Конкурс для маладых журналістаў 9 Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў 9



Дата канвертавання21.06.2016
Памер153.79 Kb.
ТыпКонкурс




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 13 (525)

(13 красавіка 2012 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



Без візы па Нёмане, на хвалях свабоды 2

«Адзін асобнік кніжкі я б падарыў Шапіру» 2

Фотаакцыя «Гродна: за параднымі фасадамі» 3

Фестываль «Твой Стыль» абвяшчае Фотабатл 4

Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў 4

Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны” 5

Выстава «Веды пра ВІЧ» у вашым горадзе 6

Конкурс “АДУКАЦЫІ” 7

Семінар-кансультацыя па рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый 7

Чарговы трэнінг у межах праграмы By-HUB у Гродне 8

Праграма падрыхтоўкі лідараў 8

Зрабі шпакоўню і атрымай iPod! 8

Трэнінгі па бяспецы 9

Сімпозіум па інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі 9

Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў 9

Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў 9





Падзеі:



уверх


Без візы па Нёмане, на хвалях свабоды


Ружовыя, жоўтыя, зялёныя папяровыя караблікі рэзалі нёманскія хвалі і несліся далёка-далёка ад Гродна: адзін – на востраў Барнэа, другі – у Італію, трэці – у Грэцыю.

Каля дзесятка юнакоў і дзяўчат, што прыйшлі падтрымаць акцыю кампаніі «Без візы!», адправілі ў далекае плаванне свае мары аб краінах і месцах, дзе хацелі б пабываць, каб, няглядзячы на перашкоды, яны абавязкова здейсніліся.

 Ідэя акцыі «Караблікі свабоды» ўзнікла ў гарадзенскіх валанцёраў. Яе падтрымалі і іншыя гарады: Мінск, Магілёў і Брэст.

Валанцёрка кампаніі «Без візы!», Алена, расказвае, што рознакаляровыя папяровыя караблікі – гэта сімвалы дзяцінства, свабоды, калі няма ніякіх перашкодаў, і для цябе адчынены ўвесь свет.

 – Большасць з тых, хто прыйшоў на акцыю, гэта – студэнты, маладыя, актыўныя людзі, якія хочуць падарожнічаць і пазнаваць свет. Мы жывем у цэнтры Еўропы, але не адчуваем сябе яе часткай. Мы амаль зачыненыя ў межах Беларусі. Бо, каб патрапіць у Еўразвяз, трэба прайсці шмат бюракратычных працэдур, ды і 60 еўра за візу – вялікія грошы, асабліва калі ты студэнт і жывеш за грошы бацькоў. Акцыя «Караблікі свабоды» – своеасаблівы пратэст візаваму рэжыму і спосаб прыцягнення ўвагі грамадства да візавага пытання. Праз гэтую акцыю мы хацелі сказаць, што адмена візаў - гэта рэальна, неабходна і правільна.

Дзяўчына з ружовым караблікам, Настасся, даведалася пра акцыю праз групу ЎКантакце і вырашыла падтрымаць яе:

 – Мне заўсёды хацелася патрапіць ў Італію, гэта мара, з якой паплыў мой караблік. Зразумела, што візы – не адзіная перашкода для здзяйснення гэтай мары, але я спадзяюся, што іх адмена дапаможа нам адчуць сябе свабоднымі, гатовымі ў любую хвіліну апынуцца ў любой частцы свету, дзе б нам схацелася.

 Паводле http://t-styl.info



уверх

«Адзін асобнік кніжкі я б падарыў Шапіру»


У будынку абласной бібліятэкі прайшла прэзентацыя краязнаўчай энцыклапедыі «Ад Каложы да Фартоў: біяграфія гарадзенскіх вуліц», прысвечаная гісторыі забудовы старой Гародні.

Унікальнае выданне рыхтавалася аўтарамі на працягу некалькіх год, цягам якіх была здзейснена тытанічная праца: энцыклапедыя змяшчае звесткі літаральна пра кожны будынак старога горада. Як сцвярджаюць аўтары, сярод якіх –Алесь Госцеў, Андрэй Вашкевіч, Андрэй Чарнякевіч, Сяргей Саяпін, Ігар Лапеха, Янка Лялевіч – падобных выданняў не маюць нашы краіны-суседзі, што, безумоўна, робіць Гародні гонар.

Калі ў цэнтры старой Вільні налічваецца каля 8 тысяч старых будынкаў, а ў Празе – каля 30 тысяч, то ў Гародні лічба дасягае амаль 600! – распавядае гісторык А.Вашкевіч. – Гэта самы добра захаваны стары горад у краіне. Таму для іншых гарадоў страта аднаго старога дому можа прайсці незаўважна, у адрозненні ад нашага гораду. З гэтай прычыны мы ўпэўнены асабліва цаніць і сачыць за кожнай старой пабудовай ў Гародні.

 – У энцыклапедыяў зазвычай вельмі шырокае кола чытачоў, – працягвае А.Чарнякевіч, – нам бы безумоўна хацелася, каб нашае выданне зацікавіла не толькі прафесіяналаў, але наогул усіх гарадзенцаў. Не ведаю, ці дазволяць мне рэдактары, але я б з задавальненнем падарыў па асобніку кніжкі і Сямёну Шапіру, і Барысу Казялкову, і Паўлу Латушку, і ўсім гарадзенскім рэктарам. Думаю, гэта было б варта зрабіць.

Нагадаем, што кніга «Ад Каложы да Фартоў: біяграфія гарадзенскіх вуліц» стала чарговым падарункам гораду ад выдаўцоў серыі «Гарадзенская Бібліятэка».

Паводле http://t-styl.info

уверх

Фотаакцыя «Гродна: за параднымі фасадамі»


«Твой стыль» прапануе чытачам паўдзельнічаць у акцыі «Гродна: за параднымі фасадамі».

Мы прапануем паказаць не прычэсаныя і прыгладжаныя фасадныя карцінкі, а дарогі з выбаінамі, засмечаная і залітыя лужынамі двары, цёмныя завулкі, небяспечныя для жыцця і здароўя. І такім чынам – звярнуць увагу на тыя месцы, куды звычайна не зазіраюць ні госці, ні асноўная маса гараджан.

Акцыя накіравана ні ў якім разе не на дыскрэдытацыю горада, а наадварот – на паляпшэнне яго вонкавага выгляду, на тое, каб ён быў сапраўдным домам – чыстым і дагледжаным не толькі ў парадных апартаментах, але і ў закуточках і завулачках. Далучайцеся!

Паводле http://t-styl.info
уверх



А
бвесткі
:

уверх

Фестываль «Твой Стыль» абвяшчае Фотабатл


Любіш фатаграфаваць? Займаешся фотажурналістыкай? Маеш свае крэатыўнае бачанне свету? Тады першы агульнабеларускі ФотаБатл «Твой Стыль» для цябе!

Што такое ФотаБатл? Гэта экспрэс-турнір для фатографаў-аматараў, гатовых прадэманстраваць свае здольнасці і ўменні ў фотамайстэрстве і крэатыў у спаборніцтве з іншымі прэтэндэнтамі на перамогу.

Правілы і ўмовы ўдзелу – у раздзеле ФОТАБАТЛ

Збяры каманду і стань пераможцам ФотаБатла!

Правілы турніра вельмі простыя: каманды са ўсёй краіны ў адзін дзень адначасова выконваюць серыі здымкаў, тэмы якіх атрымліваюць па электроннай пошце ў гадзіну старту турніра.

На выкананне задання камандам даецца 8 гадзін. Пасля сканчэння адведзенага часу каманды павінны даслаць на электронны адрас каардынатараў ФотаБатла па 5 здымкаў у кожнай з зададзеных тэматычных серый. Усе здымкі дасылаюцца на адрас festyval2012@gmail.com з пазнакай “ФотаБатл”. Патрабаванні да здымкаў будуць дасланыя ўсім заяўленым да ўдзелу ў турніры камандам напярэдадні ФотаБатла.

Журы конкурса вызначыць як каманды-пераможцы па кожнай з серый, так і каманду-пераможцу ў агульным заліку.

Вызначаць пераможцаў вядомыя беларускія фатографы. Удзельнікі каманды-пераможцы будуць запрошаныя на ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль” (25-27 мая 2012 г., г. Гродна), дзе атрымаюць узнагароды і падарункі ад арганізатараў і партнёраў Фестывалю.

Усё, што патрэбна, каб прыняць удзел у ФотаБатле, –  сабраць сваю каманду з 3-5 чалавек, даць ёй назву, абраць капітана, запоўніць анкету каманды-удзельніцы і даслаць яе на адрас festyval2012@gmail.com

Апошні тэрмін – да 5 мая.

Першы агульнабеларускі ФотаБатл «Твой Стыль» адбудзецца 12 мая.

Прымі ўдзел ў фотабатле, праяві СВОЙ Стыль!

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе festyval2012@gmail.com, а таксама па тэл. +375299453615 (Ганка Марза, каардынатар ФотаБатла ў межах ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”).

ФотаБатл-Анкета каманды

Паводле http://3sektar.by

уверх

Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў


Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях:



-“Маё пакаленне”

-“Твой стыль”

-“Свет вачыма”

-“Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі” (Заснавальнік намінацыі – Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”)

- «Нестандартная Беларусь» (Заснавальнік намінацыі – ТАА “Мерцана”)

- “Еўрапейская будучыня Беларусі” (Заснавальнік намінацыі – Міжнародны кансорцыюм “Еўрабеларусь”)

- «Беларускае мысленне і адукацыя» (Заснавальнік намінацыі – Праграма “Лятучы Ўніверсітэт”)

- Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідарства ў Беларусі (Заснавальнік намінацыі – сайт ampby.org)

- “Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі” (Заснавальнік намінацыі – Польскі часопіс пра медыі PRESS)

- “Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя” (Заснавальнік намінацыі – Таварыства “Зяленая сетка”).

На конкурс могуць быць прадстаўленыя як працы, апублікаваныя ў 2011-2012 гг., так і неапублікаваныя пакуль матэрыялы.

Усе заяўляемыя на конкурс тэкставыя матэрыялы павінны быць дасланыя арганізатарам у электронным выглядзе (у фармаце .doc шрыфтом Times New Roman 12 памерам) разам з анкетай удзельніка (гл. ніжэй) на адрас festyval2012@gmail.com.

Увага! У тэме ліста неабходна пазначыць “konkurs”.

Апошні тэрмін - не пазней за 1 мая.

У выпадку, калі матэрыял быў ужо апублікаваны ў Інтэрнэце, неабходна таксама даслаць лінк на яго. Калі публікацыя выходзіла ў газеце ці часопісе – pdf ці здымак старонкі.

Адзін аўтар можа заявіць на конкурс не больш за 3 матэрыялы ў кожную з намінацый. Адзін і той самы матэрыял можа быць заяўлены максімум у 2 розныя намінацыі.

Журы вызначыць па 5 лепшых работ у кожнай з трох намінацый.

Усе намінанты будуць запрошаныя для ўдзелу ў ІІІ Фестывалі моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” у Гродна, дзе і будуць агучаныя імёны пераможцаў.

У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурсу будуць стажыроўкі ў рэдакцыях замежных СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды. Пераможцаў у спецыяльных намінацыях будуць вызначаць заснавальнікі намінацый. Узнагароджванне пераможцаў спецнамінацый таксама адбудзецца ў час Фестываля.

АНКЕТА ЎДЗЕЛЬНІКА

1. Імя і прозвішча

2. Дата нараджэння і месца жыхарства

3. Сцісла апішыце Ваш досвед працы ў журналістыцы

4. Адкуль Вы даведаліся пра конкурс?

5. Ваш кантактны нумар тэлефона, адрас электроннай пошты

6. Назвы намінацый, на якія заяўляецца матэрыял.

Падрабязная інфармацыя - тут.



уверх

Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны”


Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвясціла  конкурс фотаздымкаў, відэа і цікавых гісторый, звязаных з першымі назіраннямі птушак - пасланак вясны.

Да ўдзелу ў конкурсе, які ладзіцца ў межах агульнаеўрапейскай кампаніі «Жывая Вясна»  запрашаюцца і дарослыя, і дзеці.

Умовы простыя:

1. Вы назіраеце за прылётам птушак пасланак вясны (белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка),

2. Вы рэгіструеце сваё першае сёлетняе назіранне пералічаных вышэй відаў на сайце Жывой Вясны www.springalive.net  (абавязкова пішыце свае імя і прозвішча),

3. Пасля рэгістрацыі на сайце www.birdwatch.by змяшчаеце ў раздзеле "Нашы назіранні" свае фота і відэа пералічаных вышэй відаў птушак і цікавыя гісторыі, звязаныя з назіраннямі за імі (напрыклад, з кім і дзе вы назіралі за птушкамі, як гэта было, нейкія яскравыя ўражанні і моманты, якія вам хацелася б паказаць і расказаць іншым аматарам прыроды).

Дзмітрый Вінчэўскі, адзін з арганізатараў:

Для назіранняў абралі віды птушак, якіх лёгка распазнаць.



Вашыя першыя назіранні могуць адбыцца і праз тыдзень, і праз месяц пасля таго, як птушкі пасланкі вясны з’явіліся ў рэгіёне, гэта не важна. Важна, каб матэрыялы трапілі на конкурс да канца вясны.

Нас цікавяць цікавыя гісторыі, выпадкі, уражанні, звязаныя з назіраннямі.

Упершыню праводзім такі конкурс, каб заахвоціць да назіранняў за птушкамі і паказаць, што гэта можа быць цікава, выклікае шмат эмоцый.

 Арганізатары конкурса папярэджваюць, што фота і відэа кладак і птушанят да ўдзелу не дапускаюцца.

Колькасць Гісторый ад аднаго ўдзельніка не абмежаваная.

 З пытаннямі па размяшчэнні Гісторый Жывой Вясны звяртайцеся да мадэратара Яўгена Сліжа  на эл.адрас tyteishi@gmail.com .

 Падвядзенне вынікаў конкурса адбудзецца ў чэрвені. Пераможцы будуць вызначыя сярод дарослых назіральнікаў і дзяцей.

Аўтары лепшых гісторый, фотаздымкаў, відэа атрымаюць прызы (фотатавары на вызначаную суму ў адной з інтэрнэт-крамаў).



Паводле http://t-styl.info

уверх

Выстава «Веды пра ВІЧ» у вашым горадзе


БГА «Пазітыўны рух» прапануе супрацоўніцтва па арганізацыі фотавыставы «Веды пра ВІЧ» у гарадах Беларусі.

Аўтарскі праект Дзіны Коцікавай – фотавыстава, якая ламае стэрэятыпы пра людзей, якія жывуць з ВІЧ.

Мэта праекта: зніжэнне стыгмы і дыскрымінацыі ў дачыненні да ВІЧ-пазітыўных людзей праз інфармаванне насельніцтва. У адрозненні ад шматлікіх інфармацыйных праектаў, «Веды пра ВІЧ» не ўтрымліваюць запалохваючых вобразаў.

Умовы супрацоўніцтва:

«Пазітыўны рух» арганізуе:

-Дастаўку, мантаж і дэмантаж выставы



-Дастаўку інфармацыйных матэрыялаў па выставе

-Падрыхтоўку прэс-рэлізу і рассылку яго журналістам

-Публікацыі на сайце БГА «Пазітыўны рух» www.pmplus.by аб правядзенні фотавыставы ў вашым горадзе (мінімум 2 публікацыі з указаннем партнёраў).

У сваю чаргу партнёр абавязуецца:



-Прадаставіць памяшканне для арганізацыі выставы

-Забяспечыць захаванасць выставы

-Забяспечыць доступ гледачоў да фотавыставы

-Прадставіць справаздачу наведвання выставы арганізаванымі групамі.

Аптымальны працяг працы выставы 2-4 тыдні.

Фотапраект ужо пабываў у Мінску, Светлагорску і Гомелі. Водгукі можна прачытаць на сайце www.pmplus.by.

Фотапраект з'яўляецца часткай інфармацыйна-культурнай кампаніі «Пасланне», якая рэалізуецца БГА «Пазітыўны рух» у межах выканання Гранта Глабальнага фонда для барацьбы з СНІДам, туберкулёзам і малярыяй «Забеспячэнне ўсеагульнага доступу ключавых пацярпелых групп насельніцтва ў Беларусі да прафілактыкі, лячэння і ўходу ў сувязі з ВІЧ».

Кантактная асоба – Таццяна Жарнасек, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю,

тэл. 8029-332-85-76, E-mail: vohzik@mail.ru, Skype: tatsiana_btr, movement.plus@gmail.com


уверх

Конкурс “АДУКАЦЫІ”


Каманда сайта абвяшчае конкурс на лепшы здымак, серыю здымкаў, калаж ці відэа на тэму "Адукацыя — стыль жыцця!".

Дасылайце здымкі на электронную скрыню adukacyja@gmail.com і пазначце тэму мэйла "Конкурс", сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, а таксама кантактную інфармацыю. Відэа запампоўвайце на youtube, у лісце дасылайце толькі спасылку!

Аўтараў лепшых здымкаў, серыяў здымкаў, калажаў і відэа чакаюць прывабныя ўзнагароды, сярод якіх — удзел у адукацыйным летніку ў Нямеччыне!

Узрост удзельнікаў неабмежаваны.

Апошні тэрмін — 1 мая.

Паводле http://www.adukacyja.info

уверх

Семінар-кансультацыя па рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый


Цэнтр прававой трансфармацыі і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый ладзяць семінар-кансультацыю “Стварэнне і рэгістрацыя некамерцыйных арганізацый”.

Падчас семінару будуць разгледжаныя  асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамерцыйных арганізацый ды іх адрозненні ў прававым статусе згодна з актуальным беларускім заканадаўствам.

Удзельнікам будзе прадстаўленая інфармацыя адносна парадку ды практыкі рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, установаў і фондаў, а таксама індывідуальныя кансультацыі ды парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных  дакументаў. 

Трэнерамі на семінары будуць дасведчаныя юрысты ў галіне беларускага некамерцыйнага права: Вольга Смалянка, Цэнтар прававой трансфармацыі, Юрый Чавусаў, Асамблея НГА.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных груп з Мінску і рэгіёнаў, якія маюць намер распачаць працу па рэгістрацыі грамадскага аб’яднання альбо іншай некамерцыйнай арганізацыі. Удзельнікам з іншых гарадоў будуць кампенсаваныя транспартныя выдаткі.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку на два электронныя  адрасы: ngo@belngo.info ды info@lawtrend.org  з пазнакай у тэме ліста "Seminar2012". У заяўцы пазначце імя, прозвішча, месцажыхарства, тэлефон і, пры магчымасці, скайп кандыдата, назву арганізацыі альбо ініцыятывы, што ствараецца.

Семінар-кансультацыя адбудзецца  16 красавіка ў Мінску ў памяшканні Цэнтра прававой трансфармацыі (вул. Нававіленская, 38-10, другі паверх, уваход праз дзверы №16).

Рэгістрацыя ўдзельнікаў – з 12:00, пачатак у 12:30 (працягласць – да чатырох гадзінаў).

Апошні тэрмін падачы заявак - 14 красавіка.

Паводле рассылкі belngo.info




Не спазніся!


уверх

Чарговы трэнінг у межах праграмы By-HUB у Гродне


«Як пры дапамозе інтэрнэт-тэхналогій дасягнуць асабістых і арганізацыйных мэтаў» – такую назву трэнінг, які адбудзецца ў Гродне 21-22 красавіка.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць анкету-заяўку.

Апошні тэрмін - 15 красавіка (да 23.00).

У выпадку ўзнікнення пытанняў пішыце па адрасе: byhub2012@gmail.com



Паводле http://3sektar.by

уверх


Праграма падрыхтоўкі лідараў


Міжнародная арганізацыя “Пакт” запрашае прадстаўнікоў НГА Беларусі да ўдзелу ў адукацыйнай праграме “Лідарства ў грамадзянскай супольнасці”.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 18.00 23 красавіка.

З пытаннямі звяртайцеся на эл.адрас fellowship.pact@gmail.com

Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый

уверх

Зрабі шпакоўню і атрымай iPod!


Рухавік і грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвяшчаюць конкурс на лепшую шпакоўню.

Апошні тэрмін - да 29 красавіка.

З пытаннямі звяртайцеся да арганізатараў на эл.адрас ruhavik.com@gmail.com альбо ВКантакце vk.com/ruhavik.

уверх

Трэнінгі па бяспецы


Асамблея НГА (Літва) праводзіць набор на паглыбленае навучанне па бяспецы грамадскага актывізму, якое складаецца з дзвюх частак (двойчы па 2 дні).

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд удзельнікам з рэгіёнаў пры наяўнасці квіткоў.

Каб прыняць удзел, трэба даслаць ліст з інфармацыяй пра сябе (імя, кантакты, горад, якую арганізацыю/ініцыятыву вы прадстаўляеце) ды кароткай матывацыяй (чаму вы жадаеце ўдзельнічаць – 1-2 абзацы) на адрас: international@belngo.info

Апошні тэрмін для падачы заявак - 18 красавіка да 17.00.



Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Сімпозіум па інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі


Ізраільскае агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах развіцця пры МЗС Ізраіля пры садзейнічанні Цэнтра супрацоўніцтва і развіцця (Кібуц Шфаім, Ізраіль) ладзіць міжнародны адукацыйны сімпозіум “Інтэграцыя дзяцей з асаблівымі патрэбамі ў нарматыўны адукацыйны асяродак”, які адбудзецца ў Ізраіле з 14 чэрвеня па 9 ліпеня 2012 года.

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – да 19 красавіка.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся ў Амбасаду Ізраіля тэл. 298-44-01, 298-44-02, 211-44-31.

Паводле http://ngo.by

уверх

Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў


Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях:

Апошні тэрмін - 1 мая.

Падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу - тут



уверх

Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў


Прыём твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”, абвешчаны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", працягваецца. 

Апошні тэрмін падачы - 1 траўня.

Узрост удзельнікаў да 35 гадоў.

Заяўкі можна дасылаць на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце ўдзельнікі мусяць напісаць сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, кантактныя нумары тэлефонаў ды e-mail.



Прэсавая служба СБП (lit-bel.org)

уверх


: wp-content -> uploads -> 2012
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай і сэрэдняй спецыяльнай адукацыі
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 конкурс
2012 -> Расклад правядзення факультатыўных заняткаў на 2-е паўгоддзе 2015/2016 навучальнага года
2012 -> Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! 8 – 10 кастрычніка 2010 г адбыўся ІІІ фестываль нефармальнай адукацыі
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 6 Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 Павышэнне кваліфікацыі ў галіне грамадскага сектару 7 конкурс
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка