Конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў "Калядная зорка"



Дата канвертавання15.05.2016
Памер122.68 Kb.
ТыпКонкурс
Вых. № 418 ад 28.10.2015 г.

Аб правядзенні абласнога этапу

рэспубліканскай выставы-конкурсу

дэкаратыўна-прыкладной творчасці

навучэнцаў “Калядная зорка”
Згодна з планам работы ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама на 2015/2016 навучальны год

ЗАГАДВАЮ:

1. Арганізаваць і правесці абласны этап рэспубліканскай выставы-конкурсу “Калядная зорка” (далей – конкурс) з 10 па 20 лістапада 2015 года.

2. Зацвердзіць:

2.1. састаў арганізацыйнага камітэта конкурсу (далей – аргкамітэт);

2.2. парадак правядзення конкурсу,

2.3. графік правядзення конкурсу.

3. ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” (Сітнікава С.У.) забяспечыць арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне, кансультаванне ўдзельнікаў пры падрыхтоўцы да рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”.

4. Начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама (Матусевіч В.І.) стварыць неабходныя ўмовы для правядзення рэгіянальных тураў і выніковай выставы абласнога этапу выставы-конкурсу.

5. Начальнікам аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райгарвыканкамаў:

5.1. забяспечыць неабходныя ўмовы для рэзультатыўнага ўдзелу ў конкурсе;

5.2. ажыццявіць фінансаванне выдаткаў на праезд ўдзельнікаў конкурсу, дастаўку экспанатаў у адпаведнасці з графікам правядзення конкурсу.

6. Кантроль за выкананнем загаду ўскласці на першага намесніка начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Т.В.Апраніч

Начальнік упраўлення (подпіс) Г.М.Казак


26 экз.: у справу, Апраніч Т.В., АСіВР,

МАІРА, РААСіТ, ГААСіТ

Музычкіна

НУ 22.10.2015 Загад

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад начальніка

ўпраўлення адукацыі

Мінскага аблвыканкама

ад 28.10.2015418

Састаў арганізацыйнага камітэта

абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу

дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”
Глінская В.М. – загадчык аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, старшыня
Адамовіч С.К. – начальнік цэнтра выхаваўчай работы дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”, намеснік старшыні
Матусевіч В.І. – начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама
Рукан В.А. – выконваючы абавязкі начальніка аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”
Музычкіна Н.У. – метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад начальніка

ўпраўлення адукацыі

Мінскага аблвыканкама

ад 28.10.2015 418


ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ

абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу

дэкаратыўна-прыкладной творчасці

“Калядная зорка”


1. Агульныя палажэнні
1.1. Абласны этап рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці (далей – конкурс) праводзіцца з мэтай развіцця дэкаратыўна-прыкладной творчасці ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці.

1.2. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

развіццё і папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці;

адраджэнне беларускага народнага мастацтва, захаванне і развіццё народных традыцый;

рэалізацыя творчых здольнасцяў навучэнцаў у розных напрамках дэкаратыўна-прыкладной творчасці;

выяўленне і падтрымка юных талентаў.

1.3. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца упраўленне адукацыі Мінаблвыканкама.

1.4. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці.

1.5. Конкурс адбываецца для навучэнцаў ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў па наступных намінацыях:

тэкстыль;

мастацкі роспіс;

мастацкая саломка;

кераміка;

выцінанка;

народная лялька;

інтэр’ерная лялька;

ёлачная цацка;

паштоўка-віншаванне;

сувенір-падарунак;

сюжэтная кампазіцыя;

арт-аб’ект;

навагодні касцюм.

1.6. Для арганізацыі і правядзення конкурсу фарміруецца арганізацыйны камітэт (далей – Аргкамітэт).

Аргкамітэт:

кансульціруе зацікаўленых аб парадку ўдзелу ў конкурсе;

зацверджвае склад журы;

распаўсюджвае інфармацыю аб правядзенні конкурсу;

зацверджвае рэзультаты конкурсу;

арганізуе ўручэнне дыпломаў пераможцам конкурсу;

аналізуе і абагульняе вынікі конкурсу.

1.7. Рашэнні Аргкамітэта прымаюцца на паседжаннях шляхам адкрытага галасавання і афармляюцца пратаколамі. Аргкамітэт мае права прымаць рашэнне, калі на паседжанні прысутнічае не менш за 2/3 зацверджанага саставу Аргкамітэта. Рашэнне Аргкамітэта лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш паловы прысутнічаючых на паседжанні членаў Аргкамітэта.

1.8. Журы конкурсу:

арганізуе ацэньванне работ удзельнікаў конкурсу;

падводзіць вынікі конкурсу;

уносіць у Аргкамітэт прапановы па ўдасканальванню арганізацыі, павышэнню метадычнага ўзроўню конкурсу, ліквідацыі выяўленых недахопаў.

1.9. Рашэнні журы конкурсу прымаюцца на паседжаннях шляхам адкрытага галасавання і афармляюцца пратаколамі. Журы конкурсу мае права прымаць рашэнне, калі на паседжанні прысутнічае не менш за 2/3 зацверджанага саставу журы. Рашэнне журы конкурсу лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш паловы прысутнічаючых на паседжанні членаў журы конкурсу.
2. Патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу і конкурсных работаў
2.1. На конкурс прымаюцца як індывідуальныя, так і калектыўныя работы, выкананыя ў розных відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці па тэмах: “Зіма“, “Нараджэнне Хрыстова”, “Новы год“, “Навагоднія гісторыі, казкі”, “Героі зімовых святаў”.

2.2. Усе дзіцячыя работы павінны быць творчымі і якаснымі. Пажадана, каб у работах адлюстроўваўся беларускі каларыт, заснаваны на культурных каштоўнасцях беларускага народа і асаблівасцях нацыянальнай культуры. Работы, выкананыя неадпаведна ўзросту ўдзельнікаў, не разглядаюцца.

2.3. У конкурсе прымаюць удзел работы, якія раней не экспанаваліся на абласных і рэспубліканскіх выставах.

2.4. У намінацыі “Тэкстыль” прымаюцца работы, выкананыя ў наступных тэхніках: ткацтва, вышыўка, габелен, войлак, тэкстыльнае пано. У намінацыі “Мастацкі роспіс” разглядаюцца роспіс па тканіне, шклу, дрэву, батык, маляванка. У намінацыі “Мастацкая саломка” могуць быць прадстаўлены аплікацыя ці саломапляценне. У намінацыі “Кераміка” разглядаюцца народная цацка, мелкая пластыка, пано, побытавыя прадметы. У намінацыі “Выцінанка” могуць быць прадстаўлены традыцыйная ці сучасная выцінанка. У намінацыі “Народная лялька” могуць быць прадстаўлены як асобныя лялькі, выкананыя адпаведна народным традыцыям, так і кампазіцыі з ляляк. У намінацыі “Інтэр’ерная лялька” прымаюцца аб’ёмныя тэкстыльныя фігуры сімвалаў зімовых святаў – Дзеда Мароза, Снягурачкі, Снегавіка, Анёла, казачных героеў, сімвала года – памерам ад 50 см. У намінацыі “Ёлачная цацка” разглядаюцца ёлачныя ўпрыгожванні, выкананыя ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці. У намінацыі “Паштоўка-віншаванне” прымаюцца плоскія або аб’ёмныя паштоўкі, выкананыя ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва. У намінацыі “Сувенір-падарунак” разглядаюцца навагоднія сувенірныя работы, выкананыя ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці. У намінацыі “Сюжэтная кампазіцыя” прымаюцца аб’ёмныя кампазіцыі на тэму калядных і дзіцячых казак, выкананыя ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці. У намінацыі “Арт-аб’ект” могуць быць прадстаўлены творчыя работы на навагоднюю тэму для інтэр’ера, выкананыя з розных матэрыялаў і ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці. У намінацыі “Навагодні касцюм” разглядаюцца дзіцячыя касцюмы для навагодняга балю, выкананыя ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

2.5. На кожным экспанаце неабходна замацаваць этыкетку памерам 5х10 см з наступнымі звесткамі:

– прозвішча, імя, узрост аўтара (у калектыўных работах указваюцца ўсе аўтары);

– назва работы;

– назва аб’яднання па інтарэсах;

– прозвішча, імя, імя па бацьку педагога (без скарачэння);

– назва ўстановы адукацыі.

Этыкетка падпісваецца на беларускай мове і замацоўваецца на адваротным баку работы ў правым ніжнім вугле.

3. Умовы правядзення конкурсу
3.1. Конкурс адбываецца ў 3 этапы:

1 этап – ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах агульнай сярэдняй адукацыі;

2 этап – раённы (гарадскі);

3 этап – абласны (рэгіянальныя туры і абласная выстава).

3.2. У перыяд з 02 па 06 лістапада 2015 года праводзіцца раённы (гарадскі) этап конкурсу.

3.3. Для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу неабходна прывезці з 10 па 20 лістапада 2015 года лепшыя работы з прадстаўленых на першых этапах згодна графіку. Заяўка на ўдзел у абласным этапе прадстаўляецца на беларускай мове (дадатак). Кожны раён рыхтуе сваю асабістую міні-выстаўку, поўны пералік экспанатаў (5 экз.), які прадстаўляе на абласным этапе для работы журы. Ад раёна прадстаўляецца не больш за 20 работ высокага выканаўчага ўзроўню. Работы прымаюцца з 08.00 да 10.00 гадзін, пачатак выставы ў 11.00.

3.3. Поўны спіс творчых работ прадстаўляецца на электронную пошту аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння тэхнічнай і мастацкай творчасці te-art@tut.by.

3.4. Журы конкурсу ацэньвае прадстаўленыя работы па наступных крытэрыях:

– захаванне беларускіх народных рамёстваў;

– выкарыстанне новых матэрыялаў і тэхналогій у творчых работах;

– кампазіцыйнае і каляровае рашэнне;

– спалучэнне традыцыйнага мастацтва і сучасной культуры;

– творчая індывідуальнасць, глыбіня мастацкай ідэі;

– узровень выканаўчага майстэрства.

3.5. Пераможцы і прызёры вылучаюцца ў дзвюх узроставых катэгорыях: 8-12 гадоў, 13-16 гадоў.

3.6. Вынікі абласнога этапу рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка” будуць падведзены 25 лістапада 2015 года ў ДУА “Абласны аграрна-тэхнічны прафесіянальны ліцэй” па адрасу: г. Дзяржынск, вул. Мінская, 4.

3.7. Колькасць пераможцаў у кожнай намінацыі вызначаецца рашэннем журы. Пераможцы абласнога этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.

3.7. Лепшыя 50 работ ад Мінскай вобласці будуць прадстаўлены ва ўстанову адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў рэспубліканскай выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”.

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад начальніка

ўпраўлення адукацыі

Мінскага аблвыканкама

ад 28.10.2015 418
Графік правядзення рэгіянальных тураў абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”


Дата

Месца правядзення

Час правядзення

Рэгіён

10 лістапада

2015 года



ДУА “Абласны аграрна-тэхнічны прафесіянальны ліцэй”

9.00-11.00

(падрыхтоўка рэгіёнаў да міні-выстаўкі)

11.00-16.00

(правядзенне тура)



Нясвіжскі раён

Клецкі раён

Пухавіцкі раён

Капыльскі раён

г. Жодзіна


12 лістапада 2015 года

ДУА “Абласны аграрна-тэхнічны прафесіянальны ліцэй”

9.00-11.00

(падрыхтоўка рэгіёнаў да міні-выстаўкі)

11.00-16.00

(правядзенне тура)



Дзяржынскі раён

Стаўбцоўскі раён

Уздзенскі раён

Валожынскі раён

Лагойскі раён


16 лістапада

2015 года



ДУА “Абласны аграрна-тэхнічны прафесіянальны ліцэй”

9.00-11.00

(падрыхтоўка рэгіёнаў да міні-выстаўкі)

11.00-16.00

(правядзенне тура)



Маладзечанскі раён

Вілейскі раён

Мядзельскі раён

Смалявіцкі раён




18 лістапада

2015 года



ДУА “Абласны аграрна-тэхнічны прафесіянальны ліцэй”

9.00-11.00

(падрыхтоўка рэгіёнаў да міні-выстаўкі)

11.00-16.00

(правядзенне тура)



Старадарожскі раён

Слуцкі раён

Любанскі раён

Салігорскі раён




20 лістапада

2015 года



ДУА “Абласны аграрна-тэхнічны прафесіянальны ліцэй”

9.00-11.00

(падрыхтоўка рэгіёнаў да міні-выстаўкі)

11.00-16.00

(правядзенне тура)



Чэрвеньскі раён

Барысаўскі раён

Бярэзінскі раён

Крупскі раён

Мінскі раён

Дадатак
Заяўка на ўдзел у абласным этапе рэспубліканскай



выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці

Калядная зорка”




п/н



Назва работы

Намінацыя

Прозвішча, імя і

ўзрост


аўтара

Назва аб’яднання па інтарэсах

Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога

Назва ўстановы, тэлефон


1

”Каза“

выцінанка

Іваноў Ігар,

14 гадоў


аб’яднанне па інтарэсах

”Вясёлка“



Яскевіч Любоў Іванаўна

ДУА ”Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці“

тэл. 8 (017)

9-34-06

Начальнік аддзела адукацыі,



спорту і турызму П.І.І.

Састаў журы

абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу

дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”
Рукан В.А. – выконваючы абавязкі начальнiка аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”
Музычкіна Н.У. – метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”
Зыранава Т.С. – загадчык аддзела дэкаратыўна-прыкладной творчасці дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Барысава”
Ржэуцкая М.М. – кіраўнік узорнай студыі “Палітра” дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа № 24 г. Барысава”
Вайкшнарыс А.А. – кіраўнік народнай студыі “Арт-лялька” дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна”
Ясінецкая А.Л. – кіраўнік узорнай студыі “Каруначніца” дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Фаніпаля” Дзяржынскага раёна
Маслава Н.М. – педагог дадатковай адукацыі ДУА “Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка