Конкурс для вучняў 5 6 класаў Гульня "Шчаслівы выпадак"



Дата канвертавання01.12.2016
Памер45.53 Kb.
ТыпКонкурс
ГУЛЬНЯ
“ШЧАСЛІВЫ ВЫПАДАК”
КОНКУРС ДЛЯ ВУЧНЯЎ 5 – 6 КЛАСАЎ


Гульня “Шчаслівы выпадак”
МЭТА: развіццё пазнавальных здольнасцей вучняў, іх інтэлектуальных уменняў.

ЗАДАЧЫ: развіваць у вучняў цікавасць да вывучэння мовы, літаратуры, гісторыі, культуры, выхоўваць любоў і павагу да ўсяго роднага, беларускага.


Перад пачаткам конкурсу дзве каманды аднаго ці паралельных класаў займаюць месцы ў супрацьлеглых баках класнага пакоя ці актавай залы. Насупраць размяшчаюцца гледачы, асобна – журы (вучні старэйшых класаў, настаўнікі). У вядучага маюцца карткі з пытаннямі для кожнай каманды.
На абдумванне адказу даецца 10-15 секунд. За кожны правільны адказ залічваецца адзін бал.
Гейм 1

Пытанні камандзе А:

1.Як называецца ў літаратуры мастацкі прыём, пры якім вобразна, маляўніча характарызуецца прадмет? Гэта мастацкае азначэнне часцей за ўсё выражаецца прыметнікам .( Эпітэт)

2.Як перакладаецца на беларускую мову назва ягады “клюква”? (Журавіны)

3.Птушка – сімвал Беларусі .(Бусел)

4.Якімі словамі можна назваць тое месца, дзе чалавек нарадзіўся і жыве? (Радзіма, Бацькаўшчына)

5. У назвах якіх беларускіх гарадоў па адной галоснай літары? (Мінск, Пінск, Брэст)


Пытанні камандзе Б:

  1. Як называецца ў літаратуры мастацкі прыём характарыстыкі аднаго прадмета пры дапамозе супастаўлення яго з іншымі ?(Параўнанне)

  2. Як яшчэ можна назваць сябра? (Прыяцель, таварыш)

  3. Множны лік назоўніка “чалавек”. (Людзі)

  4. Перапынак падчас спектакля .(Антракт)

  5. Як перакладаецца на беларускую мову назва кветкі “одуванчик”? (Дзьмухавец)


Гейм 2

Пытанні камандзе А:

  1. Адгадайце загадку :”Што за дрэва, што кожны дзень па адным лістку асыпаецца?” (Каляндар)

  2. Назавіце ўсе значымыя часткі слова –марфемы .( Прыстаўка, корань, суфікс, постфікс, канчатак)

  3. Які паэт пасля Янкі Купалы і Якуба Коласа быў трэцяй зоркай на небасхіле беларускай паэзіі? ( Максім Багдановіч)

  4. Назва месяца, у якім адзначаецца свята Каляды.(Снежань)

  5. Што вывучае раздзел мовазнаўства лексіка? (Усе словы беларускай мовы)


Пытанні камандзе Б:
1.Адгадайце загадку: ”У бацькоў і іхніх дзетак уся адзежына з манетак ” (Рыба)

2.Як называюцца словы, якія гучаць па-рознаму, але маюць аднолькавае значэнне? (Сінонімы)

3.Кветка – сімвал Беларусі.(Васілёк)

4.Назавіце жывёлу, у якую пераапраналі чалавека на свята Каляды .(Каза )



5.Што вывучае раздзел мовазнаўства фанетыка? (Гукі маўлення)
Гейм 3. Конкурс капітанаў каманд
Пытанні капітану каманды А:

  1. Калі пра чалавека гавораць “ кату па пяту”, то гэта значыць – які ён?

  2. Маладая істота, якая нарадзілася ў каровы .(Цяля)

  3. Трапныя народныя выслоўі з павучальным сэнсам. (Прыказкі)

  4. Ці можна словы “вена”, “бяроза” пісаць з вялікай літары і чаму? (Можна, калі яны абазначаюць назву горада і ракі)

  5. Частка слова, якая стаіць перад коранем .(Прыстаўка)

  6. Адмыслова апрацаваная скура буйной рагатай жывёлы, ягнятаў, свіней, што выкарыстоўвалася як асноўны матэрыял для пісьма ў сярэднявечнай Еўропе .(Пергамент)

  7. Як перакладаецца на беларускую мову слова “сирень”? (Бэз)

  8. Як раней называліся канікулы ? (Вакацыі )

  9. Хто такі канферансье? (Вядучы )

  10. Санкт-Пецярбург называюць горадам над Нявой. А як можна назваць Гродна? (Горад над Нёманам)

  11. Якое люстра нельга ўключыць?( Тое, у якое глядзяцца)

  12. Як у фальклоры і паэзіі часта называюць кветкі? ( Краскі)

  13. Што значыць “жыць як кот з сабакам”? ( Быць ворагамі)

  14. Вобад з металу ці гнуткага дрэва, які набіваецца на бочкі, кадушкі і падобныя да іх рэчы. (Абруч)

  15. Друкаванае або вуснае паведамленне, якое даводзіцца да ўсеагульнага ведама .(Аб’ява)


Пытанні капітану каманды Б:

  1. Даданыя члены сказа .(Дапаўненне, азначэнне, акалічнасць)

  2. Склоны, акрамя назоўнага .(Ускосныя)

  3. Частка слова без канчатка .(Аснова)

  4. Колькі імён змяшчае слова “Галіна”? ( 4: Галіна, Аліна, Ліна, Іна)

  5. Дапоўніце прыказку:”Сыты галоднаму не …”(Таварыш)

  6. Кніга для першапачатковага навучання грамаце і развіцця мовы .(Буквар)

  7. Чым малолі зерне?( Жорнамі)

  8. Гук, які складаецца з шуму або голасу і шуму .(Зычны)

  9. Якой касой ніхто не косіць? (Касой у дзявочай прычосцы)

  10. Пра якога чалавека гавораць:”Востры на язык”? (Пра дасціпнага ў маўленні)

  11. Як перакладаецца на беларускую мову слова “диван”? (Канапа)

  12. Беларуская святая, нябесная заступніца зямлі беларускай .( Еўфрасіння Полацкая)

  13. Што вывучае раздзел мовазнаўства арфаграфія? ( Правапіс слоў)

  14. Незамужняя дачка князя. (Князёўна)

  15. Цар грыбоў .(Баравік)



Гейм 4. Пытанні гледачам

  1. Беларускі пісьменнік, аўтар апавядання “Васількі”, аповесці “Міколка-паравоз” .(Міхась Лынькоў)

  2. Як перакладаецца на беларускую мову слова “серёжки “? (Завушніцы)

  3. Што абазначае фразеалагізм “паклаўшы руку на сэрца”? ( Гаварыць шчыра, праўдзіва)

  4. Прызначаная для друку, радыё, тэлебачання гутарка якой-небудзь асобы з карэспандэнтам. (Інтэрв’ю)

  5. У якім слоўніку можна адшукаць лексічнае значэнне слова? ( У тлумачальным слоўніку)

  6. Якая назва лішняя і чаму: верасень, ліпень, чэрвень? ( Верасень, таму што гэта назва асенняга месяца)

  7. Алфавіт, створаны хрысціянскімі прапаведнікамі Кірылам і Мяфодзіем (Кірыліца)

  8. Выказванне, якое змяшчаецца пасля загалоўка і перадае асноўную думку твора .(Эпіграф)

  9. Сінонім да слова “васілёк” . (Валошка)

  10. Падбярыце да запазычанага слова “вернісаж” беларускі адпаведнік. (Выстава)

  11. Які бор ніколі не шуміць?( Хімічны элемент)

  12. Цар пушчы .(Зубр)

  13. Апісанне знешнасці чалавека. (Партрэт)

  14. Апісанне прыроды, якое мае важнае значэнне для характарыстыкі дзеяння, душэўнага стану героя. (Пейзаж)


Журы падлічвае і аб’яўляе колькасць балаў, якія набралі каманды, называе пераможцу сярод гледачоў. Пераможцы ўзнагароджваюцца.
: downloads -> metod -> bel -> met skarbonka
downloads -> Закон рэспублiкi беларусь 9 студзеня 2006 г. N 98-з аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны рэспублiкi беларусь
downloads -> Лістапада 2012 года
met skarbonka -> Урок па творы Петруся Броўкі «Зямля Беларусі» (урывак з паэмы
met skarbonka -> Крылатыя выслоўі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы
met skarbonka -> Заданні для падрыхтоўкі да напісання сачынення-апісання знешнасці чалавека
met skarbonka -> Інтэлектуальная гульня “Лепшыя беларусазнаўцы”
met skarbonka -> Урок па тэме : "Правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-"
met skarbonka -> Урока па беларускай мове ў 9-ым класе па тэме "Адасобленыя акалічнасці" Тэма ўрока :"
met skarbonka -> «Алімпійскія» гульні па беларускай мове
met skarbonka -> Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Тэма. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Мэта




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка