Конкурсу маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю" Першы этап (рэгіянальны) Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў "



Дата канвертавання22.07.2016
Памер55.82 Kb.
ТыпКонкурс
ПАЛАЖЭННЕ

Аб правядзенні першага этапа (рэгіянальнага) Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”
1. Першы этап (рэгіянальны) Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” (далей – конкурс) праводзіца аддзелам культуры Барысаўскага райвыканкама на базах Барысаўскай дзіцячай музычнай школы, Барысаўскай дзіцячай мастацкай школы, Барысаўскай дзіцячай харэаграфічнай школы і Палаца культуры імя М.Горкага.

2. Конкурс праводзіцца з мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў справе выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі.

3. Задачамі конкурсу з’яўляюцца:

рэалізацыя мастацкага патэнцыялу талэнавітай моладзі ў розных відах і жанрах мастацкай творчасці;

далучэнне моладзі да лепшых узораў музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і іншых відаў і жанраў мастацтва;

фарміраваннем ідэйна-мастацкага ўзроўня і эстэтычнага густу моладзі;

стварэнне спрыяльных умоў для самарэалізацыі асобы;

удасканаленне прафесійнага майстэрства і выканальніцкай культуры ўдзельнікаў конкурсу;

прапаганда беларускай нацыянальнай культуры;

стварэнне нацыянальнага кадравага рэзерву з лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі для працы ў сферы культуры.

4. Тэрмін правядзення першага этапа конкурсу з 21 лістапада па 06 снежня 2009 года.

5. У конкурсе могуць удзельнічаць навучэнцы, студэнты і выкладчыкі навучальных устаноў культуры і мастацтва, іншых навучальных устаноў, другія прадстаўнікі таленавітай моладзі краіны ва узросце ад 16 да 31 года.

Узрост канкурсантаў вызначаецца па стану на 1 лістапада 2009 года.

6. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

“Этрадныя спевы”;

“Народныя спевы”;

“Аўтарская песня”;

“Размоўны жанр”;

“Сучасны танец”;

“Жывапіс і графіка”;

“Скульптура”;

“Дызайн”;

“Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”;

“Фатаграфія”;

“Сацыяльная рэклама”;

“Рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленняў і шоў-праграм”.

7. У конкурсе прымаюць ўдзел асобныя канкурсанты і калектывы (дуэт, трыо, квартэт і гэтак далей).

8. Конкурс праводзіцца ў тры этапы, з якіх першы і другі з’яўляюцца адборачнымі, трэці – заключным (рэспубліканскім).

9. Для правядзення першага адборачнага этапа загадам начальніка аддзела культуры Барысаўскага райвыканкама ствараецца арганізацыйны камітэт, вызначаецца тэрмін падачы заявак, фарміруюцца адборачныя камісіі.

Па выніках правядзення першага этапа адборачная камісія ў кожнай намінацыі вызначае трох лепшых канкурсантаў (калектываў), якія прымуць удзел у другім адборачным этапе.

10. Другі этап конкурсу праводзіцца ў студзені-лютым 2010 года ўпраўленнем культуры Мінскага аблвыканкама.

11. У трэцім заключным (рэспубліканскім) этапе конкурсу прымаюць удзел пераможцы другога этапа.

Рэспубліканскі этап праводзіцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь, закрытымі акцыянернымі таварыствамі “Другі нацыянальны тэлеканал” і “Сталічнае тэлебачанне” ў красавіку 2010 года.

12. Аргкамітэт першага этапа конкурсу зацвярджае журы, графік яго работы, конкурсныя праграмы (патрабаванні) па кожнай намінацыі.

13. Для ўдзелу ў першым этапе конкурсу накіроўваюца заяўкі ў аргкамітэт па форме згодна з дадаткамі 1, 2 да дадзенага Палажэння.

Да заяўкі дадаюцца: копія дакумента, якім можа засведчыць асобу, праграма вытуплення ці спіс работ, назва праекта (на кожнага канкурсанта, калектыва) у двух экземлярах і два каляровыя фотаздымкі канкурсанта (калектыва) памерам 9х13 см на глянцавай паперы.

Канкурсанты намінацыі “Рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленняў і шоў-праграм” да заяўкі дадаюць творчую работу (разгорнуты сцэнарны план масавага свята, ці тэатралізаванага прадстаўленняў, ці шоў-праграмы).

14. Заяўка з дакументамі, якія прыкладаюцца, накіроўваюцца ў аргкамітэт да 01 снежня 2009 г.

15. Пры паступленні няпоўнага пакета дакументаў заяўкі не разглядваюцца.

16. Кандыдат паведамляецца аб допуску да конкурсных іспытаў не пазней, чым за 5 дзён да пачатку конкурсу.

17. Парадак выступлення ўдзельнікаў устанаўліваецца жараб’ёўкай.

Конкурсныя выпрабаванні і прагляды праводзяцца публічна.

18. Усе творы (музычнага, размоўнага жанру) павінны выконвацца напамяць.

Кожны твор (работа) можа быць вакананы (прадстаўлена) толькі адзін раз.

19. Удзельнікі прыбываюць на конкурс са сваімі канцэртмайстрамі.

20. Удзельнікі конкурсу намінацыі “Жывапіс і графіка”, “Скульптура”, “Дызайн”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” для выканання графічных, жывапісных, скульптурных работ павінны мець свае неабходныя інструменты і матэрыялы (акрамя мальбертаў, станкоў і планшэтаў).

21. Пераможцы конкурсу вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ўзнагароджваюцца дыпломамі 1, 2, 3 ступеней.

Пераможца-калектыў (дуэт, трыо, квартэт і гэтак далей) узнагароджваецца агульным дыпломам з указаннем ступені (1, 2, 3).

22. Журы мае права прысудзіць не усе дыпломы конкурсу, прысудзіць у адной намінацыі некалькі дыпломаў 2, 3 ступеней.

23. Журы можа адзначыць граматамі выкладчыкаў (караўнікоў), канкурсантаў (калектывы), якія дасягнулі на конкурсе значных творчых вынікаў, а так сама лепшых канцэртмайстраў.

24. Рашэнне журы лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову яго членаў.

Прынятае рашэнне журы лічыца канчатковым, перагляду не падлягае.

25.Прапаганду і асвятленне, у тым ліку і ў друкаванных СМІ забяспечвае аддзел культуры Барысаўскага райвыканкама.
Дадатак 1

да Палажэння аб

першым этапе

Рэспубліканскага конкурса

маладых талентаў

“Зорка ўзышла над Беларуссю”


ЗАЯЎКА

удзельніка першага этапа Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”





  1. Прзвішча ___________________________________________________________

  2. Імя ________________________________________________________________

  3. Імя па бацьку _______________________________________________________

  4. Дата нараджэння ____________________________________________________

  5. Намінацыя __________________________________________________________

  6. Назва і адрас установы адукацыі,курс, клас ______________________________

______________________________________________________________________

  1. Месца працы, пасады _________________________________________________

  2. Хатні адрас удзельніка ________________________________________________

______________________________________________________________________

  1. Тэлефон, факс _______________________________________________________

  2. Прозвішча, імя, імя па бацьку выкладчыка (без скарачэнняў) _______________

____________________________________________________________________________________________________________________________________________

  1. Творчыя дасягненні __________________________________________________

______________________________________________________________________

______________________________________________________________________


Кіраўнік установы

(удзельнік) (подпіс) (ініцыялы, прозвішча)


Дадатак 2

да Палажэння аб

першым этапе

Рэспубліканскага конкурса

маладых талентаў

“ Зорка ўзышла над Беларуссю”

ЗАЯЎКА

удзельніка першага этапа Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”



1. Найменне калектыву __________________________________________________

______________________________________________________________________

______________________________________________________________________

2. Прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння ўдзельнікаў калектыву

______________________________________________________________________

______________________________________________________________________

______________________________________________________________________

______________________________________________________________________

3. Намінацыя __________________________________________________________

4. Назва і адрас установы, тэлефон, факс ___________________________________

____________________________________________________________________________________________________________________________________________

5. Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка калектыва (без скарачэнняў)

____________________________________________________________________________________________________________________________________________

6. Творчыя дасягненні калектыву _________________________________________

______________________________________________________________________

Кіраўнік установы



(удзельнік) _______________ _________________________

(подпіс) (іныцыялы, прозвішча)
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка