Конкурс для маладых журналістаў 8 Piligrymka by абвясціла конкурс 8 Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў 8



Дата канвертавання15.05.2016
Памер137.39 Kb.
ТыпКонкурс




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 12 (524)

(05 красавіка 2012 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



З’явіўся відэаблог, прысвечаны праекту «Постаці» 2

Эколагі заўважылі махлярства на сайце Гродзенскага гарвыканкама 2

“Аповесць з 1734 году” у серыі “Гарадзенская бібліятэка” 3

Дэлегацыя «Універсітэту Залатога Веку» наведала Санкт-Пецярбург 3

Чарговы трэнінг у межах праграмы By-HUB у Гродне 4

Праграма падрыхтоўкі лідараў 5

Зрабі шпакоўню і атрымай iPod! 6

Трэнінгі па бяспецы 6

Стыпендыяльная праграма для маладых лідэраў НГА 7

Школа інструктараў актыўнай рэабілітацыі 7

Курс дыстанцыйнага электроннага навучання 7

Сімпозіум па інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі 8

Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў 8

Piligrymka.by абвясціла конкурс 8

Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў 8

9




Падзеі:



уверх


З’явіўся відэаблог, прысвечаны праекту «Постаці»


На ім сабраныя 14 відэаінтэрв’ю з вядомымі асобамі з Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры.

“Постаці” – гэта праект, здзейснены сябрамі і валанцёрамі грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” у другой палове 2010 г. Яго мэтай з’яўлялася папулярызацыя беларускай культурнай і гістарычнай спадчыны.

Героямі праекта, прэзентацыя якога адбылася ў Брэсце і Гродна,  сталі 14-ць вядомых дзеячоў культуры, краязнаўцаўі, актывістаў грамадскага руху з Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны. Інтэрв’ю з імі сабраныя зараз на блогу праекта.

Над праектам працавала каманда ў складзе: Інга Сакута (кіраўніца праекта), Юлія Каляда, Юлія Катаржынская, Воля Корсун, Юры Седзянеўскі, Кацярына Марыневіч.



Паводле http://3sektar.by

уверх

Эколагі заўважылі махлярства на сайце Гродзенскага гарвыканкама


Гарвыканкам далей дыскрэдытуе сябе ў вачах грамадства, на гэты раз адкрытым махлярствам з інфармацыяй. Звесткі пра вырубку 67 дрэваў з'явіліся на сайце менш чым за дзень і пад папярэдняй датай.

28 сакавіка на сайце гарвыканкама была размешчана інфармацыя пра публічныя абмеркаванні па справе выдалення дрэваў, якія мелі адбыцца два дні пазней.

Пятніца 30-га для грамадства аказалася складанай: адныя слуханні скончыліся за 10 хвілін, на другія звезлі "зацікаўленых" студэнтаў, а наогул у той дзень дыскусіі вяліся ажно на чатырох аб'ектах.

Але на гэтым мясцовыя ўлады не скончылі правяраць грамадства на вытрымку. Інфармацыя датаваная 28 сакавіка была адрэдагавана 2 красавіка і ў ёй з'явіўся яшчэ адзін пункт - вырубка 67 дрэваў на вуліцы Перамогі.

"Ня ведаю, ці паспеў нехта трапіць на вырашэнне гэтай справы, я даведлася пра з'яўленне новага пункта толькі 3-га ўвечары. Гэта ўжо проста здзек. Пасля такога выпадку больш няма сумневаў, што слуханні адбываюцца фармальна, а меркаванне гарадзенцаў нікога не турбуе, - каментуе "Твайму Стылю" удзельніца папярэдніх сходаў. - Мясцовая ўлада не саромеецца парушаць заканадаўства, балюча думаць у чые рукі трапіў горад".

Паводле http://t-styl.info
уверх

“Аповесць з 1734 году” у серыі “Гарадзенская бібліятэка”


Выйшаў з друку раман пісьменніка-аматара з Гродна Аркадзя Ліцьвіна "ГАЛС. Аповесць з 1734 году".

Дзеянне кнігі адбываецца ў 1733-34 гадах на тэрыторыі Беларусі, у асноўным на Панямонні.

 Аркадзь Ліцьвін (Жукоўскі):

-“Галс” – гэта псеўданім аднаго з герояў рамана.

У аснове ляжаць сапраўдныя факты. Каралём тады быў абраны Ляшчынскі, адны былі за яго, другія – супраць, умяшалася, як заўсёды, Расія, і сюды з’явіліся царскія войскі. Вакол гэтага і разгортваецца інтрыга.

 Галоўны герой становіцца на чале канфедэрацкага атрада.

 Ідэя, якую я праводжу ў гэтым і ў іншых сачыненнях – вяртанне беларускай шляхты беларусам. Вельмі стараліся нас пераканаць, што шляхта не мае дачынення да беларусаў, што гэта сялянская нацыя. Гэта было выгодна і Расіі, і палякам, і, самае цікавае, літоўцам.

 Ёсць у кнізе гістарычныя дзеючыя асобы (адзін з расійскіх генералаў, князь Радзівіл), ёсць – літаратурныя персанажы.

Кніга была напісаная яшчэ ў 2003-2005 гады, калі, пасля выхаду на пенсію, у Аркадзя Жукоўскага з’явілася больш вольнага часу, хаця рыхтаваўся да гэтага пісьменнік-аматар усё жыццё. Яшчэ са студэнцкіх гадоў шмат думаў, разважаў, чытаў, рабіў неабходныя выпіскі.

 Павел Мажэйка, каардынатар выдавецкай серыі “Гарадзенская бібліятэка”:

-Аркадзь Ліцьвін (Жукоўскі) адраджае беларускую шляхетнасць, вяртае імёны, прозвішчы, падзеі. Ён піша раманы, аповесці, прыгодніцкія гісторыі ў тым ліку аб Гарадзенскай гісторыі.

Мы думалі аб тым, каб заснаваць падсерыю для невядомых шырокаму колу аўтараў, якія па паходжанні альбо тэматычна былі б звязаныя з Гародняй.

"ГАЛС. Аповесць з 1734 году" - ужо другая кніга падсерыі, выйшла з друку ўчора. Першай мы выдалі кнігу гарадзенскага пісьменніка і праваабаронцы Віктара Сазонава «Сандалі мітрапалітыка або маленькія гісторыі з вялікай палітыкі».



Паводле http://t-styl.info

уверх


Дэлегацыя «Універсітэту Залатога Веку» наведала Санкт-Пецярбург


Мэтай паездкі, якая адбылася 28-31 сакавіка, было знаёства з досьведам працы «Школы третьего возраста», якая працуе ў горадзе над Нявой.

Гарадзенцы прадставілі слухачам «Школы» дзейнасць гарадзенскага «Універсітэту Залатога Веку», пазнаёміліся з асновамі арганізацыі працы са сталымі людзьмі ў Неўскім раёне Санкт-Пецярбурга, працай асобных курсаў «Школы» («Мары на колах», «Арцель майстроў», «Сам сабе рэжысёр», «ЛітО» і інш).

Некаторыя з «падгледжаных» у Санкт-Пецярбурзе ідэяў слухачы УЗВ плануюць пераняць і рэалізаваць у наступным акадэмічным годзе ў Гродне. Тады ж плануеца прыняць з візітам у адказ і дэлегацыю «Школы третьего возраста».

Больш поўная інфармацыя пра вынікі візіта з’явіцца хутка на блогу УЗВ.



Паводле http://3sektar.by

А
бвесткі
:

уверх

Чарговы трэнінг у межах праграмы By-HUB у Гродне


«Як пры дапамозе інтэрнэт-тэхналогій дасягнуць асабістых і арганізацыйных мэтаў» – такую назву трэнінг, які адбудзецца ў Гродне 21-22 красавіка.

Аналагічнае мерапрыемства ў межах адукацыйна-асветніцкай праграмы BY_HUB прайшло ў Гродне 17-18 сакавіка.

BY_HUB (http://www.facebook.com/byhub) – гэта пляцоўка для абмену ідэямі і для зносін людзей, зацікаўленых у тэхналогіях інтэрнэту і эфектыўных камунікацыях дзеля павышэння якасці жыцця грамадства.

Навучальная частка праграмы ўключае ў сябе майстар-класы, лекцыі-гасцёўні, баркэмпы, іншыя мерапрыемствы, якія будуць адпавядаць патрэбам і магчымасцям удзельнікаў.

Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, журналісты, блогеры, якія зацікаўленыя ў авалодванні сучаснымі інфармацыйна-камунікацыйнымі інтэрнэт-тэхналогіямі (але не маюць пакуль вялікага вопыту працы ў гэтай сферы), каб эфектыўна выкарыстоўваць іх затым у сваіх праектах, рэдакцыях, арганізацыях або ініцыятывах.

На трэнінгу вы даведаецеся

- як з дапамогай інтэрнэт-тэхналогій сабраць каманду і знайсці аднадумцаў для свайго праекта, якія інтэрнэт-тэхналогіі дапамогуць вам каардынавацца ўнутры каманд і знаходзіць новых прыхільнікаў.

Вы навучыцеся выбіраць асноўную інтэрнэт-платформу для свайго праекта і ствараць інтэрнэт-прадстаўніцтвы ў сетцы;

- як узаемадзейнічаць з мэтавымі аўдыторыямі і распаўсюджваць свае ідэі;

- якія віды інтэрнэт-кантэнту існуюць. Вы навучыцеся эфектыўна ствараць і распаўсюджваць кантэнт у сетцы, мабілізаваць людзей да грамадска-карысных дзеянняў, вымяраць выніковасць сваіх дзеянняў;- што такое асабісты брэнд у інтэрнэце і якія існуюць правілы яго пабудовы, чым карысная тэорыя сацыяльнага графа і якія мабільныя тэхналогіі для тэлефонаў Android, Apple iPhone спатрэбяцца вам падчас працы.

Мы прааналізуем у дзеянні і разгледзім такія тэхналогіі як: Twitter, Facebook, Google docs, Google Сalendar, Google groups, Google reader, Google alerts, Linkedin, Skype, Pamela, RSS, Mindmap, Balsamiq, editor.pho.to, Youtube, Ustream, Vimeo, Slideshare, Prezi, Fireshot, Bit.ly, Storify, WordPress, Tumblr, Foursquare, Kindle, Stanza, Soundcloud, Pledgebank і іншыя.

Мы таксама параім вам карысныя кнігі, фільмы, відэаролікі, сайты і артыкулы. Ну і, вядома, вас чакаюць новыя знаёмствы, пазітыўныя эмоцыі, групавыя заданні і прыемная атмасфера!

Час правядзення: 21-22 красавіка з 9.30 да 18.00 (субота) і з 09.30 да 16.00 (нядзеля)

Месца навучання: г. Гродна. Больш дакладны адрас будзе паведамлены адабраным для ўдзелу ў трэнінгу асобам.

Умовы ўдзелу:

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць анкету-заяўку.

Апошні тэрмін - 15 красавіка (да 23.00).

Увага! Асобам, якія заяўляліся на ўдзел у трэнінгу 17-18 сакавіка, але не былі адабраныя да ўдзелу ў ім, дастаткова запоўніць толькі невялікую частку анкеты.

Колькасць месцаў абмежаваная і таму заяўкі, дасланыя са спазненнем, разглядацца не будуць.

Інфармацыя пра вынікі адбора будзе дасланая ўдзельнікам да 18 красавіка.

У выпадку ўзнікнення пытанняў пішыце па адрасе: byhub2012@gmail.com



Паводле http://3sektar.by

уверх


Праграма падрыхтоўкі лідараў


Міжнародная арганізацыя “Пакт” запрашае прадстаўнікоў НГА Беларусі да ўдзелу ў адукацыйнай праграме “Лідарства ў грамадзянскай супольнасці”.

Праграма павінна дапамагчы ўдзельнікам ініцыянаваць станоўчыя змены ў грамадстве праз развіццё паглыбленага разумення фенамена лідарста і адпаведных кампетэнцый:



-разуменне персанальнай матывацыі і каштоўнасцяў, фармаванне бачання і здольнасці да адаптацыі

-разуменне ролі міжасабовых стасункаў і сацыяльных сувязяў, пабудова каманд і кааліцый, вядзенне дыялогу і перамоваў

-разуменне ролі арганізацыі ў станаўленні і дзейнасці лідараў, разуменне ролі лідара ў інстытуцыяныльным развіцці і адаптацыі арганізацый

-разуменне кантэкста зменаў, якія адбываюцца ў грамадстве, уменне адаптавацца і ўплываць на іх.

Праграма засноўваецца на мадэлі актыўнага навучання (Action Learning Model).

Аднім з элементаў стануць сумесныя працоўныя сустрэчы, падчас якіх удзельнікі будуць мець магчымасць карэктаваць сваю дзейнасць, удакладняць патрэбы і абменьвацца атрыманых досведам.

Цягам усёй праграмы з камандамі будуць працаваць беларускія ментары.

Працяг праграмы: май-снежань 2012 года.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі некамерцыйных недзяржаўных арганізацый і ініцыятыў. Конкурс адкрыты для грамадзян Беларусі старэйшых за 18 гадоў, якія маюць досвед грамадскай працы не менш за 1 год і ўдзельнічаюць у вырашэнні праграмных пытанняў.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць на эл.адрас fellowship.pact@gmail.com наступныя дакументы:

-Дэталёвае рэзюмэ заяўніка, а таксама кантактныя дадзеныя 2 чалавек, якія рэкамендуюць для ўдзелу ў праграме.



-Эсэ (максімум 2 старонкі), у якім указваюцца: а) матывацыя ўдзелу ў праграме, б) разуменне надзённасці станоўчых сацыяльных зменаў у сектары альбо грамадстве ў цэлым, в) апісанне таго, што заяўнік і яе/яго арганізацыя могуць зрабіць для сацыяльных зменаў.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 18.00 23 красавіка.

З пытаннямі звяртайцеся на эл.адрас fellowship.pact@gmail.com

Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый

уверх

Зрабі шпакоўню і атрымай iPod!


Рухавік і грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвяшчаюць конкурс на лепшую шпакоўню.

З надыходам вясны ў Беларусь вяртаюцца шпакі.

Дапаможам ім! Пабудуем для іх дамы!

Арганізатары конкурса прапануюць рабіць не звычайныя шэрыя шпакоўні, а максімальна пазітыўныя і нестандартныя.

Далучыцца можа кожны.

Такім чынам можна не толькі дапамагчы птушкам, але і атрымаць прыз.

Для гэтага неабходна:

- Знайсці інструменты, вывучыць схемы і інструкцыі на старонцы ruhavik.com/shpakouni

- Зрабіць шпакоўню і ўсталяваць на вуліцы.

Чым больш цікавая і вясёлая яна будзе, тым больш шанцаў на перамогу. Прымаюцца групавыя працы.

- Сфатаграфаваць шпакоўню і даслаць здымак на эл. адрас ruhavik.com@gmail.com. На здымку павінны быць надпіс (не фоташоп) з адрасам сайта www.ruhavik.com як пацьверджанне таго, што шпакоўня зроблена для конкурса.

 Апошні тэрмін - да 29 красавіка.

Пераможцы за крэатыўнасць атрымаюць прызы: плэеры «iPod», блакноты «Moleskine» і флэшкі «Angry Birds» ды іншае.

З пытаннямі звяртайцеся да арганізатараў на эл.адрас ruhavik.com@gmail.com альбо ВКантакце vk.com/ruhavik.



уверх

Трэнінгі па бяспецы


Асамблея НГА (Літва) праводзіць набор на паглыбленае навучанне па бяспецы грамадскага актывізму, якое складаецца з дзвюх частак (двойчы па 2 дні).

Удзельнікі навучання дазнаюцца пра падыходы, якія дапамогуць больш бяспечна і эфектыўна працаваць у неспрыяльных умовах, навучацца карыстацца спецыяльным праграмным забеспячэннем. Таксама яны даведаюцца, як палепшыць свае побытавыя навыкі, распрацаваць унутраныя полісі і камунікацыі для ўзмацнення арганізацый ва ўмовах рэспрэсіўнага ціску.

На трэнінгах будуць аналізавацца прыклады з жыцця, прадастаўляцца тэхнічныя ды юрыдычныя парады. Удзельнікі навучання змогуць праверыць атрыманыя веды праз спаборніцтва ў конкурсе, і лепшыя веды прынясуць карысныя прызы.

Тыя, хто ўжо прайшоў падобнае навучанне, могуць падаваць заяўкі, калі яны жадаюць паглыбіць свае веды.

Даты семінараў: канец красавіка і пачатак траўня 2012 года. Месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам пазьней.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд удзельнікам з рэгіёнаў пры наяўнасці квіткоў.

Каб прыняць удзел, трэба даслаць ліст з інфармацыяй пра сябе (імя, кантакты, горад, якую арганізацыю/ініцыятыву вы прадстаўляеце) ды кароткай матывацыяй (чаму вы жадаеце ўдзельнічаць – 1-2 абзацы) на адрас: international@belngo.info

Апошні тэрмін для падачы заявак - 18 красавіка да 17.00.



Паводле рассылкі belngo.info



Не спазніся!


уверх

Стыпендыяльная праграма для маладых лідэраў НГА


Стыпендыяльная праграма – магчымасць для маладых лідэраў развіць свае лідарскія якасці, падтрымаць дабрачыннасць і дапамагчы ўзмацніць патэнцыял супольнасці сваёй краіны.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 9 красавіка.

Больш падрабязна глядзі тут і сайт Цэнтра філантропіі і грамадзянскай супольнасці http://www.philanthropy.org.

Паводле http://ngo.by

уверх

Школа інструктараў актыўнай рэабілітацыі


Грамадскае аб’яднанне “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў” абвяшчае набор у “Школу інструктараў актыўнай рэабілітацыі”

Кандыдатам неабходна даслаць папярэднюю заяўку на эл. пошту



inna.digilevich@gmail.com альбо па факсе 8-017-2911089.

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 красавіка (уключна).



Паводле рассылкі БАСР

уверх

Курс дыстанцыйнага электроннага навучання


У межах Еўрапейскага Тыдня «Увайдзі ў Інтэрнэт!» адкрыта рэгістрацыя на курс «Менеджмент прафілактычных праграм па праблеме ВІЧ/СНІД». Электронны дыстанцыйны курс – добрая магчымасць у навучанні і павышэнні кваліфікацыі ў галіне менеджмэнту прафілактычных праграм па праблеме ВІЧ/СНІД для моладзевых лідэраў і спецыялістаў.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 10 красавіка.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да Віталя Нікановіча, кіраўніка Парталу дыстанцыйнага навучання РГА «БелАЮ» - тэл. +375 25 961 82 28, эл.пошта: vnikanovich@belau.info Skype: v_n_n_v

Паводле рассылкі РГА “БелАЮ”

уверх

Сімпозіум па інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі


Ізраільскае агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах развіцця пры МЗС Ізраіля пры садзейнічанні Цэнтра супрацоўніцтва і развіцця (Кібуц Шфаім, Ізраіль) ладзіць міжнародны адукацыйны сімпозіум “Інтэграцыя дзяцей з асаблівымі патрэбамі ў нарматыўны адукацыйны асяродак”, які адбудзецца ў Ізраіле з 14 чэрвеня па 9 ліпеня 2012 года.

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – да 19 красавіка.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся ў Амбасаду Ізраіля тэл. 298-44-01, 298-44-02, 211-44-31.

Паводле http://ngo.by

уверх

Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў


Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях:

Апошні тэрмін - 1 мая.

Падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу - тут



уверх

Piligrymka.by абвясціла конкурс


Пераможца атрымае цудоўную магчымасць  стаць пілігрымам і наведаць  базіліку святога Пятра ў Ватыкане.

 Галоўная ўмова ўдзелу ў конкурсе – напісаць невялікае апавяданне на тэму: “Што шукае пілігрым?”, прыкладна на 4-6 тысяч знакаў. Апавяданне мусіць быць напісаным па-беларуску і даслана на e-mail: piligrymka@tut.by .

Апошні тэрмін - 15 чэрвеня.

У лісце аўтар пазначае імя, прозвішча, нумар тэлефона і зваротны адрас.

Найбольш змястоўныя працы будуць змешчаны на сайце www.piligrymka.by

уверх

Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў


Прыём твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”, абвешчаны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", працягваецца. 

Апошні тэрмін падачы - 1 траўня.

Узрост удзельнікаў да 35 гадоў.

Заяўкі можна дасылаць на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце ўдзельнікі мусяць напісаць сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, кантактныя нумары тэлефонаў ды e-mail.



Прэсавая служба СБП (lit-bel.org)

уверх




: wp-content -> uploads -> 2012
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай і сэрэдняй спецыяльнай адукацыі
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 конкурс
2012 -> Расклад правядзення факультатыўных заняткаў на 2-е паўгоддзе 2015/2016 навучальнага года
2012 -> Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! 8 – 10 кастрычніка 2010 г адбыўся ІІІ фестываль нефармальнай адукацыі
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 6 Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 Павышэнне кваліфікацыі ў галіне грамадскага сектару 7 конкурс
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка