Конкурс для журналістаў з краін снд 8 Семінар па бяспецы для журналістаў 8 Гранты ў галіне гуманітарных навук 9 «Амерыканская культура: якая яна?»



Дата канвертавання15.05.2016
Памер142.68 Kb.
ТыпКонкурс




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 36 (504)

(20 кастрычніка 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:



Прэзентацыя перавыдання слоўніка Некрашэвіча і Байкова пераносіцца 2

Удзельнікі акцыі “Чысты лес” сабралі ў гродзенскіх лясах 336 кубаметраў смецця 2

Ігар Трусаў прэзентуе кнігу пра дамовыя цэрквы Гродна 3

Майстар-клас «Журналісты і праца з псіхалагічнымі траўмамі» 3

Трэнінг па здаровым ладзе жыцця 4

Конкурс ідэй Твайго Фэсту 4

Школа менеджэраў культуры ў Беластоку 5

Збор заявак на ўдзел у праграме “500 перакладаў” 6

Канферэнцыя Нац.платформы Форума грамадзянскай супольнасці 7

Конкурс прадстаўніцтва СhildFund International 7

Бясплатная экскурсійная паездка ў Ізраіль 7

Праграма “Месца сустрэчы – дыялог” абвяшчае конкурс 8

Стажыроўка студэнтаў-журналістаў у БелСетцы антыСНІД 8

Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД 8

Семінар па бяспецы для журналістаў 8

Гранты ў галіне гуманітарных навук 9

«Амерыканская культура: якая яна?» 9




Падзеі:

 уверх


Прэзентацыя перавыдання слоўніка Некрашэвіча і Байкова пераносіцца


21 кастрычніка выдаўцы меліся прадставіць гродзенцам сучаснае выданне “Расійска-беларускага слоўніка” С.Некрашэвіча і М. Байкова, упершыню надрукаванага ў 1928 годзе, аднак па незалежных ад арганізатараў прычынах мерапрыемства пераносіцца на няпэўны час.

Слоўнік падзяліў трагічны лёс сваіх аўтараў.

Упершыню арыштаваны ў 1930 годзе, Сцяпан Некрашэвіч быў расстраляны 20 снежня 1937 года.

Мікола Байкоў таксама перажыў арышт 30-га года, паўторна арыштаваны ў 1945 годзе ў Берліне. Далейшы яго лёс невядомы.

Іх унікальны слоўнік, які ўтрымлівае больш за 60 тысяч словаў і высока ацэньваецца спецыялістамі, доўгія гады быў даступны толькі ў спецсховішчах.

У постсавецкія часы розныя ведавецтвы браліся перавыдаць “Расійска-беларускі слоўнік”, але да канца справа была даведзеная толькі зараз.

 Разам з слоўнікам гродзенцам прэзентуюць паліталагічнае выданне “Хрышчэнне нацыі. Масавыя пратэсты 1988-2009”, прысвечанае палітычнаму жыццю Гродна, і выпуск ARCHE, прысвечаны Беларусі ў складзе Вялікага княства Літоўскага ў XVIII стагоддзі.

 Пра час і месца прэзентацыі "Твой стыль" паведаміць пазней.



Паводле http://t-styl.info
уверх

Удзельнікі акцыі “Чысты лес” сабралі ў гродзенскіх лясах 336 кубаметраў смецця


Прыборку леса пад  дэвізам “Лёс леса ў нашых руках”  15 кастрычніка  ладзілі лясгасы Гродзенскай вобласці.

На заклікі далучыцца да акцыі, што гродзенскі лясгас змясціў у СМІ і Інтэрнэце, адгукнуўся толькі адзін чалавек, ды і той на саму прыборку не з’явіўся.

Таму, як звычайна, лес прыбіралі супрацоўнікі лясгасаў, школьнікі і студэнты, арганізаваныя праз адміністрацыю навучальных установаў.

Уладзімір Паўлавіч Гарохаў, намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Гродзенскага лясгаса:

- Агульная плошча гарадскіх лясных масіваў – 1570 га.

На прыборку выйшлі каля 600 чалавек.

Канешце, добраўпарадкавалі не ўсё, аднак сабралі больш за 50 кубаметраў смецця, гэта прыкладна вагон па аб’ёме, якое Спецаўтагаспадарка вывезла на звалку.

Хочам звярнуцца да ўсіх гродзенцаў: Не пакідайце смецце ў лесе! Можа вашым дзецям давядзецца яго збіраць!

Акцыя “Чысты лес” мае і выхаваўчае значэнне.

Спадзяемся, што той, каму давялося збіраць чужое смецце, сто разоў падумае перад тым, як кінуць паперку ў лесе.

Па звестках Гродзенскага вытворчага лесагаспадарчага прадпрыемства ў акцыі па прыборцы леса ў Гродзенскай вобласці ўдзельчалі 4173 чалавекі, якія прыбралі 336 кубаметраў смецця, упарадкавалі 52 га лясных тэрыторый.



Паводле http://t-styl.info

уверх

Ігар Трусаў прэзентуе кнігу пра дамовыя цэрквы Гродна


Прэзентацыя чарговай брашуры Ігара Трусава “Часоўні, дамовыя і вайсковыя цэрквы ў Гродне. Кароткі гістарычны нарыс” пройдзе 20 кастрычніка ў Новым замку (Гродзенская абласная бібліятэка).

Выданне прысвечана гісторыі зніклых на сёння дамовых цэркваў – памяшканняў для багаслужэнняў, якія ў 19 – пачатку 20 стагоддзях існавалі пры навучальных установах, турмах, бальніцах …

Ігар Трусаў:

Гэтую брашуру я напісаў па замове Гродзенскай Праваслаўнай Епархіі.



Тэма  вельмі складаная, працаваў больш за год.

Гэты накірунак я не паспеў дапрацаваць, калі ў 2007 годзе, зноў жа на замову Епархіі, пісаў кнігу “Праваслаўныя храмы Гродна”.

На 54 старонках я даў кароткае апісанне часоўняў, дамовых, палкавых і вайсковых цэркваў.

 Па дамове з Гарвыканкамам брашура Ігара Трусава “Часоўні, дамовыя і вайсковыя цэрквы ў Гродне. Кароткі гістарычны нарыс”, як і папярэднія выданні аўтара, будуць распаўсюджаны па ўсіх гарадскіх і школьных бібліятэках як дапаможнік да курса “Гродназнаўства”.

Наклад выдання 500 асобнікаў.

Пачатак прэзентацыі ў 18.00.



Паводле http://t-styl.info

уверх

А
бвесткі
:

уверх


Майстар-клас «Журналісты і праца з псіхалагічнымі траўмамі»


 Двухдзённую сустрэчу з беларускімі журналістамі правядзе дырэктар Цэнтру экстрэмальнай журналістыкі, каардынатар Цэнтру «Дарт» па журналістыцы і траўмах у Расіі Вольга Краўцова.

 Майстар-клас адбудзецца 28-29 кастрычніка ў Мінску.

 У праграме:

 - тэорыя і практыка працы журналістаў з людзьмі, якія пацярпелі ў выніку трагічных здарэнняў, катастроф і г.д.;



- спецыфіка працы журналістаў у экстрэмальных умовах;

- вывучэнне стратэгій барацьбы са стрэсам.

 Для ўдзелу ў сустрэчы неабходна 2011 года даслаць заяку на адрас press@baj.by.

Апошні тэрмін - 23 кастрычніка.

У заяўцы абавязкова трэба ўказаць:

- Назву майстар-класа «Журналісты і праца з псіхалагічнымі траўмамі»

-Імя і прозвішча ўдзельніка

-Сродак масавай інфармацыі, які прадстаўляеце, ці пазнаку “фрылансер”

-Тэлефон і кантактны мэйл.

За інфармацыяй звяртайцеся: e-mail: press@baj.by, тэл./факс +375(17)226-70-98, маб.тэл.  +375(29)126-70-98.

Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

уверх


Трэнінг па здаровым ладзе жыцця


Прадстаўніцтва Праграмы развіцця ААН (ПРААН) набірае ўдзельнікаў на трэнінг «Здаровы лад жыцця», які пройдзе ў межах праекта “Развіццё міжнароднай даследніцкай і інфармацыйнай сеткі па Чарнобылі (ICRIN)”.

Трэнінг адбудзецца 1-4 лістапада ў Гомелі.

Мэта мерапрыемства – падрыхтоўка спецыялістаў для правядзення прафілактычнай працы сярод моладзі і падлеткаў па развіцці асноўных жыццёвых навыкаў здаровага ладу жыцця з выкарыстаннем прынцыпа «роўны навучае роўнага».

Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты арганізацый, трэнеры, якія працуюць з моладдзю ў грамадскіх арганізацыях, зацікаўленыя ў павышэнні якасці асветніцкай і прафілактычнай працы.

Пасля трэнінгаў ад удзельнікаў чакаецца рэалізацыя мерапрыемстваў па здаровым ладзе жыцця ў сваіх арганізацыях.

Арганізатары бяруць на сябе выдаткі па пражыванні, харчаванні і матэрыялах для ўдзельнікаў.

Праезд удзельнікаў не аплочваецца.

Арганізацыі, зацікаўленыя ва ўдзеле сваіх спецыялістаў у трэнінгу, павінны накіраваць ліст-заяўку (у дадатку) па факсе (017) 328 61 73 альбо эл.пошце svetlana.zinkevich@undp.by з указаннем імя, прозвішча ўдзельніка, месца працы, пасады, кантактаў.

Апошні тэрмін – 21 кастрычніка.

уверх

Конкурс ідэй Твайго Фэсту


Конкурс для крэатыўнай моладзі для фэсту “Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!..”, які адбудзецца 11 лістапада ў Мінску!

Прыдумай найлепшы:



- слоган

- лагатып

- прынт

- матыватар

- відэаролік (адзін альбо серыю)

Што для вас еўрапейская беларускасць? Як выглядае еўрапейскі беларус? Якія сімвалы, выказванні, вобразы ў вас асацыююцца з каханнем па-беларуску?  Увасобце свае ідэі! Гэта могуць быць як візуальныя выявы літаратурных і гістарычных персанажаў з адпаведнымі слоганамі ды цытатамі, так і  прадстаўнікі сучаснай беларускай культуры.  Вы можаце напісаць верш і зрабіць з яго відэаролік.

Усё ў вашых руках і ў вашай фантазіі!

Ідэі фіналістаў трапяць на іміджавыя цішоткі, а пераможца выйграе экскурсію ў еўрапейскую сталіцу! 

Аўтары найлепшых работ будуць ўзнагароджаныя на нашым фэсце.

ВІП-журы абярэ сапраўды вартых.

Умовы:

Для слоганаў: чым ямчэй – тым лепей (не дасылайце шмат, дасылайце найлепшыя)



Для прынтаў і лагатыпаў: максімальны памер А4, вектарная графіка (пажадана), памер да 10 мб. Аўтары мусяць быць гатовыя даслаць поўнафарматную версію сваёй работы ў выпадку перамогі.

Для матыватараў:  пажадана да 1000 пікселяў. 

Для відэароліка (дасылайце спасылку):  беларуская рэчаіснасць, еўрапейскае мінулае… Нашы страты і набыткі – такія, якімі вы хочаце, каб іх убачылі іншыя!

Таксама дашліце анкету, у якой пазначце:  імя, прозвішча, псеўданім (пры жаданні), горад пражывання, адрас (неабазвязкова), кантактны тэлефон і е-mail, каментары да работы (пры неабходнасці)

Удзельнікі конкурсу перадаюць права выкарыстання сваіх работ ініцыятыве Твой Фэст.

Апошні тэрмін падачы - 30 кастрычніка.

Свае ідэі дасылайце на tvojfest@gmail.com з пазнакай «Конкурс»

Паводле http://tvojfest.org/konkursy/konkurs-idej-tvajgo-festu

уверх

Школа менеджэраў культуры ў Беластоку


Арганізацыя з Польшчы (Amicus) і Беларусі (Таварыства Беларускай Школы) запрашаюць прыняць удзел у польска-беларускім семінары “Школа менеджэраў культуры”, які пройдзе 17-20 лістапада ў Беластоку, Польшча.

Падчас удзелу ў семінары, удзельнікі пазнаёмяцца з асновамі распрацоўкі праектаў і напісання заявак на атрыманне іх фінансавання, сустрэнуцца з аўтарамі цікавых праектаў у сферы культуры і знойдуць партнэраў з Польшчы для рэалізацыі ўласных праектных ідэй.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, устаноў, якія працуюць у сферы культуры.

Працоўныя мовы семінара: руская, польская.


Арганізатары поўнасцю пакрываюць выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне падчас семінара.

Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе да 20 кастрычніка па адрасе manager.culture@gmail.com.



У выпадку вялікай колькасці ўдзельнікаў, арганізатары пакідаюць за сабой права выбара.
уверх

Стыпендыя Эдмунта С.Маскі

Праграма прадастаўлення стыпендый і грантаў для выпускнікоў ВНУ імя Эдмунда С. Маскі (Muskie) – гэта праграма Бюро адукацыйных і культурніцкіх справаў Дзаржаўнага Дэпартаменту ЗША.

Стыпендыя ўключае:


- візавую падтрымку (J-1);
- Кошт праезду ў абодва бакі;
- штомесячную стыпендыю;
- ільготы пры медычным абслугоўванні;
- кошт адукацыі;
- абмежаваная кампенсацыя кошту кніг;
- супрацоўніцтва з выпускнікамі і магчымасць стажыроўкі.

Сферы адукацыі для беларусаў:


- бізнес адміністраванне;
- эканоміка;
- адукацыя;
- меры па ахове навакольнага асяроддзя;
- міжнародныя справы;
- журналістыка і масс-медыі;
- права;
- бібліятэказнаўства і інфармацыйная навука;
- грамадская адміністрацыя;
- ахова здароўя;
- грамадска-дзяржаўная палітыка.

Каб узяць удзел у праграме, неабходна даслаць запыт на атрыманне анкеты на электронны адрас: muskiebelarus@yahoo.com

Апошні тэрмін падачы заявак - 2 лістапада.

Падрабязная інфармацыя – на сайце: http://minsk.usembassy.gov/graduate_programs.html



Паводле рассылкі belngo.info
уверх

Збор заявак на ўдзел у праграме “500 перакладаў”


Інтэрнэт-праект prastora.org запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у праграме “500 перакладаў гуманітарыстыкі для патрэбаў беларускамоўнага навучання” ў якасці перакладчыка навуковых тэкстаў на беларускую мову.

Заяўкі, якія будуць ухваленыя і атрымаюць належнае фінансаванне на гэтым этапе будуць ажыццяўляцца цягам наступнага года-двух у адпаведнасці з фарматам перакладчыцкай лабараторыі.

Ухваленыя тэксты для перакладу – на сайце: http://bit.ly/nu4aOQ і http://bit.ly/oGl8Hi

Каб узяць удзел у праграме, неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе на электронны адрас: peraklad500@gmail.com.

Апошні тэрмін падачы заявак - 30 кастрычніка.

Падрабязнасці пра праграму – на сайце: http://bit.ly/nLOH87



Паводле рассылкі belngo.info

уверх





Не спазьніся!


уверх

Канферэнцыя Нац.платформы Форума грамадзянскай супольнасці


Запрашаем Вас прыняць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: “Грамадзянская супольнасць Беларусі: напярэдадні трэцяй штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства”, якая адбудзецца 29 кастрычніка 2011 года ў Мінску.

Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна даслаць заяўку на адрас электроннай пошты Аргкамітэта Канферэнцыі: csfbelarus@gmail.com.

Апошні тэрмін - да 23 кастрычніка.

Усю інфармацыю пра Канферэнцыю, бланк заяўкі на ўдзел можна знайсці па спасылцы: http://eurobelarus.ehclients.com/content/view/23453/21/



Аргкамітэт
уверх

Конкурс прадстаўніцтва СhildFund International


Прадстаўніцтва СhildFund International (Міжнароднага дзіцячага фонда) абвяшчае конкурс на атрыманне мэтавага фінансавання праектаў, накіраваных на прафілактыку сацыяльнага сіроцтва і інстытуалізацыі дзяцей праз павышэнне эфектыўнасці сістэмы абароны дзяцінства, паляпшэнне доступу да развіццёвых і адукацыйных праграм і паслуг для дзяцей-інвалідаў і іх блізкіх, дзяцей-сірот, а таксама дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

Апошні тэрмін падачы заявак – 26 кастрычніка.

Больш падрабязная інфармацыя - http://www.ngo.by/news/a99fae470701.html

Паводле http://www.ngo.by

уверх

Бясплатная экскурсійная паездка ў Ізраіль


Габрэйскі Студэнцкі Цэнтр “Гілель” запрашае моладзь да ўдзелу ў праграме Тагліт – бясплатным экскурсійным туры па Ізраіле.

Калі Вам ад 18 да 26 гадоў, Вы маеце габрэйскія карані (падцверджаныя дакументамі), Вы ніколі не былі ў Ізраіле па падобнай праграме – Вы можаце стаць удзельнікам!

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на эл.адрас: taglit_minsk@hillel.su, тэл.: (029) 6582505, (025) 7718312.
уверх

Праграма “Месца сустрэчы – дыялог” абвяшчае конкурс


Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Узаемаразуменне» пры фінансавай падтрымцы нямецкага фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» абвяшчае 4-ты конкурс праектных заявак у межах праграмы «Месца сустрэчы – дыялог».

Тэрмін прыёму праектных заявак – з 1 кастрычніка да 1 снежня.

Падрабязная інфармацыя – на сайце www.moov.by.

уверх

Стажыроўка студэнтаў-журналістаў у БелСетцы антыСНІД


У Асацыяцыі “БелСетка анты СНІД” пачынаецца другі стажорскі сезон.

На стыжыроўку прымаюцца студэнты, якія навучаюцца на спецыяльнасці журналістыка і PR, для працы на сайце Асацыяцыі і ў бюлетэні “Разам!”, а таксама для працы ў сацыяльных сетках.

Для ўключэння ў стажорскую праграму неабходна даслаць матывацыйны ліст з указаннем прозвішча, імя, кантактнага тэлефона і эл.адраса на адрас olga.satsuk@gmail.com .

Апошні тэрмін - да 28 кастрычніка.

Паводле  http://belaids.net/news/2011/293

уверх

Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД


Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, супрацоўнікі СМІ дзяржаваў-удзельніц СНД, якія асвятляюць тэматыку захавання гісторыка-культурнай спадчыны.

Апошні тэрмін – да 15 лістапада.

Працоўная мова конкурса – руская.

Матэрыялы дасылайце на эл.адрас АзерТАдж:azertac@azdata.net

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў канцы 2011 года ў Баку.

Кантактныя асобы Зіядхан Гасанаў (+994552007796,  zgasan@yandex.ru), Архан Мурадаў (+994506133973, obarsa@yandex.ru)



Паводле рассылкі ГА “БАЖ”

уверх

Семінар па бяспецы для журналістаў


Беларуская асацыяцыя журналістаў разам з Нарвэскім Хэльсінскім Камітэтам запрашае сваіх сябраў да ўдзелу ў семінары, прысвечаным прававой бяспецы журналісцкай дзейнасці.

Семінар адбудзецца 22–26 лістапада ў Вільні.

Каб узяць удзел, неабходна даслаць заяўку з пазнакай “бяспека” ды пазначыць сваё імя, прозвішча, год нараджэння, месца працы, дачыненне да медыйнай дзейнасці, кантактную інфармацыю, на электронны адрас: press@baj.by

Апошні тэрмін падачы заявак - 1 лістапада.



Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Гранты ў галіне гуманітарных навук


Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (МАГ) абвяшчае конкурс на атрыманне кароткатэрміновых грантаў у галіне гуманітарных навук у Беларусі, Расіі і Украіне ў 2011-2012 навучальным годзе.

 Бланкі заявак 2011–2012

Апошні тэрмін – 18 лістапада.

Інфармацыя пра конкурс на сайте МАГ http://www.rsci.ru/grants/grant_news/258/230611.php

Паводле http://ngo.by

уверх

«Амерыканская культура: якая яна?»


Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Міжнародным фондам “Залатая спадчына Віцебска” і Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук абвяшчаюць адкрыты конкурс.

 Матэрыялы прымаюцца на электронны  BelarusAmer@gmail.com і паштовы адрасы:  220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сурганава,1/2, п. 1015  з адзнакай «Конкурс».

Апошні тэрмін - да 31 снежня.

 Для даведак:



е-mail. BelarusAmer@gmail.com, тэл.: +375 29 6732621; +375 29 5694495

Паводле http://afisza.org

уверх


: wp-content -> uploads -> 2011
2011 -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Агляд стаў больш суровым
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Конкурс для журналістаў 6 Вулічныя мастакі збяруцца разам 7 Пачаўся прыём заявак на "Бардаўскую восень-2011" 7
2011 -> Конкурс для журналістаў з краін снд 11 Конкурс для студэнтаў да міжнароднага дня талерантнасці 11
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка