Конкурс «Кемлівасць»



Дата канвертавання27.07.2016
Памер29.06 Kb.
ТыпКонкурс
Урок матэматыкі ў 2 класе

Настаўніца пачатковых класаў

Чэрнікаўшчынскага НПК ДС-СШ

Кузьменка Валянціна Аркадзьеўна


ДВУХЗНАЧНЫЯ ЛІКІ
Урок матэматыкі ў 2 класе
ТЭМА: Замацаванне ведаў

Тып: Матэматычны конкурс «Кемлівасць».

Мэты: Адукацыйная – замацоўваць веды, уменні і навыкі ў карыстанні прыёмамі перастаноўкі складаемых; удасканальваць вылічальныя навыкі; удасканальваць уменні складаць і рашаць простыя задачы;

развіццёвыя – ствараць умовы для развіцця лагічнага мыслення,

увагі, мовы;



выхаваўчыя – ствараць умовы і сітуацыі для ацэньвання сябе як суб’екта дзейнасці.

.

Абсталяванне: 1. Карткі і плакаты з заданнямі.

2. Лісткі з заданнямі для выканання самастойнай работы.

3. Каляровыя кветкі з паперы.



Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Эмацыянальна настройваць вучняў на працу, ствараць умовы псіхалагічнага камфорту.

Нагадваць вучням, што на працягу ўсяго ўрока, на кожным яго этапе, яны павінны ацэньваць свае ўласныя магчымасці.

  1. Знаёмства з тэмай урока.

Вывешваецца на дошцы плакат.

З яго дапамогай разам фармулюем тэму ўрока.

  1. Вуснае лічэнне.


Цудоўная ракета

Адкажы на пытанні

1. У Міці 18 паштовых марак, а ў Тані на 4 маркі менш. Колькі паштовых марак у Тані?

2. Саша выразаў з паперы 9 сняжынак, а Віця на 5 сняжынак больш. Колькі сняжынак выразаў з паперы Віця?

3. На двары гулялі 10 дзяцей. Сярод іх былі 4 дзяўчынкі. Колькі хлопчыкаў гулялі на двары?

4. Каця атрымала за тыдзень 6 пяцёрак і 5 чацвёрак. Колькі ўсяго адзнак атрымала Каця за тыдзень?

5. У дзяжурнага было 15 сшыткаў. Пасля таго як ён аддаў некалькі сшыткаў вучням, у яго засталося 8 сшыткаў. Колькі сшыткаў аддаў дзяжурны вучням?

6. Па вуліцы рухаўся аўтобус з пасажырамі. Пасля таго як на прыпынку з аўтобуса выйшлі 6 пасажыраў, у ім засталіся 19 чалавек. Колькі пасажыраў ехалі ў аўтобусе першапачаткова?

7. У Тані 12 цукерак, а ў Веры 9. На колькі цукерак у Тані больш, чым у Веры?

8. У Колі 14 паштовых марак серыі “Спорт” і 8 марак серыі “Армія”. Колькі ўсяго паштовых марак у Колі?

9. У садзе распусціліся 11 руж. Некалькі руж зрэзалі для букета, калі ў садзе засталося 4 ружы?

10. Дзве каманды гулялі ў хакей. Усяго было закінута 17 шайбаў закінула першая каманда, калі другая закінула 8 шайбаў.



4. Работа над тэмай урока.

Да дошкі прымацоўваецца малюнак. Медзведзяня трымае шарыкі з лікамі

Заданне:


Трэба дапамагчы медзведзяняці выбраць шарыкі, на якіх напісаны толькі двухзначныя лікі; адназначныя; цотныя лікі; няцотныя.

Дапамажыце смаўжу ўвайсці у цэнтр свайго доміка, выконваючы дзеянні па парадку. (Карткі з заданнямі).




5. Фізкультхвілінка.

6. Рашэнне задач

Да дошкі прымацоўваецца малюнак , на якім намаляваны кветкі. Скласці да малюнка задачу і рашыць яе.



Да дошкі прымацоўваецца малюнак. Дзецям трэба назваць усе геаметрычныя фігуры, з якіх ён складаецца.




Прачытай назву парахода. Запішы лікі ў парадку ўзрастання.

2 3 5 1 10 8 9 6 7 4

А Д Р П К Н І О Ж А “ПАДАРОЖНІК”

7. Самастойнае рашэнне прыкладаў.

8. Рэфлексія ўрока

- Хто раскажа дома пра тое, аб чым даведаўся на ўроку?

- Якое заданне было самым цікавым?

- Паспрабуйце выказаць свае ўражанні ад урока.

У кожнага на парце каляровыя кветкі. З іх дапамогай ацаніце сваю працу. Калі вы працавалі добра, падыміце зялёную кветку, калі не вельмі – чырвоную.


Урок скончаны.

Да пабачэння.
: cher -> library
library -> Летапіс вялікіх князёў літоўскіх беларускі пераклад
library -> Конкурс " я грамадзянін Дзяржынскага раёна"
library -> Ix клас 105 гадзін Вадюшина Д. С. «Французский язык. 9 класс»
library -> Урока Дата Тэма/ камунікатыўная сітуацыя эсн к-сць гадзін Моўны матэрыял
library -> Планаванне выхаваўчай дзейнасці ў шосты школьны дзень
library -> Урок замежнай мовы 13 Мужчынскі і жаночы род прыметнікаў Загадны лад (паўтарэнне)
library -> Разлік электраэнергіі, якая выкарыстоўваецца сям’ёй за суткі
library -> Там, дзе сад, дзе мірна хмаркі плывуць, На ўзгорку ўзвышаецца дом
library -> Статут 5 класа мы І школа
library -> Viii класс 105 гадзін Вадюшина Д. С. «Французский язык, 8 класс»




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка