Конкурс творчых вучнёўскіх работ (далей конкурс), прымеркаваны да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ініцыятыва грамадскага аб’яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі",



Дата канвертавання15.05.2016
Памер42.61 Kb.
ТыпКонкурс
ПАЛАЖЭННЕ

аб конкурсе творчых вучнёўскіх работ

да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

I. Агульныя палажэнні

Конкурс творчых вучнёўскіх работ (далей – конкурс), прымеркаваны да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – ініцыятыва грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Віцебскага грамадскага об’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, ЦБС горада, упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама і ўстановы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”», скіраваная на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганду айчыннай мовы і літаратуры, развіццё мастацкай творчасці сярод навучэнцаў.

1.1. Мэтамі конкурсу з’яўляюцца:

– выхаванне ў навучэнцаў пачуцця патрыятызму, высокіх маральных якасцей і эстэтычнага густу, нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскага абавязку; – - - павышэнне цікаўнасці навучэнцаў да гісторыі і сучаснасці Радзімы, выхаванне павагі да яе гераічнага мінулага;

– выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадастаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

– дэманстрацыя і прапаганда найлепшых дасягненняў навучэнцаў і іх педагогаў, досведу працы навучальных устаноў па арганізацыі творчай дзейнасці.

1.2. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Віцебскае грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі” , ЦБС горада, упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама і ўстанова «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» (далей – Арганізатары).

1.3. Удзельнікамі конкурсу і аўтарамі творчых работ могуць быць вучні ІХ – ХІ класаў агульнаадукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь. Колькасць удзельнікаў не абмежавана. Матэрыялы на конкурс дасылаюць самі ўдзельнікі або педагогі-кіраўнікі.

1.4. Матэрыялы, дасланыя на конкурс, якія, на думку Арганізатараў, уяўляюць творчую каштоўнасць, могуць быць апублікаваны Арганізатарамі ў абласных СМІ і часопісе “Роднае слова”.

ІІ. Парадак правядзення конкурсу

2.1. Конкурс праводзіцца ў наступныя тэрміны:

пачатак конкурсу – 1 лістапада 2013 года;

заканчэнне прыёму работ – 1 красавіка 2014 года;

падвядзенне вынікаў – 15 мая 2014 года.

2.2.1. Кожны ўдзельнік ці група ўдзельнікаў можа прадставіць на конкурс не больш як адну творчую работу (эсэ, сачыненне, літаратурны праект, апавяданне, п’еса, зборнік ці нізка вершаў).

2.3. Першая старонка (тытульны ліст) конкурснай работы павінна змяшчаць:

– прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара(ў) (поўнасцю);

– прозвішча, імя, імя па бацьку адказнага за выпуск (поўнасцю);

месца вучобы, клас, паштовы адрас і тэлефон навучальнай установы;

– хатні адрас, электронны адрас (калі ёсць), нумары тэлефонаў (хатні, мабільны) удзельніка (удзельнікаў);

– тэма творчай работы ці назва зборніка, у які ўваходзяць творы вучня (вучняў) данай навучальнай установы (творы настаўнікаў могуць быць прадстаўленыя, але ў конкурсе не ўдзельнічаюць).

2.4. Конкурс праводзіцца па наступных тэматычных накірунках:

– 70-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;

– “Іх імёнамі названы…”;

– Мае родзічы – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны;

– “Люблю цябе, чыстая Белая Русь”.

2.5. Дасланыя конкурсныя работы павінны быць прадстаўлены ў друкаваным і электронным выглядзе. Работы, дасланыя на конкурс, аўтарам не вяртаюцца.

2.6. Тэкст творчай работы (акрамя зборнікаў творчасці) павінен быць надрукаваны ў тэкставым рэдактары MSWord. Шрыфт Times New Roman, 14 кегль, інтэрвал 1,5. Параметры старонкі: справа – 10 мм, злева – 30 мм, зверху і знізу – па 20 мм. Нумарацыя старонак – зверху па цэнтры старонкі. Асноўны тэкст работы павінен быць захаваны асобным файлам, назва якога складаецца з прозвішча канкурсанта і слова “text”.

2.7. Дасланая конкурсная работа павінна суправаджацца заяўкай з наступнымі звесткамі:

– прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара(ў) (поўнасцю);

– прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка(оў) (поўнасцю), пасада, кваліфікацыйная катэгорыя;

– месца вучобы, клас, паштовы адрас, электронны адрас і тэлефон навучальнай установы;

– хатні адрас, электронны адрас (калі ёсць), нумары тэлефонаў (хатні, мабільны) аўтара(ў);

Заяўка павінна змяшчаць наступны тэкст: “З Палажэннем аб конкурсе творчых вучнёўскіх работ” азнаёмлены(а), з выкладзенымі ў ім умовамі згодзен (згодна). Заяўка завяраецца подпісам аўтара(ў) і кіраўніка(оў).

Конкурсныя работы з пазнакай “На конкурс” дасылаюцца на адрас Віцебскага ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”: 210010, г. Віцебск, вул. Праўды, 18, к. 24.

2.9. Экспертызу работ праводзіць конкурсная камісія (журы) пасля заканчэння прыёму работ. Журы фарміруюць Арганізатары конкурсу.

2.10. У склад журы ўваходзяць прадстаўнікі Арганізатараў, а таксама іншых зацікаўленых арганізацый па запрашэнні Арганізатараў конкурсу. Узначальваюць журы прадстаўнікі Арганізатараў.

2.11. Экспертыза работ праводзіцца па крытэрыях, пералічаных у раздзеле ІІІ гэтага Палажэння.

2.12. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі падарункамі.

2.13. Вынікі конкурсу будуць надрукаваны ў абласных СМІ і у № 6 часопіса “Роднае слова” за 2014 год. Права першай публікацыі вынікаў конкурсу належыць выключна Арганізатарам.

ІІІ. Крытэрыі экспертызы конкурсных работ

3.1. Пры правядзенні экспертызы конкурсных работ конкурсная камісія (журы) ацэньвае:

– арыгінальнасць тэкстаў;

– мастацкі падыход (жанравая адпаведнасць, глыбіня праблематыкі, збалансаванасць зместу і формы, мастацкая якасць твораў);

– змястоўную падборку твораў у зборніку (для зборнікаў творчасці);

– знешняе мастацкае афармленне выдання (для зборнікаў творчасці);

– ступень выкарыстання магчымасцей вобразна-выяўленчых сродкаў;

– адпаведнасць выкладу матэрыялу нормам сучаснай беларускай мовы;

- багацце і дасканаласць лексічнага запасу;

– адпаведнасць патрабаванням па афармленні конкурсных работ (для творчых работ).

IV. Дадатковыя ўмовы



4.1. У Палажэнне могуць быць унесенены змены, якія зацвярджаюцца Арганізатарамі.
: wp-content -> uploads -> 2013
2013 -> Форма №1-иг, лбг
2013 -> План ідэалагічнай І выхаваўчай работы на I чвэрць 2013/2014 навучальнага года
2013 -> Сябры! Вы з’яўляецеся сябрам/актывістам моладзевай арганізацыі альбо ініцыятывы?
2013 -> Библиотека справочно-библиографический отдел
2013 -> Правапіс канчаткаў назоўнікаў першага скланення ў адзіночным ліку
2013 -> Друзья! Вы являетесь членом/активистом молодёжной организации или инициативы?
2013 -> Расклад пазаўрочных заняткаў на I паўгоддзе
2013 -> Дырэктар А. А. Марціновіч
2013 -> Выказваем салідарнасьць з жыхарамі Слоніму патрабуем спыніць палітычны перасьлед і аднавіць на працы Івана Шэгу




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка