Кніга запрашае ў падарожжа Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для ii–iv класаў агульнаадукацыйных устаноў



Дата канвертавання17.06.2016
Памер129.05 Kb.

powerpluswatermarkobject7875595


Кніга запрашае ў падарожжа

Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў

для II–IV класаў агульнаадукацыйных устаноў
з рускай мовай навучання

Тлумачальная запіска
Літаратурнае чытанне з’яўляецца першапачатковым этапам літаратурнай адукацыі вучняў, садзейнічае спасціжэнню духоўнай і матэрыяльна-бытавой традыцыйнай беларускай культуры. Чытанне і асэнсаванне мастацкіх тэкстаў, у якіх адлюстраваны вопыт чалавецтва ў цэлым і беларускага народа ў прыватнасці, спрыяе сацыялізацыі малодшых школьнікаў, фарміруе іх светапогляд, індывідуальнасць, выхаванасць. Аднак абмежаваны аб’ём вучэбнага часу не дазваляе вучням у поўнай меры пазнаёміцца з літаратурнай спадчынай беларускага народа, сфарміраваць у школьнікаў дастатковы лексічны запас, камунікатыўныя ўменні.

Факультатыўныя заняткі «Кніга запрашае ў падарожжа» з’яўляюцца зместавым працягам урокаў па прадмеце «Літаратурнае чытанне», ствараюць дадатковыя ўмовы для пашырэння лінгвакультуразнаўчых ведаў вучняў, спасціжэння імі нацыянальнага каларыту беларускай мовы. Выкарыстанне ўзорных тэкстаў класікаў і сучасных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, тэкставага матэрыялу займальнага характару, якія з’яўляюцца зместам навучання, спрыяе павышэнню матывацыі вучняў, удасканаленню іх моўнай культуры, фарміраванню маўленчых уменняў, цікавасці да твораў беларускай дзіцячай літаратуры.

Факультатыўныя заняткі «Кніга запрашае ў падарожжа» вырашаюць наступныя задачы:

далучаць да нацыянальна-культурнай спадчыны, культурных і гістарычных каштоўнасцей;

выхоўваць асобу з мастацкім густам, здольную да эстэтычнага ўспрымання свету;

выхоўваць цікавасць да кніг беларускіх пісьменнікаў,

удасканальваць навыкі і ўменні чытання на беларускай мове;

пашыраць і ўзбагачаць лексічны запас;

развіваць маўленчую дзейнасць вучняў на беларускай мове.

Асноўныя прынцыпы адбору матэрыялу: нацыянальна-культурная адметнасць матэрыялу, камунікатыўная накіраванасць, тэматычная падача матэрыялу, адпаведнасць складанасці зместу мастацкіх тэкстаў вучэбным і ўзростава-псіхалагічным магчымасцям асобы малодшага школьніка.

Змест і формы правядзення факультатыўных заняткаў павінны быць накіраваны на развіццё цікавасці да дзіцячай беларускай літаратуры і жадання чытаць творы на беларускай мове. Падабраны дыдактычны матэрыял з’яўляецца сродкам навучання, садзейнічае ўдасканальванню правільнага вымаўлення спецыфічных гукаў беларускай мовы, разглядаецца як узор для засваення і выкарыстання лексічных рэсурсаў мовы.

Значнае месца пры правядзенні заняткаў адводзіцца ўдасканальванню маўленчай дзейнасці вучняў. Арганізацыя дыялогаў, абмеркаванне зместу мастацкіх тэкстаў, разыгрыванне сцэнак і п’ес, арганізацыя камунікатыўных сітуацый спрыяюць стварэнню спецыяльнай эмацыянальнай атмасферы, якая неабходна для фарміравання станоўчай матывацыі маўленчай дзейнасці на беларускай мове. У працэсе знаёмства і працы над мастацкім тэкстам адбываецца ўдасканальванне навыкаў чытання.

Змест факультатыўных заняткаў, распрацаваны для вучняў II–IV класаў, разлічаны на 17 гадзін у навучальны год (1 раз у два тыдні) і складаецца з наступных блокаў:

кніга «Слоўныя цуды» аўтарскія скорагаворкі, лічылкі, вершы займальна-пазнавальнага характару (быль-небыліцы, акравершы, анаграмы, лагагрыфы, метаграмы, шарады);

кніга «Вясёлка казак» літаратурныя казкі пра звяроў, птушак, насякомых і рыб;

кніга «Прырода знаёмая і незнаёмая»  вершаваныя і празаічныя творы, прысвечаныя жывёльнаму і расліннаму свету;

кніга «Тэатральная гасцёўня» невялікія сцэнкі, п’есы казачнага характару;

кніга «Мы помнім сваіх герояў» вершаваныя і празаічныя творы, прысвечаныя героям Вялікай Айчыннай вайны.

Факультатыўныя заняткі адабраны і структураваны такім чынам, што прапанаваныя блокі адносна аўтаномныя. Іх можна вывучаць як асобныя блокі незалежна ад прапанаванага парадку, можна кампанаваць творы розных блокаў, але аднолькавыя па тэматыцы, напрыклад: птушкі ў скорагаворках, лічылках, вершах, апавяданнях і казках беларускіх аўтараў; бусел ў скорагаворках, лічылках, вершах, апавяданнях і казках беларускіх аўтараў і г.д.

Асноўнымі метадамі навучання з’яўляюцца слуханне і чытанне мастацкіх тэкстаў, гутарка, дыялог, драматызацыя, моўныя гульні, завучванне на памяць, творчыя заданні, камунікатыўныя сітуацыі і інш.

Асноўнымі формамі факультатыўных заняткаў могуць быць арганізацыя класнага тэатра, майстэрня пісьменніка, падарожжа ў казку, у краіну слоўных цудаў, святы і г.д. У падрыхтоўцы і правядзенні заняткаў вучні павінны прымаць самы актыўны ўдзел, што будзе развіваць асобу вучня, абуджаць іх ініцыятыву і зацікаўленасць беларускай мовай.


ІІ КЛАС (17 гадзін)
Кніга «Слоўныя цуды» (2 гадзіны)

Скорагаворкі У. Мазго, К. Камейшы, М. Бусько, лічылкі М. Бусько, быль-небыліцы В. Жуковіча, Е. Лось, У. Паўлава, У. Мазго, А. Касько, П. Сушко, М. Чарняўскага, Т. Тарасава, акравершы, М. Бусько,

Кніга «Вясёлка казак» (4 гадзіны)

І. Сідарук «На каго падобна сонейка», Я. Пархута «Як рабілі вясёлку», «У бабчыным гародчыку», Л. Арабей «Прынцэса Такхачу», «Прынцэса Нехачу».



Кніга «Прырода знаёмая і незнаёмая» (4 гадзіны)

А. Дзеружынскі «Ліпа», «Клён», «Рабіна», «Сасна», Р. Ігнаценка «Падарожнік», Я. Пархута «Птушыны інтэрнат», В. Зуёнак «Мішэнь», «Павучок», «Радасць».



Кніга «Тэатральная гасцёўня» (4 гадзіны)

А. Палешчанкава «Дзякуй, пеўнік, за сонейка», А. Махнач «Свавольныя зайчаняты».



Кніга «Мы помнім сваіх герояў» (2 гадзіны)

Л. Дайнека «Прынясіце кветкі салдатам», «Юны герой» (пав. А. Авечкіна), В. Зуёнак «Дзедаў медаль».



Выніковыя заняткi (1 гадзіна)

Мяркуемыя вынікі

Вучні павінны:

набыць уяўленне пра разнастайнасць твораў беларускай дзіцячай літаратуры,

сфарміраваць зацікаўленасць да кніг беларускіх пісьменнікаў,

умець вымаўляць скорагаворкі, лічылкі і выкарыстоўваць іх у гульнях і пэўных маўленчых сітуацыях,

адрозніваць вершы займальна-пазнавальнага характару — быль-небыліцы, акравершы;

разумець асноўны змест твораў,

будаваць элементарныя выказванні па змесце прачытанага, выкарыстоўваючы лексіку тэкстаў,

чытаць выразна па ролях п’есы.
ІІІ КЛАС (17 гадзін)
Кніга «Слоўныя цуды» (2 гадзіны)

Скорагаворкі М. Бусько, К. Камейшы, У.Мазго, лічылкі М. Бусько, лагагрыфы, метаграмы І. Курбекі.

Кніга «Вясёлка казак» (4 гадзіны)

І. Шахрай «Як вынайшлі манную кашу», Р. Бензярук «Як грыбы шапкі куплялі», С. Шушкет «Слон, які ўмеў забываць», Г. Петрыяшвілі (у перакладзе У. Сіўчыкава) «Гісторыя дыназаўрыка», У. Паўлаў «Цмокавы “прысмакі”».



Кніга «Прырода знаёмая і незнаёмая» (4 гадзіны)

У. Ягоўдзік «Бусел», І. Шуцько «Бусел», В. Вітка «Жаваранак», Я. Пушча «Салавей», А. Мінкін «Пугач», В. Зуёнак «На ўсе спосабы дзюбка», «Трафей з каршуновага хваста», Р. Ігнаценка «Яблычак», «Плячо да пляча», Н. Скрыпка «Варона», К. Каганец «Сіневаронка».



Кніга «Тэатральная гасцёўня» (4 гадзіны)

«Святлафор» (паводле казкі Р. Аўраменкі), М. Захаранка «Разумная ўнучка».



Кніга «Мы помнім сваіх герояў» (2 гадзіны)

К. Чорны «Юныя разведчыкі», В. Жуковіч «Бусел над хатынню».



Выніковыя заняткі (1 гадзіна)

Мяркуемыя вынікі

Вучні павінны:

пашырыць кола чытання,

выхаваць патрэбу ў самастойным чытанні твораў на беларускай мове,

умець адрозніваць вершы займальна-пазнавальнага характару — анаграмы, лагагрыфы;

выкарыстоўваць у пэўных маўленчых сітуацыях скорагаворкі, лічылкі,

адказваць на пытанні па змесце твораў,

удзельнічаць у пэўнай маўленчай сітуацыі, у драматызацыі твора, падбіраць лексіку адпаведна маўленчай сітуацыі,

удзельнічаць у пастаноўцы п’ес.
IV КЛАС (17 гадзін)
Кніга «Слоўныя цуды» (2 гадзіны)

Анаграмы, шарады І. Курбекі.

Кніга «Вясёлка казак» (4 гадзіны)

І. Бурсаў «Кот за кратамі», С. Тарасаў «Пра карася», «Як лісіца-мастачка воўка малявала», Л. Рублеўская «Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам», А. Бутэвіч «Свавольствы віруса Шкодзі».



Кніга «Прырода знаёмая і незнаёмая» (4 гадзіны)

У. Карызна «Рыбак», Р. Ігнаценка «Копанка», А. Аркуш «Яшчарка», А. Бадак «Конікі», А. Вольскі «Пчала», В. Гардзей «Адмірал», «Дзе прыемна жыць», А. Вашчанка «Ці прыляціць адмірал», У. Ягоўдзік «Мурашыны шлях», «Заяц», «Ласка», А. Жук «Заяц і дзедавы боты».



Кніга «Тэатральная гасцёўня» (4 гадзіны)

В. Жуковіч «Ціха! Сонейка ўстае!», У. Сіўчыкаў «Лёс і ўдача».



Кніга «Мы помнім сваіх герояў» (2 гадзіны)

Л. Ракоўскі «Канстанцін Заслонаў», С. Шушкевіч «Смуткуючы цвілі кветкі», В. Зуёнак «Ля помніка».



Выніковыя заняткі (1 гадзіна)

Мяркуемыя вынікі

Вучні павінны:

сфарміраваць мастацкі густ у адносінах да літаратурных твораў,

умець адрозніваць вершы займальна-пазнавальнага характару — метаграмы, шарады;

разумець ідэю твора,

выказваць свае ўласныя адносіны да прачытанага;

праз гульнёвую дзейнасць самастойна ўдзельнічаць у маўленчай сітуацыі;

праз выкананне ролі героя п’есы выказваць свае ўласныя адносіны да героя.


Укладальнік Г. А. Галяш


Образовательный портал www.adu.by / Национальный институт образования



: wp-content -> uploads -> 2014 -> umodos -> fakult nach shkola
fakult nach shkola -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства
fakult nach shkola -> Інфармацыйны навігатар для ІІІ (ІV) класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
umodos -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь гісторыя беларусі вучэбная праграма для 8—10 класаў
umodos -> Нацыянальны інстытут адукацыі палітыка беларусізацыі ў 1920-ыя гг
umodos -> Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў ХІ класа агульнаадукацыйных устаноў
umodos -> Краязнаўства вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для vi–ix класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Аўтар: Катовіч Наталля Канстанцiнаўна Мінск 2010 Тлумачальная запіска
fakult nach shkola -> Навукова—метадычная установа «нацыянальны iнстытут адукацыi» мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь
fakult nach shkola -> Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе роднае слова для 1-4 класаў агульнаадукацыйных устаноў
fakult nach shkola -> Ix класы тлумачальная запіска




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка