Конкурс " я грамадзянін Дзяржынскага раёна"



Дата канвертавання23.06.2016
Памер57.94 Kb.
ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

ЧЭРНІКАЎШЧЫНСКІ ВУЧЭБНА-ПЕДАГАГІЧНЫ КОМПЛЕКС



ДЗІЦЯЧЫ САД- БАЗАВАЯ ШКОЛА”

Гульня-конкурс

Я – грамадзянін Дзяржынскага раёна”



( сумесна з бацькамі)

Аўтары: Анціпава

Юлія Канстанцінаўна,

настаўніца геаграфіі першай

катэгорыі

Яфрэмава

Вераніка Леанідаўна,

настаўніца пачатковых

класаў першай катэгорыі

15 жніўня 2012 г.

Мэта: садзейнічаць развіццю пачуцця любві да роднай бацькаўшчыны ;

выхоўваць цікавасць да гісторыі свайго раёна ;

спрыяць развіццю і падтрыманню пачуцця задавальнення ад

сумеснай гульні.

Папярэдняя праца: завучванне вершаў пра родныя мясціны,

гутаркі пра горад Дзяржынск і Дзяржынскі раён;

пошук адказаў на пытанні , звязаныя з гісторыяй і сучаснасцю

Дзяржынскага раёна, завучванне пагаворак аб родных мясцінах.

Клас упрыгожаны.

На дошцы вісіць герб горада Дзяржынска, фотаздымкі родных мясцін.

Удзельнічаюць 2 каманды: “Уса ”і “Няцечка”

(у кожнай камандзе па 5 дзяцей і 5 бацькоў).

Журы сочыць за ходам гульні, ацэньвае адказы бацькоў і дзяцей.
За правільныя адказы на табло вывешваюцца “злоўленыя рыбкі”.

Ход гульні
Гучаць пазыўныя – дзеці і іх бацькі займаюць свае месцы.

Гульню-конкурс праводзіць вядучы:

Сёння мы з вамі сустрэліся ў нашым светлым класе і правядзём з вамі гульню –конкурс прысвечаную родным мясцінам, прыгожаму, зялёнаму і чыстаму гораду Дзяржынску.
Каманды вітаюцца. Вядучы прадстаўляе журы.

-Хто з удзельнікаў мне адкажа, чаму вы выбралі такія цікавыя назвы сваім камандам ?
Гульня “Перакладчык”(для дзяцей)

Вядучы гаворыць словы па-руску, а дзеці перакладаюць іх на беларускую мову. ( Прымаюцца адказы і хорам)

Словы для каманды “Уса”: деревня, дорога, бабушка, красивый, чистый, цветы и др.

Словы для каманды “Няцечка”: город, автобус, дедушка, зеленый, воздух и др.
Конкурс “Юных чытачоў”
Дзеці чытаюць вершы (па аднаму ад кожнай каманды).

  • Нашы родныя мясціны - вельмі прыгожыя. Гэта бачым не толькі мы з вамі, гэта адзначаюць і шматлікія госці. Паэты-землякі прысвяцілі роднаму краю шмат вершаў. Зараз мы іх паслухаем. Пераможцам будзе той, хто больш выразна, яскрава, прыгожа прачытае верш.


Артур Вольскі “Дзівачок” Рэгіна Рэўтовіч “Мой край”
Вожык , вожык, дзівачок! Ёсць краіна на свеце

Не сціскайся ў кулачок. Дзе крыніц не злічыць,

Я наліў для дзівачка Дзе шчаслівыя дзеці

Поўны сподак малачка. Могуць весела жыць.

Але вожык дзівачок

Не глядзіць у гэты бок. Дзе ніхто не забыты,

Малачка не хоча ён Хто прайшоў праз вайну,

І тупоча на балкон. Дзе народ працавіты

Ды няма з балкона сцежак – Сее, жне збажыну

Ні лясной , ні палявой.

Толькі пахне вецер свежы, І “Дажынкі ” спраўляе,

Пахне лісцем і травой. Каб пашану аддаць

Тым, хто працаю дбае

Ураджай атрымаць,

Каб для кожнае хаты

Хлеба быў каравай,

Каб жылі мы багата,

Каб квітнеў родны Край!
Прыказкі і прымаўкі пра родныя мясціны
Дзеці па чарзе называюць прыказкі і прымаўкі, а дарослыя, пры неабходнасці, дапамагаюць.
Перамагае тая каманда, якая назаве больш прыказак і прымавак.

Прыклады прыказак і прымавак:
Родная зямелька ,як зморанаму пасцелька.
Свая хатка – родная матка.
Дома і сцены бароняць.
Чыя краіна , таго і мова.

Свой сухар смачней чужых пірагоў.
Кожнаму свая Радзіма самая лепшая.

Дома і вуглы дапамагаюць.
Усюды добра, а дома лепей.


  • А зараз звярніце ўвагу на герб Койданава.



Пытанні дзецям: Што сімвалізуюць ветачкі дуба і алівы?

Назавіце горад, які меў тры назвы?

Вышэйшая кропка Беларусі?

Хто такі Марат Казей?

Пытанні бацькам: Назавіце плошчу Дзяржынскага раёна?

Назавіце прамысловыя прадпрыемствы

Дзяржынскага раёна?

Колькі жыхароў пражывае у нашым

аграгарадку ?

Пералічыце назвы вуліц нашага аграгарадка?


Скласці герб горада.
Каманыд павінны з 6 частак скласці герб горада Дзяржынска.

Заданне выконваецца на асобных сталах. Выйграе тая каманда , якая хутчэй складзе герб.

Пакуль дзеці выконваюць заданне, іх бацькі павінны прыдумаць цікавую легенду-казку

Чаму наша веска называецца “Чэрнікаўшчына”?


Расказаць легенду пра вёску (для бацькоў)
Скласці карту Дзяржынскага раёна (для бацькоў)
Карта разрэзана на 9 частак. Якая каманда хутчэй складзе – тая перамагла. Гучыць беларуская музыка, дзеці могуць дапамагаць бацькам.

Каманды дзяцей па чарзе прагаворваюць языкаломку.

(Заданне на хуткасць і правільнасць вымаўлення).
Да горада дарога – угору,

а з горада - з гары.

Рэклама (для бацькоў)

Прадстаўнікі кожнай каманды робяць рэкламу прадукцыі, якая выпускаецца ў Дзяржынскім раёне. Прыклады рэкламы:



Я і белы

Я і мяккі,

Я і свежы

Тваражок

Калі ласка!

Калі ласка!

З’еш мяне ты,

Мой дружок!


У нас рэклама новая.

Пра масла сметанковае :

Хоць маж мяне на хлеб,

Хоць кладзі ў кашу...

Ці спадабалась вам

Рэклама наша?


Паглядзіце, калі ласка, відэаролік пра аграгарадок Чэрнікаўшчына,

а затым адкажыце на пытанні.
1. На якой адлеглаці ад Мінска знаходзіцца аграгарадок

Чэрнікаўшчына ?

2. На якой адлеглаці ад горада Дзяржынска знаходзіцца аграгарадок

Чэрнікаўшчына ?

3. З якога стагоддзя вядома мястэчка Чэрнікаўшчына ?

4. Колькі двароў і жыхароў у вёсцы ?

5. Калі , па рашэнню Дзяржынскага выканаўчага камітэта вёска

Чэрнікаўшчына стала аграгарадком ?

6. Якія сацыяльныя аб’екты маюцца на тэрыторыі аграгарадка ?

Пасля кожнага конкурсу журы падводзіць вынік. У канцы гульні дзеці падлічваюць рыбак, якія вывешваліся на табло.

Пераможца атрымлівае прыз.

Літаратура
1. Красюк В.С. Праменьчыкі выхавання патрыятызму.

/ Мазыр “Белы вецер” 2010 /

2. Валахановіч А.І.Кулагін А.М. Дзяржыншчына: мінулае і сучаснае

/ Мінск “Навука і тэхніка” 1986 /

3. Грамадска – палітычная газета Дзяржынскага раёна “Узвышша”

/ жнівень 2012 /
: cher -> library
library -> Летапіс вялікіх князёў літоўскіх беларускі пераклад
library -> Ix клас 105 гадзін Вадюшина Д. С. «Французский язык. 9 класс»
library -> Урока Дата Тэма/ камунікатыўная сітуацыя эсн к-сць гадзін Моўны матэрыял
library -> Планаванне выхаваўчай дзейнасці ў шосты школьны дзень
library -> Конкурс «Кемлівасць»
library -> Урок замежнай мовы 13 Мужчынскі і жаночы род прыметнікаў Загадны лад (паўтарэнне)
library -> Разлік электраэнергіі, якая выкарыстоўваецца сям’ёй за суткі
library -> Там, дзе сад, дзе мірна хмаркі плывуць, На ўзгорку ўзвышаецца дом
library -> Статут 5 класа мы І школа
library -> Viii класс 105 гадзін Вадюшина Д. С. «Французский язык, 8 класс»




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка