Кодэкс рэспублікі беларусь аб культуры


ГЛАВА 4 КАНТРОЛЬ У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ



старонка2/15
Дата канвертавання22.07.2016
Памер3.39 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15
ГЛАВА 4
КАНТРОЛЬ У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ


  1. Асноўныя мэты і віды кантролю ў сферы культуры

1. Кантроль у сферы культуры праводзіцца з мэтай забеспячэння выканання заканадаўства ў сферы культуры дзяржаўнымі органамі, іншымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

2. Відамі кантролю ў сферы культуры з’яўляюцца:

2.1. дзяржаўны кантроль;

2.2. ведамасны кантроль;

2.3. грамадскі кантроль.


  1. Дзяржаўны кантроль у сферы культуры

1. Дзяржаўны кантроль у сферы культуры ўключае:

1.1. кантроль за выкананнем заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны;

1.2. кантроль за выкананнем заканадаўства пры вытворчасці нацыянальных фільмаў і фільмаў, вытворчасць якіх поўнасцю або часткова фінансуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, за захаванасцю зыходных матэрыялаў гэтых фільмаў;

1.3. кантроль за выкананнем заканадаўства аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь;

1.4. кантроль за выкананнем заканадаўства пры правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

2. Дзяржаўны кантроль у сферы культуры ажыццяўляецца ў форме:

2.1. правядзення праверкі выканання суб’ектамі культурнай дзейнасці патрабаванняў заканадаўства аб культуры;

2.2. правядзення маніторынгу;

2.3. ажыццяўлення агляду нерухомых аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.

3. Дзяржаўны кантроль ажыццяўляецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, а ў сферах кантрольнай дзейнасці, пералічаных у падпунктах 1.1. і 1.4 пункта 1 гэтага артыкула – таксама аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, структурнымі падраздзяленнямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.

4. Непасрэднае правядзенне праверкі выканання суб’ектамі культурнай дзейнасці патрабаванняў заканадаўства аб культуры, маніторынгу ажыццяўляецца службовымі асобамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і дзяржаўных органаў, пералічаных у пункце 3 гэтага артыкула, упаўнаважанымі на правядзенне праверкі, маніторынгу (далей - службовыя асобы, якія ажыццяўляюць дзяржаўны кантроль у сферы культуры), у парадку, вызначаным актамі заканадаўства.

5. Агляд нерухомых аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца службовымі асобамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.




  1. Правядзенне праверкі выканання суб’ектамі культурнай дзейнасці патрабаванняў заканадаўства аб культуры

1. Праверка выканання суб’ектамі культурнай дзейнасці патрабаванняў заканадаўства аб культуры праводзіцца ў парадку, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

2. Спосабамі правядзення праверкі выканання суб’ектамі культурнай дзейнасці патрабаванняў заканадаўства аб культуры з’яўляюцца:

2.1. агляд тэрыторыі, памяшканняў або іншых аб’ектаў суб’екта культурнай дзейнасці;

2.2. выпатрабаванне і атрыманне ад суб’екта культурнай дзейнасці неабходных для праверкі дакументаў (іх копій), якія тычацца яго дзейнасці і маёмасці;

2.3. правядзенне праверкі фактычнай наяўнасці культурных каштоўнасцей у складах, архівах, іншых месцах захоўвання культурных каштоўнасцей, патрабаванне ад прадстаўнікоў суб'екта культурнай дзейнасці правядзення інвентарызацыі, а таксама праверка яе вынікаў;

2.4. прыцягненне спецыялістаў;

2.5. выпатрабаванне пісьмовых і вусных тлумачэнняў ад прадстаўнікоў суб'екта культурнай дзейнасці, іншых асоб па пытаннях, якія ўзнікаюць у ходзе правядзення праверкі.

3. Пры выяўленні у ходзе праверкі парушэнняў заканадаўства аб культуры Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, структурнымі падраздзяленнямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, у межах сваёй кампетэнцыі выносіцца прадпісанне аб устараненні парушэнняў, устаноўленых у ходзе правядзення праверкі.




  1. Правядзенне маніторынгу

1. Маніторынг праводзіцца ў мэтах аператыўнай ацэнкі фактычнага стану аб'ектаў і ўмоў дзейнасці суб'екта культурнай дзейнасці на прадмет адпаведнасці патрабаванням заканадаўства аб культуры, выяўлення і прадухілення прычын і ўмоў, якія спрыяюць здзяйсненню парушэнняў.

2. Маніторынг праводзіцца шляхам назірання, аналізу, ацэнкі, устанаўлення прычынна-выніковых сувязей ў парадку, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

3. Службовыя асобы, якія ажыццяўляюць дзяржаўны кантроль у сферы культуры, пры правядзенні маніторынгу маюць права:

3.1. уваходзіць на тэрыторыю і (або) аб'екты суб'екта культурнай дзейнасці, якія з'яўляюцца агульнадаступнымі, а на іншыя тэрыторыю і (або) аб'екты - са згоды суб'екта культурнай дзейнасці;

3.2. выкарыстоўваць даступныя сродкі глабальнай камп'ютэрнай сеткі Інтэрнэт, відэа- і тэлекамунікацыйныя рэсурсы дыстанцыйнага кантролю (нагляду).


  1. Ажыццяўленне агляду нерухомых аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны

1. Агляд нерухомых аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца ў мэтах ацэнкі выканання ўласнікамі (карыстальнікамі) нерухомых аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны або землеўладальнiкамі, на зямельных участках якіх размешчаны помнікі археалогіі, патрабаванняў заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

2. Агляд нерухомых аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.




  1. Ведамасны кантроль у сферы культуры

1. Ведамасны кантроль у сферы культуры ажыццяўляецца ў межах кампетэнцыі Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, структурнымі падраздзяленнямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, за адпаведнасцю патрабаванням заканадаўства аб культуры дзейнасці падначаленых або ўваходзячых ў іх сістэму арганізацый, у тым ліку іх адасобленых падраздзяленняў, якія маюць уліковы нумар плацельшчыка (далей – падведамныя арганізацыі).

2. Асноўнымі задачамі ведамаснага кантролю ў сферы культуры з’яўляюцца:

2.1. забеспячэнне кантролю за адпаведнасцю патрабаванням заканадаўства аб культуры дзейнасці падведамных арганізацый;

2.2. своечасовае папярэджанне, выяўленне і спыненне парушэнняў заканадаўства аб культуры;

2.3. прыняцце мер па забеспячэнню захаванасці, мэтавага і эфектыўнага выкарыстання маёмасці падведамных арганізацый;

2.4. выяўленне невыкарыстоўваемых рэзерваў павышэння эфектыўнасці дзейнасці падведамных арганізацый.



  1. Грамадскі кантроль у сферы культуры

1. Грамадскі кантроль у сферы культуры ажыццяўляецца за выкананнем заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

2. Грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца грамадскай назіральнай камісіяй пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

3. Грамадская назіральная камісія пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ствараецца на грамадскіх пачатках і складаецца з прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Персанальны склад грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

4. Грамадская назіральная камісія пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляе грамадскі кантроль па пытаннях:

6.1. выканання патрабаванняў ахоўных абавязацельстваў;

6.2. прытрымлівання парадку і (або) умоў выканання работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях або ажыццяўлення дзеянняў, якія ствараюць пагрозу гісторыка-культурным каштоўнасцям;

6.3. прытрымлівання рэжымаў зместу і (або) выкарыстання зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;

6.4. наяўнасці на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях ахоўных дошак;

6.5. прытрымлівання патрабаванняў аб абмежаванні правоў уласніка (карыстальніка) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчаны помнік археалогіі.

7. Члены грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны маюць права па ўзгадненні з уласнікам або карыстальнікам матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчаны помнік археалогіі, наведваць гісторыка-культурныя каштоўнасці і праводзіць іх візуальны агляд, атрымліваць інфармацыю і паясненні па пытаннях, якія ўваходзяць у план кантролю, прымаць удзел у пасяджэннях Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь з правам дарадчага голасу, а таксама ў другіх мерапрыемствах, якія праводзяцца па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

8. Грамадская назіральная камісія пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны дзейнічае на падставе зацверджанага ёю рэгламента.

ГЛАВА 5
ФІНАНСАВАЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ
ЗАБЕСПЯЧЭННЕ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ


  1. Крыніцы фінансавання ў сферы культуры

1. Фінансаванне ў сферы культуры ажыццяўляецца ў мэтах забеспячэння рэалізацыі правоў грамадзян у сферы культуры, даступнасці і якасці паслуг у гэтай сферы, рэалізацыі напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры і з'яўляецца шматканальным.

2. Шматканальнае фінансаванне ў сферы культуры ўключае наступныя крыніцы:

2.1. сродкі рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў;

2.2. сродкі суб’ектаў культурнай дзейнасці;

2.3. сродкі ўласнікаў (карыстальнікаў) гісторыка-культурных каштоўнасцей або землеўладальнiкаў, на зямельных участках якіх размешчаны помнікі археалогіі;

2.4. сродкі заснавальнiкаў арганізацый культуры;

2.5. сродкі, атрыманыя ад ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даход;

2.6. крэдыты, якія прадстаўляюцца банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi;

2.7. бязвыплатная (спонсарская) дапамога;

2.8. замежная бязвыплатная дапамога;

2.9. ахвяраванні мецэнатаў культуры;

2.10. гранты міжнародных арганізацый, замежных юрыдычных і фізічных асоб;

2.11. сродкі фондаў, якія створаны юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам для фінансавання культурнай дзейнасці;

2.12. iншыя крынiцы, не забароненыя заканадаўствам.



  1. Фінансаванне ў сферы культуры за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў

1. Фінансаванне ў сферы культуры за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў ажыццяўляецца па відах расходаў, прадугледжаных Бюджэтным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

2. Фінансаванне ў сферы культуры за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў прадугледжваецца пры фарміраванні рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў на чарговы фінансавы год ў адпаведнасці з заканадаўствам.

3. Памеры сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджетаў на фінансаванне ў сферы культуры вызначаюцца зыходзячы з усіх напрамкаў культурнай дзейнасці, спецыфікі функцыянавання арганізацый культуры, асаблівасцей фінансавага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ў сферы культуры.

4. Дзяржава гарантуе фінансаванне за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў бюджэтных праграм, накіраваных на захаванне і развіццё культуры, дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у сферы культуры.

5. У рамках фінансавання ў сферы культуры за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў прадастаўляюцца субсідыі на ўмовах і парадку, вызначанымі актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншымі заканадаўчымі актамі.

6. Фінансаванне культурных мерапрыемстваў за кошт рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў можа ажыццяўляцца на конкурснай аснове ў адпаведнасці з заканадаўствам.



  1. Гранты на фінансаванне культурных праектаў і іншай культурнай дзейнасці

1. Грант – стымулюючая выплата як форма фінансавай мэтавай падтрымкі культурных праектаў і іншай культурнай дзейнасці.

2. Гранты могуць выдзяляцца для поўнага або частковага фінансавання культурнага праекта і іншай культурнай дзейнасці.

3. Гранты на фінансаванне культурных праектаў і іншай культурнай дзейнасці выдзяляюцца за кошт сродкаў:

3.1. рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у парадку, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

3.2. спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў парадку, вызначаным гэтым Кодэксам;

3.3. міжнародных арганізацый, замежных юрыдычных і фізічных асоб на ўмовах, вызначаных дагаворам і актамі заканадаўства;

3.4. рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў і на вытворчасць фільмаў.

4. Выдзяленне грантаў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў і на вытворчасць фільмаў (далей – гранты Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь), ажыццяўляецца па выніках конкурсаў. Перыядычнасць, тэрміны, умовы і парадак правядзення конкурсаў на атрыманне грантаў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, аб'ём фінансавых сродкаў, якія выдзяляюцца ў выглядзе грантаў, памеры і колькасць грантаў, размеркаванне іх па асноўных напрамках культурнай дзейнасці, парадак іх выкарыстання вызначаюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

5. Сродкі грантаў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пераводзяцца на дагаворнай аснове на рахунак суб’ектаў культурнай дзейнасці, якія сталі пераможцамі конкурсу на атрыманне грантаў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

6. Суб’екты культурнай дзейнасці, якія атрымалі гранты Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у тэрміны і парадку, вызначаныя Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, прадстаўляюць справаздачы аб выніках рэалізацыі культурных праектаў і аб расходаванні выдзеленых сродкаў.

7. Нямэтавае выкарыстанне сродкаў, атрыманых у выглядзе грантаў, цягне адказнасць у адпаведнасці з бюджэтным і іншым заканадаўствам.


  1. Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі

1. Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ствараецца ў мэтах фінансавання мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне ўмоў для пошуку, станаўлення, развіцця і навучання таленавітай моладзі.

2. Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі фарміруецца за кошт:

2.1. сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

2.2. бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі;

2.3. замежнай бязвыплатнай дапамогі;

2.4. ахвяраванняў мецэнатаў культуры;

2.5. дзяржаўнай пошліны за выдачу пасведчанняў на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства;

2.6. іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

3. Функцыі па накапленні і пераліку сродкаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ажыццяўляюцца Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з наступным прадстаўленнем Міністэрству фінансаў Рэспублікі Беларусь справаздач аб іх выкарыстанні.

4. Сродкi спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, якiя паступаюць i выдаткуюцца, улiчваюцца асобна ў беларускіх рублях i замежнай валюце.

5. Сродкі з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на фінансаванне мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне ўмоў для пошуку, станаўлення, развіцця і навучання таленавітай моладзі штогод выдзяляюцца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

6. Сродкі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі размяркоўвае савет фонду, які ствараецца з ліку дзеячаў культуры і мастацтва, прадстаўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, творчых саюзаў, другіх грамадскіх аб'яднанняў.

7. Склад савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Савет спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ўзначальвае старшыня.

Савет спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі дзейнічае на падставе зацверджанага ім рэгламента.

Пры савеце спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ствараецца экспертна-мастацкая камісія. Палажэнне аб гэтай камісіі, а таксама яе склад зацвярджаюцца саветам фонда.

8. Ліміты фінансавання мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне ўмоў для пошуку, станаўлення, развіцця і навучання таленавітай моладзі, і памер часткі фонда, які рэзервуецца, штогод вызначаюцца саветам фонда ў межах сродкаў, якія выдзяляюцца на гэтыя мэты з рэзервовага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

9. Сродкі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі па рашэнню Прэзідента Рэспублікі Беларусь могуць выкарыстоўвацца на:

9.1. выплату стыпендый і вызначаных відаў прэмій;

9.2. аказанне матэрыяльнай дапамогі;

9.3. выраб нагрудных знакаў «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі» і пасведчанняў да іх, бланкаў пасведчанняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і папак-вокладак да іх, значкоў з сімволікай спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, выпуск інфармацыйных бюлетэняў і іншай прадукцыі, звязанай з дзейнасцю спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі;

9.4. выплату грантаў на:

аказанне дапамогі ў арганізацыі навучання таленавітай моладзі, у тым ліку на аплату вучэбных заняткаў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў (ад'юнктаў) і дактарантаў, стажыровак маладых выкладчыкаў і работнікаў культуры, а таксама правядзенне майстар-класаў дзеячамі культуры і мастацтва, іншымі работнікамі культуры і творчымі работнікамі;

ажыццяўленне культурных праектаў і сустрэч з творчымі работнікамі розных краін;

арганізацыю конкурсаў, фестываляў, канцэртаў, выставак, публікацый і іншых мерапрыемстваў па выяўленні і заахвочванні маладых талентаў, прапагандзе іх творчасці;

забеспячэнне ўдзелу таленавітай моладзі ў міжнародных конкурсах, выстаўках, сімпозіумах і іншых культурных мерапрыемствах, накіраваных на развіццё і ўзаемаўзбагачэнне нацыянальных культур;

набыццё музычных інструментаў, сцэнічных касцюмаў, матэрыялаў і абсталявання для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi;

аплату працы замежных спецыялістаў у сферы культуры, выкладчыкаў, запрошаных для правядзення навучальных заняткаў, майстар-класаў для навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў (ад'юнктаў) і дактарантаў устаноў адукацыі ў сферы культуры, а таксама аплату выдаткаў па іх праезду, пражыванню і харчаванню.

10. Умовы і парадак выплаты сродкаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі вызначаюцца артыкулам 267 гэтага Кодэкса.

11. Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ажыццяўляе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

12. Адказнасць за расходаванне сродкаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ускладаецца на Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, якое прадстаўляе ў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь справаздачы аб іх выкарыстанні па меры выканання рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


  1. Фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва

1. Фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва ствараецца ў мэтах падтрымкi нацыянальнай культуры, дзейнасцi калектываў мастацкай творчасці, творчых работнікаў, іншых суб’ектаў культурнай дзейнасці па стварэнню высокамастацкiх, сацыяльна значных твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, захавання гiсторыка-культурнай спадчыны i культурных традыцый беларускага народа, садзейнiчання прафесiйнаму росту работнiкаў культуры i выкладчыкаў устаноў адукацыi ў сферы культуры.

2. Фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва фарміруецца за кошт:

2.1. сродкаў рэспублiканскага бюджэту;

2.2. бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі;

2.3. замежнай бязвыплатнай дапамогі;

2.4. ахвяраванняў мецэнатаў культуры;

2.5. iншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

3. Функцыі па назапашванні і пераліку сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва ажыццяўляюцца Міністерствам культуры Рэспублікі Беларусь з наступным прадстаўленнем Міністэрству фінансаў Рэспублікі Беларусь справаздач аб іх выкарыстанні.

4. Сродкi фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, якiя паступаюць i выдаткуюцца, улiчваюцца асобна ў беларускіх рублях i замежнай валюце.

5. Сродкi з рэспублiканскага бюджэту на мэты, прадугледжаныя ў пункце 8 дадзенага артыкула, штогод выдзяляюцца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублікі Беларусь Мiнiстэрству культуры Рэспублікі Беларусь праз тэрытарыяльныя органы дзяржаўнага казначэйства.

6. Сродкi фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва размяркоўвае савет фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, у склад якога ўваходзяць дзеячы культуры і мастацтва, прадстаўнiкi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, зацiкаўленых дзяржаўных органаў i арганiзацый, творчых саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў.

7. Склад савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Савет фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва ўзначальвае старшыня.

Савет фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва дзейнічае на падставе зацверджанага ім рэгламента.

8. Сродкi фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь могуць выкарыстоўвацца на:

8.1. выплату ганарараў за стварэнне твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва;

8.2. набыццё завершаных твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва;

8.3. выплату штогадовых спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва i прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь “За духоўнае адраджэнне”;

8.4. выданне твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, матэрыялаў аб культуры i дзеячах культуры і мастацтва палiграфiчнымi i аўдыявiзуальнымi сродкамi;

8.5. рэалiзацыю мер, накiраваных на выяўленне, улiк гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх кансервацыю, рэстаўрацыю, рэгенерацыю, ажыццяўленне iншых мерапрыемстваў па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;

8.6. вяртанне i набыццё культурных каштоўнасцей, у тым лiку тых, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

8.7. фiнансаванне вырабаў копiй архiўных дакументаў, што належаць да гiсторыi i культуры Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку тых, якiя знаходзяцца за яе межамi;

8.8. набыццё маёмасных правоў на аб'екты iнтэлектуальнай уласнасцi;

8.9. выплату грантаў на:

стварэнне фiльмаў, канцэртных праграм, тэатральных пастановак, цыркавых прадстаўленняў, арганiзацыю і правядзенне культурных мерапрыемстваў;

набыццё музычных iнструментаў, сцэнiчных касцюмаў, матэрыялаў i абсталявання для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi;

аплату навучання, у тым лiку стажыровак, у Рэспублiцы Беларусь i за мяжой работнiкаў культуры, выкладчыкаў устаноў адукацыi ў сферы культуры па спецыяльнасцях, звязаных з практычнай, творчай i навуковай дзейнасцю, а таксама студэнтаў, аспiрантаў, дактарантаў ва ўзросце звыш 31 года ўстаноў адукацыi ў сферы культуры;

аплату працы замежных спецыялiстаў у сферы культуры, выкладчыкаў, запрошаных для правядзення тэарэтычных i практычных заняткаў, майстар-класаў, накiраваных на павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку работнiкаў культуры, выкладчыкаў устаноў адукацыi ў сферы культуры, а таксама аплату выдаткаў па iх праезду, пражыванню i харчаванню.

9. Па рашэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь за кошт сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва можа ажыццяўляцца мэтавае фiнансаванне iншых асаблiва значных культурных праектаў, у тым лiку на ўмовах, не прадугледжаных гэтым артыкулам.

10. Для атрымання грашовых сродкаў, якiя выдзяляюцца на мэты, прадугледжаныя ў пункце 8 гэтага артыкула, за выключэннем выплаты штогадовых спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва i прэмiй "За духоўнае адраджэнне", дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi падаюць у Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь штогод да 1 сакавiка заяўку на фiнансаванне ў бягучым каляндарным годзе.

Заяўка павiнна ўключаць назву культурнага праекта, звесткi аб аўтары (кiраўнiку) культурнага праекта, абгрунтаванне культурнага праекта, праект каштарыса. Да заяўкi дадаюцца рэкамендацыi не менш як двух кампетэнтных спецыялiстаў, якiя не з'яўляюцца сааўтарамi культурнага праекта, копiя статута арганiзацыi (за выключэннем дзяржаўных органаў) без натарыяльнага засведчання (iншага ўстаноўчага дакумента пры ажыццяўленнi дзейнасцi не на падставе статута).

Да заяўкi на фiнансаванне выдання твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, матэрыялаў аб культуры i дзеячах культуры і мастацтва дадаецца калькуляцыя не менш як трох выдавецтваў.

Да заяўкi на аплату навучання, у тым лiку стажыровак, у Рэспублiцы Беларусь i за мяжой дадаецца копiя 31-й старонкi пашпарта работнiка культуры, выкладчыка ўстановы адукацыi ў сферы культуры, студэнта, аспiранта, дактаранта ва ўзросце звыш 31 года ўстаноў адукацыi ў сферы культуры.

Да заяўкi на фiнансаванне мер, накiраваных на выяўленне, улiк гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх кансервацыю, рэстаўрацыю, рэгенерацыю, ажыццяўленне iншых мерапрыемстваў па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, дадаецца абгрунтаваная праграма навукова-даследчых работ або навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

Савет фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва мае права запатрабаваць iншыя матэрыялы, неабходныя для прыняцця абгрунтаванага рашэння аб падтрымцы заяўкi.

У выпадку неразмеркавання сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва дадатковыя заяўкi на фiнансаванне ў бягучым каляндарным годзе могуць прадстаўляцца да 1 верасня гэтага года.

11. Прадстаўленне дакументаў на выплату штогадовых спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва i прэмiй "За духоўнае адраджэнне" праводзiцца ў парадку, прадугледжаным артыкулам 266 гэтага Кодэкса.

12. Для прыняцця рашэнняў аб размяркаванні сродкаў савет фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва разглядае экспертныя заключэннi экспертна-мастацкiх камiсiй (саветах) па вiдах мастацтва, створаных пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, згодна з iх кампетэнцыяй, або рашэнні Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Палажэнне аб экспертна-мастацкiх камiсiях (саветах) па вiдах мастацтва, а таксама іх склады зацвярджаюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

13. Заяўкi ў форме абгрунтаваных праектаў разглядаюцца саветам фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва на конкурснай аснове. Падтрымка культурных праектаў ажыццяўляецца ў выглядзе поўнага або частковага фiнансавання.

14. Па кожнай кандыдатуры аўтараў (кiраўнiкоў) культурных праектаў, прэтэндэнтаў на стажыроўкi, якiя прапануецца падтрымаць са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь рыхтуюцца звесткi па вынiках арганiзацыi праверкi ў адносiнах да iх.

15. Аўтары (кiраўнiкi) культурных праектаў штогод не пазней 1 сакавiка прадстаўляюць у Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь справаздачы аб рэалiзацыi культурных праектаў, якiя фiнансавалiся за кошт сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва ў мiнулым годзе.

Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь штогод не пазней 1 красавiка прадстаўляе Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь справаздачу аб дзейнасцi фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва ў мiнулым годзе.

16. Сродкi на падтрымку культуры i мастацтва, названыя ў пункце 2 гэтага артыкула, паступаюць на спецыяльны пазабюджэтны рахунак Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

17. Арганiзацыйна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, накапленне i расходаванне сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва ажыццяўляюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

18. Адказнасць за выкананне патрабаванняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь пры выкарыстаннi сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва ўскладаецца на Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

19. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь штоквартальна прадстаўляе ў Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь справаздачу аб выкарыстаннi выдзеленых сродкаў.


  1. Фінансаванне арганізацый культуры

1. Фінансаванне арганізацый культуры ажыццяўляецца ў залежнасці ад арганізацыйна-прававой формы і формы ўласнасці за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, сродкаў заснавальнiкаў арганізацый культуры, сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даход, у тым ліку ад аказання платных паслуг, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, ахвяраванняў мецэнатаў культуры і iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

2. У мэтах удасканалення дзейнасці ўстаноў культуры магчыма стварэнне аўтаномных устаноў культуры, фінансаванне дзейнасці якіх ажыццяўляецца са сродкаў рэспубліканскага i (або) мясцовых бюджэтаў па сістэме дзяржаўнага заказу ў суме, не падзеленай па артыкулах бюджэту.

3. Ажыццяўленне дзейнасці, якая прыносіць даход, або атрыманне даходу з іншых дадатковых крыніц фінансавання дзяржаўнымі ўстановамі культуры не з’яўляецца падставай для зніжэння фінансавання за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў.

4. Сродкі, атрыманыя арганізацыямі культуры ад дзейнасці, якая прыносіць даход, паступаюць у іх самастойнае распараджэнне і расходуюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам і іх статутамі.




  1. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ў сферы культуры

1. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ў сферы культуры прадугледжвае стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы, неабходнай для якаснага ажыццяўлення культурнай дзейнасці арганізацыямі культуры, а таксама іншымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць.

2. Забараняецца дзейнасць (бяздзейнасць), якая прыводзіць да неабгрунтаванага скарачэння або пагаршэння матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый культуры.



  1. Матэрыяльна-тэхнічная база арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць

1. Матэрыяльна-тэхнічная база арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, фарміруецца зыходзячы з напрамкаў культурнай дзейнасці, якія рэалізуюць такія арганізацыі, і ўключае зямельныя ўчасткі, капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), памяшканні, абсталяванне, тэхнічныя і іншыя сродкі, iншую маёмасць, неабходную для ажыццяўлення або забеспячэння культурнай дзейнасці.

2. Дзяржаўныя органы садзейнічаюць развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных арганізацый культуры.

3. Асаблівасці фарміравання матэрыяльна-тэхнічнай базы некаторых тыпаў арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, вызначаюцца гэтым Кодэксам і могуць прадугледжваць патрабаванні аб забеспячэнні пэўнай маёмасцю, неабходнай для ажыццяўлення або забеспячэння культурнай дзейнасці. У выпадках, прадугледжанных гэтым Кодэксам, матэрыяльна-тэхнічная база некаторых тыпаў арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дейнасць, павінна ўключаць фонды культурных каштоўнасцей, а таксама забяспечваць стварэнне ўмоў для іх захавання і іншага выкарыстання.


: wp-content -> uploads -> 2016
2016 -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
2016 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 155 годдзя з дня нараджэння вучонага Я. Ф. Карскага ) 20 – 30 студзеня 2016 года
2016 -> Тема недели: Президент подписал указ об оплате жилищно-коммунальных услуг 4
2016 -> Графік дзяжурстваў настаўніцка-бацькоўскага патруля на дыскатэках у Доме культуры в. Мокрае
2016 -> Решение по вопросу повышения пенсионного возраста будет принято после широкого обсуждения 9
2016 -> Віктарына Па старонках “Роднай прыроды” Дванаццаты тур Самы туманны горад Беларусі – гэта
2016 -> Пастанова міністэрства культуры рэспублікі беларусь 1 лістапада 2007 г. №44
2016 -> Решение по пенсионному возрасту нельзя было больше откладывать Ковальков 4


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка