Конкурсе "Пацалунак па-беларуску" Прэамбула. Рэспубліканскі юнацкі фотаконкурс "



Дата канвертавання15.05.2016
Памер74.04 Kb.
ТыпКонкурс



Палажэнне аб Рэспубліканскім юнацкім фотаконкурсе "Пацалунак па-беларуску"

1. Прэамбула.

Рэспубліканскі юнацкі фотаконкурс "Пацалунак па-беларуску" (далей - Конкурс) праводзіцца ўпершыню ў рамках рэалізацыі праграмы "Культура свету" Рэспубліканскага грамадскага аб’ядання “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”. Мэтай дадзенай праграмы з'яўляецца прадастаўленне маладым людзям магчымасці знаёмства з нацыянальнай культурай і культурамі іншых краін. Дадзены Конкурс арыентаваны на далучэнне моладзі да нацыянальнай культуры.

Конкурс будзе праводзіцца з 25.01 2012 па 10.02 2012 года. Вынікам Конкурсу стане арганізацыя выставы лепшых работ у кінатэатры "Цэнтральны" г. Мінска, на якой будзе прадстаўлена не менш за 20 лепшых работ удзельнікаў. Работы трох пераможцаў будуць адзначаны дыпломамі і прызамі.

2. Арганізатары конкурса:


  • Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА". Вэб-сайт: www.belau.info

  • Творчы Саюз (беларускае грамадскае аб'яднанне) «Фотамастацтва». Вэб-сайт: www.photounion.by

3. Тэматыка Конкурсу.

Конкурс прымеркаваны да Міжнароднага свята "Дзень Святога Валянціна", сімвалам якога з'яўляецца пацалунак. Таму галоўнай задачай удзельнікаў Конкурсу з'яўляецца раскрыццё тэмы кахання праз пацалунак.

Умовамі Конкурсу з´яўляюцца наступныя патрабаванні:


  • конкурсныя работы павінны адлюстроўваць беларускія рэаліі, якія адсылаюць да нацыянальных традыцый, асаблівасцей культуры, менталітэту, мыслення;

  • дапускаецца метафарычнае пераасэнсаванне пацалунку як знака, якое дазваляе заставацца ў рамках тэматыкі Конкурсу.

Да ўдзелу ў Конкурсе дапускаюцца фатаграфіі партрэтнага жанру, вясельныя і жанравыя фатаграфіі. Тэма кахання таксама можа быць раскрытая ў розных аспектах: каханне да дзяўчыны / хлопца, любоў да маці, любоў да радзімы і г.д.

4. Мэты конкурса:

  • Раскрыццё, стымуляванне і заахвочванне маладых таленавітых фатографаў, паказ іх работ;

  • Знаёмства удзельнікаў Конкурсу з меркаваннем прафесійных фатографаў, экспертаў журы і ацэнкай творчасці;

  • Далучэнне моладзі да нацыянальнай культуры;

  • Пабуджэнне да асэнсавання культурных, ментальных асаблівасцей беларусаў у рамках тэматыкі Конкурсу.

5. Удзел у Конкурсе.

У Конкурсе маюць права прымаць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама маладыя людзі з іншых краін, якiя ў дадзены час пражываюць на тэрыторыі Беларусі ва ўзросце ад 14 да 31 гада i якiя прадаставiлi ўвесь матэрыял у адпаведнасці з умовамі Конкурсу.

Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна выслаць работы не пазней за вызначаны тэрмін – 10.02.2012.

Работы павінны адпавядаць конкурснай тэматыцы: раскрываць тэму кахання праз вобраз пацалунку, утрымліваць нацыянальны каларыт, адлюстроўваць ментальныя асаблівасці.

Удзельнік мае права адклікаць заяўку на ўдзел у конкурсе не менш, чым за тыдзень да заканчэння тэрміну падачы заявак.

Колькасць фатаграфій і тэхнічныя патрабаванні:


  • Кожны ўдзельнік можа выслаць ад адной да шасці работ;

  • Памер файла з фатаграфіяй не больш за 2000 kb, фатаграфія павінна быць 720 pixels (дазвол 72 pixels / inch), па большым баку;

  • Дазвол не менш за 300 dpi, памер каля 30х45 см.

Працы, якія не адпавядаюць дадзеным пунктам гэтага Палажэння да ацэнкi не дапускаюцца.

Не дапускаюцца да ўдзелу ў Конкурсе працы:



  • Парнаграфічнага характару;

  • Якія выказваюць агрэсію, якія прапагандуюць экстрэмізм, гвалт, спажыванне наркотыкаў і алкагольных напояў;

  • Не нясуць сэнсавай або эмацыянальнай нагрузкі;

  • Не адпавядаюць умовам гэтага Палажэння;

  • Парушаюць дзеючае Заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Аўтар нясе поўную адказнасць за публікуемыя ім матэрыялы і гарантуе захаванне правоў трэціх асоб. Прэтэндэнты, абвінавачаныя ў плагіяце або выкарыстанні чужых ідэй, дыскваліфікуюцца і не дапускаюцца да далейшага ўдзелу ў Конкурсе.

6. Парадак правядзення конкурсу.

Першы этап (пачатковы): Прыняцце работ і рэзюмэ ўдзельнікаў на электронны адрас: konkursbelinfo@belau.info не пазней за 10.02.2012

Для ўдзелу ў Конкурсе таксама неабходна выслаць рэзюмэ (па зададзеным узоры) з інфармацыяй аб удзельніку і работах.



Другі этап: Конкурсныя работы будуць разглядацца кампетэнтным журы.

У адпаведнасці з умовамі Конкурсу журы будзе выбрана не менш за 20 лепшых работ, якія пройдуць у фінал.

Усе аўтары будуць абвешчаны аб выніках другога этапа па электроннай пошце.

Методыка ацэнкі конкурсных работ і правядзення галасавання:

Журы на чале са старшынёй ажыццяўляюць сваю ацэнку на аснове суб'ектыўных параўнанняў, з паступовым выключэннем найбольш слабых прэтэндэнтаў.

Для аднастайнага параўнання конкурсных работ абраны наступныя крытэрыі ацэнкі:


  • Адпаведнасць работы заяўленай тэме;

  • Глыбіня раскрыцця зместу тэмы;

  • Крэатыўнасць і арыгінальнасць конкурсных работ;

  • Тэхніка і якасць выканання;

  • Мастацкі ўзровень твора.

Трэці этап (фінал):

Журы на сумесным пасяджэнні разглядае працы, якія прайшлі ў фінал і ацэньвае іх з пункту гледжання выяўлення пераможцаў.

Журы ацэньвае толькі выставачныя фатаграфіі.

Журы мае права не прысуджаць месца, калі на Конкурсе адсутнічаюць працы, якія адпавядаюць конкурсным умовам.

Журы мае права выбраць абсалютнага пераможца і прысудзіць яму Гран-пры Конкурсу.

7. Выкарыстанне конкурсных работ і аўтарскія правы.

Аўтарскія правы належаць аўтарам. Адсылка фатаграфій на Конкурс з'яўляецца сведчаннем згоды з умовамі конкурсу. Дасланыя на конкурс фатаграфіі не рэцэнзуюцца.

Заяўка на ўдзел у Конкурсе разглядаецца як згода на магчымую публікацыю ў прэссе, у матэрыялах, якія адносяцца да Конкурсу, у тым ліку ў інтэрнэце. Выплата ганарару аўтару не прадугледжваецца.

Усе іншыя ўмовы ўзаемадзеяння з аўтарам і яго творамі, у выпадку іх узнікнення, будуць абмеркаваны з аўтарам, і аформленыя ў выглядзе аўтарскага дагавора.

Работы ўдзельнікаў Конкурсу атрымліваюць арганізацыйную, інфармацыйную падтрымку ў выглядзе выдання брашур з адной з работ аўтара, а таксама кароткай інфармацыяй пра яго.

Работы ўдзельнікаў Конкурсу, якія прайшлі ў фінал будуць размешчаны на сайце Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА" у выглядзе Каталогу Конкурсу.

Арганізатары Конкурсу пакідаюць за сабой права выкарыстоўваць конкурсныя працы ў некамерцыйных мэтах і без выплаты грашовага ўзнагароджання аўтару, але з абавязковым указаннем імя аўтара.

Перадача удзельнікам конкурснай работы ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем Конкурсу азначае, што аўтар цалкам згодны з умовамі арганізацыі Конкурсу.



7. Рэгламент правядзення конкурсу.

Прыём работ на Конкурс: з 25.01 па 10.02 2012 г.

Праца журы: з 10.02 па 12.02 2012 г.

Адкрыццё выставы і ўзнагароджанне пераможцаў: 14.02 2012 г. ў кінатэатры "Цэнтральны" г. Мінска.



8. Журы Конкурсу.

Журы Конкурсу фармiруецца з незалежных экспертаў. Члены журы не могуць прымаць удзел у Конкурсе. Журы працуе на падставе гэтага Палажэння.



Члены журы:

Субцэльны Дзмітрый Юр'евіч - Старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА";

Марозаў Ігар Вячалававіч -Доктар культуралогіі, кандыдат архітэктуры, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Медалю ЮНЕСКА;

Кузьменка Кацярына Анатольеўна – Намеснік дырэктара Установы адукацы “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”

Нікановіч Віталь Мікалаевіч – Каардынатар праграмы “Культура свету” Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА".

9. Узнагароды Конкурсу.

Усім удзельнікам Конкурсу, якія прайшлі ў фінал, будуць выдадзены дыпломы Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА".

Пераможцы Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА" з указаннем прызавога месца.

Першы пераможац атрымае прыз у якасці магчымасці праходжання курса фатаграфіі ў фоташколе "Мир фото" на бясплатнай аснове. Удзельнікаў, якія атрымаюць другое і трэцяе месцы, чакаюць каштоўныя падарункі.



10. Фінал Конкурсу.

Узнагароджанне фіналістаў Конкурсу адбудзецца ва ўрачыстай абстаноўцы пры адкрыцці выставы фатаграфіі "Пацалунак па-беларуску" ў кінатэатры "Цэнтральны" г. Мінска.

Аб выніках Конкурсу ўдзельнікі будуць апавешчаныя па электроннай пошце. Усе аўтары будуць запрошаны на цырымонію ўзнагароджання пераможцаў Конкурсу.

Цырымонія ўзнагароджання ўключае:

- Уручэнне дыпломаў і прызоў пераможцам Конкурсу;

- Выступ арганізатараў Конкурсу, вядучых экспертаў і інш.

Вынікі Конкурсу будуць размешчаны на сайце Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА" па адрасу: www.belau.info

11. Партнеры Конкурсу.

Для аказання падтрымкі Конкурсу запрашаюцца зацікаўленыя фізічныя і юрыдычныя асобы. Ступень удзелу ў правядзенні мерапрыемстваў Конкурсу залежыць ад памеру дапамогі партнёра і вызначаецца ў кожным канкрэтным выпадку. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Аргкамітэце.



12. Аргкамітэта Конкурса.

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА"

Адрас: 220002, г. Мінск, пр. Машэрава, 25, офіс 231

Тэл.: +375 17237 48 57, 375 17237 46 29. Факс: +375 17237 87 91

Web: www.belau.info E-mail: info@belau.info

Куратар Конкурсу - Троцкая Марыя (konkursbelinfo@belau.info - звяртацца па любых пытаннях аб Конкурсе).

Творчы саюз "Фотамастацтва"

Адрас: 220141, г. Мінск, вул. Русіянава, 4, к. 4.



Тэл. / факс: / 375 17 / 265 70 26. Маб. / +375 29 6 961 691

Web: www.photounion.by www.drive.ten.by E-mail: drive@ten.by
: wp-content -> uploads -> 2012
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай і сэрэдняй спецыяльнай адукацыі
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 конкурс
2012 -> Расклад правядзення факультатыўных заняткаў на 2-е паўгоддзе 2015/2016 навучальнага года
2012 -> Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! 8 – 10 кастрычніка 2010 г адбыўся ІІІ фестываль нефармальнай адукацыі
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 6 Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 Павышэнне кваліфікацыі ў галіне грамадскага сектару 7 конкурс
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка