Конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"



Дата канвертавання15.05.2016
Памер159.71 Kb.
ТыпКонкурс

УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ

конкурсаў у рамках рэспубліканскай

акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў

Беларусі і тым ганаруся“


1. Агульныя палажэнні.

1.1. У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ (далей – Акцыя) і планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках Акцыі на 2011-2012 гады, зацверджаных загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2011 г. № 65, у рамках Акцыі праводзяцца:

конкурс даследчых работ ”Таямніцы малой радзімы“;

конкурс творчых работ ”Бабулін куфэрак“;

конкурс даследчых работ ”Праз творчасць у прафесію жыцця“;

конкурс фотаработ ”Зямля пад белымі крыламі“;

конкурс экалагічных праектаў ”Родная зямля – Беларусь“.

1.2. Заснавальнікам конкурсаў Акцыі з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Па даручэнні Міністэрства адукацыі арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення конкурсаў Акцыі ажыццяўляюць: Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Рэспубліканскі цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў, Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва, рэдакцыя газеты ”Пераходны ўзрост“.

1.3. Удзельнікі конкурсаў – калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі, асобныя навучэнцы, творчыя сямейныя калектывы (у 2-х узроставых катэгорыях: да 14 гадоў і пасля 14 гадоў).

2. Тэрміны правядзення конкурсаў.

2.1. Конкурсы праводзяцца з лютага па снежань 2012 года ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку і ва ўстановах адукацыі абласнога (Мінскага гарадскога) і рэспубліканскага падпарадкавання;
другі этап (адборачны) – раённы, раённы для гарадоў, якія маюць раённае дзяленне, гарадскі (акрамя г. Мінска);

трэці этап (адборачны) – абласны, Мінскі гарадскі. На дадзеным этапе могуць прымаць удзел установы адукацыі абласнога і Мінскага гарадскога падпарадкавання;

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі. Рэспубліканскі этап праводзіцца ў два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім туры разглядаюцца справаздачныя матэрыялы пераможцаў абласных этапаў конкурсаў, а на выніковым – творчая абарона навучэнцамі сваіх конкурсных работ.

Конкурс творчых работ ”Бабулін куфэрак“ праводзіцца ў адпаведнасці з пунктам 3.3.6.

2.2. Рэгіянальныя саветы па правядзенні Акцыі выбіраюць тэрміны правядзення адборачных этапаў конкурсаў.

3. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі.

3.1 Пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсах могуць выкарыстоўвацца творчыя і даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў за перыяд Акцыі (2006-2012 гг.).

3.2. Арганізатарамі правядзення конкурсу даследчых работ ”Таямніцы малой радзімы“ з’яўляецца Установа адукацыі ”Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі“.

3.2.1. Конкурс праводзіцца з 24 лютага па 20 кастрычніка 2012 года.

3.2.2. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

духоўнае ўзбагачэнне асобы навучэнца праз далучэнне да традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў;

далучэнне моладзі да пошукавай дзейнасці, накіраванай на даследаванне мясцовых легендаў і паданняў, як важнейшых частак беларускага народнага эпасу;

грамадзянскае і патрыятычнае выхаване моладзі праз выяўленне, даследаванне і захаванне адметнасцей мясцовай духоўнай культуры;

фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне выпрацаваных папярэднімі пакаленнямі і замацаваных у фальклорнай традыцыі пэўных ведаў і ўяўленняў аб гісторыі і духоўнай культуры малой радзімы;

прывіццё даследчых навыкаў;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных даследчыкаў у рэгіёнах – актыўных удзельнікаў конкурсу.

3.2.3. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

”Легенды“ (калектыўная);

”Паданні“ (калектыўная).

3.2.4. На конкурс прадстаўляецца справаздачны матэрыял, куды ўваходзіць апісанне легендаў і паданняў па наступных напрамках:

легенды – трывала замацаваныя ў фальклорнай традыцыі вусныя апавядальныя творы, ў аснове якіх ляжаць фантастычныя вобразы або ўяўленні, звязаныя з гісторыяй людзей або тлумачэннем розных прыродных і грамадскіх з’яў і якімі абавязкова кіруюць звышнатуральныя сілы. Легенды могуць быць разнастайнымі па тэматыцы: пра паходжанне Сусвету, неба, чалавека, жывёл, раслін (этыялагічныя); пра вандраванні Бога з апосталамі і святымі па зямлі ў выглядзе жабракоў ці падарожнікаў (духоўна-этычныя); пра паходжанне плямёнаў, народаў, класаў, сацыяльных і культурных з’яў (этнасацыяльныя, або гісторыка-культурныя); пра палявых, лясных, гаспадарча-дамавых духаў, гаспадароў розных стыхій прыроды (дэманалагічныя). Легенды могуць быць прадстаўлены ў такіх жанравых разнавіднасцях, як вершаваныя легенды, легендарныя балады, легендарныя казкі;

паданні – тлумачэнне рэальных з’яў навакольнага жыцця, звязаных з чалавечай дзейнасцю: значных гістарычных падзей роднага краю, апавяданні пра народных герояў, пра паходжанне населеных пунктаў і г.д. Паданні могуць падзяляцца на: гістарычныя (заснаваныя на дакументальна зафіксаваных агульнанацыянальных і мясцовых падзеях, расказваюць пра войны, барацьбу народа з іншаземнымі захопнікамі, эпідэміі, моры, пра гістарычных асоб); міфалагічныя (сюжэт якіх будуецца на фантастычным і звышнатуральным, гіпербалічныя творы пра асілкаў і волатаў, а таксама пра прыродныя аб’екты, нібыта створаныя такімі персанажамі), мясцовыя (заснаваны на лакальных падзеях і персанажах, тапанімчныя паданні пра паходжанне назваў мясцовых геаграфічных і этнічных аб’ектаў); пра скарбы (апавядаюць пра рэальныя знаходкі, але ахутаны загадкавымі абставінамі і таямнічасцю).

3.2.5. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

культурныя вартасці сабранага матэрыялу;

даследчыя навыкі: уменне разважаць і рабіць уласныя высновы, фармуляваць і абгрунтоўваць іх са спасылкай на крыніцы;

праца з крыніцамі (экспедыцыі, сустрэчы, бібліятэкі, архівы і інш.): уменне знайсці, зафіксаваць матэрыял, навукова і аналітычна прадставіць у рабоце;

уменне творча і цікава прадставіць сабраны матэрыял;

прапаганда і папулярызацыя сваёй дзейнасці (культурна-асветніцкія мерапрыемствы, публікацыі і інш.);

якасць афармлення конкурснага матэрыялу.

3.2.6. Конкурсныя матэрыялы (па 6 лепшых работ у кожнай намінацыі   пераможцаў абласных этапаў конкурсаў) і пратаколы пасяджэння журы дасылаюцца на рэспубліканскі этап да 20 кастрычніка 2012 года па адрасе: 220131, г. Мінск, вул. Лук’яновіча, 18, Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі. Тэлефон для даведак: (017) 288 42 16, e-mail: belarusunitur@mail.ru.

3.3. Арганізатарам правядзення конкурсу творчых работ ”Бабулін куфэрак“ з’яўляецца рэдакцыя газеты ”Пераходны ўзрост“.

3.3.1. Конкурс праводзіцца з 24 лютага па 15 верасня 2012 года.

3.3.2. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны сваёй малой радзімы праз далучэнне да літаратурнай дзейнасці;

адраджэнне духоўнай спадчыны, традыцый продкаў, умацаванне сямейных сувязяў праз далучэнне маладога пакалення да вывучэння этнаграфіі (звычаяў і абрадаў, нацыянальнага касцюма, асаблівасцей быту беларусаў), а таксама дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

папулярызацыя мясцовых гісторыка-культурных каштоўнасцей, імёнаў славутых землякоў сродкамі літаратурна-публіцыстычнай дзейнасці;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных журналістаў — актыўных удзельнікаў конкурсу.

3.3.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў адукацыі.

3.3.4. На конкурс прадстаўляюцца творчыя работы літаратурна-публіцыстычных жанраў, тэматыка якіх звязана з гісторыяй і асаблівасцямі нацыянальнага касцюма беларусаў, а таксама традыцыямі, звычаямі і абрадамі малой радзімы:

жаночы, мужчынскі і дзіцячы; сялянскі, мяшчанскі, рыцарскі, вайсковы, шляхецкі, магнацкі; паўсядзённы і святочны касцюм;

галаўныя ўборы і абутак, аксесуары і ўпрыгажэнні;

сімволіка арнаменту і самабытнасць аздаблення строяў (вышыўка, карункі, аплікацыі г.д.)

шэдэўры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларусаў (ручнікі, паясы і інш);

унікальныя духоўна-матэрыяльныя каштоўнасці;

традыцыі розных мясцовасцяў (вяселле, збіранне пасагу для нявесты, гаданні, святочныя забавы і г.д.);

асаблівасці быту беларусаў.

3.3.5. Конкурсныя работы (тэкст — да 3 000 знакаў, пажадана з малюнкамі і фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

3.3.6. Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) у два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім — рэдакцыя разглядае дасланыя матэрыялы для вызначэння іх годнасці да публікацыі. Лепшыя творчыя работы друкуюцца (пры неабходнасці — у рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты, сайце выдання (www.pvz.by) і выстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў. Іх аўтары становяцца фіналістамі конкурсу і адзначаюцца спецыяльнымі дыпломамі (граматамі) газеты ”Пераходны ўзрост“. Па выніках абмеркавання чытачоў вызначаецца ўладальнік спецыяльнай узнагароды рэдакцыі газеты ”Пераходны ўзрост“. Інфармацыя пра фіналістаў размяшчаецца на ”старонцы славы“ газеты ”Пераходны ўзрост“, а таксама на сайце выдання.

На выніковым — рэспубліканскае журы, разгледзеўшы работы фіналістаў, вызначае пераможцаў.

3.3.7. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на рэспубліканскі этап конкурсу да 15 верасня 2012 года па адрасе: 220013, г.Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10 а. Тэлефон/факс: (017) 287-19-59, e-mail: p_vozrast@tut.by.

3.4. Арганізатарам правядзення конкурсу даследчых работ ”Праз творчасць у прафесію жыцця“ з’яўляецца Установа адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі“.

3.4.1. Конкурс праводзіцца з 14 сакавіка па 15 лістапада 2012 года.

3.4.2. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і гатоўнасці да актыўнай стваральнай дзейнасці;

стымуляванне творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі, далучэннне іх да пошукавай дзейнасці, накіраванай на даследаванне прафесійнай творчасці вядомых людзей малой радзімы;

духоўнае ўзбагачэнне асобы навучэнца праз умацаванне прафесійных сувязей паміж рознымі пакаленнямі;

прафесійнае самавызначэнне і выхаванне станоўчых адносін да працы як сродку самасцвярджэння;

развіццё інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу асобы навучэнца, яго здольнасці да планавання сваёй прафесійнай будучыні.

3.4.3. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: ”Прызванне.Творчасць.Майстэрства“ (калектыўная) і ”Мой шлях да прафесіі жыцця“ (індывідуальная).

”Прызванне.Творчасць.Майстэрства“ (калектыўная).

На конкурс прадстаўляюцца справаздачы, якія змяшчаюць матэрыял аб жыццёвым і творчым шляху славутых людзей краю – прадстаўнікоў творчых прафесій (земляка, члена сям’і, настаўніка, дзеяча культуры і мастацтва); звесткі аб мясцовых культурных традыцыях, падзеях і аб удзеле ў іх героя даследавання, а таксама выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі, матэрыялы, змешчаныя ў сродках масавай інфармацыі і г.д., якія падцвярджаюць прызнанне і майстэрства творчага земляка.

Пажадана, каб у рабоце быў змешчаны банк дадзеных прадстаўнікоў творчых прафесій вядомых у краіне і за яе межамі (прозвішча, імя, імя па бацьку, калі нарадзіліся і чым праславілі мясцовасць) – выхадцаў з малой радзімы аўтараў даследаванняў.

”Мой шлях да прафесіі жыцця“ (індывідуальная).

Прадстаўляецца даследчы матэрыял пра будучую прафесію ўдзельнікаў конкурсу, які павінен ўтрымліваць звесткі пра абраную прафесію: яе гісторыю, спецыфіку, значнасць, становішча на рынку працы, а таксама апісанне атрыбутаў прафесіі (традыцыі, сімвалы, міфы, прафесійныя тэрміны і інш.); указанне матываў выбару прафесіі і шляхоў вызначэння паспяховасці ў абранай спецыяльнасці (у тым ліку асабістых якасцей); спіс устаноў адукацыі, у якіх магчыма атрымаць абраную альбо роднасную ёй прафесію, бачанне перспектыў прафесіі і асабістай ролі ў ёй. Пажадана падцвердзіць творчы накірунак аўтара на будучую прафесію ў дадатках (відэа, аўдыяматэрыял, фотаздымкі і інш).

3.4.4. Работы пераможцаў і прызёраў конкурсу не вяртаюцца.

3.4.5. Конкурсныя матэрыялы (па 6 лепшых работ у кожнай намінацыі – пераможцаў абласнога этапу конкурсу) і пратаколы пасяджэння журы дасылаюцца на рэспубліканскі этап да 15 лістапада 2012 года па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Кірава, 16, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Тэлефон: (017) 227 12 06, 227 86 61 e-mail: nchtdm@mail.ru.

3.5. Арганізатарам правядзення рэспубліканскага конкурсу экалагічных праектаў ”Родная зямля – Беларусь“ з’яўляецца Установа адукацыі ”Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва“.

3.5.1. Конкурс праводзіцца з 5 сакавіка па 15 кастрычніка 2012 года.

3.5.2. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

развіцце інтарэсу да эколага-біялагічнай дзейнасці праз удзел навучэнцаў у праектах;

фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне прыроднай спадчыны роднага краю, яго біяразнастайнасці;

прывіццё любові і павагі да прыроды роднага краю;

развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў сродкамі праектнай дзейнасці;

дэманстрацыя дасягненняў юных эколагаў і біёлагаў (кветкаводаў, раслінаводаў, садаводаў) праз стварэнне праектаў, справаздач, фотапрэзентацый эколага-біялагічнага накірунку;

выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадастаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі.

3.5.3. У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй, сярэдне-спецыяльнай, дадатковай і вышэйшай адукацыі дзяцей і моладзі, ва ўзросце 13-19 гадоў.

3.5.4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: ”Праект маёй мары“,”Будучыня – гэта мы!“, ”Раслін дзіўны свет“.

”Праект маёй мары“.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца калектывы школьных лясніцтваў. На конкурс прадстаўляюцца творчыя праекты дэндрарыяў, паркаў мясцовай флоры ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія ўжо дзейнічаюць, або знаходзяцца ў праекце. Праект павінен быць выкананы ў маштабе на лісце ватману А3 з нанясеннем умоўных знакаў, дарожна-сцежачнай сеткі, малых архітэктурных форм і г.д. Да праекта прыкладаецца паясняльная даведка, якая адлюстроўвае ўдзел вучняў школьнага лясніцтва, а таксама грамадскасці ў рэалізацыі праекта, гісторыю стварэння (закладкі) дэндрапарка, геамарфалагічнае апісанне тэрыторыі дэндрарыя (канфігурацыя, працягласць, глебы), поўны спіс драўняна-хмызняковых раслін (на рускай, беларускай і лацінскай мовах) з указаннем іх перыяду квітнення і дэкаратыўных уласцівасцей. Справаздачы суправаджаюцца прэзентацыямі, фотаздымкамі, відэаматэрыяламі, распрацоўкамі інтэрактыўных тэматычных і агульнаадукацыйных экскурсій па дэндрарыю.

”Будучыня – гэта мы!“.

Конкурсны праект прадугледжвае азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі ўстановы адукацыі з выкарыстаннем традыцыйных кветкавых раслін сваёй мясцовасці. Праект можа быць прадстаўлены ў выглядзе падарожжа па кветкавых садах Беларусі: сад званочкаў (6-8 відаў), сад піёнаў (8-10 сартоў), сад касачоў (не меньш за 10 сартоў) і г.д. Праект павінен адлюстроўваць азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі ўстановы адукацыі. Справаздача змяшчае графічную частку (праект) і апісанне праектнай часткі: асартымент раслін, эксплікацыя, умоўныя адзнакі і перспектывы яго выканання. Праект выконваецца ў колеры на паперы памерам А3.

”Раслін дзіўны свет“.

На конкурс прадстаўляецца эколага-біялагічны праект стварэння калекцыйнага ўчастка сельскагаспадарчых культур (у тым ліку раслін сада і агарода). Калекцыя раслін мажа быць створана ў выглядзе тэматычных куткоў, груп, садоў (сад традыцыйных культур, сад малараспаўсюджаных культур, агарод востраводарных раслін і г.д.). Праект павінен утрымліваць наступную інфармацыю: уводзіны, план-схему, геамарфалагічнае апісанне ўчастка, поўны спіс раслін на рускай, беларускай і лацінскай мовах, апісанне сартоў, кульцівіруемых на ўчастку, з пералікам іх уласцівасцей, тэматычны пералік, змест методык практычных, вопытна-эксперыментальных і вучэбна-доследных работ на дадзеным участку, а таксама суправаджацца прэзентацыямі, альбомамі з фотаматэрыяламі, відэаматэрыяламі, распрацоўкамі інтэрактыўных тэматычных і агульнаадукацыйных экскурсій па калекцыйнаму ўчастку.

3.5.5. Патрабаванні да конкурсных работ:

Конкурсныя матэрыялы павінны прадстаўляць сабой кароткае апісанне намінацыі, мэты і задачы праекта, метады і месца правядзення работы, вынікі работы (папка з файламі фармату А4, з фота- і відэаматэрыяламі, дадаткова прадстаўляюцца фотаматэрыялы аб праведзенай рабоце на лічбавых носьбітах.).

Работы неабходна дасылаць у цвёрдай упакоўцы, за пашкоджанне работ пры перасылцы арганізатары конкурсу адказнасці не нясуць.

3.5.6. Членамі журы будзе ацэньвацца:

адпаведнасць работы прапанаванай намінацыі;

апісальны навукова-даследчы змест работы;

творчасць, арыгінальнасць і рэалістычнасць выканання работы;

эстэтычнасць выканання праекта;

уклад вучняў у рэалізацыю праекта

3.5.7. Конкурсныя матэрыялы (па 6 лепшых работ у кожнай намінацыі – пераможцаў абласнога этапу конкурсу і пратаколы пасяджэння журы) дасылаюцца на рэспубліканскі этап да 15 кастрычніка ўключна па адрасе 220114, г. Мінск, вул. Макаёнка, 8, Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва. Тэлефон (017) 263 52 07, факс: (017) 267 11 68, e-mail: recu@user.unibel.by.

3.6. Арганізатарам правядзення конкурсу фотаработ ”Зямля пад белымі крыламі“ з’яўляецца Установа адукацыі ”Рэспубліканскі цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў“.

3.6.1. Конкурс праводзіцца з 24 лютага па 20 верасня 2012 года.

3.6.2. Асноўнымi мэтамi i задачамi конкурсу з’яўляюцца:

грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю;

фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны;

прыцягненне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадзянскай дзейнасці, да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны, пашырэнне і паглыбленне іх інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей;

выхаванне патрыятызму, любові да роднага краю сродкамі фотамастацтва;

эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу;

выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.

3.6.3. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

”Пейзаж“ (сельскі і гарадскі);

”Рэкі і азёры“;

”Раслінны і жывёльны свет“;

”Помнікі гісторыі і культуры Беларусі“;

”Мы – беларусы“ (здымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі).

3.6.4 У кожнай намінацыі работы будуць разглядацца па дзвюх узроставых катэгорыях:

да 14 гадоў уключна;

з 15 да 31 года уключна.

3.6.5. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі работ з'яўляюцца:

арыгінальнасць сюжэту;

мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі;

тэхнічная якасць фотаздымка.

3.6.6. Патрабаванні да афармлення фотаработ.

Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20х30 см да 30х40 см (без пашпарту). Работы, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, у фотаконкурсе не ўдзельнічаюць.

На зваротным баку кожнай фатаграфіі павінны быць наступныя дадзеныя:

назва работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), узрост, назва ўстановы з указаннем вобласці, адраса і нумара тэлефона.

Работы неабходна дасылаць у цвёрдай упакоўцы. За пашкоджанне здымкаў пры перасылцы арганізатары адказнасці не нясуць.

3.6.7. Колькасць работ, якія прадстаўляюцца на фотаконкурс адным аўтарам, – да чатырох. У выпадку, калі будуць адабраны некалькі фатаграфій аднаго аўтара, узнагароджваецца толькі адна работа, якая атрымала найвышэйшую адзнаку.

3.6.8. Работы, якія ўдзельнічаюць у заключным этапе фотаконкурсу і прызнаныя журы дадзенага этапу лепшымі, дэманструюцца на фотаэкспазіцыі ў лістападзе 2012 г. Работы, якія паступілі на фотаконкурс, могуць публікавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем іх аўтарства.

3.6.9. Вяртанне работ, якія паступілі на заключны этап фотаконкурсу, ажыццяўляецца па асабістай пісьмовай просьбе аўтара (аўтараў). У дадзеным выпадку аўтар (аўтары) забірае (забіраюць) работы самастойна.

3.6.10. Конкурсныя матэрыялы i пратаколы пасяджэння журы абласных этапаў конкурсу дасылаюцца на рэспублiканскi этап да 20 верасня 2012 года па адрасе: 220114 г. Мiнск, вул. Макаёнка, 12, Рэспублiканскi цэнтр тэхнiчнай творчасцi навучэнцаў, з паметкай ”Фотаконкурс“. Тэлефон: (017) 267 78 80, e-mail: rcttu@tut.by.

3.7. Конкурсныя работы Акцыі прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і абавязкова на электронным носьбіце, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

4. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў.

4.1. Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе рэгіянальнымі і рэспубліканскім саветамі па правядзенні Акцыі ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў і вырашае пытанні іх заахвочвання.

4.2. Выніковы тур рэспубліканскага этапу конкурсаў Акцыі, канчатковае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсаў адбудзецца на выніковым зборы актыву Акцыі ў Нацыянальным адукацыйна-аздараўленчым цэнтры ”Зубронак“ у лістападзе-снежні 2012 года.



4.3. Пераможцы заключнага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені і каштоўнымі падарункамі.
: uploads -> docs
docs -> Конкурсаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"
docs -> Умовы правядзення конкурсаў у рамках рэспубліканскай
docs -> Конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"
docs -> Да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
docs -> Да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
docs -> Міністэрства культуы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
docs -> Загад Міністэрства адукцыі Рэспублікі Беларусь №
docs -> Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра турызму i краязнаўства С. С. Мітраховіч
docs -> Да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка