Конкурсаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"



Дата канвертавання15.05.2016
Памер163.86 Kb.
ТыпКонкурс

ПРАЕКТ


ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні конкурсаў рэспубліканскай

акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“

у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай

моладзі ”Я – грамадзянін Беларусі“

1. Агульныя палажэнні.

1.1. У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ (далей – Акцыя), зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2011 г. № 65 і планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках Акцыі на 2013-2015 гады, зацверджаным Намеснікам Міністра Рэспублікі Беларусь ад 6.02.2013 г. № 11-01-12/400/дс/2, у рамках Акцыі праводзяцца:

конкурс юных экскурсаводаў ”Мая малая радзіма“;

краязнаўчая акцыя ”Збяры Беларусь у сваім сэрцы“;

конкурс-выстаўка ”Упрыгожым Беларусь кветкамі“;

конкурс творчых работ ”І гучала над калыскай“;

конкурс сацыяльных праектаў ”Мая сям’я – мой гонар“;

конкурс на лепшы фотаздымак аб малой радзіме ”Квітней, мая Беларусь!“.

1.2. Заснавальнікам конкурсаў Акцыі з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Па даручэнні Міністэрства адукацыі арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення конкурсаў Акцыі ажыццяўляюць: Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Рэспубліканскі цэнтр тэхнічнай творчасці, рэдакцыя газеты ”Пераходны ўзрост“.

1.3. Удзельнікі конкурсаў – калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі, асобныя навучэнцы, творчыя сямейныя калектывы (у 2-х узроставых катэгорыях: да 14 гадоў, 14 гадоў і старэйшыя).

2. Тэрміны правядзення конкурсаў.

2.1. Конкурсы праводзяцца з лютага па снежань 2014 года (акрамя краязнаўчай акцыі ”Збяры Беларусь у сваім сэрцы“) ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку і ва ўстановах адукацыі абласнога (Мінскага гарадскога) і рэспубліканскага падпарадкавання;

другі этап (адборачны) – раённы, раённы для гарадоў, якія маюць раённае дзяленне, гарадскі (акрамя г. Мінска);

трэці этап (адборачны) – абласны, Мінскі гарадскі. На дадзеным этапе могуць прымаць удзел установы адукацыі абласнога і Мінскага гарадскога падпарадкавання;

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі. Рэспубліканскі этап праводзіцца ў два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім туры разглядаюцца справаздачныя матэрыялы пераможцаў абласных этапаў конкурсаў, а на выніковым –  творчая абарона навучэнцамі сваіх конкурсных работ.

2.2. Рэгіянальныя саветы па правядзенні Акцыі выбіраюць тэрміны правядзення адборачных этапаў конкурсаў.

3. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі.

3.1. Пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсах могуць выкарыстоўвацца творчыя і даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў за перыяд Акцыі (2006-2014 гг.).

3.2. Арганізатарам правядзення конкурсаў юных экскурсаводаў ”Мая малая радзіма“, краязнаўчай акцыі ”Збяры Беларусь у сваім сэрцы“, конкурса-выстаўкі ”Упрыгожым Беларусь кветкамі“ з’яўляецца ўстанова адукацыі ”Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства“.

3.2.1. Конкурс юных экскурсаводаў ”Мая малая радзіма“.

3.2.1.1. Конкурс праводзіцца з 10 лютага па 1 лістапада 2014 года.

3.2.1.2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі.

3.2.1.3. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

духоўнае ўзбагачэнне асобы навучэнца праз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны сваіх землякоў, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі за дасягненні сваіх землякоў;

сістэматызацыя агульнавядомых гістарычных, культурных, эканамічных, прыродных, сацыяльных каштоўнасцей малой радзімы, выяўленне яе малавядомых адметнасцей;

папулярызацыя асаблівасцей гісторыка-культурных і прыродных дастапомнасцей малой радзімы;

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў экскурсійную дзейнасць, прывіццё навыкаў экскурсавода;

развіццё творчых здольнасцей, садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню, набыццё камунікатыўных навыкаў праз далучэнне да экскурсійнай дзейнасці;

пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў праз экскурсійную дзейнасць;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных экскурсаводаў.

3.2.1.4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

”Гарады“ (сталіца, гарады абласнога падпарадкавання); ”Адміністрацыйна-тэрытарыяльны раён у складзе горада“;

”Гарады раённага падпарадкавання“;

”Пасёлкі гарадскога тыпу“;

”Сельскія населеныя пункты“.

3.2.1.5. Удзельнікі конкурсу праводзяць папярэднюю работу: падбіраюць матэрыял для экскурсіі, даследуюць аб’екты, вызначаюць тэму, апрацоўваюць сабраны фактычны матэрыял, ствараюць ”партфель юнага экскурсавода“, складаюць экскурсійны маршрут, працуюць над тэкстам і методыкай правядзення экскурсіі.

Удзельнікі конкурсу да 15 хвілін прэзентуюць экскурсію па малой радзіме (адпаведна намінацыі). Экскурсія можа быць тэматычнай альбо комплекснай, агляднай, па жаданню ўдзельніка конкурсу. Юны экскурсавод павінен прэзентаваць экскурсію па сваёй мясцовасці і раскрыць адвольна выбраную тэму экскурсіі. Колькасць аб’ектаў падчас правядзення экскурсіі не абмяжоўваецца. Выявы аб’ектаў прадстаўляюцца мультымедыйна.

На конкурс прадстаўляецца:

вочная прэзентацыя экскурсіі ўдзельнікам конкурсу (юным экскурсаводам);

відэаматэрыял экскурсіі, якую праводзіць удзельнік конкурсу на мясцовасці (без уліку часу, неабходнага на пераход ад аб’екта да аб’екта);

уводзіны, нітка маршрута і тэкставы варыянт распрацаванай экскурсіі з пазначэннем аўтара;

”партфель юнага экскурсавода“ (фотаздымкі выбраных экскурсійных аб’ектаў з кароткай анатацыяй і іншы наглядны матэрыял, які можа дапоўніць патрэбныя звёны глядзельнага рада аб’ектаў, дапамагчы насыціць экскурсію бачнымі вобразамі (фотаздымкі людзей, карты, схемы, малюнкі, дакументы і інш.);

мультымедыйная прэзентацыя.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі экскурсійнага прадстаўлення:

-вытрыманасць тэматыкі экскурсіі;

-змястоўнасць валодання інфармацыяй аб экскурсійных аб’ектах;

-канкрэтнасць і даходлівасць;

-лагічнасць пераходаў для аб’яднання матэрыяла экскурсіі ў адзінае цэлае;

-спалучэнне паказа і расказа;

-культура мовы, валоданне маўленчымі сродкамі;

-валоданне аўдыторыяй;

-займальнасць, крэатыўнасць, артыстызм;

-прытрымліванне хранаметражу.

3.2.1.6. Конкурсныя матэрыялы (да 15 лепшых работ – пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу), тэкставы матэрыял і пратаколы пасяджэння журы дасылаюцца на рэспубліканскі этап да 20  кастрычніка 2014 года па адрасе: 220131, г.  Мінск, вул. Лук’яновіча, 18, аддзяленне краязнаўства УА ”Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства“. Тэлефон для даведак: (017) 288 42 16, e-mail: belarusunitur@mail.ru.

3.2.2. Краязнаўчая акцыя ”Збяры Беларусь у сваім сэрцы“.

3.2.2.1. Акцыя праводзіцца ў адпаведнасці з пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.03.2013 г. № 11-01-07/39.

У 2014 годзе ўдзельнікі акцыі наведваюць Мінскую вобласць (г.  Мінск, Нясвіж, Барысаў, Маладзечна, Слуцк) і Віцебскую (г. Віцебск, Полацк, Оршу, Браслаў, Паставы). Адпаведна ўмовам конкурсу наведваюць не менш 3-х з прапанаваных населеных пунктаў.

Акрамя прапанаваных населеных пунктаў для наведвання ў кожнай вобласці дапускаецца і асабісты выбар населеных пунктаў удзельнікамі акцыі, але іх павінна быць не менш 3-х.

3.2.2.2. Конкурсныя матэрыялы (па 6 лепшых відэафільмаў аб кожнай вобласці – пераможцаў абласных этапаў конкурсу), тэкставы матэрыял і пратаколы пасяджэння журы дасылаюцца на рэспубліканскі этап да 20 кастрычніка 2014 года па адрасе: 220131, г. Мінск, аддзяленне краязнаўства УА ”Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства“. Тэлефон для даведак: (017) 288 42 16, e-mail: belarusunitur@mail.ru.

3.2.3. Конкурс-выстаўка ”Упрыгожым Беларусь кветкамі“.

3.2.3.1. Конкурс праводзіцца з 10 сакавіка па 30 кастрычніка 2014 года.

3.2.3.2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі.

3.2.3.3. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

далучэнне вучняў да добраўпарадкавання і азелянення тэрыторый устаноў адукацыі праз стварэнне і ажыццяўленне праектаў кветнікаў;

фарміраванне эстэтычнай і экалагічнай культуры ў вучняў як умова выхавання сацыяльна актыўнай асобы;

выхаванне патрыятызму і пачуцця любові да Радзімы;

папулярызацыя дзейнасці аб'яднанняў па інтарэсах устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі эколага-біялагічнай накіраванасці;

абмен вопытам работы ўстаноў адукацыі і пашырэнне ведаў у галіне ландшафтнага дызайну.

3.2.3.4. Намінацыі конкурсу:

”Памяць Перамогі“;

”Фарбы саду“;

”Рутарый“;

”Там, дзе я жыву“;

”Фантазіі ў мундзіры“.

Намінацыя ”Памяць Перамогі“ прысвечана 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захапнікаў. Намінацыя ўяўляе сабой тэматычны кветнік з выкарыстаннем кветкава-дэкаратыўных раслін. Памер кветніка не менш за 10 м2.

Намінацыя ”Фарбы саду“ уяўляе сабой кветнік ландшафтнага стылю – міксбодзеры, размешчаныя ля будынка, на газоне з выкарыстаннем аднагадовых і шматгадовых кветкава-дэкаратыўных раслін, лісцяных, іглічных, драўляна-хмызняковых раслін. Памер міксбодзера не менш за 6 м2 .

Намінацыя ”Рутарый“ ўяўляе сабой кветнік ландшафтнага стылю з выкарыстаннем пнёў, карчакоў, галінак.

Намінацыя ”Там, дзе я жыву“ уяўляе сабой фотасправаздачу кветкавага афармлення горада, пасёлка, вёскi ў выглядзе прэзентацыі, альбома з указаннем асартыменту кветкава-дэкаратыўных раслін.

Намінацыя ”Фантазіі ў мундзіры“ уяўляе інтэр'ерную кампазіцыю, выкананую з восеньскіх кветак, з абавязковым выкарыстаннем бульбы (клубні, бацвінне, кветкі і інш.). Памер работы ад 1 м.

Удзельнікі намінацый прадстаўляюць арганізатарам творчыя справаздачы, якія змяшчаюць тэарэтычнае апісанне ідэі праекта, мэты і задачы, фотаматэрыялы паэтапнага выканання работ, вынікі праекта.

Творчая справаздача ў намінацыях ”Памяць Перамогі“, ”Фарбы саду“, ”Рутарый“, ”Там, дзе я жыву“ складаецца з тэкставага матэрыялу ў друкаваным выглядзе (фармат А4, шрыфт Times New Roman 14), мультымедыйнай прэзентацыі, выкананай у праграме Microsoft Office Power Point і папкі фотаматэрыялаў (фармат jpeg) у электронным выглядзе.

Намiнацыя ”Фантазіі ў мундзіры“ праводзiцца вочна.

3.2.3.5. Правілы афармлення работ.

Творчыя справаздачы намінацый ”Памяць Перамогі“, ”Фарбы саду“, ”Рутарый“, павінны ўтрымліваць графічную частку і апісанне праектнай часткі: асартымент раслін, эксплікацыю, умоўныя абазначэнні і вынікі яго ўвасаблення. Праект выконваецца ў колеры на фармаце А4.

3.2.3.6. Конкурсныя матэрыялы (па 6 лепшых матэрыялаў ад кожнай вобласці ў кожнай намінацыі – пераможцаў абласных этапаў конкурсу), тэкставы матэрыял і пратаколы пасяджэння журы дасылаюцца на рэспубліканскі этап да 20 кастрычніка 2014 года па адрасе: 220131, г. Мінск, вул. Макаёнка, 8, аддзяленне экалогіі УА ”Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства“. Тэлефон для даведак: (017) 263 51 78, www.eco.unibel.by

3.3. Арганізатарам правядзення конкурсу творчых работ ”І гучала над калыскай“ з’яўляецца рэдакцыя газеты ”Пераходны ўзрост“.

3.3.1. Конкурс праводзіцца з 3 сакавіка па 15 верасня 2014 года.

3.3.2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў адукацыі.

3.3.3. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне светапогляду і духоўных каштоўнасцяў асобы праз даследаванне духоўнай спадчыны продкаў, сямейных традыцый; прывіццё пачуцця гордасці, павагі і любові да сваёй сям’і, свайго роду праз дакрананне да “народнага слова” і далучэнне моладзі да літаратурна-публіцыстычнай дзейнасці;

адраджэнне традыцый продкаў, перайманне сямейных абрадаў, умацаванне сямейных сувязяў праз далучэнне маладога пакалення да вывучэння фальклору: народнай музычна-спеўнай культуры мясцовасці, вусна-паэтычнай і літаратурнай творчасці;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных журналістаў – актыўных удзельнікаў конкурсу.

3.3.4. На конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы літаратурна-публіцыстычных жанраў, тэматыка якіх звязана з народнай музычна-спеўнай культурай мясцовасці, вусна-паэтычнай і літаратурнай творчасцю рэгіёна (замалёўкі пра калыханкі, забаўлялкі, пацешкі, іншыя формы народнага фальклору, якія дапамагалі нашым продкам выхоўваць дзяцей, а таксама пра носьбітаў гэтай унікальнай “народнай педагогікі”).

3.3.5. Конкурсныя работы (тэкст – да 3 000 знакаў, пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

3.3.6. Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) у два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім – рэдакцыя разглядае дасланыя матэрыялы для вызначэння іх годнасці да публікацыі. Лепшыя творчыя работы друкуюцца (пры неабходнасці – у рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты, сайце выдання (www.pvz.by) і выстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў. Іх аўтары становяцца фіналістамі конкурсу і адзначаюцца спецыяльнымі дыпломамі (граматамі) газеты ”Пераходны ўзрост“. Па выніках абмеркавання чытачоў вызначаецца ўладальнік спецыяльнай узнагароды рэдакцыі газеты ”Пераходны ўзрост“. Інфармацыя пра фіналістаў размяшчаецца на “старонцы славы” газеты ”Пераходны ўзрост“ (на сайце выдання).

На выніковым – рэспубліканскае журы, разгледзеўшы работы фіналістаў, вызначае пераможцаў і прызёраў.

3.3.7. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на рэспубліканскі этап конкурсу да 15 верасня 2014 года на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а. Тэлефон/факс: (017)  287 19 59, e-mail: p_vozrast@tut.by.

3.4. Арганізатарам правядзення конкурсу сацыяльных праектаў ”Мая сям’я – мой гонар“ з’яўляецца ўстанова адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі“.

3.4.1. Конкурс праводзіцца з сакавіка па снежань 2014 года. 3.4.2.Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі.

3.4.2. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

выяўленне станоўчых сямейных традыцый і ўмацаванне сувязей паміж пакаленнямі;

умацаванне аўтарытэту сям’і ў грамадстве, павышэнне прэстыжу сям’і, ролі бацькоўства і мацярынства;

развіццё сацыяльнай актыўнасці сем’яў, актуалізацыя ролі сям’і ў выхаванні духоўнасці, маральнай культуры грамадства;

духоўнае ўзбагачэнне асобы вучня праз даследванне сямейных традыцый;

фарміраванне пачуцця гордасці, павагі і любові да сваёй сям’і, грамадзянскай адказнасці за сваю будучыню і будучыню сваёй сям’і;

эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу асобы;

заахвочванне і стымуляванне творчай і грамадскай актыўнасці дзяцей і моладзі;

выяўленне і падтрымка творчай ініцыятывы педагогаў, дзяцей і моладзі, шырокіх груп насельніцтва, аўтарскіх калектываў, якія вывучаюць і папулярызуюць сямейную праблематыку, спрыяюць захаванню сямейнай спадчыны.

3.4.3. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

”Ад прадзедаў спакон вякоў…“ (індывідуальная);

”Сям’я – адзінства думак і спраў“ (калектыўная).

У намінацыі ”Ад прадзедаў спакон вякоў…“ на конкурс прадстаўляецца:

відэаролік, у якім раскрываюцца сямейныя традыцыі аўтара работы, іх гісторыя, адзначаецца ўдзел сям’і ў розных мерапрыемствах грамадскага, спартыўнага, культурнага і творчага жыцця раёна, горада; тэкставая анатацыя работы – кароткая характэрыстыка тэматычнага зместу работы, яе сацыяльнае вызначэнне.

Пры падрыхтоўцы відэаматэрыялу аўтар павінен выступіць ў ролі рэжысёра, аператара, сцэнарыста або акцёра.

Патрабаванні да відэароліка: працягласць – да 5 хвілін, тэхнічныя параметры: фармат – .avi, .mpg, або .wmv.

У намінацыі ”Сям’я – адзінства думак і спраў“ на конкурс прадстаўляецца сацыяльны праект, які накіраваны на павышэнне сацыяльнай значнасці сямейных зносін і выхавання, на прапаганду сямейных каштоўнасцяў, гарманічных сямейных адносін, умацаванне прэстыжу сям’і і бацькоўства ў сучасным грамадстве, а таксама садзейнічае выхаванню культуры ўнутрысямейных адносін, павагі да членаў сям’і старэйшых пакаленняў, вернасці сямейным традыцыям.

Праект павінен мець наступную структуру:

назва праекта;

тэрмін рэалізацыі;

мэта праекта;

прагназуемыя вынікі;

мэтавыя групы (у інтарэсах якіх ажыццяўляецца праект);

абгрунтаванне неабходнасці правядзення сацыяльнага праекта (не больш за 1 старонку);

асноўныя этапы і віды дзейнасці па праекце;

неабходныя рэсурсы па рэалізацыі праекта (фінансавыя, чалавечыя, матэрыяльныя);

сістэма ацэнкі і маніторынг рэалізацыі праекта.

Конкурсныя матэрыялы (па 6 лепшых работ у кожнай намінацыі – пераможцаў і прызёраў трэцяга этапа конкурсу (абласнога, Мінскага гарадскога) і пратаколы пасяджэння журы дасылаюцца на рэспубліканскі этап да 31 кастрычніка 2014 года па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Кірава, 16, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Тэлефон: (017) 327 31 38, e-mail: nchtdm@mail.ru.

Па выніках конкурсу будзе выдадзены зборнік лепшых работ.

3.5. Конкурс на лепшы фотаздымак аб малой радзіме ”Квітней, мая Беларусь!“.

3.5.1. Арганізатарам правядзення конкурсу на лепшы фотаздымак аб малой радзіме Квітней, мая Беларусь!“ з’яўляецца ўстанова адукацыі ”Рэспубліканскі цэнтр тэхнічнай творчасці“.

3.5.2. Конкурс праводзіцца з 10 лютага па 24 кастрычніка 2014 года.

3.5.3. Удзел у конкурсе могуць прымаць усе жадаючыя праз удзел у конкурсах, якія праводзяцца ўстановамі адукацыі, ці накіраваўшы свае работы ў адпаведнасці з дадзенымі ўмовамі непасрэдна арганізатару конкурсу.

3.5.4. Мэты і задачы конкурсу:

грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю;

фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь;

прыцягненне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадзянскай дзейнасці, да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны, пашырэнне і паглыбленне іх інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей;

выхаванне патрыятызму, любові да роднага краю сродкамі фотамастацтва;

эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу;

выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.

3.5.5. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

”Беларусь сінявокая“ (фотаздымкі па наступных тэматыках: сельскі і гарадскі пейзаж, рэкі і азёры, жывёлы Беларусі, помнікі гісторыі і культуры Беларусі);

”Я   з Белай Русі“ (партрэтныя фотаздымкі жыхара Беларусі); ”Беларусь у фармаце 3D“ (стэрэафотаздымкі па наступных тэматыках: сельскі і гарадскі краявід, жывёлы Беларусі, помнікі гісторыі і культуры Беларусі).

Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

Фотаработы будуць разглядацца ва ўзроставай катэгорыі з 12 да 16 годоў уключна.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі работ з'яўляюцца:

арыгінальнасць сюжэту;

мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі;

тэхнічная якасць фотаздымка.

Колькасць работ, якія прадстаўляюцца на конкурс адным аўтарам   да шасці. У выпадку, калі будуць адабраны некалькі фотаздымкаў аднаго аўтара, узнагароджваецца толькі адна работа, якая атрымала найвышэйшую адзнаку.

Дасланыя на конкурс работы аўтарам не вяртаюцца, яны могуць друкавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем іх аўтарства.

Патрабаванні да афармлення фотаработ.

Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгім боку (без паспарту). Работы, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, да конкурсу не дапускаюцца.

На зваротным баку кожнай фатаграфіі павінны быць наступныя дадзеныя: назва работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), узрост, назва ўстановы з указаннем вобласці, адраса і нумара тэлефона. Работы неабходна дасылаць у цвёрдай упакоўцы. За пашкоджанне здымкаў пры перасылцы арганізатары адказнасці не нясуць.

3.5.6. Фотаматэрыялы для ўдзелу ў заключным этапе прымаюцца да 22 верасня 2014 г. па адрасе: 220114 г. Мiнск, вул. Макаёнка, 12, УА  ”Рэспубліканскі цэнтр тэхнічнай творчасці“, з паметкай ”Фотаконкурс“. Тэлефон для даведак: (017) 267 78 80,
(017) 268 80 23. Канчатковае падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца ў кастрычніку 2014 г. Інфармацыя аб конкурсе размешчана на сайце УА  ”Рэспубліканскі цэнтр тэхнічнай творчасці“, www.rcttu.info.

3.6. Конкурсныя работы Акцыі прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і абавязкова на электронным носьбіце, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

4. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў.

4.1. Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе рэгіянальнымі і рэспубліканскім саветамі па правядзенні Акцыі ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў і прызёраў, а таксама вырашае пытанні іх заахвочвання.



4.2. Выніковы тур рэспубліканскага этапу конкурсаў Акцыі, канчатковае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсаў адбудзецца на выніковым зборы актыву Акцыі ў Нацыянальным адукацыйна-аздараўленчым цэнтры ”Зубронак“ у лістападзе-снежні 2014 года.

4.3. Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені і каштоўнымі падарункамі.
: uploads -> docs
docs -> Умовы правядзення конкурсаў у рамках рэспубліканскай
docs -> Конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"
docs -> Конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"
docs -> Да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
docs -> Да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
docs -> Міністэрства культуы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
docs -> Загад Міністэрства адукцыі Рэспублікі Беларусь №
docs -> Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра турызму i краязнаўства С. С. Мітраховіч
docs -> Да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка