Конкурс " я родным краем ганаруся" Намінацыя " Мы гэту вайну будзем помніць заўсёды"



Дата канвертавання18.06.2016
Памер242.74 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Сярэдняя школа №2 г. Шчучына”



Гродзенскай вобласці

Конкурс

Я родным краем ганаруся”


Намінацыя

Мы гэту вайну будзем помніць заўсёды”


Навукова-даследчы праект

Вёска Дамуцеўцы”



Варановіч Павел Антонавіч,

вучань 10 “Б” класа

Кіраўнік: Яхімчык Аксана Анатольеўна,

настаўніца гісторыі


Шчучын, 2014г.

Змест


1.

Уводзіны


3

2.

Геаграфічнае становішча


4

3.

Матэрыяльная спадчына


5-8

4.

Духоўная спадчына


9-10

5.

Не спаленыя ў агні…”


11-13

6.

Из сборника творческих работ учащихся

«Война в судьбе моей семьи»: «Меня могло не быть»


14-16

7.

Заключэнне


17

8.

Літаратура


18


Уводзіны

Шчучынская зямля знаходзіцца ў адным з самых маляўнічых куточкаў беларускага Панемання. Сівы бацька-Нёман і яго дачкі Котра, Лебяда, Тур’я, Ельня ды іншыя рэкі амываюуь Шчучынскую зямлю. Велічныя лясы і зяленыя палі радуюць вока.

Шчучынцы памятаюць пра сваіх продкаў і ганарацца іх дасягненням. На Шчучынскай зямлі ў 13 ст. існаваў старажытнарускі горад Турэйск на Немане, вакол яго ўзніклі першыя паселішчы Шчучыншчыны. На прыканцы 15 ст. тут з’явіліся адны з першых беларускіх мястэчкаў: Астрына, Васілішкі і Жалудок. У 15 ст. на Шчучыншчыне была пабудавана Мураванкаўская царква – унікальны помнік беларускага дойлідства, які арганічна спалучыў у сябе ўсходнія і заходнія ўплывы. У 17-18 ст. на Шчучыншчыне з’явіліся вядомыя цудатворныя іконы Маці Божай у Красулях, Сабакінцах і Васілішках. У 18-19 ст. у Шчучыне працавалі славутая навучальная ўстанова – калегіўм піяраў. У пачатку 20 ст. узняліся велічныя палацы ў Жалудку і Шчучыне. Гэта далёка няпоўны пералік тых гісторыка-культурных помнікаў, якімі ганарыцца Шчучынская зямля.

А ці даводзілася вам па якой-небудзь патрэбе праязджаць па нашым сельскім дарогам? Ці звярталі вы ўвагу, якія арыгінальныя населеныя пункты размешчаны ўздоўж гэтых дарог? Аўтару прыходзілася часта вандраваць летам у накірунку Шчучын – Дзембрава. Адна з першых вёсак гэтага маршрута – Дамуцеўцы. Мінулым летам да яе вяла шырокая яловая алея. У гэтым годзе ў сувязі з пашырэннем трасы Гродна-Мінск алеі не стала. Літаральна за год змяніўся знешні воблік вёскі. І аўтара наведала думка: калі за год адбыліся такія прыкметныя змены, то колькі ж іх было за усю гісторыю існавання вёскі? Стала цікава.

Мясцовыя жыхары аказаліся вельмі ветлівымі і гаварлівымі. І неяк непрыкметна перад аўтарам паўсталі задачы:

1. Вывучыць літаратуру пра вёску Дамуцеўцы, яе гісторыю, асаблівасці ландшафта;

2. Пагутарыць з мясцовымі жыхарамі, запісаць іх успаміны пра гады Вялікай Айчыннай вайны, легенды ці паданні.
Геаграфічнае становішча вёскі
На нашай роднай Беларусі вельмі шмат адметных мясцін, знакамітых сваёй гістарычнай i культурнай спадчынай. Гэта i наднёманская Гародня, і слаўная Полацкая зямля, i старажытны Навагрудак, i славуты Mінск, i многія іншыя цэнтры станаўлення i развіцця беларускага народа. Значнае месца сярод ix займае i Шчучыншчына — край многавекавой багацейшай гісторыі.

Большая частка Шчучынскага раёна размешчана ў межах Лідскай раўніны, утворанай марэннымі адкладамі старажытнага ледавіка. Паверхня плоскахвалістая з добра выяўленым мікрарэльефам у выглядзе паніжэнняў i невялікіх павышэнняў. Пераважаюць вышыні 140-160 метраў над узроўнем мора. Карысныя выкапні складаюць пераважна будаўнічыя матэрыялы — тры радовішчы мелу, чатыры — цагельнай сыравіны, шэсць радовішчаў пясчана-жвіравога матэрыялу, торф i гліна. У раёне магчыма выяўленне баксітаў.

Атлантычныя паветраныя масы фарміруюць мяккі, дастаткова вільготны клімат умераных шырот. Зіма мяккая, у апошнія дзесяцігоддзі часцей без снега. Сярэдняя тэмпература самага халоднага месяца года — студзеня — складае -5, 4°С. Лета часцей халаднаватае i вільготнае, сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца — ліпеня — 17, 9°С. Сярэдняя колькасць ападкаў — 550 мм за год. Вегетацыйны перыяд складае 196 дзён. У цэлым клімат спрыяе паспяховаму вырошчванню i атрыманню высокіх i устойлівых ураджаяў сельскагаспадарчых культур.

Месцазнаходжанне Беларусі ў лясной зоне вызначае асноўны тып расліннасці — лясы, якія яшчэ 2,5-2 стагоддзі назад пакрывалі амаль усю яе тэрыторыю. Цяпер трэцяя частка Шчучынскага раёна пакрыта лясамі (32%), кустарникамі, сустракаюцца забалочаныя мясціны. Пад сельскагаспадарчымі угоддзямі занята каля 53,8% тэрыторыі раёна. Найбольш распаўсюджаны дзярнова-падзолістыя (47,8%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (23,6%), дзярновыя i дзярнова-карбанатныя забалочаныя (18,4%) глебы.






Матэрыяльная спадчына

дамуцеўцы - веска ў Шчучынскім сельсавеце. У 1865 г. вёска Шчучынскай воласці Лідскага павета, 63 рэвізскія душы. У 1873 г. ўладанне Друцкіх-Любецкіх. У 1905 г. - 239 жыхароў, 259 дзесяцін зямлі. З 1921 г. ў Шчучынскай гміне Лідскага, по­тым Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. вёска (40 два­роў, 217 жыхароў) i леснічоўка (8 жыхароў). З 12.10.1940 г. у Шчучынскім сельсавеце i раёне Баранавіцкай, з 20.9.1944 г. Гродзен­скай вобласці. У 1940 г. вёска налічвала 59 двароў, 261 жыхара; леснічоўка — 4 жыха­ры. У 1950 г. вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас «Сялянская праца». З 1950 г. вёска ў складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр в. Янчукі). На 1.1.2001 г. 40 двароў, 81 жыхар. Магазін, ко­неферма.


Тэрыторыя Шчучынскага раёна размешчана на правабярэжжы Прынямоння, на багатай лясамі раўніне. Поплаўныя тэрыторыі, прылягаючыя да Немана, пакрыты шматлікімі старыцамі, дробнымі азёркамі. Крыху воддаль ад берага цягнуцца месцамі забалочаныя хмызы i пералескі.

IIoмнікамі тапанімікі з'яуляюцца шматлікія назвы лясоў i гаёў, балот i урочышчаў.

Густыя балоцістыя лясы ахопліваюць i пауночна-заходнюю частку раёна, левабярэжжа р. Котра.

Гаспадарча-эканамічнае развіццё раёна ў сярэдневякоўі вызначалася структурай камунікацый. З водных буйнейшай з'яўляўся Не­ман. Істотную ролю адыгрывалі яго судаходныя прытокі Шчара i Котра. Тэрыторыя раё­на была асяродкам перасячэння буйных сухапутных дарог: з Гродна на Наваградак -Mінск; з Вільні на Ваўкавыск - Брэст. Істотнае значэнне мела дарога з Ашмян i Ліды на Шчучын. У сярздзіне 16 ст. тутэйшыя землі ўяулялі даволі развіты ў эканамічных адносінах край. Аб гэтым сведчыць вялікая колькасць мястэчак. Тыпалогія сельскага рассялення пачала складвацца на тэрыторыі раёна з эпoxi асваення тутэйшых зямель земляробчымі плямё-намі. Аднак відавыя тапонімы найбольш старадаўніх усходнеславянскіх сельскіх пасяленняў (Пагост, Веска) на тэрыторыі раёна не сустракаюцца. Увогуле сярод тапанімікі паселішчаў не назіраюцца назвы, якія сведчаць пра абшчыннае уладкаванне ворыўнай гаспадаркі.

Вялікая колькасць назваў паселішчаў вытворная ад прозвішчаў пасяленцаў: Рамановічы, Багданаўцы, Малявічы, Baciлішкі, Мацеўцы, Алешкаўцы, Лычкаўцы, Камчыцы, Біцеўцы і Дамуцеўцы.

Шчыльнасць сельскіх паселішчаў ў Шчучынскім раёне даволі значная.

Сельскія паселішчы з акрэсленай вулічнай забудовай на тэрыторыі раёна пачалі хутка фарміравацца пасля валочнай рэформы сярэдзіны 16 ст. Большасць вёсак былі аднавулічнымі і налічвалі па 10 - 15 двароў. І сёння аднавулічныя вёскі ў раёне складаюць большасць.

На незабудаваным баку звычайна знаходзіцца сенакос, радзей ворыўнае поле, час­та поплаў (ва узбярэжных вёсках).

Відавочна, што аднавулічная забудова мае абмежаваныя магчымасці развіцця. Ужо ў ча­сы валочнай рэформы у выніку сямейных падзелаў пачалася забудова прыгуменняў, скрыжаванняў. Менавіта, апошнія былі найбольш зручнымі арыенцірамі для новых завулкаў i вуліц.


Жыллё, хата. Пачыналася з будоўлі, якая суправаджалася пэўнымі абрадамі, звычаямі, абярогамі, якія адзначалі асноўныя яе эта­пы — выбар месца для жылля, нарыхтоўка i першасная апрацоўка драўніны, закладка фундамента, узвядзенне стpaxi, — або былі звязаны з выбарам будаўнічых матэрыялаў, рэгламентацыяй колькасці вокнаў, ix арыентацыяй, размяшчэннем печы, покуці i інш.

Асобная ўвага надавалася выбару месца жылля. Гаспадар кіраваўся як чыста практычнымі меркаваннямі (суседства, набліжанасць да вадаёма, характар грунту), так i старажытнымі ўяўленнямі, асвячонымі фальклорнай традыцыяй, якая аказалася на здзіўленне жыццяздольнай.

Звычай не дазваляў будаваць хату на скрыжаваннях i на закінутых шляхах. Народнае павер’е лічыла апошнія «чортавымі шляхамі», дзе па начах блукаюць злыдні. Непрымальным для жылля лічылася i тое месца, дзе раней стаяла лазня. У міфалогіі яна фігуруе як прыстанак чараўніц. Праклятым было i месца, на якім адбылося забойства або былі знойдзены чалавечыя косці.

Месца павінна было быць звязана з вобразамі дабрабыту i шчасця. Перавага аддавалася раней абжытым, выпрабаваным мясцінам, дзе ўжо калісьці стаяла хата, у якой мірна i бестурботна працякала жыццё гаспадароў. Шчаслівым лічылася i тое месца, якое аблюбавала сабе для адпачынку хатняя жывёла. Менавіта яна ў славянскай міфалогіі з'яўляецца сімвалам дабрабыту.

Пры выбары месца для жылля звярталіся да варажбітак. Усялякі збег акалічнасцей лічыўся невыпадковым i разглядаўся як божы промысел, як лёс i непазбежнасць. Тут увасабляліся адносіны чалавека да сваей зямлі, да роднага кута, вызначанага вышэйшым лёсам, i да самога сябе, як часткі прыроды, з якой трэба жыць у згодзе i гармоніі.



Лес для жылля нарыхтоўваўся зімой, калі раслінныя coкі адыходзілі ў корань. Пры гэтым выбіраліся дрэвы, з якіх ніколі не нарыхтоўвалі смалу-жывіцу. Пабудаваная з такога лесу хата магла служыць 100-150 гадоў. Звычай рэкамендаваў сячы лес на зыходзе зімы ці нават ранняй вясной, звязваючы гэта з абуджэннем жыцця. Звярталі ўвагy i на мясцовы каляндар. Найбольш спрыяльнай парой лічылася поўня. Лічылася, што дрэва, зрубленае на маладзік, у першую квадру, будзе тачыць шашаль.

Забаранялася браць вывернутае непагодаю дрэва. Па павер’і, злыдні могуць пасяліцца i ў новую хату, i яна рана ці позна будзе разбурана стыхіяй.

Не дазвалялася таксама будаваць хату i хлявы з сухастою, бо «сухоты» незнарок мо­гуць перайсці і на ix жыхароў. Сухое дрэва як антытэза жывому, зялёнаму звязвалася з хваробай, смерцю. Разам з тым дазвалялася выкарыстанне cyxix дрэў для будаўніцтва свірнаў, гумнаў. Лічылася, што такіх пабудоў пазбягаюць мышы, а збожжа i сена тут больш гарантаваны ад вільгаці. Для хлявоў раілася секчы дрэвы, што pacлі побач з мурашнікамі. Па старажытным павер’і ў такіх пабудовах добра пладзілася хатняя жывёла. Забараня­лася выкарыстоўваць у будауніцтве «святыя» дрэвы, якія раслі ў святых гаях, на могілках, каля царквы.

У першы дзень будаўніцтва цесляры pyбілі толькі першы вянец, пасля чаго ў сярэдзіну распачатага зруба ставілі стол i ўрачыста адзначалі закладзіны.

Узвядзенне cтpaxi ў народнай традыцыі расцэньвалася як асобны этап з уласцівымі рытуальнымі нормамі. Пасля ўстаноўкі асновы каркаса на бліжэйшай ад вуліцы пары крокваў замацоўвалі вянок. Гаспадар адзначаў гэтую падзею, запрашаючы цесляроў на «кветку». Kaлі страха была гатовая, селянін перакідваў праз хату свянцонае яйка i закопваў яго на месцы падзення, тым самым як бы аберагаў ад няшчасцяў. Хата лічылася пабудаванай, калі ў ёй бы­ла зроблена печ. Печ выступала як сімвал цяпла i ўтульнасці. Каб печ давала лепшае цяпло, яе, па павер’і, трэба было класці ў поўню. Выпаленая ў першы раз, яна павінна была даць прытулак i цяпло чужому чалавеку.

Унутры печы пол, зверху — паднябенне. Закрывалася заслонкай. Вядомы печы: ка­менка, глінабітная i цагляная. У сярэдневякoўi найбольш пашырана была глінабітная курная печ (без коміна). Kaлi палілася, дым ішоў у хату i выходзіў праз адтуліну ў столі. Печ збівалі з глінянай масы, у якую дабаўлялі каменне для лепшага ўтрымання цяпла. Верхняя частка апечча — прыпечак - мела паглыбленне, куды зграбалі частку гарачага вуголля. Вуглі закрывалі попелам i захоўвалі суткі, выкарыстоувалі ў якасці запалак. Kaлі вуглі гаслі, лічылася нядобрай прыметай, а старажытнае павер’е не дазваляла пазычаць яго ў суседзяў у святочныя дні. Верхняя частка печы ўяўляла сабой роўную пляцоўку, служыла месцам адпачынку, выкарыстоўвалася для сушкі адзення, зерня i інш.

У парэформенны перыяд курныя печы паўсюдна замяніліся на «белыя» з дымаходамі. У пачатковым выглядзе яны мала чым адрозніваліся ад курных, калі не лічыць дымаходнай трубы, якая навісала пірамідальным нізам над вусцем печы. На гарышчы яе нярэдка працягвала драўляная дуплянка, якую высякалі са ствала вольхі i абмазвалі глінай. Усю печ paбілі з цэглы. На рагу прыпечка, звернутагада покуці, уладкоўвалі камінак, дзе вечарамі палілі лучыну, каб было святлей у хаце.

Духоўная спадчына

Звычаі i абрады. Працоўная дзейнасць селяніна пастаянна рэгламентавалася народным земляробчым календаром. Пачатак веснавога ворыва, пасеў агародніных ці палявых культур, першы выган жывё­лы ў поле, аптымальныя тэрміны касьбы траў, уборкі збожжа, ільну, каноплі вызначаліся шляхам штодзённых назіранняў. Вопыт народнага земляробства назапашваўся, перадаваўся з пакалення ў пакаленне, на аснове яго i 6ыў створаны земляробчы каляндар - пэўны цыкл сельскагаспадарчых работ i звя-заных з імі традыцый, звычаяў, святаў i абрадаў.

3імовы перыяд у сялянскім календары меў падрыхтоўчы характар. Абрады зімовага цыкла былі накіраваны на тое, каб загадзя, наперад паўплываць на будучы ўраджай, захаваць азімыя пасевы, рунь на палях. Насычанасцю абрадамі вылучалася святкаванне беднай куцці, Каляд, багатай куцці напярэдадні Новага года. У ходзе каляндарна-пераднавагодніх урачыстасцей шмат увагі аддавалася аграрнай i любоўнай варажбе, розным гаспадарчым прыметам. Зорнае неба на куццю абяцала добры ўраджай на ягады i грыбы ў новым годзе, іней на дрэвах — багатую квецень у садах, снег i мяцеліца — добрае раенне пчол улетку. У аснове такіх павер'яў, уяўленняў ляжыць сімільная магія.

Веснавыя абрады і песні асвячалі асабліва адказны перыяд у жыцці старажытнага земляроба — пачатак палявых работ, час веснавых усходаў, выгану жывёлы на пашу. Прызыванне (гуканне) вясны, песні-вяснянкі, абрад валачобніцтва i валачобныя песні, пачатак ваджэння карагодаў, абрадавы выган жывёлы на Юр'еву расу (23 красавіка), ушанаванне памяці продкаў на Радаўніцу, Сёмуха, або Тройца, з культам расліннасці, складалі змест каляндарна-абрадавага цыкла.

Летнія абрады i песні прызначаліся для таго, каб зберагчы збажыну ў пару даспявання, паспрыяць паспяховаму збору ўраджаю. Абрады, звычаі павер’і, паданні Купалля нясуць на сабе адбітак глыбокай даўніны, ма-ляўнічыя паводле зместу i формы. Купальскія рытуалы выконвалі ахоўную i прадуктыўную функцыю. Важны элемент летняга цыкла — Дажынкі i звязаныя з імі песні.

Асенні перыяд земляробчага календара звязаны з заканчэннем палявых работ. Сярод восеньскіх свят вылучаліся Пакроў, Багач (суправаджаўся аграрным абрадам) i, асабліва, Змітраўскія дзяды, прысвечаныя ўшанаванню памяці продкаў.

Сямейная абраднасць адлюстроўвае тры важнейшыя падзеі: нараджэнне чалавека, шлюб, пахаванне.

Абраднасць, звязаная з нараджэннем дзіцяці, характарызавалася арыгінальнымі звычаямі, якія мелі мэту садзейнічаць шчаслівай долі наванароджанага. Частка гэтых абрадаў i звычаяў была заснавана на жыццёвым вопыце, іншыя ж грунтаваліся на старадаўніх забабонах i вераваннях. Ім прыпісвалася магічная сіла, здольная абараніць парадзіху i дзіця ад нячыстай сілы, сурокаў.

Вспоминает учительница русского языка и литературы, родившаяся

в д. Домутевцы, Кравчук Людмила Иосифовна.
Бабушка моя, Дудко Екатерина Ивановна, умерла в 1970 году, когда мне было 9 лет. Я тогда ещё не умела ценить, какая была бабушка мастерица рассказывать. А когда подросла и попыталась вспомнить её рассказы, то помочь мне в этом никто в деревне не мог. «Только бабушка твоя была сказочница. Она много историй знала», - говорили старики. Но я все-таки попытаюсь восстановить в памяти легенду, слышанную от бабушки, о том, почему озерцо возле деревни Домутевцы называется Кудра.

Жила в деревне в одной бедной семье очень красивая и трудолюбивая девушка. Все любили её за доброту и приветливость и ласково звали Кудренькой за красивые русые волосы, вьющиеся по плечам. Был и жених у девушки, пока не приметил красавицу проезжавший по деревне пан. Он узнал, кого любит Кудренька, и отправил молодца в рекруты, а девушку призвал к себе. О чем они толковали, никто не знает, но только затосковала с той поры девушка. Из дома не выходила, с подружками не шепталась, песен не пела. А когда снова призвал её пан, то сказала девушка подружкам: «Уж лучше я достанусь лысому озеру, чем старому лысому пану». И побежала. А возле деревни озерцо было с песчаными берегами. Не было возле него ни кустика, ни деревца, и прозывали его местные жители Лысым озером. Не успели подружки остановить Кудреньку, бросилась она в озеро и утонула. Наутро увидели люди чудо: озеро со всех сторон было в кудрявых ивах. «Это наша Кудренька», - говорили жители деревни, глядя на ивы, а кустики кивали им в ответ. Так и стали звать озеро Кудря или Кудра – кто как выговаривал. Сейчас больше слышно – Кудра.

Часто ночные прохожие слышали плеск воды в озере и тихий плач. «Это выдра в озере живет», - говорила моя серьёзная мама. А бабушка тихонько шептала мне: «Это бедная гордая Кудренька выходит в полночь из воды, чтобы посмотреть на деревню и поплакать о своей горькой доле».

Не спаленыя ў агні…”








Сёння кожнаму шчучынцу вядома трагедыя вогненных вёсак Зінякі i Агародзішча. Фашысты спалілі ix разам з мірнымі жыхарамі. Не пашкадавалі ні малых, ні старых…

Але нямногія ведаюць, што летам 1944-га, калі войскі-вызваліцелі ўжо расчышчалі ад гітлераускай нечысці населеныя пункты Шчучыншчыны, лёс вогненных вёсак маглі паўтарыць і Дамуцеўцы. Выратаванне жыхарам паслалі хіба што самі нябёсы...
З успамінаў Марыі Іосіфаўны Сосна.

- Цяпер я жыву ў Янчуках, а родам з Дамуцеўцаў. У вайну я дзіцем была, але дзень той як сення помню.

Усю вёску сагналі за аколіцу - у гумно Івана Комара. Людзі казалі, быццам так нем­цы хацелі адпомсціць за свайго афіцэра, якога забілі на дарозе ля вёскі... Сям'я у нас была вялікая - пяцёра дзяцей. Хлопцы пасвілі кароў у лесе, а мы, дзяўчаты, спалі, калі двое немцаў у дом зайшлі. Гергечуць нешта па-свойму, паказваюць на дзверы. Маўляў, выходзьце. Тата спрабаваў дапытацца, куды i што... Дзе там. У плечы штурхнулі, выгналі… У гумне, куды сагналі вёску, такі крык стаяў, што аж гумно падымалася... Плакалі людзі, маліліся. Сцены ўнутры снапамі абкладвалі, куль баяліся. А гітлераўцы пахаджваюць, пасмейваюцца, некага чакаюць. Ажно, бачым, пад'язджае машына з бочкай бензіну... Што тут рабілася. Гумно гуло... Памятаю, мужчына па прозвішччу Шылабот паблізу з намі стаяў. Кажа, давайце камень з падмурка дастанем. I выдралі. Ен у той прасвет сваю жонку з дзецьмі паспеў выпіхнуць i мяне таксама. Адбегліся, а я, ведама ж дзіця, i думаю: "Усе мае там, a што я адна рабіць буду?". I назад да бацькоў вярнулася. Смерць чакала нас у тым гумне...

Ужо у мірны час у гэта збудаванне цюкі вазілі, дык часта ўспаміналі: "Мы ж тут маглі загінуць..."

Той страшны дзень - вачамі цяперашніх жыхароў Дамуцеўцаў: Зігмунд Дамянікавіч НЕСЦЕР:

Мне самому той страх перажыць не надарылася: напярэдадні кароў i коней у лес пагнаў. А бацька мой быў у тым гумне. Расказваў, як раніцай немцы ў дом уваліліся, вядро вады ў печ на агонь плюхнулі i з дому ўcix выгналі.



Зоф’я Віктараўна ЯРМАК:

Калі гэта было, пытаеце? Ле­там, акурат перад жнівом. Жыта тады ўжо вялікае стаяла. Той раніцай мая цётка хлеб пякла. Немец ёй на дзверы паказвае, а яна адважылася i яму ў грудзі, а сама праз акно ў жыта... А вось мама, тата, дзед i мы, дзеці, не ўцяклі - усе ў тым гум­не пабывалі.



Іосіф Людвіковіч ДУДКО:

Цэла вёска немцаў была... Адны прыязджалі, другія ад'язджалі. Асабліва ўласаўцы “стараліся". I старых, i малых, i калек з сядзіб пагналі. Людзі ў тым хляве енчаць, а яны сабе морс папіваюць, рукавы пазакасвалі...



Леакадзія Казіміраўна ЯРМАК:

А мы выкапалі ў двары дома акоп, у ім i хаваліся. А яшчэ суседзі з дзецьмі дабавіліся. Думалі, падушымся... Брат Валяк кажа маме: дай вылезу –пагляджу. Вылез i назад. Ой, крычыць, веска гарыць...



Потым брат у войска пайшоў. Ваяваў на Одэры, быў ранены. Вярнуўся з вайны з асколкам у галаве. Так да смерці з ім і жыў…

Марыя Іванаўна ЯРМАК:

- Пра той страшны дзень толькі па расказах ведаю. Тады я ў Жылічах жыла, зусім малая была. Мама нам наказала: “Глядзіце дзеці ў акно, бацька з вайны павінен прыйсці”. Памятаю – дачакаліся. Прыйшоў кантужаны, хворы. Ведама ж, у акопах… Толькі да 53-га і дажыў…

Ядвіга Янаўна ЧАРНЯЎКА:

- Напярэдадні, ноччу я з хаты ўцякла. А тата i мама трапілі тады ў гумно. Расказвалі, якога страху суседка нацярпелася. Яна ў той дзень у
падпечак схавалася. А фашысты якраз у яе
доме вырашылі абед сабе згатаваць. Курэй на
надворках налавілі, у той печы якраз смажылі.
A суседка ўвесь час ні жывая, ні мёртвая прасядзела. Баялася паварушыцца. Выпаўзла - як пайшлі.


Жыхары Дамуцеўцаў- сведкі таго страшнага дня - усе, як адзін, пацвердзілі: ix выратавальнікамі сталі савецкія воіны, якія на самаходцы паказаліся з лесу i ўзялі накірунак да вёскі. Завязаўся бой, i гітлераўцы пакінулі сваіх ахвяр. Правёўшы паўдня пад страхам смерці, вяскоўцы не



адразу ачухаліся ад здранцвення і асмеліліся выйсці з цёмнага гумна. I толькі калі пачулі знаёмую мову вызваліцеляў, са ўсіх ног кінуліся да сваіх хат...

А яшчэ расказвалі, што тых нелюдзяў, што хацелі спаліць мірных жыхароў Дамуцеўцаў, байцы наступаючых дывізій загналі пад Лядск, дзе i знішчылі. Карнікі, якія пагражалі смерцю вяскоўцам, самі знайшлі яе на шчучынскай зямлі.

Жыхары вёскі Дамуцеўцы, сведкі трагедыі, застаўшыеся ў жывых



Из сборника творческих работ учащихся

«Война в судьбе моей семьи»
«Меня могло не быть…»




Крупица Сергей

Война – жестче нету слова.

Война – печальней нету слова.

А. Т. Твардовский

В деревне Домутевцы, что в пяти километрах от Щучина, живет моя бабушка Крупица Янина Карловна. Родилась она через 4 года после войны и очень хорошо помнит рассказы своих родителей и старших братьев о том страшном времени, когда фашисты захватили их родную деревню. Я люблю слушать ее воспоминания, хотя и пробегает озноб по коже, когда узнаешь о зверствах, творимых немцами в 1941 – 1945 годах. Особенно запомнились две истории.

Когда фашисты 25 июня 1941 года вступили в деревню Домутевцы, моим прадедушке Комару Карлу Феликсовичу и прабабушке Анне Казимировне было по 30 лет. В семье у них уже было четверо детей от двух до восьми лет: Стасик, Ваня, Валек и Машенька. Изба их стояла в центре деревни. Ее-то захватчики и присмотрели для своего штаба, а семью с маленькими детьми выселили в холодную пристройку, не дав почти ничего из вещей. Родители очень переживали, когда похолодало, за здоровье детей, особенно маленькой Машеньки, которая стала сильно кашлять. И моя прабабушка решилась в отчаянии взять из дома без разрешения несколько одеял. Конечно, немцы это заметили, но ей ничего не сказали, а прадедушку избили так, что удивлялись сельчане, как он вообще выжил после этого. Он ведь и так был больной, поэтому его на фронт и не мобилизовали. Все, что было нажито в молодой семье тяжелым крестьянским трудом, без всякой помощи родных (прадедушка был сиротой), немцы отобрали. И если б не помощь соседей, друзей, не выжить бы семье с четырьмя маленькими детьми!

Но вот наконец пришло лето 1944 года. Из истории я знаю, что 23 июня 1944 года началась операция «Багратион» по освобождению Беларуси от фашистов. В ходе этой операции пришло освобождение и на Щучинщину. 13 июля были изгнаны фашисты из деревни Домутевцы. Но прежде чем отступить, гитлеровцы решили совершить здесь свое последнее злодеяние. Обозы с награбленным и большая часть немцев уже покинули деревню. Остались только мотоциклисты. Они согнали всех находящихся в деревне жителей в большой колхозный сарай на окраине деревни. Двери сарая закрыли, стены облили бензином. Тех, кто пытался бежать, догоняли выстрелами. Но поджечь сарай не успели. Из леса, окружающего деревню, выступил партизанский отряд.

Фашисты в спешке вскочили на мотоциклы и уехали.Так мои прадедушка и прабабушка остались в живых, не сгорели в огне. Выжили и их детки. А после войны, в 1949 году родился у них пятый ребенок – моя бабушка. Я был на том месте, где жители Домутевцев чудом избежали смерти. И подумал там: ведь если бы прабабушка и прадедушка погибли тогда в огне, то не родилась бы моя бабушка, не родился бы у нее мой папа, а значит, не было бы и меня, и моей сестренки. И многих детей и взрослых – потомков тех людей, что находились в облитом бензином сарае. Спасибо партизанам и солдатам 139-й стрелковой дивизии 121-го стрелкового корпуса под командованием генерал-майора И. К. Кириллова, успевшим вовремя.





Заключэнне
Мінулае Шчучынскай зямлі – гэта той падмурак, на якім будуецца яе будучыня. Гісторыя дае нам прыклады вырашэння сучасных праблем і велічныя вобразы продкаў, вучыць пазбягаць старых памылак, быць годным сваіх славутых бацькоў. Гісторыка-культурная спадчына натхняе і вучыць сучаснікаў.

Вёска Дамуцеўцы размешчана ў межах Лідскай раўніны, утворанай марэннымі адкладамі старажытнага ледавіка. Сама веска ўпершыню ўпамінаецца ў 1865 г. Назва паходзіць ад прозвішчаў пасяленцаў. Мясцовасць мае багатую матэрыяльную і духоўную спадчыну, легенды, паданні.

Сення кожнаму шчучынцу вядома трагедыя вогненных вёсак Зінякі і Агародзішча. Лёс вогненных вёсак маглі паўтарыць і Дамуцеўцы. Але гэтага не адбылося дзякуючы савецкім воінам. Шмат нягод зведала за сваю гісторыю вёска і яе жыхары.

Час няўмольна нясе нас у невядомую будучыню, усе больш аддаляе мінулае, што робіць вывучэнне нашай гісторыі яшчэ больш складаным. Колькі яшчэ такіх вёсачак, як Дамуцеўцы, якія патрабуюць увагі. Вёскі, асабліва нявялікія, “сталеюць” і “выміраюць”. Аўтар спадзяецца, што яго працай зацікавіцца моладзь, і праблемы маленькіх весак набудуць большую актуальнасць.


Літаратура


1. Амшэй А.Г. Шчучынскі раён: ад вытокаў да сучаснасці. –

Гродна,2010.


2. Данскіх С.У. Стагоддзі і падзеі Шчучынскай зямлі. – Баранавічы, 2007.
3. Памяць: Гіст. – дакум. хроніка Шчучынскага раёна/ Рэд. кал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 2001.
4. Крэнь І.П., Мараш Я.Н. Шчучын: Гіст. экан. нарыс. – Мн.: Полымя, 1989.
5. Шчучыншчына: мінулае і сучаснасць. – Ліда, 1997.



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка