыць АЗОТ, змагаліся за вывад ракетных баз з тэрыторыі Беларусі, праводзілі фестывалі беларускага року “Рок-крок”, ладзілі навуковыя канферэнцыі.

Клуб “Паходня” паступова ператварыўся ў грамадскае аб’яднанне, якое існуе дагэтуль, але актыўнай дзейнасці не вядзе.

Мікола Таранда:

- Мы не дзейнічаем пакуль, бо няма дзе.

 Да таго ж шмат былых актыўных удзельнікаў “Паходні” ініцыявалі стварэнне розных таварыстваў і грамадскіх арганізацый, якія працягваюць займацца тым, што рабіла “Паходня”.



Гэта і Таварыства беларускай мовы, аб’яднанне маладых навукоўцаў ”ВІТ”, грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”, хор беларускай духоўнай музыкі “Бацькаўшчына”, клубы, фонды…”
уверх

Калектыўны зварот некамерцыйных арганізацый Беларусі


9 сакавіка ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ў Раду міністраў перададзены калектыўны зварот па праекце Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях”.

Зварот падпісалі 110 некамерцыйных арганізацый розных арганізацыйна-прававых формаў і накірункаў дзейнасці, якія аб’ядноўваюць у сваіх шэрагах больш за 270 тысячаў сябраў.

Гэта самая маштабная акцыя лабіявання агульных інтарэсаў з боку беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці.

Калектыўны зварот быў ініцыяваны спецыялістамі Цэнтра прававой трансфармацыі і Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый на падставе меркаванняў некамерцыйных арганізацый, інтарэсы якіх закранаюцца новым законапраектам.

Арганізацыі грамадзянскай супольнасці краіны выпрацавалі ўзгоднены супольны падыход што да зместу праекта новага закона з улікам заключэнняў з боку айчынных і замежных экспертаў.

Акцыя па падпісанні зварота стала самай маштабнай спробай супольнага адстойвання інтарэсаў айчынных няўрадавых арганізацый у справе заканатворчасці.

110 юрыдычных асобаў, што далучыліся да дакумента, прадстаўляюць беларускую грамадзянскую супольнасць у яе разнастайных праявах – ад дабрачынных фондаў і экалагічных установаў да сацыяльных, праваабарончых, маладзёвых, жаночых і іншых грамадскіх аб’яднанняў.

Да акцыі таксама далучыліся аб’яднаньні прадпрымальнікаў і іншыя асацыяцыі, рэлігійныя арганізацыі, партыі і прафсаюзы.

Суб’екты, што падтрымалі калектыўны зварот, прадстаўляюць усе рэгіёны Беларусі.

Яны аб’ядноўваюць у сваіх шэрагах больш за 270 тысяч сябраў. Такім чынам, гэтая ініцыятыва стала найбольш маштабнай спробай адстойвання інтарэсаў структураў грамадзянскай супольнасці ў сферы заканатворчасці.

Ініцыятары калектыўнага зварота разлічваюць, што ў выпадку прыняцця Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях” у ім будзе ўлічаная заяўленая ў калектыўным звароце агульная пазіцыя суб’ектаў, на якіх будзе распаўсюджвацца ягонае дзеянне.

У далейшым для паўнавартаснага прыцягнення грамадскасці да працы па абмеркаванні і ўдасканаленні праекта закона аўтары калектыўнага зварота прапануюць арганізаваць адкрытыя для ўсіх зацікаўленых арганізацый мерапрыемствы па ягоным абмеркаванні, у тым ліку правесці перад першым чытаннем парламенцкія слуханні па праблеме прававога рэгулявання некамерцыйных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь.

З тэкстам калектыўнага зварота ў парламент і ўрад па праекце Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях” можна азнаёміцца на сайце Цэнтра прававой трансфармацыі: http://lawtrend.org/ru/data/650/

Прэс-рэліз Асамблеі НДА
уверх


А
бвесткі
:

уверх


“Цэнтр “Трэці сектар” шукае валанцёра ў польскую НГА


ГА “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці Сектар” (Гродна) ў партнёрстве з Польскім Таварыствам міжнародных і міжкультурных абменаў АНАВОЙ шукае валанцёра з Беларусі для працы ў польскай арганізацыі з 1 чэрвеня да 31 снежня 2011 года.

 Валантэр будзе жыць і працаваць у прыгожым падляскім мястэчку Міхалова, 50 км ад Беластоку. Будзе забяспечаны пражываннем, сродкамі на харчаванне, кішэннымі грошамі, сродкамі на транспартныя выдаткі, візай і страхоўкай. Таксама для валантэра будуць арганізаваныя курсы польскай мовы.

Ролі і задачы валантэра ў Таварыстве АНАВОЙ:

- дапамога ў арганізацыі культурніцкіх заняткаў для дзяцей, моладзі ў Міхалове (напр. журналісцкі гурток, фатаграфічны гурток і г.д.)

- дапамога ў арганізацыі і каардынацыі праектаў, датычных арганізацыі “Анавой”

- дапамога пры розных культурніцкіх імпрэзах, семінарах і трэнінгах

- дапамога ў праектах, скіраваных да вучняў школ і настаўнікаў у сферы развіццёвай адукацыі

- дапамога ў арганізацыі межнароднай канферэнцыі настаўнікаў

- дапамога ў рэдагаванні Інтэрнет-старонкі, вэб-газеты для моладзі

Арганізацыя чакае, што валантэр таксама будзе выказваць ініцыятыву арганізацыі ці правядзення розных цікавых рэчаў для мясцовай моладзі і дзяцей ці іншых груп насельніцтва. Магчымасці на ўласныя праекты і ініцыятывы таксама будуць.

Час працы валантэра дастаткова гнуткі, чакаецца, што працоўны час будзе займаць у сярэднім 35 гадзін на тыдзень. Два выходныя на тыдзень, а таксама выходныя на святы і 14 дзён адпачынку цягам праекту.

Напрыканцы праекту валантэр атрымае адмысловы сертыфікат Youthpass, які пацвярджае ўдзел валантэра ў праекце і апісвае характар ягонай працы.

 Нейкіх асаблівых уменняў ад валантэра ў праекце не вымагаецца. Важныя энтузіязм, энергія і матывацыя.

Узрост – ад 18 да 30 гадоў.

Апошні тэрмін – 25 сакавіка.

 Больш даведацца пра дзейнасць таварыства “Анавой”, у тым ліку з рэалізаванымі арганізацыяй валантэрскімі праектамі, можна на старонцы http://www.anawoj.org/

Даведацца больш пра праграму “Моладзь у Дзеянні” і Еўрапейскую валантэрскую службу можна па спасылцы http://www.salto-youth.net/rc/eeca/languages/magchymasci/by_akcja2/

 Аб сваім намеры паўдзельнічаць у праекце, а таксама за дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на эл. пошту kryvichanka@gmail.com .



уверх

Клуб Лакальных Лідэраў


Малапольскае Адукацыйнае Таварыства (новы Сонч, Польшча), Цэнтр Сацыяльнага Партнёрства (Гомель, Беларусь) у супрацы з Прафсаюзам РЭП (Беларусь) у межах праграмы PolishAid запрашаюць беларускую моладзь да ўдзелу ў Клубе Лакальных Лідэраў.

Мэта праекта – навучанне 22 прадстаўнікоў Беларусі лідэрскім навыкам для дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў у сваіх лакальных супольнасцях.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

- узрост да 30 гадоў (дакладная матывацыя да дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў)

-дакументальна падцверджаны ўдзел у жыцці грамадзянскай супольнасці

-матывацыйны ліст, рэкамендацыі ад аўтарытэтнага прадстаўніка грамадзянскай супольнасці.

Цягам чэрвеня ўсе ўдзельнікі павінны будуць прадставіць каардынатару пашпарты адпаведныя патрабаванням візавага кодэксу ЕС (http://news.tut.by/161251.html).

Медыцынская страхоўка – за кошт удзельнікаў.

Ахвотныя да ўдзелу мусяць запоўніць заяўку (у дадатку) і накіраваць па адрасе asswift@gmail.com .

Апошні тэрмін - 20 красавіка.

Кваліфікацыйная размова з удзельнікамі – 20-23 траўня.

Навучанне адбудзецца ў перыяд з 1 да 24 ліпеня ў г.Новы Сонч. У праграме – адукацыйныя семінары і трэнінгі, азнаямляльныя візіты ў кракаўскія і варшаўскія грамадскія арганізацыі і фонды. Удзельнікі атрымаюць магчымасць распрацаваць План Асабовага Развіцця (ПАР) і План Лакальных Дзеянняў (ПЛД). Усе выдаткі – за кошт арганізатараў.

Праца над ПАР і ПЛД удзельнікаў будзе працягвацца падчас усяго праекта ў кантакце з асабістым экспертам на роднай мове ўдзельнікаў. Канчатковыя варыянты ПАР і ПЛД неабходна будзе прадставіць да 30 верасня 2011 года.

Цягам праекта будзе працаваць інтэрнэт-старонка для камунікацыі і абмену думкамі.

У верасні-лістападзе каардынатары наладзяць маніторынг дзейнасці ўдзельнікаў праз тэлефонныя размовы і асабістыя візіты.

Цягам кастрычніка-лістапада плануецца рэалізацыя дзеянняў, апісаных удзельнікамі ў ПАР і ПЛД. Выдаткі ў межах вызначаных сумаў будуць кампенсаваныя арганізатарамі.

Заключны чатырохдзённы семінар адбудзецца ў г.Новы Сонч у снежні (даты ўдакладняюцца).

Удзельнікі атрымаюць магчымасць распавесці пра дасягненні, запланаваць наступныя дзеянні ў межах Клуба Лакальных Лідэраў і падаць заяўку ў Акадэмію Лакальных Лідэраў.

Справаздача па праекце будзе падрыхтавана ў снежні ў выглядзе двухмоўнай брашуры накладам 500 асобнікаў.

З пытаннямі звяртайцеся да каардынатара праекта Андрэя Стрыжака: +375297341499, +375445100511, asswift@gmail.com, Skype: asswift



уверх

Семінар у Вільні для журналістаў


Сябры ГА «БАЖ» запрашаюцца да ўдзелу ў семінары, прысвечаным прававой бяспецы журналісцкай дзейнасці, які ладзіцца 2–7 мая ў Вільні.

Пажаданая наяўнасць Шэнгенскай візы.

Трэнінг ладзіць Нарвежскі Хельсінкскі камітэт, а інфармацыйным партнёрам выступае ГА «БАЖ».

Ахвотным да ўдзелу трэба выслаць на адрас press@baj.by ліст з пазнакай «бяспека».

Апошні тэрмін - да 20 красавіка (уключна), пры адсутнасці візы - да 20 сакавіка (уключна) .

У заяўцы напішыце, калі ласка, свае імя, прозвішча, год нараджэння, месца працы, дачыненне да медыйнай дзейнасці, кантактную інфармацыю.


уверх


Конкурс адукацыйных матэрыялаў


Абвешчаны чарговы конкурс для беларускіх адукатараў “Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку”.

Мэты конкурсу: стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, скіраваных на ўзгадаванне свабоднай і творчай асобы, грамадзяніна Беларусі; іх папулярызацыя, забеспячэнне доступу да іх шырокага кола педагогаў, бацькоў, усіх, хто працуе з дзецьмі і моладдзю.

Намінацыі:
• Методыка навучання ва ўстановах фармальнай і нефармальнай адукацыі (метадычны дапаможнік);
• Сучасны ўрок (Адукацыйны працэс на
 ўроку: распрацоўка школьных урокаў, факультатыўных заняткаў);
• Грамадзянская адукацыя і нацыянальная культура (адукацыйны праект, даследаванне або
 майстар-клас, сцэнарый семінара, пазакласных заняткаў; доўгатэрміновая культурніцкая акцыя з адукацыйна-выхаваўчымі мэтамі ды інш.);
• Настаўнік – сям’я – грамадства (адукацыйны праект, супольная сацыяльна-адукацыйная акцыя, даследаванне, праект дзейнасці бацькоўскага камітэта, майстар-клас, апісанне вопыту ды
 інш.); 
• Электронны адукацыйна-выхаваўчы рэсурс (сайт/рассылка/
googlegroup/LJ-супольнасць/група сацыяльнай сеткі/інш. педагога, школы, школьнага клуба, гуртка, бацькоўскага камітэта ды інш) або навучальны фільм, аўдыядапаможнік, праграмны прадукт ці іншы перавод у электронную форму навучальна-метадычных матэрыялаў.

Апошні тэрмін прыёму матэрыялаў - да 20 мая

Свае матэрыялы дасылайце на эл. адрас KonkursNotebook@gmail.com , да іх далучыце  ліст з апісаннем таго, як вашая распрацоўка будзе спрыяць выхаванню свабоднай асобы.

Паводле http://www.nastaunik.info/news/?id=5193
уверх

Конкурс праектаў з удзелам НГА


Савет Міністраў Паўночных краін выдаткоўвае сродкі на правядзенне супольных праектаў НГА. Асноўным патрабаваннем зьяўляецца тое, каб у праект былі заангажаваныя прынамсі тры НГА: адна з краінаў Паўночнай Еўропы, адна з Расіі ці Беларусі і адна з Польшчы ці краінаў Балтыі.

Праекты таксама мусяць мець дачыненне да Расіі ці Беларусі, але ў астатнім фармат цалкам залежыць ад жадання заяўнікаў.

Дакладных лімітаў на фінансаванне няма, але ў 2009 годзе сумы субсідый вагаліся ў межах 400,000-500,000 дацкіх кронаў.

Да ўдзелу запрашаюцца дэмакратычныя няўрадавыя арганізацыі, чые праекты накіраваныя на развіцьцё іхнай працы ў  Паўночна-Заходняй Расіі і Беларусі.

Апошні тэрмін прыёму заявак - 11 красавіка.

Падрабязная інфармацыя і аплікацыйныя формы - на сайце па адрасе:


http://www.norden.org/en/news-and-events/news/ngo-partnership-apply-for-nordic-funding

Паводле рассылкі belngo.info

уверх


Конкурс міністэрства замежных справаў Польшчы


Міністэрства замежных справаў Польшчы абвясціла адкрыты конкурс “Супольныя польска-беларускія праекты-2011”.

Мэта конкурса - умацаванне польска-беларускіх адносінаў і стварэнне сацыяльных і культурных сувязяў паміж польскай і беларускай грамадскай супольнасцю.

Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці:
    культурнае супрацоўніцтва ў розных галінах культуры: кіно, тэатр, музыка, літаратура і г. д.;
    навукова-тэхнічнае і супрацоўніцтва ў галіне адукацыі школ, універсітэтаў і іншых навучальных установаў; 
    супрацоўніцтва з установамі культуры: галерэі, музеі і г.д.;
    грамадская дыпламатыя па ўмацаванні польска-беларускіх адносінаў.

Апошні тэрмін падачы заявак - 31 сакавіка, 14.00.

Больш падрабязная інфармацыя знаходзяцца  на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў: http://www.msz.gov.pl/Otwarty,konkurs,na,realizacje,zadania,Wspolne,dzialania,polsko-bialoruskie,2011,41535.html

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Фэст беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!


 Галоўнай мэтай фестывалю AD.NAK! арганізатары лічаць далейшую выпрацоўку нацыянальных прыярытэтаў у рэкламе, пошук новых формаў камунікацыі, адзначэнне найбольш эфектыўных сярод даўно існых, высвятленне, наколькі якасным камунікацыйным інструментам з’яўляецца беларуская мова, наколькі эфектыўнай з’яўляецца нацыянальна арыентаваная рэклама.

Конкурсная праграма фестывалю 2011 года будзе значна пашыраная за кошт новых тэм і кірункаў, якія існуюць на камунікацыйнай прасторы Беларусі.

Другі фестываль AD.NAK! у гэтым годзе мае тлумачальны дадатак — фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі.

 Галоўная адметнасць Другога фестывалю: разам са звычайнай рэкламай і PR значная ўвага надаецца працам, скіраваным на прасоўванне розных культурніцкіх праектаў, якія былі створаныя і прасоўваліся да аўдыторыі маркетынгавымі інструментамі і шляхамі.

 Апроч рэкламы і прамоцыі, у фестывалі возьмуць удзел іншыя камунікатыўныя праекты, напрыклад, фотапленэры, выставы, выдавецкія, кіна-, відэа-, тэатральныя пастановы і іншыя культурніцкія і грамадскія праекты.

 Акрамя гэтага, адбор працаў на Другі фестываль і іх ацэнка будуць весціся паводле іншых, больш жорсткіх прафесійных крытэраў, што, безумоўна, павысіць каштоўнасць узнагародаў і перамогаў. Як і ў мінулым годзе, удзел у фестывалі будзе бясплатным.

Асноўны фестывальны дзень пройдзе 23 чэрвеня. Цягам гэтага дня будуць ладзіцца майстар-класы вядучых беларускіх рэкламістаў, круглыя сталы і сустрэчы з удзелам прафесійных гульцоў рэкламнага і камунікатыўнага рынкаў Рэспублікі Беларусь. Фіналам стане ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Фестывалю 2011 года.

Апошнім часам павялічваецца зацікаўленасць рэкламістаў да выкарыстання ў сваіх працах беларускай мовы, аднак да мінулага года амаль ніхто ўсур’ёз не займаўся сістэматызацыяй і аналізам беларускамоўнай рэкламы, — адзначыла на урачыстым мерапрыемстве з нагоды пачатку Другога фестывалю каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алена Макоўская. — На жаль, рэкламадаўцы пакуль збольшага не выкарыстоўваюць вялізны патэнцыял беларускай мовы. Рэклама на беларускай мове часцей за ўсё ўспрымаецца толькі як сродак вылучыцца ў агульным рэкламным шэрагу. Акрамя таго, у рэкламе пакуль слаба выкарыстоўваецца арыентаванасць на нацыянальныя адметнасці і ментальнасць нашага народа”.

 “Сёння рэкламы ў яе класічным і чыстым выглядзе робіцца ўсё менш, і часцей за ўсё прафесійныя гульцы гэтага сегменту рынку ўжываюць тэрмін “камунікацыя”, таму што сучасны свет развіваецца і ўдасканальваецца. Сёння на першы план выходзяць эфектыўнасць і пошук новых, крэатыўных формаў камунікацыі, — адзначае Сяргей Скараход, кіраўнік спецыялізаванага рэсурса Marketing.by. — Эра лічбавых тэхналогій (Digital Age) дазваляе брэндам лепей ведаць і разумець свайго спажыўца. І ў гэтай новай камунікацыі значнае месца, безумоўна, належыць мове”.

 Значна пашыраная колькасць намінацый у катэгорыі “Інтэрнэт-рэклама”, а таксама “Рэкламныя, PR-кампаніі, прома-акцыі ды інш. праекты”. Гэта зроблена, каб павялічыць колькасць удзельнікаў у гэтых катэгорыях.

Мы звернем адмысловую ўвагу і на новыя медыі: як працуюць на беларускай мове лідары меркаванняў і блогеры, хто з іх самы цікавы, якія яшчэ з’явіліся адметныя прадукты ў гэтым кірунку. Заўважым, што новыя медыі — гэта і электронныя гульні, і інш.”, — дадае Сяргей Скараход.

 Сёлета ўпершыню будзе дзейнічаць спецыяльная намінацыя «Беларускаарыентаваная рэклама і камунікацыя», якая звяртае ўвагу на выкарыстанне асаблівасцяў беларускай культуры, гісторыі, традыцый і беларускай ментальнасці (ментальнасці беларусаў). Гэтая намінацыя ўведзеная для рускамоўных ці часткова рускамоўных працаў. Галоўная мэта намінацыі — заахвоціць тых, хто імкнецца распрацоўваць тэму беларускаментальнай рэкламы.

 Для тых, хто абыякава ставіцца да сваіх каранёў, будзе дзейнічаць антыпрэмія «Каша сувораўская», якая вызначыць найбольш непрафесійныя працы і падыходы ў рэкламе.

 Удзельнікамі Фестывалю могуць быць як прафесійныя гульцы рэкламнага рынку (рэкламныя агенцыі, студыі, СМІ ды інш.), так і асобныя аўтары, фрылансеры і грамадскія аб’яднанні. Узроставых і тэрытарыяльных абмежаванняў няма.

Апошні тэрмін падачы прац - 6 чэрвеня.

Працы ад удзельнікаў прымаюцца Аргкамітэтам фестывалю па адрасах: adnak@budzma.org і adnak@marketing.by.

 Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, +375 25 978-97-87 альбо па e-mail adnak@budzma.org. Уся падрабязная інфармацыя пра Фестываль, яго конкурсную праграму і ўмовы ўдзелу змешчаная на сайце Фестывалю ADNAK.BY.

Паводле прэс-рэлізу аргкамітэту
уверх



Не спазьніся!


уверх

ЕМПІ шукае рэгіянальных прадстаўнікоў


Рэспубліканская моладзевая арганізацыя «Еўрапейская Моладзевая Прадпрымальніцкая Ініцыятыва» шукае ў абласных цэнтрах Беларусі прадстаўнікоў для ўдзелу ў цыкле бясплатных адукацыйных мерапрыемстваў па прафарыентацыі моладзі ў галіне прадпрымальніцтва ў межах праекта «Маладыя прадпрымальнікі Беларусі. Развіццё праз дыялог».

Мэта праекта –садзейнічаць развіццю моладзевага прадпрымальніцтва ў Беларусі праз правядзенне цыкла адукацыйных мерапрыемстваў для моладзі, дыялог з органамі ўлады РБ і наступную заканатворчую ініцыятыву.

Для прадстаўнікоў у абласных цэнтрах прадугледжана аплата працы і іншыя бонусы.

Апошні тэрмін падачы рэзюмэ – да 1 красавіка.

Рэзюмэ дасылайце на эл.адрас: euroyouthenterprise@gmail.com.
уверх

Экакультурныя спаборы эсэ і фотаздымкаў


9 лютага ў Беларусі стартаваў эка-культурны праект пад агульнай назвай “Зялёнае спажыванне”. Праект складаецца з спаборай фотаздымкаў і эсэ, якія закліканы звярнуць увагу на праблему спажывання.

Удзельнікам спабораў Некамерцыйнай установы «Цэнтр экалагічных рашэнняў» можа стаць кожны, незалежна ад узросту і адукацыі.

Апошні тэрмін – 25 сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://greenconsumption.org/action.html



Паводле прэс-рэлізу Цэнтра экалагічных рашэнняў
уверх

Стажыроўкі ў ЗША


Міжнародная сетка лідараў некамерцыйных арганізацый Atlas Service Corps развівае інавацыйнае супрацоўніцтва ў вырашэнні важных грамадскіх праблем, дапамагае станаўленню грамадскіх лідараў і ўмацаванню кампаній па ўсім свеце праз прадстаўленне маладым прафесіяналам некамерцыйнага сектара магчымасці прайсці прафесійную стажыроўку ў Злучаных Штатах Амерыкі з верасня 2011 года.

Стыпендыяты праграмы маюць 1-гадовую стажыроўку ў арганізацыях ЗША адпаведна сваёй адукацыі і прафесійнаму досведу.

Са спісам арганізацый можна азнаёміцца на сайце: www.atlascorps.org/network.html .

Больш падрабязна пра ўмовы праграмы – на сайце: www.atlascorps.org

Прыём заявак на Праграму “Верасень 2011” – да 15 красавіка.

Пачатак стажыровак – з 6 верасня.

Прыём заявак на Праграму “Сакавік 2012” – з 15 жніўня да 15 кастрычніка.

Падрабязна з умовамі Праграмы можна азнаёміцца на сайце: www.atlascorps.org. З пытаннямі звяртайцеся на Эл.адрас: apply@atlascorps.org.

Форма электроннай заўкі - http://www.atlascorps.org/apply-to-united-states.html

Старонка ў Facebook - http://www.facebook.com/atlascorps.apply?sk=wall



Рассылка "Конкурсы. Фонды. Гранты"

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Гранты для некамерцыйных арганізацый рэгіёна Балтыйскага мора


Рада міністраў Паўночных краін прымае заяўкі на атрыманне фінансавання ў межах праграмы па супрацоўніцтве з некамерцыйнымі арганізацыямі для рэгіёна Балтыйскага мора.

Апошні тэрмін падачы заявак – 11 красавіка.



http://norden.lt/index.php?show_content_id=87&proj_id=835&set_lang_id=en

http://www.norden.org/en/nordic-council-of-ministers/ministers-for-co-operation-mr-sam/russia/apply-for-funding/nordic-council-of-ministers2019-funding-programme-for-ngos-in-the-baltic-sea-region/how-to-apply-for-funding-ngo-programme

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Спабор праектных прапановаў ад Форума Сюд


Цэнтр развіцця міжнароднага супрацоўніцтва Форум Сюд (Швецыя) пры інфармацыйнай падтрымцы Міжнароднага кансорцыюма «ЕўраБеларусь» (Літва) абвяшчае спабор праектных прапановаў па тэме: «Падтрымка кампаній па абароне правоў і інтарэсаў грамадзян і свабоды асацыяцый у Беларусі».

Больш падрабязная інфармацыя і форма заяўкі – па спасылцы http://eurobelarus.info/content/view/14755/50/



Паводле рассылкі РМГА «Нэкст Стоп – Нью Лайф»
уверх

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі


Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” сумесна з філіялам Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта у Мінску плануюць правядзенне Першай міжнароднай канферэнцыі па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, інваліднасцю, ВІЧ/СНІД, анкалагічнымі і іншымі цяжкімі захворваннямі.

Канференцыя адбудзецца 12-13 мая ў Мінску.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: goo.gl/Gce2c

Кантакт: Кацярына Ермаловіч, РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”, тэл.

+375296162309, Skype: ermkatusha

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Акадэмія Салідарнасці - 2011


Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці і Інстытут Tertio Millennio запрашаюць студэнтаў і іншых асоб, якія не дасягнулі 30-гадовага ўзросту, зацікаўленых як ідэямі Салідарнасці і гістарычным даследваннем руху, так і сучасным функцыянаваннем салідарнасці ў міжнародным, грамадскім, гаспадарчым альбо палітычным вымярэнні, да ўдзелу ў пяцідзённым міжнародным семінары.

Акадэмія Салідарнасці 2011 адбудзецца 8-13 траўня ў Гданьску.

Фармуляр заяўкі на ўдзел можна запоўніць тут.

Апошні тэрмін набору ўдзельнікаў з-за межаў Польшчы – 20 сакавіка.

Працоўная мова – ангельская.



Больш падрабязная інфармацыя – на сайце www.solidarity.info.pl




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка