Конкурс навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь Паліталогія, сацыялогія, гісторыя Беларусі


Асаблівасці палітычнай сістэмы Смаленскага княства



старонка7/8
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.24 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8

5.2 Асаблівасці палітычнай сістэмы Смаленскага княства

У вярхоўях Дняпра і Заходняй Дзвіны, здаўна населеных крывічамі, размяшчалася Смаленская зямля. Найбуйнейшымі гарадамі ў ёй былі Смаленск і Тарапец.

Смаленск па летапісах быў горадам крывічоў. Летапісы адносяць яго ўзнікненне да найстаражытных часоў. Як горад, ён упершыню згаданы пад 882 г. [45]. Назва горада славянская, што сведчыць аб яго заснаванні славянскім племенем крывічоў. Імя смалян было вядома не толькі на вярхоўях Дняпра, але і далёка на поўдні, на Балканскім паўвостраве [81, с. 352].

Па сваім геаграфічным становішчы Смаленск выгодна вылучаўся з агульнага шэрагу іншых гарадоў. Смаленск стаіць на Дняпры, там, дзе да яго блізка падыходзіць Каспля, прыток Заходняй Дзвіны. Тут знаходзіўся старажытны волак паміж Дзвіной і Дняпром. З поўдня да Смаленска падыходзяць вярхоўі Сожа, плынь якога ўтварае другі водны шлях з поўначы на поўдзень. Днепр злучаў Смаленск з Кіеўскай зямлёй, і з басейнам Чорнага мора. Такім чынам, Смаленск стаяў на вялікім шляху “з варагаў у грэкі” [81, с. 352].

Вярхоў’і Дняпра звязвалі Смаленск з Волгай (праз Вазузу) і Акой (праз Угру). Старажытнасць волжскай дарогі з Смаленска ў Ростава – Суздальскую зямлю даказваецца тым, што па ёй ехаў у 1015 г. князь Глеб, накіраваны з Мурама ў Кіеў. З Смаленска ён меркаваў накіравацца ў Кіеў на караблі.

Смаленск належыў да ліку найстаражытных рускіх гарадоў і быў вядомы ўжо Канстанціну Багранароднаму. Гнёздаўскі магільнік сведчыць аб вялікім палітычным і гаспадарчым значэнні горада ў X ст., пасля чаго яго становішча змяняецца. Асобныя звесткі XI ст., паказваюць на адносна другараднае становішча Смаленска сярод іншых рускіх гарадоў. У ліку гарадоў, якія раздаваў Уладзімір Святаславіч сынам, Смаленск не згадваецца. У 1054 г., пасля смерці Яраслава Мудрага, Смаленск пападае ў рукі яго сына Вячаслава, пятага па старшынстве. Княжанне Вячаслава працягвалася да 1057 г., пасля чаго ў Смаленску да 1060 г. сядзіць яго брат Ігар. Як адзначае М.Н. Ціхаміраў, адасабленню Смаленскага княства, перашкаджала не толькі выпадковае выміранне княжых галін, ва ўдзел якіх ён даставаўся, але і падзел Смаленска паміж трымя братамі Яраславічамі ў 1060 г.: “Разделили Ярославичи Смоленск на три части” [81, с. 354].

Палітычны ўздым Смаленска пачынаецца з канца XI ст. У 1095 г. на смаленскі стол садзіцца адзін з чарнігаўскіх князёў – Давыд Святаславіч, а ў наступным годзе актыўна выступаюць “смолняне”, якія адмаўляюцца прыняць Алега Святославіча ў свой горад [45, с. 109]. Такім чынам, жыхары Смаленска ўжо самастойна дзейнічаюць у гады княжаскіх міжусобіц.

Як відаць, XI ст., было мала спрыяльным для развіцця Смаленска. Тлумачэнне гэтаму можна бачыць у тым, што ў гэты час адбываецца паступовае паніжэнне гандлёвага значэння шляху “з варагаў у грэкі”, якое прыводзіць да запусцення некаторых гарадскіх пунктаў на Дняпры. Такія пункты як Любеч і Віцічеў, згаданыя Канстанцінам Багранародным як буйныя гарады прыходзяць у заняпад. У XII ст. адбываецца паступовае запусценне Пераяслаўля на Трубежы, з'яўляюцца першыя прыкметы пачатку заняпаду самога Кіева [66, с. 424]. Верагодна, менавіта гэтымі прычынамі можна тлумачыць невысокае значэнне Смаленска ў ХІ ст. Невыпадкова летапісы захавалі звесткі аб познім вадохрышчы Смаленска, які адбыўся быццам бы толькі ў 1013 г. Смаленск адставаў у прыняцці новай веры нароўні з падаленымі Растовам і Мурамам [18, с. 253]. У выніку адбываецца перанос гандлевага цэтра ў Гнездаве на новае месца, на якім быў пабудаваны Смаленск [2, с. 57]. Таксама адной з прычын аслаблення Смаленскага княства ў ХІ ст. была адсутнасць сталай княжацкай лініі.

У Полацкім княстве ХІ ст. мы бачым моцную княжацкую ўладу Брачыслава і Усяслава. ХІ ст. можна назваць росквітам Полацкага княства, якое ў адрозненні ад Смаленска мела сталую традыцыю спадчыннага княжэння.

Пачатак новага ўзвышэння Смаленска звязаны з імем Уладзіміра Манамаха. У 1101 г. ён заклаў каменную саборную царкву Багародзіцы ў Смаленску – “епископью”. Апошняе слова паказвае на адносна позняе ўзнікненне гэтай вёскі, пасля таго, як ужо з'явілася смаленская епіскапія. Тым не менш няма ніякага сэнсу адпрэчваць факт пабудовы каменнага сабора ў Смаленску пры Уладзіміры Манамахе. Амаль адначасова той жа князь звярнуў увагу на Залесскую зямлю, дзе было мястэчка на Клязьме (Уладзімір) [18, с. 253]. Новы росквіт Смаленска быў звязаны з ажыўленнем гандлёвага шляху ад берагоў Балтыйскага мора ўглыб Усходняй Еўропы. Росквіт Смаленска трымаўся на яго пасрэдніцкай ролі ў гандлі Захаду з Усходам. Таму ў гандлі Смаленска XII – ХІІ стст. такую важную ролю атрымліваюць зносіны з Вісбі і нямецкімі гарадамі, ушанаваныя ў спісах вядомай дамовы Смаленска з немцамі 1229 г. і наступнага часу [81, с. 355].

Значэнне Смаленска прыкметна ўзмацняецца ў княжэнне Расціслава Мсціславіча. З другой чвэрці ХІІ ст. у дамангольскай Русі пачынаецца перыяд феадальнай раздробленасці. У Полацкай зямлі гэты працэс праходзіў ва ўмовах росту смаленскага ўплыву: з 30 гг. XII у. Смаленскія князі ўсё часцей сталі выступаць у якасці гаранта княжацкай улады ў Полацку. У 80 гг. ХІІ ст. гэты працэс увайшоў у новую стадыю, звязаную з асаблівасцю палітычнай сітуацыі, якая склалася ў княстве да паказанага часу.

У працах М.У. Доўнар-Запольскага, П.В. Галубоўскага, У.Е. Данілевіча, Л.В. Аляксеева, М.І. Ермаловіча, тэма ўзаемаадносін Полацкіх і Смаленскіх князеў закраналася толькі ў сувязі з вывучэннем палітычнай гісторыі двух княстваў. Яны сыходзяцца на тым, што з-за войн XI – пачатку XII стст. Полацка з Кіевам і ўнутраных усобіц, князі смаленскія, па выразе У.Е. Данілевіча, паступова набылі “вялікі ўплыў на ход спраў у Полацкай зямлі”, а затым падпарадкавалі яе сабе [23, с. 113]. Апагеем уплыву Смаленска на полацкія справы, як лічыць Л.В. Аляксееў, былі 60-70е гг. XII ст., калі Усяславам Васількавічам быў аддадзены смаленскім князям Віцебск, а сам ён патрапіў да іх у залежнасць [3, с. 110]. Аднак, у канцы стагоддзя, як адзначалі яшчэ Доўнар-Запольскі і Галубоўскі, уплыў смалян зменьшыўся: Віцебск быў страчаны і дамаганні на Полацак былі імі пакінутыя [18; 25].

Такім чынам, узмацненне ўлады веча і аслабленне княжацкай ўлады ў Полацкім княстве ў другой палове ХІІ ст. спрыялі узмацненню Смаленскага княства, росквіт якога прыпадае на сярэдзіну ХІІ ст.

Арганізацыя ўлады ў Смаленскім княстве была падобна на астатнія землі Русі. Адносна уплыву веча на палітычнае жыцце рускіх княстваў, яно як было пазначана вышэй прайшло тры асноўныя стадыі: “дадзяржаўную”, “дзяржаўную” і веча перыяду феадальнай раздробленасці. Як азначае Л.В. Алякссеў, Смаленск уваходзіў у паўночны саюз усходнеславянскіх гарадоў, які існаваў ужо з ІХ ст., і ў гэтым горадзе веча прайшло тры асноўныя стадыі [3, с. 111]. У дакняжаскім Смаленске, веча было моцным і падпарадкоўвалась родаплемяным старэйшанам. Аскольд і Дзір, якія па дадзеным летапісу рабавалі Полацк у 865 г., Смаленск рабаваць не адважыліся.

Веча на другой і трэцяй стадыі звязана са смаленскімі князямі, і таму варта будзе разглядзець характар княжацкай ўлады ў Смаленскім княстве.

У канцы Х ст. Уладзімір Святаславіч змяніў смаленскіх пасаднікаў, навязаных Смаленску Кіевам яшчэ пры Алеге (882 г.) сваім дзесятым сынам Станіславам. Больш за саракагадовае яго праўленне ў горадзе нічым не адзначылася [3, с. 112].

Аднаўленне князеў у Смаленску ў 1054 г. вызначыла новую эпоху ў гісторыі зямлі. Не вядома як праходзіла зацьвярджэнне новых князеў. Вядома, што першыя два князя – сыны Яраслава Мудрага – княжылі там не больш трох год, потым раптоўна памерлі, а горад быў падзелены на тры часткі, але ненадоўга [45]. Як пазначае Л.В. Аляксееў: “Можно думать, что при первых князьях смоленского княжества была отстроена и княжеская цитадель выше Гнездовского Смоленска, на высоких отрогах гор левобережья Днепра (место современного Смоленска). Старый город был силен, и без нее князья борьбы с ним не выдерживали” [3, с. 112].

Уладальніцкія лёсы Расціславічаў, падрабязна вывучаны А.Е.Прасняковым. Родапачынальнік іх – Расціслаў – атрымаў Смаленск у год смерці дзеда – Уладзіміра Манамаха (1125 г.). Разам з братам Ізяславам ён быў носьбітам палітыкі Мсціславічаў [61, с. 139]. Не жадаючы драбіць княства і тым яго аслабіць (што адбылася з Полацкай зямлей), Расціслаў Мсціславіч вылучыў сыноў Рурыка і Давыда, даўшы ім землі ў паўднёвай Русі, Смаленск атрымаў старэйшы сын Расціслава Раман. Як адзначае А.Е. Праснякоў: “этот город стал не старшим столом среди территориальных владений данной княжеской семьи, а столом старейшего в их среде” [61, с. 143]. Малодшы сын Расціслава Мсціслаў, атрымаў Тарапец – буйнейшы пасля Смаленска горад княства. Пасля смерці Рамана, у Смаленску садзіцца не яго сын, а брат – Давыд Расціславіч. Рурык Расціславіч, атрымлівае ў спадчыну паўднёварускія землі, і ад прэтензій на Смаленскую зямлю адмаўляецца. Як пісаў А.Е. Праснякоў: “Смоленские князья кончают ХІІ в., не водворив в своей отчине начал отчинного раздела, не введя у себя частично – правового семейного наследования. Переемство в старшинстве, постепенно искажаясь, дожило у них до исхода рассматриваемого нами исторического периода” [61, с. 148].

Смаленскі князь з’яўляецца безумоўна першай асобай ў княстве. Ён кіруе дыпламатычнымі адносінамі, выдае пастановы, сцвярджае дамовы. Многія пытанні вырашаюцца ім са згоды веча, але вайсковымі паходамі, пытаннямі вайны і міру кіруе безумоўна ён [3, с. 113]. Ён галоўны вайсковы павадыр, яму падпарадкоўваецца не толькі свая дружына, але і ўсё смаленскае апалчэнне. Але бывалі выпадкі, калі апошнія падымалі ў час паходу свае веча і яго рашэнне вырашала лёс паходу [45, с. 83]. П.В. Галубоускі адзначаў, што выпадкі, падобныя гэтаму адбываліся рэдка і тады, калі паход адпавядаў дінастычным інтарэсам князёў, а не інтарэсам Смаленскай зямлі [18, с. 224].

Акрамя выпадкаў, абумоўленых Уставам Расціслава, князь уяўляў вышэйшую судовую інстанцыю. Епіскап па ўставу ў сваім судзе ажыццяўляў сямейнае і шлюбнае права, ў асобых выпадках разбіраў крымінальныя справы. Княжацкі суд ажыццяўляў астатнія галіны права: ён разглядаў справы, якія датычыліся сялян, ён рэгуляваў канфлікты з-за зямель баяр, буйной царкоўнай знаці, князеў – васалаў, таксама ён вяршыў суд на месцах падчас аб’езду сваіх земляў [2, с. 87]. У юрысдыкцыі князя былі ўсе цяжбы з іншаземцамі. За адпраўленне судовых спраў, князю ішлі мыты, віры. Віра нават планаваліся [18, с. 219].

Пытанне аб узаемаадносінах князя і веча ў Смаленскай зямлі было пастаўлена яшчэ ў ХІХ ст. Найбольш падрабязна, гэтае пытанне распрацавана П.В. Галубоўскім. Вывучэнне гэтага пытання ён пачынае з Устава Расціслава, ў другой фразе якога, ён бачыць указанне на веча: “Приведох епископа Смоленску, здумав с людми своими” [18, с. 214]. Аднак Л.В. Аляксееў, пад “людьми” разумее саветнікаў князя: “Так или иначе, для нас очевидно, что в эпоху Ростислава вече было, но роль его не была столь могущественной, как впоследствии и как считал П.В. Голубовский (оно якобы решало вопрос о создании в Смоленске епископии, т.е. имело законодательные функции)” [3, с. 114].

Першыя дадзеныя аб смаленскім вечы мы атрымліваем толькі ў другой палове ХІІ ст., калі смаленскім князямі былі дзеці Расціслава. Аб сутыкненнях Рамана Расціславіча са смалянамі сведчыць плач яго княгіні пасля яго смерці: “... многия досады прия от смолян и не веде тя господине, николи же противу ихъ злоу никоторого зла въздающа...” [3, с. 114].

Гэта веча, як адзначае Л.В. Аляксееў, толькі ваенны савет смалян. У 1186 г. летапіс паведамляе аб паўстанні смалян: “Въстань бысть Смоленьске промежи княземъ Давыдомъ и смоляны и много головъ паде луцьшихъ муж” [3, с. 114]. У гэтым паведамленні размова ідзе аб барацьбе заможных гараджан, якія кіруюць вечам з князем. У ХІІІ ст роля веча узмацняецца. Як адзначае П.В. Галубоўскі: “До последних дней самостоятельного существования Смоленска вече является главой земли наравне с князем, и если вечу приходится уступить, то только после энергичного с его стороны сопротивления под давлением внешней силы” [18, с. 222].

Палітычная сістэма Смаленскага княства ў параўнанні з Полацкім княствам была адзначана адносна позднім з’яўленнем веча ў палітычным жыцці княства. Веча ў Смаленскай зямлі не было такім моцным як у Полацку. У Смаленску веча прадстаўляла ваенны савет смалян (рэальная ўлада веча праяўляецца толькі ў ХІІІ ст.), што гаворыць аб моцнай княжацкай ўладзе ў гэтым княстве.



ЗАКЛЮЧЭННЕ
Імкненне Полацкага княства да незалежнасці назіралася амаль з самога пачатку яго ўключэння ў гандлёвыя і палітычныя стасункі з краінамі Паўночнай Еўропы і суседнімі княствамі. Імкненне Полацка праводзіць сваю палітыку, не падпарадкаваную Кіеўскму княству, было абумоўлена выгодным размяшчэннем горада на заходнедзвінскім адгалінаванні шляху “з варагаў у грэкі”.

Варта адзначыць, што падобныя імкненні мелі месца ў Наўгародскім княстве, якое з’яўлялася галоўным канкурэнтам Полацка за панаванне ў Паўночнай Русі. Барацьба паміж княствамі за кантраляванне гандлевых шляхоў вылілася ў ваенныя сутыкненні паміж імі ў ХІ ст.

Полацкае княства ўжо ў другой палове Х ст. мела ўсе атрыбуты незалежнасці: самастойная палітыка, накіраваная на выгодныя стасункі з мэтай умацавання сваёй дзяржаўнасці; ўсталяваная дынастыя князёў, пачатак якой даў першы вядомы полацкі князь Рагвалод; веча, прадстаўленае мясцовай арыстакратыяй, якое аказвала непасрэдны ўплыў на палітыку полацкіх князёў. Эканамічная і палітычная аўтаномія была падкрэслена ў культурным плане. Будаўніцтва Усяславам Брачыславічам Сафійскага сабора выглядала як заява на асобы статус княства ў параўнанні з астатнімі землямі Русі (падобныя саборы ва ўсходнеславянскіх землях былі пабудаваны толькі ў Кіеве і Ноўгарадзе).

Варта адзначыць, што імкнучыся да аўтаноміі, полацкія князі не мелі прэтэнзіі на кіеўскі пасад і амаль не ўмешваліся ў міжусобныя войны рускіх князеў за Кіеўскі стол. Гэта абумоўлена перш за ўсе ўсведамленнем полацкіх князёў сваёй княжацкай лініі, адасобленай ад Рурыкавічаў. Нездарма кіеўскі летапісец супрацьпастаўляе “Рурыкавічаў” “Ізяславічам”. Імкненне трымаць толькі сваю вотчыну, падкрэсліваецца тым фактам, што на з’ездзе рускіх князёў у Любечы ў 1096 г. не было полацкага князя Усяслава. На з’ездзе вырашаліся спрэчкі адносна княжацкіх уладанняў, што па сутнасці з’явілася афіцыйным пачаткам драблення рускіх зямель.

У пачатку ХІІ ст. пачынаецца працэс феадальнай раздробленасці. У сувязі з пераменамі ў палітычным жыцці Полацкай зямлі ў ХІІ ст. адбываюцца змены ў яе адміністрацыйна – тэрытарыяльнай структуры. Адбываецца ўтварэнне княстваў – удзелаў якімі кіруюць старэйшыя сыны полацкага князя. Полацкая зямля распадаецца на шэраг удзелаў, галоўныя з якіх: Менскі, Віцебскі, Друцкі, Ізяслаўскі, Лагойскі. Шпаркае развіццё феадальных адносін узмацніла мясцовыя інтарэсы, што асабліва спрыяла працэсу тэрытарыяльнага драблення. Але не гледзячы на гэта, Полацк працягваў заставацца галоўным горадам усёй зямлі. У сувязі з гэтым, удзельныя князі фармальна падпарадкоўваліся полацкаму князю, але па сутнасці праводзілі ўласную палітыку, карыстаючыся сваімі карыснымі мэтамі і інтарэсамі.

З пачатку ХІІ ст. у Полацкай зямлі падае знячэнне княжацкай ўлады і ўсе большую ролю пачынае адыгрываць полацкае веча, якое было прадстаўлена баярскай арыстакратыяй. Яно аказвала непасрэдны ўплыў на палітыку полацкіх князёў. Трэба адзначыць, што роля полацкага баярства была значнай яшчэ ў ХІ ст., але ў ХІ ст. ў полацкім княстве існавала моцная княжацкая ўлада і мясцовая арыстакратыя ў сваіх паўнамоцтвах было абмежавана. З паслабленнем княжацкай ўлады, мясцовае баярства, якое кіравала вечавымі сходамі пачынае адыгрываць галоўную ролю. Гэта даказваюць падзеі ў Полацку 1151 і 1158 гг. У 1151 г. полацкія гараджане адправілі ў зняволенне ў Мінск полацкага князя Рагвалода, галоўнага саперніка Расціслава Глебавіча, запрасіўшы апошняга на полацкае княжэнне і прысягнуўшы яму ў вернасці. У 1158 г. у горадзе сабралася веча, і па змове палачан Расціслаў быў выдалены, а былы полацкі князь Рагвалод быў зноў запрошаны на полацкі пасад. Гэтыя падзеі гавораць пра галоўную ролю у палітычным жыцці Полацка вечавога кіраўніцтва. Такім чынам, ужо к канцу ХІІ ст. Полацкая зямля уяўляла сабой тып феадальнай дзяржавы падобнай на Наўгародскую феадальную рэспубліку, дзе існавалі ўсталяваныя рысы алігархічнага кіраўніцтва.

Падабенства палітычных сістэм Полацкага і Наўгародскага княстваў яскрава праяўляўся ў самастойнай палітыкі княстваў, накіраванай на ўзмацненне сваёй дзяржаўнасці, дамінуючае значэнне веча ў палітычным жыцці. Галоўнае адрозненне палітычнай сістэмы Ноўгарада і Смаленска ад Полацка – наяўнасць у апошнім дынастычнай княжацкай ўлады, якой не было ў Ноўгарадзе. Такім чынам полацкае баярства падкрэслівае сваё незалежнае ад кіеўскіх князёў становішча наяўнасцю ў Полацку сваёй дынастычнай княжацкай лініі.

Калі Полацкае і Наўгародскае княствы, як адзначалася мелі падабенствы, звязаныя з імкненнем панаваць на поўначы Усходняй Еўропы і звязаныя з імкненнем кантраляваць паўночную частку шляху “з варагаў у грэкі”, то суседняя з Полацкім княствам Тураўская зямля, на пачатковым этапе свайго існавання, імкненняў да аўтаноміі і самастойнай палітыкі не праяўляла. Гэта было звязана з адсутнасцю тут мясцовай княжацкай дынастыі і было абумоўлена суседствам Тураўскай зямлі з Кіеускім княствам. Менавіта гэта і было прычынай поўнага падпарадкавання Турава ўладзе кіеўскіх князёў, і адсутнасцю сепаратыскіх намаганняў (за выключыннем тураўскага князя Святаполка, які быў пасаджаны на гэту пасаду кіеўскім князем Уладзімірам).



Такім чынам, закладзеныя ў Х – ХІ стст. падмуркі самастойнасці Полацкага княства сталі перадумовай таго, што у ХІІ ст. яно паспяхова адстойвае свае межы, дасягае небывалага культурнага ўздыму, які быў звязаны з распаўсюджаннем хрысціянства і духоўнай дзейнасцю Ефрасінні Полацкай, распаўсюджаннем манументальнага дойлідства. Полацкае княства, са сваімі лепшымі культурнымі дасягненнямі, палітычнай сістэмай і палітычнымі інстытутамі прыносіць лепшыя здабыткі ў Вялікае княства Літоўскае Рускае і Жамойцкае.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


  1. Алексеев Л.В. Полоцкая земля (Очерки истории Северной Белоруссии в ІХ – ХІІІ вв.) // М.: Наука, 1966 – 298 с.: ил.

  2. Алексеев Л.В. Западные земли домонгольской Руси: очерки истории, археологии, культуры: в 2 кн. / Л.В. Алексеев: Ин-т археологии РАН. – М.: Наука, 2006. Кн. 1. – 2006. – 289 с.

  3. Алексеев Л.В. Смоленская земля в ІХ – ХІІІ вв. / Л.В. Алексеев. – Москва: Наука, 1980. – 260 с.

  4. Алексеев С.В. Ярослав Мудрый. Самовластец Киевской Руси / С.В. Алексеев – М.: Вече, 2006. – 304 с. ил – (Устроители Земли Русской).

  5. Арлоў У. Таямніцы Полацкай гісторыі. – Мн.: Полымя, 2000. – 464 с.: іл.

  6. Археалогія Беларусі. У 4 т. Т.3. Сярэдневяковы перыяд (ІХ – ХІІІ стст). / Я.Г. Звяруга, Т.М. Каробушкіна, П.Ф. Лысенка, Г.В. Штыхаў; Навук. рэд. П.Ф. Лысенка. – Мн.: “Беларуская навука”, 2000, 554 с.: іл.

  7. Бадрухін У. Фарміраванне дзяржаўнасці і ўзаемаадносіны Украіны і Беларусі ў сярэднявеччы. БГЧ № 1 2000. с. 7 – 9

  8. Белякович Н.Н. Политология: учеб. Пособие / Н.Н. Белякович. – 2-е изд. Перераб. и доп. – М.: Изд-во деловой и учебной литературы, 2007. – 408 с.

  9. Беляев И.Д. Отношение Приднепровских городов к варяжским князьям, пришедшим из Новгорода до взятия Киева в 1171 г. войсками Боголюбского. – М.: Университетская типография, 1848. – 32 с.

  10. Беляев И.Д. Рассказы из русской истории. – Москва: Синодальная типография, 1865. – 416 с.

  11. Беляев И.Д. Рассказы из русской истории. История Полотска, или Северо – Западной Руси, от древнейших времен, до Люблинской унии, Ч. 1: [Строй жизни Полотска и Вкл]. – М. – 456 с.

  12. Белоруссия в эпоху феодализма / Акад. Наук БССР, Ин-т истории, Арх. ун-т. МВД БССР. Т. 1 С древнейших времен до середины XVI века / Сост.: З.Ю. Копысский. – 515 с.

  13. Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. Дапаможнік. – Мн.: ВП “Экаперспектыва”, 2000. – 319 с.

  14. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 1 Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. / Рэдкал: М. Касцюк (гал. рэд.) і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 2000 – 351 с.; іл.

  15. Гісторыя Беларусі: Падруч. У 2 ч. Ч. 1 Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў і інш.; Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мн.: Выш. шк., 2003 – 416 с.

  16. Гісторыя Беларускай ССР у пяці тамах. Гал. рэд. / М. Ігнаценка, Мн.: Навука і тэхніка, 1972 – 632 с.

  17. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. / І.П. Крэнв, І.І. Коўкель, С.В. Марозава, С.Я. Сяльверстава, І.А. Федараў. – Мн.: РІВШ БДУ, 2000. – 656 с.

  18. Голубовский П.В. История Смоленской земли. – Киев: Тип. Имп. Ун-та Св. Владимира. – 337 с.

  19. Греков Б.Д. Киевская Русь. – М.: ООО “Издательство АСТ”, 2003. – 578 с.

  20. Гудзий Н.К. Хрестоматия по древнерусской литературе. Сост. Н.К. Гудзий. Учеб. пособие для студентов пед. ин-тов по спец. № 2101 «Русский язык и литература». Науч. Ред. Проф. Н.И. Прокофьев. Изд. 8-е М.: “Просвещение”, 1973. 528 с. ил.

  21. Давыдов М.Г. Российские государи: 862 – 1598. – Смоленск: Русич, 2003. – 468 с.: с ил.

  22. Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі. – Мн.: БДУ, 2000. – 127 с.

  23. Данилевич В.Е. Очерки истории Полоцкой земли до конца ХIV Столетия: Тип. В.І. Завадского, 1896: 260 с.

  24. Довнар – Запольский М. Очерк истории Кривической и Дреговической Земель до конца ХІІ столетия / М. Довнар – Запольский . – Киев: Типогр. Т-ва И.Н. Кушнерев и К в Москве. Киев. отд-ние, 1891. – 178 с.

  25. Довнар – Запольский М.В. Политический строй Древней Руси. Вече и Князь / проф. М. Довнар – Запольский. – М.: т-во М.А. Сытина, ценз. 1906. – 63 с.

  26. Долгов В.В. Быт и нравы Древней Руси. – М.: Яуза, Эксмо, 2007. – 512 с.

  27. Дук Д. Древо жизни Полоцкого городища // Родина. – 2007. - №10. – С. 37 – 39.

  28. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полац. і новагарод. Перыяды / М. Ермаловіч ; Прадм. М. Ткачова. – 2-е выд. – Мн.: Маст. Літ., 2001. – 366 с.: іл.

  29. Жылінскі Г. Утварэнне першых дзяржаўных аб’яднанняў славян на Ўсходнееўрапейскіх землях // Гісторыя; праблемы выкладання. – 1998. № 3. – С. 28 – 36.

  30. Загарульскі Э.М. Заходняя Русь: ІХ – ХІІІ стст.: Вучэб. дапам. – Мн.:Універсітэцкае, 1998. – 240 с.

  31. Заяц Ю.А. Заславль в эпоху феодализма. / АН Беларуси, Ин-т истории. – Мн.: Наука і тэхніка, 1995. – 207 с.

  32. Заяц Ю.А. Основные итоги археологического изучения Заславля // Заслаўскія чытанні. – 1995 г. – Заслаўе, 1997. – С. 48 – 49.

  33. Заяц Ю.А. Менская земля: этапы фармавання // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. - №3. – С. 11 – 16.

  34. Заяц Ю.А. Полоцкие события “Саги об Эймунде” // Полоцкий летописец. – 1993. - №1. С. 5 – 11.

  35. Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Уступ. арт. А.Н. Грыцкевича; Камент. і заўвагі Э.Н. Гнеўкі. – 5-е выд. – Мн.: Беларусь,1992. – 190 с., [12] л. іл.

  36. История России: В 6 т. Том первый, Древняя Русь, С древнейших времен до 1462 года. / Автор Ю.Н. Лубченков, автор – составитель Г.В. Клокова. – М.: «РИПОЛ КЛАССИК», 1998. – 400 с.

  37. История древней и средневековой Руси / А.Ю. Дворниченко, М.В. Кривошеев, Ю.В. Кривошеев. – Гатчина: СЦДБ, 2005. – 384 с.

  38. Исландские саги: в 2 т. – Т. 2. – Под. Общ. ред. О.А. Смирницкой. – СПб.: Наука, 2006. – 412 с.

  39. Ипатьевская летопись / Под ред. Е.Ф. Карского. – [Респ. изд. 1926 – 1928 гг.] – М.: Яз. Рус. культуры: Кошелев, 1997. – М, VIII, 758с. – [Полное собрание русских летописей] УДК: [947 – 957]: 930.

  40. Карамзин Н.М. История государства Российского: В 3-х кн. Кн. 1 – СПб.: Кристалл, 2000. – 704 с.

  41. Ключевский В.О. Курс русской истории. – М.: Просвещение 1998. – 520 с.

  42. Коновалов Ю.В. Русско – скандинавские связи середины ІХ – середины ХІ вв. // Историческая генеалогия. Вып. Б. Екатеринбург,1995. С. 48 – 51.

  43. Копысский З.Ю. Социально – политическое развитие городов Белоруссии в XVI – первой половине XVII в. Мн.: Наука и техника 1975. – 425 с.


1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка