Коў-коў, кавалёк



старонка1/3
Дата канвертавання30.06.2016
Памер0.69 Mb.
  1   2   3
Творы беларускага дзіцячага фальклору для сумеснага развучвання з дзецьмі
Забаўлянкі

“Коў-коў, кавалёк”

- Коў-коў, кавалёк,

Падкуй сапажок,

- Я не буду каваць:

Мае ручкі баляць.
Го-го-го, гусачок

Го-го-го, гусачок,

Зрабі хлопчыку свісток.

З беласнежнага крыла

Ды з бляскучага пяры.

І зрабіў ён, і падаў,

І сыночак заіграў.

Люлі – люлі- люлі

Люлі-люлі-люлі,

Наляцелі гулі,

Селі на варотах,

У чырвонах ботах.
Калыханка

Люлі-люлі-люлі,

Усе дзеці паснулі,

Толькі не спіць коцік,

Ходзіць па балоце.
Лады, лады, ладкі

Лады, лады, ладкі

Паедзем да бабкі,

Бабка дасць піражок,

А дзядуля шуляжок.
Ой, бычок, мой бысенька!

Ой, бычок, мой бысенька!

Залатая лысінка.

Бадучыя рогі,

Тыпучыя ногі.

Ты паціхеньку хадзі

І дзіцятка не будзі.

Сталі думаць і гадаць

Чым дзіця частаваць:

Ці кашкаю, ці мядком,

Ці салодкім малачком?

А-а, люлі-люлі-люленькі,

Ды ляцелі куранькі.

Ды ляціце, куранькі, вон, вон,

Ды нясіце хлопчыку сон, сон.


***

Люлі-люлі, усе паснулі,

А сыночак (дачушка) спаць не хоча.

Люлі-люлі-люлі. Люлі-люлі-люлі.

Засынаюць кураняткі

Пад крыламі сваёй маткі.

Люлі-люлі-люлі. Люлі-люлі-люлі.

Шэры коцік спіць у куце,

Ісабачка спіць у будцэ.

Люлі-люлі-люлі. Люлі-люлі-люлі.

А па сенцах ходзіць бай –

Спі, сыночак (дачушка), зысынай!

Баю-баю-баінькі,

Прыбеглі да нас заінькі:



  • Ці спіць ваша дачушка,

Дачушачка-пяюшачка?

  • Вы ідзіце, заінькі,

А мы будзем баінькі.
Імітацыйныя гульні па змесце жартоўных песенек

Мэта: вучыць дзяцей прыдумваць рухі ў час прагаворвання беларускіх народных забаўлянак, песенек.


Стары заяц-работнічак

Стары заяц-работнічак

На скрвпцы грае,

Алісіца, а хітрыца

З куста выглядае.

А сарокі-белабокі

Пусціліся ў скокі,

А зязюля, а зязюлька

Жта малаціла,

А карова, а карова

Жыта вынасіла.
Звярыная гаспадарка

У куце сядзіць мядзведзь,

Хустку вышывае,

А лісічка-невялічка

Хатку прыбірае.

Зайчаня пячэ аладкі,

Маслам палівае.

Мыышанятка жвава, гладка

Катку памагае.


Кукарэку, Певунок!

Кукарэку, Певунок!

Пашыў сабе кажушок.

Пашыў сабе і надзеў,

І люстэрка паглядзеў.

І закрычаў: “Ку-ка-рэ-ку!”


Загадкі

Пра ката

□Я ўмею чыста мыццы

Не вадоў, а язычком.

Мяў! Мне часта сніцца

Сподак з цеплым малачком.


□Памяркуйце, дзеці, самі:

Хто ёсць дома ў вас з вусамі?

Малады яшчэ, дарэчы,

А ляжыць усе на печы?

□Махнаценькі, вусаценькі

Малако п’е,

“Мур -мур”, пяе

Пра мышку

■ Маленькі рост,

Доўгі хвост,

Шэранькая шубка,

Востранькія зубкі.

□Маленькія лапкі,

На лапках царапкі,

Ціхенька ступае,

Мышак пужае.
□Мордачка вусатая,

Шубка паласатая.

Лапкай умываецца,

А з вадой не знаецца.

□ Хто зяленымі вачамі

Грозна блюкае начамі,

Мае пухленькіе лапкі,

Мае кіпцікі-царапкі,

Спінку пругка выгінае,

Страх на мышках наганяе?


■Пад падлогай жыве,

Пагрызе ўсе крошкі,

Баіцца кошкі.


Пра пеўня (курыцу)

Хвост з узорамі,

Боты са шпорамі.

“Ку-ка-рэ-ку” пяе,

Ранней за ўсіх устае.


■ Не яздок, а са шпорамі,

Не вартаўнік, а ўсіх будзіць.


■ Раздвоена бародка,

Вяльможная паходка,

Ідзе – як цар да трона,

На галаве – карона.


■ Ходзіць цар па градзе,

Носіць блін у барадзе.


■ Вартаўніком не служу,

А ўсіх рана буджу.


■ Што за кавалер, каторы

Мае рыцарскія шпоры,

Носіць на хвасце вяселку,

Падымае ўсіх на золку?


■ “Ко-ко-ко” – пяе,

Дзетак заве.



Пра гусю

■ Важна ход

Мае ногі, як лапаты,

На дзяцей шыпіць так строга,

Есць траву пляскатым рогам.
■ Цэлы дзень у вадзе купаецца,

А на бераг выходзіць сухім.

Без гадзініка жыве,

А ў пару заўжды ўстае,

Галасіста ен спявае,

Нас прачнуцца заклікае.


■ Хоць гадзініка не мае,

Усіх разбудзіць – справу знае.


■ Не кароль, а ў кароне,

Не гусар, а пры шпорах –

Гадзінніка не мае,

А час знае.


■ Не мэкае, не бэкае,

На плоце кукарэкае.


■ Усіх буджу,

Хоць без гадзінніка хаджу.


■ Ходзіць па двары,

На нагах кіпцюры,

Белае каменне нясе.

(Курыца)
■ Па двары ходзіць,

За сабою куранят водзіць.

■ Шыпіць, гагоча

Ушчыпнуць мяне хоча,

Я іду, не баюсь,

Хто гэта?...
■ Жоўгую шыю выгінае,

Шыпіць, гагоча, дзяцей пужае.




Пра індыка

■ Ходзіць па двары, ■ Ходзіць па двары

Балбоча, Надзьмуты стары,

Ніхто з ім сябраваць Сярдзіта балбоча,

Не хоча. Дзяўбнуць мяне хоча.
Пра карову

■ Мычыць: “Му-у! ■ Рагатая, бадатая,

Малака каму?” Крычыць: “М-э-э!”
■ Галодная раве, сытая жуе, ■ І свае дзіця не забыла,

Усім дзецям малакае дае. І чужых малаком накарміла.


■ Вілы вострыя на лбе, ■ Двума бадаецца,

Цэлы дзень траву скубе, Чатырма ходзіць,

Прыйдзе з пашу вечарком, Адным мух гоніць.

Пачастуе малачком.


Пра казу

■ З барадою, а не дзед, ■ Дояць, а не карова

З рагамі, а не бык, Лыкі дзярэ,

Малако дае. А лапці не пляце.


Пра каня

Вельмі дужы, працавіты, ■ Хаця я не машына,

Ен прыгожы, самавіты. Ды пракачу цябе,

Возіць сена, возіць дровы, Як сядзеш на мяне.

Плуг цягаць штодня гатовы.


Пра авечак

■ Шчыплюць траўку каля рэчкі ■ Восень ці лета, зіма ці весна

У цеплых кажухах… Ніколі кажух не здымае яна.
■ Крычыць: “Б-э-э!” ■ Хто ні ў жару, ні ў сцюжу

Воўну дае, траўку скубе. Кажух не здымае?


■ Ці то ў будні, ці то ў святы

Носіць свій кажух багаты.

А яна ж яго не шыла

І за грошы не купіла.


Пра свінню

■ Нос пятачком, хвост кручком ■ Хто не хворы,

Нічога не баліць, а ўсе стогне. А ўсе стоне?
■ Чок-чок, пятачок,

Ззаду маленькі кручок,

Паміж імі спінка,

А на ёй шчацінка.


Пра сабаку

■ З чалавекам ен сябруе, ■ Хату вартуе,

Ноччу двор яго вяртуе, Жыве пад ганкам,

Служыць шчыра, небарака, Хвост абаранкам.

Хоць і кажуць: “Злы…”.
Пра крата

■ Кліч – не кліч, ■ Што за горкі на градзе?

Маўчыць зацята, Працаўнік заўзяты дзе?

Як пяску набраўшы ў рот: - Пад зямлёй жыве і ходзіць,

Многа спраў – Ежу там сабе знаходзійь

Будуе хату Ен свідруе агарод,

Пад зямлёю чорны… А завецца проста…
■ Пад зямлёй будуе дом

І вядзе тунэлі.

Невідушчым маўчуном

Ен жыве век цэлы.



Пра лісу

■ У рыжай разбойніцы ■ Рыжая дзяўчына

Хвост, як мятла. Залезла ноччу ў двор.

Ад кары ўцякае – Курэй пералічыла

Сляды замятае. І усіх панесла ў бор.
■ Што за гаспадыня ■ Яна ў бары

Ходзіць каля гаю, Жыве ў нары,

Залатое футра Яркая рыжуха,

Па зямлі цягае? Здатная хітруха.


■ Жыве ў норах хітры песік, ■ Рыжая з пушыстым хвастом

Поўсць рудая, чорны носік. Жыве ў лесе пад кустом.

Памяло цягае ўслед,

Замятаючы ім сляд.


Пра зайца

■ Скача ён хутка і лоўка ■ Даўгавухі і касы,

Па лесе, па полі, як мячык. Скача без аглядкі

Імчыць, уцякае ад воўка Ад ваўкоў і ад лісы.

Спуджаны шэранькі… Хто знайшоў адгадку?
■ Сонца летняе пячэ, ■ Улетку шэранькі,

Альбо дождж маросіць, Узімку беленькі,

Футра шэрае яшчэ Доўгія вушы мае,

Ён па лесе носіць. Хутка ў лес уцякае.

Ледзь прыблізіцца зіма

Футра шэрага няма.

Белае надзене.

Пра вавёрку

■ Яшчэ загадка: ■ Я рухавы звярок,

У дрэве хатка, Заўжды весела мне.

Арэшкаў горка, Мая хатка - дупло

Гаспадыня… На высокай сасне.
■ Шмат клопату ў жывелы гэтай: ■ Невялічкі, рыжаваты,

З грыбоў запасы робіць летам, А хвост доўгі і калматы.

Арэхаў многа назбірае, На дрэве жыве,

А потым у дупло схавае. Шышкі грызе.


■ Ой, як спрытна, нібы мячык, ■ Працаўніца шчыравала,

Скача з елак на дубы. Мех арэхаў назбірала.

Сушыць ягады, грыбы. І грыбоў шмат насушыла,

Спелы ёй арэх трапляе – Спелых шышак нанасіла,

У таемны склад схавае. Прыхавала ўсё ў дупло,

На зіму, каб мець запас, Каб зімой

Трэба дбаць ёй у летні час. На стол было.
■ У дупле жыве ■ Запасла арэхаў горку

Ды арэшкі грызе. На зіму сабе…


Пра ваўка

■ Па палях, па лясах, ■ Хто зімой, халоднай

Драпежнік блукае, Блукае злы, галодны?

Здабычу шукае,

Зубамі шчоўк! Хто гэта?
Пра мядзведзя
■ Ён прысмакаў з’ў нямала, ■ Што за гаспадар лясны

А калі харчоў не стала, Спіць пад снегам да вясны

Лапу смокчучы, заснуў, Ну, а летам да калод

Ледзьве не праспаў вясну. Ходзіць красці чужы мед?


■ У лесе, пушчы не спаткаешь ■ Не замерзае на марозе

Яго завейнаю зімой, У добра зладжанай бярлозе

Бо ён салодка спачывае Але прыгрэе сонца ледзь -

Пад белай коўдрай снегавой. І прачынаецца…



Пра пчол

■ Наведваю, дзеткі, ■ Па кветках мы лятаем,

Я розныя кветкі, Яе прыкмячаем.

Збіраю нектар. Хто гэта -

Прыроднвй аптэкі Успомніце лепей

Найлепшыя лекі – За чаем

Салодкі мой дар.
■ Малыя малышачкі

Носяць мед на вышачкі.


Пра жабу
■ У зяленым кафтане ■ Скача звярушка,

На зяленым дыване Не рот, а лавушка.

Сядзіць, пазяхае, рот разяўляе, Пападуць у лавушку

Камароў глытае. І камар і мушка.


■ Пасля дожджыку у чацвер ■ Крычыць “ква-ква” -

З лужы вылез страшны звер. Вялікая галава.

- Ква-ква-ква! – усіхх спужаў бы.

Калі б мы не зналі…


Пра муху

■ Цэлы дзень лятае, ■ Хто над намі

Усім назаляе. Дагары нагамі?
■ Акрабатка над намі, ■ Што за птушка хатняя

Па раўнюткай столі Гэткая нахабная:

Ходзіць дагары нагамі Нават не баіцца

І не зваліцца ніколі. Вам на нос садзіцца?


Пра камара

■ Доўгі насок, ■ Ля ракі жыве званар,

Тонкі галасок, Ён балотны гаспадар.

Хто яго заб’е, Даўганосы, даўганогі,

Той сваю кровь пралье. Голас тонкі, а сам строгі.

Пра вераб’я

■ Шэранькая птушка ■ Чык-чырык!

Па двары шнырае, Да зярнятак прыг!

Крошкі збірае, Дзяўбі хутчэй,

“Чык-чырык”, спявае. Шэры…
Рознае

■ З галтнкі – на сцяжынку, ■ Дровы нарыхтоўвае

З траўкі – на былінку Працаўніца дбайная,

Скача пружынка, Галава – сталевая,

Зяленая спінка. Тулава – драўлянае.

(Конік) (Сякера)


■ У якой малечы ■ І ў сто гадоў я малады,

Ногі вышэй за плечы? Маё насенне – жалуды.

(Конік) (Дуб)
■ Вадкае, а не вада, ■ Чырвоны нос у зямлю ўрос

Белае, а не снег. А зяленая каса ну вуліцы.

(Малако) (Морква)
■ Еду, еду – ■ Чырвоны конік

Ні дарогі, ні следу. Па дрэве бяжыць.

(Човен) (Агонь)
■ Цела ўсе чырвонае, ■ Спіць у печы рыжы звер,

А каса зяленая. Ты яму не дужа вер.

У зямлі яна сядзіць, Прачынаецца суровы -

Бо не можа ўстаць, хадзіць. Пачынае есці дровы:

Да яе любоў хто мае – Кругляка з смалою

За касу штодня цягае. Ненажэрны звер

(Морква) (Агонь)

СКОРАГАВОРКІ



***

Чорны кот, як камінар,

Лапай кратае ліхтар.

Зверху каркае варона:

– Кр-р-ратаць лапай р-р-рызыкоўна!
***

Шыкоўныя Машы

Купіўшы камашы,

Прыйшоў я дадому:

Нямашака Машы.
***

Толькі б раптам не сурочыць –

У траве стракач стракоча.
***

Добры ў рэчцы ранкам клёў,

Калі спрытны рыбалоў.
***

Разбудзілі рана Рому –

Грымнуў ранак першагромам.
***

Добры, добры дзед Аўдзей,

Як з прысмакамі ідзе.

Як прысмакаў не нясе,

Дык такі ён, як і ўсе.
***

Сёння досвіткам Аўсей

Злавіў

Аўсянку


У аўсе.

Быў авёс расяны ўранку –

У расе уся аўсянка.
***

Спраўна стрыж страху стрыжэ,

Стрыжыха стружкі сцеражэ.
***

Страпянуўся страпянец –

Страх пранёсся па струне.

***


Гэта што за прытварка,

Гэта што за важны франт?

Грак ідзе у чорным фраку –

Чорны грак і чорны фрак.

***

Круціць кола



Калаўрот –

Гром чуваць

Каля варот.
***

Скарылася цемра –

І ранак ідзе,

І скварка сквіргоча

На скаварадзе.
***

Хвала былому дню.

Мой тлумны дом замоўк,

Яго на цішыню

Замкнуў начы замок.
***

Шаргоча шашаль у сасне.

Сасна шуміць,

Аж страшна мне.


***

Сам з сябе смяецца сом,

Сом прысніў са смехам сон.
***

Таўкач таўкачыка вучыў:

– Таўчыся сам і тых таўчы.
***

Лупаценькі лапатух

Лапушыўся ды патух.
***

Кусаецца Кусік:

– Кусель, кусель.

Я п’ю – не нап’юся –

Кісель, кісель.
***

Меле млын муку,

Меле, але каму.
***

Юрка цераз гару

Юркнуў Юрка ў нару.
***

Рэпа раптам не расце,

Раптам ёй расці прасцей.

***


На просецы пры карчы

Начавалі крумкачы.


***

Віхлясценькі, куртаценькі,

Крыўлюсенькі, мурзаценькі.

Круціўся,

Ды йшоў спаценькі.
***

Плаўніком па хвалі лешч

Плешча:

– Хто з вас можа лепш?


***

На рэчцы Лука

Злавiў рака ў рукаў.
***

Ехаў Пракоп з Пракопiхай

І з малым пракапяняткам.
***

Прытупiў пiлу Пілiп

Пiлаваў паленне з лiп.
***

Рама рана ружавее,

Рама рада — сокца грэе.
***

Чорны-чорны грак прыснiў:


Ноччу драч драча дражнiў.
***

Цераз тын, цераз плот


Жук ляцiць у агарод
І гудзе, як самалёт.
Ну i гук!
Ну i жук!
***

Чаравiчкi ў нашай Славы


Адзiн левы, другi правы.
Справа — левы,
Злева — правы,
Скажы, Слава,
У чым справа?
Тут маёй няма вiны:
Паспрачалiся яны.
***

Пайшоў шпак на шашу,

Знайшоў шапку малышу.

Цудоўная шапка,

Дзякуй табе, татка.

***


Камарыкi мак таўкуць –
З той мукi блiны спякуць.
I смаўжоў на мосце
Паклiчуць у госцi.
***

Страказе каза казала:

– Я ў пучок лазу вязала,
Павязу лазу казлу,
Каб не лазiў у лазу.

***


Скача чапля па балоце.
Чачотачка — у чароце,
А чубаты чачот
Топча, топча агарод.
***

Спрытна кроп


Палоў Пракоп.
Лёг пад плотам
І захроп.
***

Лiлечка лялечку Алачку


Любiць, яе забаўляе.
Лiлечка лялечку Алачху
У люльцы люляе.


ЗАГАДКІ


***

Што за куст,

Ці знаеш ты,

Вунь расце каля пліты?

Галавой расце уніз,

Сам сабе лісты падгрыз.



(Венік)
***

Хоць б’юць яго,

А ён не плача.

Чым б’юць мацней,

Тым вышай скача.

(Мяч)
***

Яна зусім не мышка,

Хоць і на “М” завецца.

Сама імчыцца ў норку,

А хвост у неба рвецца.

(Морква)
***

Ён у адлігу нарадзіўся,

А рос і вырас у мароз.

Прыгрэла сонца –

Праслязіўся

І сцёк увесь

Ракою слёз.

(Лядзяш)
***

Дзве нагі

І шмат калёс

Цягнуць гэты

Цяжкі воз.

(Гадзіннік)
***

Сыплецца, а не пясок,

Льецца, але не вада.

Колецца, а не асот.

Што гэта?

Адгадай.


(Гліца)
***

Два нулі

Пад горку, з горкі

Мчаць, ажно пацеюць,

Двойку.

(Веласіпед)
***

Вачанятак ціхіх пяць

З адной шчылінкі глядзяць.

(Стручок)
***

Знаёмец ну і смешны мой!

Як растлумачыць тое:

Спачатку быў яешняю,

А стаў скаварадою?

(Сланечнік)
***

Цераз лугі, лясы, лагчыны

Два браты сястру

Вядуць


З блакітнымі вачыма.

(Рака)
***

У гэтай знаёмай хаціне,

Хоць ёсць і цяпло і згода,

Чатыры браты разам жывуць,

А пяты асобна заўсёды.

(Рукавіца)
***

На адным каромысле

Застылi два вядры.

Адно прывыкла слухаць,

Другое — гаварыць.
(Тэлефон)
***

І увiшны i гарачы,


Лiсам ён па голлi скача.
Любiць смольныя карчы,
Грэць, i смажьщь, i пячы.

(Агонь)
***

Пакацiўся чорны пух


І на неба ўсё распух.
Пугай вогненнай гуляе,
Луг i поле палiвае.

(Хмара)
***

Стаяў i быў


Да неба рослы.
Цяпер стаю
З травою роўны.

(Пень)
***

Яна гарыць пажарам


Пад белым акулярам,
Вядзе ўначы машыну,
Ажно спяваюць шыны.

(Фара)

***


Стаiць гусак, злуецца.
Ен на плiце пасецца.
Хоць злосны сам, затое
Сям’ю ўсю кавай поiць.

(Кафейнік)
***

Граюць, свішчуць палазамі,

Хоць з гары імчацца самі.

Ды згінаюся у крук,

Як цягну іх пад гару.

(Санкі)
***

Пазнаёмся з вусачом –

Ходзіць толькі ракачом.

А калі ў саган трапляе,

Фрэнч чырвоны апранае.

(Рак)
***

І весялiць народ,


І клiча у паход.
Каб выдзьмуць гук якi,
Старайся ў дзве шчакi!

(Труба)
***

З грывай грознай, нiбы хмара,


Раптам выбегла пачвара.
Напужала ўсiх звяроў,
Як пачулi яе роў. (Леў)
***

Дзюбасты, шэры, хто там


Выглядвае з балота?
Нага ад стомы ные.
Завiсла ў небе шыя. (Чапля)
***

Было лiсой у лесе,


Цяпер на плечы лезе.
У холад i завею
Яно заўжды сагрэе. (Футра)
***

Прыйшлi з лесу,


Зайшлi ў дзверы.
Грэюць хату ўсю
Без меры. (Дровы)

***


Стаiць роўненькi дамок –
Іскраў сыплецца клубок.
Тыя іскры крылцы маюць,

Кветкам песенькі спяваюць.



(Пчаліны вулей)

***


У яркую хусцінку

Захутана смяшынка.

Сама смяшынка тая

Ад смаку ў роце тае.



(Цукерка)
***

Птушка папяровая,


У руках пасецца.
Ляжа ў скрынцы спаць адной,
А ў другой прачнецца.

(Пісьмо)
***

Iх не разбудзiш,


Будзi, колькi хочаш.
А тая, што спаць iх паклала,
Сакоча.

(Куріца і яйкі)
***

Адкрываю скрынку я –


Выпазла з яе змяя.
А змяя грымучая
І яшчэ паўзучая.
Пастаралася змяя –
Хата чыстая мая.

(Пыласос)
***

Плача i вые,


Гуляе на волi.
Толькi рукамi
Не возьмеш нiколi.

(Вецер)
***

Сіні ў жыце матылёк,

А завацца…

(Васілёк)

***


Стаiць адзiн,
Сядзiць другое.
А разам нас
Заўсёды трое.
(Стол і крэсла)
***

Хоць вусаты, хоць я колкi,

Ды не злосны анiколькi.

Лета ўсё адным заняты —


Кожны дзень спялю зярняты.
Не асыплюся на дол –
Хлебам я прыйду на стол.

(Колас)


ТЭМАТЫЧНЫЯ ЗАГАДКІ

***


Зранку ходзiць на чатырох нагах,

удзень — на дзвюх, а ўвечары — на трох.

(Чалавек у розным узросце.)
***

У адным клубочку ды сем дзiрачак.

(Галава.)
***

Поўны хлявец белых авец,

а мiж тых авец баранец.

(Зубы i язык.)


***

Адзiн гаворыць,

двое глядзяць,

двое слухаюць.

(Язык, вочы, вушы.)
***

Між двух свяціл я пасярэдзiне адзiн.

(Нос.)
***

Пяць братоў у адну ноч радзiлiся,

а ростам не роўныя.

(Пальцы.)


***

Нi рук,нi ног не мае,

а яблыкi страсае.

(Вецер.)
***

З неба крупы падаюць.

(Град.)
***

Вечарам нараджаецца,

ноч жыве,

а ранiцай памiрае.

(Раса.)
***

Хоць зубоў не мае,

а балюча кусас.

(Мараз.)
***

З неба ўпаў — усю зямлю,

як абрусам,

заслаў.


(Снег.)
***

Са страхi морква вiсiць,

да зямлi не дастае,

паху не мае,

зiмой вырастае.

(Лядзяш.)


***

Як гукнецца,

так i адзавецца.

(Рэха.)
***

Стаiць дом на дванаццаць вакон,

пад тымi вокнамi па чатыры паны,

а ў тых паноў па сем вянкоў.

(Год, месяц, тыднi, днi.)


***

Шэрае сукно лезе ў акно.

(Свiтанак.)
***

Устаў белы бык,

у акно пальчык тык.

(Дзень.)
***

Прыйшла чорна мацi,

усiх паклала спаци.

(Ноч.)
***

На паляне сiняй пасецца конiк сiвы.

(Ноч i месяц.)

***


У сiнiм мяшочку шмат белых парасят.

(Неба i зоркi.)


***

Усiх нас кормiць,

сама есцi не просiдь.

(Зямля.)
***

Без ног бяжыць.

(Вада.)
***

Тры таварышы:

адзін кажа — пабяжым,

другі кажа — паляжым,

трэцi кажа — паківаемся.

(Вада, камень, трава.)

***


Два браты глядзяць у ваду,

а нiколi не сыходзяцца.

(Берагi рэчкi.)
***

Стукае,


грукае i нiдзе яго не вiдаць.

(Гром.)
***

Хоць ён побач iдзе,

а рукамi не возьмеш.

(Цень.)
***

На вадзе родзiцца,

а вады баiцца.

(Лёд.)
***

Рук многа, а нага адна.

(Дрэва.)
***

Паверх лесу агонь гарыць.

(Рабiна.)


***

Вiсiць — зялёны,

ляцiць — жоўты,

ляжыць — чорны.

( Ліст.)
***

Нiхто не палохае,

а яны ўсё дрыжаць.

(Лiсты асiны.)


***

У маленькiм гаршчочку смачная каша,

ды зачэрпнуць цяжка.

(Арэх.)
***

Сядзiць паненка,на ёй чырвоная сукенка,

хто iдзе — ёй паклонiцца.

(Сунiца.)
***

Памiж гор сядзiць Рыгор,

капелюшом накрыты.

(Грыб.)


***

Сядзiць урода пасярод агарода,

хто да яе кранецца,

усякi спынiцца. (Крапiва.)

***

На градцы — доўгi i зялёны,



а ў бочцы — жоўты i салёны.

(Гурок.)
***

Круглы хлявец поўны белых авец.

(Гарбуз.)


***

І сваё дзiця не забыла,

i чужых малаком напаiла.

(Карова.)


***

Не згубiла, а ўсё шукае,

не хворая, а ўсё крэхча.

(Свiння.)


***

Не прадзе, не тчэ,

а людзей апранае.

(Авечка.)


***

У адным доме сотнi жыхароў,

а сям’я адна.

(Вулей.)
***

Стаiць бочачка,

нi дна, нi вочачка.

(Яйка.)
***

Не сякера, а шумiць,

не пiлот, а ляцiць,

не змяя, а жалiць.

(Пчала.)
***

У нашай нявесты рубашак больш як дзвесце,

а вецер павее — i цела вiдно.

(Курыца.)


***

Не кароль, а ў кароне,

не гусар, а пры шпорах,

гадзiннiка не мае, а час знае.

(Певень.)
***

Улетку шэранькi,

узiмку беленькi,

доўгiя вушы мае,



хутка ў лес уцякае.

(Заяц.)
***

Хоць малы ён,

часам з кулак,

але ў рукi не возьмеш нiяк.

(Вожык.)
***

Не рыба, а плывец,

не конь, а ходзiць,

не пiла, а рэжа.

(Бабёр.)
***

Без страху, без гора,

пралятае рэкi i мора.

(Птушка.)
***

Крылле ёсць, ды не лятае,

ног няма, а не дагонiш.

(Рыба.)
***

Жывы — чорны,

памрэ — чырвоны.

(Рак.)
***

З-за куста шыпуля,

за нагу цапуля.

(Змяя.)
***

Без станка, без рук,

а кросны тчэ.

(Павук.)
***

Доўгi насок,

тонкi галасок,

хто яго заб’е,

той сваю кроў пралье.

(Камар.)
***

Чоран, ды не воран,

рагаты, ды не бык,

шэсць ног без капыт,

ляцiць — вые,

сядзе — зямлю рые.

(Жук.)
***

Сем тысяч майстроў зрабiлi хату

без акон i без вуглоў.

(Мурашкi, мурашнiк.)
***

Зубастыя,

а не кусаюцца.

(Граблi.)
***

Маленькi,

гарбенькi ўсё поле праскача,

дамоў прыбяжыць — цэлы год праляжыць.

(Серп.)
***

Кругленькі,маленькі,

а за хвост не падымеш.

(Клубок.)
***

Два кальцы,два канцы,

а пасярэдзіне цвік.

(Нажніцы.)
***

Сiвенькая, маленькая,

а ўвесь свет абшывае.

(Іголка.)
***

Не шкадуюць мяне,

мнуць,

у печ гарачую кладуць,

а як вынуць,

дык нажом будуць рэзаць.

(Хлеб.)
***

Не разыначка я — мяне ж усе смокчуць;

не дзяўчыначка я — мяне ж усе палуюць.

(Лыжка.)
***

Два браты,

адзiн на аднаго глядзяць,

а разам не сыдуцца.

(Падлога i столь.)
***

Вышэй за ўсiх стаiць,

навакол глядзiць,

у белай кашулi i люльку курыць.

(Комiн.)
***

Каля носа ўецца,

а ў рукi ўзяць не даецца.

(Дым.)

***

Побач стаяць,

на вулiцу глядзіць,

а сябе нiколi не бачаць.

(Вокны.)
***

Пад адной крышай чатыры браты стаяць.

(Стол.)
***

Мае чатыры нагi,

ды не ходзiць,

мае пер’е, ды не паляцiць,

мае душу, ды не заўсёды.

(Ложак.)
***

Бярвёны абчэша,

палена расколе,

сама не iмкнецца,

як iншы да славы,

стаiць сабе цiха ў куточку за лавай.

(Сякера.)
***

І са звонам,

i са спевам угрызаецца ў дрэва,

раз — наперад,

раз — назад,

зубы ззяюць i апiлкi ўнiз ляцяць.

(Пiла.)
***

Зверху голы,

знiзу лахматы,

цяплом багаты.

(Кажух.)
***

Як вазьму цябе ў руку,

трапна б’еш ты па цвiку.

(Малаток.)
***

Удзень, як абруч,

уначы, як вуж,

хто адгадае,

той будзе мой муж.

(Папружка.)
***

Мiж пяцi бочак залаты вяночак.

(Пярсцёнак.)


***

Вярхом сядаю,

на каго не знаю,

знаёмага ўбачу,

адразу саскочу.

(Шапка.)
***

Два браты ўцякаюць,

а два даганяюць,

але ж нi пярэднiя не могуць уцячы,

нi заднiя дагнаць.

(Колы.)
***

Бягуць два панiчы,

задраўшы лычы.

(Санi.)
***

Еду,

еду — нi дарогi,

нi следу.

(Лодка.)
***

Iмчыць конь, вочы — агонь,

сто вазоў прэ, народ вязе.

(Цягнік.)
***

Iдзе то ў гару, то ў далiну, то лесам, то полем,

а сама не паварушыцца.

(Дарога.)

***

Ноччу маўчыць,

удзень гамонiць,

мацi другая — дзяцей навучае.

(Школа.)
***

Не куст, а з лiсточкамi,

не рубашка, а сшыта,

не чалавек, а расказвае.

(Кнiга.)
***

Без крылаў,

а ляцiць,

без языка,

а гаворыць.

(Пiсьмо.)
***

Ляжыць палена,

а ў сярэдзiне сэрца.

(Аловак.)

***

Крылаў не маю,

а хутка лятаю,

сам мяне выпусцiш,

ды потым не зловiш.

(Слова.)
***

З выгляду — мячык на восi стаячай,

а сiла такая усю зямлю трымае.

(Глобус.)
***

У лесе сцята, у краме ўзята,

на руках плача.

(Скрыпка.)
***

Увесь свой век ходзiць,

а з месца не сходзiць.

(Гадзіннiк.)
***

Яго б’юць,

а ён не плача.

(Мяч.)


***

Языка не мае,

а гаворыць i спявае.

(Радыё.)
***

На страсе жораў стаiць,

у хаце на стале скрыпка стаiць,

у пакоi святло патушана,

а ўвесь свет вiдаць.

(Тэлевiзар.)
***

Бяжыць па вадзе,

а на канi не дагонiш.

(Цеплаход.)
***

Маленькая,

залаценькая,

высока вiсiць,

у зямлю глядзiць.

(Электрычная лямпачка.)
***

Ляцеў,

гудзеў,

спусцiўся i сеў.

(Самалёт.)


ЗАГАДКI — ПЫТАННI

***

Што сіне не сiнячы?

(Неба.)
***

Што бела не белячы?

(Снег.)
***

Што чорна не чэрнячы?

(Воран, сажа.)
***

Чаго на свеце багацей няма?

(3ямля.)
***

Хто ляцiць без крылаў?

(Вецер.)
***

Што без вады плавае?

(Воблака.)
***

На чым знаку не наложыш?

(На агнi i вадзе.)
***

Што чалавеку самае мiлае?

(Сон.)
***

Без чаго чалавек жыць не можа?

(Без сну.)
***

Што хутчэй за ўсё на свеце?

(Думка.)
***

Хто гаворыць на ўсiх мовах?

(Язык.)
***

Што без слёз плача?

(Скрыпка.)

***

Што на свеце ўсiм трэба?

(Назва, iмя.)
***

Што ў хаце,

ды не бачна?

(Цяпло.)

***

Чаго не абнясеш вакол хаты?

(Вады ў рэшаце.)
***

Якога дрэва больш у лесе?

(Круглага.)
***

Што робіць дворнiк,

калi ў яго на галаве сядзіць верабей?

(Спiць.)
***

Чаму карова кладзецца?

(Бо садзiцца не мее.)
***

Пад якi куст заяц садзiцца,

калi дождж iдзе?

(Пад мокры.)
***

Цi можа страус назваць сябе птушкай?

(Не, бо гаварыцi не ўмее.)
***

Дзе мароз улетку водзiцца?

(У халадзiльнiку.)
***

Дзе гарады без людзей,

а рэкі без вады?

(На глобусе, на карце.)



ЗАГАДКI-РЫФМАВАНКI


***

У траве, як аганькi, ружавеюць вугалькi.

Iх вадою не зальеш, рук i ног не апячэш.

Дзень i ноч гараць, палаюць,

Смак яны мядовы маюць.

(Сунiцы.)
***

Чырвонае цельца, каменнае сэрца,

Вiнная на смак, а завецца як?

(Вішня.)
***

На тоненькай ножцы

Стаiць,

Сонейкам на неба

Глядзiць.

(Сланечнiк.)
***

Ён у самы санцапёк

Падстаўляе сонцу бок.

Колерам зеленаваты,

У цяльняшцы паласатай.

(Кавун.)
***

Летам я — рагатая,

Восенню хвастатая.

Хоць i горкая зусiм,

Ды патрэбная ўсiм.

(Цыбуля.)
***

Стаiць аднаногi зялёным халаце,

а добра прыгледзiшся — латы на лаце.

(Качан капусты.)
***

Вырасла ў гародзе сонца!

Сядзiць сабе на мурку

У чырвоным каптурку.

Хто не пройдзе —

Спыніць крок,

Каб сарвацъ той каптурок.

(Суніца.)
***

Каля плота расце,

Як даткнешся — апячэ.

(Крапiва.)


***

Рос, вырас,

З куста вылез,

Па кустах пакаціўся,

На зубах раскусіўся.

(Арэх.)
***

Маленькая паненачка

Схавалася ў цянёк.

Чырвоная сукеначка,

а беленькi пянёк.

(Малiна.)
***

У лужку-лужочку

выраслі сястрычкi:

Залатое вочка,

белыя раснiчкi.

(Рамонкi.)
***

Стаяць каля сценкi Юлькi,

На iх белыя кашулькi.

Сэрцы іх залатыя,

Адгадайце, хто такiя?

(Рамонкi.)
***

Нiколi шапкi не здымае,

Бо нi адной рукi не мае.

(Грыб.)
***

Урадзiўся ён высокi,

Шаўкавiсты, сiнявокi.

Апранае нас здавён...

Здагадайдеся, хто ён?

(Лён.)
***

Ля дарогi — шарык белы,

Вецер дзьме, а шарык цэлы.

А як дзьмухнуць хлапчукi —

Пух ляцiць ва ўсе бакi.

(Дзьмухавец.)
***

Цвiту ўсё лета я,

Жыву звычайна ў жыце.

Нашу хлапечае iмя.

Як зваць мяне, скажыце?

(Васiлёк.)
***

Адна я ў лесе з белаю карой.

Багата сокам веснавой парой.

(Бяроза.)
***

Я зацвiтаю кожным летам

не пышным —

ледзь прыкметным цветам.

Але як толькi зацвiту,

дык пчолы чуюць за вярсту.

(Лiпа.)
***

Я засцiлаю дол iглiцай.

Спрадвеку слаўлюся жывiцай.

(Сасна.)
***

І ў сто гадоў я малады.

Маё насенне — жалуды.

(Дуб.)
***

Стаiць у лесе дрэўца,

пад ветрам лёгка гнецца,

а гронкi ягадак гараць,

i снегiры да iх ляцяць...

Хто здагадаецца,

як дрэўца называецца?

(Рабiна.)
***

Заўсёды, летам i зiмой,

мае iголачкi са мной.

Галiнак у мяне багата.

Я сустракаю з вамi свята.

(Елка.)
***

З людзьмi сябруе,

Хату вартуе,

Жыве пад ганкам,

Хвост абаранкам.

(Сабака.)
***

З грывай, а не конь,

з рагамi, а не бык,

з барадой, а не казёл.

Гучна-гучна зароў

Цар пушчанскiх звяроў.

(Зубр.)

***

Гальчастыя рогi,

хуткiя ногi,

колер поўсцi — залаты.

Хто я, цi ведаеш ты?

(Алень.)
***

У ваду нырае смела,

хатку ён будуе ўмела,

Пад вадой i на вадзе

будаўнiцтва ён вядзе.

(Бабёр.)
***

Ён прысмакаў з’еў нямала,

а калi харчоў не стала,

лапу смокчучы, заснуў,

ледзьве не праспаў вясну.

(Мядзведзь.)
***

З ялiнхi на ялiнку,

з галiнкi на галiнку

скача агеньчык жывы...

Хто гэта? Знаеце вы?

(Вавёрка.)
***

Мышак ловiць, ды не коцiк ён,

І лiсты носiць, ды не паштальён.

Каб лiсе не трапiць на зубок,

У калючы скруцiцца клубок.

(Вожык.)
***

Маленькi шарык пад лаўкай шарыць,

Збiрае крошкi, баiцца кошкi.

(Мышка.)
***

Адгадайце, хто такi

На нагах гусiных

Сярод быстрае ракi

Збудаваў плацiну.

(Бабёр.)
***

Маленькiя лапкi,

На лапках царапкi,

Цiхенька ступае,

Мышак выглядае.

(Кот.)

***

Ідзе паважнаю хадою,

Нясе блiны пад барадою.

(Певень.)
***

Ён па лесе скок ды скок,

Косiць вокам з боку ўбок.

У дупле вавёрка — шчоўк!

А яму здаецца — воўк. (Заяц.)
***

У стаўку купаўся,

Ды сухiм застаўся.

І пайшоў, гарласты,

У чырвоных ластах.

(Гусак.)

***

Цэлы дзень, лятаю.

Усiм дакучаю.

А ноч настане,

Тады адпачываю.

(Муха.)
***

Да ялiны, да сасны

Доктар прыляцеў лясны.

Палячыў сасну, ялiну

І высокi бор пакiнуў,

Паляцеў у той лясок,

Дзе бярозавы пiў сок.

(Дзяцел.)
***

Хапаткiя ў мяне крылы,

Хвосцiк востры, нібы вiлы,

З гліны я гняздо ляплю,

Мошак на ляту лаўлю.

(Ластаўка.)
***

У чырвоных ботах,

Ходзiць па балоце,

Захаваўшы лапкi,

Спрытна ловiць жабкi.

(Бусел.)
***

Што за беленькая мушка

Апусцiлася на вушка.

Ледзь чутно паказытала,

Штосьцi вушку пашаптала

І праз мiг яе не стала.

(Сняжынка.)

***

То цiхмяны, то ўзвiваецца,

Не сабака, а пужаецца.

Паказвае языкi.

Адгадайде, хто такi?

(Агонь.)
***

Месца ёсць у той каталцы

Хмарам, сонейку, вясёлцы.

Там аблокi, зоркi, месяц...

Хто яна, што столькi месцiць?

(Неба.)
***

З ёй спаткаешся тады,

Як захочацца вады,

І цалуеш ты яе

Кожны раз, як пiць дае.

(Шклянка.)
***

Напiўся, наеўся,

На агонь усеўся,

Кашу зварыў

І нас накармiў.

(Гаршчок.)
***

Вузкi, быццам веташок,

Ён травы нажне мяшок,

А калiсьцi ў полi дбайна

Жыта жаў замест камбайна.

(Серп.)
***

У рыжай разбойнiцы

хвост, як мятла.

Ад кары ўцякла —

сляды замяла.

(Лiса.)
***

Конь сталёвы, аўса не просiць,

А арэ i косiць.

(Трактар.)
***

Ходзіць полем з краю ў край,

Рэжа чорны каравай.

(Трактар.)
***

Што гэта за машына,

Што разам i жне i малоцiць.

А iдзе—ажно зямлю калоцiць.

(Комбайн.)

***

Жалезны конь, у жываце агонь,

Есцi не просiць, а жне i косiць.

Па полю ўлетку паўзе,

Траву хутка грызе.

(Касiлка.)
***

Не крот, а капае,

Лап не мае,

А сеянае з зямлi

Выкiдае.

(Бульбакапалка.)
***

Гусь па вуліцы iдзе,

Дзюбай вулiцу грызе.

(Экскаватар.)
***

Гудзе, як пчала, ляцiць, як страла,

Крыламi не махае, хто адгадае?

(Самалёт.)
***

Плыве ў прасторы,

Ды не ў моры,

Караблём завецца,

А ля зорак уецца.

(Касмiчны карабель.)
***

Па тканаму мору жалезны карабель плыве,

Мора пад iм шумiць, услед высыхае.

Сам жа карабель тады кранецца,

Як да сцяны прыпрэцца.

(Электрычны прас.)
***

Яна на яго злосна бурчэла,

Кiдала яго i вярцела.

Япо ж пасля гэтага

Памаладзела.

(Пральная машына.)
***

Мае коды — ды не паравоз,

Мае стужку, але не матрос.

Музьикай частуе ён,

А завуць...

(Магнiтафон.)

***

Я не чарапаха — робат,

Але працаваць люблю,

Я не слон, але ў свой хобат

З дывана ўвесь пыл лаўлю.

(Пыласос.)
***

Праз палi, масты, лясы

Ляцяць словы-галасы.

Дзякуючы правадам

Кажуць тут, а чуюць там.

(Тэлефон.)
***

Пiлавiнне рассяваю

І ў час працы я спяваю.

Лес заўжды мяне чакае,

Адгадай, хто я такая?

(Пiла.)
***

Коўдру, крупы, бохан хлеба —

Я ўмяшчаю ўсё, што трэба.

А сам еду на спiне.

Хто я, ведаеш, цi не?

(Рукзак.)
***

Б’е яго спартсмен ракеткай,

Ён не крыўдзіцца за гэта.

І нiколi ён не плача:

Нi калi ляжыць цi скача.

(Тэнiсны мяч.)



ЗАГАДКI ЗАГАДВАЮЦЬ ДЗЕЦI


***

Вiсiць сiта не рукамi звiта.

(Павуцiнне.)
***

Ляцiць — вурчыць.

(Жук.)
***

Пад соснамi,

пад елкамi ляжыць клубок з іголкамi.

(Вожык.)
***

Паўзун паўзе,

iголкi вязе.

(Вожык.)
***

Летам — шэранькi,

зiмой — беленькi.

(Заяц.)
***

Летам апранаецца,

зiмой распранаецца.

(Дрэва.)
***

Не агонь,

а пячэцца.

(Крапiва.)
***

Ляцiць,

а не птушка,

вые,

а не звер.

(Вецер.)
***

Хто гуляе ўсюды на свеце?

(Вецер.)
***

Шчыплюць траўку каля рэчкі

у цёплых кажушках...

(Авечкi.)

***

Цёплым сонейкам сагрэта,

прайшло радаснае…

(Лета.)
***

Хто зірнуў так рана ў аконца?

(Сонца.)
***

Хто нас поіць празрыстай вадзіцай?

(Крыніца.)
***

Хто стаіць у зялёных іголках?

(Ёлка).



КАЛЫХАНКІ

***

Люлi-люлi, люляшу,

Я дзiцятка калышу,

Нiтачку звiваю,

Песеньку спяваю.

Што выведу нiтку —

Камару на свiтку,

Астануцца кончыкi

Камару на штончыкi.
***

Баю, баiньку, баю,

Не лажыся на краю.

Не лажыся на краёк,

Прыйдзе шэранькi ваўчок.

Прыйдзе шэранькi ваўчок,

Цябе схопiць за бачок.
***

Апсiк, апсiк, каточак.

Не хадзi ты ў садочак,

І не тапчы кветачак,

І не будзi дзетачак.

Няхай кветачкі цвiтуць,

Няхай дзетачкi заснуць.

Люлi, люлi, дзеткi, спаць,

А я буду калыхаць.

А-а, а-а, а!



  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка