Конкурс для сацыяльных прадпрымальнікаў 4



Дата канвертавання15.05.2016
Памер103.32 Kb.
ТыпКонкурс




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 40 (508)

(24 лістапада 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



Беларускамоўная моладзь збіраецца ў “Салодкім пачастунку” 2

У Гродне пачынаецца гурток па фінансавай пісменнасці 2

Калядныя паштоўкі на карысць хворых дзяцей 2

Стыпендыя імя Віталя Сіліцкага 3

Конкурс для сацыяльных прадпрымальнікаў 4

Конкурс даследніцкіх прац 4

Конкурс праектаў па гендэрнай роўнасці 5

Конкурс грантаў для зарэгістраваных грамадскіх арганізацый 6

Гранты для журналістаў, якія даследуюць рэлігіі 6

Праграма “Месца сустрэчы – дыялог” абвяшчае конкурс 6

Адукацыйны візіт у Польшчу для студэнтаў 6

Конкурс фатаграфій і малюнкаў 7




Падзеі:



уверх

Беларускамоўная моладзь збіраецца ў “Салодкім пачастунку”


Выпіць гарбаты ў прыемным месцы, пазнаёміцца і паразмаўляць па-беларуску.

Саму ідэю гродзенскія студэнты перанялі ў мінчукоў, якія зладзілі ўжо паўсотні падобных сустрэч.

 Сяргей, адзін з гродзенскіх аматараў беларускай мовы:

- Мы падумалі, чаму б нам не збірацца па-сяброўску ва ўтульнай кавярні, размаўляць, і не толькі цікава праводзіць час, але  праз гэта адраджаць родную мову?

 У бліжэйшы чацьвер збіраемся зноў, у 18 гадзін. Хочам паразмаўляць пра гісторыю Гародні, галоўная ўмова – па-беларуску. Мала хто з нас мясцовы, таму гэтая тэма актуальная.

Пакуль сустракацца атрымліваецца рэдка, але беларускамоўная моладзь Гродна спадзяецца калісьці зрабіць спатканні за кубкам гарбаты штотыднёвымі.

Паводле http://t-styl.info

уверх

У Гродне пачынаецца гурток па фінансавай пісменнасці


Арганізатары гуртка разлічваюць на тое, што ўдзел у яго працы будуць браць найперш прадстаўнікі сацыяльна-неабароненых групаў насельніцтва. Напрыклад, пенсіянеры і студэнты.

Заняткі першай групы будуць адбывацца на працягу лістапада-снежня. Другая група будзе працаваць у студзені-сакавіку.

 На думку адной з арганізатарак праекта Таццяны Ларынай, тэма  гуртка з'яўляецца асабліва актуальнай для сацыяльна-неабароненых катэгорый насельніцтва. Заняткі ў гуртку дазволяць атрымаць карысныя веды, якія дапамогуць больш эфектыўна планаваць свой бюджэт, а таксама павысіць якасць свайго жыцця.

На занятках будзе весціся гутарка аб банкаўскіх укладах, пытаннях адкрыцця і абслугоўвання рахункаў, крэдытных спажывецкіх кааператывах, крэдытах, пластыкавых і крэдытных картках, аўтакрэдытаванні, крэдытах на аўто і навучанне, электронных грошах, выкарыстанні WebMoney і іншых тэмах.

 Першая сустрэча ўдзельнікаў гуртка адбудзецца 26 лістапада ў 14.00 па адрасе вул. Будзёнага 48а ауд. 419.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Калядныя паштоўкі на карысць хворых дзяцей


Кожны, хто складзе ахвяраванні на набыццё падарункаў для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, атрымае калядную паштоўку, зробленую рукамі валанцёраў гродзенскага хрысціянскага Руху св.Мікалая і вучняў нядзельнай школкі грэка-каталіцкай парафіі Маці Божае Фацімскай у Гродне.

Мэта акцыі “Калядныя паштоўкі на карысць хворых дзяцей” – сабраць сродкі на падарункі дзецям да Дня інваліда, які адзначаецца 2 снежня, а таксама набыць гульні і канцтавары для дзяцей з асаблівымі патрэбамі.

 Гэтымі дзецьмі валанцёры апякуюцца цягам двух гадоў.

Грошы на бягучыя патрэбы звычайна ахвяруюць самі.

 Душпастыр гродзенскіх грэка-католікаў а.Андрэй Крот:

 - Мы ў парафіі і сярод валанцёраў часта збіраем грошы на дабрачынныя мэты, людзі ў нас ахвярныя, але іх мажлівасці абмежаваныя.



Праз акцыю з паштоўкамі мы хочам прыцягнуць да дабрачыннасці і дапамогі дзецям-інвалідам больш шырокае кола людзей.

Вольга, адна з валанцёрак:

-Паштоўкі робім з таго, што ёсць пад рукамі: фальга ад цукерак, шпалеры, упакоўка ад кветак, выразкі з часопісаў, гузікі, стужкі і карункі.

Нешта выдумляем “з галавы”, нешта падглядаем у інтэрнэце – кожная паштоўка атрымліваецца ўнікальная.

Такім чынам мы не толькі збіраем грошы для дапамогі хворым дзецям, але і вучымся рабіць прыгожыя рэчы.

Агульнымі намаганнямі зроблена каля 120 паштовак.

Будзем рады, калі нехта захоча далучыцца да іх вырабу.

Кантакты: Кацярына – (033) 311 70 22 (МТС).



Паводле http://t-styl.info

уверх

А
бвесткі
:

уверх


Стыпендыя імя Віталя Сіліцкага


Інстытут Еўрапеістыкі і Міжнародных Стасункаў (IESIR, Славакія) і Беларускі Інстытут Стратэгічных Даследаванняў (BISS, Літва) з падтрымкай славацкай Агенцыі па супрацоўніцтве ў міжнародным развіцці (Slovak Aid) абвяшчаюць набор на стыпендыяльную праграму імя Віталя Сіліцкага.

Галоўная мэта праграмы – паляпшэнне ведаў, навыкаў і кваліфікацый па еўрапейскай інтэграцыі, будаўніцтве інстытуцый і добрасумленнаму дзяржаўнаму кіраванню.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты магістратуры і аспірантуры з Беларусі.

У выключных выпадках будуць разглядацца здольныя студэнты-бакалаўры.

Перавага будзе аддавацца студэнтам, якія жывуць у Беларусі ў час падачы заяўкі.

Студэнтам прадастаўляецца штомесячная стыпендыя ў памеры 600 эўра, якая пакрывае дарожныя выдаткі, жыллё, выдаткі на жыццё (адукацыйныя матэрыялы, ежа і г.д.).

У дадатак да стыпендыі вылучаецца падтрымка ў 5000 еўра, падзеленая на ўсіх удзельнікаў, якая будзе выкарыстана на набыццё літаратуры ды іншых адукацыйных матэрыялаў.

Каб прыняць удзел у праграме, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў даданым архіве “Vitali Silitski Fellowship”, напісаць матывацыйны ліст, рэзюмэ і 2 рэкамэндацыйныя лісты ад выкладчыкаў, прафесараў і/ці прадстаўнікоў НГА і даслаць на электронны адрас: visits@belinstitute.eu

Усе дакументы, за выключэннем рэкамэндацый, мусяць быць на ангельскай мове.

Апошні тэрмін падачы заявак - 5 снежня.

Падрабязнасьці пра праграму – у архіве “Vitali Silitski Fellowship”.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Конкурс для сацыяльных прадпрымальнікаў


Фонд Playing for Change абвяшчае конкурс для сацыяльных прадпрымальнікаў, якія працуюць з дзецьмі і моладдзю.

Playing for Change (Стакгольм, Швецыя) шукае сацыяльных прадпрымальнікаў з новымі ідэямі і патэнцыялам змяніць жыццё дзяцей і падлеткаў да лепшага.

Пераможцам конкурса прадстаўляецца фінансаванне, кансультацыі экспертаў, доступ да медыяў і дапамога ў маркетынгу.

Прадстаўленыя на конкурс ідэі павінны быць крэатыўнымі, захапляльнымі, знаходзіцца на ранняй стадыі рэалізацыі, мець дакладную і ўстойлівую бізнес-мадэль; мець патэнцыял змяніць да лепшага жыцці многіх дзяцей і падлеткаў.

Да ўдзелу запрашаюцца сацыяльныя прадпрымальнікі – людзі з сацыяльнай місіяй, інавацыйнай ідэяй і прадпрымальніцкімі здольнасцямі, каб увасобіць яе ў жыццё; якія ўзначальваюць існую альбо ў стадыі фармавання арганізацыю з сацыяльнай місіяй.

Падрабязная інфармацыя і форма заяўкі – на сайце www.playingforchange.ru .



Паводле рассылкі БАСР
уверх

Конкурс даследніцкіх прац


CASE Беларусь абвяшчае конкурс даследніцкіх прац па тэме “Беларусь і Еўрапейскі Саюз: нерэалізаваны патэнцыял”.

Мэта конкурса – стварыць таварыства беларускіх эканамістаў, якія вывучаюць розныя аспекты эканамічнага супрацоўніцтва ЕС і Беларусі.

Конкурс пройдзе ў некалькі этапаў, а аўтары лепшых прац атрымаюць грашовы прыз у памеры 700 еўра.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадставіць пашыраныя тэзісы навуковага даследвання (да 4-х старонак) на рускай (беларускай) мове па адной з наступных тэм:

Супрацоўніцтва Беларусі і ЕС у галіне абмену таварамі, паслугамі і капіталам.

Рэфармаванне эканомікі, звязанае з прыняццем еўрапейскіх стандартаў

Узаемадзеянне Беларусі і ЕС на ўзроўні прадпрыемстваў і кластэраў эканомікі

Супрацоўніцтва Беларусі і ЕС на ўзроўні галін эканомікі

Лакальны (рэгіянальны) аспект еўрапейскай інтэграцыі.

Мэтавая аўдыторыя:

- аспіранты, магістранты, студэнты старшых курсаў, супрацоўнікі ўніверсітэтаў і навуковых установаў, супрацоўнікі даследніцкіх інстытутаў, прадстаўнікі рэальнага сектара.

Больш дэталёва з патрабаваннямі да канкурсантаў можна азнаёміцца ў дадатку.

Заявы на ўдзел і пашыраныя тэзісы навуковага даследвання (да 4-х старонак) на рускай альбо беларускай мове дасылайце на e-mail: competition@case-belarus.eu

Апошні тэрмін – да 15 снежня.



уверх

Конкурс праектаў па гендэрнай роўнасці


Галоўная мэта конкурсу – садзейнічанне пашырэнню сацыяльна-эканамічных магчымасцяў і ўмацаванню правоў жанчын.

Акрамя таго конкурс накіраваны на выпрацоўку і падтрымку ўстойлівых ініцыятыў на мясцовым і нацыянальным узроўнях, якія садзейнічаюць:



-роўнаму доступу жанчын да эканамічных рэсурсаў і кантролю над імі,

-роўнаму доступу да існуючых альбо новых паслуг, якія граюць важную ролю ўсацыяльнай і эканамічнай абароне і дабрабыце жанчын, іх удзеле ў эканамічным жыцці,

-распаўсюд адпаведнай наватарскай практыкі.

У частцы устойлівага развіцця праектныя прапановы павінны ўключаць мінімум дзве з наступных трох тэм:

На макраўзроўні: стварэнне і/альбо паляпшэнне палітычных, нарматыўных, прававых і эканамічных умоваў, спрыяльных да:

- роўнага доступу жанчын да эканамічных рэсурсаў (годнай працы, зямлі, крэдытам), сацыяльнай абароны, удзелу ў дзелавых і інвестыцыйных магчымасцях, у тым ліку праз павышэнне кваліфікацыі і падтрымку зацікаўленых эканамічных і фінансавых суб'ектаў.

- развіцця, удасканалення і пашырэння паслуг, якія спрыяюць пашырэнню эканамічных магчымасцяў жанчын, роўнаму доступу да сістэм сацыяльнай абароны і ўдзелу ў эканамічным жыцці.

На мезаўзроўні: падтрымка і ўмацаванне магчымасцяў дзяржаўных органаў, недзяржаўных суб'ектаў і прыватных кампаній на мясцовым і нацыянальным узроўнях паўдзельнічаць у працэсах, якія садзейнічаюць абароне правоў жанчын у эканоміцы і фінансавай сферы, а таксама іх роўнаму доступу і ўдзелу ў эканамічнай дзейнасці.

На мікраўзроўні: дапамога ў распрацоўцы і імплементацыі на комплекснай і шматгаліновай аснове гендэрных ініцыятыў, накіраваных супраць няроўнасці, дыскрымінацыі жанчын – усяго, што перашкаджае іх паўнавартаснаму ўдзелу ў эканоміцы.

Працяг акцыі – не менш за 18 і не больш за 36 месяцаў.

Апошні тэрмін падачы заявак – 26 студзеня 2012 года.

Дакументы, звязаныя з конкурсам, можна скачаць з сайта EuropeAid тут.



Паводле рассылкі ГУРТ

уверх




Не спазніся!



уверх

Конкурс грантаў для зарэгістраваных грамадскіх арганізацый


Фонд дэмакратыі ААН запрашае арганізацыі трэцяга сэктару да падачы заявак на атрыманьне сродкаў на праекты, накіраваныя на прасоўванне і падтрымку прынцыпаў дэмакратыі.

Тэрмін падачы заявак - 15 лістапада - 31 снежня.

Падрабязная інфармацыя пра этапы фінасавання, патрабаванні да праектаў – на сайце: www.un.org/democracyfund/Applicants/applicants_index.html

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Гранты для журналістаў, якія даследуюць рэлігіі


Журналісты, якія цікавяцца напісаннем аб’ёмных артыкулаў пра рэлігіі, запрашаюцца на конкурс грантаў, разлічаных на 2 гады, памерам да 50 тысяч долараў ЗША.

Больш падрабязная інфармацыя тут.

Апошні тэрмін – да 1 снежня.

Паводле http://baj.by

уверх

Праграма “Месца сустрэчы – дыялог” абвяшчае конкурс


Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Узаемаразуменне» пры фінансавай падтрымцы нямецкага фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» абвяшчае 4-ты конкурс праектных заявак у межах праграмы «Месца сустрэчы – дыялог».

Тэрмін прыёму праектных заявак – з 1 кастрычніка да 1 снежня.

Падрабязная інфармацыя – на сайце www.moov.by.

уверх

Адукацыйны візіт у Польшчу для студэнтаў


Польска-амерыканскі фонд свабоды, фонд „Borussia”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расейскай Федэрацыі (Брянская вобласць, Калінінградская вобласць, Ленінградская вобласць і горад Санкт-Пецярбург, Новгородская вобласць)  на стажыроўку ў Польшчу!

Апошні тэрмін – 30 лістапада.

Запоўніць форму заяўкі можна тут
Паводле http://adukacyja.info

уверх

Конкурс фатаграфій і малюнкаў


Калі Вы захапляецеся фатаграфіяй? Маеце свой погляд на свет? Вылучаецеся актыўнай жыццёвай пазіцыяй і шукаеце спосаб данесці да грамадства свае ідэі? Тады гэты конкурс для Вас!

Работы дасылайце на vzgliad.napravo@gmail.com альбо прыносьце арганізатарам.

Апошні тэрмін – да 31 сакавіка.

Задаць усе пытанні можна па e-mail: vzgliad.napravo@gmail.com альбо па тэлефонах: +375



29 1463830 (velcom), +375 29 8795770 (мтс)

Паводле рассылкі Belschool  



: wp-content -> uploads -> 2011
2011 -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Агляд стаў больш суровым
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Конкурс для журналістаў 6 Вулічныя мастакі збяруцца разам 7 Пачаўся прыём заявак на "Бардаўскую восень-2011" 7
2011 -> Конкурс для журналістаў з краін снд 11 Конкурс для студэнтаў да міжнароднага дня талерантнасці 11
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка