Конкурс для маладых журналістаў 5 Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»



Дата канвертавання15.05.2016
Памер153.22 Kb.
ТыпКонкурс




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 10 (522)

(23 cакавіка 2012 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



Фэст моладзевай журналістыкі "Твой стыль" запрашае! 2

Пятая гарадзенская дыктоўка адбудзецца 24 сакавіка 2

Гродзенскі выканкам забараніў мітынг да 25 сакавіка 3

На TVP выйшаў фільм пра Андрэя Пачобута 3

Першая акцыя ў межах «Школы добрых справаў» 4

BY_HUB – першы крок зроблены 4

Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў 5

Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?» 6

"Грамадзянская Беларусь" шукае валанцёраў у Чэхію 7

Міжнародныя парламенцкія стыпендыі 7

8

Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 8



Міжнародная студэнцкая канферэнцыя 8

Творчы конкурс “Вольнае слова” 9

Фотафестываль запрашае фатографаў 9

Piligrymka.by абвясціла конкурс 9

Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў 9

Праграма Транспамежнага Супрацоўніцтва 9





Падзеі:



уверх

Фэст моладзевай журналістыкі "Твой стыль" запрашае!


Імпрэза адбудзецца 27-29 мая ў Гродне. Як і ў 2007 і 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.

 “Стартуй якасна” - такі лозунг сёлетняга Фэсту. Гэта заклік да журналістаў, якія робяць першыя крокі ў прафесіі.

 Фестываль “Твой стыль” - адзіны фэст для маладых журналістаў, які праводзіцца у Беларусі.

 У праграме імпрэзы плануюцца конкурс для пачынаючых журналістаў, майстар-класы і прэзентацыі ад прафесіяналаў, выставы, кінапрагляды, канцэрт.

  Сталым партнёрам ў арганізацыі Фэствалю ў Гродне з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (Мінск).

 Атрымаць больш інфармацыі пра Фестываль і заявіцца да ўдзелу ў ім можна на старонцы Фестывалю.



Паводле http://t-styl.info

уверх

Пятая гарадзенская дыктоўка адбудзецца 24 сакавіка


Для дыктоўкі будзе абраны адзін з вершаваных тэкстаў Ларысы Геніюш, які прачытае Генадзь Бураўкін.

Як звычайна, напісанне агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Гродне будзе спалучана з культурнымі імпрэзамі, салодкім пачастункам і невялічкімі прэзентамі для ўсіх удзельнікаў.

 Гэтым разам пасля дыктоўкі гродзенцаў чакае выступ Алеся Камоцкага і прэзентацыя двух апошніх выданняў выдавецкай ініцыятывы “Гарадзенская бібліятэка”. Кнігу ”Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы” “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы” (ліставанні паэткі - 420 лістоў, 366 з якіх публікуюцца ўпершыню,) прадставіць укладальнік Міхась Скобла. Сяргей Шапран прэзентуе кнігу “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў” – невядомыя раней творы пісьменніка, нататнікі за 1957 – 1972 гады – матэрыялы гродзенскага перыяду жыцця Быкава, што захоўваюцца ў малодшага сына пісьменніка.

 Дыктоўка распачнецца ў 14 гадзін па адрасе: вул.Будзёнага 48а, зала ва ўнутраным дворыку.

Арганізатары імпрэзы – выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” і Таварыства Беларускай школы – абяцаюць мілую сяброўскую атмасферу і торт для ўсіх прысутных.

Запрашаем усіх!

Будзьма з мовай!

Сёння гарадзенскаму "Таварыству Беларускай Школы" прыйшоў апошні ліст з адмовай на прадстаўленне памяшкання для правядзення беларускай дыктоўкі.

Яшчэ ў лютым старшыня таварыства Таццяна Канопкіна, накіравала лісты ў гарвыканкам, Міністэрства адукацыі і Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы спаслаўшыся на план мерапрыемстваў Савета Міністраў па папулярызацыі кніг на беларускай мове і пашырэнню ўжывання роднай мовы сярод насельніцтва, але памяшканне так і не знайшлося.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Гродзенскі выканкам забараніў мітынг да 25 сакавіка


Гарвыканкам нарэшце даслаў афіцыйнае рашэнне за подпісам намесніка старшыні Ірыны Сенчанковай заяўнікам правядзення мітынгу ў Гродне.

У адрозненне ад сталіцы, святочнае мерапрыемства на Дзень Волі ў горадзе над Нёманам забаронена.

У сваёй адмове мясцовая ўлада бюракратычна спасылаецца на невыкананне заяўнікамі часткі 4 артыкулу 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

 Адзін з заяўнікоў мітынгу праваабаронца Уладзімір Хільмановіч адзначае, што такое рашэнне гарвыканкаму не стала нечаканасцю:

“Гарадзенская ўлада ўжо даўно і яскрава засведчыла сваё негатыўнае стаўленне да нацыянальных каштоўнасцяў Беларусі, да вялікіх гістарычных датаў. Што датычыць самога зместу адмовы, то яна сфармулявана па прынцыпе “нельга, таму што нельга”.

Як адзначае праваабаронца, з адмовы выразна бачна неэтычная фармулёўка чыноўнікаў у афіцыйным адказе грамадзянам:

“Можна толькі здагадвацца, што гарвыканкам мае на ўвазе. Калі тое, што заява пададзеная не ў адпаведны тэрмін, то гэта не так – у адпаведнасці з Законам яна была пададзеная заказным лістом 7 сакавіка, у вызначаны заканадаўствам тэрмін. Словам, абсалютна некарэктная адмова”.

 Паводле http://t-styl.info


уверх

На TVP выйшаў фільм пра Андрэя Пачобута


Аўтары стужкі – гродзенскі сябра ГА “БАЖ” Ян Роман і супрацоўнік польскага тэлебачання Томаш Януліс. 19-хвілінны фільм называецца "Skazany na polskość", што значыць “Асуджаны да польскасці”.

- Назва фільма абыгрываецца, - расказаў Ян Роман службе маніторынгу БАЖ. - "Skazany na polskość" і "Skazany za polskość": польскаць прысуд і віна Пачобута адначасова”.

У фільме Андрэй Пачобут расказвае пра свой журналісцкі шлях, дзейнасць у польскай супольнасці. Бацька журналіста Станіслаў Пачобут апавядае пра род Пачобутаў-Адляніцкіх.

 Сярод герояў стужкі - сябры БАЖ Анджэй Пісальнік, Ігар Банцар, а таксама палітык Аляксандр Мілінкевіч і лідаркі “Саюза палякаў на Беларусі” Анжаліка Борыс і Анжаліка Арэхва.

 Прэм’ера фільма адбудзецца 24 сакавіка на канале “TVP Białystok” у 17.50 па польскім часе.

 Трэйлер да фільма пра А. Пачобута з сайта TVP

 Паводле http://t-styl.info
уверх

Першая акцыя ў межах «Школы добрых справаў»


Рэчы для аддзялення дзённага знаходжання маладых інвалідаў, кнігі для дома ветэранаў, вопратка для бяздомных і іншых людзей, якія маюць у ёй вострую патрэбу – усё гэта было перададзена 23 сакавіка слухачамі «Універсітэту Залатога Веку».

Удзел у акцыі па зборы кніг і рэчаў брала некалькі дзесяткаў слухачоў УЗВ.

На працягу чатырох дзён яна сабралі каля 200 кніг (частка з іх будзе перададзена ў бібліятэку гарадзенскай турмы), а таксама вялікую колькасць вопраткі і абутку.

У межах «Школы добрых справаў» да канца вясны плануецца ажыццявіць яшчэ некалькі дабрачынных акцый.

«Школа добрых справаў» з’яўляецца неад’емнай часткай працы «Універсітэту Залатога Веку», адной з мэтаў якога з’яўляецца сацыяльная актывізацыя сталых людзей.

Паводле http://3sektar.by

уверх

BY_HUB – першы крок зроблены


Як выкарыстоўваць сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі на карысць грамадства – такой тэме быў прысвечаны першы трэнінг у межах праграмы BY-HUB, які адбыўся 17-18 сакавіка ў Гродне.

Удзельнікі трэнінга з Гродна і Мінска, Брэста і Гомеля вучыліся са спосабамі фармавання з дапамогай інтэрнэта каманд для сваіх праектаў, знаёміліся з разнастайнымі тэхналогіямі пошуку інфармацыі і інтэрнэт-платформамі, удасканальвалі свае ўменні працы ў сацыяльных сетках.



BY_HUB – гэта новая праграма ГА «Цэнтр «Трэці сектар», накіраваная на стварэнне пляцоўкі для абмену ідэямі і для зносін людзей, зацікаўленых у тэхналогіях інтэрнэту і эфектыўных камунікацыях дзеля павышэння якасці жыцця грамадства.

Навучальная частка праграмы ўключае ў сябе майстар-класы, лекцыі-гасцёўні, баркэмпы, іншыя мерапрыемствы, якія будуць адпавядаць патрэбам і магчымасцям удзельнікаў.

Заяўкі на ўдзел у першым трэнінгу ў межах праграмы падалі амаль 80 чалавек з розных рэгіёнаў краіны. У сувязі з вялікай колькасцю заявак у красавіку адбудзецца яшчэ адзін падобны трэнінг.

Сачыце за інфармацыяй.



Паводле http://3sektar.by

уверх


А
бвесткі
:

уверх


Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў


Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях:

Асноўныя намінацыі:

Маё пакаленне” - Лепшы артыкул альбо рэпартаж, прысвечаны праблемам, поспехам, перспектывам людзей вашага пакалення.

Твой стыль” - Лепшае інтэрв’ю, якое раскрывае ўнутраны свет суразмоўцы, яго бачанне мінулага, сучаснага і будучага.

Свет вачыма”- Лепшы фотаздымак, прысвечаны штодзённаму жыццю людзей у канкрэтнай мясцовасці.

Спецыяльныя намінацыі ад партнёраў Фестывалю:

1.“Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі”. Заснавальнік намінацыі – Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!

2. «Нестандартная Беларусь». Заснавальнік намінацыі – ТАА “Мерцана”

3. “Еўрапейская будучыня Беларусі”. Заснавальнік намінацыі – Міжнародны кансорцыюм “Еўрабеларусь”

4. «Беларускае мысленне і адукацыя». Заснавальнік намінацыі – Праграма “Лятучы Ўніверсітэт”.

5. Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідарства ў Беларусі. Заснавальнік намінацыі – сайт ampby.org

6. “Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі”.Заснавальнік намінацыі – Польскі часопіс пра медыі PRESS.

7. “Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя”. Заснавальнік намінацыі – Таварыства “Зяленая сетка”.

Апошні тэрмін - 1 мая.

Падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу - тут


уверх

Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»


Ініцыятыўная група Клуба еўрапейскіх настаўнікаў, ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ», Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія), Міжнароднага кансорцыюма «ЕўраБеларусь», Офіса за дэмакратычную Беларусь (Бельгія) і ПАГА «Рух «За Свабоду» запрашаюць усiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў па гісторыі і сучаснасці Еўрапейскага кантынента і пра культурна-гістарычныя сувязі Беларусі і Еўропы прыняць удзел у Дзевятым рэспублiканскiм конкурсе школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?».

Гiсторыя конкурсу бярэ пачатак з 2004 года, калi прайшло першае спаборнiцтва памiж школьнымi камандамi на веданне гiсторыi Еўрапейскага Саюза i гiсторыi Еўропы.

Каманды-пераможцы конкурсу ўзнагароджваліся паездкамі ў Варшаву, Брусель, Вільню, Кіеў.

Конкурс 2012 года будзе прысвечаны тэме «Еўрапейскія аб’яднанні: учора, сёння, заўтра».

Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8–11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурса і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала могуць быць выкарыстаны настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваёй краіны.

Конкурс 2012 года праводзіцца ў два этапы:



  1. Паўфіналы – плануецца правядзенне некалькіх рэгіянальных паўфіналаў з удзелам заяўленых каманд. Месцы правядзення паўфіналаў будуць вызначацца з улікам тэрытарыяльнага размеркавання каманд (напрыклад – Брэст, Гродна, Мінск, Магілеў).

  2. Фiнал (камандная гульня з удзелам пераможцаў паўфіналаў).

Усе каманды–удзельніцы атрымаюць ад арганізатараў конкурсу памятныя дыпломы.

Парадак правядзення і конкурсныя заданні паўфіналаў:


1. Прадстаўленне каманд (без ацэнкі);
2. «Гісторыя еўрапейскай інтэграцыі»: адкрыты тэст (з варыянтамі адказу);
3. «Пазнай краіну». З дапамогай сказаў-падказак, размеркаваных па ступені складанасці, трэба будзе пазнаць некалькі краін ЕС. Найвялікшую колькасць балаў атрымае каманда, якая пазнае большасць краін з выкарыстаннем меншай колькасці падказак;

4.«Ці ёсць будучыня ў Еўрапейскага Саюза?»: конкурс-разважанне (хатняе заданне). Крытэрыі ацэнкі:


– Абгрунтаванасць тэзісаў (калі так, то чаму, калі не, то чаму);
– Лагічнасць і паслядоўнасць выкладання;
– Змястоўнасць, напоўненасць фактамі і прыкладамі;
– Арыгінальнасць дэманстрацыі;
– Рэгламент – 5 хвілін на выступ-разважанне.

5. Брэйн-рынг. Тэма: «Еўрааб’яднанні ў мінулым»;


6. Конкурс – сюрпрыз (на агульную эрудыцыю).

Паважаныя сябры, калі Вы зацікаўлены прыняць удзел у конкурсе «Што я ведаю пра Еўропу?», просім даслаць заяўку на ўдзел у паўфінале на электронны адрас gken11@gmail.com , указаўшы:

- Мясцовасць:
- Навучальная ўстанова:
- Кіраўнік каманды:
- Узрост удзельнікаў каманды:
-Кантакты: маб.тэл., mail:

Апошні тэрмін - да 9 красавіка.

Паўфіналы конкурса плануецца правесці ў перыяд з 28 красавіка па 1 мая 2012 г. 

Дакладны дзень і месца правядзення спаборніцтва для кожнай каманды будуць вызначаны пасля апрацоўкі ўсіх заявак да 20 красавіка.

Транспартныя выдаткі кампенсуюцца арганізатарамі, запланавана кава-паўза і агульны абед пасля падвядзення вынікаў поўфінала.

Паводле http://nastaunik.info

уверх

"Грамадзянская Беларусь" шукае валанцёраў у Чэхію


Чэская арганізацыя "Грамадзянская Беларусь" шукае валанцёра ў межах Еўрапейскай валанцёрскай службы на перыяд верасень 2012 – чэрвень/жнівень 2013 у Празе (Чэхія) ва ўзросьце ад 18 да 30 гадоў.

Працоўная мова – ангельская.

Абавязкі:
- Лектарская дзейнасць для студэнтаў сярэдніх школ, паказ фільмаў і арганізацыя

дыскусій.

Мэта – пазнаёміць чэскіх школьнікаў з палітычнай сітуацыяй у Беларусі, гісторыяй,

культурай, ладам жыцця.

- Адміністратыўная дапамога офісу "Грамадзянскай Беларусі".

Арганізатары аплочваюць дарогу, пражыванне, харчаванне, суткавыя выдаткі, курсы чэскай мовы.

Каб узяць удзел, неабходна даслаць CV і кароткі матывацыйны ліста (1 старонка) на электронны адрас: info@civicbelarus.eu

Апошні тэрмін падачы заявак - 10 красавіка.

Падрабязная інфармацыя – на сайце: http://ec.europa.eu/youth/youth-in-action-programme/european-voluntary-service_en.htm

Рассылка belngo.info
уверх

Міжнародныя парламенцкія стыпендыі


Нямецкі Бундэстаг прапануе міжнародныя парламенцкія стыпендыі (IPS)  на 2013 год выпускнікам ВНУ з Беларусі - 5 месяцаў навучання ў берлінскім універсітэце і стажыроўкі ў дэпутатаў.

Стыпэндыя прадугледжаная для ўладальнікаў дыпломаў вышэйшых навучальных установаў, якія цікавяцца палітыкай і актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю, а таксама маюць вельмі добрыя веды нямецкай мовы. На момант пачатку праграмы прэтэндэнты мусяць быць не старэйшымі за 30 год.

Стыпендыяты змогуць прайсці 15-тыднёвую стажыроўку ў аднаго з дэпутатаў Бундэстагу. На перыяд 5-месячнага знаходжання ў Берліне ўдзельнікі будуць залічаныя ва ўніверсітэт імя умбальдта і атрымаюць магчымасць наведаць вучэбныя заняткі ў адным з трох берлінскіх універсітэтаў.

Стыпендыя ўключае выдаткі на праезд, пражыванне і медыцынскую страхоўку, а таксама штомесячную суму на харчаванне.

Падрабязная інфармацыя пра неабходныя дакументы – на сайце: http://www.bundestag.de/bundestag/europa_internationales/internat_austausch/ips/index.jsp

Апошні тэрмін падачы заявак - 30 чэрвеня.



Рассылка belngo.info (Паводле ampby.org)

уверх




Не спазніся!


уверх

Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі


Украінска-беларуская праграма нефармальнай грамадзянскай адукацыі моладзі “Майстэрня грамадзянскай актыўнасці” запрашае да ўдзелу моладзь з крытычным адкрытым поглядам на грамадства і шчырым жаданнем садзейнічаць зменам да лепшага ў сваім асяроддзі.

Да ўдзелу ў 10-месячнай адукацыйна-практычнай праграме запрашаецца моладзь ад 18 да 25 гадоў, якая пражывае ў Беларусі і хоча змяніць сваё наваколле да лепшага.

Задачай майстэрні з'яўляецца развіццё і навучанне моладзі праз рэалізацыю грамадскіх ініцыятыў.

Апошні тэрмін – да 25 сакавіка.

З пытаннямі звяртайцеся да арганізатараў па эл.адрасе info.by@maysternya.org .

уверх

Міжнародная студэнцкая канферэнцыя


Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у міжнароднай студэнцкай канферэнцыі "Еўропа 2012: перспектывы і выклікі еўрапеізацыі”, якая будзе праходзіць з 18 па 20 траўня ў Вільні, Літва.

Каб узяць удзел, неабходна запоўніць ан-лайн анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: http://bit.ly/ykhBpL

Апошні тэрмін падачы заявак - 10 красавіка.

Падрабязная інфармацыя пра канферэнцыю – на сайце: http://bit.ly/zsnlMM



Рассылка belngo.info (паводле students.ehu.lt)

уверх

Творчы конкурс “Вольнае слова”


Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» запрашае калег да ўдзелу ў штогадовым творчым конкурсе “Вольнае слова”.

Апошні тэрмін – да 15 красавіка.  

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў і падрабязнасці – тут

Паводле http://baj.by

уверх

Фотафестываль запрашае фатографаў


Фатографы маюць магчымасць падаць заяўку на ўдзел у 9-м фотафестывалі Kaunas Photo, які пройдзе ў верасні ў Літве.

Мэта выставы – рэпрэзентаваць фота-ментальнасць сучаснага грамадства, прасачыць адбіткі досведу праз сродкі масавай інфармацыі і мастацтва.

Заяўкі прымаюцца на адрас festival@kaunasphoto.info

Апошні тэрмін - да 15 красавіка.



Паводле http://baj.by

уверх

Piligrymka.by абвясціла конкурс


Пераможца атрымае цудоўную магчымасць  стаць пілігрымам і наведаць  базіліку святога Пятра ў Ватыкане.

 Галоўная ўмова ўдзелу ў конкурсе – напісаць невялікае апавяданне на тэму: “Што шукае пілігрым?”, прыкладна на 4-6 тысяч знакаў. Апавяданне мусіць быць напісаным па-беларуску і даслана на e-mail: piligrymka@tut.by .

Апошні тэрмін - 15 чэрвеня.

У лісце аўтар пазначае імя, прозвішча, нумар тэлефона і зваротны адрас.

Найбольш змястоўныя працы будуць змешчаны на сайце www.piligrymka.by

уверх

Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў


Прыём твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”, абвешчаны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", працягваецца. 

Апошні тэрмін падачы - 1 траўня.

Узрост удзельнікаў да 35 гадоў.

Заяўкі можна дасылаць на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце ўдзельнікі мусяць напісаць сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, кантактныя нумары тэлефонаў ды e-mail.



Прэсавая служба СБП (lit-bel.org)

уверх

Праграма Транспамежнага Супрацоўніцтва


Міністэрства рэгіянальнага развіцця Польшчы, выконваючы функцыі Сумеснага органа кіравання, абвяшчае конкурсны набор па Праграме Транспамежнага Супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2007-2013.

Апошні тэрмін падачы заявак – 14 чэрвеня.



уверх



: wp-content -> uploads -> 2012
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай і сэрэдняй спецыяльнай адукацыі
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 конкурс
2012 -> Расклад правядзення факультатыўных заняткаў на 2-е паўгоддзе 2015/2016 навучальнага года
2012 -> Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! 8 – 10 кастрычніка 2010 г адбыўся ІІІ фестываль нефармальнай адукацыі
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 6 Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 Павышэнне кваліфікацыі ў галіне грамадскага сектару 7 конкурс
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка