Конкурс навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь Паліталогія, сацыялогія, гісторыя Беларусі


Царква як элемент палітычнай сістэмы



старонка6/8
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.24 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8

4.3 Царква як элемент палітычнай сістэмы
Царква ў перыяд сярэднявечча – гэта арганізацыя духавенства і веруючых, якая дзейнічае на аснове хрысціянскага веравучэння і культу. Для яе характэрны наяўнасць цэнтралізаванага кіравання на чале з іерархіяй духавенства і падзел прыналежных да царквы на прафесійных дзеячаў культу і радавых веруючых (у хрысціянстве – клір і міране).

Полацк – адзін з першых цэнтраў распаўсюджання хрысціянскай веры на беларускіх землях [77, c. 87].

На землях старажытнай Русі, ў тым ліку і ў Полацкім княстве, царква адыгрывала значную ролью ў палітычных падзеях. На ранніх этапах фарміравання Полацкай дзяржавы ўладная аснова полацкай зямлі, як і яе эканамічная аснова, былі непарыўна звязаны з ідэялагічнай (тэалагічнай) асновай. На думку С.В. Тарасава, ў Полацку ініцыятарам прыняцця новай веры выступалі вялікія князі, абапіраючыся на мясцовае веча [77, c. 87]. З гэтым можна пагадзіцца часткова, бо сапраўды ініцыятарамі распаўсюджвання хрысціянства маглі быць князі ( хрысціянская дактрына адпавядала адзінству княжацкай улады). Але абапіраліся яны перш за ўсё на свае дружыны, бо прадстаўнікі мясцовага веча адстойвалі “веру продкаў” (паганства) і трымаліся яго ў ажыцяўленні палітычнага ўплыву.

Мусіць хрысціянства ў Полацку было прынята прадстаўнікамі вышэйшай знаці ўслед за афіцыйным увядзеннем яго ў Кіеве ў 988 г. Ізяслаў, сын Уладзіміра і Рагнеды, хутка пасля прыняцця хрысціянства пачаў княжыць у Полацку. На беларускіх землях у 992 г. была ўтворана Полацкая епархія, адна з першых на землях усходніх славян [15, c. 63]. У сярэднявеччы, вяршыня дзяржаўнай ўлады заўжды атаясамлівалася і з вяршыняй ўлады духоўнай, боскай асобы. У хрысціянскай дактрыне гэта атрымала сваё канкрэтнае ўвасабленне: “Любая ўлада ад Бога”. У дахрысціянскай традыцыі, князь з’яўляўся не толькі носьбітам вярхоўнай ўлады, але і выконваў рэлігійныя функцыі [67, c. 350]. З прыняццем хрысціянства, гэтыя функцыі выконвае духавенства, якое набывае пэўны вес і ў палітычным жыцці. Як пазначае М.К.Любаўскі: “принятие христианства продвинуло сильно вперед эволюцию княжеской власти, помогло превращению её в государственную власть в настоящем смысле этого слова” [49, c. 95].

У ХІ ст. сведчаннем актыўных кантактаў полацкага князя Усяслава (1044 – 1101) з духавенствам служыць яго ўвага да шанавання кананізаваных у 1072 г. братоў дзеда – Барыса і Глеба. Не выпадкова такія імены былі дадзены таксама сынам Усяслава. На погляд С.В.Тарасава “гэта пралівае святло на ступень хрысціянізацыі жыцця двара полацкага князя, а таксама на сувязь яго з царкоўным асяроддзем, якое з’явілася ў Кіеве ініцыятарам шанавання святых Барыса і Глеба” [14, c. 281]. Як адзначае М.В. Каяловіч, святыя Барыс і Глеб у Полацкай зямле шанавалісь нават больш, чым у астатніх землях Русі [44, c. 63].

У ХІІ ст. у Полацку існавала не меньш 10 культавых манументальных збудаванняў, тры манастыры. Полацкая княжацкая сям’я цесна была звязана з Кіева – Пячэрскім манастыром. Добрыя адносіны манастыра з Полацкам склаліся яшчэ пры жыцці Усяслава, якога падтрымліваў манастыр у 1068 г.

На чале царквы на Русі стаяў мітрапаліт, які назначаўся канстанцінопальскім патрыярхам. Усходнеславянская царква была часткай візантыйскай грэка – праваслаўнай царквы.

Паводле правілаў візантыйскай царквы, царкоўная структура павінна адпавядаць структуры свецкай ўлады. Ужо ў канцы Х – пачатку ХІ ст. ва Усходняй Еўропе пачалі стварацца царкоўныя акругі – епархіі (епіскапіі). У ХІІ ст. з утварэннем новых самастойных княстваў колькасць епархій павялічвалася. Усяго да сярэдзіны ХІІІ ст. было 16 епархій, вялікіх па плошчы [14, c. 283].

З утварэннем новых епархій узмацняецца ўплыў князёў на царкву, князі дамагаліся назначэння пажаданых імi кандыдатаў на епіскапства ў сваіх землях і мелі ў гэтым поспех. У Іпацьеўскім летапісе сустракаюцца наступныя паведамленні: мітрапаліт “постави Мину Полотьску” (1105), “поставиша епископа Козму” (1143).

У 1147 г. памёр кіеўскі мітрапаліт Міхаіл. Новым іерархам быў абраны Клімент Смаляціч. Гэта было амаль выключэннем: звычайна кіеўскія мітрапаліты назначаліся Канстанцінопальскім патрыярхам і ў большасці сваёй былі грэкамі па паходжанню. Выбранне Клімента раскалола на два лагера рускі клір і дало пачатак болей чым дзесяцігадовым смутам у Кіеўскай мітраполіі – прыхільнікам і праціўнікам права рускіх епіскапаў самастойна абіраць сабе мітрапаліта [51, с. 39].

У 1183 г. мітрапаліт “посла” ў Полацк грэка Ніколу замест памерлага Дыянісія. Адсюль вынікае, што ў Полацк епіскап назначаўся кіеўскім мітрапалітам. Мяркуемая кандыдатура ўзгаднялася з полацкім князем, а затым, верагодна, павінна была быць ухвалена полацкім вечам.

Драбленне Кіеўскай Русі ў ХІІ ст. і ў тым ліку і Полацкага княства вызначала і драбленне царкоўнай арганізацыі. Епархіі ўсё больш адасабляліся ад мітраполіі. Кіеўскі мітрапаліт заставаўся “першапрыстольнікам” сярод славянскіх архіерэяў. Ен ставіў епіскапаў на кафедры, першапачаткова сам выбіраў епіскапаў з грэкаў якія прыязджалі на Русь, а зрэдку і са славянскіх манахаў. Пазней выбранне кандыдатаў стала правам мясцовай свецкай улады [15, c. 65].

Епіскап быў у сваей епархіі вышэйшым прадстаўніком царквы. Як адзначае І.Д. Беляеў: “от имени его одного не редко писались бумаги чисто политического, а отнюдь не церковного характера, например отношения к соседним правительствам по мирским делам” [11, c. 195].

Яму належала права пропаведзі і нагляду за казаннямі святароў. Епіскап быў галоўным начальнікам усіх царкоўных устаноў і ўсяго духавенства яго епархіі. Так сама ён меў права суда над царкоўнікамі па ўсіх грамадзянскіх і крымінальных справах і часткова права суда над вернікамі [14, c. 284].

У Полацку епіскап займаў высокае грамадскае становішча. У перыяд феадальнай раздробленасці ён з’яўляўся адзіным прадстаўніком усёй Полацкай зямлі, бо князі часта змяняліся і іх было шмат па розных полацкіх удзелах. Епіскап удзельнічаў у вечавых сходах. Ад яго імя пісаліся дагаворы, якія заключаліся полацкім вечам, і да іх прывешвалася яго пячатка [54]. Полацкія епіскапы належалі да вузкага кола асоб, якія карысталіся віслымі пячаткамі, што прывешваліся да дакументаў. Першыя вядомыя дамовы Полацка з Рыгаю і Готскім берагам, як і наступныя заключаліся ад імя Святой Сафіі. “Натуральна меўся на ўвазе не сам Сафійскі сабор, але інстытут полацкага епіскапату, і можа нават шырэй – ўсяго хрысціянскага кліру, ці зусім шырока – да ўсіх хрысціян Полацка” [77, c. 88]. У гэтым дагаворы размова ідзе толькі аб мірскіх справах, аб водпуску рыжанамі хлеба і судзе паміж рыжанамі і палачанамі [22, c. 242]. Згодна з гэтым паведамленнем, І.Д. Беляеў гаворыць ад тым, што полацкі епіскап удзельнічаў у агульным полацкім судзе і быў адным з яго галоўных членаў [11, c. 196]. Такім чынам, мы бачым надзвычай высокі статус менавіта царкоўнай арганізацыі Полацка, якая, на прыкладах дамоваў, лічылася больш высокай палітычна, чым нават княжацкая ўлада.

Перыяд пастаяннай змены князёў, а разам з імі змены дамінуючай сілы ў баярска – купецкім асяроддзі, не даваў стабільнасці ў грамадстве, калі б яно было заснавана толькі на свецкай палітычнай уладзе. У ХІІ ст. полацкі епіскап назначаўся кіеўскім мітрапалітам. І таму іх нельга было разглядаць іначай, як незалежную сілу, стаячую вышэй палітычных інтарэсаў той ці іншай групоўкі, таго, ці іншага князя. Таму, ў час, калі ў горадзе адсутнічала свецкая ўлада, яе браў на сябе вышэйшы прадстаўнік кліру [77, c. 88]. На думку І.Д. Беляева, полацкі епіскап, абіраўся ўсёй Полацкай зямлей, падобна на наўгародскага архіепіскапа, які абіраўся Наўгародскай зямлей, г.зн вечам [11, c. 198].

Сярод епіскапаў канца ХІ – ХІІ стст. вядомы Нікіфар, пастаўлены ў Полацку, а ў 1096 г. прызначаны князем. Памер у 1121 г. [52, c. 23]. Ён прызначыў ў Полацку Міну ў 1105 г. памер Міна ў 1116 г. Наступны Казьма, з’явіўся толькі ў 1143 г. У 1157 г. згадваецца Казьма епіскап галіцкі, калі быў пастаўлены на кафедру і яшчэ раз пад 1165 г. Не выключна, што Казьма, згаданы ў 1143 – 1156 гг. як полацкі епіскап, і Казьма галіцкі – адна асоба [93, c. 58].

Такім чынам, атрымоўваецца, што ў 1116 – 1143 гг. і потым некаторы час паміж 1143 і 1156 гг. у Полацку не было епіскапаў. На думку С.В.Тарасава, менавіта ў гэты час святая Еўфрасіння (Прадслава) Полацкая брала на сябе палітычную ўладу і духоўную адказнасць за паству ў Полацку падчас адсутнасці і князёў, і епіскапаў, у час, калі не назіраецца ніякай актыўнасці полацкага веча [77, c. 89].

У перыяд феадальнай раздробленасці Полацкай зямлі ў ХІІ ст., полацкі епіскап быў адзіным прадстаўніком усей зямлі, духавенства падтрымлівала мясцовую ўладу і клапацілася аб адзінстве Полацкай княства.

5 АДНОЛЬКАВАЕ І АСОБНАЕ У ПАЛІТЫЧНЫХ СІСТЭМАХ ПОЛАЦКАГА, НАЎГАРОДСКАГА І СМАЛЕНСКАГА КНЯСТВАЎ
5.1 Параўнанне палітычных сістэм Наўгародскага і Полацкага княстваў
Адным з самых шырокіх валоданняў на паўночным захадзе рускіх зямель ва ўдзельную эпоху была Наўгародская зямля. Наўгародская зямля ўключала прыгарады Ноўгарада – Пскоў, Старую Русу, Вялікія Лукі, Таржок, Ладагу, шырокія паўночныя і ўсходнія тэрыторыі дзе жылі пераважна фіна – угорскія плямены. Да канца ХІІ ст. Наўгародскай зямлі плацілі даніну Перм, Пячора, Югра (вобласць па абодвух схілах Паўночнага Урала). Як адзначае Н.І. Паўленка, у Наўгародскай зямлі існавала іерархія гарадоў. Галоўную пазіцыю займаў Ноўгарад, астатнія гарады мелі статут прыгарадаў [59, с. 69].

Ноўгарад панаваў на важнейшых гандлёвых шляхах. Купецкія караваны з Дняпра ішлі па Ловаці праз возера Ільмень па Волхаву ў Ладагу. Тут шлях раздвойваўся: па Няве – на Балтыку ў Швецыю, Данію, Ганзу – гандлёвы саюз паўночнагерманскіх гарадоў. Па Свіры і Шэксне – на Волгу у паўночна – усходнія княствы [95, с. 45]. У горадзе існавалі іншаземныя гандлёвыя двары “Нямецкі” і “Гоцкі”. У сваю чаргу і наўгародскія купцы мелі свае гандлёвыя прадстаўніцтвы ў іншых гарадах і краінах – у Кіеве, Любіку, на в. Готланд. Асабліва трывалыя гандлёвыя адносіны існавалі з Ганзай [59, с. 70].

Выгоднае гандлёвае размяшчэнне Ноўгарада адыграла вядучую ролю ў яго палітычным жыцці. Імкнучыся да эканамічнай і палітычнай незалежнасці ў Наўгародскім княстве ужо з ІХ ст. стала праяўляцца імкненне да незалежнасці ад цантральнай улады кіеўскіх князеў. Тыя ж тэндэнцыі ў поўнай меры праявіліся і ў Полацкім княстве, якое стаяла на заходнедзвінскім адгалінаванні гандлёвага шляху “з варагаў у грэкі”. Менавіта выгоднае размяшчэнне двух гарадоў на важных гандлевых шляхах паспрыяла таму, што ўжо з ІХ ст. Полацк і Ноўгарад актыўна ўключаюцца ў палітычнае жыццё ўсходнеславянскіх плямен [14, c. 148].

Але нягледзячы на развітыя гандлёвыя стасункі, наўгародскія купцы і рамеснікі не валодалі рэальнай палітычнай уладай ў горадзе. Кіруючыя пазіцыі ў палітычным жыцці горада належалі баярству. Гістарычна склалася так, што наўгародскае баярства здолела захаваць сваю адасобленасць і адносную самабытнасць [85]. Вывучэнне берасцяных грамат дазволіла В.Л. Яніну выказаць здагадку, што данінай у Наўгародскай зямлі распараджаліся не князі, а баяры [94]. Наўгародскае баярства было моцна звязана з пушным гандлем і гэта надавала яму эканамічны моц і карпаратыўную згуртаванасць. На думку Б.А. Рыбакова Ноўгарад да ХІІІ ст. амаль не ведаў знешней пагрозы і вайсковыя рэзервы былі накіраваны на ахову гандлёвых караванаў [66, c. 538 – 539].

Даволі хутка на Паўночным Захадзе Русі склалася сістэма буйнога землеўладання. Як адзначае Н.І.Паўленка, гаворка ідзе перш за ўсе аб баярскім землеўладанні, бо са здабыццём незалежнасці наўгародцы не дапускалі з’яўлення буйнога княжацкага землеўладання [58, с. 70]. Як адзначае В.Л. Янін, іншыя баярскія зямельныя ўладанні былі настолькі шырокія, што пераўзыходзілі княствы [94, с. 98]. Феадальная эксплуатацыя і прыбытак атрыманы ад гандлёвых аперацый станавіліся асноўнымі крыніцамі дабрабыту баярства. Яшчэ адна асаблівасць наўгародскіх баяраў – іх карпаратыўнасць. У адрозненні ад астатніх зямель Русі і ў тым ліку і Полацкага княства, ў незалежным Ноўгарадзе баярства было нашчадкавым. Князі, пазбавіўшыся магчымасці фарміраваць мясцовую эліту і надзяляць яе зямельнымі ўладаннямі, згубілі эфектыўны рычаг кіравання вышэйшым саслоўем. Замкнённасць наўгародскага баярства рабіла яго малазалежным ад князя. 30 – 40 баярскіх кланаў манапалізавалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады і займалі вядучыя пазіцыі ў жыцці горада [95, с. 228]. Роля баярства ў палітычным жыцці Наўгародскай зямлі была настолькі значная, што такія даследчыкі як В.Л. Янін, В.І. Ціхаміраў, І.Я. Фраянаў вызначаюць Наўгародскую рэспубліку як баярскую [94; 81; 85].

Важную ролю у палітычным жыцці Наўгародскай зямлі адыгрываў пасаднік. Як адзначае І.Я. Фраянаў, інстытут пасадніцтва канчаткова аформіўся у першыя дзесяцігоддзі ХІІ ст. і быў замацаваны пасля падзей 1136 г. [85, c. 186]. Раней пасаднік быў даверанай асобай вялікага князя, назначаным з Кіева. У ХІІ ст. у Наўгародскай рэспублікі гэтая пасада была выбарнай. Пасаднікі кантралявалі дзейнасць князя і ў іх руках знаходзілася ўся ўнутраная і знешняя палітыка. Пасадніка выбіралі з баярскіх родаў. Як адзначае І.Я. Фраянаў: “Привилегия быть избранным в посадники являлась достоянием одних только бояр” [85, c. 186]. Разглядаючы гістарычныя карані выключнасці баярскага права на замяшчэнне пасадніка В.Л. Янін адзначае: “Единственным лишенным противоречия способом решить проблему боярства представляется нам признание аристократической сущности бояр, принадлежность их к потомству родоплеменной старейшины” [95, с. 90]. Не з’яўляючыся прамымі нашчадкамі родаплемянной шляхты, наўгародскія баяры прынялі ад яе функцыі грамадзянскіх лідэраў, што і паставіла іх у адмысловае становішча адносна астатніх жыхароў Наўгародскай зямлі. Аб вялікай палітычнай ролі баярства распавядае навела ў якой паказана адвольнае жыцце наўгародскага баярства:


В Новее – городе живу да я хозяином,

Я хозяином живу да управителем…

У меня ли у Ставрв у боярина

Злата, серебра стоят кованы ларцы,

Крупну жемчугу бурмицкому несть числа [66, с. 540 ].
У ХІІ ст. у Наўгародскай зямлі узнікае новы тып пасадніцтва, які функцыяніруе нараўне з княжацкай уладай. Пасада намесніка заставалася.

Яна раз’ядноўвалася з уладай пасадніка і была звязана з кіеўскімі князямі. Але ужо пасля смерці Улазіміра Манамаха (1125), улада Кіева адносна Ноўгарада, якая яшчэ існавана ў першыя дзесяцігоддзі ХІІ ст., была канчаткова спынена. Гэта было даказана падзеямі у Ноўгарадзе 1136 г., калі наўгародцы выгналі з горада сына кіеўскага князя Мсціслава Усевалада, які да гэтага часу з’яўляўся наўгародскім пасаднікам. М.К. Любаўскі піша: “Само собой разумеется, что раз посадник стал выборным, и самый характер его должности изменился. Прежде он был только помощником князя, теперь он стал вместе с ним представителем и охранителем интересов Новгорода, независимым от князя. Княжеская власть вместе с ним потерпела серьезное ограничение” [49, с. 186].

З другой паловы ХІІ ст. наўгародцы пачалі абіраць з мясцовага духавенства свайго уладыку, збіраясь усім гарадскім вечам і адпраўлялі свайго абранніка у Кіеў толькі для рукапалажэння. Першым такім епіскапам быў Аркадзій, абраны ў 1156 г. [49, с. 186]. Такім чынам у другой чвэрці ХІІ ст. уся наўгародская адміністрацыя была выбарнай.

Але пры дамінаванні ў палітычным жыцці баяр, Наўгародскае княства нельга было ўявіць без князя.

Княжацкая ўлада ў наўгародскіх славен узнікла із улады племяннога уладара. Як адзначае І.Я. Фраянаў: “княжеская власть в словенском союзе племен – исконный институт, уходящий своими корнями в первобытность, словенский князь накануне прихода варягов олицетворял власть, гарантирующую целостность и благоденствие коллектива” [86, с. 813]. Варагі, якіх запрасілі славянскія плямены, зрабілі істотны крок у эвалюцыі княжацкай ўлады. Пры заняцці княжацкай пасады, яны фізічна знішчылі мясцовых правіцелей, яны паскорылі працэс развіцця публічнай улады, таму што не былі звязаны з мясцовым грамадствам і былі найменьш залежныя ад яго чым мясцовыя правіцелі. У далейшым, практыка кіравання ноўгарадам праз князей і пасаднікаў прысылаемых з Кіева, садзейнічала гэтаму працэсу. На думку І.Я. Фраянава, ў Кіеве пасылаемых у Ноўгарад князеў бачылі як сваіх агентаў, якія ажыцяўлялі пракіеўскую палітыку. У Ноўгарадзе наадварот, была надзея выкарыстаць іх у якасці апоры ў дасягненні палітычнай незалежнасці [86, с. 814].

У другой палове Х – пачатку ХІ стст. Ноўгарад не толькі адрадзіў у сабе “княженне”, таксама ён ператварыў княжацкую уладу ва ўласную ўладу, якая кантралявалася вечам. Такім чынам пачатак вылучэння баярскай арыстакратыі і згуртаванне ў яе руках палітычнай ўлады трэба адносіць менавіта да гэтага перыяду. Наўгародскі князь, набываў якасці мясцовага правіцеля, ахоўніка наўгародскіх інтарэсаў.

У гэтай сувязі ідзе выпрацоўванне спробаў уздзеяння на князей у прыемным для Ноўгарада сенсе. Галоўнымі з іх былі два: выгнанне і “вскормление” [96, с. 11]. Калі князь не ўлічваў мясцовых інтарэсаў і не апраўдваў надзей наўгародскага грамадства, яму указвалі “путь чист” [86, с. 816]. Такі лёс спазналі Расціслаў, Мсціслаў, Глеб і Давыд [45].

Сутнасць “вскормления” была ў тым, што наўгародцы атрымаўшы княжыча – отрака, імкнуліся выхаваць яго так, каб зрабіць з яго правіцеля, які кіруе ў згодзе з інтарэсамі мясцовага грамадства.

Наступны момант трансфармацыі княжацкай ўлады ў Ноўгарадзе звязаны з вечавым абраннем князя і з заключэннем пэўнага дагавора “ряда”, з абраўшай яго на княжэнне абшчынай. Першы такі выпадак зафіксаваны ў 1125 г., калі “посадиша на столе Всеволода новгородци” [45]. Як адзначае І.Я.Фраянаў: “Заменив княжеское назначение избранием, новгородская община подорвала наместничьи функции князя” [86, с. 816]. Усевалад парушыў дагавор, па якому ён прымаў абавязак княжыць у горадзе да гроба і ў выніку быў выгнаны з горада ў 1136.

У параўнанні з Ноўгарадам, у Полацкім княстве улада князёў была спадчыннай. Таму ў адносінах з Кіевам, Полацкая зямля спасылалася на мясцовыя традыцыі княжання дынастыі Рагвалодавічаў. У гэтым сэнсе, полацкі князь адстойваў інтарэсы свайго княства, абапіраючыся на шырокія колы грамадства. Асноўнай задачай полацкага баярства ХІІ ст. заключалася ў кантраляванні дзейнасці князя і падпарадкаванні яго дзейнасці сваім інтарэсам.

Некаторыя даследчыкі (Б.Д. Грэкаў, В.І. Ціхаміраў) лічаць 1136 г. паваротным у гісторыі Наўгародскай зямлі. 1136 г. і другая палова 30 – х гг. ХІІ ст. выразная мяжа якой Б.Д. Грэкаў, адрознівае Наугародскае княства ад Наўгародскай рэспублікі [19]. Як адзначае М.Н. Ціхаміраў: “В истории Новгорода 1136 г. должен считаться переломным, после которого в нем окончательно утвердилась власть веча” [81, с. 206].

Такім чынам гэтыя даследчыкі звязваюць канчатковае афармленне вечавога строя з падзеямі 30 – х гг. ХІІ ст. В.І. Янін сцвярджае, што дамінуючая роля наўгародскай арыстакратыі якая кіравала дзейнасцю веча існавала яшэ ў ІХ ст.: “Именно исходное условие договора ограничения княжеской власти в Новгороде заложило основы его своеобразного устройства” [94, c. 79]. Можна зрабіць дапушчэнне, што падобнае дамова па абмежаванню княжацкай улады была і ў Полацку з часоў Рурыкава намесніка, бо ужо ў канцы Х ст. Полацк фігуруе як самастойны горад, непадуладны Кіеву, і магчыма адмова саюзу з Уладзімірам зыходзіла не ад самаго Рагвалода, а ад полацкага баярства.

Сiмвалам дзяржаўнай незалежнасцi Наўгародскай зямлi i яе асновай было веча. Як адзначае М.В. Доўнар – Запольскi, асноўнай кампетенцыяй веча было абмежаванне княжацкай улады [25]. Але гэтыя функцыi веча, не датычылiся Наўгародскай зямлi, ў якой веча (пад кiраўнiцтвам баяр) трымала ў сваiх руках вярхоўную ўладу. Як адзначае В.I. Сергеевiч, дзейнасць старажытнарускага веча, абмяжоўвалася запрашэннем князя, заканадаўствам, аб’яўленнем вайны и заключэннем мiру [72, c. 73]. З iм згодзен I.Я. Фраянаў. Ен адзначае: “В ХI в. Вече на Руси ведало вопросами войны и мира, санкционировало сборы средств для военных предприятий, меняло князей” [86, c. 166].

З ХІІ ст. паўнамоцтвы веча істотна пашыраюцца, яно ўжо поўнасцю дамінавала ў палітычным жыцці Наўгародскага княства. Асноўныя паўнамоцтвы веча ў ХІІ ст.:

1) Заключэнне і скасаванне дагавора з князем;

2) Абранне і зрушэнне пасаднікаў, тысяцкіх, уладык;

3) Назначэнне наўгародскіх ваявод, пасаднікаў і ваявод у правінцыі;

4) Кантроль за дзейнасцю князя, пасаднікаў, тысяцкіх, уладыкі і іншых службовых асоб;

5) Заканадаўчая дзейнасць;

6) Знешнія стасункі, вырашэнне пытанняў вайны і міру, гандлёвыя пагадненні з Захадам;

7) Распараджэнне зямельнай ўласнасцю Ноўгарада ў гаспадарчых і юрыдычных адносінах, падараванне зямель;

8) Устанаўленне гандлевых правіл і ільгот;

9) Устанаўленне павіннасцей насельніцтва, кантраляванне іх выканання;

10) Кантроль за судовымі срокамі і выкананне рашэнняў; у асобых выпадках непасрэдны разбор спраў; наданне судовых ільгот; [50, c. 176].

Як бачна, дзяржаўны лад Ноўгарада на мяжы ХІ – ХІІ стст. набыў асаблівасці, якія вызначалі яго сярод другіх зямель і былі звязаны з вечам. Стала фарміравацца выбарная мясцовая адміністрацыя – орган самакіравання, супрацьпастаўлены княжацкай уладзе. Гэта падымала вечавы парадак на новы ўзровень і паступова ператварыла князя ў службовую асобу. У выніку пачаў парушацца традыцыйны для другіх гарадоў парадак, які В.І. Сергеевіч вызначыў наступным чынам: “Вече является, однако с преобладающим характером народной думы, а не обыкновенного органа для текущего суда и управления. Для этой последней цели призывается князь. Но такое разграничение есть дело удобства, а не принципа. Нельзя же вечу находиться в постоянном сборе для решения текущих вопросов суда и наряда. Но как скоро вече находило нужным, оно вмешивалось в княжеский суд и даже направляло и судило само непосредственно” [72, c. 93]. Ноўгарад знайшоў праціваяддзе ад гэтага пераразмеркавання ўлады, ўвядзеннем выбарных органаў.

Летапісныя дадзеныя, ХІ ст. прадстаўляюць веча як дэмакратычны орган улады, які развіваўся побач з княжацкай уладай [86]. Гэта свайго роду суіснаванне двух асноўных дзяржаўных прынцыпаў: дэмакратычнага і манархічнага. Працяглае раўнавессе паміж імі было неймаверна. Калі ў большасці зямель атрымала перамогу княжацкая ўлада, ў Ноўгарадзе – веча, якое ператварылася ў адзіны, сапраўдны вярхоўны орган заканадаўства, кіравання і суда, ад якога прымаюць паўнамоцтвы і якому падсправаздачны галоўныя носьбіты улады – князь, уладыка, пасаднік і тысяцкі [50, с. 177]. У Полацкім княстве ХІІ ст. веча таксама стала носьбітам вярхоўнай улады. Гэта даказваюць падзеі 1151 г. і 1158г. калі полацкае баярства выганяе аднаго князя і запрашае на полацкае княжэнне другога.

Склікалі веча князь, пасаднік, тысяцкій, уладыка або гараджане па сваёй ініцыятыве. Апошнія выпадкі – паказчык трывожнай атмасферы ў горадзе, незадаволенасць правячай вярхушкай [50, с. 178]. Прынцып прыняцця рашэння свадзіўся к адзінадушшу. Падліку галасоў не вялі, большасць давала пра сябе знаць моцнымі крыкамі. У выпадку раскола, справа вырашалась дракай. Такое вырашэнне дзяржаўных спраў лічылася законным. Як пазначае А.В. Мартышын: “В вечевых столкновениях новгородцы видели вполне юридическое решение спорных вопросов – это был суд божий, поле в городском масштабе” [50, с. 178].

Веча было паўнамоцна прымаць рашэнне імем Вялікага Ноўгарада, калі на ім прысутнічалі:



  1. Вышэйшыя службовыя асобы Ноўгарада – пасаднікі і тысяцкія. Знакам іх прысутнасці былі пячаці, падвешаныя к вечавым граматам, без якіх апошнія былі несапраўднымі. Уладыка, як падкрэслівае І.Д. Беляеў, ніколі не прысутнічаў на вечы, але з яго згоды (благаславення) пры вырашэнні найважнейшых пытанняў, было абавязковым [10, c. 150 – 151].

  2. Прадстаўнікі усіх пяці канцоў Ноўгарада. На добра захаваных вечавых граматах побач з пячацямі ўладыкі, пасаднікаў і тысяцкіх есць пячаці пяці наўгародскіх канцоў.

  3. Прадстаўнікі усіх сацыяльных груп. Веча, якое складалася толькі з адных чорных людзей, не прызначалася правамоцным [50, с. 182].

Трэба адзначыць, што ў афіцыйных полацкіх дакументах ХІІІ ст., а таксама наступнага часу не фігурыруюць ніякія іншыя афіцыйныя асобы акрамя князя і епіскапа. Нават калі становішча князя было вельмі нетрывалым і ён правіў у Полацку вельмі кароткі тэрмін, граматы ў іншыя гарады складаліся ад яго імя. Так, грамата 60-х гг. ХІІІ ст. у Рыгу пачыналася так: “Слово Ізяслава, князя полочьского к епіскопу і к местерю і к всем вольневіцем і ратманом, всем горожаном” [12, с. 156].

Як адзначае О.В. Мартышын: “Но и в пределах городских стен вече, будучи по форме институтом непосредственной демократии, служило специфическим средством проведения боярской политики. Верхушка новгородского общества обращалась к бурным вечевым собраниям всякий раз, когда княжеская власть угрожала ее привилегиям” [50, с. 188]. Дзякуючы сістэме баярскага кантролю, веча аказалася даволі гібкай палітычнай формай, якая ажыццяўляла кіраўніцтва вышэйшых сацыяльных груп. Як адзначае Б.Д. Грэкаў: “вечевые собрания живут долго на северо – западе (Новгород, Псков, Полоцк) как результат определенного соотношения классовых сил, при котором феодальная знать, захватившая в свои руки власть и ограничившая в своих интересах власть князей, не была в силах уничтожить народное собрание, но была достаточно сильна, чтобы превратить его в орудие своих интересов” [19, с. 364]. Гэтаму садзейнічаў раскол гарадскіх нізоў на ўлічанскія і канчанскія групы, якія арыентаваліся на сваіх баяр, сутычкі старон, канцоў і вуліц над класавымі канфліктамі, а таксама шэраг звычаева – прававых мер, абаранялі баярскую ўладу, ў тым ліку і звычаі, звязаныя з вечам.

Полацк, накшталт Ноўгарада Вялікага, знаходзіўся на шляху вечавой рэспублікі. Паводле паведамлення позніх крыніц у Полацку ў ХІІ ст. улада належала 30 “мужам” ці “старцам”. Яны вырашалі гарадскія справы [12, с. 440]. На думку Г.В. Штыхава, гэта быў прадстаўнічы орган, які нагадваў наўгародскі “савет господ” [90, с. 41].

Амаль усе даследчыкі сярэднявечнай гісторыі Ноўгарада адзіныя ў адзнаке спецыфікі наўгародскай дзяржаўнасці як своеасаблівай і нетыповай для зямель астатняй Русі сацыяльна – палітычнай арганізацыі. Успрыняўшы Ноўгарад як нешта фенамінальнае ў старажытнарускай гісторыі, В.І. Янін прыйшоў да высновы аб тым, што палітычная барацьба ў Ноўгарадзе у ХІІ ст., мела першым чынам устойлівую антыкняжацкую скіраванасць [95]. Як адзначае В.І. Янін: “Не приходится говорить о династическом наследовании новгородского княжеского стола, а это еще одно существенное ограничение княжеской власти” [94, c. 70].

У гэтым і заключаецца галоўнае адрозненне палітычнай сістэмы Ноўгарада ад Полацка. У Ноўгарадзе, ў адрозненні ад Полацка не існавала мясцовай княжацкай ўлады і намеснікі ў Ноўгарад назначаліся кіеўскімі князямі (часцей за ўсе гэта былі старэйшыя сыны кіеўскага князя). У гэтым сэнсе да 30 – х гг. ХІІ ст. Ноўгарад быў у больш падначаленым стане да Кіева чым Полацк, бо у якасці намесніка, кіеўскія князі маглі уплываць на наўгародскія падзеі. Гэта спынілася пасля смерці Уладзіміра Манамаха (1125). Але між тым трэба адзначыць, што у Полацку пры наяўнасці агульнай з Ноўгарадам тэндэнцыі развіцця палітычнай арганізацыі, ні адна з прадстаўнічых устаноў не была кансцітуцыяніравана ў орган, які рашуча супроцьстаяў княжацкай уладзе і быў бы здольны заняць віднае месца ў яго дзяржаўных парадках [90, c. 42]. У прыватнасці, ў Полацку побач з княжацкім сталом не быў створаны дастаткова моцны баярскі орган – пасадніцтва, які з’яўляўся галоўнай установай наўгародскай дзяржаўнасці пасля 1136 г.



1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка