Конкурс для кандыдатаў з Украіны, Беларусі, Рас і і, Малдовы, Грузіі



Дата канвертавання11.06.2016
Памер63.95 Kb.
ТыпКонкурс

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з

Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)

абвяшчаюць адкрыты конкурс для кандыдатаў з



Украіны, Беларусі, Расіі, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана і Кыргізстана на атрыманне стыпэндый імя Лэйна Кіркланда на 2011/2012 навучальны год.

Гэта праграма адрасавана маладым лідэрам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча.


СПЭЦЫЯЛЬНАСЦІ:

  • Эканоміка і кіраванне;

  • Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя);

  • Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання);

  • Права;

  • Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія);

  • Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны;

  • Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.


ХТО МОЖА СКЛАДАЦЬ ЗАЯВЫ?

У 2011/2012 навучальным годзе Праграма Кіркланда будзе адрасавана спецыялістам з наступных кірункаў:



  • эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання;

  • прадпрымальнікі, менэджэры;

  • лідэры недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы;

  • выкладчыкі ВНУ;

  • журналісты.


ПАТРАБАВАННІ ДА КАНДЫДАТАЎ:

  • Грамадзянства і месца жыхарства ў адной са згаданых у аб’яве краін (уладальнікі карты пабыту ў Польшчы не могуць прымаць удзел у конкурсе);

  • Скончаная вышэйшая адукацыя (ступень магістра);

  • Узрост да 35 гадоў (у выключных, абгрунтаваных выпадках – да 40 гадоў);

  • Веданне польскай мовы (на ўзроўні, дастатковым для ўдзелу ў лекцыях і семінарах, а таксама для напісання дыпломнай працы) ці англійскай мовы – у выпадку падання кандыдатам дакладнага курса ва ўніверсітэце, які выкладаецца па-англійску. У апошнім выпадку дапушчаецца пасіўны ўзровень валодання польскай мовай;

  • Стаж працы – не менш двух гадоў.


ПЕРАВАГА БУДЗЕ АДДАВАЦЦА КАНДЫДАТАМ, ЯКІЯ:

  • актыўна працуюць па атрыманай прафесіі,

  • валодаюць значнымі дасягненнямі ў сваёй дзейнасці,

  • ніколі раней не навучаліся ў Польшчы.


СПІС НЕАБХОДНЫХ ДАКУМЕНТАЎ:

  1. Запоўненая on-line заява на ўдзел у праграме:

  • анкета;

  • матывацыйны ліст – абгрунтаванне мэтаў удзелу ў Праграме разам з прапановамі, якім чынам польскі бок можа Вам дапамагчы ва ўдасканаленні набытых ведаў, навыкаў і ўменняў і асабістых планаў на будучыню (4000 – 6000 знакаў з прабеламі).

  1. Два рэкамэндацыйныя лісты з апісаннем дасягненняў і кваліфікацыі кандыдата, а таксама пэрспэктыў яго далейшага развіцця і працы як спецыяліста ў сваёй прафэсійнай альбо грамадскай галіне. Рэкамэндацыі, напісаныя на польскай, рускай ці англійскай мовах, павінны быць дасланы электроннай поштай.

  2. Копія дыплома аб вышэйшай адукацыі (у выпадку наяўнасці – таксама копія дыплома кандыдата навук), дасланыя электроннай поштай.


НАБОР КАНДЫДАТАЎ:

Адбор 50 найлепшых кандыдатаў адбудзецца ў тры этапы:


I этап – ацэнка адпаведнасці дакумэнтаў фармальным крытэрыям;

II этап – ацэнка ўласна заяваў;

III этап – асабістыя кваліфікацыйныя суразмовы.
Кандыдаты, запрошаныя на суразмову, атрымаюць адпаведнае паведамленне аб гэтым электроннай поштай ці па тэлефоне ў другой палове сакавіка 2011. Інфармацыя аб канчатковых выніках будзе выслана звычайнай поштай напрыканцы мая.
ПРАЦЭДУРА СКЛАДАННЯ ЗАЯЎ:

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl


Фармуляр запаўняецца on-line і даступны па адрасе http://forms.kirkland.edu.pl.

Пасля запаўнення фармуляра неабходна раздрукаваць апрацаваную сістэмай старонку з інфармацыяй, што пацвярджае атрыманне заявы, і разам з актуальным фотаздымкам даслаць на паштовы адрас Камісіі Фулбрайта.


Рэкамэндацыйныя лісты і копія дыплому павінны быць адсканаваны і высланы на адрас: Kirkland@fulbright.edu.pl
Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца:
1 сакавіка 2011
Заявы, атрыманыя пазней 1-га сакавіка, Камісіяй разглядацца не будуць.
ФІНАНСАВЫЯ ЎМОВЫ:

Стыпэндыя складае oк. 1750 PLN у месяц. Дадаткова пакрываюцца наступныя выдаткі: кошт навучання, пражыванне ў Польшчы, страхоўка, паездка ў Польшчу і з Польшчы, кошт візы, закупка матэрыялаў і навуковых падручнікаў / дапаможнікаў.

Кампутары, што перадаюцца стыпэндыстам у часовае карыстанне, могуць перайсці ў іх уласнасьць па выкананні ўсіх умоў праграмы.
ПРАГРАМА СТЫПЭНДЫІ:


  • Урачыстае адкрыццё Праграмы (сярэдзіна верасня 2011)

  • Падрыхтоўча-інфармацыйны курс (10 дзён)

  • Заняткі ў ВНУ (два семестры) у вядучых польскіх навукова-акадэмічных цэнтрах (Варшава, Кракаў, Познань, Уроцлаў, Люблін)

  • Падрыхтоўка семестральных і дыпломных прац

  • Чатыры інтэграцыйныя спатканні ўсіх стыпендыстаў

  • Заняткі з дыяпазону анімацыі лідэраў і індывідуальнага развіцьця

  • Прафесійная стажыроўка (2-4 тыдні), звычайна па заканчэнні навучальнай праграмы

  • Урачыстае заканчэнне праграмы і цэрэмонія выдання дыпломаў (канец чэрвеня 2012 года ў Варшаве)

ПАТРОНАМ ПРАГРАМЫ з’яўляецца Лэйн Кіркланд (1922-1999) – шматгадовы кіраўнік амэрыканскіх прафсаюзаў (AFL-CIO), член Рады Дырэктараў Польска-Амерыканскай Фундацыі Прадпрымальніцтва, адзін з ініцыятараў стварэння Польска-Амерыканскай Фундацыі Свабоды. У 80-я гады сваім удзелам і аўтарытэтам падтрымліваў польскую “Салідарнасць”, з разуменнем ставіўся і спрыяў памкненням іншых народаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы да свабоды і дэмакратыі. Яго дзейнасць была адзначана найвышэйшымі ўзнагародамі, у тым ліку амерыканскім “Медалём Свабоды” і польскім “Ордэнам Белага Арла”.




ПОЛЬСКА-АМЕРЫКАНСКАЯ ФУНДАЦЫЯ СВАБОДЫ (PAFW) – фундатар Праграмы
Фундацыя распачала сваю дзейнасць у 2000 годзе. Яе асноўнай мэтай з'яўляецца ўмацаванне дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці, гарантаванне роўных магчымасцей для развіцця грамадскіх і індывідуальных ініцыятыў, развіццё рыначнай эканомікі і азнаямленне прадстаўнікоў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з польскім вопытам трансфармацыі грамадства. Крыніцай фінансавання дзейнасці Фундацыі з’яўляюцца сродкі Польска-Амэрыканскай Фундацыі Прадпрымальніцтва. Колькасць сродкаў, пералічаных на рахункі Фундацыі Свабоды, складае на дадзены момант 250 млн. USD. Ад 2000 года Фундацыя прызначыла на свае праграмы звыш 100 млн. USD.

Праграмы Фундацыі ажыццяўляюцца рознымі польскімі недзяржаўнымі арганізацыямі, якія дзейнічаюць згодна з яе прынцыпамі і правіламі.

Стыпэндыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда з’яўляецца доўгатэрміновым праектам PAFW, ініцыяваным ў 2000 годзе. Ад 2001 году яе кіраўніцтвам займаецца Камісія Фулбрайта ў Варшаве.

Дадатковую інфармацыю аб Фундацыі і яе праграме можна знайсці на сайце http://www.pafw.pl.



ПОЛЬСКА-АМЕРЫКАНСКАЯ ФУНДАЦЫЯ ФУЛБРАЙТА – адміністратар Праграмы

Камісія Фулбрайта дзейнічае ў Польшчы на падставе пагаднення, падпісанага ўрадамі Рэспублікі Польшча і Злучаных Штатаў Амерыкі 10 сакавіка 2008 года (першае пагадненне датуецца 22 сакавіка 1990 г.). Польская Праграма Фулбрайта, якая рэалізуецца Камісіяй, з’яўляецца не толькі найбольшай праграмай свайго кшталту ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, але і найбольш прэстыжным польскім праектам навуковага абмену паміж ЗША і Польшчай. Галоўнай мэтай дзейнасці Камісіі з’яўляецца папулярызацыя міжнароднага і культурнага абмену між дзвюма краінамі. У рамах 16 стыпэндыяльных праграм Камісія падтрымлівае навучанне, навуковыя даследаванні і іншыя віды акадэмічнай і культурнай дзейнасці. Камісія таксама ладзіць двухбаковыя абмены студэнтаў, практыкантаў, навуковых працаўнікоў і выкладчыкаў, тым самым выконваючы галоўную мэту Праграмы: спрыяць стварэнню магчымасцей для ўзаемнага спазнання і ўсталявання ўзаемаразумення паміж людзьмі розных нацыянальнасцей праз абмен ідэямі, ведамі і вопытам у рамках навуковага і культурнага абмену. Асноўнай крыніцай фінансавання стыпендыяльных праграм Камісіі Фулбрайта з’яўляюцца датацыі з боку ўрадаў ЗША і Польшчы. На працягу амаль 50 гадоў рэалізацыі Праграмы звыш 1900 польскіх стыпендыстаў атрымалі магчымасць правесці навуковыя даследаваньні на базе амерыканскіх ВНУ. У той жа час такая ж колькасьць амерыканцаў наведала Польшчу з лекцыямі, працягваючы свае даследаванні ці навучанне ў польскіх універсітэтах.



Дадатковую інфармацыю Вы можаце знайсьці на сайце http://www.fulbright.edu.pl.
: download files
download files -> Намеснік міністра культуры рб в.І. Кураш
download files -> Трафімчык Анатоль Віктаравіч
download files -> Янушкевіч Андрэй Мікалаевіч. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт
download files -> Прапанова ў план мерапрыемстваў ХVIІI міжнароднай спецыялізаванай выставы «смі ў Беларусі»
download files -> Скорабагатаў Віктар Іванавіч
download files -> Праграма ХІV міжнароднага фестываля арт-перформанса «navinki-2012» Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) 1 верасня
download files -> Мікалай Мікалаевіч Пінігін
download files -> «Белзнешэканамбанк» удакладняе №127-128
download files -> Аляксандр Фядута




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка