Конкурс "Ціхая вада грэблю рве…" Серада Н. А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры Конкурс чытачоў "Шчырае слова…"



Дата канвертавання02.07.2016
Памер224.77 Kb.
ТыпКонкурс
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г. Масты”

“Над намі словы ўладараць…”

(да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы)

Масты


2014

Змест

Турнір перакладчыкаў

Шруб А. Р., настаўнік беларускай мовы і літаратуры………………….3

Лінгвістычныя віктарыны

Шруб А. Р., настаўнік беларускай мовы і літаратуры………………….9

Моўны турнір

Коцка А. Ч., настаўнік беларускай мовы і літаратуры…………………14

Конкурс “Ціхая вада грэблю рве…”

Серада Н. А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры………………..22

Конкурс чытачоў “Шчырае слова…”

Серада Н. А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры………………..26

Гульня – гэта вялізнае светлае акно, цераз якое ў духоўны свет дзіцяці ўліваюцца ўяўленні, звесткі аб навакольным свеце. Гульня – гэта іскра, якая запальвае аганёк дапытлівасці і кемлівасці.

В. А. Сухамлінскі

Турнір перакладчыкаў

(8 -9 класы)

Шруб А. Р., настаўнік

беларускай мовы і літаратуры

ДУА “СШ № 3 г. Масты”

Мэта: стварыць умовы для абуджэнне цікавасці да беларускага слова і развіцця пазнавальнай актыўнасці праз арганізацыю інтэрактыўнага узаемадзеяння, выхоўваць любоў да роднага слова.

Ход мерапрыемства



Першы вядучы. Беларуская мова ўваходзіць у сям'ю ўсходнеславянскіх моў. Разам з рускай і ўкраінскай яна вылучылася з мовы, агульнай для ўсходніх славян, таму асноўную частку яе слоўнікавага запасу складаюць словы, агульныя для моў гэтых трох народаў. Гэта дазваляе беларусам і ўкраінцам добра разумець рускіх і наадварот.

Зліваюцца славянскія вытокі

У рэчышчы адным, як і спрадвек.

Аднолькава і ў Гродна, і ў Растове

Гучаць: хлеб, соль і чалавек.

В. Іпатава. “Дзве мовы”

Другі вядучы. Пра дружбу народаў братоў, блізкасць і роднасць усходнеславянскіх моў - вядомыя радкі з паэмы Петруся Броўкі «Беларусь»:

Мы ў годы узлётаў і боек суровых

3 Расіяй, Украінай разам былі.

Адзінага дрэва ў нас гучныя словы,

Як говар Дзвіны і гамонкі Дняпровы,

Яны нас ядналі на нашай зямлі.


Першы вядучы. Перапляліся каранямі лёсы народаў, лёсы моў. Эдуардас Межэлайціс казаў: «Не моўная шматлікасць разлучае нас, разлучае адсутнасць павагі аднаго народа да другога».

А мовы - як спляценне дужых

Ляснога волата галін!

Чытайце:

- Друг!

- Драўгас!



- Дружа! -

I сэнс, і корань тут адзін.



Э. Межэлайціс. «Паэма братэрства»

Другі вядучы. Радаслоўныя дрэвы многіх людзей на сённяшні дзень маюць беларускія і рускія галіны. Паэт Уладзімір Варно - з такіх. Ён ганарыцца і лічыць сваім абавязкам аднолькава дасканала ведаць і шанаваць мовы сваіх продкаў:

Я к Волзе і Сожу

Сваёй радаслоўнай прынік.

Славянскае слова

На шчасце бяру, як падкову.

Бабка велела мне

Пестовать русский язык,

А дзед наказаў

Шанаваць беларускую мову.

Першы вядучы. I яшчэ кожны чалавек павінен памятаць, што мова - гэта не толькі сродак зносін. Яна жывая повязь пакаленняў, яна выяўленне душы, адзнака несмяротнасці народа. Чалавек без роднай мовы - як жабрак ля чужога дворышча. Што можа ён прынесці ў агульную скарбніцу моўных каштоўнасцей?

Розных моў зіхатлівы вянок -

Мова кожная кветкай дзівоснаю ззяе.

Толькі той,

Хто аддаў на збядненне свой родны выток,

Той не кветкі ў сувой -

Пацяруху нямую ўплятае.

А. Руцкая. «Розных моў зіхатлівы вянок»

Другі вядучы. Дык няхай наш сённяшні турнір вылучыць сапраўдных рыцараў, шчыт і меч якіх - глыбокае веданне роднай беларускай і рускай моў.

Каманды сямікласнікаў займаюць месца адна насупраць другой.

На кожны конкурс выклікаецца па аднаму прадстаўніку ад каманды.

ЗМЕСТ ЗАДАННЯЎ



Першы конкурс. «Хто хутчэй?»

Выкліканыя вучні становяцца ля дошак, пастаўленых вуглом, каб яны не бачылі адзін аднаго, але іх добра бачылі сапернікі.

Прадстаўнік журы дыктуе на рускай мове тэкст, а вучні адразу павінны запісваць пераклад.

Биография Минска — яркая страница истории нашего народа, написанная огнем и кровью, светлым умом, умелыми руками предшественников и современников. Когда-то на берегах Свислочи и Немиги останавливались купцы, меняли свои товары, поэтому и город называли сначала Менском. Датой его рождения считают 1067 год, когда произошла битва на Немиге, описанная в «Повести временных лет».

Другі конкурс

Хто больш запіша слоў, у якіх у рускай і беларускай мовах не супадаюць націскі?



Узор: крапіва - крапива, вярба - верба.



Трэці конкурс

Хто больш запіша слоў, у якіх у рускай і беларускай мовах не супадае род?



Узор: медаль, цень, стэп.

Чацвёрты конкурс

Хто больш запіша слоў з несупадзеннем ліку?



Узор: брусніцы — брусника, дзверы — дверь, паводзіны — поведение.

Пяты конкурс

Падабраць да рускіх фразеалагізмаў беларускія адпаведнікі.



Узор: бить баклуши - бібікі біць.

Шосты конкурс

Запісаць рускія словы, якія ў беларускай мове пры амаль аднолькавым гучанні маюць іншае значэнне.



Узор: неделя - тыдзень, нядзеля - воскресенье, склон - схіл, склон - падеж.

Сёмы конкурс

Перакласці назвы.



Узор: изюм - разынкі, сирень - бэз, земляника - суніцы.

Восьмы конкурс

Перакласці словы на беларускую мову.

Першая каманда (на темном небе, пятый вариант, роман в стихах, родной язык).

Другая каманда (желание путешествовать, читать быстро, любить жизнь, праздничное настроение).





Дзявяты конкурс

Дамашняе заданне

Пераможцам прапаноўваецца перакласці і інсцэніраваць невялікае апавяданне.

На сцэне Дзяніс і Мішка. Уваходзіць дзяўчынка Люся.



Люся. Хлопчыкі! Вы зможаце выступіць у канцэрце? Мы рашылі арганізаваць двух хлопчыкаў, каб яны былі сатырыкамі. Хочаце?

Дзяніс. Мы ўсё хочам! Толькі ты растлумач, што такое сатырыкі.

Люся. Сатырыкі - гэта людзі, якія высмейваюць недахопы. А вы павінны будзеце праспяваць сатырычныя куплеты. Вось як гэты:

Тата ў Васі знаток матэматыкі,

Вучыць заўсёды за Васю яе.

Дзе тое чулі і дзе тое бачылі –

Тата рашае, а Вася здае.

Прыведзены ўрывак з апавядання Віктара Драгунскага «Где это видано?» з кнігі «Денискины рассказы».

Турнір заканчваецца падвядзеннем вынікаў.
Рэфлексія
Лінгвістычныя віктарыны

(6 клас)

Шруб А. Р., настаўнік

беларускай мовы і літаратуры

ДУА “СШ № 3 г. Масты”

Ход мерапрыемства

Выбіраюць капітанаў. Удзельнічаюць дзве каманды, якія займаюць месцы за сталамі. За кожны правільны адказ налічваюць 1 бал. На абдумванне адказаў даецца 1 хвіліна.

Вучні чытаюць вершы пра родную мову

Заданні


БЕЛАРУСКІ КРАЙ

1.3 якім значэннем ужываецца ў беларускай мове слова бацькі?

2. Якімі словамі можна назваць тое месца, дзе чалавек нарадзіўся і жыве?

3. Што дало падставы Уладзіміру Караткевічу назваць нашу Беларусь зямлёй пад белымі крыламі?

4. Якія існуюць меркаванні, чаму наш край завецца Белай Руссю (Беларусь)?

5. Беларусь называюць зямлёй Купалы. Як яе яшчэ можна назваць?

6. Назавіце абласныя гарады нашай рэспублікі.

7. Барыс Сачанка піша: «Тут жа, непадалёку ад колішняй крэпасці, помнік таму дзеду, дзякуючы якому многія ведаюць Палессе і горад Петрыкаў». Каму быў пастаўлены там помнік?



Адказы. 1. Бацькі - гэта маці і бацька. 2. Бацькаўшчына, радзіма, айчына. 3. На Беларусі шмат буслоў. 4. Гл. у дадатку 3, с. 151 - 152. 5. Зямля Коласа, зямля Багдановіча, зямля Быкава, зямля Пятра Клімука. 6. Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў, Мінск. 7. Помнік дзеду Талашу.

СЛОВЫ-СВАЯКІ

1.Як яшчэ можна назваць сябра?

2. Як называюць хуткі цягнік, што не робіць прыпынкаў на невялікіх станцыях, спыняецца толькі на галоўных?

3. Усіх вас называюць вучнямі, бо вы вучыцеся. А як яшчэ можна назваць вас?

4. У школе вучаць настаўнікі. Як іх яшчэ называюць?

5. Летам часта бывае спёка. Як яшчэ можна назваць час, калі горача?

6. Як яшчэ можна назваць папулярнага артыста?

7. Як у фальклоры, паэзіі часта называюць кветкі?

8. Па сцяне бегае зайчык. Што гэта такое?

9. Як раней называлі канікулы?

10. Як можна сказаць, што чалавек пайшоў хутка.

11. Як даўней называлі самалёт?

Адказы. 1. Друг, таварыш, дружбак. 2. Экспрэс. 3. Школьнікі. 4. Педагогі, выкладчыкі. 5. Гарачыня, сухмень. 6. Вядомы, славуты, знакаміты. 7. Краскі. 8. Водбліск. 9. Вакацыі. 10. Пашыбаваў, панёсся... 11. Аэраплан.

СЛОВЫ-ПРЫШЭЛЬЦЫ

1.Замяніце запазычанымі словамі наступныя мовазнаўчыя тэрміны: правапіс, канчатак, злучок.

2. Пазнайце сярод прыведзеных слоў прышэльцаў з неславянскіх моў: сын, поле, тэатр, новы, каса, турыст, трава, бутэрброд, бусел, лямпа, суфікс, гаспадар, метро, бацька, экзамен, таксі, самалёт, аўтобус.

3. Замяніце слова пісьменнік на запазычанае.

4. Як называецца перапынак у час тэатральнай пастаноўкі?

5. Якім іншамоўным словам карыстаюцца ў Савеце Бяспекі ААН, каб не дапусціць пэўнага пагаднення?

6. Як называецца выраз у жаночай сукенцы?

7. Хто такі канферансье?

8. Чаму назоўнік кіно не скланяецца?

9. Якога роду назоўнікі пано, пані, жэле?

10. Што такое турнэ?



Адказы. 1. Арфаграфія, флексія, дэфіс. 2. Тэатр, турыст, бутэрброд, лямпа, суфікс, метро, экзамен, таксі, аўтобус. 3. Аўтар. 4. Антракт. 5. Вета. 6. Дэкальтэ. 7. Той, хто вядзе канцэрты. 8. Гэта назоўнік іншамоўнага паходжання, які заканчваецца галосным гукам. 9. Пано - ніякі род, поні - мужчынскі род, жэле - ніякі род. 10. Падарожжа па цікавых мясцінах.

У ДОБРУЮ ЧАСІНУ СКАЗАЦЬ...



1.Назавіце прыказкі пра вернасць роднаму краю.

2. Калі можна выкарыстаць загадку Не чалавек, а размаўляе для характарыстыкі жыццёвых абставін?

3. Пра каго і калі кажуць: Прыткнуў свае тры грошы?

4. Назавіце прыказкі пра адносіны да вучобы.

5. Пра каго і калі можна сказаць: Варыла не варыла, абы добра гаварыла?

6. Чаму ў народзе кажуць: Прыйшло махам і пойдзе прахам?

7. Каму можна сказаць: У тваім лесе смаловыя дубы растуць?

8. У каго можа быць сем пятніц на тыдні?

Адказы. 1. У сваёй хаце і куты памагаюць. Благая тая птушка, што свайго гнязда не пільнуецца. Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка. Там добра, дзе нас няма. 2. Тады, калі трэба пахваліць кнігу або радыё. 3. Пра таго, хто няўдала падключыўся да размовы. 4. Вучыцца ніколі не позна. Век жыві - век вучыся. Навука даражэй за ўсякае багацце. Чужым розумам далёка не заедзеш. Гуляючы, розуму не прыдбаеш... 5. Пра гультайку і балбатуху. 6. Найлепш карыстацца зробленым, тым, у чым ёсць і твая праца. 7. Хвальку, плеткару. 8. У капрызлівага, няпэўнага ў словах і паводзінах.

УЖЫВАННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ

1.Якуб Колас у адным творы расказвае пра прыгоды хлопчыка Міхася. Як называецца гэты твор?

2. Бабулі любяць і ўмеюць расказваць цікавыя казкі. Як мы назавём казкі, каб падкрэсліць, што іх расказвае бабуля? А чые будуць казкі, калі расказвае дзядуля, маці, бацька, старэйшы брат?

3. Утварыце прыметнік ад назвы той вёскі, у якой жывяце, або таго горада, дзе нарадзіліся і вучыцеся.

4. Вы ўзялі ў Валодзі кнігі. Як пра іх можна сказаць?

5. Сініца зрабіла гняздо. Чыё яно?

6. Мядзведзь зімой спіць у берлагу. Чый гэта бярлог?

7. Калі ў слоўніку даецца пераклад рускіх слоў на беларускую мову, то як называецца такі слоўнік?

8. У кінатэатры быў шырокі экран. Які фільм вы глядзелі?

9. Сасна і елка зялёныя і зімою. Як іх называюць?



Адказы. 1. «Міхасёвы прыгоды». 2. Бабуліны казкі; дзядулевы, матчыны, бацькавы, братавы казкі. 3. Напрыклад, Дабучын - дабучынскі, Бярозаўка - бярозаўскі, Гродна - гродзенскі. 4. Валодзевы кнігі. 5. Сініцына гняздо. 6. Мядзведзеў бярлог. 7. Руска-беларускі слоўнік. 8. Шырокаэкранны фільм. 9. Вечназялёныя дрэвы.

Падвядзенне вынікаў

Рэфлексія

Коцка Алена Чаславаўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Масты”



МОЎНЫ ТУРНІР

(X—XI класы)

Мэта: садзейнічаць актуалізацыі і сістэматызацыі ведаў вучняў па фанетыцы і арфаграфіі, марфалогіі і лексіцы, сінтаксісу і пунктуацыі; развіваць звязнае маўленне вучняў, уменне дакладна, лагічна і паслядоўна фармуляваць свае думкі; спрыяць выхаванню любові да роднай мовы, цікавасці да прадмета.

Эпіграф:

Ёсць мова ў нас. Яе хацелі

Спаліць — бы вёскі, гарады…

Яна мацней за цытадэлі,

Яна — спрадвеку, назаўжды!

Мікола Федзюковіч



Выказванні:

Сто разоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет даўно не вузкі,

Ды калі ты не бязродны сын,

Гавары са мной па-беларуску.

Яўгенія Янішчыц

…Кінь саромецца мовы сваёй,

Зваць сябе беларусам пачні,

Папрацуй над сялібай сваёй,

А пасля з ціхатой адпачні!..

Міхась Чарот

Той, хто не паважае родную мову, не паважае родны народ.



Іван Мележ

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі.



Францішак Багушэвіч

Ход мерапрыемства

Уступнае слова настаўніка. Знаёмства з мэтай, умовамі гульні, эпіграфам.





1 конкурс. «Моцнае звяно»

Ад кожнай каманды (а іх дзве) вылучаецца па адным прадстаўніку. Вядучы задае пытанне — і адразу ж гучыць адказ. Моцным звяном лічыцца той, хто набірае найбольшую колькасць балаў.



  1. Перадача зместу вуснага выказвання або пісьмовага тэксту сродкамі іншай мовы. (Пераклад.)

  2. Гукі, пры вымаўленні якіх пераважае голас. (Галосныя.)

  3. Надрадковы знак у выглядзе коскі. (Апостраф.)

  4. Чалавек, які ведае шмат моў. (Паліглот.)

  5. Знак прыпынку, які ставіцца ў канцы клічнага сказа. (Клічнік.)

  6. Выкліканы пэўнымі прычынамі перапынак у гучанні. (Паўза.)

  7. Адушаўлёным ці неадушаўлёным з'яўляецца назоўнік «нябожчык»? (Адушаўлёным.)

  8. Пра каго вядзецца гутарка ў перыфразе «даўганогі гаспадар нізін»? (Бусел.)

  9. Якім слоўнікам трэба карыстацца, каб вызначыць лексічнае значэнне слова? (Тлумачальным.)

  10. Які алфавіт складаецца з шасці літар? (Азбука.)

  11. Ад назоўніка мужчынскага роду «індзеец» утварыце назву асобы жаночага роду. (Індыянка.)

  12. Якога скланення назоўнікі «ноч», «гусь»? (Трэцяга.)

  13. Ці з'яўляецца членам сказа зваротак? (Не.)

  14. Колькі зычных гукаў у беларускай мове? (Трыццаць дзевяць.)

  15. Майстэрства пісаць выразным, прыгожым почыркам. (Каліграфія.)

  16. Змяненне дзеяслова па асобах і ліках. (Спражэнне.)



II конкурс. «Лінгвістычнае лато»

На дзесяці вялікіх картках напісаны лінгвістычныя паняцці. На маленькіх картках — лексічныя значэнні гэтых слоў. За тры хвіліны вучні павінны правільна падабраць маленькія карткі да вялікіх.



Вялікія карткі

  1. Раздзел граматыкі, у якім вывучаецца словазлучэнне і сказ.

  2. Раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму гукаў.

  3. Раздзел мовазнаўства, які вывучае часціны мовы і ўласцівыя ім граматычныя катэгорыі.

  4. Раздзел мовазнаўства, які вывучае і ўстанаўлівае нарматыўнае, літаратурнае вымаўленне.

  5. Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца заканамернасці і правілы перадачы, адлюстравання гукаў і іх спалучэнняў на пісьме.

  6. Раздзел мовазнаўства, які вывучае дыялекты, гаворкі якой-небудзь мовы.

  7. Раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы.

  8. Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца структура слоў, шляхі і спосабы іх утварэння.

  9. Раздзел мовазнаўства, які вывучае паходжанне і гісторыю асобных слоў і марфем.

  10. Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца значэнне моўных адзінак, прычыны і ўмовы змянення гэтых значэнняў у мове.

Маленькія карткі

  1. Сінтаксіс.

  2. Фанетыка.

  3. Марфалогія.

  4. Арфаэпія.

  5. Графеміка.

  6. Дыялекталогія.

  7. Лексікалогія.

  8. Словаўтварэнне.

  9. Этымалогія.

  10. Семантыка.

ІІІ конкурс. «Хто хутчэй?»

Заданне 1. Запішыце пяць слоў, у якіх колькасць літар меншая, чым колькасць гукаў, і пяць слоў, у якіх колькасць гукаў меншая, чым літар.

Заданне 2. Вы ведаеце, што некаторыя зычныя гукі з'яўляюцца зацвярдзелымі. Яны так зацвярдзелі, што ніколі не бываюць мяккімі. А словы? Вядома, зацвярдзелых слоў не бывае, але ёсць словы, і іх нямала, што не маюць іншых зычных, акрамя зацвярдзелых (Шура, шар, ружа...). Хто больш запіша такіх слоў за пяць хвілін?

ІV конкурс. «Мы як браты»

Вучням прапануюцца наборы слоў. Іх задача — у кожным радзе знайсці словы адной часціны мовы, якія з'яўляюцца назвай аднаго паняцця, аб'ядноўваюцца агульным значэннем, але адрозніваюцца адценнямі значэння.



  1. Праціўнік, сябар, вораг, нядобразычлівец.

  2. Развіццё, росквіт, натхненне, працвітанне.

  3. Шчасце, ліха, катастрофа, бяда.

  4. Шумець, бухаць, шыбаваць, грукаць.

  5. Здольны, хітры, кемлівы, геніяльны.

  6. Плакаць, весяліцца, забаўляцца, цешыцца.

  7. Малы, добры, мініяцюрны, невялікі.

  8. Дарога, шлях, школа, тракт.

  9. Хутка, мігам, шпарка, павольна.

  10. Хварэць, мерзнуць, зябнуць, дубець.



V конкурс. «Слоўнікі ўсе важныя, слоўнікі ўсе патрэбныя»

Пра які слоўнік ідзе гаворка?



  1. Слоўнік, у якім падаюцца сінанімічныя словы, паказваецца адрозненне ў іх значэнні ці выкарыстанні. (Сінонімаў.)

  2. Слоўнік, у якім падаюцца пары аднакаранёвых слоў-паронімаў, паказваюцца адрозненні ў іх значэнні. (Паронімаў.)

  3. Слоўнік, у якім падаюцца словы з апісаннем, тлумачэннем іх значэння. (Тлумачальны.)

  4. Слоўнік, у якім падаюцца словаўтваральныя гнёзды слоў, што адлюстроўваюць спосабы і сродкі ўтварэння слоў. (Словаўтваральны.)

  5. Від лінгвістычнага слоўніка, у якім падаюцца фразеалагізмы з тлумачэннем іх значэння і стылістычнымі паметамі. (Фразеалагічны.)

  6. Слоўнік, у якім падаюцца словы з тлумачэннем іх паходжання, раскрываецца першаснае значэнне, вызначаецца, спрадвечнае гэта слова ці запазычанае, як яно ўтварылася. (Этымалагічны.)

  7. Слоўнік, якім тлумачацца словы іншамоўнага паходжання, што ўвайшлі ў лексічны склад роднай мовы, паказваецца, з якой мовы засвоена слова. (Іншамоўных слоў.)

  8. Слоўнік, у якім забяспечваецца пераклад слоў адной мовы адпаведнікамі з іншай мовы. (Перакладны.)

VI конкурс. «Інтэлектуальны бой»

На стале чатыры канверты. Каманды па чарзе выбіраюць заданні. Правільны адказ — адзін бал.



Першы канверт «Назоўнік»

  1. Назоўнікі азот, цукар, валідол, шоўк зборныя ці рэчыўныя?

  2. Вызначце род назоўнікаў Сухумі, Бардо.

  3. Назоўны склон — прамы, а ўсе астатнія ...

  4. Якія канчаткі маюць назоўнікі айсберг, пясок, будаўнік у форме меснага склону адзіночнага ліку?

  5. Як называюцца назоўнікі, якія маюць канчаткі розных скланенняў?

Другі канверт «Прыметнік»

  1. Ці ўтвараюць адносныя прыметнікі ступені параўнання?

  2. На якія пытанні адказваюць прыналежныя прыметнікі?

  3. 3 дапамогай якіх суфіксаў утвараюцца прыналежныя прыметнікі?

  4. Якім спосабам утвораны прыметнік прыдзвінскі?

  5. Прыметнік (высока)кваліфікаваны пішацца разам або праз злучок?



Трэці канверт «Дзеяслоў»

  1. Якога трывання бываюць дзеясловы?

  2. Назавіце лады дзеяслова.

  3. Якога спражэння дзеясловы іду, пішу, берагу?

  4. Якім спосабам утвораны дзеяслоў жартаваць?

  5. Якога часу дзеясловы намалюю, наведаю?



Чацвёрты канверт «Лічэбнік»

  1. Якая сінтаксічная роля лічэбнікаў у сказе: Сем і тры — дзесяць?

  2. Лічэбнікі паводле значэння бываюць ...

  3. Праскланяйце лічэбнік сорак.

  4. Праскланяйце лічэбнікі паўтара і паўтары.

  5. Які па складзе лічэбнік трыццаць чатыры?

Адказы

Назоўнік: 1. Рэчыўныя. 2. Мужчынскі род. 3. Ускосныя. 4. -у-. 5. Рознаскланяльныя.

Прыметнік: 1. Не ўтвараюць. 2. Чый?, чыя?, чыё?, чые?. 3. -аў, -оў, -ёў, -еў, -ін, -ын. 4. Прыставачна-суфіксальны. 5. Разам.

Дзеяслоў: 1. Закончанага і незакончанага. 2. Абвесны, загадны, умоўны. 3. Першага. 4. Суфіксальным. 5. Будучага.

Лічэбнік: 1. Сем і тры, — дзейнік, дзесяць — выказнік. 2. Колькасныя і парадкавыя. 3. Назоўны, вінавальны — сорак; родны, давальны, творны, месны — сарака. 4. Аднолькава ва ўсіх склонах. 5. Састаўны.

VII конкурс. «Давай карацей»

Назавіце адным словам наступныя паняцці.



  1. Гутарка карэспандэнта з якім-небудзь вядомым дзеячам па пытаннях, якія цікавяць усю грамадскасць. (Інтэрв'ю.)

  2. Ліст паперы з часткова надрукаваным тэкстам і пропускамі для дапісвання патрэбных звестак. (Бланк.)

  3. Калекцыя засушаных траў, раслін. (Гербарый.)

  4. Першы снег, мароз, пачатак зімы. (Зазімак.)

  5. Невялікі абгароджаны кветнік перад домам. (Палісаднік.)

  6. Свята заканчэння жніва. (Дажынкі.)

  7. Трапічныя непраходныя балоцістыя лясы. (Джунглі.)

  8. Прафесійны наезнік на конных скачках. (Жакей.)

Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія «Астравы».

Серада Надзея Александраўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Масты”

Ціхая вада грэблю рве…”

беларускія прымаўкі і іх эквіваленты па-руску і ангельску

Дзевяць распаўсюджаных прымавак у рускай мове і іх аналагі ў беларускай.

Па-руску: Без труда не вытащишь и рыбку из пруда

Па-ангельску: No pains, no gains

Па-беларуску:

Каб рыбу есьці, трэба ў ваду лезьці

Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца

Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш

Па-руску: Будет и на нашей улице праздник

Па-ангельску: Every dog has its day

Па-беларуску:

Прыйдзе тата нашае свята

Будзе і на вашай вуліцы кірмаш

Загляне сонца і ў наша ваконца

Па-руску: Взялся за гуж — не говори, что не дюж

Па-ангельску: If you pledge, don’t hedge

Па-беларуску:

Узяўся за гуж, не кажы, што нядуж

Калі ўлез у дугу, не кажы “не магу”

Калі даўся запрэгчы, то дайся й паганяць

Па-руску: У страха глаза велики

Па-ангельску: …

Па-беларуску:

Хто баіцца, таму ўваччу дваіцца

У страха вочы па яблыку

Хто ваўкоў баіцца, па ягады ня ходзіць

Баяўшыся трэску, і ў лес не хадзіць

Па-руску: В тихом омуте черти водятся

Па-ангельску:  Still waters have deep bottoms

Па-беларуску:

Ціхая вада грэблю рве

Ціхая вада берагі падмывае

У ціхім балоце чэрці растуць

Ціхі сабака спатайка кусае

Хто ціха ходзіць, той густа месіць

Ціхая свіння глыбока рые

Сядзіць ціха, а думае ліха

Бойся не таго сабакі, што брэша, а таго, што лашчыцца

Па-руску: Бабушка надвое сказала

Па-ангельску:  We shall see what we shall see

Па-беларуску:

Бабка надвое варажыла

Можа” надвое варожа



Надвое бабка варажыла, а ў вадно месца палажыла

Па-руску: Видит око, да зуб неймет

Па-ангельску:  Honey is sweet, but the bee stings

Па-беларуску:

Бачыць вока, ды вісіць высока

Хочацца, ды не даскочыцца

Вочкі глядзяць, ды трасцы з’ядзяць

Бачыць карова, што на павеці салома

Смачны жабе арэх, ды зубоў Бог ня даў

Па-руску: Ворон ворону глаз не выклюет, волк волка не съест

Па-ангельску:  Dog doesn’t eat dog

Па-беларуску:

Воўк ваўка нідзе яшчэ ня зьеў

Драч драчу не дзярэ аччу

Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе

Гад гада не джаліць

Вужака вужаку не джаліць

Крук крука за чуб не бярэ

Па-руску: Видна птица по полету

Па-ангельску:  A bird may be known by its song

Па-беларуску:

Відаць сокал па палёту, а сава па паглёду

Відаць пана па халявах

Па пер’і птушку пазнаюць

Конкурс чытачоў “Шчырае слова…”

Пимен Панчанка

Меднастволы, як вылiты, высiцца бор,


Зацвiтае на ўзлессi блакiтны чабор,
Заглядзелася сонца ў люстра азёр, -
Гэта ты, мая Беларусь!
Сiнi ранак. Дзяўчына збiраецца жаць,
На плячы маладзiк – серабрысты серп,
А наўкол налiўныя сады ляжаць,
Бурштыновыя яблыкi ў расе, -
Гэты ты, мая Беларусь!
Я нямала прайшоў за вайну дарог,
А цябе такой непаўторнай збярог…
Пой мацнее!
Я хутка к табе прыйду,
Да грудзей набалелых тваiх прыпаду,
Пакланюся лясам i палеткам шырокiм.
Толькi цяжка праходзiць апошнiя крокi
Да цябе, мая Беларусь!
Толькi страшна мне думаць пра тую хвiлiну,
Калi гляну ў вочы я роднай краiне.
Буду хату шукаць, – а знайду руiны,
Буду мацi гукаць, – адгукнецца магiла
На пагосце старым пад вярбою пахiлай.
Што ж, якой ты нi будзеш – i ноччу, i раннем,
Я пазнаю цябе, я не здраджу табе.
Перанесла ты гора i катаваннi
I зрабiлася мне даражэй i радней.
Асушу твае слёзы,
Залячу твае раны,
Кожны лiст твой распраўлю рукою старанна.
Насаджу каля вёсак сады маладыя,
Каб ты вечна цвiла
I ў шчасцi расла,
Дарагая мая Беларусь!



Яугенія Янішчыц

Ты пакліч мяне. Пазаві...

Ты пакліч мяне. Пазаві.


Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё зь любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцьця шырокай.
Пачынаецца ўсё зь любві —
Першы посьпех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І зьмяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё зь любві —
Нават ненавісьць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё зь любві.
А інакш і жыць немагчыма.

Янка Купала

Летам

Выйду, сяду каля саду


У зацішнай старане
I дзівіцца буду цуду,
Што цуднее ўкруг мяне.

Як для света грае лета


Песню спеўную быцця;
Бласлаўленне небам, хлебам
Шле сам бог, сама зямля.

Звоніць поле доляй, воляй,


Звоніць поле ў каласкі;
Ў буйным лузе ззяюць, граюць
Кветкі, мошкі, матылькі.

Рэчка ўецца і смяецца


Да зялёных лоз і вольх,
А ў вадзіцы шыбка рыбка
Шмыгаціць на паплаўкох.

Лес адвечны бесканечны


Цягне, цягне гоман свой;
Між хвой скачуць птушкі-ўюшкі
I пяюць, што моцы той.

А на небе след цярэбе


Сабе сонца залаты,
Свеціць, грэе долы, горы,
Ў сэрцы шле агонь святы.

Так для света грае лета


Песню спеўную быцця...
Чаму ж мне ў ім стала мала
I пацехі, і жыцця?..

Максім Багдановіч

Зорка Венера ўзышла над зямлёю...

Начало формы



Зорка Венера ўзышла над зямлёю,


Светлыя згадкi з сабой прывяла...
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца


Ў неба начное i зорку шукаў.
Цiхiм каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае;


Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,


Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.

Глянь іншы раз на яе, – у расстанні


Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...



Максім Танк

Жук i слiмак

Пагожым летнім ранкам


На лузе за сялом
Сустрэўся жук аднойчы
З рагатым слімаком.

– Здарова! – жук вітае. –


Куды, браток, ідзеш
І з ракавіны хатку
Куды з сабой нясеш? –

Абцёр слімак пот з твару,


Гаворыць так жуку:
– Нямала перажыць мне
Прыйшлося на вяку.

То сцюжа, то марозы,


То навальніца, дождж,
То, часам, у дарозе
Захопіць змрок і ноч, –

Шукай тады начлегу


Пад нейкім пад кустом... –
Гутораць яны гэтак
І раптам чуюць гром.

Ударыў дождж краплісты.


І жук пабег шукаць
Дзе ў засені цяністай
Шырокага лістка.

Але на цэлым лузе


Няма страхі нідзе,
І мокры, ледзь жывы ён
Да слімака ідзе.

– Пусці, браток, пагрэцца,


Змок дужа на лугу,
Насіць за гэта хатку
Табе дапамагу.

У ракавіне шчыльнай


Вандроўнікі сядзяць.
Іх нават дождж краплісты
Не зможа ў ёй дастаць.

Але мінулі хмары,


І сонца ўстала зноў,
Жук хату слімакову
Пакінуў і пайшоў.

Забыўся пра нягоды


І не на ўме жуку,
Што абяцаў паднесці
Ён хату слімаку.

Рыгор Барадулін

Я — сын зямлі

Я — сын зямлі,


нашчадак хлебаробаў.
Услед за сонцам
доўга мне брысці.
Быў надта б рад,
каб хоць зярняткам дробным
змог на зямлі бацькоўскай
прарасці.
Яе вачмі
гляджу на свет сягоння:
слупы гудуць мне
соснамі ў бары.
He касманаўта бачу ў шлемафоне —
суседа
у пчалярскім каптуры.
Да зорак позіркі і тэлескопы
з сівых вякоў цярэбяць горды шлях.
Ды толькі па зямлі
спрадвечны клопат,
як сэрца,
б'ецца ў кожнага ў грудзях.
He спіць зямля —
у ёй вулканы дрэмлюць,
планеты-сёстры
пазыўныя шлюць.
Чым цягнецца вышэй
у неба дрэва —
глыбей
ідуць карэнні у зямлю.







База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка