Конкурса «Наш родны край прыгожы самы»



Дата канвертавання21.06.2016
Памер22.68 Kb.
ТыпКонкурс
Зацвярджаю:

Дырэктар ДУК “Любанская РЦБ”

_____________ В. А. Ермак

“10 ” лютага 2016 года



ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні раённага літаратурнага конкурса

«Наш родны край прыгожы самы», прысвечанага 450-годдзю г. Любань

1. Мэты і задачы конкурса

- выяўленне  і падтрымка найболей таленавітых маладых аўтараў Любашчыны - пошук літаратурных твораў, якія адлюстроўваюць гісторыю і сучасную рэчаіснасць роднага краю



2. Літаратурны конкурс праводзіцца па намінацыях:

– “Малая проза”

– “Паэзія”

– “Публіцыстыка”

– “Успаміны. Інтэрв’ю. Эсэ”.

3. Заснавальнікі конкурса:

– Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага РВК

– ДУК “Любанская РЦБ”
4. Тэрміны правядзення:
З 10.02.2016 па 30.05.2016

5. Удзельнікі конкурса:

У конкурсе прымаюць удзел усе жадаючыя розных узроставых катэгорый.



6. Умовы правядзення конкурса:

Удзельнікі конкурса рыхтуюць аўтарскія творчыя работы (літаратурныя творы, эсэ, успаміны), у якіх адлюстроўваецца іх асабістае ўспрыняцце гісторыі г.Любань



7. Афармленне работ:

Творы павінны быць надрукаваны на адной старонцы ліста фармата А4. Памер шрыфта – 14. Агульны аб’ём прапанаваных работ не павінен быць большым за 3 друкаваныя лісты. Конкурсныя работы дасылаюцца з 10.02.2016 па 30.05.2016 (з паметкай “На конкурс”) на паштовы адрас:

223812 г. Любань, вул. Першамайская, д.33, Любанская раённая цэнтральная бібліятэка і на электронны адрас bibl-33@mail.ru . Мовы конкурсных работ: беларуская, руская.

На тытульным лісце неабходна ўказаць:

- прозвішча, імя, імя па бацьку;

- дату нараджэння;

- месца працы або вучобы;

- адрас для перапіскі;

- нумары кантактных тэлефонаў;

- E-mail (калі ёсць).


Работы, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, не разглядаюцца.

Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.


Факт падачы заяўкі сведчыць аб згодзе аўтара, у выпадку перамогі, на размяшчэнне дадзенага твора ў друкаваных і электронных СМІ і на наступную магчымую публікацыю на безганарарнай аснове ў друкаванай прадукцыі, якая можа быць выпушчаная па выніках конкурсу. Пры гэтым за аўтарам захоўваюцца выключныя аўтарскія правы на апублікаваныя творы як падчас правядзення дадзенага конкурсу, так і пасля яго.

8. Падвядзенне вынікаў конкурса:

Пераможцы літаратурнага конкурса вызначаюцца ў кожнай намінацыі.



Удзельнікі конкурса, якія занялі 1-3 месцы, будуць узнагароджвацца дыпломамі і прызамі падчас свята, прысвечанага юбілею горада Любань.

Лепшыя работы будуць апублікаваны на старонках раённай газеты “Голас Любаншчыны”.
: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка