Ключавыя словы: ссср, Заходняя Беларусь, савецкая прэса, “Звязда”, “Правда”, “Известия”, сентябрь 1939 г., І. Сталін, Польшча



Дата канвертавання15.05.2016
Памер110.94 Kb.

powerpluswatermarkobject338596


Вялікі А.

Апублікавана: Polska i Bialorus w XX wieku. Z dziejow Europy Srodkowo-Wschodniej. Red. E. Czapiewski, G. Strauhold, In-t Historyczny Un-ty Wroclawskiego, Wroclaw 2010. – S.129-137.



Ключавыя словы: СССР, Заходняя Беларусь, савецкая прэса, “Звязда”, “Правда”, “Известия”, сентябрь 1939 г., І. Сталін, Польшча.

Вераснёўская кампанія 1939 г.у асвятленні савецкай прэсы.


Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР з’явілася адной з найбольш лёвсавызначальных падзей у гісторыі Беларусі XX ст. Важнасць і значнасць гэтай падзеі не толькі для Беларусі і беларускага народа, але і для Савецкага Саюза абумовіла той факт, што вераснеўскія падзеі 1939 г. шырока адлюстроўваліся на старонках савецкіх газет таго часу. Аднак, паколькі ў СССР існаваў жорсткі ідэалагічны кантроль за зместам і сутнасцю публікуемых матэрыялаў, то, безумоўна, савецкія газеты не маглі не падтрымоўваць і адлюстроўваць ідэалагічныя ўстаноўкі, скіраваныя на абгрунтаване, фарміраванне і замацаванне ў грамадскай свядомасці афіцыйнай трактоўкі той ці іншай падзеі, факта, з’явы. Зыходзячы з палітычных і ідэалагічных меркаванняў правячы рэжым навязваў ўсяму савецкаму грамадству праз падпарадкаваную ім прэсу “сканструіраваную” ім версію гэтых падзей. У абгрунтаванні “сваіх” гістарычных канцэптаў улада свядома пайшла на змяненне і, у пэўных выпадках, на фальсіфікацыю гістарычных падзей, замоўчванне невыгадных ёй старонак мінулага, вылучэнне на першы план і абгрунтаванне ажыццяўляемых дзеянняў. Менавіта газеты, як адзін з важнейшых інструментаў ідэалагічнага ўздзеянне на грамадства, фарміравалі стэрэатыпы і прывялі да таго, што абсалютная большасць савецкага грамадства станоўча ўспрымала іх. Таму, мэта дадзенага артыкула – спроба паказу як ўлада ў час вераснеўскіх падзей 1939 г. праз падкантрольныя цэнтральныя і рэспубліканскія газеты (“Правда”, “Известия», «Звязда”), не толькі асвятляла гэтыя падзеі, але і фарміравала выгадныя ёй стэрэатыпы, замацоўваемыя ў свядомасці грамадства. Адзначым, што шырокае і актыўнае асвятленне падзей верасня 1939 г. пачалося ўжо з 18 верасня.

Адным з важнейшых сімвалаў, які меў сакральнае значэнне ў Савецкім Саюзе і, безумоўна, пачаў актыўна прапагандавацца сярод насельніцтва Заходняй Бларусі стала імя Сталіна. З ім персанальна звязвалася “вызваленне працоўных Заходняй Беларусі ад польскага панавання”. Так, 18 верасня “Правда” паведамляла, як сялянне (г.зн. працоўны народ) Заходняй Беларусі ставіцца да Сталіна. Адзін з чырвонаармейцаў даў селяніну газету “Краснаармейская праўда”, на якой быў змешчаны партрэт І.Сталіна. І тут, як адзначае карэспандэнт, адбылося нечаканае: “Старык-селянін схапіў назету, прціснуў яе да вуснаў, абліў слёзамі радасці дарагія абрысы твара правадыра ўсіх прыгнечаных. Байцы, не палохаўшыяся ў баі з польскімі часткамі не маглі спакойна назіраць за гэтай ашаламляльнай сцэнай. Многія з іх выціралі павільгацеўшыя вочы”[1, С.1.] Не адставалі ад “Правды” “Известия”, паведамляючы, што ў адной з вёсак каля Навагрудка пажылы селянін “выціраючы рукавом нестрымліваемыя слезы радасці пацалаваў байца і сказаў: “20 год нас раз’ядала горкая сляза. Цяпер мы плачам ад шчасця. Яно прыйшло адтуль, адкуль мы яго даўно чакалі. Прынеслі яго з сабой сыны самага вялікага на свеце чалавека – Іосіфа Сталіна”[2, С.1].

Адзначым, што нават постаць Ул. Леніна, а таксама роля камуністычнай партыі адыйшлі на другі план. Калі гэтыя сімвалы ўзгадваліся, то толькі на “фоне” фігуры Сталіна, які “асабіста” прыняў рашэнне аб ўз’яднанні беларускага народа ў адзіна целае. Усей краіне навязвалася думка, што, як напісаў П. Глебка ў вершы “Родным братам”, толькі І.Сталін “усім прыгнечаным бацька і друг”[3, С.1]. Аднак тут нічога дзіўнага не было. У краіне панаваў культ асобы Сталіна і ўсе падзеі звязваліся толькі з “мудрымі рашэннямі” кіраўніка партыі і краіны.

Значнай праблемай, якой надавалася істотная ўвага, стала асвятленне гістарычнага мінулага Заходняй Беларусі. Аднак, па-першае, магчыма казаць аб скажэнні гэтага мінулага, па-другое, няроўнасці асвятлення “глыбіні” і “далечыні” гістарычнага працэса. Так, аналіз тэкстаў газет паказвае, што з гістарычнага працэсу і прасторы “выпала” такая істотная падзея недалекага мінулага як савецка-польская вайна 1918-1920 гг. і Рыжскі мірны дагавор, паводле якого Заходняя Беларусь адыйшла да Польшчы. Так, Ул. Пичэта ў вялікім артыкуле “Браты-украінцы і браты-беларусы” вельмі коратка і сціпла адзначыў, што “пры падтрымцы Антанты яна (Польшча – А.В.) арганізавала паход на маладую савецкую рэспубліку. Аднак Чырвоная армія прагнала паноў з савецкай зямлі. З–за страху пралетарскай рэвалюцыі ў самой Польшчы яны (ўрад Польшчы. – А.В.) паспяшылі заключыць з намі мір. Польскі націск на Беларусь і Украіну суправаджаўся наступленнем Урангеля на поўдні. У гэтых умовах Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна засталіся ў руках захопнікаў. […] Зразумела, што стагнаўшыя пад панскім гнетам украінскія і беларускія народныя масы з надзеяй глядзелі на ўсход, у бок моцнага Савецкага Саюза […]”[4, С.2].

Рэспубліканскія газеты таксама прытрымліваліся гэтай пазіцыі. Так, карэспандэнт “Праўды” у Беларусі Ц.Гарбуноў адзначаў наступнае: “Польская дзяржава, дзякуючы рэвалюцыі стала самастойнай у 1918 г. Але ў Польшчы ўладу захапілі капіталісты і памешчыкі. У пачатку 1919 г. яны кінулі свае войскі для грабежніцага захопу Беларусі і Украіны. Польская акупацыя па сваіх жахах, зверствах і крываваму тэрору пераўзыйшла любыя злачынствы варвараў. Па ўсёй краіне выраслі шыбеніцы. Белапалякі разбуралі і спальвалі гарады. Польскія паны куляметамі заганялі селян у палаючыя вёскі, спальвалі жывымі людзей, не спыняліся перад забойствам старыкоў, старух і малых дзяцей і жанчын. У селян адбіралі ўсю маёмасць, хлеб, жывёлу”. […] Наша слаўная Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія (РСЧА) разбіла і выгнала польскіх акупантаў, вызваліла Савецкую Беларусь. Польскія паны пад выглядам бежанцаў з Польшчы перакідалі да нас шпіенаў, дыверсантаў, грабежнікаў, забойцаў. Яны марылі з дапамогай беларускіх буржуазных нацыяналістаў захапіць Савецкую Беларусь. Але гэта ім не ўдалося. Іх планы праваліліся”[5, С.3].

Пераважная ўвага надавалася асвятленню гераічнага мінулага беларускага і рускага народа супраць “ляхаў”. Так, у артыкуле І.Паўлоўскага падкрэсліваецца, што гэтая барацьба пачалася з XI стагоддзя, калі польскі князь Баляслаў напаў на дружыну кіеўскага князя Яраслава разбіў яе і захапіў Кіеў. Але князь Яраслаў “[…] сабраў многа воінаў і […] перабілі палякаў. Баляслаў жа збег з Кіева”[6, С.3]. Далей распавядаецца пра тое, што “польскія паны з гэтага ўрока не не зрабілі для сябе належных вынікаў” і не перасталі марыць, аб тым, каб прыбраць да сваіх рук беларускія і ўкраінскія землі. Узгадваецца аб паўстанні Налівайкі, выступленні віцеблян супраць “ненавіснага ім архіепіскапа Кунцевіча”, вайну пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага ды іншыя выступленні супраць польскага панавання. У заключэнні адзначаецца, што “дзякуючы брацкай дапамозе вялікага рускага народа яго гераічнай Чырвонай Арміі, пад кіраўніцтвам партыі Леніна-Сталіна беларускі народ у 1920 г. выгнаў з усходняй часткі Беларусі польскіх паноў, якія марылі аб аднаўленні Рэчы Паспалітай. Але Польшча захавала за сабой Галіцыю і частку Беларусі. Такім чынам, адзіная Беларусь была рассечана на дзве часткі”[6, С.3]. Як вынікае з гэтых, ды і іншых артыкулаў, ні аб савецка-польскай вайне, ні аб Рыжскім мірным дагаворы з Польшчай нават не ўзгадваецца. Такім чынам, газеты свядома замоўчвалі падзеі сузім блізкага мінулага, ў той жа час значную ўвагу надавалі падзеям далёкага мінулага.

Гэта тлумачыцца наступным. І.Сталін, які, безумоўна, вельмі пільна кантраляваў усю “польскай кампаніі” 1939 г. добра памятаў, што адбывалася ў час савецка-польскай вайны, у якой ён адыгрываў не апошнюю ролю і нёс асабістую адказнасць як член Ревалюцыйнага Ваеннага Савета (РВС) паўднёва-заходняга фронту за паражэнне ў гэтай вайне. Гэта быў своеасаблівы польскі “сіндром” І.Сталіна, які “давіў” на яго, нагадваў яго памылкі, пралікі ў той, зусім недалекай вайне[7, С.47-51]. У верасні 1939 г. І.Сталін узяў “рэванш” за прайграную вайну 1918-1920 гг. і за свае асабістае паражэнне ў той вайне. У сувязі з гэтым, усё, што нагадвала яму бясслаўную кампанію 1918-1920 гг. не павінна было ўзгадвацца. І яно знікла з гістарычнай прасторы.

Значнае месца на старонках газет адводзілася фарміраванню негатыўнага вобраза Польшчы. Практычна ўсе артыкулы мелі выразную негатыўна-эмацыйную характарыстыку польскай дзяржавы, якая давяла да галечы, голаду беларусаў. Карэспандэнт “Праўды” Б.Левін так характарызаваў свае ўражанні ад сустрэчы з “панскай Польшчай”: “Яшчэ было цёмна, калі мы пераехалі граніцу. Адразу ж пачалася дрэнная дарога – гразь, калдобіны, лужы. Вузкія палоскі зямлі, пакасіўшыяся дамы, па вёсцы хадзілі худыя, пасінеўшыя ад холада белагаловя дзеці. Усе босыя. Тут босымі ходзяць не толькі дзеці, але і дарослыя. Як дзіўна бачыць маладога хлопца ці сталага веку селяніна, якія ходзяць босымі па асенняй гразі”[8, С.1]. Сугучную думку выказаў карэспандэнт “Известий”: “Вось ён мір галечы і бяспраўя, нястачы і голада ва ўсім сваім непрыхаваным выглядзе: апусцелыя вёскі, пакасіўшыяся хаткі, вузкія палоскі неурадлівай зямлі, нездольнай заплаціць сколькі-небудзь за цяжкую сялянскую працу. Паўраздзетыя, змораныя гэтай непасільнай цяжкай працай сялянне. Босыя, галодныя дзеці […] Варта пераступіць праз парог савецкай краіны, як пах гніючага міра б’е ў нос. Учора гэтыя сёлы быццам бы вымерлі, быццам бы знікла ўсё іх насельніцтва, быццам бы яно схавалася ад ганьбы апошніх дзён – ад незмываемай ганьбы, якую налажылі на краіну людзі, якія называлі сябе кіраўнікамі польскай дзяржавы” [9, С.1.].

Значная ўвага надавалася паказу гаротнага стану насельніцтва. У газетах жыхары гарадоў, вёсак выглядаюць схуднелымі, бледнымі пакутваючымі ад хвароб і г.д. У весцы Алешкава чырвонаармецаў сустракала мясцовые селянне. Па словах карэспандэнта “Правды”: “Схуднелая з бледным тварам жанчына, якая трымала на руках хворае дзіця сказала, што “у мяне было шасцёра дзяцей, чацвёра памерла ад голада і галечы. Астаўшымся двум выпала шчасце зажыць па чалавеччы”. Наступная жанчына распавяла, што яна засталася без мужыка, а яе сям’я налічвае шэсць дзяцей. За месяц яна зарабляла ўсяго 5 злотых (што прыкладна гэта раўнялася аднаму рублю. – заўвага карэспандэнта. – А.В.), трое дзяцей атрымоўвалі 3 злотых. Такім чынам, за месяц атрымоўвалася 14 злотых, а налога прыходзілася плаціць 100 злотых. Увесь год яны елі адну картошку і то без солі[10, С.1.].

Не менш пакутвалі жыхары горада. Так, напрыклад, паведамлялася, што жыхары Ваўкавыска “іспыталі на сабе ўсе жудасці звярынага прыгнёту з боку польскай шляхты. У горадзе за дзень да прыхода Чырвонай арміі быў зроблены пагром над працоўнымі беларусамі і яўрэямі. Зараз горад ажыў. Пачалі працаваць цягляныя заводы, мясныя і войлачныя фабрыкі, гатовіцца да пуску цаментны завод, якія налічвае больш за 500 рабочых”[11, С.1.].

Асаблівым зместам вылучаюцца матырыялы аб Чырвонай Арміі, чырвонаармейцах, іх мужнасці, гераізме, рашучасці. Вось як, напрыклад, паведамлялася аб пераходзе войскамі РСЧА граніцы і баямі з польскімі салдатамі. Палітрук Лук’янаў паведамляў карэспанндэнту “Правды”: “На досвітку 17 верасня начашая частка падыйшла да граніцы, адкрыла вароты і прайшла пагранічныя рубяжы. На ўзгорку пры вёсцы П. падраздзяленне ардэнаносца Ісакава атакавала польскі пагранічны кардон. Пасля непрацяглай перастрэлкі польскія салдаты кінуліся наўцёкі. Удалося захапіць у палон аднаго польскага салдата і капрала. Хутка, не сустракаючы ніякага супраціўлення Чырвоная Армія ішла наперад”[11, С.1.].

Высокую баяздольнасць чырвонаармейцаў, выдатныя тактыка-тэхнічныя якасці савецкай тэхнікі паказала “Праўда”, асвятляючы баі за Гродна. Адзначалася, што “Гродзенскі бой дазваляе меркаваць аб меткасці нашых стралкоў: большасць пападанняў было ў галаву. Цудоўна працавала сувязь. […] Вялікую карысць у вулічных баях прынеслі ручныя гранаты. Пры дапамозе якіх было зломлена супраціўленне ў дамах. У баю з усёй паўнатой праявіліся высокія якасці камандзіраў РСЧА”. Не меншую баявую вывучку і гераізм праявілі танкісты ў баях за Гродна. Паводле рэпартажа карэспандэнта: “Танкісты меткім агнём знішчалі асінные кублы польскай ваеншчыны. З вокнаў дамоў стралялі куляметы, ляцелі гранаты, трашчалі выстралы. Здавалася, што звяр’яцелае афіцар’ё вырашыла як мага хутчэй растраляць усе свае баявыя запасы. Аднак кулі адляталі як гарох. Не знайшлося ні адной, якая б магла прабіць савецкую браню. […] Экіпаж камандзіра танка т. Зуёнка, які даставіў данясенне і зноў вярнуўся ў горад каб прыняць удзел у баі, выпусціў 30 снарадаў. Усе яны трапілі ў цэль. […] Бой цягнуўся звыш часу. Зуёнак не выпуская з-пад агня мітусіўшыхся бандытаў знішчыў усіх да аднаго. […] Падыйшоўшая ўслед за танкамі і куляметамі нашая пяхота ачысціла горад[12, С.2.]. Падкрэслім, што усе прааналізаваныя артыкулы аб дзейнасці войск Чырвонай Арміі мелі выключна станоўчы і пазітыўны характар. Ні адна з аналізаваных газет не напячатала артыкула, у якім бы крытычна ацэньвалася дзейнасць войск Чырвонай Арміі.

Газеты надзвычай палярна характарызавалі афіцэраў і салдат польскай арміі. Так, надзвычай эмацыйна-негатыўна характарызаваліся польскія афіцэры, якія інакш як “зграя”, “афіцэрскія банды”, “бандыты” не называліся[13, С.1]. Спецкарэспандэнт “Известий” Е.Габрыловіч паведамляў: “Нямала паліцэйшчыны, афіцэр’я бадзяецца па лясах, нападаючы на праязджаючых селян. Бандытаў часта прыводзяць у Навагрудак самі ж селянне, які ловяць іх. Дастаткова паглядзець на твары гэтых бандытаў, каб зразумець, што гэта сапраўдныя ваўкі, непрымірымыя, кроўныя ворагі ўсяго таго новага, што зараз зазіхацела над Заходняй Беларуссю”[14, С.1].

У адрозненне ад афіцераў, польскія салдаты паказаны ў нейтральна-станоўчым плане. Карэспандэнт “Звязды” паведамляў: “На станцыю Маладзечна прыбыў эшалон польскіх ваеннапалонных. З адчыненых вокнаў нясецца папулярная песня часоў грамадзянскай вайны “Под натиском белых наемных солдат // отряд коммунаров сражался”. З акон жаўнеры ветліва машуць рукамі чырвонаармейцам. “Здарова таварышы ! Няхай жыве таварыш Сталін ! Няхай жыве савецкая улада ! Жаўнеры расказваюць, як іх не абвучаных, паслалі абарацяць інтарэсы памешчыкаў і буржуяў і як потым польскае камандаванне пакінула іх на волю лёсу. Сыны рабочых і селян, апранутыя ў шынелі жаўнераў, разам з усімі працоўнымі таксама рады прыходу Чырвонай Армии, якая выратавала ім жыццё, вярнула да мірнай працы”[15, С.1.].

Значная ўвага надавалася дзейнасці часовых упраўленняў. Асабліва падкрэслівалася, што часовыя ўпраўленні, якія дзейнічалі ад імя савецкай улады прынеслі насельніцтву спакойства, добрабыт, народаўладдзе, пачалі займацца справамі, якімі ніколі не займаліся польскія ўлады. Так, напрыклад, паведамлялася, што часовае ўпраўленне ў Баранавічах “за вельмі кароткі термін 2-3 дні паспела вырашыць масу арганізацыйных і гаспадарчых пытанняў. За гэтыя два дні тут было столькі людзей, сколькі ў былога старасты горада не было за цэлыя гады Так, толькі 19 верасня старшыня часовага ўпраўлення Тур прыняў 880 наведвальнікаў, 20 верасня – звыш палутара тысяч наведвальнікаў”. Не менш станоўча характарызавалася праца часовага ўпраўлення Слоніма: “Усяго некалькі дзен працуе часовае ўпраўленне горада, у якое ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх працоўных слаёў насельніцтва. Цвердай рукой яно наводзіць парадак. Электрастанцыя працуе бесперапынна, горад асвятлены. У дамы і кватэры падаецца вада. Наладжана тэлефонная і паштовая сувязь. На вуліцах шумна і мнагалюдна”[16, С.3]. Адзначалася, што “першы за ўвесь час існавання Слоніма сход па гаспадарскі абмеркаваў пытанні аб адкрыцці клуба, аб школах, бальніцах аб дастаўцы тавараў у горад, аб хлебапячэнні, аб рабоце почты. Людзі разыйшліся, цверда перакананныя ў добрай будучыні наступнага дня, усцешаныя цёплым словам, вырашыўшыя шэраг надзенных пытаняў[17, С.3.]. Жыццё ў Слоніме стала настолькі спакойным, што “пасля працоўнага дня па вуліцах гуляюць дзяўчаты і юнакі, на лаўках сядзяць старыкі і старухі, гуляюць дзеці”[18, С.1]. Значна перабольшвалася, нават гіпербалізіравалася хуткасць пераўтварэнняў у гарадах і вёсках. Так, напрыклад, 22 верасня “Правда” паведамляла, “што ў Баранавічах ужо былі ўведзены ў зварот савецкія грошы, за якія магчыма было набыць тавары паўсядзённага побыту[19, С.1].

Таким чынам, кіраўніцтва краіны актыўна выкарыстоўвала газеты пры асвятленні вераснеўскіх падзей 1939 г. з мэтай фарміравання ў грамадскай свядомасці масавых стэрэатыпаў, якія спрашчалі, ў пэўных выпадках скажалі гістарычныя падзеі, паказвалі іх у выгадным для ўлады асвятленні, маніпуліравалі грамадскай свядомасцю.
Літаратура.

1. Лидов, П. Народ Западной Украины и Западной Белоруссии приветствует доблестную Красную Армию. Волнующие встречи // Правда. - 1939. - 18 сентября. - С.1.

2. Филиппенко, И. Радость праздника // Известия. –1939. - 20 сентября. – С.1.

3. Глебка, П. Родным братам // Правда. 1939. – 22 сентября. - С.1.

4. Пичета, В. Братья-украинцы и братья-белорусы // Известия. – 1939. - 21 сентября. - С.2.

5. Гарбуноў, Т. Польскія паны – векавечныя ворагі беларускага народа // Звязда. – 1939. - 18 верасня. - С.3.

6. Паўлоўскі, І.А. Заходняя Беларусь у мінулым // Звяда. – 1939. - 23 верасня. – С.3.

8. Илизаров, Б. Польша и поляки в оценках и представлениях Сталина. Между Польшей довоенной и Польшей послевоенной // Историк и художник. №1-2, 2008 г. – С.47-51.

9. Левін, Б. Пять дней // Правда. – 1939. -26 сентября. - С.1.

10. Мы давно вас ждем как родных // Известия. –1939. - 20 сентября. - С.1.

11. Правда. – 1939. - 19 сентября. – С.1.

12. Филиппенко, И. В Западной Украине и Белоруссии. Боевые эпизоды // Известия. – 1939. - 27 сентября – С.2.

13. Введенский, К. Подробности боев за Гродно // Правда. – 1939. – 27 сентября. - С.1.;

14. Габрилович, Е. В пути // Известия. – 1939. – 20 сентября.– С.1.

15. Вішнеўскі, Н. Лікуючы народ. З запісной кніжкі // Звязда. – 1939. 24 верасня. – С.2.

16. Эстерки, И. Уверенность // Известия. – 1939. – 26 сентября. - С.3.

17. Филипеннко, И. День председателя временного управления // Известия. – 1939.- 28 сентября. - С.3.

18. Филипеннко, И. Без воеводы // Известия. – 1939. - 22 сентября. - С.1.



19..Черствов, В. Меняется облик города // Правда. – 1939. - 22 сентября. - С.1.



: bitstream -> doc -> 3278
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканамічным развіцці полацка канца XVIII — пачатку XX ст. А. У. Канойка
doc -> Надрукавана: Спрэчныя пытанні. З гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у 1918-1945 гг. Генезі, кантэкст. Вынікі : Зборнік навуковых прац II і IV міжнар навук. – тэарэтыч канф., Мінск, 2010-1012 гг
doc -> У. В. Тугай, бдпу (Мінск)
doc -> Шостыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні
doc -> Аналіз крыніц па гісторыі гандлю ў беларусі другой паловы XVIII – першай паловы XIX ст
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканоміцы беларускага Палесся ў канцы XVIII — пачатку XX ст
doc -> Европа: актуальные проблемы этнокультуры, Материалы IV международной научно-теоретической конференции, Минск, 23 июня 2012, Бел гос пед ун-т им. М. Танка; ред кол. В. В. Тугай (отв ред.) [и др.] Минск, бгпу, 2012
doc -> Роля І месца купецтва беларусі ў працэсе генезісу капіталізму
doc -> Надрукавана: Гісторыя І памяць. XV-XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.), / Пад. Рэд. А. К. Краўцэвіча І А. Ф. Смалянчука, Гародня 2014. – С. 304-312. Ключавыя словы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка