Конкурс Народны журналіст-2012: Што я скажу сваёй грамадзе? 8



Дата канвертавання15.05.2016
Памер135.43 Kb.
ТыпКонкурс




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 21 (533)

(3 кастрычніка 2012 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



IV Фестываль нефармальнай адукацыі запрашае 2

Памяць пра вайну прэзентавалі навукоўцы трох краін 3

Музей Максіма Багдановіча адзначыць юбілей Зоські Верас 4

Трэнінг для трэнераў «Даступныя Новыя Медыі» 5

«У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» шукае валанцёраў 5

Курс для журналістаў «Мультымедыя: «Фішкі для СМІ» 6

Курс для журналістаў “Ідэальны рэпарцёр” 7

Стартаваў конкурс “Прэс-фота Беларусі-мультымедыя” 8

Конкурс “Народны журналіст-2012: Што я скажу сваёй грамадзе? 8





Падзеі:



уверх

IV Фестываль нефармальнай адукацыі запрашае


Фестываль у Беларусі ўжо стаў традыцыяй у вядзенні прафесійнай камунікацыі і святам для мноства педагогаў, андрагогаў, трэнераў і іншых людзей, што падзяляюць каштоўнасці нефармальнай адукацыі на працягу ўсяго жыцця. Мы імкнемся:

- Прадставіць нефармальную адукацыю (НФА) як сістэму, якая забяспечвае развіццё сацыяльных, грамадзянскіх, прафесійных кампетэнтнасцяў і творчых здольнасцяў асобы на працягу ўсяго жыцця;

- Прэзентаваць шматстайнасць праграм і спецыфіку падыходаў НФА для ўсіх пакаленняў у розных рэгіёнах;

- Стымуляваць абмен досведам і наладжванне партнёрства паміж удзельнікамі;

- Арганізаваць абмеркаванне тэндэнцый і перспектыўных накірункаў развіцця НФА для розных пакаленняў.

На працягу 3 дзён Фестывалю будзе дзейнічаць выстава арганізацый і навучальных праграм нефармальнай адукацыі.

У рамках Фестывалю НФА 2012 будуць праведзены таксама конкурсы публікацый, сайтаў/блогаў, фотаздымкаў, плакатаў, стэндаў, фільмаў і майстар-класаў. Канчатковая праграма Фестывалю будзе сфармавана на падставе паданых і апрацаваных заявак.

Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, працуючых у сферы нефармальнай і дадатковай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, СНД і іншых еўрапейскіх краінах.

Фармат удзелу ў Фестывалі можа быць наступным:

-арганізацыя майстар-класа, «дэманстрацыйнага курса», трэнінгу;

-прэзентацыя кнігі, вучэбнай праграмы, сайта альбо праекта;

-прэзентацыя арганізацыі ў межах выставы;

-удзел у конкурсах, якія праводзяцца ў рамках Фестывалю;

-публікацыя ў спецыяльным нумары часопіса «Адукатар»;

-свабодны ўдзел.

Да ўдзелу ў конкурсе выданняў прымаюцца публікацыі трох тыпаў (друкаваныя неперыядычныя выданні, перыядычныя выданні і электронныя выданні), што выйшлі ў свет на працягу 2010-2012 гг. і прысвечаны любым аспектам нефармальнай адукацыі, у тым ліку тэарэтычныя, метадычныя, даведачныя і інш. працы.

Выданні павінны быць заяўлены на конкурс і перададзены ў аргкамітэт Фестывалю не пазней за 22 кастрычніка у колькасці 2 экзэмпляраў.

Удзельнічаць у конкурсе сайтаў/блогаў могуць беларускія вэб-сайты і блогі (зарэгістраваныя ў даменнай зоне і/альбо арыентаваныя на беларускую аўдыторыю),  якія садзейнічаюць развіццю асобасных і прафесійных кампетэнтнасцяў, а таксама папулярызуюць нефармальную адукацыю.

Да ўдзелу ў конкурсе фотаздымкаў і плакатаў прымаюцца работы, тэматыка якіх звязана з нефармальнай адукацыяй, дыялогам пакаленняў, адукацыяй на працягу ўсяго жыцця, адукацыяй сталых людзей. Работы павінны быць заяўлены на конкурс і дасланы на электронны адрас Фестывалю не пазней за 22 кастрычніка.

Да ўдзелу ў конкурсе фільмаў прымаюцца вучэбныя фільмы і фільмы-дапаможнікі для адукацыйнай, трэнерскай і выхаваўчай працы, фільмы, створаныя непрафесійнымі студыямі, аб’яднаннямі, працуючымі ў сферы адукацыі і асветы, а таксама фільмы, знятыя прафесіяналамі на тэму адукацыі, асветы, выхавання.

Работы павінны быць прадстаўлены да 14 лістапада на DVD-дысках/ Flash-картах альбо праз файлаабменнік у фармаце AVI.

Да публікацыі ў часопісе «Адукатар» прымаюцца тэксты асноўных паведамленняў, выступаў і прэзентацый, якія адбудуцца пад час пленарных пасяджэнняў, панэльных дыскусій, тэматычных секцый і майстар-класаў Фестывалю. Аб’ём артыкула не павінен перавышаць 3000 слоў.

Матэрыялы для публікацыі неабходна выслаць да 22 кастрычніка па адрасу электроннай пошты: nfo.fest@gmail.com.

Рэгістрацыйны ўнёсак за ўдзел у Фестывалі робіцца падчас рэгістрацыі ўдзельнікаў і гасцей Фестываля 7 снежня непасрэдна перад яго пачаткам. Сума ўнёску складае за адну акрэдытаваную арганізацыю) для беларускіх удзельнікаў – 100 000 бел.руб., для замежных – 100 еўра.

Рэгістрацыйны ўнёсак дае права на поўную акрэдытацыю на Фестывалі. Поўная акрэдытацыя ўключае ў сябе: інфармацыйныя матэрыялы (у тым ліку спецыяльны выпуск часопіса «Адукатар»), месца для стэнда арганізацыі/праекта, месца для правядзення майстар-класа ці прэзентацыйнага курса, пражыванне, кава-паўзы, вячэры 7 и 8 снежня. Поўную акрэдытацыю могуць атрымаць не больш за два чалавекі ад арганізацыі.

Звяртаем вашу ўвагу, што арганізатары не пакрываюць транспартныя выдаткі ўдзельнікаў.

Запоўніць электронную ФОРМУ ЗАЯЎКІ просім як мага раней.

Апошні тэрмін - 22 кастрычніка.

Знайсці і запоўніць электронную форму заяўкі можна тут (http://bit.ly/N1LiUW).

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся:

+375 17 270-38-96, +375 29 107 13 66, nfo.fest@gmail.com

Усю інфармацыю пра Фестываль можна знайсці на сайце www.adukatar.net

уверх


Памяць пра вайну прэзентавалі навукоўцы трох краін


Як усталёўвалася савецкая ўлада ў Гродне, Растове-на-Доне і Харкаве – пра гэта даведаліся ўдзельнікі сустрэчы, якая прайшла ў Гродне 1 кастрычніка.

Навукоўцы Аляксей Ластоўскі (Беларусь), Ірына Склокіна (Украіна), Раман Хандожка (Расія) прэзентавалі вынікі міжнароднага даследчага праекта «Памяць пра вайну з лакальнай перспектывы». Пасля гадзіны, цягам якой госці прадстаўлялі вынікі даследвання, завязалася спрэчка з прадстаўнікамі гарадзенскай гістарычнай школы. Прафесар Алесь Смалянчук доўга спрабаваў дапытацца ў маладзёнаў чаму менавіта гэтыя гарады сталі аб’ектам іх даследвання.

 На думку прафесара, лепш было б параўнаць Гродна са Львовам ці з расейскім Калінінградам (колішнім Кёнінгсбергам) чым з гэтымі гарадамі. Бо з пункту гледжання ўсталявання савецкай ўлады і пазнейшай памяці пра вайну, наш горад адрозніваўся ад Растова ці Харкава. Пра гэтыя розніцы казаў нават сам даследчык, што прадстаўляў Беларусь у гэтым праекце.

 Аляксей Ластоўскі, Інстытут «Палітычная сфера»:

 -Да 1939 года горад уваходзіў у склад 2-ой Рэчы Паспалітай. Перыяд першай саветызацыі быў невялікім, пасля чаго быў доўгі перыяд нямецкай акупацыі. Нестабільнасць савецкай улады прыводзіла да таго, што памяць пра вайну не з’яўлялася нейкай цэнтральнай ці пануючай у культурнай палітыцы мясцовай улады. У пасляваенны час у газетах больш пісалася пра тое, як кепска жылі беларусы пад панскай Польшчай, пра мужнае змаганне беларускага народа з польскімі прыгнятальнікамі.

Асаблівасцю ўсталявання савецкай улады ў Гродне на думку Аляксея Ластоўскага было таксама тое, што паміж сабою ў гэтым горадзе змагаліся польскія і беларускія нацыяналісты, якія спрабавалі цягнуць на сябе «коўдру нацыяналізму».

На сустрэчы прысутнічалі гарадзенцы, што цікавіліся гісторыяй гэтага перыяду, гарадзенскія журналісты і прадстаўнікі старэйшага пакалення. Адзін з іх, гарадзенскі краязнаўца Аляксандр Талерчык, распавёў пра тое, як жылося ў пасляваенныя гады, як працавалася і з якімі цяжкасцямі амаль штодня сутыкаўся жыхар Савецкай Беларусі.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Музей Максіма Багдановіча адзначыць юбілей Зоські Верас


Святочная вечарына ладзіцца 4 кастрычніка ў Гродзенскай выставачнай зале па вуліцы Ажэшкі.

У праграме імпрэзы да 120-годдзя Зоські Верас (Людвікі Сівіцкай-Войцік) – прагляд дакументальнай стужкі «Зоська Верас», літаратурна-драматычная кампазіцыя «Думкі», створаная на аснове ліставання з адметнымі дзеячамі культуры, мемуарных запісаў і творчасці Зоські Верас.

 Удзел у вечарыне возьмуць асабіста знаёмыя з паэткай гарадзенцы: прафесар Аляксей Пяткевіч, кампазітар Яўген Петрашэвіч, гісторык Алесь Госцеў.

Ансамбль «Гасцінец» (кіраўнік А.Карповіч) прадставіць песню «Зоська Верас» на музыку і  словы Яўгена Петрашэвіча.

 Пачатак вечарыны ў 18 гадзін.

 Жыццё Зоські Верас - паэткі, мемуарысткі, лексікографа, перакладчыцы, асветніцы і актыўнай грамадскай дзяячкі ХХ стагоддзя, ад пачатку было звязана з Гарадзеншчынай. У Гродне нарадзіўся яе бацька Антон Міхайлавіч Сівіцкі, сюды Людвіка пераехала разам з маці пасля смерці бацькі, скончыла прыватную жаночую гімназію Кацярыны Баркоўскай. Тут у 1909-1913 гг. была ўдзельніцай гуртка беларускай моладзі…



Паводле http://t-styl.info



А
бвесткі
:

уверх

Трэнінг для трэнераў «Даступныя Новыя Медыі»


NewGroupMedia запрашае на трэнінг для трэнераў па навучанні працы з мэдыя кантэнтам для моладзевых НГА ды іх актывістаў.  Трэнінг мае на мэце стварыць каманду трэнераў па Новых Мэдыях, якая б магла мультыпліцыраваць (перадаваць) веды па стварэнні медыя кантэнта сваім мэтавым групам і НГА Беларусі.

Умовы для ўдзельнікаў: удзельнікі мусяць мець ня меньш за 18 год, быць грамадска актыўнымі, мець магчымасці і жаданне стаць трэнерам па Новых Мэдыях для грамадскага сектара Беларусі. Мець магчымасць прыняць удзел у трэнінгу для трэнероў 12 – 14 кастрычніка, сустрэчы трэнэроў 20-21 кастрычніка 2012. Пажадана - мець трэнерскі досвед, альбо досьвед працы з мультымэдыя.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на пражыванне і харчаванне.

Каб узяць удзел, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: https://docs.google.com/file/d/0B9Y7THsZD_RHOTZOX0k5dDlWU3M/edit, і даслаць яе на электронны адрас: newmediaschool2012(at)gmail.com.

Апошні тэрмін падачы заявак - 8 кастрычніка.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

«У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» шукае валанцёраў


Міжнародная кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» абвяшчае новы набор валанцёраў, якія прагнуць руйнавання візавых бар’ераў і актыўнасці ў коле аднадумцаў.

Валанцёры, што далучацца да кампаніі, атрымаюць магчымасць сустрэць аднадумцаў і сяброў, даведацца болей аб візавым рэжыме і шляхах яго адмены, атрымаюць карысны досвед працы ў грамадскіх арганізацыях і правядуць некалькі незабыўных дзён на трэнінгах у розных гарадах Беларусі і Вільні.

Далучыўшыся да грамадскай кампаніі «БЕЗ ВІЗЫ!»:

-ты болей даведаешся аб візавым рэжыме і шляхах яго адмены;



-сустрэнеш аднадумцаў і сяброў;

-набудзеш карысны досвед працы ў грамадскіх арганізацыях;

-зможаш спалучаць падарожжы і актыўную грамадскую дзейнасць.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць анкету.

Апошні тэрмін – да 1 лістапада.

Праграма навучання ўключае:



-навучанне ў рамках аднадзённых трэнінгаў у розных гарадах Беларусі (папярэдне снежань 2012 — люты 2013 гг);

-удзел у семінарах для валанцёраў у Літве (вясна 2013 г., Вільня).

Патрабаванні да ўдзельнікаў:


— быць паўналетнім грамадзянінам Беларусі;
— мець жаданне актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці;
— і трохі вольнага часу.

Арганізатары пакрываюць выдаткі, звязаныя з праходжаннем навучання. Адбор будзе ладзіцца на падставе дасланых Вамі матэрыялаў і дадатковых інтэрв’ю.

Больш падрабязна аб кампаніі «БЕЗ ВІЗЫ!» можна пачытаць тут:

http://www.youtube.com/watch?v=uEC3cdbozKs&feature=player_embedded

www.novisa.by

Старонка ў VK (http://vk.com/bez_vizy)

Старонка ў Facebook (http://www.facebook.com/pages/%D0%A3-%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C-%D1%96-%D0%95%D1%9E%D1%80%D0%BE%D0%BF%D1%83-%D0%91%D0%B5%D0%B7-%D0%92%D1%96%D0%B7%D1%8B-Visa-Free/146486268756609?fref=ts)

Дадатковыя пытанні накіроўвайце на info@novisa.by



Паводле інфармацыі Грамадскай кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!»

уверх

Курс для журналістаў «Мультымедыя: «Фішкі для СМІ»


Юзерам падабаецца інфармацыя, якая падаецца найбольш эфектыўным і элегантным спосабам — хутка, проста, найбольш поўна і дасціпна. Ад журналістаў гэта вымагае асаблівага майстэрства ствараць навіны ў прываблівай сумесі фарматаў: тэкст, фота, аўдыё, відэа, інфаграфіка...

Ці ў стане авалодаць усім гэтым адзін чалавек? Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова з дапамогай нашых трэнераў аздобіць свой журналісцкі матэрыял мультымедыйнымі “фішкамі”.

Арыентаваны на 90% на набыццё практычнага досьведу курс “Мультымедыя: “фішкі” для СМІ” — для тых, хто ўжо працуе ў журналістыцы, аднак жадае стаць універсальным вэб-журналістам.

Пасля заканчэння курса слухачы будуць ведаць:

— што такое мультымедыя і якія спосабы дазваляюць “зачапіць” вэб-карыстальніка;

інструменты, якія дапамагаюць выкладаць сюжэт коратка, але зразумела і поўна;

— асноўныя характарыстыкі анлайн-тэксту і яго адрозненні ад тэксту газетнага;

— сэрвісы, якія дазваляюць з выкарыстаннем Сеціва візуалізаваць інфармацыю;

— як удала выкарыстоўваць інфаграфіку;

— што такое анлайн-відэа і аўдыё і як ствараць іх з найменшымі матэрыяльнымі выдаткамі.

Пасля заканчэння курса слухачы будуць умець:

— пісаць тэксты для Сеціва з улікам запытаў вэб-карыстальнікаў і “капрызаў” робатаў;

— шукаць, выбіраць і апрацоўваць фотаздымкі для сайту;

— выкарыстоўваць элементарныя функцыі графічных і таблічных рэдактараў для стварэння інфаграфікі;

— выкарыстоўваць картаграфічныя сэрвісы для візуалізацыі кантэнту сайту;

— здымаць, апрацоўваць і выстаўляць на сайт уласнае аўдыё і відэа.

Да ўдзелу запрашаюцца: Журналісты, выпускнікі факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнты, якія ўжо маюць досьвед працы ў журналістыцы, але зацікаўленыя ў тым, каб навучыцца працаваць у вэб-журналістыцы, з Мінска і рэгіёнаў.

Лепшыя з навучэнцаў па выніках курса атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой.

Увага: для ўдзелу у курсе абавязкова мець ноўтбук і мабільны тэлефон з вэб-камерай.

Трэнеры: Алесь Баразенка, Марына Загорская, Ягор Маёрчык, Таццяна Мельнічук

Курс складаецца з васьмі заняткаў, майстар-класу замежнага трэнера і сустрэчы з “зоркай” мультымедыйнай журналістыкі. У межах курсу прадугледжана таксама магчымасць наведвання рэдакцыі “34mag” — самай мультымедыйнай рэдакцыі ў Беларусі. Заняткі будуць праводзіцца раз на тыдзень па суботах.

Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Multimedia»).

Апошні тэрмін – да 20 кастрычніка.

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:



  1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

  2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Колькасць удзельнікаў: 12-15 чалавек.

Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

уверх

Курс для журналістаў “Ідэальны рэпарцёр”


Рэпартаж — самы старажытны і яскравы інфармацыйны жанр журналістыкі. Ён не толькі інфармуе, але і паказвае, як усё адбывалася, дазваляе патрапіць туды, куды звычайнаму чалавеку ўваход забаронены — вось чаму нават у эру высокіх тэхналогій рэпартаж не надакучвае аўдыторыі...

Рэпартаж не даруе памылак — мы навучым вас пралічваць сітуацыю з прафесійнага пункту гледжання і дапаможам здабыць практычны досьвед па напісанні розных відаў рэпартажу.       

Акцэнт робіцца на “навучанне дзеяннем” з практыкаваннямі і заданнямі. Працаваць давядзецца як індывідуальна, так і ў камандзе.

Пасля заканчэння курса слухачы будуць умець:

— выкарыстоўваць метады збору інфармацыі для ролевага і свецкага рэпартажу;

— выконваць стандарты напісання эканамічнага рэпартажу;

— арганізоўваць і праводзіць анлайн-рэпартаж;

— выкарыстоўваць анлайн-сэрвісы падчас падрыхтоўкі і правядзення анлайн-рэпартажаў;

— удасканаляць свае майстэрства ў рэпартажных здымках.

Да ўдзелу запрашаюцца: Журналісты, выпускнікі факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнты, якія ўжо маюць досьвед напісання рэпартажу, але зацікаўленыя ў яго ўдасканаленні, з Мінска і рэгіёнаў.

Лепшыя з навучэнцаў па выніках курса атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой.

Трэнеры: Руслан Гарбачоў, Юрась Карманаў, Ірына Крыловіч, Ягор Маёрчык,  Таццяна Шахновіч.

Курс распачнецца ў апошні дзень кастрычніка і скончыцца ў снежні. Складаецца з васьмі заняткаў, майстар-класу замежнага трэнера і сустрэчы з рэпарцёрам- “зоркай”. У межах курсу прадугледжана таксама магчымасць наведвання адной з беларускіх рэдакцый, якая мае багаты досьвед у правядзенні анлайн-трансляцый.

Заняткі будуць праводзіцца раз на тыдзень па суботах.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Reporting»).

Апошні тэрмін - да 20 кастрычніка.

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:


  1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

  2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Колькасць удзельнікаў: 12-15 чалавек.

Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

уверх





Не спазніся!


уверх

Стартаваў конкурс “Прэс-фота Беларусі-мультымедыя”


Стартаваў унікальны для Беларусі конкурс аўтарскіх мультымедыйных праектаў «Прэс-фота Беларусі – мультымедыя». Конкурс з'яўляецца адкрытым і бясплатным для ўсіх прэс-фатографаў з Беларусі.

Прыём заявак адкрыты - да 15 кастрычніка.

Падрабязная інфармацыя і ўмовы ўдзелу ТУТ.

Аргкамітэт конкурсу: Вадзім Заміроўскі, +375293535452, Юлія Дарашкевіч, +375296868333



Паводле http://baj.by
уверх

Конкурс “Народны журналіст-2012: Што я скажу сваёй грамадзе?


Сайт Narodny.by авясціў конкурс «Народны журналіст-2012» на найлепшы тэкст, фотарэпартаж, відэа, аўдыё, блог пра мясцовыя праблемы.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць працу на электронны адрас: narodny.zurnalist@gmail.com ці праз форму на сайце narodny.by, ці на паштовы адрас: а/с 24, 220002 г. Мiнск, абвязкова пазначыўшу кантактныя дадзеныя, імя, прозвішча або псеўданім.

Апошні тэрмін падачы заявак - 18.00 20 кастрычніка.

Падрабязная інфармацыя пра конкурс і патрабаванні да працаў – на сайце: http://narodny.by/umovi/



Паводле рассылкі belngo.info



: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка