Конкурс народнага касцюма "Сцяжкі майстэрства"



Дата канвертавання15.05.2016
Памер23.96 Kb.
ТыпКонкурс
Абласное свята-конкурс народнага касцюма "Сцяжкі майстэрства" праходзіла 28 лістапада 2015 года у г. Сянно з мэтай вывучэння, адраджэння и дэманстрацыі разнастайнасці и багацця традыцыйных вясковых, местачковых и шляхецкіх строяў Віцебшчыны.
ДУК “Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці” прымаў удзел у гэтым мерапрыемстве. Амаль увесь творчы калектыў цэнтра быў задзейнічаны у праграме-прэзентацыі касцюма Віцебскага раёна.

Касцюм атрымаўся на славу: яркі, маляўнічы, каларытны…

Праца над стварэннем камплекта касцюма пачалася у пачатку 2015 года і праходзіла у некалькі этапаў.

Першы этап з 15 студзеня па 23 сакавіка - гэта распрацоўка эскізаў касцюмаў, падбор тканіны і дэкору, вывучэнне традыцый народнага адзення свайго рэгіёну па экспанатах музейных калекцый, экспедыцыйных матэрыялах, працах этнографаў. Матэрыялы былі сабраны метадыстам цэнтра культуры і творчасці Даўгяла Д.М., потым быў распрацаваны эскіз, які ажыццявіла мастачка цэнтра Ананьева А.М. За ўзор быў узят касцюм заможных сялян Віцебскай губерні канца 19 стагоддзя Суражскага павета.

Усе сабраныя і апрацаваныя матэрыялы былі прадстаўлены для разгляду і зацвярджэння экспертнай камісіі свята - конкурсу ў АМЦНТ. Далейшая праца над касцюмам ішла пад непасрэдным кіраўніцтвам экспертнай камісіі , а падчас самога конкурсу падрыхтоўчая праца ацэньвалася першай адзнакай.

Другі этап праходзіў з 1 красавіка да канца кастрычніка і складаўся з пашыва і абароны традыцыйнага касцюма, а таксама падрыхтоўкі сцэнічнай прэзентацыі. Пасля змяненняў і дапаўненняў, унесеных экспертнай камісіяй, быў дазволены выраб касцюма ў матэрыяле. Былі распрацаваны лекала, падабрана колеравая гама касцюма. У вырабе касцюма прымалі ўдзел майстры раена: метадыст Даўгяла Д.М, Винюкова А. В. і Гутнікава Н. І. (майстры–метадысты па вышыўцы Віцебскага раеннага цэнтра раместваў «Адраджэнне»); Федарава Ж. П. кіраўнік студыі ДПМ «Пралеска» Віцебскага РДК; Сухоцкая А. У. кіраўнік гуртка ДПТ «Чароўны крыжык» Сасноўскага СК. Над падрыхтоўкай сцэнічнай прэзентацыі касцюма працавала творчая ініцыятыўная група спецыялістаў і ўдзельнікаў творчых калектываў цэнтра культуры і творчасці, увасабляючы ідэю прэзентацыі, распрацаваную метадыстам Даўгяла Д. М. Вершаваную версію сцэнарыя прадставіла паэтка Галіна Сінякова, удзельніца літаратурнага аб'яднання «Апостраф», сцэнічна выстраіць праграму дапамагалі рэжысер Данчанка Л. А. і балетмайстры цэнтра Леднік В. П. і Ананьеў М. А.


Трэці этап – прэзентацыя касцюма праходзіў на свяце-конкурсе, дзе былі канчаткова падведзены вынікі і ўручаны ўзнагароды. Маляўнічая і каларытная замалеўка-прэзентацыя, распрацаваная па матывах беларускага кірмашу, запомнілась і спадабалась журы конкурсу. Прызавое другое месца ў намінацыі “Лепшая прэзентацыя традыцыйнага касцюма” Віцебскі раён раздзяліў з Лёзненскім раенам, першае і трэцяе месца ў гэтай намінацыі рашэннем журы не прысуджалась. Таксама прызавое першае месца атрымаў Гарадоцкі раен, а Гран-пры конкурсу – Лепельскі раен. Каштоўным і прыемна нечаканым падарункам у дадатак да дыплома стала швейная машына, якая ўжо актыўна задзейнічана ў працы па вырабу касцюмаў для правядзення шматлікіх творчых мерапрыемстваў. Таксама у межах конкурса праходзілі: канферэнцыя па праблемах традыцыйнага касцюма, прэзентацыя-дэфіле традыцыйных строяў Віцебскага рэгіёну.
: wp-content -> uploads -> 2016
2016 -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
2016 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 155 годдзя з дня нараджэння вучонага Я. Ф. Карскага ) 20 – 30 студзеня 2016 года
2016 -> Тема недели: Президент подписал указ об оплате жилищно-коммунальных услуг 4
2016 -> Графік дзяжурстваў настаўніцка-бацькоўскага патруля на дыскатэках у Доме культуры в. Мокрае
2016 -> Решение по вопросу повышения пенсионного возраста будет принято после широкого обсуждения 9
2016 -> Віктарына Па старонках “Роднай прыроды” Дванаццаты тур Самы туманны горад Беларусі – гэта
2016 -> Пастанова міністэрства культуры рэспублікі беларусь 1 лістапада 2007 г. №44
2016 -> Решение по пенсионному возрасту нельзя было больше откладывать Ковальков 4




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка