Конкурс для журналістаў з краін снд 11 Конкурс для студэнтаў да міжнароднага дня талерантнасці 11



Дата канвертавання15.05.2016
Памер185.41 Kb.
ТыпКонкурс




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 38 (506)

(04 лістапада 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



Міжнародная канферэнцыя “Гарадзенскі палімпсест” 2

Суботнік Гроднафіш: рыбаловы прыбіраюць смецце вакол вадаёмаў 3

Больш за 1000 подпісаў супраць атруты 4

Інтэрнэт-складанка "Са смакам лета" 4

Гарадзенская «ЭкаСтудыя» запрашае 5

Асветніцкі курс па асновах прадпрымальніцтва 6

Праграма абмену Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці 6

Конкурс грантаў для зарэгістраваных грамадскіх арганізацый 6

Асацыяцыя ALDA абвяшчае праграму міні-грантаў 7

Конкурс прамоўніцкага майстэрства сярод студэнтаў 7

«Я – будучы прадпрымальнік»: Конкурс дзіцячага малюнка 8

Павышэнне кваліфікацыі менеджэраў у сферы культуры 9

Бясплатная падпіска на газету “Тут і цяпер” 9

Трэнінгі для валанцёраў 10

Семінар для рэгіянальных журналістаў у Брэсце 10

Сустрэча для рэдактараў рэгіянальных газет 10

Праграма “Месца сустрэчы – дыялог” абвяшчае конкурс 11

Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД 11

Конкурс для студэнтаў да міжнароднага дня талерантнасці 11

Падтрымка пераследаваных аўтараў 11





Падзеі:

 уверх


Міжнародная канферэнцыя “Гарадзенскі палімпсест”


Канферэнцыю з 2008 года незалежныя гродзенскія гісторыкі традыцыйна ладзяць у межах Дзён Святога Губерта – апекуна Гродна.

Сёлета яна адбудзецца 5-6 лістапада пройдзе ў будынку Беларускага Інстытута правазнаўства.

Даклады падрыхтавалі больш за 20 навукоўцаў з Беларусі, Польшчы і Расіі.

Адзін з арганізатараў канферэнцыі прафесар Алесь Смалянчук:

 - Праблематыка канферэнцыі кожны год крыху змяняецца, хаця нязменна прысутнічае эпоха ВКЛ.

Склалася даследчыцкая група, якая вывучае гісторыю дзяржаўных судовых установаў.

У гэтым накірунку сёлета ўмацоўваюцца антрапалагічныя аспекты, спроба прадставіць партрэты: даследванне Віталя Галубовіча пра Грамнічныя соймікі Гарадзенскага павета, Уладзіміра Падалінскага (Калектыўны партрэт гарадзенскага земскага суда  ў канцы XVI–пачатку XVII ст.

Падымаецца цэлы шэраг новых тэмаў: сацыяльная гісторыя, штодзённае жыццё Гародні 19- пачатку 20 стагоддзя, тэма медыцыны, розныя бакі жыцця шматнацыянальнага горада. Абсалютна важная недаследаваная тэма прастытуцыі.
Вельмі цікавы, думаю, будзе даклад Іны Соркінай “Культура памяці Гродна другой паловы ХІХ ст.”,  прысвечаны гістарчнай палітыцы гарадскіх органаў улады.

Мне здаецца, упершыню на канферэнцыі прагучыць тэма пажара канца 19 стагоддзя, калі фактычна была знішчана палова горада…

Думаю, будзе вельмі  цікавым  паведамленне  знакамітага беларускага даследчыка Алега Дзярновіча “Апрычонасць Гародні: соцыя-культурны статус Гародні ў гісторыі сярэднявечнай Беларусі “.

Хочацца як мага больш людзей запрасіць на канферэнцыю.
Праграму канферэнцыі “Гарадзенскі палімпсест” глядзіце тут.

 Па выніках канферэнцыі традыцыйна будзе выдадзены зборнік рэфератаў яе ўдзельнікаў.

Кніга выйдзе напрыканцы зімы.

Ідэя штогадовага правядзення «Гарадзенскага палімсесту» ўзнікла ў незалежнай навуковай грамадскасці Гродна ў адказ на так званую «экскаватарную рэканструкцыю» гістарычнага цэнтра горада.

Праз навуковую канферэнцыю яе ініцыятары хочуць прыцягнуць увагу гродзенцаў да праблем гісторыі горада і захавання ягонай гісторыка-культурнай спадчыны.

Канферэнцыя адбудзецца па адрасе: вул.Маставая, 39.

Пачатак 5 лістапада ў 9 гадзін.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Суботнік Гроднафіш: рыбаловы прыбіраюць смецце вакол вадаёмаў


Ідэя нарадзілася на сайце гродзенскіх аматараў рыбнай лоўлі.

З пачатку года яны зладзілі тры суботнікі.

Апошні прайшоў  29 кастрычніка.

Юрый Шурмін - арганізатар акцыі і адміністратар сайта:

- 29 кастрычніка мы прыбіралі ў заказніку Азёры, берагі каля пратокі паміж азёрамі Зацкага і Белае.

Працавалі 7 чалавек. Справіліся за 4 гадзіны.

Гэты суботнік быў найбольш арганізаваны.

Мы дамовіліся з дырэктарам заказніка: толькі збіралі смецце і зносілі ў вызначанае месца, а яго вывазам зоймецца заказнік.

Пасля прыборкі адрамантавалі масток праз затоку.

Першы раз на суботнік мы выправіліся вясной, як толькі сышоў снег.

Тады прыбіралі берагі Нёмана ніжэй маста на Паповіча.

Назбіралі больш за 50 мяхоў смецця.

У асноўным  гэта былі пластыкавыя бутэлькі ад піва, баначкі ад чарвей, пакінутыя  рыбакамі, пакеты, шкло. Збіралі ўсё гэта і вывозілі на сметніцу.

Другая акцыя праходзіла ў раёне вёскі Коматава, дзе Котра ўпадае ў Нёман.

Інфармацыю пра суботнікі мы змяшчаем на нашым сайце. Ахвотныя адпісваюць і з імі мы дамаўляемся.
Гэта апошні суботнік гродзенскіх рыбаловаў сёлета: прыбіраць перашкаджае апалае лісце.

Але вясной акцыі адновяцца: Гроднафіш плануе рэгулярна прыбіраць ад смецця найбольш папулярныя месцы адпачынку.

Сайт Гроднафіш створаны 16 чэрвеня 2010 года з мэтай з’яднаць гродзенскіх рыбакоў.

Ідэя стварэння сайта ўзнікла ў 16-гадовага Дзяніса Кавалёва, які сам і ўвасобіў яе ў жыццё.

Праз Гроднафіш аматары рыбнай лоўлі абменьваюцца досведам, дзеляцца парадамі, знаёмяцца, дамаўляюцца пра сумесныя рыбалкі.

 Юрый Шурмін:

- Мы прытрымліваемся прынцыпаў не парушаць правілы рыбнай лоўлі, змагацца з браканьерствам, знаёміць гродзенскіх рыбакоў з еўрапейскімі стандартамі рыбалкі.

Сайт трымаецца з дапамогай крамы “Рыбалоў” (гандлёвы цэнтр “Пасаж”).

За год з невялікім мы зладзілі 2 Фэсты: “Гроднафіш вясна 2011” і турнір “Гроднафіш лета 2011”.

19 лістапада запрашаем аматараў рыбалкі на турнір “Восеньскі драпежнік Гроднафіш 2011”.

Паводле http://t-styl.info
уверх

Больш за 1000 подпісаў супраць атруты


Жыхары Бярозаўкі, дзе працуе шклозавод “Нёман”, сабралі больш за тысячу подпісаў за правядзенне грамадскіх слуханняў супраць пабудовы цэха па выпуску шклаваты.

Распядае Сяргей Трафімчык, жыхар Бярозаўкі, кіраўнік гродзенскай абласной арганізацыі Руху за Свабоду:

- Нас падтрымліваюць  дзесьці 95% з тых, да каго звярталіся.

Людзі абсалютна розныя: рабочыя, пенсіянеры, настаўнікі, лекары, завадзкія ІТРаўцы.

У мінулым годзе была спроба дамагчыся грамадскіх слуханняў, але ўлады "адпісаліся", да таго ж не было ніякай канкрэтнай інфармацыі пра вытворчасць, якую збіраюцца наладзіць.

Зараз праект ёсць на сайце завода.

Там напісана, што праектная вытворчасць да 50 тон у суткі, а пры такіх магутнасцях яны абавязаныя правесці АУНА.

У праекце напісана, што будзе выкарыстоўвацца каля 8 тон у суткі фенолаў, аміяку ды іншай атруты, што будзе труціць наш горад.

 

Жыхары 12-тысячнага горада накіравалі заявы дэпутатам розных узроўняў аб неабходнасці правядзення ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе вытворчасці шкловаты і правядзенні грамадскіх слуханняў.



 Заява з просьбай дапамагчы рэалізаваць свае правы адпраўлена і ў Орхусскі цэнтр http://www.aarhusbel.com/.

У горадзе Бярозаўка, які падзелены паміж Лідскім і Наваградскім раёнаў Гарадзенскай вобласці, школозавод “Нёман” з’яўляецца асноўным прадпрыемствам.

На ім працуе большасць жыхароў.

Аднак людзі пастаянна звальняюцца і шукаюць лепшай долі ў іншых гарадах Беларусі і Расіі.



Паводле http://t-styl.info
уверх

Інтэрнэт-складанка "Са смакам лета"


Лета вяртаецца!

Moladz.org прадстаўляе яшчэ “цёплую” інтэрнэт-складанку беларускамоўных песняў "Са смакам лета".

За вакном восень, але так не хочацца забірацца ў цёплыя швэдары, шалікі, пальчаткі і раскрываць парасон… І не трэба!

“Са смакам лета” - складанка, песні з якой абавязкова будуць гучаць з вокнаў беларусаў, – перакананы стваральнікі. – Такога яшчэ не было”.
Сапраўды, такіх складанак яшчэ не было.

“Са смакам лета” - гэта мікст усім вядомых выканаўцаў AKUTE, МутнаеВока, Re1ikt, TLUSTA LUSTA разам з толькі аперыўшыміся гуртамі.

І гэта яшчэ не ўсё!

Бонус складанкі - адмыслова запісаны трэк “Мейсца пакуты” украінскага гурта “Фіолет”.

"Усе песні, якія трапілі на інтэрнэт-дыск, – зусім новыя, “цёпленькія”.

Яны ўвесь час будуць зараджаць вас пазітывам і добрым настроем", – заўважае Алесь Снег, адзін са стваральнікаў дыска.

“Цёпленькія” песні айчыннай музыкі раней прэзентаваліся ў суполцы MOLADZ.ORG у кантакце на працягу вясны і лета.

Самае строгае журы ў выглядзе тысячаў наведвальнікаў суполкі абмяркоўвала, крытыкавала альбо хваліла гэтыя песні.

Лепшыя з кампазіцый трапілі ў інтэрнэт-складанку.

Інфармацыйнымі партнёрамі інтэрнэт-дыска выступілі: Таварыства беларускай школы (Гродна), Будзьма, Твой стыль, Тузін гітоў, babruisk.by, ultra-music.com.

 Пампуй дыск тут!

уверх

А
бвесткі
:

уверх


Гарадзенская «ЭкаСтудыя» запрашае


Ведаць экалагічныя праблемы роднага горада, а таксама спосабы іх вырашэння, пазнаёміцца з дзейнасцю мясцовых экалагічных ініцыятываў і далучыцца да іх працы. Навучыцца пісаць пра экалагічныя праблемы і зрабіць свой унёсак у ахову навакольнага асяроддзя.

Усё гэта змогуць людзі, якія стануць удзельнікамі асветніцкай «ЭкаСтудыі».

«ЭкаСтудыя» – гэта частка ствараемага сёлета гарадзенскім грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» і яго мясцовымі партнёрамі Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых.


Заняткі ў межах «ЭкаСтудыі» будуць весці дасведчаныя гарадзенскія эксперты, актывісты экалагічнага руху.

Праграма працы разлічана на чатыры выходныя дні ў лістападзе і снежні.

Асаблівасцю «ЭкаСтудыі» будзе яе практыкаарыентаваны характар і інтэрактыўныя метады навучання.

Каб узяць удзел у курсе, неабходна запоўніць электронную анкету-заяўку.

Апошні тэрмін - да 8 лістапада.

Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 10 лістапада.

Першы трэнінг адбудзецца 12 лістапада.

Пра дакладныя час і месца яго правядзення будзе дадаткова паведамлена адабраным да ўдзелу ў курсе людзям.

У выпадку патрэбы ў атрыманні дадатковай інфармацыі пішыце па адрасе 3sektar@gmail.com з пазнакай «ЭкаСтудыя».

Паводле http://3sektar.by

уверх

Асветніцкі курс па асновах прадпрымальніцтва


У Гродна пачынаецца пілотны курс для людзей, якія плануюць распачаць уласны  бізнес.

Узяўшы ўдзел у курсе вы даведаецеся пра тое, што трэба зрабіць, каб распачаць уласную справу, як ацаніць рынак і знайсці сваё месца на ім, як напісаць добры бізнес-план і дзе шукаць патрэбную для заснавання і вядзення камерцыйнай дзейнасці інфармацыю.

Асветніцкі курс па асновах прадпрымальніцтва ладзіцца ў межах ствараемага сёлета гарадзенскім грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» і яго мясцовымі партнёрамі Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых.

Заняткі ў межах курса будуць весці  эксперты з уласным досведам камерцыйнай дзейнасці.

Праграма працы разлічана на чатыры выходныя дні ў лістападзе і снежні.

Асаблівасцю праграмы курса будуць яе практыкаарыентаваны характар і інтэрактыўныя метады навучання.

Заняткі ў межах курса бясплатныя.

Для таго, каб узяць удзел у курсе, неабходна да 10 лістапада запоўніць электронную анкету-заяўку.

Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 12 лістапада.

Першы трэнінг адбудзецца 19 лістапада.

У выпадку патрэбы ў атрыманні дадатковай інфармацыі пішыце па адрасе 3sektar@gmail.com з пазнакай «Асновы прадпрымальніцтва».

Паводле http://3sektar.by

уверх

Праграма абмену Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці


Праграма Community Connections - 2012 (Сувязі Супольнасцей) ладзіць конкурс па праграме прафесійна-культурнага абмену.

Каменданты, адабраныя ў выніку конкурса і суразмовы, пройдуць трохтыднёвую прафесійную стажыроўку ў ЗША, пазнаёмяцца з традыцыямі і культурай гэтай краіны.

Удзельнікі будуць пражываць у семьях.

Тэмы праграм, графік паездак і ўзоры анкеты можна знайсці тут:



http://belarusian.minsk.usembassy.gov/ (раздзел АБ'ЯВЫ)

Марына Арлоўская, асыстэнт па менеджменце праектаў USAID Беларусь

тэл   375 17 210 12 83, ext. 4695

Паводле  http://ngo.by/news/d3cc4b732a2d.html

уверх

Конкурс грантаў для зарэгістраваных грамадскіх арганізацый


Фонд дэмакратыі ААН запрашае арганізацыі трэцяга сэктару да падачы заявак на атрыманьне сродкаў на праекты, накіраваныя на прасоўванне і падтрымку прынцыпаў дэмакратыі.

Чарговы этап фінансавання вылучае ў сярэднем 250 тысячаў долараў на кожны праект.

Тэрмін рэалізацыі – два гады. Праекты мусяць адпавядаць адной ці некалькім тэматыкам:

- развіцьцё супольнасцей;



- главенства права і правы чалавека;

- інструменты дэмакратызацыі;

- моладзь, жанчыны, СМІ.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна зарэгістраваць праектныя заяўкі (на ангельскай ці французскай мовах) на сайце: www.un.org/democracyfund

Тэрмін падачы заявак - 15 лістапада - 31 снежня.

Падрабязная інфармацыя пра этапы фінасавання, патрабаванні да праектаў – на сайце: www.un.org/democracyfund/Applicants/applicants_index.html



Паводле рассылкі БАСР

уверх

Асацыяцыя ALDA абвяшчае праграму міні-грантаў


Асацыяцыя ALDA, яе партнёры “Фонд імя Льва Сапегі”і “Беларуская арганізацыя працоўных жанчын” (БАПЖ) запускаюць праект Тандэм.

Ён стартуе прадстаўленнем міні-грантаў і абвяшчэннем партнёрскіх праектаў для садзеяння ўстойліваму развіццю ў Беларусі.

Міні-гранты даступныя беларускім НГА і органам мясцовага самакіравання.

Для грамадзянскіх ініцыятыў яны складаюць да 4 тысяч еўра, для партнёрскіх праектаў – да 8 тысяч еўра.

Гранты падтрымаюць канкрэтныя мерапрыемствы ў 2012 і 2013 гадах, факусуючыся на пабудове стабільных дачыненняў і супрацоўніцтва паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і органамі мясцовага самакіравання.

Падача заявак – да 17 лістапада.

Аргкамітэт Тандэму вызначыць міжнародных партнёраў з еўрапейскіх краін, зацікаўленых у развіцці кантактаў і падтрымцы развіцця дэмакратыі ў Беларусі.

Гэтыя міжнародныя партнёры будуць удзельнічаць у партнёрскіх праектах, каб падзяліцца сваім досведам і падтрымаць рэалізацыю праекта.

Асацыяцыя ALDA заклікае НГА і органы мясцовага самакіравання, зацікаўленыя ў абмене досведам і падтрымцы дзеянняў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, звярнуцца для ўнясення ў спіс магчымых міжнародных партнёраў з мэтай рэалізацыі партнёрскіх праектаў.

Канферэнцыя груп, якія атрымалі гранты, пройдзе ў сярэдзіне снежня.

Праект Тандэм падтрымліваюць недзяржаўныя суб’екты і органы мясцовага самакіравання ЕС, якія ўдзельнічаюць у праграме развіцця.

Анкеты-заяўкі і падрабязная інфармацыя – на сайце праекта http://www.alda-europe.eu/newSite/news_dett.php?id=136#ru

Кантакт: г-н Піцер Зондэргард, (Peter Sondergaard) peter.sondergaard@aldaintranet.org, +32 274 201 61.

Паводле рассылкі БАСР
уверх

Конкурс прамоўніцкага майстэрства сярод студэнтаў


У рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва праводзіцца конкурс прамоўніцкага майстэрства сярод студэнтаў «Ода прадпрымальніку».

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце да 25 гадоў. Конкурс выступаў у падтрымку прадпрымальнікаў, якія спрыяюць развіццю прадпрымальніцкай культуры і падтрымліваюць ідэалогію развіцця прыватнай ініцыятывы. Выступ павіннен гучаць у вуснай форме на рускай або беларускай мове. Працягласць – да 5 хвілін.

Першы этап конкурсу – выступ перад журы. Журы выбірае 10 найлепшых удзельнікаў.

Другі этап конкурсу – размяшчэнне відэа. Запісы выступаў на сайце Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі. На працягу тыдня канкурсанты будуць ацэньвацца наведнікамі сайта. Пераможцы будуць вызначаныя ў дзвюх намінацыях: Прафесійны прамоўца і Пераможца паводле галасавання гледачоў.

Пераможцы змогуць выступіць на заключнай цырымоніі закрыцця Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Мінску перад аўдыторыяй у 100 чалавек і атрымаюць каштоўныя прызы.

У склад журы ўваходзяць:



- Андрэй Саўчанка, галоўны рэжысёр тэатра «Кампанія» старэйшы выкладчык кафедры майстэрства акцёра Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў;

- Крысціна Вітушка, начальнік аддзела маркетынгу і PR Беларускага банка Малога Бізнесу;

- Зміцер Бурнашаў, дырэктар Дэпартамента падтрымкі прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў Enterprise Estonia;

- Галіна Абрамовіч, рэдактар партала BEL.BIZ.

Усё жадаючыя прыняць удзел у конкурсе могуць дасылаць свае заяўкі па email: info@bel.biz.

Апошні тэрмін - да 9 лістапада.

Першы этап конкурсу адбудзецца 9 лістапада ў Мінску.



http://nastaunik.info паводле week.bel.biz

уверх

«Я – будучы прадпрымальнік»: Конкурс дзіцячага малюнка


У рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва праводзіцца конкурс дзіцячага малюнка «Я – будучы прадпрымальнік».

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці ва ўзросце да 10 гадоў. У конкурсе ўдзельнічаюць малюнкі дзяцей, якія адлюстроўваюць іх бачанне асобы прадпрымальніка, яго працы, яго справы; асацыяцыі, якія ўзнікаюць у дзяцей, калі яны чуюць пра сваю справу.

У конкурсе ўдзельнічаюць дзеці дзвюх узроставых падгруп:


  1. да 7 гадоў

  2. ад 7 да 10 гадоў

Усе працы можна прысылаць на адрас або па еmail: info@bel.biz

Апошні тэрмін - да 10 лістапада

Малюнкі будзе ацэньваць прафесійнае журы.

Усе працы будуць размешчаныя на сайце Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, на выставе дзіцячага малюнка, а таксама падчас цырымоній адкрыцця і закрыцця Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва.

Пераможцы будуць запрошаныя на мерапрыемствы тыдня і атрымаюць каштоўныя прызы.

http://nastaunik.info паводле week.bel.biz

уверх

Павышэнне кваліфікацыі менеджэраў у сферы культуры


Інстытут імя Гётэ прапаноўвае па сумяшчэнні з асноўнай прафесіяй курс падвышэння кваліфікацыі для менеджэраў ў сферы культуры. Перавагу будуць мець кандыдаты, якія раней не ўдзельнічалі ў праграмах пры фінансавай падтрымцы Нямеччыны.

Курс складаецца з некалькіх практычных і тэарэтычных этапаў і працоўных сустрэчаў:


- першы этап: люты-сакавік 2012 году;
- другі этап: сакавік-красавік 2012 году;
- трэці этап: з чэрвеня 2012 году.

Больш падрабязная інфармацыя пра этапы курсу – па спасылцы: www.goethe.de/kuma

Патрабаванні да ўдзельнікаў: дзейнасць (мінімум год) у дзяржаўнай/незалежнай ці камерцыйнай установе культуры; наяўнасць мінімальнага досведу ў менеджмэнце праектаў; зацікаўленасць у арганізацыі буйных міжнародных мерапрыемстваў у сферы культуры ў сваёй краіне; добрае валоданне нямецкай і/альбо ангельскай мовай; абавязковы ўдзел ва ўсіх фазах і сустрэчах у межах праекту.

Каб узяць удзел у праекце, неабходна даслаць наступныя дакумэнты: біяграфія ў выглядзе табліцы (не больш за 2 старонкі), матывацыйны ліст (1 старонка), рэкамендацыі з месца працы/вучобы, пазнака ўзроўню валодання мовамі (нямецкая, ангельская), уяўленні і планы пра будучую кар’еру, пажаданні па месцы практыкі ў Нямеччыне, пажаданні/уяўленні пра тэму ўласных будучых праектаў на электронны адрас:


info@minsk.goethe.org  альбо паштовы адрас:

Інстытут імя Гётэ ў Менску

вул. Веры Харужай, 25/3

220123 Менск

Апошні тэрмін падачы заявак - 10 лістапада.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Бясплатная падпіска на газету “Тут і цяпер”


Штотыднёвае беларускае выданне “Тут і цяпер” асвятляе самыя актуальныя тэмы з жыцця краіны, матэрыялы прыьвечаныя пытанням эканомікі, палітыкі, культуры, спорту, а таксама сацыяльным праблемам.

Газета намагаецца адкрыта пісаць пра ўсё, што хвалюе жыхароў Беларусі ТУТ І ЦЯПЕР.

Каб бясплатна атрымліваць газету, неабходна даслаць свой паштовы адрас на электронную скрыню: vnptrv08@gmail.com альбо СМС на тэлефон: 8-10-370-67282935.

Паводле рассылкі belngo.info
уверх




Не спазніся!


уверх

Трэнінгі для валанцёраў


Міжнародная грамадзянская кампанія “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” запрашае прыняць удзел у трэнінгах для валанцёраў.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна даслаць анкету на адрас info@novisa.by

Апошні тэрмін – да 8 лістапада.

Больш падрабязная інфармацыя пра кампанію “БЕЗ ВІЗЫ”:


  http://www.belaruswatch.org/by/antivisa/stvoranaja-gramadskaja-kaalicyja-za-bjazvizavy-ruh-pamiz-bjelarussju-i-shengjenam
  https://www.facebook.com/pages/Belarus-Watch/157689807616971?sk=wall

Грамадзянская кампанія “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”
уверх

Семінар для рэгіянальных журналістаў у Брэсце


15 — 16 лістапада Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр (ММАЦ) імя Іаганэса Раў праводзіць семінар для журналістаў, якія працуюць у рэгіянальных СМІ.

Для ўдзелу трэба запоўніць фармуляр заяўкі і накіраваць яго разам з далучанымі журналісцкімі матэрыяламі на факс (017) 270-39-95 альбо па электроннай пошце medienakademie@ibb.by.

Апошні тэрмін - да 8 лістапада.

ПРАГРАМА СЕМІНАРУ

ФАРМУЛЯР ЗАЯЎКІ

Удзельнікам прадастаўляецца месца ў гатэлі.



Паводле http://baj.by

уверх

Сустрэча для рэдактараў рэгіянальных газет


13-14 лістапада Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр (ММАЦ) імя Й.Раў ладзіць сустрэчу для рэдактараў рэгіянальных газет.

Для ўдзелу ў сустрэчы неабходна запоўніць фармуляр заяўкі і накіраваць яго па факсе 270-39-95 альбо па эл. адрасе medienakademie@ibb.by.

Апошні тэрмін - да 8 лістапада.

уверх

Праграма “Месца сустрэчы – дыялог” абвяшчае конкурс


Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Узаемаразуменне» пры фінансавай падтрымцы нямецкага фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» абвяшчае 4-ты конкурс праектных заявак у межах праграмы «Месца сустрэчы – дыялог».

Тэрмін прыёму праектных заявак – з 1 кастрычніка да 1 снежня.

Падрабязная інфармацыя – на сайце www.moov.by.

уверх

Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД


Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, супрацоўнікі СМІ дзяржаваў-удзельніц СНД, якія асвятляюць тэматыку захавання гісторыка-культурнай спадчыны.

Апошні тэрмін – да 15 лістапада.

Працоўная мова конкурса – руская.

Матэрыялы дасылайце на эл.адрас АзерТАдж:azertac@azdata.net

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў канцы 2011 года ў Баку.

Кантактныя асобы Зіядхан Гасанаў (+994552007796,  zgasan@yandex.ru), Архан Мурадаў (+994506133973, obarsa@yandex.ru)



Паводле рассылкі ГА “БАЖ”

уверх

Конкурс для студэнтаў да міжнароднага дня талерантнасці


Інстытут філасофіі НАН Беларусі, Рэспубліканскі цэнтар нацыяльных культур і Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр вывучэння сучаснай рэлігійнасці” абвяшчаюць конкурс навукова-даследніцкіх працаў студэнтаў, прысвечаных Міжнароднаму дню талерантнасці.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць пісьмовую працу па тэматыцы конкурсу на беларускай ці рускай мове з пазнакай "конкурс" на электронны адрас: cscr.religion@yandex.ru

Апошні тэрмін падачы заявак - 10 лістапада.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Падтрымка пераследаваных аўтараў


Human Rights Watch шукае намінантаў з усяго свету на праграму дапамогі Hellman/Hammett. Намінантамі могуць стаць пісьменнікі, якія падвергліся палітычнаму пераследу і маюць неабходнасць у фінансавай падтрымцы.

Апошняя дата падачы анкет - 10 снежня.



Для больш поўнай інфармацыі перайдзіце па спасылцы
http://www.hrw.org/hhgrants/nominations

Паводле http://baj.by (Інфармацыя з сайта http://www.fundsforngos.org )


: wp-content -> uploads -> 2011
2011 -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Агляд стаў больш суровым
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Конкурс для журналістаў 6 Вулічныя мастакі збяруцца разам 7 Пачаўся прыём заявак на "Бардаўскую восень-2011" 7
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка