Конкурс для журналістаў з краін снд 8 Семінар па бяспецы для журналістаў 8



Дата канвертавання15.05.2016
Памер128.89 Kb.
ТыпКонкурс




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 37 (505)

(27 кастрычніка 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:



У Гродне адраджаецца батанічны сад 2

Слоўнік Некрашэвіча і Байкова прэзентуюць у Гродне 28 кастрычніка 2

Фэст імя Каліноўскага ў Свіслачы 3

Дыскусія пра беларускую сістэму адукацыі ў Гродне 3

Трэнінгі для валанцёраў 4

Семінар для рэгіянальных журналістаў у Брэсце 4

Сустрэча для рэдактараў рэгіянальных газет 5

Конкурс для студэнтаў да міжнароднага дня талерантнасці 5

Падтрымка пераследаваных аўтараў 6

Конкурс ідэй Твайго Фэсту 7

Збор заявак на ўдзел у праграме “500 перакладаў” 7

Праграма “Месца сустрэчы – дыялог” абвяшчае конкурс 8

Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД 8

Семінар па бяспецы для журналістаў 8





Падзеі:

 уверх


У Гродне адраджаецца батанічны сад


Батанічны сад будзе адноўлены на месцы, дзе больш за 200 гадоў таму яго заснаваў прафесар Жан Эмануэль Жылібер.

Закладка сада прызначана на 28 кастрычніка.



Ініцыятаркай адраджэння батанічнага сада ў Гродне стала гісторык Наталля Рыгораўна Канюк:

-Толькі што да мяне пазванілі з Гродназелянбуду, сказалі, што заўтра з 9 гадзін яны выйдуць рыхтаваць ямы.



Гадзін у 11-12 ўжо будзем саджаць першыя дрэвы.

Спачатку пасадзім трынаццаць найменняў: лакавае дрэва, дэйшыю шарсцістую, чаромху (від, апісаны Жыліберам), ядлавец (таксама апісаны знакамітым батанікам), крушыну…

Некалькі відаў бяроз на гэтым месцы ўжо растуць.

Пазней дасадзім пробкавы дуб, лаўравішню, шалкавіцу, аралію манчжурскую….

Наталля Рыгораўна спадзяецца, што ў горада знойдуцца грошы і на аранжарэю.

Яна ўжо падрыхтавала расліны, некаторых з якіх не мае нават Мінскі батанічны сад.

 Наталля Канюк:

- Жыліберцыю, названую так у 18 стагоддзі ў гонар выбітнага батаніка, для мяне знайшлі ў Лондане.

Яе падарыла ўладальніца прыватнага батанічнага сада, пасля пераправілі ў Францыю, а ўжо адтуль у Гродна.

Ідэя заняцца адраджэннем батанічнага сада ў Гродна ўзнікла ў Наталлі Рыгораўны Канюк некалькі гадоў таму.

Увесь гэты час яна не толькі шукала расліны для сада, але і збірала подпісы, звярталася да гарадскіх уладаў.

уверх

Слоўнік Некрашэвіча і Байкова прэзентуюць у Гродне 28 кастрычніка


Доўгачаканая прэзентацыя ў Гродне сучаснага выдання “Расійска-беларускага слоўніка” С.Некрашэвіча і М. Байкова, упершыню надрукаванага ў 1928 годзе адбудзецца ў 19 гадзін у зале ва ўнутраным дворыку па вул. Будзёнага, 48а.

На імпрэзе можна будзе набыць “Расійска-беларускі слоўнік”.

Можна таксама аформіць заяўку па эл.пошце.

Для гэтага паведамце сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, дакладны паштовы адрас з індэксам і нумар кантактнага тэлефона на эл.адрас valer@arche.by .

Разам з слоўнікам 28 кастрычніка гродзенцам прэзентуюць паліталагічнае выданне “Хрышчэнне нацыі. Масавыя пратэсты 1988-2009”, прысвечанае палітычнаму жыццю Гродна, і выпуск ARCHE, прысвечаны Беларусі ў складзе Вялікага княства Літоўскага ў XVIII стагоддзі.
уверх

Фэст імя Каліноўскага ў Свіслачы


29 кастрычніка ў Свіслачы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці паўстанцаў 1863 году. Збор каля касцёла ў Свіслачы з 11.00 да 11.30.

У праграме Фэсту малебен у мясцовым касцёле; урачыстае ўскладанне кветак да помнікаў героям паўстання Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту; наведванне вёскі Якушоўка, дзе захаваліся парэшткі падмуркаў сядзібы Каліноўскіх, побач з якой у 1997 годзе актывістамі дэмакратычнага руху быў усталяваны памятны крыж; канцэрт.

Каб узяць удзел у фэсце, неабходна даслаць ліст на электронны адрас: zasvabodu.hrodna@gmail.com.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Дыскусія пра беларускую сістэму адукацыі ў Гродне


Спецыфіка развіцця адукацыі па-беларуску па-ранейшаму палягае на тым, што з года ў год задаюцца ўсё тыя ж “старыя пытанні пра галоўнае”, лічаць арганізатары прэзентацыі з "Ліберальнага клубу".

Аб чым сведчыць статыстыка беларускай адукацыі? Наколькі статыстыка адлюстроўвае штодзённыя рэаліі вучняў і выкладчыкаў? Што і хто з’яўляецца “слабым звяном” ншай сістэмы адукацыі? Чаму сістэма адукацыі знаходзіцца ў стане сталых “рэформ-недарэворм-перарэформ”? Пра што гаворыць эканамічны аналіз беларускай сістэмы адукацыі?

Гэтыя і іншыя пытанні закрануць падчас прэзентацыі эксперты “Ліберальнага клуба” Мікіта Бяляеў, Антон Балточка, Васіль Корф, Аляксандр Апейкін.

 Мікіта Бяляеў:

-Нашы прэзентацыі ўжо прайшлі ў Мінску і вельмі зацікавілі аўдыторыю.Цяпер правядзем іх у Гродне, Лідзе, Наваградку.

Запрашаем  студэнтаў, школьнікаў і іх бацькоў, усіх, каго цікавіць сістэма адукацыі, у каго ёсць пытанні, хто мае сваё меркаванне, хоча ўдзельнічаць у дыскусіі.

На падставе нашых мінскіх прэзентацый ужо выданы зборнік матэрыялаў, якія мы ў тым ліку накіравалі ў Міністэрства адукацыі, спадзяемся нешта з нашых прапановаў будзе ўлічана.

 Прэзентацыя ў Гродне адбудзецца 30 кастрычніка, з 12 да 14.00.

Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна накіраваць заяўку з прозвішчам, імём, родам заняткаў, кантактымі тэлефонамі і эл.поштай на адрас: liberalclub2008@gmail.com

Пасля рэгістрацыі будзе паведамлена пра месца правядзення мерапрыемства.

 "Ліберальны клуб" - гэта адкрытая дыскусійна-аналітычная пляцоўка для прадстаўлення розных поглядаў на важныя пытанні.

Мэты клуба- вывучэнне і распаўсюд ліберальнай парадыгмы грамадскага развіцця ў кантэксце беларускіх рэалій, інтэлектуальнае развіццё і самарэалізацыя ўдзельнікаў, укараненне традыцый прадметнай дыскусіі і зніжэнне праяваў радыкалізму ў грамадстве.



Паводле http://t-styl.info

уверх

А
бвесткі
:

уверх


Трэнінгі для валанцёраў


Міжнародная грамадзянская кампанія “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” запрашае прыняць удзел у трэнінгах для валанцёраў.

Далучайся да грамадзянскай кампаніі “БЕЗ ВІЗЫ!”.

Тут ты даведаешся больш пра візавы рэжым і шляхі яго адмены, сустрэнеш аднадумцаў і сяброў, атрымаеш карысны досвед працы ў грамадскіх арганізацыях, зможаш сумяшчаць вандроўкі і актыўную грамадскую дзейнасць.

Удзельнікамі праекта могуць стаць актыўныя маладыя людзі ва ўзросце ад 18 гадоў.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна даслаць анкету на адрас info@novisa.by

Апошні тэрмін – да 8 лістапада.

Праграма навучання:


  1. Навучанне ў межах аднадзённага трэнінгу ў Беларусі (папярэдне снежань – студзень)

  2. Удзел у семінары для валанцёраў у Літве (вясна 2012, Вільня).

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

-быць паўналетнім грамадзянінам Беларусі

-жаданне актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці

-крыху вольнага часу.

 Арганізатары аплочваюць выдаткі на навучанне.

Адбор будзе праходзіць на падставе дасланых Вамі матэрыялаў і дадатковых інтэрв’ю.

Пра вынікі адбору ўдзельнікі трэнінгу будуць праінфармаваныя па эл.пошце да 14 лістапада.

Больш падрабязная інфармацыя пра кампанію “БЕЗ ВІЗЫ”:


  http://www.belaruswatch.org/by/antivisa/stvoranaja-gramadskaja-kaalicyja-za-bjazvizavy-ruh-pamiz-bjelarussju-i-shengjenam
  https://www.facebook.com/pages/Belarus-Watch/157689807616971?sk=wall

Грамадзянская кампанія “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”

уверх

Семінар для рэгіянальных журналістаў у Брэсце


15 — 16 лістапада Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр (ММАЦ) імя Іаганэса Раў праводзіць семінар для журналістаў, якія працуюць у рэгіянальных СМІ.

Запрошаныя эксперты распавядуць, як уразнастаіць старонкі газет выкарыстаннем розных жанраў, а таксама як падаць навіну, якую абмяркоўваюць у рэспубліканскіх СМІ, у новым, актуальным для рэгіянальнага чытача ракурсе.

Семінар дазволіць пазнаёміцца з нямецкім досведам працы ў рэгіянальных СМІ, а таксама даведацца пра найноўшыя тэндэнцыі развіцця рэгіянальнай прэсы.

Семінар пройдзе ў Брэсце.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Для ўдзелу ў конкурсным адборы трэба запоўніць фармуляр заяўкі і накіраваць яго разам з далучанымі журналісцкімі матэрыяламі на факс (017) 270-39-95 альбо па электроннай пошце medienakademie@ibb.by.

Апошні тэрмін - да 8 лістапада.



ПРАГРАМА СЕМІНАРУ

ФАРМУЛЯР ЗАЯЎКІ

Удзельнікам прадастаўляецца месца ў гатэлі.



Паводле http://baj.by

уверх

Сустрэча для рэдактараў рэгіянальных газет


13-14 лістапада Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр (ММАЦ) імя Й.Раў ладзіць сустрэчу для рэдактараў рэгіянальных газет.

Сустрэча будзе мець максімальна інтэрактыўны і дыскусійны характар, бо кожны з Вас з’яўляецца экспертам у кіраванні штодзённай працай супрацоўнікаў рэдакцыі, і мы будзем рады, калі Вы падзеліцеся сваім досведам з калегамі.

Асаблівая ўвага будзе звяртацца на тое, як павысіць якасць газеты ў рэгіёне, як зрабіць выданне пазнавальным, заваяваць інтарэс чытача і рэкламадаўцы, як зарабіць з дапамогай сайта – гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца ў межах сустрэчы.

Запрошаны трэнер, галоўны рэдактар нямецкага выдання "Nordbayerischer Kurier" Й.Браўн, пазнаёміць Вас бліжэй з інструментамі крос-медыя, з тымі зменамі, якія крос-медыйнасць уносіць у працу рэдакцыі, а таксама з іншымі найноўшымі тэндэнцыямі ў сферы рэдакцыйнага менеджменту.

Акрамя таго, Вы даведаецеся, як ствараць і падтрымліваць камандны дух калектыву.

Удзельнікам прадстаўляецца месца ў гасцініцы.

Для ўдзелу ў сустрэчы неабходна запоўніць фармуляр заяўкі і накіраваць яго па факсе 270-39-95 альбо па эл. адрасе medienakademie@ibb.by.

Апошні тэрмін - да 8 лістапада.

Колькасць месцаў абмежавана.

Фармуляр заяўкі і папярэдняя праграма – у дадатку.

Пачатак семінару ў Мінскім МАЦ (пр.Газеты Праўда,11) у 11.00.
уверх


Конкурс для студэнтаў да міжнароднага дня талерантнасці


Інстытут філасофіі НАН Беларусі, Рэспубліканскі цэнтар нацыяльных культур і Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр вывучэння сучаснай рэлігійнасці” абвяшчаюць конкурс навукова-даследніцкіх працаў студэнтаў, прысвечаных Міжнароднаму дню талерантнасці.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ВНУ Беларусі.

Мэтай конкурсу з’яўляюцца актывізацыя і развіццё навуковых даследваньняў студэнтаў па пытаннях міжнацыянальнага і міжканфесійнага дыялогу ў сучаснай Беларусі, гісторыі рэлігійна-філасофскай думкі культурнай спадчыны, узаемадзеяння рэлігійных, нацыянальна-культурных аб’яднанняў і грамадства, правоў грамадзян у галіне свабоды сумлення і веравызнання, правоў нацыянальных меншасцяў.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць пісьмовую працу па тэматыцы конкурсу на беларускай ці рускай мове з пазнакай "конкурс" на электронны адрас: cscr.religion@yandex.ru

Апошні тэрмін падачы заявак - 10 лістапада.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Падтрымка пераследаваных аўтараў


Human Rights Watch шукае намінантаў з усяго свету на праграму дапамогі Hellman/Hammett. Намінантамі могуць стаць пісьменнікі, якія падвергліся палітычнаму пераследу і маюць неабходнасць у фінансавай падтрымцы.

Грант носіць імя амерыканскага драматурга Ліліян Хеллман і дацкага раманіста Дэшыла Хэмета. Звычайна сумы розняцца ад 1 тыс. даляраў да максімум 10 тыс. даляраў. 48 пісьменнікаў з усяго свету атрымалі гэтую дапамогу ў 2011 годзе, у прызнанне іх адданасці свабодзе слова і адвагі, якую яны праявілі падчас супрацьстаяння палітычнаму пераследу.

Акрамя фінансавай падтрымкі, факт атрымання дапамогі прыцягвае ўвагу грамадскасці да падаўлення свабоды слова. У некаторых выпадках публічнасць можа стаць абаронай ад дальнейшых рэпрэсій. У іншых выпадках, пісьменнікі просяць ананімнасці з-за небяспечных умоваў, у якіх жывуць яны і іх сем’і.

На дапамогу маюць права тыя аўтары, якія падвергліся пераследу пры выказванні апазіцыйных ідэй, за крытыку ўраду і яго дзеянняў або за напісанне артыкулаў на тэмы, якія ўрад жадае прыхаваць.

На працягу апошніх 22 гадоў больш за 700 пісьменнікаў з 92 краін атрымалі дапамогу Hellman/Hammett, агулам атрымаўшы больш за 3 млн. долараў.
Праграма таксама прадугледжвае тэрміновую дапамогу аўтарам, якім неабходна з’ехаць з краіны або патрэбна лячэнне пасля турэмнага ўтрымання ці катаванняў.

Тэрміновыя намінацыі прымаюцца на працягу ўсяго года.

Апошняя дата падачы анкет - 10 снежня.

Для больш поўнай інфармацыі перайдзіце па спасылцы


http://www.hrw.org/hhgrants/nominations

Паводле http://baj.by (Інфармацыя з сайта http://www.fundsforngos.org )

уверх





Не спазьніся!


уверх

Конкурс ідэй Твайго Фэсту


Конкурс для крэатыўнай моладзі для фэсту “Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!..”, які адбудзецца 11 лістапада ў Мінску!

Прыдумай найлепшы:



- слоган

- лагатып

- прынт

- матыватар

- відэаролік (адзін альбо серыю)

Апошні тэрмін падачы - 30 кастрычніка.

Свае ідэі дасылайце на tvojfest@gmail.com з пазнакай «Конкурс»

Паводле http://tvojfest.org/konkursy/konkurs-idej-tvajgo-festu
уверх

Збор заявак на ўдзел у праграме “500 перакладаў”


Інтэрнэт-праект prastora.org запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у праграме “500 перакладаў гуманітарыстыкі для патрэбаў беларускамоўнага навучання” ў якасці перакладчыка навуковых тэкстаў на беларускую мову.

Каб узяць удзел у праграме, неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе на электронны адрас: peraklad500@gmail.com.

Апошні тэрмін падачы заявак - 30 кастрычніка.

Падрабязнасці пра праграму – на сайце: http://bit.ly/nLOH87



Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Стыпендыя Эдмунда С.Маскі

Праграма прадастаўлення стыпендый і грантаў для выпускнікоў ВНУ імя Эдмунда С. Маскі (Muskie) – гэта праграма Бюро адукацыйных і культурніцкіх справаў Дзаржаўнага Дэпартаменту ЗША.

Каб узяць удзел у праграме, неабходна даслаць запыт на атрыманне анкеты на электронны адрас: muskiebelarus@yahoo.com

Апошні тэрмін падачы заявак - 2 лістапада.

Падрабязная інфармацыя – на сайце: http://minsk.usembassy.gov/graduate_programs.html



Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Праграма “Месца сустрэчы – дыялог” абвяшчае конкурс


Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Узаемаразуменне» пры фінансавай падтрымцы нямецкага фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» абвяшчае 4-ты конкурс праектных заявак у межах праграмы «Месца сустрэчы – дыялог».

Тэрмін прыёму праектных заявак – з 1 кастрычніка да 1 снежня.

Падрабязная інфармацыя – на сайце www.moov.by.

уверх

Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД


Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, супрацоўнікі СМІ дзяржаваў-удзельніц СНД, якія асвятляюць тэматыку захавання гісторыка-культурнай спадчыны.

Апошні тэрмін – да 15 лістапада.

Працоўная мова конкурса – руская.

Матэрыялы дасылайце на эл.адрас АзерТАдж:azertac@azdata.net

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў канцы 2011 года ў Баку.

Кантактныя асобы Зіядхан Гасанаў (+994552007796,  zgasan@yandex.ru), Архан Мурадаў (+994506133973, obarsa@yandex.ru)



Паводле рассылкі ГА “БАЖ”

уверх

Семінар па бяспецы для журналістаў


Беларуская асацыяцыя журналістаў разам з Нарвэскім Хэльсінскім Камітэтам запрашае сваіх сябраў да ўдзелу ў семінары, прысвечаным прававой бяспецы журналісцкай дзейнасці.

Семінар адбудзецца 22–26 лістапада ў Вільні.

Каб узяць удзел, неабходна даслаць заяўку з пазнакай “бяспека” ды пазначыць сваё імя, прозвішча, год нараджэння, месца працы, дачыненне да медыйнай дзейнасці, кантактную інфармацыю, на электронны адрас: press@baj.by

Апошні тэрмін падачы заявак - 1 лістапада.



Паводле рассылкі belngo.info

уверх


: wp-content -> uploads -> 2011
2011 -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Агляд стаў больш суровым
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Конкурс для журналістаў 6 Вулічныя мастакі збяруцца разам 7 Пачаўся прыём заявак на "Бардаўскую восень-2011" 7
2011 -> Конкурс для журналістаў з краін снд 11 Конкурс для студэнтаў да міжнароднага дня талерантнасці 11
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка