Конкурс экалагічных праекта ў "Родная зямля Беларусь", у межах рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "



Дата канвертавання27.07.2016
Памер37.35 Kb.
ТыпКонкурс
Рэспубліканскі конкурс экалагічных праектаў ”Родная зямля - Беларусь“, у межах рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі

Жыву у Беларусі і тым ганаруся“



    1. Арганізатарам правядзення рэспубліканскага конкурсу экалагічных праектаў ”Родная зямля - Беларусь“ з’яўляецца Установа адукацыі ”Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва“.

    2. Конкурс праводзіцца з 5 сакавіка па 15 кастрычніка 2012года ў два этапы:

першы этап абласны – з 5 сакавіка па 12 верасня;

другі этап рэспубліканскі – з 17 верасня па 15 кастрычніка.



    1. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

- развіцце інтарэсу да эколага-біялагічнай дзейнасці праз удзел навучэнцаў у праектах;

- фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне прыроднай спадчыны роднага краю, яго біяразнастайнасці;

- прывіцце любові і павагі да прыроды роднага краю;

- развіцце творчых здольнасцей навучэнцаў сродкамі праектнай дзейнасці;

- дэманстрацыя дасягненняў юных эколагаў і біелагаў (кветкаводаў, раслінаводаў, садаводаў) праз стварэнне праектаў, справаздач, фотапрэзентацый эколага-біялагічнага накірунку;

- выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадастаўленне дадатковых магчымасцяў для іх самарэалізацыі.

1.3. У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй, сярэдне-спецыяльнай, дадатковай і вышэйшай адукацыі дзяцей і моладзі, ва ўзросце 13-19 гадоў.

1.4. Конкурс экалагічных праектаў ”Родная зямля - Беларусь“ праводзіцца па наступных намінацыях:

1.4.1. ”Праект маей мары“

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца калектывы школьных лясніцтваў. На конкурс прадстаўляюцца творчыя праекты дэндрарыяў, паркаў мясцовай флоры ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія ўжо дзейнічаюць, альбо праектуюцца да здзяйснення. Праект павінен быць выкананы у маштабе на лісце ватману А3 з нанясеннем умоўных знакаў, дарожна-трапіначнай сеткі, малых архектурных форм і г.д. Да праекта павінна быць прыкладзена паясняльная даведка, якая адлюстроўвае ўдзел вучняў школьнага лясніцтва, а таксама грамадскасці ў рэалізацыі праекта, гісторыю стварэння (закладкі) дэндрапарка, геамарфалагічнае апісанне тэрыторыі дэндрарыя (канфігурацыя, працягласць, глебы), поўны спіс драўняна-хмызняковых раслін на рускай, беларускай і лацінскай мовах, з указаннем іх перыяду квітнення і дэкаратыўных уласцівасцей. Справаздачы суправаджаюцца прэзентацыямі, фотаздымкамі, відэаматэрыяламі, распрацоўкамі інтэрактыўных тэматычных і агульнаадукацыйных экскурсій па дэндрарыю.

1.4.2. ”Будучыня – гэта мы!“

Конкурсны праект прадугледжвае азеляненне і добраўпарадкаванне ў будучым тэрыторыі ўстановы адукацыі з выкарыстаннем традыцыйных кветкавых раслін сваей мясцовасці. Праект можа быць прадстаўлены ў выглядзе падарожжа па кветкавых садах Беларусі: сад званочкаў (6-8 відаў), сад піёнаў (8-10 сартоў), сад ірысаў (не меньш за 10 сартоў) і г.д. Праект павінен адлюстроўваць азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі ўстановы адукацыі у будучым. У справаздачы павінна быць графічная частка (праект) і апісанне праектнай часткі: асартымент раслін, эксплікацыя, умоўныя адзнакі і перспектывы яго выканання. Праект выконваецца на паперы памерам А-3 і павінен быць каляровым.

1.4.3. ”Раслінаў дзіўны свет“

На конкурс прадастаўляецца эколага-біялагічны праект стварэння калекцыйнага ўчастка сельскагаспадарчых культур (у тым ліку раслін сада і агарода). Калекцыя раслін мажа быць зроблена ў выглядзе тэматычных куткоў, груп, садоў (сад традыцыйных культур, сад малараспаўсюджаных культур, агарод востраводарных раслін і г.д.) Праект павінен ўтрымліваць наступную інфармацыю: уводзіны, план-схему, геамарфалагічнае апісанне ўчастка, поўны спіс раслін на рускай, беларускай і лацінскай мовах, апісанне сартоў, кульцівіруемых на ўчастку, з пералікам іх уласцівасцей, тэматычны пералік, змест методык практычнах, вопытна-эксперыментальных і вучэбна-доследных работ на дадзеным участку і суправаджаюцца прэзентацыямі, альбомамі з фотаматэрыяламі, відэаматэрыяламі, распрацоўкамі інтэрактыўных тэматычных і агульнаадукацыйных экскурсій па калекцыйнаму ўчастку.



    1. Патрабаванні да конкурсных работ:

Конкурсныя матэрыялы павінны прадстаўляць сабой кароткае апісанне намінацыі, мэты і задачы праекта, метады і месца правядзення работы, вынікі работы (папка з файламі фармата А4, з фота- і відэаматэрыяламі, дадаткова прадстаўляюцца фотаматэрыялы аб праведзенай рабоце на лічбавых носьбітах.).

Кожная конкурсная работа павінна мець тытульныя старонкі на дзвюх мовах (рускай і беларускай) з пазначэннем назвы работы, намінацыі, вобласці, раена/горада, установы адукацыі, інфармацыяй аб аўтары работы (прозвішча, імя па бацьку - цалкам, узрост), адрас і нумар тэлефона.

Работы неабходна дасылаць у цвердай упакоўцы, за пашкоджанне работ пры перасылцы арганізатары конкурсу адказнасці не нясуць.


    1. Членамі журы будзе ацэньвацца:

- адпаведнасць работы прапанаванай намінацыі;

- апісальны навукова-даследчы змест работы;

- творчасць, арыгінальнасць і рэалістычнасць выканання работы;

- эстэтычнасць выканання праекта;



- уклад вучняў у рэалізацыю праекта.

1.7. Конкурсныя матэрыялы (па 6 лепшых работ у кожнай намінацыі - пераможцаў абласнога этапа конкурсу і пратаколы пасяджэння журы) дасылаюцца на рэспубліканскі (заключны) этап да 15 кастрычніка ўключна па адрасе 220114, г. Мінск, вул. Макаенка, 8 Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва. Тэлефон (017) 263 52 07, факс: (017) 267 11 68, e-mail: recu@user.unibel.by.
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка